Мы злучыліся, а што далей?
-
0:01 - 0:03Пэт Мітчэл: Твой першы зварот на сцэну Тэда.
-
0:03 - 0:06Шэрыл Сандберх: Так, першы.
Прыемна ўсіх бачыць. -
0:06 - 0:08Заўсёды так прыемна глядзець са сцэны
і бачыць столькі жанчын. -
0:08 - 0:13Гэта ў маім жыцці здараецца нячаста,
як і ў жыцці іншых. -
0:13 - 0:19ПМ: Калі мы распачалі гэтую размову,
пра нашую тэму ў сацыяльных сетках не размаўлялі. -
0:19 - 0:23Мы думалі, што будуць, што і здарылася.
Пра што ты думала, -
0:23 - 0:30дык пра незанятыя жанчынамі
ўладавыя пасты, асабліва ў тэхналагічным сектары
і ў сектары сацыяльных сетак. -
0:30 - 0:37Як думка развівалася і як яна
ператварылася ў прамову на ТЭД канферэнцыі? -
0:37 - 0:40Я вельмі хвалявалася
перад прамовай пра жанчын, -
0:40 - 0:43бо я пасталела ў справавой сферы,
як і шмат хто з аўдыторыі. -
0:43 - 0:50Там ніколі нельга размаўляць пра жанчын,
бо што, калі заўважаць, што ты сама жанчына? -
0:50 - 0:54А яны могуць. Ці горш, падумаюць,
што слова "жанчына" значыць, -
0:54 - 0:57што ты хочаш, каб да цябе звярталіся
па-асабліваму ці скардзішся. -
0:57 - 1:01Ці што ты хочаш на іх падаваць у суд.
Што са мной здарылася... (Смех) -
1:01 - 1:03Ці не гэтак? Я пражыла свае працоўнае жыццё,
-
1:03 - 1:07ніколі не кажучы, што я жанчына.
Асабліва публічна. -
1:07 - 1:09Але я заўважыла, што гэта не вядзе
ні да чаго. -
1:09 - 1:13Я скончыла ўніверсітэт 20 год таму, думаючы,
-
1:13 - 1:17што мае калегі -- жанчыны і мужчыны,
і хоць тыя зверху ўсе былі мужчынамі, -
1:17 - 1:18але гэта зменіцца,
-
1:18 - 1:22таму што вашае пакаленне гэтак
заўцята змагалася за раўнапраўе, -
1:22 - 1:26значыцца раўнапраўе нашае.
А насамрэч было інакш. -
1:26 - 1:29Таму што год за годам
колькасць жанчын памяншалася, -
1:29 - 1:31а зараз увогуле я звычайна
адзіная жанчына ў пакоі. -
1:31 - 1:33Я шмат з кім паразмаўляла, ці варта
-
1:33 - 1:37зрабіць прамову на ТЭД для жанчын (TEDWomen)
пра жанчын, а ўсе ў адказ - не, не. -
1:37 - 1:42Гэта будзе канец тваёй кар'еры.
Нельга адначасова і быць на чале -
1:42 - 1:45і размаўляць пра тое, што ты жанчына.
З табой ніхто пасля не захоча размаўляць. -
1:45 - 1:50Але на шчасце некаторыя, ганарлівыя, як ты,
параілі прамову даць. -
1:50 - 1:53Я запытала сябе, як робіць Марк Цукерберх,
-
1:53 - 1:55заснавальнік Фэйсбуку і мой кіраўнік,
-
1:55 - 1:59ён пытае сябе і нас, што б вы зрабілі,
калі б не баяліся? -
1:59 - 2:03Мой адповед быў -- я б не збаялася
і выйшла на сцэну ТЭДа, -
2:03 - 2:11я б там разгледзела праблему жаночасці
і кіравання. Гэтак я зрабіла і выжыла.
(Воплескі) -
2:11 - 2:15ПМ: Я б сказала, што больш за выжыла.
Я прыпамінаю той момант, Шэрыл, -
2:15 - 2:19калі мы разам стаялі за сцэнай,
ты павярнулася да мяне -
2:19 - 2:21і расказала пра здарэнне.
-
2:21 - 2:25А я параіла, ў апошнюю хвіліну,
расказаць пра яго ўсім. -
2:25 - 2:26ШС: Так. ПМ: Што было за здарэнне?
-
2:26 - 2:30ШС: Гэта -- важная частка ўсяго працэсу.
TEDWomen 2010 была ў горадзе Вашынгтон, -
2:30 - 2:33а я жыву тут, у Сан Францыска.
Перад вылетам на канферэнцыю -
2:33 - 2:38мая трохгадовая дачка зачапілася за нагу
і лямантавала "не едзь". -
2:38 - 2:42Пэт -- сяброўка, таму я не размаўляла
з ёй пра прамову, -
2:42 - 2:47у якой поўна было фактаў і лічбаў,
і нічога асабістага, -
2:47 - 2:49я расказала Пэт, што нядобры
ў мяне сёння дзень. -
2:49 - 2:51Учора дачуня зачапіўшыся за нагу
лямантавала "не едзь". -
2:51 - 2:53Ты глянула на мяне і кажаш:
"Пра гэта трэба расказаць!" -
2:53 - 2:57Я табе: "На сцэне ТЭДа? Ты жартуеш!"
-
2:57 - 3:00"Гэта я выйду на сцэну і прызнаюся,
што мая дачка чапляецца за нагу?" -
3:00 - 3:04Ты сказала так, бо калі ты хочаш размаўляць
пра тое, як паставіць больш жанчын на чале, -
3:04 - 3:07то павінна казаць праўду і пра цяжкасці.
-
3:07 - 3:12Гэтак я і зрабіла. І гэта было
важнай часткай далейшых падзеяў. -
3:12 - 3:17Падобнае здарылася і калі я пачала пісаць
кнігу. Я пачала, напісала першую главу. -
3:17 - 3:21Я думала, што атрымалася проста файна.
Поўна інфармацыі і лічбаў, -
3:21 - 3:29тры старонкі было прысвечана матрыархальнаму
парадку ў масаеў, іх сацыялагічным структурам. -
3:29 - 3:34Мой муж пачытаў і сказаў, што гэта падобна
на мой бесцукровы сухі сняданак. (Смех) -
3:34 - 3:41Ніхто -- і я выбачаюся перад сняданкам,
калі ёсць іх аматары -- не будзе чытаць гэту кнігу. -
3:41 - 3:46Праз гэта я зразумела, што трэба
больш адкрыцца, дадаць сумленнасці, -
3:46 - 3:50расказаць пра сябе. Пра тое, што я часам
адчуваю сябе вельмі няўпэўненай, -
3:50 - 3:57у розных сітуацыях. Пра развалены
першы шлюб. Пра слёзы на працы. -
3:57 - 4:00Пра адчуванне, што я не пасую да гэтай
працы, і праз гэтае вінаватасць. -
4:00 - 4:05Часткай майго новага разумення, якое пачалося
на гэтай сцэне і вылілася ў кнігу "Злучэнне" і фонд, -
4:05 - 4:09стала выснова, што трэба быць больш адкрытай
і свядомай, што тычыцца выпарабаванняў, -
4:09 - 4:11каб даць магчымасць усім жанчынам
быць больш адкрытымі і свядомымі, -
4:11 - 4:14і гэткім чынам разам натхняць раўнапраўе.
-
4:14 - 4:18ПМ: Я думаю, што тое, што
адрознівае тваю кнігу, -
4:18 - 4:23і, на мой погляд, чаму яна знайшла
чытача ў шматлікіх краінах -- -
4:23 - 4:29гэта тое, што ты даеш прыклады са
свайго жыцця, і тое, што ты прапаноўваеш -
4:29 - 4:33і свае вельмі важныя для жанчын
назіранні і высновы, -
4:33 - 4:38як і прыклады цяжкасцяў,
што яднаюць нас усіх, -
4:38 - 4:45бо ты сутыкнулася і з памешкамі, і з перашкодамі,
і з людзьмі, хто верыць у іншае. -
4:45 - 4:49Раскажы трохі пра гэты працэс,
калі ты вынесла асабістае на людзі, -
4:49 - 4:53і як атрымалася, што ты зараз
лічышся амаль экспертам -
4:53 - 4:57па пераадольванні
гэтых выпрабаванняў. -
4:57 - 4:59ШС: Пасля мае прамовы на ТЭД,
-
4:59 - 5:02вы ведаеце, я не чакала, што
напішу кнігу, я ж не пісьменнік, -
5:02 - 5:07але прамову прагледзела шмат людзей,
тэма пачала кранаць шматлікія сэрцы. -
5:07 - 5:11Адным з першых лістоў, што я атрымала,
быў ліст ад жанчыны, -
5:11 - 5:16якая сказала, што ёй прапанавалі добрае
павышэнне на працы, а яна адмовілася. -
5:16 - 5:18Яна расказала сяброўцы пра адмову, а тая
-
5:18 - 5:20прапанавала паглядзець відэа на ТЭД.
-
5:20 - 5:24Яна паглядзела, пайшла на наступны дзень
на працу і згадзілася на павышэнне, -
5:24 - 5:29а ўвечары прыйшла дадому і дала мужу
спіс прадуктаў на тыдзень. (Смех) -
5:29 - 5:31Яна мне напісала:
Я адолею. -
5:31 - 5:34Мне было асабліва важна, што
я закранула не толькі жанчын у офісах, -
5:34 - 5:37хоць ад іх я шмат атрымала лістоў,
мая прамова іх падтрымала, -
5:37 - 5:41але я пачула ад людзей
з усялякімі рознымі жыццёвымі абставінамі. -
5:41 - 5:45Я пазнаёмілася з доктарам, які таксама
даводзіцца тэрапеўтам у шпіталі Джона Хопкінсана. -
5:45 - 5:48Ён сказаў, што прагледзеўшы прамову,
ён упершыню заўважыў, -
5:48 - 5:50што хоць палова яго студэнтаў
ва ўніверсітэце - дзяўчаты, -
5:50 - 5:53яны няшмат размаўляюць падчас
шпітальных абходаў. -
5:53 - 6:00Ён пачаў бліжэй назіраць і зразумеў,
што большасць паднятых рук - хлопцы. -
6:00 - 6:02Ён пачаў заахвочваць дзяўчат
падымаць руку, -
6:02 - 6:03але нічога не змянілася.
-
6:03 - 6:07Тады ён сказаў усім, што будзе
папросту сам выклікаць. -
6:07 - 6:11Ён выклікаў роўна хлопцаў і дзяўчат,
І сам сабе давёў, -
6:11 - 6:14што дзяўчаты ведалі адповеды
гэтаксама добра ці лепш. -
6:14 - 6:15І ён расказаў дзяўчатам пра
гэтую сваю заўвагу. -
6:15 - 6:21Яшчэ быў ліст ад хатняй гаспадыні,
што жыве ў нядобрым раёне, -
6:21 - 6:25з абыякавай школай. Пасля прамовы
гэтая жанчына, ў якой ніколі не было офіснае працы, -
6:25 - 6:30адчула ў сабе мажлівасць пайсці пазмагацца
за лепшую настаўніцу для свайго дзіцяці. -
6:30 - 6:35Усё гэта было часткай працэсу
вынаходжвання майго ўласнага голасу. -
6:35 - 6:39І я зразумела, што іншыя жанчыны
і мужчыны могуць знайсці гэтак свой голас. -
6:39 - 6:41Таму прамова ператварылася ў кнігу.
-
6:41 - 6:48ПМ: У кнізе ты не толькі дзелішся
сваім узмацнелым голасам, -
6:48 - 6:51але і тым, чаму ты навучылася,
-
6:51 - 6:55з досведу іншых людзей.
-
6:55 - 6:59Я пра гэта пытаю, кранаючы тэму
-
6:59 - 7:04твайго статусу эксперта па злучэнні.
-
7:04 - 7:08Якое было адчуванне, ці змянілася твае жыццё?
-
7:08 - 7:14Ты ж -- аўтар не толькі прамовы з шматлікімі праглядамі,
кнігі, што ўбачыла вялізную аўдыторыю, -
7:14 - 7:20але і распачынальніца руху, калі людзі
пачанаюць казаць пра сабе, -
7:20 - 7:23што яны злучаюцца.
-
7:23 - 7:30Я ўдзячная, гэта для мяне вялікі гонар,
я задаволена, але ж гэта толькі пачатак. -
7:30 - 7:34Я не ведаю, ці я эксперт, ці хтокольвек
эксперт. Я правяла шмат даслеванняў. -
7:34 - 7:38Я папачытала шмат навуковых папер,
паперагледзела матэрыялу, -
7:38 - 7:41і выснова была ясная. Мы што ведаем:
-
7:41 - 7:46культурныя стэрэатыпы не дапускаюць
жанчын да пазіцый улады. -
7:46 - 7:49Гэта неверагодна. З маёй
кнігай "Злучэнне" я паездзіла па свеце, -
7:49 - 7:51падаючы кнігу і ідэі. Народы такія розныя.
-
7:51 - 7:56Нават у межах нашае краіны, а Японія,
Карэя, Кітай, Азія, Еўропа -- -
7:56 - 8:00усе такія розныя, акрамя аднаго
яднаючага пункту -- розніца палоў. -
8:00 - 8:02Па ўсім свеце, нягледзячы на культуру,
-
8:02 - 8:06мы лічым, што мужчыны павінны быць
моцнымі, агрэсіўнымі, настойлівымі, з голасам, -
8:06 - 8:11мы лічым, што жанчына павінна размаўляць,
толькі калі з ёй размаўляюць, дапамагаць іншым. -
8:11 - 8:15Што мы маем, дык гэта тое,
што ва ўсім свеце -
8:15 - 8:18жанчын клічуць "настойлівымі", "уладарнымі".
-
8:18 - 8:21У кожнай мове ёсць гэткае негатыўнае
слова для дзяўчынак. -
8:21 - 8:23Гэтым негатыўным словам
не карыстаюцца ў размовах з хлапчукамі, -
8:23 - 8:26таму што калі хлопчык на чале чагось,
гэта не адмоўная якасць, -
8:26 - 8:31ад яго гэтага чакаюць. А калі тое самае
робіць дзяўчынка -- яна ўладарнічае. -
8:31 - 8:33Я ведаю, што ў залі няшмат мужчын,
але паўдзельнічайце ў апытанцы. -
8:33 - 8:35Вам зараз спатрэбіцца
прадстаўляць свой пол. -
8:35 - 8:41Падыміце руку, калі вам колісь казалі,
што вы вельмі агрэсіўныя на працы. -
8:41 - 8:47(Смех) Заўсёды некалькі ёсць, недзе
каля 5 адсоткаў. Гатовы, спадары? -
8:47 - 8:53Калі вы жанчына, падыміце руку, калі вам колісь
казалі, што вы агрэсіўна сябе паводзіце ў працы. -
8:53 - 8:57(Смех) [Амаль усе рукі]
Гэтак сама мне казалі па ўсім свеце. -
8:57 - 9:00Тое самае кажуць даследванні.
-
9:00 - 9:04Вам падаецца, што жанчыны больш
агрэсіўныя за мужчын? Вядома не. -
9:04 - 9:06Папросту мы судзім па-іншаму,
-
9:06 - 9:11і тыя рысы характару, якія патрэба паказаць,
каб праца ішла наперад, каб былі рэзультаты,
каб было лідарства -- -
9:11 - 9:14гэта тыя, што ў мужчыне бачацца
як лідарскія, -
9:14 - 9:16а ў жанчыне, як уладарскія.
-
9:16 - 9:20Добра тое, што гэта можна змяніць
праз асабістую дасведчаннасць. -
9:20 - 9:22Адным з маіх найлепшых успамінаў
з пройдзенага шляху -
9:22 - 9:27быў з галоўным дырэктарам кампаніі Cisco,
Джонам Чэмюерсам, пасля выхада кнігі. -
9:27 - 9:31Ён яе прачытаў. Мы стаялі на сцэне перад
усім яго выканаўчым калектывам, -
9:31 - 9:34жанчынамі і мужчынамі, і ён сказаў:
"Я думаў, што мы, што я добра спраўляюся, -
9:34 - 9:39а пасля пачытаў кнігу, і зразумеў,
што мы, мая кампанія, -
9:39 - 9:41мы называлі нашых жанчын-галоўных
дырэктараў зашмат агрэсіўнымі, -
9:41 - 9:44і стоячы на гэтай сцэне перад вамі,
я вінавачуся. Выбачайце. -
9:44 - 9:47Я хачу вас запэўніць, што мы
больш такога ніколі не зробім." -
9:47 - 9:51ПМ: Ці маглі б мы даслаць гэту гісторыю
шмат каму з нашых знаёмых? (Воплескі) -
9:51 - 9:55ШС: Джон гэтак зрабіў, бо ён упэўнены,
што такі крок палепшыць яго фірму. -
9:55 - 9:58Гэткае распазнаванне схілу ў
няслушны бок дапаможа змяніць сітуацыю. -
9:58 - 10:01Наступны раз, калі вы пачуеце, як
дзяўчынку клічуць "уладарнай" ці "настойлівай", -
10:01 - 10:04падыдзіце да дарослага і з усмешкай
на вуснах скажыце: -
10:04 - 10:11"Яна не ўладарная, ў яе добрыя здольнасці
на выканаўчыя пасады".
(Смех) -
10:11 - 10:14ПМ: Ты гэтак жа кажаш сваёй дачушцы.
ШС: Абавязкова. -
10:14 - 10:17ПМ: Менавіта на гэтым ты і засяродзілася
ў кнізе, бо, як ты казала, кніга патрэбна, -
10:17 - 10:19каб распачаць на гэтую тэму дыялог.
-
10:19 - 10:22Трэба давесці гэта да масы,
што жанчыны, -
10:22 - 10:26нягледзячы на большую колькасць
адчыненых дзвярэй і мажлівасцяў, -
10:26 - 10:29не атрымоўваюць
пасады ўлады. -
10:29 - 10:31За тыя месяцы, што прайшлі
з выхаду кнігі ў свет, -
10:31 - 10:34ці нешта змялілася? У "Злучэнні"
ты засяродзілася на праблеме -
10:34 - 10:38і паказала, якія перашкоды яшчэ існуюць,
як звонку, дык і ў нас саміх, -
10:38 - 10:41на што нам трэба звярнуць
увагу ў сабе саміх. -
10:41 - 10:43Ці ёсць нейкія змены?
-
10:43 - 10:45ШС: Дыялогу насамрэч пабольшала,
-
10:45 - 10:48але што больш важна, дык ці гэты
дыялог ператвараецца ў дзейнасць. -
10:48 - 10:52Паўсюль, куды я не еду, выканаўчыя
дырэктары, збольшага мужчыны, -
10:52 - 10:55кажуць мне, што я ім
шмат каштую грошай, -
10:55 - 10:58таму што жанчыны хочуць
такога ж заробку, як і мужчыны. -
10:58 - 11:02А я ім на гэтае - мне зусім
вас не шкада. (Смех) -
11:02 - 11:06Зусім. Чаму б гэта жанчынам
не зарабляць столькі ж, колькі мужчыны? -
11:06 - 11:09Куды б я не ездзіла, жанчыны мне расказваюць,
што яны патрабуюць павышэння зарплаты. -
11:09 - 11:13Куды б я не ездзіла, жанчыны мне кажуць,
што іх адносіны з мужамі палепшыліся, -
11:13 - 11:17яны просяць больш дапамогі ў хаце,
патрабуюць павышэнняў на працы, -
11:17 - 11:20і найважнейшае, яны больш вераць
у свае сілы. Нават у невялікіх рэчах. -
11:20 - 11:24Адзін з штатавых губернатараў распавёў,
што ён нават і не ўяўляў, што жанчыны яго кабінету -
11:24 - 11:26насамрэч сядзяць па баках на паседжаннях.
-
11:26 - 11:31Ён зрабіў новае правіла, і яны мусяць сядзець за сталом.
-
11:31 - 11:34Фонд, які я распачала супольна
з выхадам кнігі "Злучэнне" [leanin.org] -
11:34 - 11:37дапамагае жанчынам і мужчынам
збірацца разам у групы. -
11:37 - 11:40У групе можа быць 10 чалавек, ці менш,
ці больш, яны збіраюцца раз на месяц. -
11:40 - 11:43Я сабе ўяўляла, што да дадзенага моманту
ў нас будзе 500 груп. Гэта быў бы поспех. -
11:43 - 11:46Уявіце 500, памножанае на 10.
-
11:46 - 11:50Зараз існуе 12 000 груп
у 50 краінах свету. -
11:50 - 11:51ПМ: Неверагодна.
-
11:51 - 11:54ШС: І гэта людзі, што
сустракаюцца раз на месяц. -
11:54 - 11:57Я пазнаёмілася з адной групай,
калі была ў Пекіне. -
11:57 - 12:01Група жанчын, усім недзе 29-30, яны распачалі
першую групу злучэння ў Пекіне. -
12:01 - 12:05Некаторыя з іх выраслі ў беднаце,
у сялянскай мясцовасці ў Кітаі. -
12:05 - 12:11Ім толькі 29, а грамадства кажа,
што яны - пазаддзе, -
12:11 - 12:13бо незамужнія.
-
12:13 - 12:16Працэс яднання раз на месяц
-
12:16 - 12:19дапамагае ім зразумець, хто яны ў гэтым свеце.
-
12:19 - 12:24Чаго яны хочуць ад кар'еры. Якіх хочуць
рамантычных стасункаў. Ці не хочуць. -
12:24 - 12:26Я паглядзела на іх усіх, мы пазнаёміліся.
-
12:26 - 12:27Кожная папарадку сказала імя
і месца народжання. -
12:27 - 12:31Я сказала, што мяне зваць Шэрыл
Сандберх і гэта была мая мара. -
12:31 - 12:33А пасля я праслязілася.
-
12:33 - 12:37У мяне гэта часта, ці не памятаеш?
Я пра гэта ужо распавядала. -
12:37 - 12:42Але тое неверагодна, што жанчына на другім
канцы свету, якая пасталела ў сельскай мясцовасці, -
12:42 - 12:46якую прымушаюць выйсці замуж
за непажаданага ёю партнёра, -
12:46 - 12:49можа раз на месяц сустрэцца з аднадумцамі,
-
12:49 - 12:52і знайсці падтымку ідэі
жыцця па-свойму. -
12:52 - 12:54На гэткія перамены мы спадзяемся.
-
12:54 - 12:58ПМ: Цябе здзівіла, што гэтая тэма
актуальна ў шматлікіх краінах? -
12:58 - 13:01Калі кніга толькі выйшла, шмат хто думаў,
-
13:01 - 13:05што яна -- важны дапаможнік для маладзенькіх
дзяўчат, што хочуць зрабіць кар'еру. -
13:05 - 13:09Ім трэба сцерагчыся перашкод,
мець магчымасць іх бачыць, -
13:09 - 13:12не хаваць прэч з вачэй, а размаўляць пра іх.
-
13:12 - 13:17Кніга толькі для іх, тых хто
карпаратыўную драбніцу робіць мэтай. -
13:17 - 13:21Ажно атрымоўваецца, што кнігу чытаюць
у аграрных і эканамічна слабых краінах. -
13:21 - 13:28Што з гэтага цябе здзівіла, ці, можа,
паўспрыяла новым думкам? -
13:28 - 13:32ШС: Кніга напісана пра самаўпэўненасць
і пра раўнапраўства. -
13:32 - 13:35Як выдалася, паўсюль у свеце жанчынам
патрэбна больш самаўпэўненасці, -
13:35 - 13:38таму што рэальнасць нам кажа,
што мы не на ўзроўні мужчын. -
13:38 - 13:41Паўсюль у свеце у мужчын кар'ера І сям'я,
-
13:41 - 13:42а ў жанчын ці то кар'ера, ЦІ сям'я.
-
13:42 - 13:46Я ніколі не сустракала мужчыну, якога б
пыталі: "Як ты усё адольваеш?"
(Смех) -
13:46 - 13:49Ізноў пытанне да мужчын у залі.
-
13:49 - 13:52Падыміце руку, ці вас колісь пыталі,
як вы ўсё адольваеце? -
13:52 - 13:54(Смех)
-
13:54 - 13:55Толькі мужчыны. [Няшмат рук]
-
13:55 - 14:00Зараз жанчыны. Падыміце руку, ці вас колісь пыталі,
як вы ўсё адольваеце? [Тры чвэрці рук паднятыя] -
14:00 - 14:06Мы дапушчаем, што мужчыны могуць усё:
і кар'еру, і сям'ю. -
14:06 - 14:08З жанчынамі наадварот, і гэта ганебна,
-
14:08 - 14:12бо большасць жанчын у свеце,
таксама і ў Злучаных Штатах, -
14:12 - 14:14працуюць на поўную стаўку і маюць дзяцей.
-
14:14 - 14:19Я думаю, людзі не разумеюць,
наколькі ўседакранальнае гэта пытанне. -
14:19 - 14:24Была створана група ў Маямі для вызваленых
ад сэксуальнай працы жанчын. -
14:24 - 14:29Яны карыстаюцца "Злучэннем", каб
дапамагчы жанчынам пераасвойвацца -
14:29 - 14:34да нармальнага жыцця, каб насамрэч
вызваліцца ад сутэнёраў. -
14:34 - 14:37Група ў Тэхасе вучыць жанчын,
што ніколі не былі ва ўніверсітэце, -
14:37 - 14:39як паспяхова апранацца.
-
14:39 - 14:43Мы ведаем, што існуюць групы
ажно да Эфіопіі. -
14:43 - 14:49Гэтыя пытанні -- як жанчынам нельга
мець тое самае, што і мужчынам, -
14:49 - 14:53меркаванні, што лідарства -- мужчынская справа,
што права голаса -- таксама мужчынская справа,-- -
14:53 - 14:56яны тычацца ўсіх нас, яны ўніверсальныя.
-
14:56 - 14:58ТЭД канферэнцыя для жанчын робіць гэтае.
-
14:58 - 15:02Яна яднае нас думкай,
у якую мы верым, -
15:02 - 15:06менавіта -- больш жанчын,
больш голасу, больш раўнапраўнасці. -
15:06 - 15:13ПМ: Калі б цябе запрасілі
зрабіць прамову на ТЭД ізноў, -
15:13 - 15:18што б ты сказала наконт вынікаў,
для цябе асабіста, -
15:18 - 15:21і што ты даведалася пра жанчын і мужчын
-
15:21 - 15:24падчас гэтага вандравання?
-
15:24 - 15:27ШС: Я думаю я б сказала...
Я спрабавала дадаць гэтаму націск, -
15:27 - 15:30але думаю, што трэба сказаць мацней --
-
15:30 - 15:33існуючае становішча недастаткова добрае.
-
15:33 - 15:36Недастаткова добра і недастаткова хутка!
-
15:36 - 15:41З таго часу, як я зрабіла прамову і надрукавала кнігу,
з'явіліся дадзеныя новага перапісу. -
15:41 - 15:43І што ж мы даведаліся?
-
15:43 - 15:46Аніякай паляпшэння ў збліжэнні зарплатаў
жанчын да мужчын у ЗША. -
15:46 - 15:49Семдзесят сем цэнтаў да даляра.
-
15:49 - 15:51Калі ты чорная жанчына -- 64 цэнта.
-
15:51 - 15:53Калі лаціна-амерыканка -- 54.
-
15:53 - 15:55Ведаеце, калі апошні раз
гэтыя лічбы падымаліся? -
15:55 - 16:002002-і.
-
16:00 - 16:03Мы стагнуем у шматлікіх напрамках.
-
16:03 - 16:05І я лічу, мы несумленна да гэтага ставімся.
-
16:05 - 16:09Па шматлікіх прычынах. Цяжка
размаўляць пра полавую розніцу. -
16:09 - 16:13Мы хаваемся ад слова "феміністка",
а гэтае слова трэба бліжэй прыняць да сэрца. -
16:13 - 16:16Нам трэба пазбавіцца ад "уладарная",
а назад увесці... -
16:16 - 16:19(Воплескі)
-
16:19 - 16:23Я думаю, я б сказала голасней,
што трэба пазбавіцца слова "уладарная", -
16:23 - 16:26і назад увесці "феміністка", бо яно нам патрэбна.
-
16:26 - 16:28(Воплескі)
-
16:28 - 16:31ПМ: І трэба больш злучацца.
-
16:31 - 16:32ШС: Так, нашмат больш.
-
16:32 - 16:33ПМ: Дзякуй, Шэрыл.
-
16:33 - 16:34Дзякуй за злучэнне тут зараз.
-
16:34 - 16:37ШС: Дзякуй.
-
16:37 - 16:39(Воплескі)
- Title:
- Мы злучыліся, а што далей?
- Speaker:
- Шэрыл Сандберх
- Description:
-
Шэрыл Сэндберх прызнаецца, што ёй было вельмі боязна выйсці на сцэну ТЭДа ў 2010-м, асабліва таму, што яна збіралася размаўляць (упершыню) пра тое, як самотна адчувае сабе жанчына ў вышэйшых шэрагах праўлення бізнэсам, бо жанчын у гэтых шэрагах няшмат. Шэрыл размаўляе з Пэт Мітчэл, што падахвоціла Шэрыл на прамову ў 2010-м, якую прагледзелі мільёны разоў і дзякуючы якой Шэрыл, кіраўнік штодзённых аперацый кампаніі Facebook, вельмі паспяхова надрукавала кнігу "Злучэнне". Яна распавядае пра рэакцыю на яе ідэю, і разважае пра тое, чаму жанчынам цяжка дамагчыся поспеху.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 16:56
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for So we leaned in ... now what? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for So we leaned in ... now what? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for So we leaned in ... now what? | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for So we leaned in ... now what? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for So we leaned in ... now what? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for So we leaned in ... now what? | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for So we leaned in ... now what? | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for So we leaned in ... now what? |