Пэт Мітчэл: Твой першы зварот на сцэну Тэда.
Шэрыл Сандберх: Так, першы.
Прыемна ўсіх бачыць.
Заўсёды так прыемна глядзець са сцэны
і бачыць столькі жанчын.
Гэта ў маім жыцці здараецца нячаста,
як і ў жыцці іншых.
ПМ: Калі мы распачалі гэтую размову,
пра нашую тэму ў сацыяльных сетках не размаўлялі.
Мы думалі, што будуць, што і здарылася.
Пра што ты думала,
дык пра незанятыя жанчынамі
ўладавыя пасты, асабліва ў тэхналагічным сектары
і ў сектары сацыяльных сетак.
Як думка развівалася і як яна
ператварылася ў прамову на ТЭД канферэнцыі?
Я вельмі хвалявалася
перад прамовай пра жанчын,
бо я пасталела ў справавой сферы,
як і шмат хто з аўдыторыі.
Там ніколі нельга размаўляць пра жанчын,
бо што, калі заўважаць, што ты сама жанчына?
А яны могуць. Ці горш, падумаюць,
што слова "жанчына" значыць,
што ты хочаш, каб да цябе звярталіся
па-асабліваму ці скардзішся.
Ці што ты хочаш на іх падаваць у суд.
Што са мной здарылася... (Смех)
Ці не гэтак? Я пражыла свае працоўнае жыццё,
ніколі не кажучы, што я жанчына.
Асабліва публічна.
Але я заўважыла, што гэта не вядзе
ні да чаго.
Я скончыла ўніверсітэт 20 год таму, думаючы,
што мае калегі -- жанчыны і мужчыны,
і хоць тыя зверху ўсе былі мужчынамі,
але гэта зменіцца,
таму што вашае пакаленне гэтак
заўцята змагалася за раўнапраўе,
значыцца раўнапраўе нашае.
А насамрэч было інакш.
Таму што год за годам
колькасць жанчын памяншалася,
а зараз увогуле я звычайна
адзіная жанчына ў пакоі.
Я шмат з кім паразмаўляла, ці варта
зрабіць прамову на ТЭД для жанчын (TEDWomen)
пра жанчын, а ўсе ў адказ - не, не.
Гэта будзе канец тваёй кар'еры.
Нельга адначасова і быць на чале
і размаўляць пра тое, што ты жанчына.
З табой ніхто пасля не захоча размаўляць.
Але на шчасце некаторыя, ганарлівыя, як ты,
параілі прамову даць.
Я запытала сябе, як робіць Марк Цукерберх,
заснавальнік Фэйсбуку і мой кіраўнік,
ён пытае сябе і нас, што б вы зрабілі,
калі б не баяліся?
Мой адповед быў -- я б не збаялася
і выйшла на сцэну ТЭДа,
я б там разгледзела праблему жаночасці
і кіравання. Гэтак я зрабіла і выжыла.
(Воплескі)
ПМ: Я б сказала, што больш за выжыла.
Я прыпамінаю той момант, Шэрыл,
калі мы разам стаялі за сцэнай,
ты павярнулася да мяне
і расказала пра здарэнне.
А я параіла, ў апошнюю хвіліну,
расказаць пра яго ўсім.
ШС: Так. ПМ: Што было за здарэнне?
ШС: Гэта -- важная частка ўсяго працэсу.
TEDWomen 2010 была ў горадзе Вашынгтон,
а я жыву тут, у Сан Францыска.
Перад вылетам на канферэнцыю
мая трохгадовая дачка зачапілася за нагу
і лямантавала "не едзь".
Пэт -- сяброўка, таму я не размаўляла
з ёй пра прамову,
у якой поўна было фактаў і лічбаў,
і нічога асабістага,
я расказала Пэт, што нядобры
ў мяне сёння дзень.
Учора дачуня зачапіўшыся за нагу
лямантавала "не едзь".
Ты глянула на мяне і кажаш:
"Пра гэта трэба расказаць!"
Я табе: "На сцэне ТЭДа? Ты жартуеш!"
"Гэта я выйду на сцэну і прызнаюся,
што мая дачка чапляецца за нагу?"
Ты сказала так, бо калі ты хочаш размаўляць
пра тое, як паставіць больш жанчын на чале,
то павінна казаць праўду і пра цяжкасці.
Гэтак я і зрабіла. І гэта было
важнай часткай далейшых падзеяў.
Падобнае здарылася і калі я пачала пісаць
кнігу. Я пачала, напісала першую главу.
Я думала, што атрымалася проста файна.
Поўна інфармацыі і лічбаў,
тры старонкі было прысвечана матрыархальнаму
парадку ў масаеў, іх сацыялагічным структурам.
Мой муж пачытаў і сказаў, што гэта падобна
на мой бесцукровы сухі сняданак. (Смех)
Ніхто -- і я выбачаюся перад сняданкам,
калі ёсць іх аматары -- не будзе чытаць гэту кнігу.
Праз гэта я зразумела, што трэба
больш адкрыцца, дадаць сумленнасці,
расказаць пра сябе. Пра тое, што я часам
адчуваю сябе вельмі няўпэўненай,
у розных сітуацыях. Пра развалены
першы шлюб. Пра слёзы на працы.
Пра адчуванне, што я не пасую да гэтай
працы, і праз гэтае вінаватасць.
Часткай майго новага разумення, якое пачалося
на гэтай сцэне і вылілася ў кнігу "Злучэнне" і фонд,
стала выснова, што трэба быць больш адкрытай
і свядомай, што тычыцца выпарабаванняў,
каб даць магчымасць усім жанчынам
быць больш адкрытымі і свядомымі,
і гэткім чынам разам натхняць раўнапраўе.
ПМ: Я думаю, што тое, што
адрознівае тваю кнігу,
і, на мой погляд, чаму яна знайшла
чытача ў шматлікіх краінах --
гэта тое, што ты даеш прыклады са
свайго жыцця, і тое, што ты прапаноўваеш
і свае вельмі важныя для жанчын
назіранні і высновы,
як і прыклады цяжкасцяў,
што яднаюць нас усіх,
бо ты сутыкнулася і з памешкамі, і з перашкодамі,
і з людзьмі, хто верыць у іншае.
Раскажы трохі пра гэты працэс,
калі ты вынесла асабістае на людзі,
і як атрымалася, што ты зараз
лічышся амаль экспертам
па пераадольванні
гэтых выпрабаванняў.
ШС: Пасля мае прамовы на ТЭД,
вы ведаеце, я не чакала, што
напішу кнігу, я ж не пісьменнік,
але прамову прагледзела шмат людзей,
тэма пачала кранаць шматлікія сэрцы.
Адным з першых лістоў, што я атрымала,
быў ліст ад жанчыны,
якая сказала, што ёй прапанавалі добрае
павышэнне на працы, а яна адмовілася.
Яна расказала сяброўцы пра адмову, а тая
прапанавала паглядзець відэа на ТЭД.
Яна паглядзела, пайшла на наступны дзень
на працу і згадзілася на павышэнне,
а ўвечары прыйшла дадому і дала мужу
спіс прадуктаў на тыдзень. (Смех)
Яна мне напісала:
Я адолею.
Мне было асабліва важна, што
я закранула не толькі жанчын у офісах,
хоць ад іх я шмат атрымала лістоў,
мая прамова іх падтрымала,
але я пачула ад людзей
з усялякімі рознымі жыццёвымі абставінамі.
Я пазнаёмілася з доктарам, які таксама
даводзіцца тэрапеўтам у шпіталі Джона Хопкінсана.
Ён сказаў, што прагледзеўшы прамову,
ён упершыню заўважыў,
што хоць палова яго студэнтаў
ва ўніверсітэце - дзяўчаты,
яны няшмат размаўляюць падчас
шпітальных абходаў.
Ён пачаў бліжэй назіраць і зразумеў,
што большасць паднятых рук - хлопцы.
Ён пачаў заахвочваць дзяўчат
падымаць руку,
але нічога не змянілася.
Тады ён сказаў усім, што будзе
папросту сам выклікаць.
Ён выклікаў роўна хлопцаў і дзяўчат,
І сам сабе давёў,
што дзяўчаты ведалі адповеды
гэтаксама добра ці лепш.
І ён расказаў дзяўчатам пра
гэтую сваю заўвагу.
Яшчэ быў ліст ад хатняй гаспадыні,
што жыве ў нядобрым раёне,
з абыякавай школай. Пасля прамовы
гэтая жанчына, ў якой ніколі не было офіснае працы,
адчула ў сабе мажлівасць пайсці пазмагацца
за лепшую настаўніцу для свайго дзіцяці.
Усё гэта было часткай працэсу
вынаходжвання майго ўласнага голасу.
І я зразумела, што іншыя жанчыны
і мужчыны могуць знайсці гэтак свой голас.
Таму прамова ператварылася ў кнігу.
ПМ: У кнізе ты не толькі дзелішся
сваім узмацнелым голасам,
але і тым, чаму ты навучылася,
з досведу іншых людзей.
Я пра гэта пытаю, кранаючы тэму
твайго статусу эксперта па злучэнні.
Якое было адчуванне, ці змянілася твае жыццё?
Ты ж -- аўтар не толькі прамовы з шматлікімі праглядамі,
кнігі, што ўбачыла вялізную аўдыторыю,
але і распачынальніца руху, калі людзі
пачанаюць казаць пра сабе,
што яны злучаюцца.
Я ўдзячная, гэта для мяне вялікі гонар,
я задаволена, але ж гэта толькі пачатак.
Я не ведаю, ці я эксперт, ці хтокольвек
эксперт. Я правяла шмат даслеванняў.
Я папачытала шмат навуковых папер,
паперагледзела матэрыялу,
і выснова была ясная. Мы што ведаем:
культурныя стэрэатыпы не дапускаюць
жанчын да пазіцый улады.
Гэта неверагодна. З маёй
кнігай "Злучэнне" я паездзіла па свеце,
падаючы кнігу і ідэі. Народы такія розныя.
Нават у межах нашае краіны, а Японія,
Карэя, Кітай, Азія, Еўропа --
усе такія розныя, акрамя аднаго
яднаючага пункту -- розніца палоў.
Па ўсім свеце, нягледзячы на культуру,
мы лічым, што мужчыны павінны быць
моцнымі, агрэсіўнымі, настойлівымі, з голасам,
мы лічым, што жанчына павінна размаўляць,
толькі калі з ёй размаўляюць, дапамагаць іншым.
Што мы маем, дык гэта тое,
што ва ўсім свеце
жанчын клічуць "настойлівымі", "уладарнымі".
У кожнай мове ёсць гэткае негатыўнае
слова для дзяўчынак.
Гэтым негатыўным словам
не карыстаюцца ў размовах з хлапчукамі,
таму што калі хлопчык на чале чагось,
гэта не адмоўная якасць,
ад яго гэтага чакаюць. А калі тое самае
робіць дзяўчынка -- яна ўладарнічае.
Я ведаю, што ў залі няшмат мужчын,
але паўдзельнічайце ў апытанцы.
Вам зараз спатрэбіцца
прадстаўляць свой пол.
Падыміце руку, калі вам колісь казалі,
што вы вельмі агрэсіўныя на працы.
(Смех) Заўсёды некалькі ёсць, недзе
каля 5 адсоткаў. Гатовы, спадары?
Калі вы жанчына, падыміце руку, калі вам колісь
казалі, што вы агрэсіўна сябе паводзіце ў працы.
(Смех) [Амаль усе рукі]
Гэтак сама мне казалі па ўсім свеце.
Тое самае кажуць даследванні.
Вам падаецца, што жанчыны больш
агрэсіўныя за мужчын? Вядома не.
Папросту мы судзім па-іншаму,
і тыя рысы характару, якія патрэба паказаць,
каб праца ішла наперад, каб былі рэзультаты,
каб было лідарства --
гэта тыя, што ў мужчыне бачацца
як лідарскія,
а ў жанчыне, як уладарскія.
Добра тое, што гэта можна змяніць
праз асабістую дасведчаннасць.
Адным з маіх найлепшых успамінаў
з пройдзенага шляху
быў з галоўным дырэктарам кампаніі Cisco,
Джонам Чэмюерсам, пасля выхада кнігі.
Ён яе прачытаў. Мы стаялі на сцэне перад
усім яго выканаўчым калектывам,
жанчынамі і мужчынамі, і ён сказаў:
"Я думаў, што мы, што я добра спраўляюся,
а пасля пачытаў кнігу, і зразумеў,
што мы, мая кампанія,
мы называлі нашых жанчын-галоўных
дырэктараў зашмат агрэсіўнымі,
і стоячы на гэтай сцэне перад вамі,
я вінавачуся. Выбачайце.
Я хачу вас запэўніць, што мы
больш такога ніколі не зробім."
ПМ: Ці маглі б мы даслаць гэту гісторыю
шмат каму з нашых знаёмых? (Воплескі)
ШС: Джон гэтак зрабіў, бо ён упэўнены,
што такі крок палепшыць яго фірму.
Гэткае распазнаванне схілу ў
няслушны бок дапаможа змяніць сітуацыю.
Наступны раз, калі вы пачуеце, як
дзяўчынку клічуць "уладарнай" ці "настойлівай",
падыдзіце да дарослага і з усмешкай
на вуснах скажыце:
"Яна не ўладарная, ў яе добрыя здольнасці
на выканаўчыя пасады".
(Смех)
ПМ: Ты гэтак жа кажаш сваёй дачушцы.
ШС: Абавязкова.
ПМ: Менавіта на гэтым ты і засяродзілася
ў кнізе, бо, як ты казала, кніга патрэбна,
каб распачаць на гэтую тэму дыялог.
Трэба давесці гэта да масы,
што жанчыны,
нягледзячы на большую колькасць
адчыненых дзвярэй і мажлівасцяў,
не атрымоўваюць
пасады ўлады.
За тыя месяцы, што прайшлі
з выхаду кнігі ў свет,
ці нешта змялілася? У "Злучэнні"
ты засяродзілася на праблеме
і паказала, якія перашкоды яшчэ існуюць,
як звонку, дык і ў нас саміх,
на што нам трэба звярнуць
увагу ў сабе саміх.
Ці ёсць нейкія змены?
ШС: Дыялогу насамрэч пабольшала,
але што больш важна, дык ці гэты
дыялог ператвараецца ў дзейнасць.
Паўсюль, куды я не еду, выканаўчыя
дырэктары, збольшага мужчыны,
кажуць мне, што я ім
шмат каштую грошай,
таму што жанчыны хочуць
такога ж заробку, як і мужчыны.
А я ім на гэтае - мне зусім
вас не шкада. (Смех)
Зусім. Чаму б гэта жанчынам
не зарабляць столькі ж, колькі мужчыны?
Куды б я не ездзіла, жанчыны мне расказваюць,
што яны патрабуюць павышэння зарплаты.
Куды б я не ездзіла, жанчыны мне кажуць,
што іх адносіны з мужамі палепшыліся,
яны просяць больш дапамогі ў хаце,
патрабуюць павышэнняў на працы,
і найважнейшае, яны больш вераць
у свае сілы. Нават у невялікіх рэчах.
Адзін з штатавых губернатараў распавёў,
што ён нават і не ўяўляў, што жанчыны яго кабінету
насамрэч сядзяць па баках на паседжаннях.
Ён зрабіў новае правіла, і яны мусяць сядзець за сталом.
Фонд, які я распачала супольна
з выхадам кнігі "Злучэнне" [leanin.org]
дапамагае жанчынам і мужчынам
збірацца разам у групы.
У групе можа быць 10 чалавек, ці менш,
ці больш, яны збіраюцца раз на месяц.
Я сабе ўяўляла, што да дадзенага моманту
ў нас будзе 500 груп. Гэта быў бы поспех.
Уявіце 500, памножанае на 10.
Зараз існуе 12 000 груп
у 50 краінах свету.
ПМ: Неверагодна.
ШС: І гэта людзі, што
сустракаюцца раз на месяц.
Я пазнаёмілася з адной групай,
калі была ў Пекіне.
Група жанчын, усім недзе 29-30, яны распачалі
першую групу злучэння ў Пекіне.
Некаторыя з іх выраслі ў беднаце,
у сялянскай мясцовасці ў Кітаі.
Ім толькі 29, а грамадства кажа,
што яны - пазаддзе,
бо незамужнія.
Працэс яднання раз на месяц
дапамагае ім зразумець, хто яны ў гэтым свеце.
Чаго яны хочуць ад кар'еры. Якіх хочуць
рамантычных стасункаў. Ці не хочуць.
Я паглядзела на іх усіх, мы пазнаёміліся.
Кожная папарадку сказала імя
і месца народжання.
Я сказала, што мяне зваць Шэрыл
Сандберх і гэта была мая мара.
А пасля я праслязілася.
У мяне гэта часта, ці не памятаеш?
Я пра гэта ужо распавядала.
Але тое неверагодна, што жанчына на другім
канцы свету, якая пасталела ў сельскай мясцовасці,
якую прымушаюць выйсці замуж
за непажаданага ёю партнёра,
можа раз на месяц сустрэцца з аднадумцамі,
і знайсці падтымку ідэі
жыцця па-свойму.
На гэткія перамены мы спадзяемся.
ПМ: Цябе здзівіла, што гэтая тэма
актуальна ў шматлікіх краінах?
Калі кніга толькі выйшла, шмат хто думаў,
што яна -- важны дапаможнік для маладзенькіх
дзяўчат, што хочуць зрабіць кар'еру.
Ім трэба сцерагчыся перашкод,
мець магчымасць іх бачыць,
не хаваць прэч з вачэй, а размаўляць пра іх.
Кніга толькі для іх, тых хто
карпаратыўную драбніцу робіць мэтай.
Ажно атрымоўваецца, што кнігу чытаюць
у аграрных і эканамічна слабых краінах.
Што з гэтага цябе здзівіла, ці, можа,
паўспрыяла новым думкам?
ШС: Кніга напісана пра самаўпэўненасць
і пра раўнапраўства.
Як выдалася, паўсюль у свеце жанчынам
патрэбна больш самаўпэўненасці,
таму што рэальнасць нам кажа,
што мы не на ўзроўні мужчын.
Паўсюль у свеце у мужчын кар'ера І сям'я,
а ў жанчын ці то кар'ера, ЦІ сям'я.
Я ніколі не сустракала мужчыну, якога б
пыталі: "Як ты усё адольваеш?"
(Смех)
Ізноў пытанне да мужчын у залі.
Падыміце руку, ці вас колісь пыталі,
як вы ўсё адольваеце?
(Смех)
Толькі мужчыны. [Няшмат рук]
Зараз жанчыны. Падыміце руку, ці вас колісь пыталі,
як вы ўсё адольваеце? [Тры чвэрці рук паднятыя]
Мы дапушчаем, што мужчыны могуць усё:
і кар'еру, і сям'ю.
З жанчынамі наадварот, і гэта ганебна,
бо большасць жанчын у свеце,
таксама і ў Злучаных Штатах,
працуюць на поўную стаўку і маюць дзяцей.
Я думаю, людзі не разумеюць,
наколькі ўседакранальнае гэта пытанне.
Была створана група ў Маямі для вызваленых
ад сэксуальнай працы жанчын.
Яны карыстаюцца "Злучэннем", каб
дапамагчы жанчынам пераасвойвацца
да нармальнага жыцця, каб насамрэч
вызваліцца ад сутэнёраў.
Група ў Тэхасе вучыць жанчын,
што ніколі не былі ва ўніверсітэце,
як паспяхова апранацца.
Мы ведаем, што існуюць групы
ажно да Эфіопіі.
Гэтыя пытанні -- як жанчынам нельга
мець тое самае, што і мужчынам,
меркаванні, што лідарства -- мужчынская справа,
што права голаса -- таксама мужчынская справа,--
яны тычацца ўсіх нас, яны ўніверсальныя.
ТЭД канферэнцыя для жанчын робіць гэтае.
Яна яднае нас думкай,
у якую мы верым,
менавіта -- больш жанчын,
больш голасу, больш раўнапраўнасці.
ПМ: Калі б цябе запрасілі
зрабіць прамову на ТЭД ізноў,
што б ты сказала наконт вынікаў,
для цябе асабіста,
і што ты даведалася пра жанчын і мужчын
падчас гэтага вандравання?
ШС: Я думаю я б сказала...
Я спрабавала дадаць гэтаму націск,
але думаю, што трэба сказаць мацней --
існуючае становішча недастаткова добрае.
Недастаткова добра і недастаткова хутка!
З таго часу, як я зрабіла прамову і надрукавала кнігу,
з'явіліся дадзеныя новага перапісу.
І што ж мы даведаліся?
Аніякай паляпшэння ў збліжэнні зарплатаў
жанчын да мужчын у ЗША.
Семдзесят сем цэнтаў да даляра.
Калі ты чорная жанчына -- 64 цэнта.
Калі лаціна-амерыканка -- 54.
Ведаеце, калі апошні раз
гэтыя лічбы падымаліся?
2002-і.
Мы стагнуем у шматлікіх напрамках.
І я лічу, мы несумленна да гэтага ставімся.
Па шматлікіх прычынах. Цяжка
размаўляць пра полавую розніцу.
Мы хаваемся ад слова "феміністка",
а гэтае слова трэба бліжэй прыняць да сэрца.
Нам трэба пазбавіцца ад "уладарная",
а назад увесці...
(Воплескі)
Я думаю, я б сказала голасней,
што трэба пазбавіцца слова "уладарная",
і назад увесці "феміністка", бо яно нам патрэбна.
(Воплескі)
ПМ: І трэба больш злучацца.
ШС: Так, нашмат больш.
ПМ: Дзякуй, Шэрыл.
Дзякуй за злучэнне тут зараз.
ШС: Дзякуй.
(Воплескі)