1 00:00:00,598 --> 00:00:03,271 Пэт Мітчэл: Твой першы зварот на сцэну Тэда. 2 00:00:03,271 --> 00:00:06,214 Шэрыл Сандберх: Так, першы. Прыемна ўсіх бачыць. 3 00:00:06,214 --> 00:00:08,132 Заўсёды так прыемна глядзець са сцэны і бачыць столькі жанчын. 4 00:00:08,132 --> 00:00:13,262 Гэта ў маім жыцці здараецца нячаста, як і ў жыцці іншых. 5 00:00:13,262 --> 00:00:18,654 ПМ: Калі мы распачалі гэтую размову, пра нашую тэму ў сацыяльных сетках не размаўлялі. 6 00:00:18,654 --> 00:00:23,310 Мы думалі, што будуць, што і здарылася. Пра што ты думала, 7 00:00:23,310 --> 00:00:30,464 дык пра незанятыя жанчынамі ўладавыя пасты, асабліва ў тэхналагічным сектары і ў сектары сацыяльных сетак. 8 00:00:30,464 --> 00:00:37,238 Як думка развівалася і як яна ператварылася ў прамову на ТЭД канферэнцыі? 9 00:00:37,238 --> 00:00:39,809 Я вельмі хвалявалася перад прамовай пра жанчын, 10 00:00:39,809 --> 00:00:43,461 бо я пасталела ў справавой сферы, як і шмат хто з аўдыторыі. 11 00:00:43,461 --> 00:00:49,793 Там ніколі нельга размаўляць пра жанчын, бо што, калі заўважаць, што ты сама жанчына? 12 00:00:49,793 --> 00:00:53,953 А яны могуць. Ці горш, падумаюць, што слова "жанчына" значыць, 13 00:00:53,953 --> 00:00:57,043 што ты хочаш, каб да цябе звярталіся па-асабліваму ці скардзішся. 14 00:00:57,043 --> 00:01:00,751 Ці што ты хочаш на іх падаваць у суд. Што са мной здарылася... (Смех) 15 00:01:00,751 --> 00:01:02,929 Ці не гэтак? Я пражыла свае працоўнае жыццё, 16 00:01:02,929 --> 00:01:06,557 ніколі не кажучы, што я жанчына. Асабліва публічна. 17 00:01:06,557 --> 00:01:09,460 Але я заўважыла, што гэта не вядзе ні да чаго. 18 00:01:09,460 --> 00:01:12,899 Я скончыла ўніверсітэт 20 год таму, думаючы, 19 00:01:12,899 --> 00:01:16,798 што мае калегі -- жанчыны і мужчыны, і хоць тыя зверху ўсе былі мужчынамі, 20 00:01:16,798 --> 00:01:17,896 але гэта зменіцца, 21 00:01:17,896 --> 00:01:22,429 таму што вашае пакаленне гэтак заўцята змагалася за раўнапраўе, 22 00:01:22,429 --> 00:01:26,041 значыцца раўнапраўе нашае. А насамрэч было інакш. 23 00:01:26,041 --> 00:01:29,376 Таму што год за годам колькасць жанчын памяншалася, 24 00:01:29,376 --> 00:01:31,328 а зараз увогуле я звычайна адзіная жанчына ў пакоі. 25 00:01:31,328 --> 00:01:33,418 Я шмат з кім паразмаўляла, ці варта 26 00:01:33,418 --> 00:01:36,839 зрабіць прамову на ТЭД для жанчын (TEDWomen) пра жанчын, а ўсе ў адказ - не, не. 27 00:01:36,839 --> 00:01:42,033 Гэта будзе канец тваёй кар'еры. Нельга адначасова і быць на чале 28 00:01:42,033 --> 00:01:45,471 і размаўляць пра тое, што ты жанчына. З табой ніхто пасля не захоча размаўляць. 29 00:01:45,471 --> 00:01:50,346 Але на шчасце некаторыя, ганарлівыя, як ты, параілі прамову даць. 30 00:01:50,346 --> 00:01:53,002 Я запытала сябе, як робіць Марк Цукерберх, 31 00:01:53,002 --> 00:01:54,840 заснавальнік Фэйсбуку і мой кіраўнік, 32 00:01:54,840 --> 00:01:59,419 ён пытае сябе і нас, што б вы зрабілі, калі б не баяліся? 33 00:01:59,419 --> 00:02:03,227 Мой адповед быў -- я б не збаялася і выйшла на сцэну ТЭДа, 34 00:02:03,241 --> 00:02:10,746 я б там разгледзела праблему жаночасці і кіравання. Гэтак я зрабіла і выжыла. (Воплескі) 35 00:02:10,746 --> 00:02:14,581 ПМ: Я б сказала, што больш за выжыла. Я прыпамінаю той момант, Шэрыл, 36 00:02:14,581 --> 00:02:18,914 калі мы разам стаялі за сцэнай, ты павярнулася да мяне 37 00:02:18,914 --> 00:02:20,652 і расказала пра здарэнне. 38 00:02:20,652 --> 00:02:24,531 А я параіла, ў апошнюю хвіліну, расказаць пра яго ўсім. 39 00:02:24,531 --> 00:02:26,281 ШС: Так. ПМ: Што было за здарэнне? 40 00:02:26,281 --> 00:02:29,546 ШС: Гэта -- важная частка ўсяго працэсу. TEDWomen 2010 была ў горадзе Вашынгтон, 41 00:02:29,546 --> 00:02:33,355 а я жыву тут, у Сан Францыска. Перад вылетам на канферэнцыю 42 00:02:33,355 --> 00:02:38,404 мая трохгадовая дачка зачапілася за нагу і лямантавала "не едзь". 43 00:02:38,404 --> 00:02:42,137 Пэт -- сяброўка, таму я не размаўляла з ёй пра прамову, 44 00:02:42,137 --> 00:02:46,599 у якой поўна было фактаў і лічбаў, і нічога асабістага, 45 00:02:46,599 --> 00:02:48,865 я расказала Пэт, што нядобры ў мяне сёння дзень. 46 00:02:48,865 --> 00:02:51,469 Учора дачуня зачапіўшыся за нагу лямантавала "не едзь". 47 00:02:51,469 --> 00:02:53,213 Ты глянула на мяне і кажаш: "Пра гэта трэба расказаць!" 48 00:02:53,213 --> 00:02:57,448 Я табе: "На сцэне ТЭДа? Ты жартуеш!" 49 00:02:57,448 --> 00:02:59,905 "Гэта я выйду на сцэну і прызнаюся, што мая дачка чапляецца за нагу?" 50 00:02:59,905 --> 00:03:04,072 Ты сказала так, бо калі ты хочаш размаўляць пра тое, як паставіць больш жанчын на чале, 51 00:03:04,072 --> 00:03:07,209 то павінна казаць праўду і пра цяжкасці. 52 00:03:07,209 --> 00:03:11,945 Гэтак я і зрабіла. І гэта было важнай часткай далейшых падзеяў. 53 00:03:11,945 --> 00:03:17,243 Падобнае здарылася і калі я пачала пісаць кнігу. Я пачала, напісала першую главу. 54 00:03:17,243 --> 00:03:21,209 Я думала, што атрымалася проста файна. Поўна інфармацыі і лічбаў, 55 00:03:21,209 --> 00:03:29,069 тры старонкі было прысвечана матрыархальнаму парадку ў масаеў, іх сацыялагічным структурам. 56 00:03:29,069 --> 00:03:34,132 Мой муж пачытаў і сказаў, што гэта падобна на мой бесцукровы сухі сняданак. (Смех) 57 00:03:34,132 --> 00:03:41,497 Ніхто -- і я выбачаюся перад сняданкам, калі ёсць іх аматары -- не будзе чытаць гэту кнігу. 58 00:03:41,497 --> 00:03:45,682 Праз гэта я зразумела, што трэба больш адкрыцца, дадаць сумленнасці, 59 00:03:45,682 --> 00:03:50,428 расказаць пра сябе. Пра тое, што я часам адчуваю сябе вельмі няўпэўненай, 60 00:03:50,428 --> 00:03:56,647 у розных сітуацыях. Пра развалены першы шлюб. Пра слёзы на працы. 61 00:03:56,647 --> 00:04:00,319 Пра адчуванне, што я не пасую да гэтай працы, і праз гэтае вінаватасць. 62 00:04:00,319 --> 00:04:04,714 Часткай майго новага разумення, якое пачалося на гэтай сцэне і вылілася ў кнігу "Злучэнне" і фонд, 63 00:04:04,714 --> 00:04:08,602 стала выснова, што трэба быць больш адкрытай і свядомай, што тычыцца выпарабаванняў, 64 00:04:08,602 --> 00:04:10,610 каб даць магчымасць усім жанчынам быць больш адкрытымі і свядомымі, 65 00:04:10,610 --> 00:04:14,242 і гэткім чынам разам натхняць раўнапраўе. 66 00:04:14,242 --> 00:04:17,584 ПМ: Я думаю, што тое, што адрознівае тваю кнігу, 67 00:04:17,584 --> 00:04:23,449 і, на мой погляд, чаму яна знайшла чытача ў шматлікіх краінах -- 68 00:04:23,449 --> 00:04:29,234 гэта тое, што ты даеш прыклады са свайго жыцця, і тое, што ты прапаноўваеш 69 00:04:29,234 --> 00:04:33,392 і свае вельмі важныя для жанчын назіранні і высновы, 70 00:04:33,392 --> 00:04:37,951 як і прыклады цяжкасцяў, што яднаюць нас усіх, 71 00:04:37,951 --> 00:04:44,746 бо ты сутыкнулася і з памешкамі, і з перашкодамі, і з людзьмі, хто верыць у іншае. 72 00:04:44,746 --> 00:04:49,384 Раскажы трохі пра гэты працэс, калі ты вынесла асабістае на людзі, 73 00:04:49,384 --> 00:04:53,101 і як атрымалася, што ты зараз лічышся амаль экспертам 74 00:04:53,101 --> 00:04:56,542 па пераадольванні гэтых выпрабаванняў. 75 00:04:56,542 --> 00:04:58,726 ШС: Пасля мае прамовы на ТЭД, 76 00:04:58,726 --> 00:05:02,474 вы ведаеце, я не чакала, што напішу кнігу, я ж не пісьменнік, 77 00:05:02,474 --> 00:05:07,143 але прамову прагледзела шмат людзей, тэма пачала кранаць шматлікія сэрцы. 78 00:05:07,143 --> 00:05:10,663 Адным з першых лістоў, што я атрымала, быў ліст ад жанчыны, 79 00:05:10,663 --> 00:05:15,789 якая сказала, што ёй прапанавалі добрае павышэнне на працы, а яна адмовілася. 80 00:05:15,789 --> 00:05:18,142 Яна расказала сяброўцы пра адмову, а тая 81 00:05:18,142 --> 00:05:19,975 прапанавала паглядзець відэа на ТЭД. 82 00:05:19,975 --> 00:05:24,391 Яна паглядзела, пайшла на наступны дзень на працу і згадзілася на павышэнне, 83 00:05:24,391 --> 00:05:29,239 а ўвечары прыйшла дадому і дала мужу спіс прадуктаў на тыдзень. (Смех) 84 00:05:29,239 --> 00:05:30,831 Яна мне напісала: Я адолею. 85 00:05:30,831 --> 00:05:33,984 Мне было асабліва важна, што я закранула не толькі жанчын у офісах, 86 00:05:33,984 --> 00:05:36,954 хоць ад іх я шмат атрымала лістоў, мая прамова іх падтрымала, 87 00:05:36,954 --> 00:05:40,784 але я пачула ад людзей з усялякімі рознымі жыццёвымі абставінамі. 88 00:05:40,784 --> 00:05:44,531 Я пазнаёмілася з доктарам, які таксама даводзіцца тэрапеўтам у шпіталі Джона Хопкінсана. 89 00:05:44,531 --> 00:05:48,124 Ён сказаў, што прагледзеўшы прамову, ён упершыню заўважыў, 90 00:05:48,124 --> 00:05:50,498 што хоць палова яго студэнтаў ва ўніверсітэце - дзяўчаты, 91 00:05:50,498 --> 00:05:53,409 яны няшмат размаўляюць падчас шпітальных абходаў. 92 00:05:53,409 --> 00:05:59,635 Ён пачаў бліжэй назіраць і зразумеў, што большасць паднятых рук - хлопцы. 93 00:05:59,635 --> 00:06:01,920 Ён пачаў заахвочваць дзяўчат падымаць руку, 94 00:06:01,920 --> 00:06:03,197 але нічога не змянілася. 95 00:06:03,197 --> 00:06:06,751 Тады ён сказаў усім, што будзе папросту сам выклікаць. 96 00:06:06,751 --> 00:06:10,955 Ён выклікаў роўна хлопцаў і дзяўчат, І сам сабе давёў, 97 00:06:10,955 --> 00:06:13,588 што дзяўчаты ведалі адповеды гэтаксама добра ці лепш. 98 00:06:13,588 --> 00:06:15,476 І ён расказаў дзяўчатам пра гэтую сваю заўвагу. 99 00:06:15,476 --> 00:06:20,595 Яшчэ быў ліст ад хатняй гаспадыні, што жыве ў нядобрым раёне, 100 00:06:20,595 --> 00:06:24,631 з абыякавай школай. Пасля прамовы гэтая жанчына, ў якой ніколі не было офіснае працы, 101 00:06:24,631 --> 00:06:30,406 адчула ў сабе мажлівасць пайсці пазмагацца за лепшую настаўніцу для свайго дзіцяці. 102 00:06:30,406 --> 00:06:34,698 Усё гэта было часткай працэсу вынаходжвання майго ўласнага голасу. 103 00:06:34,698 --> 00:06:38,752 І я зразумела, што іншыя жанчыны і мужчыны могуць знайсці гэтак свой голас. 104 00:06:38,752 --> 00:06:41,474 Таму прамова ператварылася ў кнігу. 105 00:06:41,474 --> 00:06:47,799 ПМ: У кнізе ты не толькі дзелішся сваім узмацнелым голасам, 106 00:06:47,799 --> 00:06:51,363 але і тым, чаму ты навучылася, 107 00:06:51,363 --> 00:06:54,506 з досведу іншых людзей. 108 00:06:54,506 --> 00:06:58,688 Я пра гэта пытаю, кранаючы тэму 109 00:06:58,688 --> 00:07:03,642 твайго статусу эксперта па злучэнні. 110 00:07:03,642 --> 00:07:08,034 Якое было адчуванне, ці змянілася твае жыццё? 111 00:07:08,034 --> 00:07:14,246 Ты ж -- аўтар не толькі прамовы з шматлікімі праглядамі, кнігі, што ўбачыла вялізную аўдыторыю, 112 00:07:14,246 --> 00:07:20,090 але і распачынальніца руху, калі людзі пачанаюць казаць пра сабе, 113 00:07:20,090 --> 00:07:22,772 што яны злучаюцца. 114 00:07:22,772 --> 00:07:29,986 Я ўдзячная, гэта для мяне вялікі гонар, я задаволена, але ж гэта толькі пачатак. 115 00:07:29,986 --> 00:07:34,500 Я не ведаю, ці я эксперт, ці хтокольвек эксперт. Я правяла шмат даслеванняў. 116 00:07:34,500 --> 00:07:37,713 Я папачытала шмат навуковых папер, паперагледзела матэрыялу, 117 00:07:37,713 --> 00:07:41,341 і выснова была ясная. Мы што ведаем: 118 00:07:41,341 --> 00:07:46,053 культурныя стэрэатыпы не дапускаюць жанчын да пазіцый улады. 119 00:07:46,053 --> 00:07:48,656 Гэта неверагодна. З маёй кнігай "Злучэнне" я паездзіла па свеце, 120 00:07:48,656 --> 00:07:51,051 падаючы кнігу і ідэі. Народы такія розныя. 121 00:07:51,051 --> 00:07:56,044 Нават у межах нашае краіны, а Японія, Карэя, Кітай, Азія, Еўропа -- 122 00:07:56,044 --> 00:08:00,231 усе такія розныя, акрамя аднаго яднаючага пункту -- розніца палоў. 123 00:08:00,231 --> 00:08:02,151 Па ўсім свеце, нягледзячы на культуру, 124 00:08:02,151 --> 00:08:06,481 мы лічым, што мужчыны павінны быць моцнымі, агрэсіўнымі, настойлівымі, з голасам, 125 00:08:06,481 --> 00:08:10,998 мы лічым, што жанчына павінна размаўляць, толькі калі з ёй размаўляюць, дапамагаць іншым. 126 00:08:10,998 --> 00:08:14,703 Што мы маем, дык гэта тое, што ва ўсім свеце 127 00:08:14,703 --> 00:08:18,496 жанчын клічуць "настойлівымі", "уладарнымі". 128 00:08:18,496 --> 00:08:20,814 У кожнай мове ёсць гэткае негатыўнае слова для дзяўчынак. 129 00:08:20,814 --> 00:08:23,024 Гэтым негатыўным словам не карыстаюцца ў размовах з хлапчукамі, 130 00:08:23,024 --> 00:08:25,952 таму што калі хлопчык на чале чагось, гэта не адмоўная якасць, 131 00:08:25,952 --> 00:08:30,741 ад яго гэтага чакаюць. А калі тое самае робіць дзяўчынка -- яна ўладарнічае. 132 00:08:30,741 --> 00:08:32,736 Я ведаю, што ў залі няшмат мужчын, але паўдзельнічайце ў апытанцы. 133 00:08:32,736 --> 00:08:35,270 Вам зараз спатрэбіцца прадстаўляць свой пол. 134 00:08:35,270 --> 00:08:40,834 Падыміце руку, калі вам колісь казалі, што вы вельмі агрэсіўныя на працы. 135 00:08:40,834 --> 00:08:46,718 (Смех) Заўсёды некалькі ёсць, недзе каля 5 адсоткаў. Гатовы, спадары? 136 00:08:46,718 --> 00:08:53,281 Калі вы жанчына, падыміце руку, калі вам колісь казалі, што вы агрэсіўна сябе паводзіце ў працы. 137 00:08:53,281 --> 00:08:56,894 (Смех) [Амаль усе рукі] Гэтак сама мне казалі па ўсім свеце. 138 00:08:56,894 --> 00:08:59,760 Тое самае кажуць даследванні. 139 00:08:59,760 --> 00:09:04,099 Вам падаецца, што жанчыны больш агрэсіўныя за мужчын? Вядома не. 140 00:09:04,099 --> 00:09:06,449 Папросту мы судзім па-іншаму, 141 00:09:06,449 --> 00:09:11,300 і тыя рысы характару, якія патрэба паказаць, каб праца ішла наперад, каб былі рэзультаты, каб было лідарства -- 142 00:09:11,300 --> 00:09:14,164 гэта тыя, што ў мужчыне бачацца як лідарскія, 143 00:09:14,164 --> 00:09:15,786 а ў жанчыне, як уладарскія. 144 00:09:15,786 --> 00:09:19,872 Добра тое, што гэта можна змяніць праз асабістую дасведчаннасць. 145 00:09:19,872 --> 00:09:22,262 Адным з маіх найлепшых успамінаў з пройдзенага шляху 146 00:09:22,262 --> 00:09:27,195 быў з галоўным дырэктарам кампаніі Cisco, Джонам Чэмюерсам, пасля выхада кнігі. 147 00:09:27,195 --> 00:09:30,854 Ён яе прачытаў. Мы стаялі на сцэне перад усім яго выканаўчым калектывам, 148 00:09:30,854 --> 00:09:34,246 жанчынамі і мужчынамі, і ён сказаў: "Я думаў, што мы, што я добра спраўляюся, 149 00:09:34,246 --> 00:09:39,312 а пасля пачытаў кнігу, і зразумеў, што мы, мая кампанія, 150 00:09:39,312 --> 00:09:41,296 мы называлі нашых жанчын-галоўных дырэктараў зашмат агрэсіўнымі, 151 00:09:41,296 --> 00:09:43,745 і стоячы на гэтай сцэне перад вамі, я вінавачуся. Выбачайце. 152 00:09:43,745 --> 00:09:47,490 Я хачу вас запэўніць, што мы больш такога ніколі не зробім." 153 00:09:47,490 --> 00:09:50,874 ПМ: Ці маглі б мы даслаць гэту гісторыю шмат каму з нашых знаёмых? (Воплескі) 154 00:09:50,874 --> 00:09:54,775 ШС: Джон гэтак зрабіў, бо ён упэўнены, што такі крок палепшыць яго фірму. 155 00:09:54,775 --> 00:09:57,813 Гэткае распазнаванне схілу ў няслушны бок дапаможа змяніць сітуацыю. 156 00:09:57,829 --> 00:10:01,477 Наступны раз, калі вы пачуеце, як дзяўчынку клічуць "уладарнай" ці "настойлівай", 157 00:10:01,477 --> 00:10:04,025 падыдзіце да дарослага і з усмешкай на вуснах скажыце: 158 00:10:04,025 --> 00:10:10,560 "Яна не ўладарная, ў яе добрыя здольнасці на выканаўчыя пасады". (Смех) 159 00:10:10,560 --> 00:10:13,765 ПМ: Ты гэтак жа кажаш сваёй дачушцы. ШС: Абавязкова. 160 00:10:13,765 --> 00:10:16,834 ПМ: Менавіта на гэтым ты і засяродзілася ў кнізе, бо, як ты казала, кніга патрэбна, 161 00:10:16,834 --> 00:10:18,759 каб распачаць на гэтую тэму дыялог. 162 00:10:18,759 --> 00:10:22,273 Трэба давесці гэта да масы, што жанчыны, 163 00:10:22,273 --> 00:10:25,948 нягледзячы на большую колькасць адчыненых дзвярэй і мажлівасцяў, 164 00:10:25,948 --> 00:10:29,248 не атрымоўваюць пасады ўлады. 165 00:10:29,248 --> 00:10:31,446 За тыя месяцы, што прайшлі з выхаду кнігі ў свет, 166 00:10:31,446 --> 00:10:34,004 ці нешта змялілася? У "Злучэнні" ты засяродзілася на праблеме 167 00:10:34,004 --> 00:10:38,304 і паказала, якія перашкоды яшчэ існуюць, як звонку, дык і ў нас саміх, 168 00:10:38,304 --> 00:10:41,066 на што нам трэба звярнуць увагу ў сабе саміх. 169 00:10:41,066 --> 00:10:43,152 Ці ёсць нейкія змены? 170 00:10:43,152 --> 00:10:45,415 ШС: Дыялогу насамрэч пабольшала, 171 00:10:45,415 --> 00:10:48,463 але што больш важна, дык ці гэты дыялог ператвараецца ў дзейнасць. 172 00:10:48,463 --> 00:10:52,247 Паўсюль, куды я не еду, выканаўчыя дырэктары, збольшага мужчыны, 173 00:10:52,247 --> 00:10:54,866 кажуць мне, што я ім шмат каштую грошай, 174 00:10:54,866 --> 00:10:58,038 таму што жанчыны хочуць такога ж заробку, як і мужчыны. 175 00:10:58,038 --> 00:11:02,319 А я ім на гэтае - мне зусім вас не шкада. (Смех) 176 00:11:02,319 --> 00:11:05,557 Зусім. Чаму б гэта жанчынам не зарабляць столькі ж, колькі мужчыны? 177 00:11:05,557 --> 00:11:08,694 Куды б я не ездзіла, жанчыны мне расказваюць, што яны патрабуюць павышэння зарплаты. 178 00:11:08,694 --> 00:11:12,691 Куды б я не ездзіла, жанчыны мне кажуць, што іх адносіны з мужамі палепшыліся, 179 00:11:12,691 --> 00:11:16,671 яны просяць больш дапамогі ў хаце, патрабуюць павышэнняў на працы, 180 00:11:16,671 --> 00:11:19,669 і найважнейшае, яны больш вераць у свае сілы. Нават у невялікіх рэчах. 181 00:11:19,669 --> 00:11:23,701 Адзін з штатавых губернатараў распавёў, што ён нават і не ўяўляў, што жанчыны яго кабінету 182 00:11:23,701 --> 00:11:25,930 насамрэч сядзяць па баках на паседжаннях. 183 00:11:25,930 --> 00:11:31,417 Ён зрабіў новае правіла, і яны мусяць сядзець за сталом. 184 00:11:31,417 --> 00:11:33,573 Фонд, які я распачала супольна з выхадам кнігі "Злучэнне" [leanin.org] 185 00:11:33,573 --> 00:11:36,925 дапамагае жанчынам і мужчынам збірацца разам у групы. 186 00:11:36,925 --> 00:11:40,174 У групе можа быць 10 чалавек, ці менш, ці больш, яны збіраюцца раз на месяц. 187 00:11:40,174 --> 00:11:43,495 Я сабе ўяўляла, што да дадзенага моманту ў нас будзе 500 груп. Гэта быў бы поспех. 188 00:11:43,495 --> 00:11:46,417 Уявіце 500, памножанае на 10. 189 00:11:46,417 --> 00:11:49,647 Зараз існуе 12 000 груп у 50 краінах свету. 190 00:11:49,647 --> 00:11:51,207 ПМ: Неверагодна. 191 00:11:51,207 --> 00:11:54,282 ШС: І гэта людзі, што сустракаюцца раз на месяц. 192 00:11:54,282 --> 00:11:56,621 Я пазнаёмілася з адной групай, калі была ў Пекіне. 193 00:11:56,621 --> 00:12:01,321 Група жанчын, усім недзе 29-30, яны распачалі першую групу злучэння ў Пекіне. 194 00:12:01,321 --> 00:12:05,314 Некаторыя з іх выраслі ў беднаце, у сялянскай мясцовасці ў Кітаі. 195 00:12:05,314 --> 00:12:11,122 Ім толькі 29, а грамадства кажа, што яны - пазаддзе, 196 00:12:11,122 --> 00:12:13,135 бо незамужнія. 197 00:12:13,135 --> 00:12:15,918 Працэс яднання раз на месяц 198 00:12:15,918 --> 00:12:19,218 дапамагае ім зразумець, хто яны ў гэтым свеце. 199 00:12:19,218 --> 00:12:23,554 Чаго яны хочуць ад кар'еры. Якіх хочуць рамантычных стасункаў. Ці не хочуць. 200 00:12:23,554 --> 00:12:25,541 Я паглядзела на іх усіх, мы пазнаёміліся. 201 00:12:25,541 --> 00:12:27,380 Кожная папарадку сказала імя і месца народжання. 202 00:12:27,380 --> 00:12:30,860 Я сказала, што мяне зваць Шэрыл Сандберх і гэта была мая мара. 203 00:12:30,860 --> 00:12:32,700 А пасля я праслязілася. 204 00:12:32,700 --> 00:12:37,457 У мяне гэта часта, ці не памятаеш? Я пра гэта ужо распавядала. 205 00:12:37,457 --> 00:12:42,027 Але тое неверагодна, што жанчына на другім канцы свету, якая пасталела ў сельскай мясцовасці, 206 00:12:42,027 --> 00:12:46,138 якую прымушаюць выйсці замуж за непажаданага ёю партнёра, 207 00:12:46,138 --> 00:12:49,075 можа раз на месяц сустрэцца з аднадумцамі, 208 00:12:49,075 --> 00:12:52,069 і знайсці падтымку ідэі жыцця па-свойму. 209 00:12:52,069 --> 00:12:54,012 На гэткія перамены мы спадзяемся. 210 00:12:54,012 --> 00:12:57,559 ПМ: Цябе здзівіла, што гэтая тэма актуальна ў шматлікіх краінах? 211 00:12:57,559 --> 00:13:00,864 Калі кніга толькі выйшла, шмат хто думаў, 212 00:13:00,864 --> 00:13:04,616 што яна -- важны дапаможнік для маладзенькіх дзяўчат, што хочуць зрабіць кар'еру. 213 00:13:04,616 --> 00:13:08,930 Ім трэба сцерагчыся перашкод, мець магчымасць іх бачыць, 214 00:13:08,930 --> 00:13:11,580 не хаваць прэч з вачэй, а размаўляць пра іх. 215 00:13:11,580 --> 00:13:16,699 Кніга толькі для іх, тых хто карпаратыўную драбніцу робіць мэтай. 216 00:13:16,699 --> 00:13:21,077 Ажно атрымоўваецца, што кнігу чытаюць у аграрных і эканамічна слабых краінах. 217 00:13:21,082 --> 00:13:28,359 Што з гэтага цябе здзівіла, ці, можа, паўспрыяла новым думкам? 218 00:13:28,359 --> 00:13:31,515 ШС: Кніга напісана пра самаўпэўненасць і пра раўнапраўства. 219 00:13:31,515 --> 00:13:35,415 Як выдалася, паўсюль у свеце жанчынам патрэбна больш самаўпэўненасці, 220 00:13:35,415 --> 00:13:37,636 таму што рэальнасць нам кажа, што мы не на ўзроўні мужчын. 221 00:13:37,636 --> 00:13:41,049 Паўсюль у свеце у мужчын кар'ера І сям'я, 222 00:13:41,049 --> 00:13:42,360 а ў жанчын ці то кар'ера, ЦІ сям'я. 223 00:13:42,360 --> 00:13:46,034 Я ніколі не сустракала мужчыну, якога б пыталі: "Як ты усё адольваеш?" (Смех) 224 00:13:46,034 --> 00:13:49,247 Ізноў пытанне да мужчын у залі. 225 00:13:49,247 --> 00:13:52,279 Падыміце руку, ці вас колісь пыталі, як вы ўсё адольваеце? 226 00:13:52,279 --> 00:13:53,728 (Смех) 227 00:13:53,728 --> 00:13:55,159 Толькі мужчыны. [Няшмат рук] 228 00:13:55,159 --> 00:14:00,037 Зараз жанчыны. Падыміце руку, ці вас колісь пыталі, як вы ўсё адольваеце? [Тры чвэрці рук паднятыя] 229 00:14:00,037 --> 00:14:06,396 Мы дапушчаем, што мужчыны могуць усё: і кар'еру, і сям'ю. 230 00:14:06,396 --> 00:14:08,174 З жанчынамі наадварот, і гэта ганебна, 231 00:14:08,174 --> 00:14:11,750 бо большасць жанчын у свеце, таксама і ў Злучаных Штатах, 232 00:14:11,750 --> 00:14:14,046 працуюць на поўную стаўку і маюць дзяцей. 233 00:14:14,046 --> 00:14:19,218 Я думаю, людзі не разумеюць, наколькі ўседакранальнае гэта пытанне. 234 00:14:19,218 --> 00:14:23,580 Была створана група ў Маямі для вызваленых ад сэксуальнай працы жанчын. 235 00:14:23,580 --> 00:14:28,931 Яны карыстаюцца "Злучэннем", каб дапамагчы жанчынам пераасвойвацца 236 00:14:28,931 --> 00:14:33,672 да нармальнага жыцця, каб насамрэч вызваліцца ад сутэнёраў. 237 00:14:33,672 --> 00:14:37,421 Група ў Тэхасе вучыць жанчын, што ніколі не былі ва ўніверсітэце, 238 00:14:37,421 --> 00:14:39,080 як паспяхова апранацца. 239 00:14:39,080 --> 00:14:43,008 Мы ведаем, што існуюць групы ажно да Эфіопіі. 240 00:14:43,008 --> 00:14:48,891 Гэтыя пытанні -- як жанчынам нельга мець тое самае, што і мужчынам, 241 00:14:48,891 --> 00:14:53,124 меркаванні, што лідарства -- мужчынская справа, што права голаса -- таксама мужчынская справа,-- 242 00:14:53,124 --> 00:14:56,262 яны тычацца ўсіх нас, яны ўніверсальныя. 243 00:14:56,262 --> 00:14:57,923 ТЭД канферэнцыя для жанчын робіць гэтае. 244 00:14:57,923 --> 00:15:01,706 Яна яднае нас думкай, у якую мы верым, 245 00:15:01,706 --> 00:15:05,954 менавіта -- больш жанчын, больш голасу, больш раўнапраўнасці. 246 00:15:05,954 --> 00:15:12,735 ПМ: Калі б цябе запрасілі зрабіць прамову на ТЭД ізноў, 247 00:15:12,735 --> 00:15:18,029 што б ты сказала наконт вынікаў, для цябе асабіста, 248 00:15:18,029 --> 00:15:20,648 і што ты даведалася пра жанчын і мужчын 249 00:15:20,648 --> 00:15:24,334 падчас гэтага вандравання? 250 00:15:24,334 --> 00:15:27,432 ШС: Я думаю я б сказала... Я спрабавала дадаць гэтаму націск, 251 00:15:27,432 --> 00:15:29,886 але думаю, што трэба сказаць мацней -- 252 00:15:29,886 --> 00:15:33,290 існуючае становішча недастаткова добрае. 253 00:15:33,290 --> 00:15:36,270 Недастаткова добра і недастаткова хутка! 254 00:15:36,270 --> 00:15:41,397 З таго часу, як я зрабіла прамову і надрукавала кнігу, з'явіліся дадзеныя новага перапісу. 255 00:15:41,397 --> 00:15:43,186 І што ж мы даведаліся? 256 00:15:43,186 --> 00:15:45,963 Аніякай паляпшэння ў збліжэнні зарплатаў жанчын да мужчын у ЗША. 257 00:15:45,963 --> 00:15:48,509 Семдзесят сем цэнтаў да даляра. 258 00:15:48,509 --> 00:15:50,543 Калі ты чорная жанчына -- 64 цэнта. 259 00:15:50,543 --> 00:15:53,051 Калі лаціна-амерыканка -- 54. 260 00:15:53,051 --> 00:15:55,479 Ведаеце, калі апошні раз гэтыя лічбы падымаліся? 261 00:15:55,479 --> 00:15:59,786 2002-і. 262 00:15:59,786 --> 00:16:02,670 Мы стагнуем у шматлікіх напрамках. 263 00:16:02,670 --> 00:16:05,478 І я лічу, мы несумленна да гэтага ставімся. 264 00:16:05,478 --> 00:16:08,724 Па шматлікіх прычынах. Цяжка размаўляць пра полавую розніцу. 265 00:16:08,724 --> 00:16:12,541 Мы хаваемся ад слова "феміністка", а гэтае слова трэба бліжэй прыняць да сэрца. 266 00:16:12,541 --> 00:16:15,733 Нам трэба пазбавіцца ад "уладарная", а назад увесці... 267 00:16:15,733 --> 00:16:18,893 (Воплескі) 268 00:16:18,893 --> 00:16:23,215 Я думаю, я б сказала голасней, што трэба пазбавіцца слова "уладарная", 269 00:16:23,215 --> 00:16:26,276 і назад увесці "феміністка", бо яно нам патрэбна. 270 00:16:26,276 --> 00:16:27,761 (Воплескі) 271 00:16:27,761 --> 00:16:30,803 ПМ: І трэба больш злучацца. 272 00:16:30,803 --> 00:16:32,004 ШС: Так, нашмат больш. 273 00:16:32,004 --> 00:16:33,234 ПМ: Дзякуй, Шэрыл. 274 00:16:33,234 --> 00:16:34,468 Дзякуй за злучэнне тут зараз. 275 00:16:34,468 --> 00:16:36,630 ШС: Дзякуй. 276 00:16:36,630 --> 00:16:38,899 (Воплескі)