Як малавянне можа даць вам свабоду
-
0:01 - 0:02Такія справы.
-
0:02 - 0:06Я дома, як, мяркую, і многія з вас.
-
0:06 - 0:08І мы ўсе пачалі разумець,
-
0:08 - 0:10як нашыя адносіны з самімі сабой,
-
0:10 - 0:11адно з адным,
-
0:11 - 0:13і з прасторай,
у якой мы знаходзімся, -
0:13 - 0:16могуць глыбока паўплываць на наша
пачуццё ідэнтычнасці і мэты. -
0:16 - 0:19Столькі ўсяго рэзка змянілася.
-
0:19 - 0:22Зараз мы адчуваем аддаленасць,
як ніколі раней. -
0:22 - 0:24Але што, калі б я вам сказала,
-
0:24 - 0:28што можна знайсці спосаб
праз ваша сэрца і рукі, -
0:28 - 0:30які дазволіць зноў наладзіць сувязі,
-
0:30 - 0:34і што, дзякуючы гэтай практыцы
і прыняццю цяперашняй сітуацыі, -
0:34 - 0:37я магла б дапамагчы вам
перанастроіць розум так, -
0:37 - 0:40каб вы змаглі даследваць
гэтую новую рэальнасць з радасцю, -
0:40 - 0:44энтузіязмам, уяўленнем і надзеяй?
-
0:44 - 0:47Усё, што спатрэбіцца ‒ звычайны маркер.
-
0:48 - 0:49Каб гэта атрымалася,
-
0:49 - 0:51давайце вернемся да пачатку.
-
0:51 - 0:54Вырастаючы ў сацыяльным жытле
ў паўднёва-усходнім Лондане, -
0:54 - 0:56я была аўтсайдаркай.
-
0:56 - 0:57Я старэйшая з шасці дзяцей,
-
0:57 - 1:00і ўсе мае браты і сёстры
выглядаюць вельмі па-англійску: -
1:00 - 1:03светлыя валасы, блакітныя вочы,
вельмі мілыя. -
1:03 - 1:04І я:
-
1:04 - 1:07напалову нігерыйка,
цёмнаскурая, з афра-прычоскай. -
1:07 - 1:10Што адбываецца,
калі ты выглядаеш інакш -
1:10 - 1:12і адчуваеш сябе іншай,
-
1:12 - 1:14і шмат у чым пачынаеш думаць не так,
-
1:14 - 1:17як усе навокал цябе?
-
1:17 - 1:22Як знайсці выйсце з цёмнага,
расісцкага, гамафобнага -
1:22 - 1:24і вельмі самотнага месца?
-
1:24 - 1:26Менавіта тут
на дапамогу прыходзіць маркер. -
1:27 - 1:28Я пачала маляваць.
-
1:28 - 1:31Як бачыце, у мяне ёсць маркер,
-
1:31 - 1:32і ён ведае, куды вядзе.
-
1:32 - 1:35Я вельмі добра навучылася,
як следаваць за ім. -
1:35 - 1:38Спачатку я шла за гэтай лініяй
-
1:38 - 1:41і я вымалявала сабе шлях з культуры,
-
1:41 - 1:44якая мне ўсё толькі забараняла.
-
1:44 - 1:46Я давярала свайму маркеру,
-
1:46 - 1:49і ён прывёў мяне ў Цэнтральны каледж
Святога Марціна, -
1:49 - 1:51вельмі прэстыжную
школу мастацтваў у Лондане, -
1:51 - 1:53якую я скончыла
найлепшай на сваім курсе. -
1:53 - 1:57Аднак я хутка зразумела,
што ў Лондане для мяне няма месца, -
1:57 - 2:00таму што, верце ці не,
-
2:00 - 2:04але Англія па-ранейшаму функцыянуе
і трымаецца -
2:04 - 2:05на класавым раздзяленні.
-
2:05 - 2:11І ў мяне — маладой, чорнай,
лесбіянкі мастачкі з працоўнай сям'і, -
2:11 - 2:12проста не было шанцаў.
-
2:12 - 2:15Таму я з'ехала з Лондана
і пераехала ў Японію, -
2:15 - 2:19дзе мяне ніхто не распытваў,
адкуль я паходжу насамрэч. -
2:19 - 2:21Я проста была чарговай "гайдзін",
-
2:21 - 2:24што, як ні дзіўна, азначае "аўтсайдэр".
-
2:25 - 2:29Я была пагружана ў культуру,
якая шануе творчасць і рамёствы, -
2:29 - 2:32дзе людзі ўдасканальваюць сваё
рамяство на працягу пакаленняў. -
2:32 - 2:35Гэта культура,
якая ўмее авалодаць часам і прасторай, -
2:35 - 2:38дзе мастакі могуць
сапраўды тварыць свабодна. -
2:38 - 2:42Я знайшла месца, на якое не злавалася.
-
2:42 - 2:44Токіа ні разу не пакрыўдзіў мяне.
-
2:44 - 2:47Я больш не магла тварыць са злосці
-
2:47 - 2:48ці ад болю.
-
2:48 - 2:52Мне давялося смела дазволіць сабе
тварыць з іншым натхненнем. -
2:53 - 2:56Я знайшла неверагодны інструмент,
-
2:56 - 2:59які стаў больш за лінію на паперы.
-
2:59 - 3:00Я знайшла тое,
-
3:00 - 3:03што звязала мой розум з сэрцам,
-
3:03 - 3:05а мае рукі — з усім навокал.
-
3:05 - 3:08Я ўбачыла свет па-новаму.
-
3:08 - 3:10Я знайшла сувязі ў закутках,
-
3:10 - 3:13адшукала рашэнні да праблемаў,
пра існаванне якіх я нават не ўяўляла. -
3:13 - 3:16Быццам бы свет з усімі яго
пазітыўнымі і негатыўнымі месцамі -
3:16 - 3:18стаў раптам бачным.
-
3:18 - 3:20І толькі ўбачыць гэта
было дастаткова, -
3:20 - 3:21каб усе страхі зніклі.
-
3:21 - 3:24Быццам мой маркер быў ліхтарыкам,
-
3:24 - 3:26і невядомае ўсё яшчэ існавала,
-
3:26 - 3:27але ўжо не пужала мяне.
-
3:28 - 3:32Пасля пяці гадоў жыцця ў Японіі
і фокусу на сваім рамястве, -
3:32 - 3:34я адчула, што мне патрэбны новы выклік.
-
3:35 - 3:36Я пераехала ў Нью-Ёрк,
-
3:36 - 3:38таму што гэта месца для мастакоў, праўда?
-
3:38 - 3:41Мастаку трэба пераехаць
у найвялікшы горад свету, -
3:41 - 3:42каб мець магчымасць
-
3:42 - 3:46адчуць сябе абасалютна нябачным.
-
3:47 - 3:50У гэты момант я пачала
шчыра пытацца ў сябе, -
3:50 - 3:52"Хто ты такая?"
-
3:52 - 3:55Я прачыналася зранку,
і перш чым пачаць дзень, -
3:55 - 3:57я медытавала над гэтым пытаннем.
-
3:57 - 3:59Трымаючы гэта пытанне ў галаве,
-
3:59 - 4:00я працягвала маляваць.
-
4:01 - 4:02Я шла ўслед за лініяй.
-
4:02 - 4:04Я дазволіла ёй пракладаць мой шлях.
-
4:04 - 4:06Узяць маркер,
-
4:06 - 4:09які даступны сёння кожнаму і кожнай,
-
4:09 - 4:12дазволіць сабе адпусціць
-
4:12 - 4:16усе думкі, страхі, няпэўнасці —
-
4:16 - 4:18усё, што перашкаджала мне
-
4:18 - 4:20быць цалкам сабой —
-
4:21 - 4:24гэта стала маім спосабам
адчування свабоды. -
4:24 - 4:25Калі я прыехала ў Нью-Ёрк,
-
4:25 - 4:28я не хацела жыць па правілах
свету мастацтва. -
4:28 - 4:31Я працягвала тварыць як аўтсайдарка.
-
4:31 - 4:33Я працягвала маляваць.
-
4:33 - 4:36Цікаўнасць стала атрамантам
для майго маркеру, -
4:36 - 4:38і я працягвала пагружацца глыбей.
-
4:38 - 4:43З цягам часу я пачала ствараць
надзейную, трывалую прастору для сябе, -
4:43 - 4:45прастору, якая належала толькі мне.
-
4:45 - 4:47Першапачаткова гэта была адна мая спальня.
-
4:47 - 4:50Але гэтая спальня апынулася
ў "The New York Times", -
4:50 - 4:53і раптам я стала заўважнай і вядомай
-
4:53 - 4:55за той свет, які я стварыла.
-
4:56 - 4:57З таго часу,
-
4:57 - 5:01я стварала і супрацоўнічала з самымі
ўнікальнымі мастакамі і мастачкамі, -
5:01 - 5:03установамі і прасторамі,
-
5:03 - 5:05ад экранаў на Таймс-сквер
-
5:05 - 5:08да Нью-Ёркскага балету,
для іх неверагоднай серыі пра творцаў, -
5:08 - 5:11дзеля якой я рабіла інтэрв'ю з некалькімі
танцорамі і танцоркамі. -
5:11 - 5:14Іх гісторыі і словы сталі асновай
-
5:14 - 5:17для больш за 30 малюнкаў і мастацкіх прац,
-
5:17 - 5:19якія перанесліся на сцены калідораў,
-
5:19 - 5:21вокны і падлогі.
-
5:22 - 5:23Доўгі час
-
5:24 - 5:27я марыла стварыць прастору
для сузірання і паэзіі. -
5:27 - 5:28І ў 2019 годзе
-
5:28 - 5:30я атрымала магчымасць
зрабіць менавіта гэта -
5:30 - 5:32праз улады Губеранатарскай выспы
(Нью-Ёрк). -
5:33 - 5:35Яны прадаставілі мне ідэальнае палатно
-
5:35 - 5:38ў выглядзе былой ваеннай капліцы.
-
5:38 - 5:39Пазнаёмцеся з "The May Room."
-
5:40 - 5:44Вы бачыце малюнкі, натхнёныя гісторыяй
выспы, на фасадзе, -
5:44 - 5:47заходзіце ўнутр, здымаеце абутак,
-
5:47 - 5:49а на падлозе бачыце малюнак
у выглядзе лабірынта, -
5:49 - 5:51які вяртае вас
да вас. -
5:51 - 5:54Гэта запрашэнне супакоіцца.
-
5:54 - 5:57Вы можаце ўбачыць фразы на сцяне.
-
5:57 - 5:59"Будзьце мудрымі".
-
5:59 - 6:01"Спі спакойна ўначы."
-
6:01 - 6:03"Давайце выратуем дрэвы."
-
6:03 - 6:06"Будзь", "будзьце", "давайце".
-
6:06 - 6:09І пачынае здавацца,
што гэтыя фразы зыходзяць ад вас саміх, -
6:09 - 6:11альбо глыбока западаюць у вас.
-
6:12 - 6:15Я дазволіла сваім лініям стаць нечым
накшталту мовы, -
6:15 - 6:17мовы, якая развіваецца,
як самое жыццё. -
6:17 - 6:19І калі наступала цішыня,
-
6:19 - 6:22я шукала сувязі праз размову,
-
6:22 - 6:24задавала пытанні,
каб пераадолець дыскамфорт. -
6:24 - 6:27Маляванне навучыла мяне
ствараць свае правілы. -
6:28 - 6:32Яно навучыла мяне расплюшчваць вочы
і бачыць не толькі тое, што ёсць, -
6:32 - 6:33але і тое, што можа быць.
-
6:33 - 6:36І там, дзе сістэмы ламаюцца,
-
6:36 - 6:37мы можам стварыць новыя,
-
6:37 - 6:41якія сапраўды працуюць
і прыносяць карысць усім людзям, -
6:41 - 6:43а не толькі некалькім абраным.
-
6:43 - 6:46Маляванне навучыла мяне
якасна ўзаемадзейнічаць са светам. -
6:46 - 6:50І я зразумела праз мову ліній,
-
6:50 - 6:52што важна не столькі быць бачнай,
-
6:52 - 6:55колькі мець дар бачыць,
якім мы дзелімся з іншымі людзьмі, -
6:56 - 6:59і што сапраўдная свабода —
гэта здольнасць бачыць. -
6:59 - 7:01Я не кажу пра гэта літаральна,
-
7:01 - 7:04бо зрок — гэта ўсяго
адзін са спосабаў бачання. -
7:04 - 7:08Я маю на ўвазе адчуванне свету напоўніцу,
-
7:08 - 7:11магчыма, нават глыбей
акурат у самыя складаныя моманты, -
7:11 - 7:14як той, з якім мы сёння маем справу.
-
7:14 - 7:15Я Шантэл Марцін.
-
7:15 - 7:16Я малюю.
-
7:16 - 7:18І я запрашаю вас узяць маркер
-
7:18 - 7:20і паглядзець, куды ён вас прывядзе.
-
7:20 - 7:23(Музыка)
- Title:
- Як малавянне можа даць вам свабоду
- Speaker:
- Шантэл Марцін
- Description:
-
Хто я? Каб адказаць на гэтае пытанне, мастачка Шантэл Марцін следавала за сваім маркерам. У гэтай неверагоднай візуальнай прамове, дзе мы можам пабачыць яе унікальную працу з фрыстайл-лініямі — намаляванымі паўсюль, ад экранаў Таймс-сквэр да целаў танцораў Нью-Ёркскага балету — Марцін дзеліцца тым, як яна знайшла свабоду і ўбачыла новыя перспектывы праз мастацтва. Паглядзіце, як маляванне можа звязаць ваш розум з сэрцам і паглыбіць вашую сувязь са светам.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 07:47
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for How drawing can set you free | |
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for How drawing can set you free | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for How drawing can set you free | |
![]() |
Artur Tatsianin accepted Belarusian subtitles for How drawing can set you free | |
![]() |
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for How drawing can set you free | |
![]() |
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for How drawing can set you free | |
![]() |
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for How drawing can set you free | |
![]() |
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for How drawing can set you free |