1 00:00:00,992 --> 00:00:02,445 Такія справы. 2 00:00:02,469 --> 00:00:05,524 Я дома, як, мяркую, і многія з вас. 3 00:00:05,548 --> 00:00:07,633 І мы ўсе пачалі разумець, 4 00:00:07,657 --> 00:00:09,712 як нашыя адносіны з самімі сабой, 5 00:00:09,736 --> 00:00:10,773 адно з адным, 6 00:00:10,773 --> 00:00:12,518 і з прасторай, у якой мы знаходзімся, 7 00:00:12,518 --> 00:00:15,669 могуць глыбока паўплываць на наша пачуццё ідэнтычнасці і мэты. 8 00:00:15,693 --> 00:00:18,542 Столькі ўсяго рэзка змянілася. 9 00:00:18,566 --> 00:00:21,936 Зараз мы адчуваем аддаленасць, як ніколі раней. 10 00:00:21,960 --> 00:00:23,516 Але што, калі б я вам сказала, 11 00:00:23,540 --> 00:00:27,904 што можна знайсці спосаб праз ваша сэрца і рукі, 12 00:00:27,928 --> 00:00:29,829 які дазволіць зноў наладзіць сувязі, 13 00:00:29,853 --> 00:00:33,861 і што, дзякуючы гэтай практыцы і прыняццю цяперашняй сітуацыі, 14 00:00:33,885 --> 00:00:36,879 я магла б дапамагчы вам перанастроіць розум так, 15 00:00:36,903 --> 00:00:40,379 каб вы змаглі даследваць гэтую новую рэальнасць з радасцю, 16 00:00:40,403 --> 00:00:44,026 энтузіязмам, уяўленнем і надзеяй? 17 00:00:44,050 --> 00:00:46,804 Усё, што спатрэбіцца ‒ звычайны маркер. 18 00:00:47,582 --> 00:00:48,916 Каб гэта атрымалася, 19 00:00:48,940 --> 00:00:50,709 давайце вернемся да пачатку. 20 00:00:50,733 --> 00:00:54,403 Вырастаючы ў сацыяльным жытле ў паўднёва-усходнім Лондане, 21 00:00:54,427 --> 00:00:55,982 я была аўтсайдаркай. 22 00:00:56,006 --> 00:00:57,376 Я старэйшая з шасці дзяцей, 23 00:00:57,376 --> 00:00:59,998 і ўсе мае браты і сёстры выглядаюць вельмі па-англійску: 24 00:01:00,022 --> 00:01:02,553 светлыя валасы, блакітныя вочы, вельмі мілыя. 25 00:01:02,577 --> 00:01:03,777 І я: 26 00:01:03,801 --> 00:01:06,984 напалову нігерыйка, цёмнаскурая, з афра-прычоскай. 27 00:01:07,339 --> 00:01:10,077 Што адбываецца, калі ты выглядаеш інакш 28 00:01:10,101 --> 00:01:11,514 і адчуваеш сябе іншай, 29 00:01:11,538 --> 00:01:13,709 і шмат у чым пачынаеш думаць не так, 30 00:01:13,733 --> 00:01:16,966 як усе навокал цябе? 31 00:01:16,990 --> 00:01:22,354 Як знайсці выйсце з цёмнага, расісцкага, гамафобнага 32 00:01:22,378 --> 00:01:24,331 і вельмі самотнага месца? 33 00:01:24,355 --> 00:01:26,423 Менавіта тут на дапамогу прыходзіць маркер. 34 00:01:26,836 --> 00:01:28,450 Я пачала маляваць. 35 00:01:28,474 --> 00:01:30,545 Як бачыце, у мяне ёсць маркер, 36 00:01:30,569 --> 00:01:32,180 і ён ведае, куды вядзе. 37 00:01:32,204 --> 00:01:34,799 Я вельмі добра навучылася, як следаваць за ім. 38 00:01:34,823 --> 00:01:38,125 Спачатку я шла за гэтай лініяй 39 00:01:38,149 --> 00:01:40,899 і я вымалявала сабе шлях з культуры, 40 00:01:40,923 --> 00:01:43,603 якая мне ўсё толькі забараняла. 41 00:01:43,944 --> 00:01:45,804 Я давярала свайму маркеру, 42 00:01:45,828 --> 00:01:48,569 і ён прывёў мяне ў Цэнтральны каледж Святога Марціна, 43 00:01:48,593 --> 00:01:50,815 вельмі прэстыжную школу мастацтваў у Лондане, 44 00:01:50,839 --> 00:01:53,362 якую я скончыла найлепшай на сваім курсе. 45 00:01:53,386 --> 00:01:57,463 Аднак я хутка зразумела, што ў Лондане для мяне няма месца, 46 00:01:57,487 --> 00:02:00,133 таму што, верце ці не, 47 00:02:00,157 --> 00:02:03,519 але Англія па-ранейшаму функцыянуе і трымаецца 48 00:02:03,543 --> 00:02:04,704 на класавым раздзяленні. 49 00:02:04,728 --> 00:02:10,671 І ў мяне — маладой, чорнай, лесбіянкі мастачкі з працоўнай сям'і, 50 00:02:10,695 --> 00:02:12,425 проста не было шанцаў. 51 00:02:12,449 --> 00:02:15,283 Таму я з'ехала з Лондана і пераехала ў Японію, 52 00:02:15,307 --> 00:02:19,276 дзе мяне ніхто не распытваў, адкуль я паходжу насамрэч. 53 00:02:19,300 --> 00:02:21,251 Я проста была чарговай "гайдзін", 54 00:02:21,275 --> 00:02:24,206 што, як ні дзіўна, азначае "аўтсайдэр". 55 00:02:24,606 --> 00:02:28,669 Я была пагружана ў культуру, якая шануе творчасць і рамёствы, 56 00:02:28,693 --> 00:02:31,879 дзе людзі ўдасканальваюць сваё рамяство на працягу пакаленняў. 57 00:02:31,903 --> 00:02:34,910 Гэта культура, якая ўмее авалодаць часам і прасторай, 58 00:02:34,934 --> 00:02:37,826 дзе мастакі могуць сапраўды тварыць свабодна. 59 00:02:38,282 --> 00:02:41,813 Я знайшла месца, на якое не злавалася. 60 00:02:42,155 --> 00:02:44,369 Токіа ні разу не пакрыўдзіў мяне. 61 00:02:44,393 --> 00:02:46,903 Я больш не магла тварыць са злосці 62 00:02:46,927 --> 00:02:48,465 ці ад болю. 63 00:02:48,489 --> 00:02:52,253 Мне давялося смела дазволіць сабе тварыць з іншым натхненнем. 64 00:02:52,812 --> 00:02:55,693 Я знайшла неверагодны інструмент, 65 00:02:55,717 --> 00:02:58,672 які стаў больш за лінію на паперы. 66 00:02:58,696 --> 00:03:00,070 Я знайшла тое, 67 00:03:00,094 --> 00:03:02,807 што звязала мой розум з сэрцам, 68 00:03:02,831 --> 00:03:04,831 а мае рукі — з усім навокал. 69 00:03:05,463 --> 00:03:08,066 Я ўбачыла свет па-новаму. 70 00:03:08,090 --> 00:03:09,679 Я знайшла сувязі ў закутках, 71 00:03:09,679 --> 00:03:12,966 адшукала рашэнні да праблемаў, пра існаванне якіх я нават не ўяўляла. 72 00:03:12,990 --> 00:03:16,252 Быццам бы свет з усімі яго пазітыўнымі і негатыўнымі месцамі 73 00:03:16,276 --> 00:03:17,915 стаў раптам бачным. 74 00:03:17,939 --> 00:03:19,735 І толькі ўбачыць гэта было дастаткова, 75 00:03:19,735 --> 00:03:21,283 каб усе страхі зніклі. 76 00:03:21,307 --> 00:03:23,569 Быццам мой маркер быў ліхтарыкам, 77 00:03:23,593 --> 00:03:26,053 і невядомае ўсё яшчэ існавала, 78 00:03:26,077 --> 00:03:27,467 але ўжо не пужала мяне. 79 00:03:27,861 --> 00:03:31,926 Пасля пяці гадоў жыцця ў Японіі і фокусу на сваім рамястве, 80 00:03:31,950 --> 00:03:34,400 я адчула, што мне патрэбны новы выклік. 81 00:03:34,903 --> 00:03:36,110 Я пераехала ў Нью-Ёрк, 82 00:03:36,134 --> 00:03:38,379 таму што гэта месца для мастакоў, праўда? 83 00:03:38,379 --> 00:03:40,668 Мастаку трэба пераехаць у найвялікшы горад свету, 84 00:03:40,668 --> 00:03:41,642 каб мець магчымасць 85 00:03:41,666 --> 00:03:45,873 адчуць сябе абасалютна нябачным. 86 00:03:46,788 --> 00:03:49,882 У гэты момант я пачала шчыра пытацца ў сябе, 87 00:03:49,906 --> 00:03:52,255 "Хто ты такая?" 88 00:03:52,279 --> 00:03:55,288 Я прачыналася зранку, і перш чым пачаць дзень, 89 00:03:55,312 --> 00:03:57,006 я медытавала над гэтым пытаннем. 90 00:03:57,030 --> 00:03:58,991 Трымаючы гэта пытанне ў галаве, 91 00:03:59,015 --> 00:04:00,498 я працягвала маляваць. 92 00:04:00,522 --> 00:04:02,124 Я шла ўслед за лініяй. 93 00:04:02,124 --> 00:04:03,791 Я дазволіла ёй пракладаць мой шлях. 94 00:04:03,815 --> 00:04:05,995 Узяць маркер, 95 00:04:06,019 --> 00:04:08,653 які даступны сёння кожнаму і кожнай, 96 00:04:08,677 --> 00:04:12,077 дазволіць сабе адпусціць 97 00:04:12,101 --> 00:04:16,014 усе думкі, страхі, няпэўнасці — 98 00:04:16,038 --> 00:04:17,688 усё, што перашкаджала мне 99 00:04:17,712 --> 00:04:20,490 быць цалкам сабой — 100 00:04:20,514 --> 00:04:23,726 гэта стала маім спосабам адчування свабоды. 101 00:04:23,750 --> 00:04:25,361 Калі я прыехала ў Нью-Ёрк, 102 00:04:25,385 --> 00:04:28,090 я не хацела жыць па правілах свету мастацтва. 103 00:04:28,114 --> 00:04:31,288 Я працягвала тварыць як аўтсайдарка. 104 00:04:31,312 --> 00:04:32,796 Я працягвала маляваць. 105 00:04:33,249 --> 00:04:36,069 Цікаўнасць стала атрамантам для майго маркеру, 106 00:04:36,093 --> 00:04:38,355 і я працягвала пагружацца глыбей. 107 00:04:38,379 --> 00:04:42,829 З цягам часу я пачала ствараць надзейную, трывалую прастору для сябе, 108 00:04:42,853 --> 00:04:44,909 прастору, якая належала толькі мне. 109 00:04:44,933 --> 00:04:47,274 Першапачаткова гэта была адна мая спальня. 110 00:04:47,298 --> 00:04:50,320 Але гэтая спальня апынулася ў "The New York Times", 111 00:04:50,344 --> 00:04:53,222 і раптам я стала заўважнай і вядомай 112 00:04:53,246 --> 00:04:55,246 за той свет, які я стварыла. 113 00:04:56,034 --> 00:04:57,213 З таго часу, 114 00:04:57,213 --> 00:05:00,744 я стварала і супрацоўнічала з самымі ўнікальнымі мастакамі і мастачкамі, 115 00:05:00,768 --> 00:05:02,655 установамі і прасторамі, 116 00:05:02,679 --> 00:05:04,855 ад экранаў на Таймс-сквер 117 00:05:04,879 --> 00:05:08,344 да Нью-Ёркскага балету, для іх неверагоднай серыі пра творцаў, 118 00:05:08,344 --> 00:05:11,434 дзеля якой я рабіла інтэрв'ю з некалькімі танцорамі і танцоркамі. 119 00:05:11,458 --> 00:05:14,181 Іх гісторыі і словы сталі асновай 120 00:05:14,205 --> 00:05:16,950 для больш за 30 малюнкаў і мастацкіх прац, 121 00:05:16,974 --> 00:05:19,268 якія перанесліся на сцены калідораў, 122 00:05:19,292 --> 00:05:21,467 вокны і падлогі. 123 00:05:22,249 --> 00:05:23,495 Доўгі час 124 00:05:23,519 --> 00:05:26,725 я марыла стварыць прастору для сузірання і паэзіі. 125 00:05:26,749 --> 00:05:28,029 І ў 2019 годзе 126 00:05:28,053 --> 00:05:30,363 я атрымала магчымасць зрабіць менавіта гэта 127 00:05:30,387 --> 00:05:32,468 праз улады Губеранатарскай выспы (Нью-Ёрк). 128 00:05:32,585 --> 00:05:35,085 Яны прадаставілі мне ідэальнае палатно 129 00:05:35,109 --> 00:05:37,577 ў выглядзе былой ваеннай капліцы. 130 00:05:37,601 --> 00:05:39,349 Пазнаёмцеся з "The May Room." 131 00:05:39,782 --> 00:05:43,926 Вы бачыце малюнкі, натхнёныя гісторыяй выспы, на фасадзе, 132 00:05:43,950 --> 00:05:46,601 заходзіце ўнутр, здымаеце абутак, 133 00:05:46,625 --> 00:05:49,395 а на падлозе бачыце малюнак у выглядзе лабірынта, 134 00:05:49,419 --> 00:05:50,990 які вяртае вас да вас. 135 00:05:51,014 --> 00:05:53,585 Гэта запрашэнне супакоіцца. 136 00:05:53,609 --> 00:05:57,222 Вы можаце ўбачыць фразы на сцяне. 137 00:05:57,246 --> 00:05:58,968 "Будзьце мудрымі". 138 00:05:58,992 --> 00:06:01,066 "Спі спакойна ўначы." 139 00:06:01,090 --> 00:06:03,275 "Давайце выратуем дрэвы." 140 00:06:03,299 --> 00:06:05,826 "Будзь", "будзьце", "давайце". 141 00:06:05,850 --> 00:06:08,934 І пачынае здавацца, што гэтыя фразы зыходзяць ад вас саміх, 142 00:06:08,958 --> 00:06:10,598 альбо глыбока западаюць у вас. 143 00:06:12,074 --> 00:06:14,749 Я дазволіла сваім лініям стаць нечым накшталту мовы, 144 00:06:14,773 --> 00:06:17,471 мовы, якая развіваецца, як самое жыццё. 145 00:06:17,495 --> 00:06:19,034 І калі наступала цішыня, 146 00:06:19,058 --> 00:06:21,609 я шукала сувязі праз размову, 147 00:06:21,633 --> 00:06:24,353 задавала пытанні, каб пераадолець дыскамфорт. 148 00:06:24,377 --> 00:06:27,467 Маляванне навучыла мяне ствараць свае правілы. 149 00:06:27,916 --> 00:06:31,822 Яно навучыла мяне расплюшчваць вочы і бачыць не толькі тое, што ёсць, 150 00:06:31,846 --> 00:06:33,160 але і тое, што можа быць. 151 00:06:33,184 --> 00:06:35,715 І там, дзе сістэмы ламаюцца, 152 00:06:35,739 --> 00:06:37,448 мы можам стварыць новыя, 153 00:06:37,448 --> 00:06:40,680 якія сапраўды працуюць і прыносяць карысць усім людзям, 154 00:06:40,680 --> 00:06:42,680 а не толькі некалькім абраным. 155 00:06:43,046 --> 00:06:45,939 Маляванне навучыла мяне якасна ўзаемадзейнічаць са светам. 156 00:06:46,288 --> 00:06:49,820 І я зразумела праз мову ліній, 157 00:06:49,844 --> 00:06:52,383 што важна не столькі быць бачнай, 158 00:06:52,407 --> 00:06:55,493 колькі мець дар бачыць, якім мы дзелімся з іншымі людзьмі, 159 00:06:55,517 --> 00:06:59,223 і што сапраўдная свабода — гэта здольнасць бачыць. 160 00:06:59,247 --> 00:07:00,856 Я не кажу пра гэта літаральна, 161 00:07:00,880 --> 00:07:04,222 бо зрок — гэта ўсяго адзін са спосабаў бачання. 162 00:07:04,246 --> 00:07:07,934 Я маю на ўвазе адчуванне свету напоўніцу, 163 00:07:07,958 --> 00:07:11,466 магчыма, нават глыбей акурат у самыя складаныя моманты, 164 00:07:11,490 --> 00:07:13,693 як той, з якім мы сёння маем справу. 165 00:07:13,717 --> 00:07:15,096 Я Шантэл Марцін. 166 00:07:15,120 --> 00:07:16,271 Я малюю. 167 00:07:16,295 --> 00:07:18,212 І я запрашаю вас узяць маркер 168 00:07:18,236 --> 00:07:20,188 і паглядзець, куды ён вас прывядзе. 169 00:07:20,212 --> 00:07:23,071 (Музыка)