Такія справы.
Я дома, як, мяркую, і многія з вас.
І мы ўсе пачалі разумець,
як нашыя адносіны з самімі сабой,
адно з адным,
і з прасторай,
у якой мы знаходзімся,
могуць глыбока паўплываць на наша
пачуццё ідэнтычнасці і мэты.
Столькі ўсяго рэзка змянілася.
Зараз мы адчуваем аддаленасць,
як ніколі раней.
Але што, калі б я вам сказала,
што можна знайсці спосаб
праз ваша сэрца і рукі,
які дазволіць зноў наладзіць сувязі,
і што, дзякуючы гэтай практыцы
і прыняццю цяперашняй сітуацыі,
я магла б дапамагчы вам
перанастроіць розум так,
каб вы змаглі даследваць
гэтую новую рэальнасць з радасцю,
энтузіязмам, уяўленнем і надзеяй?
Усё, што спатрэбіцца ‒ звычайны маркер.
Каб гэта атрымалася,
давайце вернемся да пачатку.
Вырастаючы ў сацыяльным жытле
ў паўднёва-усходнім Лондане,
я была аўтсайдаркай.
Я старэйшая з шасці дзяцей,
і ўсе мае браты і сёстры
выглядаюць вельмі па-англійску:
светлыя валасы, блакітныя вочы,
вельмі мілыя.
І я:
напалову нігерыйка,
цёмнаскурая, з афра-прычоскай.
Што адбываецца,
калі ты выглядаеш інакш
і адчуваеш сябе іншай,
і шмат у чым пачынаеш думаць не так,
як усе навокал цябе?
Як знайсці выйсце з цёмнага,
расісцкага, гамафобнага
і вельмі самотнага месца?
Менавіта тут
на дапамогу прыходзіць маркер.
Я пачала маляваць.
Як бачыце, у мяне ёсць маркер,
і ён ведае, куды вядзе.
Я вельмі добра навучылася,
як следаваць за ім.
Спачатку я шла за гэтай лініяй
і я вымалявала сабе шлях з культуры,
якая мне ўсё толькі забараняла.
Я давярала свайму маркеру,
і ён прывёў мяне ў Цэнтральны каледж
Святога Марціна,
вельмі прэстыжную
школу мастацтваў у Лондане,
якую я скончыла
найлепшай на сваім курсе.
Аднак я хутка зразумела,
што ў Лондане для мяне няма месца,
таму што, верце ці не,
але Англія па-ранейшаму функцыянуе
і трымаецца
на класавым раздзяленні.
І ў мяне — маладой, чорнай,
лесбіянкі мастачкі з працоўнай сям'і,
проста не было шанцаў.
Таму я з'ехала з Лондана
і пераехала ў Японію,
дзе мяне ніхто не распытваў,
адкуль я паходжу насамрэч.
Я проста была чарговай "гайдзін",
што, як ні дзіўна, азначае "аўтсайдэр".
Я была пагружана ў культуру,
якая шануе творчасць і рамёствы,
дзе людзі ўдасканальваюць сваё
рамяство на працягу пакаленняў.
Гэта культура,
якая ўмее авалодаць часам і прасторай,
дзе мастакі могуць
сапраўды тварыць свабодна.
Я знайшла месца, на якое не злавалася.
Токіа ні разу не пакрыўдзіў мяне.
Я больш не магла тварыць са злосці
ці ад болю.
Мне давялося смела дазволіць сабе
тварыць з іншым натхненнем.
Я знайшла неверагодны інструмент,
які стаў больш за лінію на паперы.
Я знайшла тое,
што звязала мой розум з сэрцам,
а мае рукі — з усім навокал.
Я ўбачыла свет па-новаму.
Я знайшла сувязі ў закутках,
адшукала рашэнні да праблемаў,
пра існаванне якіх я нават не ўяўляла.
Быццам бы свет з усімі яго
пазітыўнымі і негатыўнымі месцамі
стаў раптам бачным.
І толькі ўбачыць гэта
было дастаткова,
каб усе страхі зніклі.
Быццам мой маркер быў ліхтарыкам,
і невядомае ўсё яшчэ існавала,
але ўжо не пужала мяне.
Пасля пяці гадоў жыцця ў Японіі
і фокусу на сваім рамястве,
я адчула, што мне патрэбны новы выклік.
Я пераехала ў Нью-Ёрк,
таму што гэта месца для мастакоў, праўда?
Мастаку трэба пераехаць
у найвялікшы горад свету,
каб мець магчымасць
адчуць сябе абасалютна нябачным.
У гэты момант я пачала
шчыра пытацца ў сябе,
"Хто ты такая?"
Я прачыналася зранку,
і перш чым пачаць дзень,
я медытавала над гэтым пытаннем.
Трымаючы гэта пытанне ў галаве,
я працягвала маляваць.
Я шла ўслед за лініяй.
Я дазволіла ёй пракладаць мой шлях.
Узяць маркер,
які даступны сёння кожнаму і кожнай,
дазволіць сабе адпусціць
усе думкі, страхі, няпэўнасці —
усё, што перашкаджала мне
быць цалкам сабой —
гэта стала маім спосабам
адчування свабоды.
Калі я прыехала ў Нью-Ёрк,
я не хацела жыць па правілах
свету мастацтва.
Я працягвала тварыць як аўтсайдарка.
Я працягвала маляваць.
Цікаўнасць стала атрамантам
для майго маркеру,
і я працягвала пагружацца глыбей.
З цягам часу я пачала ствараць
надзейную, трывалую прастору для сябе,
прастору, якая належала толькі мне.
Першапачаткова гэта была адна мая спальня.
Але гэтая спальня апынулася
ў "The New York Times",
і раптам я стала заўважнай і вядомай
за той свет, які я стварыла.
З таго часу,
я стварала і супрацоўнічала з самымі
ўнікальнымі мастакамі і мастачкамі,
установамі і прасторамі,
ад экранаў на Таймс-сквер
да Нью-Ёркскага балету,
для іх неверагоднай серыі пра творцаў,
дзеля якой я рабіла інтэрв'ю з некалькімі
танцорамі і танцоркамі.
Іх гісторыі і словы сталі асновай
для больш за 30 малюнкаў і мастацкіх прац,
якія перанесліся на сцены калідораў,
вокны і падлогі.
Доўгі час
я марыла стварыць прастору
для сузірання і паэзіі.
І ў 2019 годзе
я атрымала магчымасць
зрабіць менавіта гэта
праз улады Губеранатарскай выспы
(Нью-Ёрк).
Яны прадаставілі мне ідэальнае палатно
ў выглядзе былой ваеннай капліцы.
Пазнаёмцеся з "The May Room."
Вы бачыце малюнкі, натхнёныя гісторыяй
выспы, на фасадзе,
заходзіце ўнутр, здымаеце абутак,
а на падлозе бачыце малюнак
у выглядзе лабірынта,
які вяртае вас
да вас.
Гэта запрашэнне супакоіцца.
Вы можаце ўбачыць фразы на сцяне.
"Будзьце мудрымі".
"Спі спакойна ўначы."
"Давайце выратуем дрэвы."
"Будзь", "будзьце", "давайце".
І пачынае здавацца,
што гэтыя фразы зыходзяць ад вас саміх,
альбо глыбока западаюць у вас.
Я дазволіла сваім лініям стаць нечым
накшталту мовы,
мовы, якая развіваецца,
як самое жыццё.
І калі наступала цішыня,
я шукала сувязі праз размову,
задавала пытанні,
каб пераадолець дыскамфорт.
Маляванне навучыла мяне
ствараць свае правілы.
Яно навучыла мяне расплюшчваць вочы
і бачыць не толькі тое, што ёсць,
але і тое, што можа быць.
І там, дзе сістэмы ламаюцца,
мы можам стварыць новыя,
якія сапраўды працуюць
і прыносяць карысць усім людзям,
а не толькі некалькім абраным.
Маляванне навучыла мяне
якасна ўзаемадзейнічаць са светам.
І я зразумела праз мову ліній,
што важна не столькі быць бачнай,
колькі мець дар бачыць,
якім мы дзелімся з іншымі людзьмі,
і што сапраўдная свабода —
гэта здольнасць бачыць.
Я не кажу пра гэта літаральна,
бо зрок — гэта ўсяго
адзін са спосабаў бачання.
Я маю на ўвазе адчуванне свету напоўніцу,
магчыма, нават глыбей
акурат у самыя складаныя моманты,
як той, з якім мы сёння маем справу.
Я Шантэл Марцін.
Я малюю.
І я запрашаю вас узяць маркер
і паглядзець, куды ён вас прывядзе.
(Музыка)