WEBVTT 00:00:00.992 --> 00:00:02.445 Такія справы. 00:00:02.469 --> 00:00:05.524 Я дома, як, мяркую, і многія з вас. 00:00:05.548 --> 00:00:07.633 І мы ўсе пачалі разумець, 00:00:07.657 --> 00:00:09.712 як нашыя адносіны з самімі сабой, 00:00:09.736 --> 00:00:10.773 адно з адным, 00:00:10.773 --> 00:00:12.518 і з прасторай, у якой мы знаходзімся, 00:00:12.518 --> 00:00:15.669 могуць глыбока паўплываць на наша пачуццё ідэнтычнасці і мэты. 00:00:15.693 --> 00:00:18.542 Столькі ўсяго рэзка змянілася. 00:00:18.566 --> 00:00:21.936 Зараз мы адчуваем аддаленасць, як ніколі раней. 00:00:21.960 --> 00:00:23.516 Але што, калі б я вам сказала, 00:00:23.540 --> 00:00:27.904 што можна знайсці спосаб праз ваша сэрца і рукі, 00:00:27.928 --> 00:00:29.829 які дазволіць зноў наладзіць сувязі, 00:00:29.853 --> 00:00:33.861 і што, дзякуючы гэтай практыцы і прыняццю цяперашняй сітуацыі, 00:00:33.885 --> 00:00:36.879 я магла б дапамагчы вам перанастроіць розум так, 00:00:36.903 --> 00:00:40.379 каб вы змаглі даследваць гэтую новую рэальнасць з радасцю, 00:00:40.403 --> 00:00:44.026 энтузіязмам, уяўленнем і надзеяй? 00:00:44.050 --> 00:00:46.804 Усё, што спатрэбіцца ‒ звычайны маркер. 00:00:47.582 --> 00:00:48.916 Каб гэта атрымалася, 00:00:48.940 --> 00:00:50.709 давайце вернемся да пачатку. 00:00:50.733 --> 00:00:54.403 Вырастаючы ў сацыяльным жытле ў паўднёва-усходнім Лондане, 00:00:54.427 --> 00:00:55.982 я была аўтсайдаркай. 00:00:56.006 --> 00:00:57.376 Я старэйшая з шасці дзяцей, 00:00:57.376 --> 00:00:59.998 і ўсе мае браты і сёстры выглядаюць вельмі па-англійску: 00:01:00.022 --> 00:01:02.553 светлыя валасы, блакітныя вочы, вельмі мілыя. 00:01:02.577 --> 00:01:03.777 І я: 00:01:03.801 --> 00:01:06.984 напалову нігерыйка, цёмнаскурая, з афра-прычоскай. 00:01:07.339 --> 00:01:10.077 Што адбываецца, калі ты выглядаеш інакш 00:01:10.101 --> 00:01:11.514 і адчуваеш сябе іншай, 00:01:11.538 --> 00:01:13.709 і шмат у чым пачынаеш думаць не так, 00:01:13.733 --> 00:01:16.966 як усе навокал цябе? 00:01:16.990 --> 00:01:22.354 Як знайсці выйсце з цёмнага, расісцкага, гамафобнага 00:01:22.378 --> 00:01:24.331 і вельмі самотнага месца? 00:01:24.355 --> 00:01:26.423 Менавіта тут на дапамогу прыходзіць маркер. 00:01:26.836 --> 00:01:28.450 Я пачала маляваць. 00:01:28.474 --> 00:01:30.545 Як бачыце, у мяне ёсць маркер, 00:01:30.569 --> 00:01:32.180 і ён ведае, куды вядзе. 00:01:32.204 --> 00:01:34.799 Я вельмі добра навучылася, як следаваць за ім. 00:01:34.823 --> 00:01:38.125 Спачатку я шла за гэтай лініяй 00:01:38.149 --> 00:01:40.899 і я вымалявала сабе шлях з культуры, 00:01:40.923 --> 00:01:43.603 якая мне ўсё толькі забараняла. 00:01:43.944 --> 00:01:45.804 Я давярала свайму маркеру, 00:01:45.828 --> 00:01:48.569 і ён прывёў мяне ў Цэнтральны каледж Святога Марціна, 00:01:48.593 --> 00:01:50.815 вельмі прэстыжную школу мастацтваў у Лондане, 00:01:50.839 --> 00:01:53.362 якую я скончыла найлепшай на сваім курсе. 00:01:53.386 --> 00:01:57.463 Аднак я хутка зразумела, што ў Лондане для мяне няма месца, 00:01:57.487 --> 00:02:00.133 таму што, верце ці не, 00:02:00.157 --> 00:02:03.519 але Англія па-ранейшаму функцыянуе і трымаецца 00:02:03.543 --> 00:02:04.704 на класавым раздзяленні. 00:02:04.728 --> 00:02:10.671 І ў мяне — маладой, чорнай, лесбіянкі мастачкі з працоўнай сям'і, 00:02:10.695 --> 00:02:12.425 проста не было шанцаў. 00:02:12.449 --> 00:02:15.283 Таму я з'ехала з Лондана і пераехала ў Японію, 00:02:15.307 --> 00:02:19.276 дзе мяне ніхто не распытваў, адкуль я паходжу насамрэч. 00:02:19.300 --> 00:02:21.251 Я проста была чарговай "гайдзін", 00:02:21.275 --> 00:02:24.206 што, як ні дзіўна, азначае "аўтсайдэр". 00:02:24.606 --> 00:02:28.669 Я была пагружана ў культуру, якая шануе творчасць і рамёствы, 00:02:28.693 --> 00:02:31.879 дзе людзі ўдасканальваюць сваё рамяство на працягу пакаленняў. 00:02:31.903 --> 00:02:34.910 Гэта культура, якая ўмее авалодаць часам і прасторай, 00:02:34.934 --> 00:02:37.826 дзе мастакі могуць сапраўды тварыць свабодна. 00:02:38.282 --> 00:02:41.813 Я знайшла месца, на якое не злавалася. 00:02:42.155 --> 00:02:44.369 Токіа ні разу не пакрыўдзіў мяне. 00:02:44.393 --> 00:02:46.903 Я больш не магла тварыць са злосці 00:02:46.927 --> 00:02:48.465 ці ад болю. 00:02:48.489 --> 00:02:52.253 Мне давялося смела дазволіць сабе тварыць з іншым натхненнем. 00:02:52.812 --> 00:02:55.693 Я знайшла неверагодны інструмент, 00:02:55.717 --> 00:02:58.672 які стаў больш за лінію на паперы. 00:02:58.696 --> 00:03:00.070 Я знайшла тое, 00:03:00.094 --> 00:03:02.807 што звязала мой розум з сэрцам, 00:03:02.831 --> 00:03:04.831 а мае рукі — з усім навокал. 00:03:05.463 --> 00:03:08.066 Я ўбачыла свет па-новаму. 00:03:08.090 --> 00:03:09.679 Я знайшла сувязі ў закутках, 00:03:09.679 --> 00:03:12.966 адшукала рашэнні да праблемаў, пра існаванне якіх я нават не ўяўляла. 00:03:12.990 --> 00:03:16.252 Быццам бы свет з усімі яго пазітыўнымі і негатыўнымі месцамі 00:03:16.276 --> 00:03:17.915 стаў раптам бачным. 00:03:17.939 --> 00:03:19.735 І толькі ўбачыць гэта было дастаткова, 00:03:19.735 --> 00:03:21.283 каб усе страхі зніклі. 00:03:21.307 --> 00:03:23.569 Быццам мой маркер быў ліхтарыкам, 00:03:23.593 --> 00:03:26.053 і невядомае ўсё яшчэ існавала, 00:03:26.077 --> 00:03:27.467 але ўжо не пужала мяне. 00:03:27.861 --> 00:03:31.926 Пасля пяці гадоў жыцця ў Японіі і фокусу на сваім рамястве, 00:03:31.950 --> 00:03:34.400 я адчула, што мне патрэбны новы выклік. 00:03:34.903 --> 00:03:36.110 Я пераехала ў Нью-Ёрк, 00:03:36.134 --> 00:03:38.379 таму што гэта месца для мастакоў, праўда? 00:03:38.379 --> 00:03:40.668 Мастаку трэба пераехаць у найвялікшы горад свету, 00:03:40.668 --> 00:03:41.642 каб мець магчымасць 00:03:41.666 --> 00:03:45.873 адчуць сябе абасалютна нябачным. 00:03:46.788 --> 00:03:49.882 У гэты момант я пачала шчыра пытацца ў сябе, 00:03:49.906 --> 00:03:52.255 "Хто ты такая?" 00:03:52.279 --> 00:03:55.288 Я прачыналася зранку, і перш чым пачаць дзень, 00:03:55.312 --> 00:03:57.006 я медытавала над гэтым пытаннем. 00:03:57.030 --> 00:03:58.991 Трымаючы гэта пытанне ў галаве, 00:03:59.015 --> 00:04:00.498 я працягвала маляваць. 00:04:00.522 --> 00:04:02.124 Я шла ўслед за лініяй. 00:04:02.124 --> 00:04:03.791 Я дазволіла ёй пракладаць мой шлях. 00:04:03.815 --> 00:04:05.995 Узяць маркер, 00:04:06.019 --> 00:04:08.653 які даступны сёння кожнаму і кожнай, 00:04:08.677 --> 00:04:12.077 дазволіць сабе адпусціць 00:04:12.101 --> 00:04:16.014 усе думкі, страхі, няпэўнасці — 00:04:16.038 --> 00:04:17.688 усё, што перашкаджала мне 00:04:17.712 --> 00:04:20.490 быць цалкам сабой — 00:04:20.514 --> 00:04:23.726 гэта стала маім спосабам адчування свабоды. 00:04:23.750 --> 00:04:25.361 Калі я прыехала ў Нью-Ёрк, 00:04:25.385 --> 00:04:28.090 я не хацела жыць па правілах свету мастацтва. 00:04:28.114 --> 00:04:31.288 Я працягвала тварыць як аўтсайдарка. 00:04:31.312 --> 00:04:32.796 Я працягвала маляваць. 00:04:33.249 --> 00:04:36.069 Цікаўнасць стала атрамантам для майго маркеру, 00:04:36.093 --> 00:04:38.355 і я працягвала пагружацца глыбей. 00:04:38.379 --> 00:04:42.829 З цягам часу я пачала ствараць надзейную, трывалую прастору для сябе, 00:04:42.853 --> 00:04:44.909 прастору, якая належала толькі мне. 00:04:44.933 --> 00:04:47.274 Першапачаткова гэта была адна мая спальня. 00:04:47.298 --> 00:04:50.320 Але гэтая спальня апынулася ў "The New York Times", 00:04:50.344 --> 00:04:53.222 і раптам я стала заўважнай і вядомай 00:04:53.246 --> 00:04:55.246 за той свет, які я стварыла. 00:04:56.034 --> 00:04:57.213 З таго часу, 00:04:57.213 --> 00:05:00.744 я стварала і супрацоўнічала з самымі ўнікальнымі мастакамі і мастачкамі, 00:05:00.768 --> 00:05:02.655 установамі і прасторамі, 00:05:02.679 --> 00:05:04.855 ад экранаў на Таймс-сквер 00:05:04.879 --> 00:05:08.344 да Нью-Ёркскага балету, для іх неверагоднай серыі пра творцаў, 00:05:08.344 --> 00:05:11.434 дзеля якой я рабіла інтэрв'ю з некалькімі танцорамі і танцоркамі. 00:05:11.458 --> 00:05:14.181 Іх гісторыі і словы сталі асновай 00:05:14.205 --> 00:05:16.950 для больш за 30 малюнкаў і мастацкіх прац, 00:05:16.974 --> 00:05:19.268 якія перанесліся на сцены калідораў, 00:05:19.292 --> 00:05:21.467 вокны і падлогі. 00:05:22.249 --> 00:05:23.495 Доўгі час 00:05:23.519 --> 00:05:26.725 я марыла стварыць прастору для сузірання і паэзіі. 00:05:26.749 --> 00:05:28.029 І ў 2019 годзе 00:05:28.053 --> 00:05:30.363 я атрымала магчымасць зрабіць менавіта гэта 00:05:30.387 --> 00:05:32.468 праз улады Губеранатарскай выспы (Нью-Ёрк). 00:05:32.585 --> 00:05:35.085 Яны прадаставілі мне ідэальнае палатно 00:05:35.109 --> 00:05:37.577 ў выглядзе былой ваеннай капліцы. 00:05:37.601 --> 00:05:39.349 Пазнаёмцеся з "The May Room." 00:05:39.782 --> 00:05:43.926 Вы бачыце малюнкі, натхнёныя гісторыяй выспы, на фасадзе, 00:05:43.950 --> 00:05:46.601 заходзіце ўнутр, здымаеце абутак, 00:05:46.625 --> 00:05:49.395 а на падлозе бачыце малюнак у выглядзе лабірынта, 00:05:49.419 --> 00:05:50.990 які вяртае вас да вас. 00:05:51.014 --> 00:05:53.585 Гэта запрашэнне супакоіцца. 00:05:53.609 --> 00:05:57.222 Вы можаце ўбачыць фразы на сцяне. 00:05:57.246 --> 00:05:58.968 "Будзьце мудрымі". 00:05:58.992 --> 00:06:01.066 "Спі спакойна ўначы." 00:06:01.090 --> 00:06:03.275 "Давайце выратуем дрэвы." 00:06:03.299 --> 00:06:05.826 "Будзь", "будзьце", "давайце". 00:06:05.850 --> 00:06:08.934 І пачынае здавацца, што гэтыя фразы зыходзяць ад вас саміх, 00:06:08.958 --> 00:06:10.598 альбо глыбока западаюць у вас. 00:06:12.074 --> 00:06:14.749 Я дазволіла сваім лініям стаць нечым накшталту мовы, 00:06:14.773 --> 00:06:17.471 мовы, якая развіваецца, як самое жыццё. 00:06:17.495 --> 00:06:19.034 І калі наступала цішыня, 00:06:19.058 --> 00:06:21.609 я шукала сувязі праз размову, 00:06:21.633 --> 00:06:24.353 задавала пытанні, каб пераадолець дыскамфорт. 00:06:24.377 --> 00:06:27.467 Маляванне навучыла мяне ствараць свае правілы. 00:06:27.916 --> 00:06:31.822 Яно навучыла мяне расплюшчваць вочы і бачыць не толькі тое, што ёсць, 00:06:31.846 --> 00:06:33.160 але і тое, што можа быць. 00:06:33.184 --> 00:06:35.715 І там, дзе сістэмы ламаюцца, 00:06:35.739 --> 00:06:37.448 мы можам стварыць новыя, 00:06:37.448 --> 00:06:40.680 якія сапраўды працуюць і прыносяць карысць усім людзям, 00:06:40.680 --> 00:06:42.680 а не толькі некалькім абраным. 00:06:43.046 --> 00:06:45.939 Маляванне навучыла мяне якасна ўзаемадзейнічаць са светам. 00:06:46.288 --> 00:06:49.820 І я зразумела праз мову ліній, 00:06:49.844 --> 00:06:52.383 што важна не столькі быць бачнай, 00:06:52.407 --> 00:06:55.493 колькі мець дар бачыць, якім мы дзелімся з іншымі людзьмі, 00:06:55.517 --> 00:06:59.223 і што сапраўдная свабода — гэта здольнасць бачыць. 00:06:59.247 --> 00:07:00.856 Я не кажу пра гэта літаральна, 00:07:00.880 --> 00:07:04.222 бо зрок — гэта ўсяго адзін са спосабаў бачання. 00:07:04.246 --> 00:07:07.934 Я маю на ўвазе адчуванне свету напоўніцу, 00:07:07.958 --> 00:07:11.466 магчыма, нават глыбей акурат у самыя складаныя моманты, 00:07:11.490 --> 00:07:13.693 як той, з якім мы сёння маем справу. 00:07:13.717 --> 00:07:15.096 Я Шантэл Марцін. 00:07:15.120 --> 00:07:16.271 Я малюю. 00:07:16.295 --> 00:07:18.212 І я запрашаю вас узяць маркер 00:07:18.236 --> 00:07:20.188 і паглядзець, куды ён вас прывядзе. 00:07:20.212 --> 00:07:23.071 (Музыка)