У чым сакрэт добрага жыцця? Найдаўжэйшы дослед пра шчасце
-
0:01 - 0:04Што робіць нас здаровымі і шчаслівымі
-
0:04 - 0:05на працягу ўсяго жыцця?
-
0:07 - 0:09Калі б вы зараз рабілі ўнёсак
-
0:09 - 0:11у сваю лепшую будучыню,
-
0:11 - 0:14куды б накіравалі сілы і час?
-
0:15 - 0:18У нядаўнiм апытанні пакалення Y
-
0:18 - 0:23наконт іх самых галоўных жыццёвых мэт,
-
0:23 - 0:25больш за 80% адказалі,
-
0:25 - 0:29што галоўнай мэтай
для іх з'яўляецца багацце. -
0:29 - 0:3350% гэтых жа маладых людзей адказалі,
-
0:33 - 0:36што яшчэ адна галоўная мэта —
-
0:36 - 0:38стаць знакамітымі.
-
0:38 - 0:40(Смех)
-
0:40 - 0:47Нам заўсёды кажуць,
што трэба зацята працаваць, -
0:47 - 0:49імкнуцца да лепшага і дасягаць большага.
-
0:49 - 0:53У нас з'яўляецца ўражанне,
што менавіта так трэба рабіць, -
0:53 - 0:54каб жыць добра.
-
0:54 - 0:57Карціну ўсяго жыцця,
-
0:57 - 1:02выбараў, якія робяць людзі,
і наступстваў іх выбараў... -
1:02 - 1:05Такую карціну атрымаць амаль немагчыма.
-
1:06 - 1:09Большасць таго,
што мы ведаем аб чалавечым жыцці, -
1:09 - 1:13мы ведаем з успамінаў людзей аб мінулым.
-
1:13 - 1:17Але не сакрэт, што ўспамінамі становіцца
толькі малая частка падзей. -
1:17 - 1:21Мы забываем шмат з таго,
што адбываецца з намі падчас жыцця. -
1:21 - 1:24А часам памяць творча перапісвае ўспаміны.
-
1:24 - 1:29А што, калі б мы маглі прагледзець жыццё,
-
1:29 - 1:32як яно разгортваецца скрозь час?
-
1:32 - 1:36Што, калі б мы маглі сачыць за людзьмі
з падлеткавых гадоў -
1:36 - 1:39і да самой старасці,
-
1:39 - 1:42каб выявіць, што на самой справе
робіць іх здаровымі і шчаслівымі? -
1:44 - 1:45Мы гэта зрабілі.
-
1:46 - 1:48Гарвардскае даследванне
па развіцці дарослых – -
1:48 - 1:53магчыма, найбольш працяглае вывучэнне
жыцця дарослых людзей. -
1:54 - 2:00На працягу 75 гадоў мы сачылі за жыццём
724 мужчын, -
2:01 - 2:06год за годам запытвалі іх аб працы,
хатнім укладзе, здароўі. -
2:06 - 2:10Вядома, запытвалі паступова,
бо не ведалі, як будуць разгортвацца -
2:10 - 2:12іх жыццёвыя гісторыі.
-
2:13 - 2:17Такія доследы надзвычай рэдкія.
-
2:17 - 2:21Амаль усе такія праекты
развальваюцца на працягу дзесяці гадоў, -
2:21 - 2:24таму што занадта шмат удзельнікаў
выбываюць з эксперыменту, -
2:24 - 2:27ці фінансаванне спыняецца,
-
2:27 - 2:29ці ўвага даследчыкаў адцягваецца,
-
2:29 - 2:33ці яны паміраюць, і ніхто больш
не пераймае эстафету. -
2:34 - 2:37Але дзякуючы добраму збегу абставін
-
2:37 - 2:40і настойлівасці некалькіх пакаленняў
даследчыкаў -
2:40 - 2:42гэты праект выжыў.
-
2:43 - 2:47Каля 60 з 724 нашых паддоследных
-
2:47 - 2:48усё яшчэ жывуць
-
2:48 - 2:51і прымаюць удзел у доследзе.
-
2:51 - 2:53Многім з іх ужо за 90 гадоў.
-
2:54 - 2:55Зараз мы пачынаем сачыць
-
2:55 - 2:59за больш чым 2000
дзецьмі гэтых мужчын. -
3:00 - 3:02А я ўжо чацвёрты кіраўнік доследу.
-
3:03 - 3:08З 1938 года мы адсочвалі жыццё
дзвюх груп мужчын. -
3:08 - 3:10Мужчыны з першай групы
пачалі ўдзельнічаць, -
3:10 - 3:13калі былі на другім курсе
Гарвардскага Ўніверсітэту. -
3:13 - 3:16Усе яны скончылі ўніверсітэт падчас
Другой сусветнай вайны. -
3:16 - 3:18Большасць з іх пайшла служыць на фронт.
-
3:19 - 3:21Другая група, за якой мы назіралі,
-
3:21 - 3:26складалася з хлапчукоў
з бяднейшых раёнаў Бостана, -
3:26 - 3:28якіх абралі для эксперыменту
менавіта таму, -
3:28 - 3:31што іх сем'і былі самымі непаспяховымі
-
3:31 - 3:33і маламаёмнымі
-
3:33 - 3:36ў Бостане 1930-х гадоў.
-
3:36 - 3:40Большасць жыла ў наёмных кватэрах,
у многіх не было вадаправоду. -
3:43 - 3:44Напачатку доследу
-
3:44 - 3:47ўсе гэтыя падлеткі прайшлі апытанне
-
3:47 - 3:50і медыцынскае абследванне.
-
3:50 - 3:53Мы прыйшлі ў іх хаты і апыталі іх бацькоў.
-
3:53 - 3:56Гэтыя падлеткі сталі дарослымі людзьмі,
-
3:56 - 3:58якія займалі вельмі разнастайныя пасады.
-
3:58 - 4:04Прамыслова-вытворчыя працаўнікі, юрысты,
муляры, дактары, -
4:04 - 4:07адзін Прэзідэнт Злучаных Штатаў.
-
4:08 - 4:12Некаторыя сталі алкаголікамі.
Некалькі чалавек — шызафрэнікамі. -
4:13 - 4:16Некаторыя ўзняліся па сацыяльнай лесвіцы
-
4:16 - 4:19з нізоў і да самай верхавіны,
-
4:19 - 4:22некаторыя прайшлі гэты шлях
у адваротным напрамку. -
4:24 - 4:26Заснавальнікі доследу
-
4:26 - 4:28ніколі ў сваіх самых смелых марах
-
4:29 - 4:33не маглі ўявіць, што праз 75 гадоў
я буду сёння стаяць перад вамі -
4:33 - 4:36і казаць, што дослед працягваецца.
-
4:37 - 4:41Кожныя два гады нашы
цярплівыя і адданыя справе супрацоўнікі -
4:41 - 4:44тэлефануюць удзельнікам і цікавяцца,
ці можна даслаць ім -
4:44 - 4:47яшчэ адзін апытальнік аб іх жыцці.
-
4:48 - 4:52Часта выхадцы з Бостана пытаюцца:
-
4:52 - 4:56«Чаму вы працягваеце сачыць за мной?
Маё жыццё не надта захапляльнае». -
4:56 - 4:59Выпускнікі Гарварда ніколі
не задаюць гэтае пытанне. -
4:59 - 5:04(Смех)
-
5:09 - 5:12Каб мець найбольш поўную карціну,
-
5:12 - 5:15мы не проста дасылаем анкеты.
-
5:15 - 5:17Мы праводзім інтэрв'ю ў іх гасцёўнях.
-
5:17 - 5:20Запытваем медыцынскія запісы
ў іх дактароў. -
5:20 - 5:23Мы бярэм іх кроў, скануем іх мозг,
-
5:23 - 5:24размаўляем з іх дзецьмі.
-
5:24 - 5:30Мы запісваем на відэа, як яны гавораць
з жонкамі аб самых глыбокіх перажываннях. -
5:30 - 5:33Нарэшце, калі 10 гадоў таму
мы прапанавалі жонкам -
5:33 - 5:36далучыцца да доследу,
-
5:36 - 5:38многія з іх сказалі: «Самая пара».
-
5:38 - 5:39(Смех)
-
5:39 - 5:41Урэшце, аб чым мы даведаліся?
-
5:41 - 5:46Якія парады вынікаюць
з дзясяткаў тысяч старонак інфармацыі, -
5:46 - 5:49якую мы набылі
-
5:50 - 5:51аб тых жыццёвых сцежках?
-
5:52 - 5:57Гэтыя парады не пра багацце,
славу альбо цяжкую працу. -
5:59 - 6:05Вось самы выразны вынік нашага
75-гадовага доследу: -
6:05 - 6:10добрыя адносіны робяць нас
шчаслівымі і здаровымі. Кропка. -
6:11 - 6:15Мы вывучылі тры вялікія ўрокі
пра адносіны. -
6:15 - 6:19Першы: сацыяльныя сувязі спрыяюць нам,
-
6:19 - 6:21а адзінота знішчае.
-
6:21 - 6:25Выяўляецца, што сацыяльна злучаныя людзі —
-
6:25 - 6:28з сям'ёй, сябрамі, грамадствам —
-
6:28 - 6:33больш шчаслівыя, фізічна здаравейшыя
і жывуць даўжэй -
6:33 - 6:36за тых, у каго сувязі слабейшыя.
-
6:36 - 6:40А адзінота, як выявілася, атручвае.
-
6:40 - 6:45Людзі, адлучаныя ад іншых больш,
чым яны б таго хацелі, -
6:45 - 6:48аказваюцца менш шчаслівымі,
-
6:48 - 6:51здароўе іх пагаршаецца ўжо
ў сярэднім узросце, -
6:51 - 6:53функцыі мозга затухаюць раней,
-
6:53 - 6:57а самі яны жывуць менш за тых,
хто не адзінокі. -
6:58 - 7:01Сумны факт у тым, што
-
7:01 - 7:06больш за аднаго з пяці амерыканцаў
лічыць сябе адзінокім. -
7:07 - 7:10Мы ведаем, што можна быць
адзінокім у натоўпе, -
7:10 - 7:12і можна быць адзінокім у шлюбе.
-
7:12 - 7:15Таму другі вялікі ўрок:
-
7:15 - 7:18не колькасць вашых сяброў
-
7:18 - 7:21і не знаходжанне ў сур'ёзных адносінах,
-
7:21 - 7:26а якасць вашых блізкіх стасункаў мае вагу.
-
7:27 - 7:31Жыццё ў канфліктных абставінах
шкодзіць нашаму здароўю. -
7:31 - 7:35Напрыклад, канфліктны шлюб,
дзе мала прыхільнасці, -
7:35 - 7:41вельмі дрэнна ўплывае на здароўе,
мабыць, горш за сам развод. -
7:41 - 7:46А жыццё ў добрых, цёплых адносінах
ахоўвае нас. -
7:46 - 7:49Калі мужчыны з доследу
дажылі да 80 і больш гадоў, -
7:49 - 7:52мы захацелі азірнуцца на іх
сярэдні ўзрост і выявіць, -
7:52 - 7:54ці маглі мы прадказаць,
-
7:54 - 7:58хто стане шчаслівым і здаровым
васьмідзесяцілеткам, -
7:58 - 7:59а хто не.
-
8:00 - 8:04Калі мы сабралі ўсё, што ведалі пра іх
-
8:04 - 8:05ва ўзросце 50 гадоў,
-
8:06 - 8:09то не ўзровень халестэролу
-
8:09 - 8:12прадказваў, як яны будуць старэць,
-
8:12 - 8:15а задавальненне стасункамі.
-
8:15 - 8:20Людзі, якія ў 50 гадоў
былі здаволеныя сваімі адносінамі, -
8:20 - 8:22апынуліся самымі здаровымі ў 80 гадоў.
-
8:24 - 8:27Шчырыя, блізкія ўзаемаадносіны
абараняюць нас -
8:27 - 8:30ад ліхаў і бязладдзя старасці.
-
8:30 - 8:34Мужчыны і жанчыны,
якія жылі ў згодзе са сваімі паловамі, -
8:34 - 8:37у 80-гадовым узросце адзначалі,
-
8:37 - 8:39што ў дні найгоршага фізічнага болю
-
8:40 - 8:41іх настрой заставаўся ўзнятым.
-
8:42 - 8:46А тыя, у каго адносіны былі кепскія,
-
8:46 - 8:49у дні моцнага фізічнага болю
-
8:49 - 8:52адчувалі і большы эмацыйны боль.
-
8:52 - 8:57Трэці вялікі ўрок, які мы вывучылі
пра адносіны і здароўе: -
8:57 - 9:00добрыя стасункі абараняюць
не толькі наша цела, -
9:00 - 9:02але і мозг.
-
9:02 - 9:07Выяўлена, што знаходжанне
ў надзейных адносінах -
9:07 - 9:11з іншым чалавекам у 80 гадоў
ахоўвае вас. -
9:11 - 9:13Калі людзі ў адносінах адчуваюць,
-
9:13 - 9:17што могуць разлічваць на другога
ў час неабходнасці, -
9:17 - 9:21іх успаміны застаюцца яркімі даўжэй.
-
9:21 - 9:22А людзі, якія ў адносінах
-
9:22 - 9:26не адчуваюць, што могуць
разлічваць на другога, -
9:26 - 9:29перажываюць ранейшае пагаршэнне памяці.
-
9:31 - 9:34Добрыя адносіны не павінны быць гладкімі
ўвесь час. -
9:34 - 9:38Некаторыя нашы 80-гадовыя пары спрачаліся
-
9:38 - 9:39дзень пры дні,
-
9:39 - 9:43але пакуль яны ведалі, што маглі
разлічваць адзін на аднаго -
9:43 - 9:44ў цяжкі час,
-
9:44 - 9:48сваркі не ўплывалі на іх памяць.
-
9:50 - 9:52Вось і сцвярджэнне:
-
9:52 - 9:58шчырыя, блізкія ўзаемаадносіны
карысныя для нашага здароўя і шчасця. -
9:58 - 10:01Гэтая мудрасць старая як свет.
-
10:01 - 10:05Чаму так цяжка яе прыняць
і так лёгка не звяртаць увагу? -
10:06 - 10:07Таму што мы людзі.
-
10:07 - 10:10Мы хочам хуткага вырашэння,
-
10:10 - 10:12жадаем атрымаць тое,
-
10:12 - 10:14што палепшыць наша жыццё назаўсёды.
-
10:15 - 10:19Адносіны — рэч незразумелая і складаная.
-
10:19 - 10:22Ладзіць з сям'ёй і сябрамі —
цяжкая работа, -
10:23 - 10:25не прывабная і не гламурная.
-
10:25 - 10:29І яна на ўсё жыццё, яна ніколі
не скончыцца. -
10:29 - 10:34У нашым 75-гадовым доследзе
найбольш шчаслівымі на пенсіі былі тыя, -
10:34 - 10:39хто актыўна шукаў новых сяброў
на замену калегам па працы. -
10:39 - 10:42Як і пакаленне Y у нядаўнім апытанні,
-
10:42 - 10:46многія з нашых мужчын
у маладзейшым узросце -
10:46 - 10:50шчыра верылі, что багацце, слава
і высокія дасягненні — -
10:50 - 10:54гэта тое, да чаго трэба імкнуцца,
каб добра жыць. -
10:54 - 10:58Але зноў і зноў на працягу 75 гадоў
наша даследванне паказвала, -
10:58 - 11:04што лепш за ўсё адчувалі сябе тыя,
у каго была апора ў выглядзе стасункаў — -
11:04 - 11:07з сям'ёй, сябрамі і грамадствам.
-
11:09 - 11:11А што датычыцца вас?
-
11:11 - 11:15Вось вам 25, 40, ці 60 гадоў.
-
11:16 - 11:19Як нават выглядае ўступленне ў стасункі?
-
11:20 - 11:23Магчымасці натуральна бяскрайнія.
-
11:24 - 11:30Гэта можа быць баўленне часу з людзьмі,
а не перад экранам; -
11:30 - 11:34ажыўленне патухлых адносін
нейкай новай сумеснай справай, -
11:34 - 11:36доўгімі шпацырамі ці
рамантычнымі спатканнямі; -
11:37 - 11:42размова са сваяком,
з якім не гутарылi працяглы час, -
11:42 - 11:46бо марудныя сямейныя сваркі
-
11:46 - 11:48дорага абыходзяцца тым,
-
11:48 - 11:50хто затойвае крыўду.
-
11:52 - 11:56Я б хацеў скончыць словамі Марка Твена.
-
11:57 - 12:00Больш за стагоддзе таму
-
12:00 - 12:02ён узгадваў сваё жыццё
-
12:02 - 12:04і напісаў наступнае:
-
12:05 - 12:09«Жыццё кароткае —
няма нам часу -
12:09 - 12:14для сварак, выбачэнняў,
злосці, заклікаў да адказу. -
12:15 - 12:18Нам для любві ёсць толькі час,
-
12:18 - 12:21дый на яе, сказаць па праўдзе,
ёсць імгненне». -
12:23 - 12:27Добрае жыццё будуецца на добрых адносінах.
-
12:27 - 12:28Дзякую.
-
12:28 - 12:33(Апладысменты)
- Title:
- У чым сакрэт добрага жыцця? Найдаўжэйшы дослед пра шчасце
- Speaker:
- Роберт Уолдынгер
- Description:
-
Што робіць нас здаровымі і шчаслівымі на працягу жыцця? Вы не адзінокія, калі думаеце, што гэта грошы і слава, але як сцвярджае псіхіятр Роберт Уолдынгер, вы памыляецеся. Як кіраўнік 75-гадовага доследу па развіцці дарослых, Уолдынгер мае выключны доступ да дадзеных пра сапраўднае шчасце і задавальненне. У сваёй прамове ён дзеліцца трыма важнымі ўрокамі, вынесенымі з доследу, а таксама старымі як свет ісцінамі пра доўгае ды паўнавартаснае жыццё.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 12:46
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for What makes a good life? Lessons from the longest study on happiness | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What makes a good life? Lessons from the longest study on happiness | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What makes a good life? Lessons from the longest study on happiness | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What makes a good life? Lessons from the longest study on happiness | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What makes a good life? Lessons from the longest study on happiness | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What makes a good life? Lessons from the longest study on happiness | ||
Maryia Anishchankava accepted Belarusian subtitles for What makes a good life? Lessons from the longest study on happiness | ||
Maryia Anishchankava edited Belarusian subtitles for What makes a good life? Lessons from the longest study on happiness |