WEBVTT 00:00:00.760 --> 00:00:03.735 Што робіць нас здаровымі і шчаслівымі 00:00:03.760 --> 00:00:05.320 на працягу ўсяго жыцця? 00:00:06.520 --> 00:00:09.016 Калі б вы зараз рабілі ўнёсак 00:00:09.040 --> 00:00:11.096 у сваю лепшую будучыню, 00:00:11.120 --> 00:00:14.080 куды б накіравалі сілы і час? 00:00:15.120 --> 00:00:17.536 У нядаўнiм апытанні пакалення Y 00:00:17.536 --> 00:00:22.712 наконт іх самых галоўных жыццёвых мэт, 00:00:22.760 --> 00:00:24.776 больш за 80% адказалі, 00:00:24.800 --> 00:00:28.936 што галоўнай мэтай для іх з'яўляецца багацце. 00:00:28.960 --> 00:00:33.296 50% гэтых жа маладых людзей адказалі, 00:00:33.320 --> 00:00:35.856 што яшчэ адна галоўная мэта — 00:00:35.880 --> 00:00:37.720 стаць знакамітымі. NOTE Paragraph 00:00:38.500 --> 00:00:39.976 (Смех) NOTE Paragraph 00:00:40.200 --> 00:00:46.856 Нам заўсёды кажуць, што трэба зацята працаваць, 00:00:46.880 --> 00:00:48.936 імкнуцца да лепшага і дасягаць большага. 00:00:48.960 --> 00:00:52.616 У нас з'яўляецца ўражанне, што менавіта так трэба рабіць, 00:00:52.664 --> 00:00:54.480 каб жыць добра. 00:00:54.480 --> 00:00:56.696 Карціну ўсяго жыцця, 00:00:56.720 --> 00:01:01.936 выбараў, якія робяць людзі, і наступстваў іх выбараў... 00:01:01.960 --> 00:01:04.840 Такую карціну атрымаць амаль немагчыма. 00:01:06.080 --> 00:01:09.136 Большасць таго, што мы ведаем аб чалавечым жыцці, 00:01:09.160 --> 00:01:12.616 мы ведаем з успамінаў людзей аб мінулым. 00:01:12.664 --> 00:01:17.440 Але не сакрэт, што ўспамінамі становіцца толькі малая частка падзей. 00:01:17.440 --> 00:01:21.136 Мы забываем шмат з таго, што адбываецца з намі падчас жыцця. 00:01:21.160 --> 00:01:24.040 А часам памяць творча перапісвае ўспаміны. NOTE Paragraph 00:01:24.051 --> 00:01:29.221 А што, калі б мы маглі прагледзець жыццё, 00:01:29.221 --> 00:01:32.056 як яно разгортваецца скрозь час? 00:01:32.080 --> 00:01:36.056 Што, калі б мы маглі сачыць за людзьмі з падлеткавых гадоў 00:01:36.080 --> 00:01:38.816 і да самой старасці, NOTE Paragraph 00:01:38.840 --> 00:01:42.200 каб выявіць, што на самой справе робіць іх здаровымі і шчаслівымі? NOTE Paragraph 00:01:43.560 --> 00:01:44.760 Мы гэта зрабілі. 00:01:45.640 --> 00:01:47.856 Гарвардскае даследванне па развіцці дарослых – 00:01:47.880 --> 00:01:52.640 магчыма, найбольш працяглае вывучэнне жыцця дарослых людзей. 00:01:54.005 --> 00:01:59.840 На працягу 75 гадоў мы сачылі за жыццём 724 мужчын, 00:02:01.360 --> 00:02:05.856 год за годам запытвалі іх аб працы, хатнім укладзе, здароўі. 00:02:05.880 --> 00:02:10.256 Вядома, запытвалі паступова, бо не ведалі, як будуць разгортвацца 00:02:10.280 --> 00:02:11.720 іх жыццёвыя гісторыі. NOTE Paragraph 00:02:13.280 --> 00:02:16.896 Такія доследы надзвычай рэдкія. 00:02:16.920 --> 00:02:20.976 Амаль усе такія праекты развальваюцца на працягу дзесяці гадоў, 00:02:21.000 --> 00:02:24.176 таму што занадта шмат удзельнікаў выбываюць з эксперыменту, 00:02:24.200 --> 00:02:27.096 ці фінансаванне спыняецца, 00:02:27.120 --> 00:02:29.376 ці ўвага даследчыкаў адцягваецца, 00:02:29.400 --> 00:02:33.480 ці яны паміраюць, і ніхто больш не пераймае эстафету. 00:02:34.280 --> 00:02:36.536 Але дзякуючы добраму збегу абставін 00:02:36.560 --> 00:02:40.256 і настойлівасці некалькіх пакаленняў даследчыкаў 00:02:40.280 --> 00:02:41.840 гэты праект выжыў. 00:02:42.520 --> 00:02:47.016 Каля 60 з 724 нашых паддоследных 00:02:47.040 --> 00:02:48.336 усё яшчэ жывуць 00:02:48.360 --> 00:02:50.536 і прымаюць удзел у доследзе. 00:02:50.560 --> 00:02:52.600 Многім з іх ужо за 90 гадоў. 00:02:53.560 --> 00:02:55.456 Зараз мы пачынаем сачыць 00:02:55.480 --> 00:02:58.840 за больш чым 2000 дзецьмі гэтых мужчын. 00:02:59.680 --> 00:03:02.000 А я ўжо чацвёрты кіраўнік доследу. NOTE Paragraph 00:03:03.400 --> 00:03:08.136 З 1938 года мы адсочвалі жыццё дзвюх груп мужчын. 00:03:08.184 --> 00:03:10.320 Мужчыны з першай групы пачалі ўдзельнічаць, 00:03:10.368 --> 00:03:13.064 калі былі на другім курсе Гарвардскага Ўніверсітэту. 00:03:13.064 --> 00:03:15.880 Усе яны скончылі ўніверсітэт падчас Другой сусветнай вайны. 00:03:15.880 --> 00:03:18.320 Большасць з іх пайшла служыць на фронт. 00:03:19.280 --> 00:03:21.416 Другая група, за якой мы назіралі, 00:03:21.440 --> 00:03:25.616 складалася з хлапчукоў з бяднейшых раёнаў Бостана, 00:03:25.640 --> 00:03:27.656 якіх абралі для эксперыменту менавіта таму, 00:03:27.680 --> 00:03:31.016 што іх сем'і былі самымі непаспяховымі 00:03:31.040 --> 00:03:32.896 і маламаёмнымі 00:03:32.920 --> 00:03:35.656 ў Бостане 1930-х гадоў. 00:03:35.680 --> 00:03:40.280 Большасць жыла ў наёмных кватэрах, у многіх не было вадаправоду. NOTE Paragraph 00:03:42.520 --> 00:03:44.416 Напачатку доследу 00:03:44.440 --> 00:03:47.376 ўсе гэтыя падлеткі прайшлі апытанне 00:03:47.400 --> 00:03:49.616 і медыцынскае абследванне. 00:03:49.640 --> 00:03:53.176 Мы прыйшлі ў іх хаты і апыталі іх бацькоў. 00:03:53.200 --> 00:03:55.576 Гэтыя падлеткі сталі дарослымі людзьмі, 00:03:55.600 --> 00:03:58.016 якія займалі вельмі разнастайныя пасады. 00:03:58.040 --> 00:04:04.136 Прамыслова-вытворчыя працаўнікі, юрысты, муляры, дактары, 00:04:04.160 --> 00:04:06.520 адзін Прэзідэнт Злучаных Штатаў. 00:04:08.160 --> 00:04:12.400 Некаторыя сталі алкаголікамі. Некалькі чалавек — шызафрэнікамі. 00:04:13.320 --> 00:04:15.616 Некаторыя ўзняліся па сацыяльнай лесвіцы 00:04:15.640 --> 00:04:18.856 з нізоў і да самай верхавіны, 00:04:18.880 --> 00:04:22.160 некаторыя прайшлі гэты шлях у адваротным напрамку. NOTE Paragraph 00:04:23.520 --> 00:04:26.456 Заснавальнікі доследу 00:04:26.480 --> 00:04:28.496 ніколі ў сваіх самых смелых марах 00:04:28.520 --> 00:04:33.056 не маглі ўявіць, што праз 75 гадоў я буду сёння стаяць перад вамі 00:04:33.080 --> 00:04:36.160 і казаць, што дослед працягваецца. 00:04:37.280 --> 00:04:40.896 Кожныя два гады нашы цярплівыя і адданыя справе супрацоўнікі 00:04:40.920 --> 00:04:43.976 тэлефануюць удзельнікам і цікавяцца, ці можна даслаць ім 00:04:44.000 --> 00:04:47.120 яшчэ адзін апытальнік аб іх жыцці. NOTE Paragraph 00:04:48.040 --> 00:04:51.616 Часта выхадцы з Бостана пытаюцца: 00:04:51.640 --> 00:04:55.520 «Чаму вы працягваеце сачыць за мной? Маё жыццё не надта захапляльнае». 00:04:56.490 --> 00:04:58.976 Выпускнікі Гарварда ніколі не задаюць гэтае пытанне. NOTE Paragraph 00:04:59.000 --> 00:05:04.200 (Смех) NOTE Paragraph 00:05:08.920 --> 00:05:11.776 Каб мець найбольш поўную карціну, 00:05:11.800 --> 00:05:14.736 мы не проста дасылаем анкеты. 00:05:14.760 --> 00:05:17.216 Мы праводзім інтэрв'ю ў іх гасцёўнях. 00:05:17.240 --> 00:05:20.176 Запытваем медыцынскія запісы ў іх дактароў. 00:05:20.200 --> 00:05:22.696 Мы бярэм іх кроў, скануем іх мозг, 00:05:22.720 --> 00:05:24.416 размаўляем з іх дзецьмі. 00:05:24.440 --> 00:05:29.696 Мы запісваем на відэа, як яны гавораць з жонкамі аб самых глыбокіх перажываннях. 00:05:29.720 --> 00:05:33.256 Нарэшце, калі 10 гадоў таму мы прапанавалі жонкам 00:05:33.280 --> 00:05:35.656 далучыцца да доследу, 00:05:35.680 --> 00:05:38.376 многія з іх сказалі: «Самая пара». NOTE Paragraph 00:05:38.400 --> 00:05:39.456 (Смех) NOTE Paragraph 00:05:39.480 --> 00:05:41.176 Урэшце, аб чым мы даведаліся? 00:05:41.200 --> 00:05:46.416 Якія парады вынікаюць з дзясяткаў тысяч старонак інфармацыі, 00:05:46.440 --> 00:05:49.496 якую мы набылі 00:05:49.520 --> 00:05:50.720 аб тых жыццёвых сцежках? 00:05:51.720 --> 00:05:57.320 Гэтыя парады не пра багацце, славу альбо цяжкую працу. 00:05:58.520 --> 00:06:04.816 Вось самы выразны вынік нашага 75-гадовага доследу: 00:06:04.840 --> 00:06:10.040 добрыя адносіны робяць нас шчаслівымі і здаровымі. Кропка. NOTE Paragraph 00:06:11.000 --> 00:06:14.816 Мы вывучылі тры вялікія ўрокі пра адносіны. 00:06:14.840 --> 00:06:18.936 Першы: сацыяльныя сувязі спрыяюць нам, 00:06:18.960 --> 00:06:21.456 а адзінота знішчае. 00:06:21.480 --> 00:06:25.136 Выяўляецца, што сацыяльна злучаныя людзі — 00:06:25.160 --> 00:06:28.256 з сям'ёй, сябрамі, грамадствам — 00:06:28.280 --> 00:06:32.976 больш шчаслівыя, фізічна здаравейшыя і жывуць даўжэй 00:06:33.000 --> 00:06:36.376 за тых, у каго сувязі слабейшыя. 00:06:36.400 --> 00:06:39.816 А адзінота, як выявілася, атручвае. 00:06:39.840 --> 00:06:44.976 Людзі, адлучаныя ад іншых больш, чым яны б таго хацелі, 00:06:45.000 --> 00:06:48.216 аказваюцца менш шчаслівымі, 00:06:48.240 --> 00:06:51.176 здароўе іх пагаршаецца ўжо ў сярэднім узросце, 00:06:51.200 --> 00:06:53.416 функцыі мозга затухаюць раней, 00:06:53.440 --> 00:06:57.000 а самі яны жывуць менш за тых, хто не адзінокі. 00:06:58.040 --> 00:07:01.256 Сумны факт у тым, што 00:07:01.280 --> 00:07:05.880 больш за аднаго з пяці амерыканцаў лічыць сябе адзінокім. NOTE Paragraph 00:07:07.040 --> 00:07:09.696 Мы ведаем, што можна быць адзінокім у натоўпе, 00:07:09.720 --> 00:07:12.376 і можна быць адзінокім у шлюбе. 00:07:12.400 --> 00:07:14.536 Таму другі вялікі ўрок: 00:07:14.560 --> 00:07:17.656 не колькасць вашых сяброў 00:07:17.680 --> 00:07:21.176 і не знаходжанне ў сур'ёзных адносінах, 00:07:21.200 --> 00:07:25.840 а якасць вашых блізкіх стасункаў мае вагу. 00:07:26.560 --> 00:07:31.336 Жыццё ў канфліктных абставінах шкодзіць нашаму здароўю. 00:07:31.360 --> 00:07:35.336 Напрыклад, канфліктны шлюб, дзе мала прыхільнасці, 00:07:35.360 --> 00:07:41.136 вельмі дрэнна ўплывае на здароўе, мабыць, горш за сам развод. 00:07:41.160 --> 00:07:45.936 А жыццё ў добрых, цёплых адносінах ахоўвае нас. NOTE Paragraph 00:07:45.960 --> 00:07:49.056 Калі мужчыны з доследу дажылі да 80 і больш гадоў, 00:07:49.080 --> 00:07:52.096 мы захацелі азірнуцца на іх сярэдні ўзрост і выявіць, 00:07:52.120 --> 00:07:53.696 ці маглі мы прадказаць, 00:07:53.720 --> 00:07:57.696 хто стане шчаслівым і здаровым васьмідзесяцілеткам, 00:07:57.720 --> 00:07:58.920 а хто не. 00:07:59.680 --> 00:08:03.896 Калі мы сабралі ўсё, што ведалі пра іх 00:08:03.920 --> 00:08:05.280 ва ўзросце 50 гадоў, 00:08:06.080 --> 00:08:08.616 то не ўзровень халестэролу 00:08:08.640 --> 00:08:11.536 прадказваў, як яны будуць старэць, 00:08:11.560 --> 00:08:15.016 а задавальненне стасункамі. 00:08:15.040 --> 00:08:19.936 Людзі, якія ў 50 гадоў былі здаволеныя сваімі адносінамі, 00:08:19.960 --> 00:08:22.360 апынуліся самымі здаровымі ў 80 гадоў. 00:08:23.680 --> 00:08:26.856 Шчырыя, блізкія ўзаемаадносіны абараняюць нас 00:08:26.880 --> 00:08:29.640 ад ліхаў і бязладдзя старасці. 00:08:30.480 --> 00:08:34.456 Мужчыны і жанчыны, якія жылі ў згодзе са сваімі паловамі, 00:08:34.480 --> 00:08:36.535 у 80-гадовым узросце адзначалі, 00:08:36.559 --> 00:08:39.496 што ў дні найгоршага фізічнага болю 00:08:39.520 --> 00:08:41.480 іх настрой заставаўся ўзнятым. 00:08:42.400 --> 00:08:45.656 А тыя, у каго адносіны былі кепскія, 00:08:45.680 --> 00:08:48.616 у дні моцнага фізічнага болю 00:08:48.640 --> 00:08:51.680 адчувалі і большы эмацыйны боль. NOTE Paragraph 00:08:52.360 --> 00:08:56.736 Трэці вялікі ўрок, які мы вывучылі пра адносіны і здароўе: 00:08:56.760 --> 00:09:00.016 добрыя стасункі абараняюць не толькі наша цела, 00:09:00.040 --> 00:09:01.520 але і мозг. 00:09:02.440 --> 00:09:07.096 Выяўлена, што знаходжанне ў надзейных адносінах 00:09:07.120 --> 00:09:11.016 з іншым чалавекам у 80 гадоў ахоўвае вас. 00:09:11.040 --> 00:09:13.016 Калі людзі ў адносінах адчуваюць, 00:09:13.040 --> 00:09:17.176 што могуць разлічваць на другога ў час неабходнасці, 00:09:17.200 --> 00:09:20.896 іх успаміны застаюцца яркімі даўжэй. 00:09:20.920 --> 00:09:22.416 А людзі, якія ў адносінах 00:09:22.440 --> 00:09:25.576 не адчуваюць, што могуць разлічваць на другога, 00:09:25.600 --> 00:09:29.480 перажываюць ранейшае пагаршэнне памяці. 00:09:30.520 --> 00:09:33.976 Добрыя адносіны не павінны быць гладкімі ўвесь час. 00:09:34.000 --> 00:09:37.576 Некаторыя нашы 80-гадовыя пары спрачаліся 00:09:37.600 --> 00:09:39.336 дзень пры дні, 00:09:39.360 --> 00:09:42.536 але пакуль яны ведалі, што маглі разлічваць адзін на аднаго 00:09:42.560 --> 00:09:44.376 ў цяжкі час, 00:09:44.400 --> 00:09:48.000 сваркі не ўплывалі на іх памяць. NOTE Paragraph 00:09:49.600 --> 00:09:52.336 Вось і сцвярджэнне: 00:09:52.360 --> 00:09:58.056 шчырыя, блізкія ўзаемаадносіны карысныя для нашага здароўя і шчасця. 00:09:58.080 --> 00:10:01.016 Гэтая мудрасць старая як свет. 00:10:01.040 --> 00:10:04.880 Чаму так цяжка яе прыняць і так лёгка не звяртаць увагу? 00:10:05.560 --> 00:10:07.016 Таму што мы людзі. 00:10:07.040 --> 00:10:09.856 Мы хочам хуткага вырашэння, 00:10:09.880 --> 00:10:11.576 жадаем атрымаць тое, 00:10:11.600 --> 00:10:14.360 што палепшыць наша жыццё назаўсёды. 00:10:15.320 --> 00:10:18.656 Адносіны — рэч незразумелая і складаная. 00:10:18.680 --> 00:10:22.496 Ладзіць з сям'ёй і сябрамі — цяжкая работа, 00:10:22.520 --> 00:10:25.176 не прывабная і не гламурная. 00:10:25.200 --> 00:10:28.536 І яна на ўсё жыццё, яна ніколі не скончыцца. 00:10:28.560 --> 00:10:33.616 У нашым 75-гадовым доследзе найбольш шчаслівымі на пенсіі былі тыя, 00:10:33.640 --> 00:10:39.456 хто актыўна шукаў новых сяброў на замену калегам па працы. 00:10:39.480 --> 00:10:42.456 Як і пакаленне Y у нядаўнім апытанні, 00:10:42.480 --> 00:10:46.096 многія з нашых мужчын у маладзейшым узросце 00:10:46.120 --> 00:10:50.136 шчыра верылі, что багацце, слава і высокія дасягненні — 00:10:50.160 --> 00:10:54.096 гэта тое, да чаго трэба імкнуцца, каб добра жыць. 00:10:54.120 --> 00:10:58.296 Але зноў і зноў на працягу 75 гадоў наша даследванне паказвала, 00:10:58.320 --> 00:11:03.976 што лепш за ўсё адчувалі сябе тыя, у каго была апора ў выглядзе стасункаў — 00:11:04.000 --> 00:11:07.240 з сям'ёй, сябрамі і грамадствам. NOTE Paragraph 00:11:09.080 --> 00:11:11.056 А што датычыцца вас? 00:11:11.080 --> 00:11:14.840 Вось вам 25, 40, ці 60 гадоў. 00:11:15.800 --> 00:11:18.760 Як нават выглядае ўступленне ў стасункі? NOTE Paragraph 00:11:19.760 --> 00:11:22.880 Магчымасці натуральна бяскрайнія. 00:11:23.600 --> 00:11:29.696 Гэта можа быць баўленне часу з людзьмі, а не перад экранам; 00:11:29.720 --> 00:11:34.176 ажыўленне патухлых адносін нейкай новай сумеснай справай, 00:11:34.200 --> 00:11:36.400 доўгімі шпацырамі ці рамантычнымі спатканнямі; 00:11:37.360 --> 00:11:42.216 размова са сваяком, з якім не гутарылi працяглы час, 00:11:42.240 --> 00:11:45.736 бо марудныя сямейныя сваркі 00:11:45.760 --> 00:11:47.976 дорага абыходзяцца тым, 00:11:48.000 --> 00:11:50.080 хто затойвае крыўду. NOTE Paragraph 00:11:52.000 --> 00:11:55.920 Я б хацеў скончыць словамі Марка Твена. 00:11:57.280 --> 00:11:59.656 Больш за стагоддзе таму 00:11:59.680 --> 00:12:02.296 ён узгадваў сваё жыццё 00:12:02.320 --> 00:12:03.600 і напісаў наступнае: 00:12:04.840 --> 00:12:08.536 «Жыццё кароткае — няма нам часу 00:12:08.560 --> 00:12:13.720 для сварак, выбачэнняў, злосці, заклікаў да адказу. 00:12:14.720 --> 00:12:17.536 Нам для любві ёсць толькі час, 00:12:17.560 --> 00:12:21.280 дый на яе, сказаць па праўдзе, ёсць імгненне». NOTE Paragraph 00:12:22.760 --> 00:12:27.136 Добрае жыццё будуецца на добрых адносінах. NOTE Paragraph 00:12:27.160 --> 00:12:28.376 Дзякую. NOTE Paragraph 00:12:28.400 --> 00:12:33.252 (Апладысменты)