1 00:00:00,760 --> 00:00:03,735 Што робіць нас здаровымі і шчаслівымі 2 00:00:03,760 --> 00:00:05,320 на працягу ўсяго жыцця? 3 00:00:06,520 --> 00:00:09,016 Калі б вы зараз рабілі ўнёсак 4 00:00:09,040 --> 00:00:11,096 у сваю лепшую будучыню, 5 00:00:11,120 --> 00:00:14,080 куды б накіравалі сілы і час? 6 00:00:15,120 --> 00:00:17,536 У нядаўнiм апытанні пакалення Y 7 00:00:17,536 --> 00:00:22,712 наконт іх самых галоўных жыццёвых мэт, 8 00:00:22,760 --> 00:00:24,776 больш за 80% адказалі, 9 00:00:24,800 --> 00:00:28,936 што галоўнай мэтай для іх з'яўляецца багацце. 10 00:00:28,960 --> 00:00:33,296 50% гэтых жа маладых людзей адказалі, 11 00:00:33,320 --> 00:00:35,856 што яшчэ адна галоўная мэта — 12 00:00:35,880 --> 00:00:37,720 стаць знакамітымі. 13 00:00:38,500 --> 00:00:39,976 (Смех) 14 00:00:40,200 --> 00:00:46,856 Нам заўсёды кажуць, што трэба зацята працаваць, 15 00:00:46,880 --> 00:00:48,936 імкнуцца да лепшага і дасягаць большага. 16 00:00:48,960 --> 00:00:52,616 У нас з'яўляецца ўражанне, што менавіта так трэба рабіць, 17 00:00:52,664 --> 00:00:54,480 каб жыць добра. 18 00:00:54,480 --> 00:00:56,696 Карціну ўсяго жыцця, 19 00:00:56,720 --> 00:01:01,936 выбараў, якія робяць людзі, і наступстваў іх выбараў... 20 00:01:01,960 --> 00:01:04,840 Такую карціну атрымаць амаль немагчыма. 21 00:01:06,080 --> 00:01:09,136 Большасць таго, што мы ведаем аб чалавечым жыцці, 22 00:01:09,160 --> 00:01:12,616 мы ведаем з успамінаў людзей аб мінулым. 23 00:01:12,664 --> 00:01:17,440 Але не сакрэт, што ўспамінамі становіцца толькі малая частка падзей. 24 00:01:17,440 --> 00:01:21,136 Мы забываем шмат з таго, што адбываецца з намі падчас жыцця. 25 00:01:21,160 --> 00:01:24,040 А часам памяць творча перапісвае ўспаміны. 26 00:01:24,051 --> 00:01:29,221 А што, калі б мы маглі прагледзець жыццё, 27 00:01:29,221 --> 00:01:32,056 як яно разгортваецца скрозь час? 28 00:01:32,080 --> 00:01:36,056 Што, калі б мы маглі сачыць за людзьмі з падлеткавых гадоў 29 00:01:36,080 --> 00:01:38,816 і да самой старасці, 30 00:01:38,840 --> 00:01:42,200 каб выявіць, што на самой справе робіць іх здаровымі і шчаслівымі? 31 00:01:43,560 --> 00:01:44,760 Мы гэта зрабілі. 32 00:01:45,640 --> 00:01:47,856 Гарвардскае даследванне па развіцці дарослых – 33 00:01:47,880 --> 00:01:52,640 магчыма, найбольш працяглае вывучэнне жыцця дарослых людзей. 34 00:01:54,005 --> 00:01:59,840 На працягу 75 гадоў мы сачылі за жыццём 724 мужчын, 35 00:02:01,360 --> 00:02:05,856 год за годам запытвалі іх аб працы, хатнім укладзе, здароўі. 36 00:02:05,880 --> 00:02:10,256 Вядома, запытвалі паступова, бо не ведалі, як будуць разгортвацца 37 00:02:10,280 --> 00:02:11,720 іх жыццёвыя гісторыі. 38 00:02:13,280 --> 00:02:16,896 Такія доследы надзвычай рэдкія. 39 00:02:16,920 --> 00:02:20,976 Амаль усе такія праекты развальваюцца на працягу дзесяці гадоў, 40 00:02:21,000 --> 00:02:24,176 таму што занадта шмат удзельнікаў выбываюць з эксперыменту, 41 00:02:24,200 --> 00:02:27,096 ці фінансаванне спыняецца, 42 00:02:27,120 --> 00:02:29,376 ці ўвага даследчыкаў адцягваецца, 43 00:02:29,400 --> 00:02:33,480 ці яны паміраюць, і ніхто больш не пераймае эстафету. 44 00:02:34,280 --> 00:02:36,536 Але дзякуючы добраму збегу абставін 45 00:02:36,560 --> 00:02:40,256 і настойлівасці некалькіх пакаленняў даследчыкаў 46 00:02:40,280 --> 00:02:41,840 гэты праект выжыў. 47 00:02:42,520 --> 00:02:47,016 Каля 60 з 724 нашых паддоследных 48 00:02:47,040 --> 00:02:48,336 усё яшчэ жывуць 49 00:02:48,360 --> 00:02:50,536 і прымаюць удзел у доследзе. 50 00:02:50,560 --> 00:02:52,600 Многім з іх ужо за 90 гадоў. 51 00:02:53,560 --> 00:02:55,456 Зараз мы пачынаем сачыць 52 00:02:55,480 --> 00:02:58,840 за больш чым 2000 дзецьмі гэтых мужчын. 53 00:02:59,680 --> 00:03:02,000 А я ўжо чацвёрты кіраўнік доследу. 54 00:03:03,400 --> 00:03:08,136 З 1938 года мы адсочвалі жыццё дзвюх груп мужчын. 55 00:03:08,184 --> 00:03:10,320 Мужчыны з першай групы пачалі ўдзельнічаць, 56 00:03:10,368 --> 00:03:13,064 калі былі на другім курсе Гарвардскага Ўніверсітэту. 57 00:03:13,064 --> 00:03:15,880 Усе яны скончылі ўніверсітэт падчас Другой сусветнай вайны. 58 00:03:15,880 --> 00:03:18,320 Большасць з іх пайшла служыць на фронт. 59 00:03:19,280 --> 00:03:21,416 Другая група, за якой мы назіралі, 60 00:03:21,440 --> 00:03:25,616 складалася з хлапчукоў з бяднейшых раёнаў Бостана, 61 00:03:25,640 --> 00:03:27,656 якіх абралі для эксперыменту менавіта таму, 62 00:03:27,680 --> 00:03:31,016 што іх сем'і былі самымі непаспяховымі 63 00:03:31,040 --> 00:03:32,896 і маламаёмнымі 64 00:03:32,920 --> 00:03:35,656 ў Бостане 1930-х гадоў. 65 00:03:35,680 --> 00:03:40,280 Большасць жыла ў наёмных кватэрах, у многіх не было вадаправоду. 66 00:03:42,520 --> 00:03:44,416 Напачатку доследу 67 00:03:44,440 --> 00:03:47,376 ўсе гэтыя падлеткі прайшлі апытанне 68 00:03:47,400 --> 00:03:49,616 і медыцынскае абследванне. 69 00:03:49,640 --> 00:03:53,176 Мы прыйшлі ў іх хаты і апыталі іх бацькоў. 70 00:03:53,200 --> 00:03:55,576 Гэтыя падлеткі сталі дарослымі людзьмі, 71 00:03:55,600 --> 00:03:58,016 якія займалі вельмі разнастайныя пасады. 72 00:03:58,040 --> 00:04:04,136 Прамыслова-вытворчыя працаўнікі, юрысты, муляры, дактары, 73 00:04:04,160 --> 00:04:06,520 адзін Прэзідэнт Злучаных Штатаў. 74 00:04:08,160 --> 00:04:12,400 Некаторыя сталі алкаголікамі. Некалькі чалавек — шызафрэнікамі. 75 00:04:13,320 --> 00:04:15,616 Некаторыя ўзняліся па сацыяльнай лесвіцы 76 00:04:15,640 --> 00:04:18,856 з нізоў і да самай верхавіны, 77 00:04:18,880 --> 00:04:22,160 некаторыя прайшлі гэты шлях у адваротным напрамку. 78 00:04:23,520 --> 00:04:26,456 Заснавальнікі доследу 79 00:04:26,480 --> 00:04:28,496 ніколі ў сваіх самых смелых марах 80 00:04:28,520 --> 00:04:33,056 не маглі ўявіць, што праз 75 гадоў я буду сёння стаяць перад вамі 81 00:04:33,080 --> 00:04:36,160 і казаць, што дослед працягваецца. 82 00:04:37,280 --> 00:04:40,896 Кожныя два гады нашы цярплівыя і адданыя справе супрацоўнікі 83 00:04:40,920 --> 00:04:43,976 тэлефануюць удзельнікам і цікавяцца, ці можна даслаць ім 84 00:04:44,000 --> 00:04:47,120 яшчэ адзін апытальнік аб іх жыцці. 85 00:04:48,040 --> 00:04:51,616 Часта выхадцы з Бостана пытаюцца: 86 00:04:51,640 --> 00:04:55,520 «Чаму вы працягваеце сачыць за мной? Маё жыццё не надта захапляльнае». 87 00:04:56,490 --> 00:04:58,976 Выпускнікі Гарварда ніколі не задаюць гэтае пытанне. 88 00:04:59,000 --> 00:05:04,200 (Смех) 89 00:05:08,920 --> 00:05:11,776 Каб мець найбольш поўную карціну, 90 00:05:11,800 --> 00:05:14,736 мы не проста дасылаем анкеты. 91 00:05:14,760 --> 00:05:17,216 Мы праводзім інтэрв'ю ў іх гасцёўнях. 92 00:05:17,240 --> 00:05:20,176 Запытваем медыцынскія запісы ў іх дактароў. 93 00:05:20,200 --> 00:05:22,696 Мы бярэм іх кроў, скануем іх мозг, 94 00:05:22,720 --> 00:05:24,416 размаўляем з іх дзецьмі. 95 00:05:24,440 --> 00:05:29,696 Мы запісваем на відэа, як яны гавораць з жонкамі аб самых глыбокіх перажываннях. 96 00:05:29,720 --> 00:05:33,256 Нарэшце, калі 10 гадоў таму мы прапанавалі жонкам 97 00:05:33,280 --> 00:05:35,656 далучыцца да доследу, 98 00:05:35,680 --> 00:05:38,376 многія з іх сказалі: «Самая пара». 99 00:05:38,400 --> 00:05:39,456 (Смех) 100 00:05:39,480 --> 00:05:41,176 Урэшце, аб чым мы даведаліся? 101 00:05:41,200 --> 00:05:46,416 Якія парады вынікаюць з дзясяткаў тысяч старонак інфармацыі, 102 00:05:46,440 --> 00:05:49,496 якую мы набылі 103 00:05:49,520 --> 00:05:50,720 аб тых жыццёвых сцежках? 104 00:05:51,720 --> 00:05:57,320 Гэтыя парады не пра багацце, славу альбо цяжкую працу. 105 00:05:58,520 --> 00:06:04,816 Вось самы выразны вынік нашага 75-гадовага доследу: 106 00:06:04,840 --> 00:06:10,040 добрыя адносіны робяць нас шчаслівымі і здаровымі. Кропка. 107 00:06:11,000 --> 00:06:14,816 Мы вывучылі тры вялікія ўрокі пра адносіны. 108 00:06:14,840 --> 00:06:18,936 Першы: сацыяльныя сувязі спрыяюць нам, 109 00:06:18,960 --> 00:06:21,456 а адзінота знішчае. 110 00:06:21,480 --> 00:06:25,136 Выяўляецца, што сацыяльна злучаныя людзі — 111 00:06:25,160 --> 00:06:28,256 з сям'ёй, сябрамі, грамадствам — 112 00:06:28,280 --> 00:06:32,976 больш шчаслівыя, фізічна здаравейшыя і жывуць даўжэй 113 00:06:33,000 --> 00:06:36,376 за тых, у каго сувязі слабейшыя. 114 00:06:36,400 --> 00:06:39,816 А адзінота, як выявілася, атручвае. 115 00:06:39,840 --> 00:06:44,976 Людзі, адлучаныя ад іншых больш, чым яны б таго хацелі, 116 00:06:45,000 --> 00:06:48,216 аказваюцца менш шчаслівымі, 117 00:06:48,240 --> 00:06:51,176 здароўе іх пагаршаецца ўжо ў сярэднім узросце, 118 00:06:51,200 --> 00:06:53,416 функцыі мозга затухаюць раней, 119 00:06:53,440 --> 00:06:57,000 а самі яны жывуць менш за тых, хто не адзінокі. 120 00:06:58,040 --> 00:07:01,256 Сумны факт у тым, што 121 00:07:01,280 --> 00:07:05,880 больш за аднаго з пяці амерыканцаў лічыць сябе адзінокім. 122 00:07:07,040 --> 00:07:09,696 Мы ведаем, што можна быць адзінокім у натоўпе, 123 00:07:09,720 --> 00:07:12,376 і можна быць адзінокім у шлюбе. 124 00:07:12,400 --> 00:07:14,536 Таму другі вялікі ўрок: 125 00:07:14,560 --> 00:07:17,656 не колькасць вашых сяброў 126 00:07:17,680 --> 00:07:21,176 і не знаходжанне ў сур'ёзных адносінах, 127 00:07:21,200 --> 00:07:25,840 а якасць вашых блізкіх стасункаў мае вагу. 128 00:07:26,560 --> 00:07:31,336 Жыццё ў канфліктных абставінах шкодзіць нашаму здароўю. 129 00:07:31,360 --> 00:07:35,336 Напрыклад, канфліктны шлюб, дзе мала прыхільнасці, 130 00:07:35,360 --> 00:07:41,136 вельмі дрэнна ўплывае на здароўе, мабыць, горш за сам развод. 131 00:07:41,160 --> 00:07:45,936 А жыццё ў добрых, цёплых адносінах ахоўвае нас. 132 00:07:45,960 --> 00:07:49,056 Калі мужчыны з доследу дажылі да 80 і больш гадоў, 133 00:07:49,080 --> 00:07:52,096 мы захацелі азірнуцца на іх сярэдні ўзрост і выявіць, 134 00:07:52,120 --> 00:07:53,696 ці маглі мы прадказаць, 135 00:07:53,720 --> 00:07:57,696 хто стане шчаслівым і здаровым васьмідзесяцілеткам, 136 00:07:57,720 --> 00:07:58,920 а хто не. 137 00:07:59,680 --> 00:08:03,896 Калі мы сабралі ўсё, што ведалі пра іх 138 00:08:03,920 --> 00:08:05,280 ва ўзросце 50 гадоў, 139 00:08:06,080 --> 00:08:08,616 то не ўзровень халестэролу 140 00:08:08,640 --> 00:08:11,536 прадказваў, як яны будуць старэць, 141 00:08:11,560 --> 00:08:15,016 а задавальненне стасункамі. 142 00:08:15,040 --> 00:08:19,936 Людзі, якія ў 50 гадоў былі здаволеныя сваімі адносінамі, 143 00:08:19,960 --> 00:08:22,360 апынуліся самымі здаровымі ў 80 гадоў. 144 00:08:23,680 --> 00:08:26,856 Шчырыя, блізкія ўзаемаадносіны абараняюць нас 145 00:08:26,880 --> 00:08:29,640 ад ліхаў і бязладдзя старасці. 146 00:08:30,480 --> 00:08:34,456 Мужчыны і жанчыны, якія жылі ў згодзе са сваімі паловамі, 147 00:08:34,480 --> 00:08:36,535 у 80-гадовым узросце адзначалі, 148 00:08:36,559 --> 00:08:39,496 што ў дні найгоршага фізічнага болю 149 00:08:39,520 --> 00:08:41,480 іх настрой заставаўся ўзнятым. 150 00:08:42,400 --> 00:08:45,656 А тыя, у каго адносіны былі кепскія, 151 00:08:45,680 --> 00:08:48,616 у дні моцнага фізічнага болю 152 00:08:48,640 --> 00:08:51,680 адчувалі і большы эмацыйны боль. 153 00:08:52,360 --> 00:08:56,736 Трэці вялікі ўрок, які мы вывучылі пра адносіны і здароўе: 154 00:08:56,760 --> 00:09:00,016 добрыя стасункі абараняюць не толькі наша цела, 155 00:09:00,040 --> 00:09:01,520 але і мозг. 156 00:09:02,440 --> 00:09:07,096 Выяўлена, што знаходжанне ў надзейных адносінах 157 00:09:07,120 --> 00:09:11,016 з іншым чалавекам у 80 гадоў ахоўвае вас. 158 00:09:11,040 --> 00:09:13,016 Калі людзі ў адносінах адчуваюць, 159 00:09:13,040 --> 00:09:17,176 што могуць разлічваць на другога ў час неабходнасці, 160 00:09:17,200 --> 00:09:20,896 іх успаміны застаюцца яркімі даўжэй. 161 00:09:20,920 --> 00:09:22,416 А людзі, якія ў адносінах 162 00:09:22,440 --> 00:09:25,576 не адчуваюць, што могуць разлічваць на другога, 163 00:09:25,600 --> 00:09:29,480 перажываюць ранейшае пагаршэнне памяці. 164 00:09:30,520 --> 00:09:33,976 Добрыя адносіны не павінны быць гладкімі ўвесь час. 165 00:09:34,000 --> 00:09:37,576 Некаторыя нашы 80-гадовыя пары спрачаліся 166 00:09:37,600 --> 00:09:39,336 дзень пры дні, 167 00:09:39,360 --> 00:09:42,536 але пакуль яны ведалі, што маглі разлічваць адзін на аднаго 168 00:09:42,560 --> 00:09:44,376 ў цяжкі час, 169 00:09:44,400 --> 00:09:48,000 сваркі не ўплывалі на іх памяць. 170 00:09:49,600 --> 00:09:52,336 Вось і сцвярджэнне: 171 00:09:52,360 --> 00:09:58,056 шчырыя, блізкія ўзаемаадносіны карысныя для нашага здароўя і шчасця. 172 00:09:58,080 --> 00:10:01,016 Гэтая мудрасць старая як свет. 173 00:10:01,040 --> 00:10:04,880 Чаму так цяжка яе прыняць і так лёгка не звяртаць увагу? 174 00:10:05,560 --> 00:10:07,016 Таму што мы людзі. 175 00:10:07,040 --> 00:10:09,856 Мы хочам хуткага вырашэння, 176 00:10:09,880 --> 00:10:11,576 жадаем атрымаць тое, 177 00:10:11,600 --> 00:10:14,360 што палепшыць наша жыццё назаўсёды. 178 00:10:15,320 --> 00:10:18,656 Адносіны — рэч незразумелая і складаная. 179 00:10:18,680 --> 00:10:22,496 Ладзіць з сям'ёй і сябрамі — цяжкая работа, 180 00:10:22,520 --> 00:10:25,176 не прывабная і не гламурная. 181 00:10:25,200 --> 00:10:28,536 І яна на ўсё жыццё, яна ніколі не скончыцца. 182 00:10:28,560 --> 00:10:33,616 У нашым 75-гадовым доследзе найбольш шчаслівымі на пенсіі былі тыя, 183 00:10:33,640 --> 00:10:39,456 хто актыўна шукаў новых сяброў на замену калегам па працы. 184 00:10:39,480 --> 00:10:42,456 Як і пакаленне Y у нядаўнім апытанні, 185 00:10:42,480 --> 00:10:46,096 многія з нашых мужчын у маладзейшым узросце 186 00:10:46,120 --> 00:10:50,136 шчыра верылі, что багацце, слава і высокія дасягненні — 187 00:10:50,160 --> 00:10:54,096 гэта тое, да чаго трэба імкнуцца, каб добра жыць. 188 00:10:54,120 --> 00:10:58,296 Але зноў і зноў на працягу 75 гадоў наша даследванне паказвала, 189 00:10:58,320 --> 00:11:03,976 што лепш за ўсё адчувалі сябе тыя, у каго была апора ў выглядзе стасункаў — 190 00:11:04,000 --> 00:11:07,240 з сям'ёй, сябрамі і грамадствам. 191 00:11:09,080 --> 00:11:11,056 А што датычыцца вас? 192 00:11:11,080 --> 00:11:14,840 Вось вам 25, 40, ці 60 гадоў. 193 00:11:15,800 --> 00:11:18,760 Як нават выглядае ўступленне ў стасункі? 194 00:11:19,760 --> 00:11:22,880 Магчымасці натуральна бяскрайнія. 195 00:11:23,600 --> 00:11:29,696 Гэта можа быць баўленне часу з людзьмі, а не перад экранам; 196 00:11:29,720 --> 00:11:34,176 ажыўленне патухлых адносін нейкай новай сумеснай справай, 197 00:11:34,200 --> 00:11:36,400 доўгімі шпацырамі ці рамантычнымі спатканнямі; 198 00:11:37,360 --> 00:11:42,216 размова са сваяком, з якім не гутарылi працяглы час, 199 00:11:42,240 --> 00:11:45,736 бо марудныя сямейныя сваркі 200 00:11:45,760 --> 00:11:47,976 дорага абыходзяцца тым, 201 00:11:48,000 --> 00:11:50,080 хто затойвае крыўду. 202 00:11:52,000 --> 00:11:55,920 Я б хацеў скончыць словамі Марка Твена. 203 00:11:57,280 --> 00:11:59,656 Больш за стагоддзе таму 204 00:11:59,680 --> 00:12:02,296 ён узгадваў сваё жыццё 205 00:12:02,320 --> 00:12:03,600 і напісаў наступнае: 206 00:12:04,840 --> 00:12:08,536 «Жыццё кароткае — няма нам часу 207 00:12:08,560 --> 00:12:13,720 для сварак, выбачэнняў, злосці, заклікаў да адказу. 208 00:12:14,720 --> 00:12:17,536 Нам для любві ёсць толькі час, 209 00:12:17,560 --> 00:12:21,280 дый на яе, сказаць па праўдзе, ёсць імгненне». 210 00:12:22,760 --> 00:12:27,136 Добрае жыццё будуецца на добрых адносінах. 211 00:12:27,160 --> 00:12:28,376 Дзякую. 212 00:12:28,400 --> 00:12:33,252 (Апладысменты)