[Script Info] Title: [Events] Format: Layer, Start, End, Style, Name, MarginL, MarginR, MarginV, Effect, Text Dialogue: 0,0:00:00.76,0:00:03.74,Default,,0000,0000,0000,,Што робіць нас здаровымі і шчаслівымі Dialogue: 0,0:00:03.76,0:00:05.32,Default,,0000,0000,0000,,на працягу ўсяго жыцця? Dialogue: 0,0:00:06.52,0:00:09.02,Default,,0000,0000,0000,,Калі б вы зараз рабілі ўнёсак Dialogue: 0,0:00:09.04,0:00:11.10,Default,,0000,0000,0000,,у сваю лепшую будучыню, Dialogue: 0,0:00:11.12,0:00:14.08,Default,,0000,0000,0000,,куды б накіравалі сілы і час? Dialogue: 0,0:00:15.12,0:00:17.54,Default,,0000,0000,0000,,У нядаўнiм апытанні пакалення Y Dialogue: 0,0:00:17.54,0:00:22.71,Default,,0000,0000,0000,,наконт іх самых галоўных жыццёвых мэт, Dialogue: 0,0:00:22.76,0:00:24.78,Default,,0000,0000,0000,,больш за 80% адказалі, Dialogue: 0,0:00:24.80,0:00:28.94,Default,,0000,0000,0000,,што галоўнай мэтай\Nдля іх з'яўляецца багацце. Dialogue: 0,0:00:28.96,0:00:33.30,Default,,0000,0000,0000,,50% гэтых жа маладых людзей адказалі, Dialogue: 0,0:00:33.32,0:00:35.86,Default,,0000,0000,0000,,што яшчэ адна галоўная мэта — Dialogue: 0,0:00:35.88,0:00:37.72,Default,,0000,0000,0000,,стаць знакамітымі. Dialogue: 0,0:00:38.50,0:00:39.98,Default,,0000,0000,0000,,(Смех) Dialogue: 0,0:00:40.20,0:00:46.86,Default,,0000,0000,0000,,Нам заўсёды кажуць, \Nшто трэба зацята працаваць, Dialogue: 0,0:00:46.88,0:00:48.94,Default,,0000,0000,0000,,імкнуцца да лепшага і дасягаць большага. Dialogue: 0,0:00:48.96,0:00:52.62,Default,,0000,0000,0000,,У нас з'яўляецца ўражанне,\Nшто менавіта так трэба рабіць, Dialogue: 0,0:00:52.66,0:00:54.48,Default,,0000,0000,0000,,каб жыць добра. Dialogue: 0,0:00:54.48,0:00:56.70,Default,,0000,0000,0000,,Карціну ўсяго жыцця, Dialogue: 0,0:00:56.72,0:01:01.94,Default,,0000,0000,0000,,выбараў, якія робяць людзі,\Nі наступстваў іх выбараў... Dialogue: 0,0:01:01.96,0:01:04.84,Default,,0000,0000,0000,,Такую карціну атрымаць амаль немагчыма. Dialogue: 0,0:01:06.08,0:01:09.14,Default,,0000,0000,0000,,Большасць таго,\Nшто мы ведаем аб чалавечым жыцці, Dialogue: 0,0:01:09.16,0:01:12.62,Default,,0000,0000,0000,,мы ведаем з успамінаў людзей аб мінулым. Dialogue: 0,0:01:12.66,0:01:17.44,Default,,0000,0000,0000,,Але не сакрэт, што ўспамінамі становіцца\Nтолькі малая частка падзей. Dialogue: 0,0:01:17.44,0:01:21.14,Default,,0000,0000,0000,,Мы забываем шмат з таго,\Nшто адбываецца з намі падчас жыцця. Dialogue: 0,0:01:21.16,0:01:24.04,Default,,0000,0000,0000,,А часам памяць творча перапісвае ўспаміны. Dialogue: 0,0:01:24.05,0:01:29.22,Default,,0000,0000,0000,,А што, калі б мы маглі прагледзець жыццё, Dialogue: 0,0:01:29.22,0:01:32.06,Default,,0000,0000,0000,,як яно разгортваецца скрозь час? Dialogue: 0,0:01:32.08,0:01:36.06,Default,,0000,0000,0000,,Што, калі б мы маглі сачыць за людзьмі\Nз падлеткавых гадоў Dialogue: 0,0:01:36.08,0:01:38.82,Default,,0000,0000,0000,,і да самой старасці, Dialogue: 0,0:01:38.84,0:01:42.20,Default,,0000,0000,0000,,каб выявіць, што на самой справе\Nробіць іх здаровымі і шчаслівымі? Dialogue: 0,0:01:43.56,0:01:44.76,Default,,0000,0000,0000,,Мы гэта зрабілі. Dialogue: 0,0:01:45.64,0:01:47.86,Default,,0000,0000,0000,,Гарвардскае даследванне\Nпа развіцці дарослых – Dialogue: 0,0:01:47.88,0:01:52.64,Default,,0000,0000,0000,,магчыма, найбольш працяглае вывучэнне\Nжыцця дарослых людзей. Dialogue: 0,0:01:54.00,0:01:59.84,Default,,0000,0000,0000,,На працягу 75 гадоў мы сачылі за жыццём\N724 мужчын, Dialogue: 0,0:02:01.36,0:02:05.86,Default,,0000,0000,0000,,год за годам запытвалі іх аб працы,\Nхатнім укладзе, здароўі. Dialogue: 0,0:02:05.88,0:02:10.26,Default,,0000,0000,0000,,Вядома, запытвалі паступова,\Nбо не ведалі, як будуць разгортвацца Dialogue: 0,0:02:10.28,0:02:11.72,Default,,0000,0000,0000,,іх жыццёвыя гісторыі. Dialogue: 0,0:02:13.28,0:02:16.90,Default,,0000,0000,0000,,Такія доследы надзвычай рэдкія. Dialogue: 0,0:02:16.92,0:02:20.98,Default,,0000,0000,0000,,Амаль усе такія праекты\Nразвальваюцца на працягу дзесяці гадоў, Dialogue: 0,0:02:21.00,0:02:24.18,Default,,0000,0000,0000,,таму што занадта шмат удзельнікаў\Nвыбываюць з эксперыменту, Dialogue: 0,0:02:24.20,0:02:27.10,Default,,0000,0000,0000,,ці фінансаванне спыняецца, Dialogue: 0,0:02:27.12,0:02:29.38,Default,,0000,0000,0000,,ці ўвага даследчыкаў адцягваецца, Dialogue: 0,0:02:29.40,0:02:33.48,Default,,0000,0000,0000,,ці яны паміраюць, і ніхто больш\Nне пераймае эстафету. Dialogue: 0,0:02:34.28,0:02:36.54,Default,,0000,0000,0000,,Але дзякуючы добраму збегу абставін Dialogue: 0,0:02:36.56,0:02:40.26,Default,,0000,0000,0000,,і настойлівасці некалькіх пакаленняў\Nдаследчыкаў Dialogue: 0,0:02:40.28,0:02:41.84,Default,,0000,0000,0000,,гэты праект выжыў. Dialogue: 0,0:02:42.52,0:02:47.02,Default,,0000,0000,0000,,Каля 60 з 724 нашых паддоследных Dialogue: 0,0:02:47.04,0:02:48.34,Default,,0000,0000,0000,,усё яшчэ жывуць Dialogue: 0,0:02:48.36,0:02:50.54,Default,,0000,0000,0000,,і прымаюць удзел у доследзе. Dialogue: 0,0:02:50.56,0:02:52.60,Default,,0000,0000,0000,,Многім з іх ужо за 90 гадоў. Dialogue: 0,0:02:53.56,0:02:55.46,Default,,0000,0000,0000,,Зараз мы пачынаем сачыць Dialogue: 0,0:02:55.48,0:02:58.84,Default,,0000,0000,0000,,за больш чым 2000 \Nдзецьмі гэтых мужчын. Dialogue: 0,0:02:59.68,0:03:02.00,Default,,0000,0000,0000,,А я ўжо чацвёрты кіраўнік доследу. Dialogue: 0,0:03:03.40,0:03:08.14,Default,,0000,0000,0000,,З 1938 года мы адсочвалі жыццё\Nдзвюх груп мужчын. Dialogue: 0,0:03:08.18,0:03:10.32,Default,,0000,0000,0000,,Мужчыны з першай групы\Nпачалі ўдзельнічаць, Dialogue: 0,0:03:10.37,0:03:13.06,Default,,0000,0000,0000,,калі былі на другім курсе\NГарвардскага Ўніверсітэту. Dialogue: 0,0:03:13.06,0:03:15.88,Default,,0000,0000,0000,,Усе яны скончылі ўніверсітэт падчас\NДругой сусветнай вайны. Dialogue: 0,0:03:15.88,0:03:18.32,Default,,0000,0000,0000,,Большасць з іх пайшла служыць на фронт. Dialogue: 0,0:03:19.28,0:03:21.42,Default,,0000,0000,0000,,Другая група, за якой мы назіралі, Dialogue: 0,0:03:21.44,0:03:25.62,Default,,0000,0000,0000,,складалася з хлапчукоў\Nз бяднейшых раёнаў Бостана, Dialogue: 0,0:03:25.64,0:03:27.66,Default,,0000,0000,0000,,якіх абралі для эксперыменту\Nменавіта таму, Dialogue: 0,0:03:27.68,0:03:31.02,Default,,0000,0000,0000,,што іх сем'і былі самымі непаспяховымі Dialogue: 0,0:03:31.04,0:03:32.90,Default,,0000,0000,0000,,і маламаёмнымі Dialogue: 0,0:03:32.92,0:03:35.66,Default,,0000,0000,0000,,ў Бостане 1930-х гадоў. Dialogue: 0,0:03:35.68,0:03:40.28,Default,,0000,0000,0000,,Большасць жыла ў наёмных кватэрах,\Nу многіх не было вадаправоду. Dialogue: 0,0:03:42.52,0:03:44.42,Default,,0000,0000,0000,,Напачатку доследу Dialogue: 0,0:03:44.44,0:03:47.38,Default,,0000,0000,0000,,ўсе гэтыя падлеткі прайшлі апытанне Dialogue: 0,0:03:47.40,0:03:49.62,Default,,0000,0000,0000,,і медыцынскае абследванне. Dialogue: 0,0:03:49.64,0:03:53.18,Default,,0000,0000,0000,,Мы прыйшлі ў іх хаты і апыталі іх бацькоў. Dialogue: 0,0:03:53.20,0:03:55.58,Default,,0000,0000,0000,,Гэтыя падлеткі сталі дарослымі людзьмі, Dialogue: 0,0:03:55.60,0:03:58.02,Default,,0000,0000,0000,,якія займалі вельмі разнастайныя пасады. Dialogue: 0,0:03:58.04,0:04:04.14,Default,,0000,0000,0000,,Прамыслова-вытворчыя працаўнікі, юрысты,\Nмуляры, дактары, Dialogue: 0,0:04:04.16,0:04:06.52,Default,,0000,0000,0000,,адзін Прэзідэнт Злучаных Штатаў. Dialogue: 0,0:04:08.16,0:04:12.40,Default,,0000,0000,0000,,Некаторыя сталі алкаголікамі.\NНекалькі чалавек — шызафрэнікамі. Dialogue: 0,0:04:13.32,0:04:15.62,Default,,0000,0000,0000,,Некаторыя ўзняліся па сацыяльнай лесвіцы Dialogue: 0,0:04:15.64,0:04:18.86,Default,,0000,0000,0000,,з нізоў і да самай верхавіны, Dialogue: 0,0:04:18.88,0:04:22.16,Default,,0000,0000,0000,,некаторыя прайшлі гэты шлях\Nу адваротным напрамку. Dialogue: 0,0:04:23.52,0:04:26.46,Default,,0000,0000,0000,,Заснавальнікі доследу Dialogue: 0,0:04:26.48,0:04:28.50,Default,,0000,0000,0000,,ніколі ў сваіх самых смелых марах Dialogue: 0,0:04:28.52,0:04:33.06,Default,,0000,0000,0000,,не маглі ўявіць, што праз 75 гадоў\Nя буду сёння стаяць перад вамі Dialogue: 0,0:04:33.08,0:04:36.16,Default,,0000,0000,0000,,і казаць, што дослед працягваецца. Dialogue: 0,0:04:37.28,0:04:40.90,Default,,0000,0000,0000,,Кожныя два гады нашы\Nцярплівыя і адданыя справе супрацоўнікі Dialogue: 0,0:04:40.92,0:04:43.98,Default,,0000,0000,0000,,тэлефануюць удзельнікам і цікавяцца,\Nці можна даслаць ім Dialogue: 0,0:04:44.00,0:04:47.12,Default,,0000,0000,0000,,яшчэ адзін апытальнік аб іх жыцці. Dialogue: 0,0:04:48.04,0:04:51.62,Default,,0000,0000,0000,,Часта выхадцы з Бостана пытаюцца: Dialogue: 0,0:04:51.64,0:04:55.52,Default,,0000,0000,0000,,«Чаму вы працягваеце сачыць за мной?\NМаё жыццё не надта захапляльнае». Dialogue: 0,0:04:56.49,0:04:58.98,Default,,0000,0000,0000,,Выпускнікі Гарварда ніколі\Nне задаюць гэтае пытанне. Dialogue: 0,0:04:59.00,0:05:04.20,Default,,0000,0000,0000,,(Смех) Dialogue: 0,0:05:08.92,0:05:11.78,Default,,0000,0000,0000,,Каб мець найбольш поўную карціну, Dialogue: 0,0:05:11.80,0:05:14.74,Default,,0000,0000,0000,,мы не проста дасылаем анкеты. Dialogue: 0,0:05:14.76,0:05:17.22,Default,,0000,0000,0000,,Мы праводзім інтэрв'ю ў іх гасцёўнях. Dialogue: 0,0:05:17.24,0:05:20.18,Default,,0000,0000,0000,,Запытваем медыцынскія запісы\Nў іх дактароў. Dialogue: 0,0:05:20.20,0:05:22.70,Default,,0000,0000,0000,,Мы бярэм іх кроў, скануем іх мозг, Dialogue: 0,0:05:22.72,0:05:24.42,Default,,0000,0000,0000,,размаўляем з іх дзецьмі. Dialogue: 0,0:05:24.44,0:05:29.70,Default,,0000,0000,0000,,Мы запісваем на відэа, як яны гавораць\Nз жонкамі аб самых глыбокіх перажываннях. Dialogue: 0,0:05:29.72,0:05:33.26,Default,,0000,0000,0000,,Нарэшце, калі 10 гадоў таму\Nмы прапанавалі жонкам Dialogue: 0,0:05:33.28,0:05:35.66,Default,,0000,0000,0000,,далучыцца да доследу, Dialogue: 0,0:05:35.68,0:05:38.38,Default,,0000,0000,0000,,многія з іх сказалі: «Самая пара». Dialogue: 0,0:05:38.40,0:05:39.46,Default,,0000,0000,0000,,(Смех) Dialogue: 0,0:05:39.48,0:05:41.18,Default,,0000,0000,0000,,Урэшце, аб чым мы даведаліся? Dialogue: 0,0:05:41.20,0:05:46.42,Default,,0000,0000,0000,,Якія парады вынікаюць\Nз дзясяткаў тысяч старонак інфармацыі, Dialogue: 0,0:05:46.44,0:05:49.50,Default,,0000,0000,0000,,якую мы набылі Dialogue: 0,0:05:49.52,0:05:50.72,Default,,0000,0000,0000,,аб тых жыццёвых сцежках? Dialogue: 0,0:05:51.72,0:05:57.32,Default,,0000,0000,0000,,Гэтыя парады не пра багацце,\Nславу альбо цяжкую працу. Dialogue: 0,0:05:58.52,0:06:04.82,Default,,0000,0000,0000,,Вось самы выразны вынік нашага\N75-гадовага доследу: Dialogue: 0,0:06:04.84,0:06:10.04,Default,,0000,0000,0000,,добрыя адносіны робяць нас\Nшчаслівымі і здаровымі. Кропка. Dialogue: 0,0:06:11.00,0:06:14.82,Default,,0000,0000,0000,,Мы вывучылі тры вялікія ўрокі\Nпра адносіны. Dialogue: 0,0:06:14.84,0:06:18.94,Default,,0000,0000,0000,,Першы: сацыяльныя сувязі спрыяюць нам, Dialogue: 0,0:06:18.96,0:06:21.46,Default,,0000,0000,0000,,а адзінота знішчае. Dialogue: 0,0:06:21.48,0:06:25.14,Default,,0000,0000,0000,,Выяўляецца, што сацыяльна злучаныя людзі — Dialogue: 0,0:06:25.16,0:06:28.26,Default,,0000,0000,0000,,з сям'ёй, сябрамі, грамадствам — Dialogue: 0,0:06:28.28,0:06:32.98,Default,,0000,0000,0000,,больш шчаслівыя, фізічна здаравейшыя\Nі жывуць даўжэй Dialogue: 0,0:06:33.00,0:06:36.38,Default,,0000,0000,0000,,за тых, у каго сувязі слабейшыя. Dialogue: 0,0:06:36.40,0:06:39.82,Default,,0000,0000,0000,,А адзінота, як выявілася, атручвае. Dialogue: 0,0:06:39.84,0:06:44.98,Default,,0000,0000,0000,,Людзі, адлучаныя ад іншых больш,\Nчым яны б таго хацелі, Dialogue: 0,0:06:45.00,0:06:48.22,Default,,0000,0000,0000,,аказваюцца менш шчаслівымі, Dialogue: 0,0:06:48.24,0:06:51.18,Default,,0000,0000,0000,,здароўе іх пагаршаецца ўжо\Nў сярэднім узросце, Dialogue: 0,0:06:51.20,0:06:53.42,Default,,0000,0000,0000,,функцыі мозга затухаюць раней, Dialogue: 0,0:06:53.44,0:06:57.00,Default,,0000,0000,0000,,а самі яны жывуць менш за тых,\Nхто не адзінокі. Dialogue: 0,0:06:58.04,0:07:01.26,Default,,0000,0000,0000,,Сумны факт у тым, што Dialogue: 0,0:07:01.28,0:07:05.88,Default,,0000,0000,0000,,больш за аднаго з пяці амерыканцаў\Nлічыць сябе адзінокім. Dialogue: 0,0:07:07.04,0:07:09.70,Default,,0000,0000,0000,,Мы ведаем, што можна быць\Nадзінокім у натоўпе, Dialogue: 0,0:07:09.72,0:07:12.38,Default,,0000,0000,0000,,і можна быць адзінокім у шлюбе. Dialogue: 0,0:07:12.40,0:07:14.54,Default,,0000,0000,0000,,Таму другі вялікі ўрок: Dialogue: 0,0:07:14.56,0:07:17.66,Default,,0000,0000,0000,,не колькасць вашых сяброў Dialogue: 0,0:07:17.68,0:07:21.18,Default,,0000,0000,0000,,і не знаходжанне ў сур'ёзных адносінах, Dialogue: 0,0:07:21.20,0:07:25.84,Default,,0000,0000,0000,,а якасць вашых блізкіх стасункаў мае вагу. Dialogue: 0,0:07:26.56,0:07:31.34,Default,,0000,0000,0000,,Жыццё ў канфліктных абставінах\Nшкодзіць нашаму здароўю. Dialogue: 0,0:07:31.36,0:07:35.34,Default,,0000,0000,0000,,Напрыклад, канфліктны шлюб,\Nдзе мала прыхільнасці, Dialogue: 0,0:07:35.36,0:07:41.14,Default,,0000,0000,0000,,вельмі дрэнна ўплывае на здароўе,\Nмабыць, горш за сам развод. Dialogue: 0,0:07:41.16,0:07:45.94,Default,,0000,0000,0000,,А жыццё ў добрых, цёплых адносінах\Nахоўвае нас. Dialogue: 0,0:07:45.96,0:07:49.06,Default,,0000,0000,0000,,Калі мужчыны з доследу\Nдажылі да 80 і больш гадоў, Dialogue: 0,0:07:49.08,0:07:52.10,Default,,0000,0000,0000,,мы захацелі азірнуцца на іх\Nсярэдні ўзрост і выявіць, Dialogue: 0,0:07:52.12,0:07:53.70,Default,,0000,0000,0000,,ці маглі мы прадказаць, Dialogue: 0,0:07:53.72,0:07:57.70,Default,,0000,0000,0000,,хто стане шчаслівым і здаровым\Nвасьмідзесяцілеткам, Dialogue: 0,0:07:57.72,0:07:58.92,Default,,0000,0000,0000,,а хто не. Dialogue: 0,0:07:59.68,0:08:03.90,Default,,0000,0000,0000,,Калі мы сабралі ўсё, што ведалі пра іх Dialogue: 0,0:08:03.92,0:08:05.28,Default,,0000,0000,0000,,ва ўзросце 50 гадоў, Dialogue: 0,0:08:06.08,0:08:08.62,Default,,0000,0000,0000,,то не ўзровень халестэролу Dialogue: 0,0:08:08.64,0:08:11.54,Default,,0000,0000,0000,,прадказваў, як яны будуць старэць, Dialogue: 0,0:08:11.56,0:08:15.02,Default,,0000,0000,0000,,а задавальненне стасункамі. Dialogue: 0,0:08:15.04,0:08:19.94,Default,,0000,0000,0000,,Людзі, якія ў 50 гадоў\Nбылі здаволеныя сваімі адносінамі, Dialogue: 0,0:08:19.96,0:08:22.36,Default,,0000,0000,0000,,апынуліся самымі здаровымі ў 80 гадоў. Dialogue: 0,0:08:23.68,0:08:26.86,Default,,0000,0000,0000,,Шчырыя, блізкія ўзаемаадносіны\Nабараняюць нас Dialogue: 0,0:08:26.88,0:08:29.64,Default,,0000,0000,0000,,ад ліхаў і бязладдзя старасці. Dialogue: 0,0:08:30.48,0:08:34.46,Default,,0000,0000,0000,,Мужчыны і жанчыны,\Nякія жылі ў згодзе са сваімі паловамі, Dialogue: 0,0:08:34.48,0:08:36.54,Default,,0000,0000,0000,,у 80-гадовым узросце адзначалі, Dialogue: 0,0:08:36.56,0:08:39.50,Default,,0000,0000,0000,,што ў дні найгоршага фізічнага болю Dialogue: 0,0:08:39.52,0:08:41.48,Default,,0000,0000,0000,,іх настрой заставаўся ўзнятым. Dialogue: 0,0:08:42.40,0:08:45.66,Default,,0000,0000,0000,,А тыя, у каго адносіны былі кепскія, Dialogue: 0,0:08:45.68,0:08:48.62,Default,,0000,0000,0000,,у дні моцнага фізічнага болю Dialogue: 0,0:08:48.64,0:08:51.68,Default,,0000,0000,0000,,адчувалі і большы эмацыйны боль. Dialogue: 0,0:08:52.36,0:08:56.74,Default,,0000,0000,0000,,Трэці вялікі ўрок, які мы вывучылі\Nпра адносіны і здароўе: Dialogue: 0,0:08:56.76,0:09:00.02,Default,,0000,0000,0000,,добрыя стасункі абараняюць\Nне толькі наша цела, Dialogue: 0,0:09:00.04,0:09:01.52,Default,,0000,0000,0000,,але і мозг. Dialogue: 0,0:09:02.44,0:09:07.10,Default,,0000,0000,0000,,Выяўлена, што знаходжанне\Nў надзейных адносінах Dialogue: 0,0:09:07.12,0:09:11.02,Default,,0000,0000,0000,,з іншым чалавекам у 80 гадоў \Nахоўвае вас. Dialogue: 0,0:09:11.04,0:09:13.02,Default,,0000,0000,0000,,Калі людзі ў адносінах адчуваюць, Dialogue: 0,0:09:13.04,0:09:17.18,Default,,0000,0000,0000,,што могуць разлічваць на другога\Nў час неабходнасці, Dialogue: 0,0:09:17.20,0:09:20.90,Default,,0000,0000,0000,,іх успаміны застаюцца яркімі даўжэй. Dialogue: 0,0:09:20.92,0:09:22.42,Default,,0000,0000,0000,,А людзі, якія ў адносінах Dialogue: 0,0:09:22.44,0:09:25.58,Default,,0000,0000,0000,,не адчуваюць, што могуць\Nразлічваць на другога, Dialogue: 0,0:09:25.60,0:09:29.48,Default,,0000,0000,0000,,перажываюць ранейшае пагаршэнне памяці. Dialogue: 0,0:09:30.52,0:09:33.98,Default,,0000,0000,0000,,Добрыя адносіны не павінны быць гладкімі\Nўвесь час. Dialogue: 0,0:09:34.00,0:09:37.58,Default,,0000,0000,0000,,Некаторыя нашы 80-гадовыя пары спрачаліся Dialogue: 0,0:09:37.60,0:09:39.34,Default,,0000,0000,0000,,дзень пры дні, Dialogue: 0,0:09:39.36,0:09:42.54,Default,,0000,0000,0000,,але пакуль яны ведалі, што маглі\Nразлічваць адзін на аднаго Dialogue: 0,0:09:42.56,0:09:44.38,Default,,0000,0000,0000,,ў цяжкі час, Dialogue: 0,0:09:44.40,0:09:48.00,Default,,0000,0000,0000,,сваркі не ўплывалі на іх памяць. Dialogue: 0,0:09:49.60,0:09:52.34,Default,,0000,0000,0000,,Вось і сцвярджэнне: Dialogue: 0,0:09:52.36,0:09:58.06,Default,,0000,0000,0000,,шчырыя, блізкія ўзаемаадносіны\Nкарысныя для нашага здароўя і шчасця. Dialogue: 0,0:09:58.08,0:10:01.02,Default,,0000,0000,0000,,Гэтая мудрасць старая як свет. Dialogue: 0,0:10:01.04,0:10:04.88,Default,,0000,0000,0000,,Чаму так цяжка яе прыняць\Nі так лёгка не звяртаць увагу? Dialogue: 0,0:10:05.56,0:10:07.02,Default,,0000,0000,0000,,Таму што мы людзі. Dialogue: 0,0:10:07.04,0:10:09.86,Default,,0000,0000,0000,,Мы хочам хуткага вырашэння, Dialogue: 0,0:10:09.88,0:10:11.58,Default,,0000,0000,0000,,жадаем атрымаць тое, Dialogue: 0,0:10:11.60,0:10:14.36,Default,,0000,0000,0000,,што палепшыць наша жыццё назаўсёды. Dialogue: 0,0:10:15.32,0:10:18.66,Default,,0000,0000,0000,,Адносіны — рэч незразумелая і складаная. Dialogue: 0,0:10:18.68,0:10:22.50,Default,,0000,0000,0000,,Ладзіць з сям'ёй і сябрамі —\Nцяжкая работа, Dialogue: 0,0:10:22.52,0:10:25.18,Default,,0000,0000,0000,,не прывабная і не гламурная. Dialogue: 0,0:10:25.20,0:10:28.54,Default,,0000,0000,0000,,І яна на ўсё жыццё, яна ніколі\Nне скончыцца. Dialogue: 0,0:10:28.56,0:10:33.62,Default,,0000,0000,0000,,У нашым 75-гадовым доследзе\Nнайбольш шчаслівымі на пенсіі былі тыя, Dialogue: 0,0:10:33.64,0:10:39.46,Default,,0000,0000,0000,,хто актыўна шукаў новых сяброў\Nна замену калегам па працы. Dialogue: 0,0:10:39.48,0:10:42.46,Default,,0000,0000,0000,,Як і пакаленне Y у нядаўнім апытанні, Dialogue: 0,0:10:42.48,0:10:46.10,Default,,0000,0000,0000,,многія з нашых мужчын\Nу маладзейшым узросце Dialogue: 0,0:10:46.12,0:10:50.14,Default,,0000,0000,0000,,шчыра верылі, что багацце, слава\Nі высокія дасягненні — Dialogue: 0,0:10:50.16,0:10:54.10,Default,,0000,0000,0000,,гэта тое, да чаго трэба імкнуцца,\Nкаб добра жыць. Dialogue: 0,0:10:54.12,0:10:58.30,Default,,0000,0000,0000,,Але зноў і зноў на працягу 75 гадоў\Nнаша даследванне паказвала, Dialogue: 0,0:10:58.32,0:11:03.98,Default,,0000,0000,0000,,што лепш за ўсё адчувалі сябе тыя,\Nу каго была апора ў выглядзе стасункаў — Dialogue: 0,0:11:04.00,0:11:07.24,Default,,0000,0000,0000,,з сям'ёй, сябрамі і грамадствам. Dialogue: 0,0:11:09.08,0:11:11.06,Default,,0000,0000,0000,,А што датычыцца вас? Dialogue: 0,0:11:11.08,0:11:14.84,Default,,0000,0000,0000,,Вось вам 25, 40, ці 60 гадоў. Dialogue: 0,0:11:15.80,0:11:18.76,Default,,0000,0000,0000,,Як нават выглядае ўступленне ў стасункі? Dialogue: 0,0:11:19.76,0:11:22.88,Default,,0000,0000,0000,,Магчымасці натуральна бяскрайнія. Dialogue: 0,0:11:23.60,0:11:29.70,Default,,0000,0000,0000,,Гэта можа быць баўленне часу з людзьмі, \Nа не перад экранам; Dialogue: 0,0:11:29.72,0:11:34.18,Default,,0000,0000,0000,,ажыўленне патухлых адносін\Nнейкай новай сумеснай справай, Dialogue: 0,0:11:34.20,0:11:36.40,Default,,0000,0000,0000,,доўгімі шпацырамі ці\Nрамантычнымі спатканнямі; Dialogue: 0,0:11:37.36,0:11:42.22,Default,,0000,0000,0000,,размова са сваяком,\Nз якім не гутарылi працяглы час, Dialogue: 0,0:11:42.24,0:11:45.74,Default,,0000,0000,0000,,бо марудныя сямейныя сваркі Dialogue: 0,0:11:45.76,0:11:47.98,Default,,0000,0000,0000,,дорага абыходзяцца тым, Dialogue: 0,0:11:48.00,0:11:50.08,Default,,0000,0000,0000,,хто затойвае крыўду. Dialogue: 0,0:11:52.00,0:11:55.92,Default,,0000,0000,0000,,Я б хацеў скончыць словамі Марка Твена. Dialogue: 0,0:11:57.28,0:11:59.66,Default,,0000,0000,0000,,Больш за стагоддзе таму Dialogue: 0,0:11:59.68,0:12:02.30,Default,,0000,0000,0000,,ён узгадваў сваё жыццё Dialogue: 0,0:12:02.32,0:12:03.60,Default,,0000,0000,0000,,і напісаў наступнае: Dialogue: 0,0:12:04.84,0:12:08.54,Default,,0000,0000,0000,,«Жыццё кароткае —\Nняма нам часу Dialogue: 0,0:12:08.56,0:12:13.72,Default,,0000,0000,0000,,для сварак, выбачэнняў,\Nзлосці, заклікаў да адказу. Dialogue: 0,0:12:14.72,0:12:17.54,Default,,0000,0000,0000,,Нам для любві ёсць толькі час, Dialogue: 0,0:12:17.56,0:12:21.28,Default,,0000,0000,0000,,дый на яе, сказаць па праўдзе,\Nёсць імгненне». Dialogue: 0,0:12:22.76,0:12:27.14,Default,,0000,0000,0000,,Добрае жыццё будуецца на добрых адносінах. Dialogue: 0,0:12:27.16,0:12:28.38,Default,,0000,0000,0000,,Дзякую. Dialogue: 0,0:12:28.40,0:12:33.25,Default,,0000,0000,0000,,(Апладысменты)