< Return to Video

Адзін дзень з жыцця падлетка ў старажытным Рыме — Рэй Лоўранс

  • 0:18 - 0:21
    Сёння 17 сакавіка 73 года нашай эры.
  • 0:21 - 0:25
    Мы знаходзімся ў старажытным Рыме,
    каб стаць сведкамі святкавання лібералій,
  • 0:25 - 0:29
    штогадовага свята
    вольнасці грамадзян Рыма.
  • 0:30 - 0:36
    Зараз мы бачым 17-гадовага хлапчука,
    яго завуць Люцыюс Папідзіюс Секундус.
  • 0:36 - 0:41
    Ён з заможнай сям'і, але жыве
    ў раёне, які завецца Субура,
  • 0:41 - 0:46
    гэты раён Рыма хаця і ляжыць недалёка
    ад цэнтру, але селяцца ў ім беднякі.
  • 0:48 - 0:51
    У кватэрах месціцца зашмат жыхароў,
    таму яны перапоўнены,
  • 0:52 - 0:54
    што даволі небяспечна.
  • 0:55 - 1:00
    Пажары здараюцца даволі часта, і ўранку
    даволі звыкла пачуць запах попелу і дыму.
  • 1:02 - 1:07
    Люцыюс прачнуўся на світанні,
    і ў яго шмат абавязкаў на сёння.
  • 1:09 - 1:12
    Яго пятнаццацігадовы брат
    сёння стане дарослым.
  • 1:12 - 1:17
    Палова дзяцей у старажытным Рыме
    паміраюць да паўналецця,
  • 1:17 - 1:20
    таму гэта важны этап у жыцці.
  • 1:21 - 1:24
    Люцыюс глядзіць, як яго брат,
    апрануты ў новую тогу,
  • 1:24 - 1:27
    падыходзіць да хатняга свяцілішча
    з багамі-заступнікамі
  • 1:27 - 1:31
    і аддае сваю булу, ахоўны амулет,
  • 1:31 - 1:35
    выказваючы ў малітвах падзякі.
  • 1:36 - 1:38
    Була дапамагла яму: яна абараніла яго.
  • 1:39 - 1:43
    У адрозненне ад іншых,
    ён выжыў і стаў дарослым.
  • 1:44 - 1:50
    У сямнаццаць год Люцыюс
    амаль скончыў адукацыю.
  • 1:50 - 1:53
    Ён добра вывучыўся размаўляць,
    выступаць з прамовамі,
  • 1:53 - 1:56
    а таксама чытаць і пісаць
    на латыні і на грэчаскай мове.
  • 1:57 - 2:00
    Бацька навучыў яго таму,
  • 2:00 - 2:02
    што нельга вывучыць у школе:
  • 2:02 - 2:04
    як добра бегаць,
  • 2:04 - 2:07
    добра плаваць
  • 2:07 - 2:08
    і добра змагацца.
  • 2:08 - 2:13
    У 17 гадоў Люцыюс мог бы
    ўжо стаць вайсковым трыбунам
  • 2:13 - 2:16
    і камандаваць салдатамі
    на памежжы Імперыі.
  • 2:18 - 2:22
    Але ў астатнім Люцыюс яшчэ дзіця.
  • 2:22 - 2:25
    Яму не могуць даручыць
    заключэнне гандлёвых здзелак.
  • 2:25 - 2:30
    Яго бацька паклапоціцца пра гэта,
    пакуль яму не споўніцца 25 гадоў.
  • 2:30 - 2:36
    Яшчэ бацька паклапоціцца пра тое, каб
    знайсці яму нявесту, малодшую на 10 гадоў.
  • 2:36 - 2:42
    Бацька ужо мае на ўвазе адну сям'ю,
    дзе ёсць сямігадовая дзяўчынка.
  • 2:42 - 2:43
    Але вернемся да лібералій.
  • 2:43 - 2:45
    Люцыюс з сям'ёй выйшлі з хаты,
  • 2:45 - 2:49
    навокал адчыненыя крамы,
    і людзі ходзяць па сваіх справах.
  • 2:51 - 2:55
    Навокал шмат вандроўных гандляроў,
    што гандлююць дробезямі,
  • 2:55 - 2:58
    а вуліцы запаланілі людзі,
    што рухаюцца ў розных напрамках.
  • 2:58 - 3:02
    Вялікім павозкам нельга ўязджаць у горад
    да дзявятай гадзіны,
  • 3:02 - 3:05
    але вуліцы ўсё роўна перапоўненыя.
  • 3:06 - 3:10
    Ба́цькі ды дзядзькі
    вядуць дзяцей да Форума Аўгуста,
  • 3:10 - 3:14
    там яны змогуць пабачыць статуі
    знакамітых рымскіх ваяроў,
  • 3:14 - 3:18
    такіх як Эней, што прывёў траянцаў,
    продкаў рымлян, у Італію.
  • 3:19 - 3:21
    Ці Ромул, заснавальнік Рыму.
  • 3:22 - 3:26
    А таксама вядомых генералаў Рэспублікі,
    што існуе ўжо больш за 100 гадоў.
  • 3:28 - 3:31
    З замілаваннем мы можам уявіць сабе,
    як бацькі ці апякуны
  • 3:31 - 3:33
    разам з дзецьмі,
    што ўжо сталіся падлеткамі,
  • 3:33 - 3:37
    узгадваюць гісторыі
    са слаўнай спадчыны Рыма
  • 3:37 - 3:41
    і апавядаюць пра добрыя ўчынкі
    і выказванні вялікіх дзеячоў мінулага,
  • 3:41 - 3:44
    павучаючы пра тое, як трэба добра жыць
  • 3:44 - 3:47
    і як пераадолець капрызы юнацтва.
  • 3:48 - 3:52
    У гэтым месцы ёсць гісторыя,
    актуальная і для іх цяперашняга жыцця.
  • 3:53 - 3:58
    Рымляне пабудавалі
    бязмежную імперыю на векі вечныя.
  • 3:59 - 4:02
    Рым існаваў за кошт бясконцых войнаў.
  • 4:03 - 4:07
    І нават у 73 годзе нашай эры
    войны былі даволі звыклай з'явай.
  • 4:07 - 4:11
    Рымляне ваявалі на поўначы Англіі
    з мэтай захапіць Шатландыю,
  • 4:11 - 4:14
    а таксама на поўначы ракі Дунай
    за Румынію
  • 4:14 - 4:19
    і на межах Сірыі і Ірака
    ў рамках усходняй кампаніі.
  • 4:19 - 4:22
    Зараз восьмая гадзіна —
    час адпачыць у лазні.
  • 4:22 - 4:26
    Люцыюс з сям'ёй рухаюцца
    па шырокай вуліцы Віа Лата
  • 4:26 - 4:30
    да Марсава поля
    і вялізарных Тэрмаў Агрыпы.
  • 4:32 - 4:35
    Члены сям'і развітваюцца
    з рабамі і вольнаадпушчанікамі
  • 4:35 - 4:38
    і ўваходзяць у тэрмы з роўнымі па статусу.
  • 4:39 - 4:43
    У тэрмах цёмныя парныя
    перамяжоўваюцца са светлымі заламі.
  • 4:44 - 4:48
    Рымляне дасягнулі дасканаласці
    ў вытворчасці аконнага шкла.
  • 4:48 - 4:51
    Лазеншчыкі ходзяць з халодных пакояў
  • 4:51 - 4:53
    да цеплаватых
  • 4:54 - 4:57
    і нават вельмі гарачых пакояў.
  • 4:57 - 5:01
    Праз якую гадзіну лазеншчыкі
    пакідаюць тэрмы
  • 5:01 - 5:04
    пасля сеансаў масажу,
    расцірання духмянымі рэчывамі
  • 5:04 - 5:07
    і скрабення стрыгілем,
  • 5:07 - 5:09
    каб вывесці рэшткі бруду.
  • 5:10 - 5:14
    А дзявятай гадзіне, праз сем
    хадзін пасля таго, як яны пайшлі з дому,
  • 5:14 - 5:18
    мужыкі вяртаюцца,
    каб сесці за святочную вячэру.
  • 5:18 - 5:20
    Вячэра — справа даволі прыватная,
  • 5:20 - 5:25
    у ёй удзельнічае дзевяць чалавек,
    паўлежачы вакол нізкага стала.
  • 5:25 - 5:28
    Падчас вячэры пра ўсе
    пажаданні гасцей клапоцяцца рабы,
  • 5:28 - 5:33
    а гаспадары праз жэсты
    патрабуюць сабе яшчэ ежы або віна.
  • 5:34 - 5:38
    Дзень набліжаецца да канца, нам чуваць,
    як на вуліцы грукочуць павозкі.
  • 5:38 - 5:40
    Рабы і вольнаадпушчальнікі
  • 5:40 - 5:44
    добра, хаця і не гэдак вытанчана,
    павячэраўшы,
  • 5:44 - 5:46
    цягнуцца да ўжо трохі астылых тэрмаў,
  • 5:46 - 5:49
    пасля чаго яны пойдуць дахаты.
  • 5:49 - 5:54
    Але вернемся да сям'і Люцыюса,
    там гулянка цягнецца ўсю ноч.
  • 5:54 - 5:57
    Люцыюсу і ягонаму зводнаму брату
    не вельмі хораша.
  • 5:57 - 6:02
    Раб заўжды побач,
    калі б некаму з іх захацелася ванітаваць.
  • 6:05 - 6:08
    З гісторыі мы можам даведацца
    пра будучыню Люцыюса.
  • 6:08 - 6:13
    Праз 20 гадоў Даміціян — малодшы сын
    імператара Веспасіяна —
  • 6:13 - 6:15
    распачне ў краіне
    эпоху тэрору.
  • 6:15 - 6:18
    Але ці дажыве Люцыюс да гэтых часоў?
  • 6:18 - 6:19
    Канец
Title:
Адзін дзень з жыцця падлетка ў старажытным Рыме — Рэй Лоўранс
Speaker:
Ray Laurence
Description:

Прагледзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/a-glimpse-of-teenage-life-in-ancient-rome-ray-laurence

Запрашаем наведаць мір Люцыюса Папідзіюса Секундуса, сямнадцацігадовага хлопца, што жыў у Рыме ў 73 годзе нашай эры. Падчас яго жыцця звыклымі з'явамі былі шлюбы па дамоўленасці, урачыстасці з нагоды паўналецця, а таксама грамадскія лазні. Паглядзіце на багатыя на дэталі сцэны з жыцця тыповага падлетка часоў Рымскай Імперыі каля двух тысяч гадоў таму.

Урок — Рэй Лоўранс, мультыплікація — Cognitive Media.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
06:35

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions