Сёння 17 сакавіка 73 года нашай эры. Мы знаходзімся ў старажытным Рыме, каб стаць сведкамі святкавання лібералій, штогадовага свята вольнасці грамадзян Рыма. Зараз мы бачым 17-гадовага хлапчука, яго завуць Люцыюс Папідзіюс Секундус. Ён з заможнай сям'і, але жыве ў раёне, які завецца Субура, гэты раён Рыма хаця і ляжыць недалёка ад цэнтру, але селяцца ў ім беднякі. У кватэрах месціцца зашмат жыхароў, таму яны перапоўнены, што даволі небяспечна. Пажары здараюцца даволі часта, і ўранку даволі звыкла пачуць запах попелу і дыму. Люцыюс прачнуўся на світанні, і ў яго шмат абавязкаў на сёння. Яго пятнаццацігадовы брат сёння стане дарослым. Палова дзяцей у старажытным Рыме паміраюць да паўналецця, таму гэта важны этап у жыцці. Люцыюс глядзіць, як яго брат, апрануты ў новую тогу, падыходзіць да хатняга свяцілішча з багамі-заступнікамі і аддае сваю булу, ахоўны амулет, выказваючы ў малітвах падзякі. Була дапамагла яму: яна абараніла яго. У адрозненне ад іншых, ён выжыў і стаў дарослым. У сямнаццаць год Люцыюс амаль скончыў адукацыю. Ён добра вывучыўся размаўляць, выступаць з прамовамі, а таксама чытаць і пісаць на латыні і на грэчаскай мове. Бацька навучыў яго таму, што нельга вывучыць у школе: як добра бегаць, добра плаваць і добра змагацца. У 17 гадоў Люцыюс мог бы ўжо стаць вайсковым трыбунам і камандаваць салдатамі на памежжы Імперыі. Але ў астатнім Люцыюс яшчэ дзіця. Яму не могуць даручыць заключэнне гандлёвых здзелак. Яго бацька паклапоціцца пра гэта, пакуль яму не споўніцца 25 гадоў. Яшчэ бацька паклапоціцца пра тое, каб знайсці яму нявесту, малодшую на 10 гадоў. Бацька ужо мае на ўвазе адну сям'ю, дзе ёсць сямігадовая дзяўчынка. Але вернемся да лібералій. Люцыюс з сям'ёй выйшлі з хаты, навокал адчыненыя крамы, і людзі ходзяць па сваіх справах. Навокал шмат вандроўных гандляроў, што гандлююць дробезямі, а вуліцы запаланілі людзі, што рухаюцца ў розных напрамках. Вялікім павозкам нельга ўязджаць у горад да дзявятай гадзіны, але вуліцы ўсё роўна перапоўненыя. Ба́цькі ды дзядзькі вядуць дзяцей да Форума Аўгуста, там яны змогуць пабачыць статуі знакамітых рымскіх ваяроў, такіх як Эней, што прывёў траянцаў, продкаў рымлян, у Італію. Ці Ромул, заснавальнік Рыму. А таксама вядомых генералаў Рэспублікі, што існуе ўжо больш за 100 гадоў. З замілаваннем мы можам уявіць сабе, як бацькі ці апякуны разам з дзецьмі, што ўжо сталіся падлеткамі, узгадваюць гісторыі са слаўнай спадчыны Рыма і апавядаюць пра добрыя ўчынкі і выказванні вялікіх дзеячоў мінулага, павучаючы пра тое, як трэба добра жыць і як пераадолець капрызы юнацтва. У гэтым месцы ёсць гісторыя, актуальная і для іх цяперашняга жыцця. Рымляне пабудавалі бязмежную імперыю на векі вечныя. Рым існаваў за кошт бясконцых войнаў. І нават у 73 годзе нашай эры войны былі даволі звыклай з'явай. Рымляне ваявалі на поўначы Англіі з мэтай захапіць Шатландыю, а таксама на поўначы ракі Дунай за Румынію і на межах Сірыі і Ірака ў рамках усходняй кампаніі. Зараз восьмая гадзіна — час адпачыць у лазні. Люцыюс з сям'ёй рухаюцца па шырокай вуліцы Віа Лата да Марсава поля і вялізарных Тэрмаў Агрыпы. Члены сям'і развітваюцца з рабамі і вольнаадпушчанікамі і ўваходзяць у тэрмы з роўнымі па статусу. У тэрмах цёмныя парныя перамяжоўваюцца са светлымі заламі. Рымляне дасягнулі дасканаласці ў вытворчасці аконнага шкла. Лазеншчыкі ходзяць з халодных пакояў да цеплаватых і нават вельмі гарачых пакояў. Праз якую гадзіну лазеншчыкі пакідаюць тэрмы пасля сеансаў масажу, расцірання духмянымі рэчывамі і скрабення стрыгілем, каб вывесці рэшткі бруду. А дзявятай гадзіне, праз сем хадзін пасля таго, як яны пайшлі з дому, мужыкі вяртаюцца, каб сесці за святочную вячэру. Вячэра — справа даволі прыватная, у ёй удзельнічае дзевяць чалавек, паўлежачы вакол нізкага стала. Падчас вячэры пра ўсе пажаданні гасцей клапоцяцца рабы, а гаспадары праз жэсты патрабуюць сабе яшчэ ежы або віна. Дзень набліжаецца да канца, нам чуваць, як на вуліцы грукочуць павозкі. Рабы і вольнаадпушчальнікі добра, хаця і не гэдак вытанчана, павячэраўшы, цягнуцца да ўжо трохі астылых тэрмаў, пасля чаго яны пойдуць дахаты. Але вернемся да сям'і Люцыюса, там гулянка цягнецца ўсю ноч. Люцыюсу і ягонаму зводнаму брату не вельмі хораша. Раб заўжды побач, калі б некаму з іх захацелася ванітаваць. З гісторыі мы можам даведацца пра будучыню Люцыюса. Праз 20 гадоў Даміціян — малодшы сын імператара Веспасіяна — распачне ў краіне эпоху тэрору. Але ці дажыве Люцыюс да гэтых часоў? Канец