Адзін дзень з жыцця падлетка ў старажытным Рыме — Рэй Лоўранс
-
0:18 - 0:21Сёння 17 сакавіка 73 года нашай эры.
-
0:21 - 0:25Мы знаходзімся ў старажытным Рыме,
каб стаць сведкамі святкавання лібералій, -
0:25 - 0:29штогадовага свята
вольнасці грамадзян Рыма. -
0:30 - 0:36Зараз мы бачым 17-гадовага хлапчука,
яго завуць Люцыюс Папідзіюс Секундус. -
0:36 - 0:41Ён з заможнай сям'і, але жыве
ў раёне, які завецца Субура, -
0:41 - 0:46гэты раён Рыма хаця і ляжыць недалёка
ад цэнтру, але селяцца ў ім беднякі. -
0:48 - 0:51У кватэрах месціцца зашмат жыхароў,
таму яны перапоўнены, -
0:52 - 0:54што даволі небяспечна.
-
0:55 - 1:00Пажары здараюцца даволі часта, і ўранку
даволі звыкла пачуць запах попелу і дыму. -
1:02 - 1:07Люцыюс прачнуўся на світанні,
і ў яго шмат абавязкаў на сёння. -
1:09 - 1:12Яго пятнаццацігадовы брат
сёння стане дарослым. -
1:12 - 1:17Палова дзяцей у старажытным Рыме
паміраюць да паўналецця, -
1:17 - 1:20таму гэта важны этап у жыцці.
-
1:21 - 1:24Люцыюс глядзіць, як яго брат,
апрануты ў новую тогу, -
1:24 - 1:27падыходзіць да хатняга свяцілішча
з багамі-заступнікамі -
1:27 - 1:31і аддае сваю булу, ахоўны амулет,
-
1:31 - 1:35выказваючы ў малітвах падзякі.
-
1:36 - 1:38Була дапамагла яму: яна абараніла яго.
-
1:39 - 1:43У адрозненне ад іншых,
ён выжыў і стаў дарослым. -
1:44 - 1:50У сямнаццаць год Люцыюс
амаль скончыў адукацыю. -
1:50 - 1:53Ён добра вывучыўся размаўляць,
выступаць з прамовамі, -
1:53 - 1:56а таксама чытаць і пісаць
на латыні і на грэчаскай мове. -
1:57 - 2:00Бацька навучыў яго таму,
-
2:00 - 2:02што нельга вывучыць у школе:
-
2:02 - 2:04як добра бегаць,
-
2:04 - 2:07добра плаваць
-
2:07 - 2:08і добра змагацца.
-
2:08 - 2:13У 17 гадоў Люцыюс мог бы
ўжо стаць вайсковым трыбунам -
2:13 - 2:16і камандаваць салдатамі
на памежжы Імперыі. -
2:18 - 2:22Але ў астатнім Люцыюс яшчэ дзіця.
-
2:22 - 2:25Яму не могуць даручыць
заключэнне гандлёвых здзелак. -
2:25 - 2:30Яго бацька паклапоціцца пра гэта,
пакуль яму не споўніцца 25 гадоў. -
2:30 - 2:36Яшчэ бацька паклапоціцца пра тое, каб
знайсці яму нявесту, малодшую на 10 гадоў. -
2:36 - 2:42Бацька ужо мае на ўвазе адну сям'ю,
дзе ёсць сямігадовая дзяўчынка. -
2:42 - 2:43Але вернемся да лібералій.
-
2:43 - 2:45Люцыюс з сям'ёй выйшлі з хаты,
-
2:45 - 2:49навокал адчыненыя крамы,
і людзі ходзяць па сваіх справах. -
2:51 - 2:55Навокал шмат вандроўных гандляроў,
што гандлююць дробезямі, -
2:55 - 2:58а вуліцы запаланілі людзі,
што рухаюцца ў розных напрамках. -
2:58 - 3:02Вялікім павозкам нельга ўязджаць у горад
да дзявятай гадзіны, -
3:02 - 3:05але вуліцы ўсё роўна перапоўненыя.
-
3:06 - 3:10Ба́цькі ды дзядзькі
вядуць дзяцей да Форума Аўгуста, -
3:10 - 3:14там яны змогуць пабачыць статуі
знакамітых рымскіх ваяроў, -
3:14 - 3:18такіх як Эней, што прывёў траянцаў,
продкаў рымлян, у Італію. -
3:19 - 3:21Ці Ромул, заснавальнік Рыму.
-
3:22 - 3:26А таксама вядомых генералаў Рэспублікі,
што існуе ўжо больш за 100 гадоў. -
3:28 - 3:31З замілаваннем мы можам уявіць сабе,
як бацькі ці апякуны -
3:31 - 3:33разам з дзецьмі,
што ўжо сталіся падлеткамі, -
3:33 - 3:37узгадваюць гісторыі
са слаўнай спадчыны Рыма -
3:37 - 3:41і апавядаюць пра добрыя ўчынкі
і выказванні вялікіх дзеячоў мінулага, -
3:41 - 3:44павучаючы пра тое, як трэба добра жыць
-
3:44 - 3:47і як пераадолець капрызы юнацтва.
-
3:48 - 3:52У гэтым месцы ёсць гісторыя,
актуальная і для іх цяперашняга жыцця. -
3:53 - 3:58Рымляне пабудавалі
бязмежную імперыю на векі вечныя. -
3:59 - 4:02Рым існаваў за кошт бясконцых войнаў.
-
4:03 - 4:07І нават у 73 годзе нашай эры
войны былі даволі звыклай з'явай. -
4:07 - 4:11Рымляне ваявалі на поўначы Англіі
з мэтай захапіць Шатландыю, -
4:11 - 4:14а таксама на поўначы ракі Дунай
за Румынію -
4:14 - 4:19і на межах Сірыі і Ірака
ў рамках усходняй кампаніі. -
4:19 - 4:22Зараз восьмая гадзіна —
час адпачыць у лазні. -
4:22 - 4:26Люцыюс з сям'ёй рухаюцца
па шырокай вуліцы Віа Лата -
4:26 - 4:30да Марсава поля
і вялізарных Тэрмаў Агрыпы. -
4:32 - 4:35Члены сям'і развітваюцца
з рабамі і вольнаадпушчанікамі -
4:35 - 4:38і ўваходзяць у тэрмы з роўнымі па статусу.
-
4:39 - 4:43У тэрмах цёмныя парныя
перамяжоўваюцца са светлымі заламі. -
4:44 - 4:48Рымляне дасягнулі дасканаласці
ў вытворчасці аконнага шкла. -
4:48 - 4:51Лазеншчыкі ходзяць з халодных пакояў
-
4:51 - 4:53да цеплаватых
-
4:54 - 4:57і нават вельмі гарачых пакояў.
-
4:57 - 5:01Праз якую гадзіну лазеншчыкі
пакідаюць тэрмы -
5:01 - 5:04пасля сеансаў масажу,
расцірання духмянымі рэчывамі -
5:04 - 5:07і скрабення стрыгілем,
-
5:07 - 5:09каб вывесці рэшткі бруду.
-
5:10 - 5:14А дзявятай гадзіне, праз сем
хадзін пасля таго, як яны пайшлі з дому, -
5:14 - 5:18мужыкі вяртаюцца,
каб сесці за святочную вячэру. -
5:18 - 5:20Вячэра — справа даволі прыватная,
-
5:20 - 5:25у ёй удзельнічае дзевяць чалавек,
паўлежачы вакол нізкага стала. -
5:25 - 5:28Падчас вячэры пра ўсе
пажаданні гасцей клапоцяцца рабы, -
5:28 - 5:33а гаспадары праз жэсты
патрабуюць сабе яшчэ ежы або віна. -
5:34 - 5:38Дзень набліжаецца да канца, нам чуваць,
як на вуліцы грукочуць павозкі. -
5:38 - 5:40Рабы і вольнаадпушчальнікі
-
5:40 - 5:44добра, хаця і не гэдак вытанчана,
павячэраўшы, -
5:44 - 5:46цягнуцца да ўжо трохі астылых тэрмаў,
-
5:46 - 5:49пасля чаго яны пойдуць дахаты.
-
5:49 - 5:54Але вернемся да сям'і Люцыюса,
там гулянка цягнецца ўсю ноч. -
5:54 - 5:57Люцыюсу і ягонаму зводнаму брату
не вельмі хораша. -
5:57 - 6:02Раб заўжды побач,
калі б некаму з іх захацелася ванітаваць. -
6:05 - 6:08З гісторыі мы можам даведацца
пра будучыню Люцыюса. -
6:08 - 6:13Праз 20 гадоў Даміціян — малодшы сын
імператара Веспасіяна — -
6:13 - 6:15распачне ў краіне
эпоху тэрору. -
6:15 - 6:18Але ці дажыве Люцыюс да гэтых часоў?
-
6:18 - 6:19Канец
- Title:
- Адзін дзень з жыцця падлетка ў старажытным Рыме — Рэй Лоўранс
- Speaker:
- Ray Laurence
- Description:
-
Прагледзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/a-glimpse-of-teenage-life-in-ancient-rome-ray-laurence
Запрашаем наведаць мір Люцыюса Папідзіюса Секундуса, сямнадцацігадовага хлопца, што жыў у Рыме ў 73 годзе нашай эры. Падчас яго жыцця звыклымі з'явамі былі шлюбы па дамоўленасці, урачыстасці з нагоды паўналецця, а таксама грамадскія лазні. Паглядзіце на багатыя на дэталі сцэны з жыцця тыповага падлетка часоў Рымскай Імперыі каля двух тысяч гадоў таму.
Урок — Рэй Лоўранс, мультыплікація — Cognitive Media.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 06:35
![]() |
TED Translators admin edited Belarusian subtitles for A glimpse of teenage life in ancient Rome | |
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for A glimpse of teenage life in ancient Rome | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for A glimpse of teenage life in ancient Rome | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for A glimpse of teenage life in ancient Rome | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for A glimpse of teenage life in ancient Rome | |
![]() |
Ростислав Голод commented on Belarusian subtitles for A glimpse of teenage life in ancient Rome | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for A glimpse of teenage life in ancient Rome | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for A glimpse of teenage life in ancient Rome |
Ростислав Голод
З рабамі гэта я пагарачыўся. Калі ласка, вярніце на даработку.