0:00:17.852,0:00:21.094 Сёння 17 сакавіка 73 года нашай эры. 0:00:21.118,0:00:24.748 Мы знаходзімся ў старажытным Рыме,[br]каб стаць сведкамі святкавання лібералій, 0:00:24.748,0:00:29.136 штогадовага свята [br]вольнасці грамадзян Рыма. 0:00:30.418,0:00:36.251 Зараз мы бачым 17-гадовага хлапчука,[br]яго завуць Люцыюс Папідзіюс Секундус. 0:00:36.275,0:00:41.111 Ён з заможнай сям'і, але жыве[br]ў раёне, які завецца Субура, 0:00:41.135,0:00:45.940 гэты раён Рыма хаця і ляжыць недалёка[br]ад цэнтру, але селяцца ў ім беднякі. 0:00:48.084,0:00:51.205 У кватэрах месціцца зашмат жыхароў,[br]таму яны перапоўнены, 0:00:51.574,0:00:53.629 што даволі небяспечна. 0:00:54.851,0:01:00.225 Пажары здараюцца даволі часта, і ўранку[br]даволі звыкла пачуць запах попелу і дыму. 0:01:01.635,0:01:07.154 Люцыюс прачнуўся на світанні,[br]і ў яго шмат абавязкаў на сёння. 0:01:08.809,0:01:11.917 Яго пятнаццацігадовы брат[br]сёння стане дарослым. 0:01:12.302,0:01:16.812 Палова дзяцей у старажытным Рыме[br]паміраюць да паўналецця, 0:01:16.836,0:01:20.106 таму гэта важны этап у жыцці. 0:01:20.702,0:01:23.970 Люцыюс глядзіць, як яго брат,[br]апрануты ў новую тогу, 0:01:23.994,0:01:27.459 падыходзіць да хатняга свяцілішча[br]з багамі-заступнікамі 0:01:27.483,0:01:31.440 і аддае сваю булу, ахоўны амулет, 0:01:31.464,0:01:34.660 выказваючы ў малітвах падзякі. 0:01:35.737,0:01:38.237 Була дапамагла яму: яна абараніла яго. 0:01:39.118,0:01:43.256 У адрозненне ад іншых,[br]ён выжыў і стаў дарослым. 0:01:44.440,0:01:49.778 У сямнаццаць год Люцыюс[br]амаль скончыў адукацыю. 0:01:49.802,0:01:53.035 Ён добра вывучыўся размаўляць,[br]выступаць з прамовамі, 0:01:53.059,0:01:56.159 а таксама чытаць і пісаць[br]на латыні і на грэчаскай мове. 0:01:57.088,0:01:59.873 Бацька навучыў яго таму, 0:01:59.897,0:02:02.389 што нельга вывучыць у школе: 0:02:02.413,0:02:04.142 як добра бегаць, 0:02:04.166,0:02:06.832 добра плаваць 0:02:06.856,0:02:08.270 і добра змагацца. 0:02:08.294,0:02:13.394 У 17 гадоў Люцыюс мог бы[br]ўжо стаць вайсковым трыбунам 0:02:13.418,0:02:16.432 і камандаваць салдатамі[br]на памежжы Імперыі. 0:02:18.068,0:02:22.008 Але ў астатнім Люцыюс яшчэ дзіця. 0:02:22.032,0:02:24.871 Яму не могуць даручыць[br]заключэнне гандлёвых здзелак. 0:02:24.895,0:02:29.656 Яго бацька паклапоціцца пра гэта,[br]пакуль яму не споўніцца 25 гадоў. 0:02:30.335,0:02:36.460 Яшчэ бацька паклапоціцца пра тое, каб[br]знайсці яму нявесту, малодшую на 10 гадоў. 0:02:36.460,0:02:41.696 Бацька ужо мае на ўвазе адну сям'ю,[br]дзе ёсць сямігадовая дзяўчынка. 0:02:41.696,0:02:43.229 Але вернемся да лібералій. 0:02:43.253,0:02:45.409 Люцыюс з сям'ёй выйшлі з хаты, 0:02:45.433,0:02:49.058 навокал адчыненыя крамы,[br]і людзі ходзяць па сваіх справах. 0:02:50.588,0:02:54.511 Навокал шмат вандроўных гандляроў,[br]што гандлююць дробезямі, 0:02:54.535,0:02:57.712 а вуліцы запаланілі людзі, [br]што рухаюцца ў розных напрамках. 0:02:57.801,0:03:02.254 Вялікім павозкам нельга ўязджаць у горад[br]да дзявятай гадзіны, 0:03:02.278,0:03:04.875 але вуліцы ўсё роўна перапоўненыя. 0:03:06.183,0:03:10.328 Ба́цькі ды дзядзькі [br]вядуць дзяцей да Форума Аўгуста, 0:03:10.352,0:03:14.107 там яны змогуць пабачыць статуі[br]знакамітых рымскіх ваяроў, 0:03:14.140,0:03:18.243 такіх як Эней, што прывёў траянцаў, [br]продкаў рымлян, у Італію. 0:03:19.069,0:03:20.932 Ці Ромул, заснавальнік Рыму. 0:03:21.948,0:03:25.677 А таксама вядомых генералаў Рэспублікі,[br]што існуе ўжо больш за 100 гадоў. 0:03:27.569,0:03:30.971 З замілаваннем мы можам уявіць сабе,[br]як бацькі ці апякуны 0:03:30.971,0:03:33.444 разам з дзецьмі, [br]што ўжо сталіся падлеткамі, 0:03:33.468,0:03:36.664 узгадваюць гісторыі[br]са слаўнай спадчыны Рыма 0:03:36.688,0:03:41.258 і апавядаюць пра добрыя ўчынкі[br]і выказванні вялікіх дзеячоў мінулага, 0:03:41.356,0:03:43.688 павучаючы пра тое, як трэба добра жыць 0:03:43.712,0:03:46.560 і як пераадолець капрызы юнацтва. 0:03:47.674,0:03:51.835 У гэтым месцы ёсць гісторыя, [br]актуальная і для іх цяперашняга жыцця. 0:03:53.354,0:03:57.806 Рымляне пабудавалі [br]бязмежную імперыю на векі вечныя. 0:03:58.855,0:04:01.518 Рым існаваў за кошт бясконцых войнаў. 0:04:02.769,0:04:06.879 І нават у 73 годзе нашай эры[br]войны былі даволі звыклай з'явай. 0:04:06.903,0:04:10.994 Рымляне ваявалі на поўначы Англіі[br]з мэтай захапіць Шатландыю, 0:04:11.018,0:04:13.678 а таксама на поўначы ракі Дунай[br]за Румынію 0:04:13.702,0:04:18.583 і на межах Сірыі і Ірака[br]ў рамках усходняй кампаніі. 0:04:18.607,0:04:22.249 Зараз восьмая гадзіна —[br]час адпачыць у лазні. 0:04:22.273,0:04:26.461 Люцыюс з сям'ёй рухаюцца[br]па шырокай вуліцы Віа Лата 0:04:26.485,0:04:30.396 да Марсава поля[br]і вялізарных Тэрмаў Агрыпы. 0:04:31.684,0:04:35.403 Члены сям'і развітваюцца [br]з рабамі і вольнаадпушчанікамі 0:04:35.427,0:04:38.341 і ўваходзяць у тэрмы з роўнымі па статусу. 0:04:38.981,0:04:43.109 У тэрмах цёмныя парныя[br]перамяжоўваюцца са светлымі заламі. 0:04:44.149,0:04:47.742 Рымляне дасягнулі дасканаласці [br]ў вытворчасці аконнага шкла. 0:04:47.768,0:04:51.311 Лазеншчыкі ходзяць з халодных пакояў 0:04:51.335,0:04:53.168 да цеплаватых 0:04:53.959,0:04:56.752 і нават вельмі гарачых пакояў. 0:04:57.173,0:05:00.577 Праз якую гадзіну лазеншчыкі [br]пакідаюць тэрмы 0:05:00.601,0:05:03.997 пасля сеансаў масажу, [br]расцірання духмянымі рэчывамі 0:05:03.997,0:05:06.731 і скрабення стрыгілем, 0:05:06.755,0:05:09.081 каб вывесці рэшткі бруду. 0:05:10.066,0:05:14.126 А дзявятай гадзіне, праз сем[br]хадзін пасля таго, як яны пайшлі з дому, 0:05:14.150,0:05:17.558 мужыкі вяртаюцца, [br]каб сесці за святочную вячэру. 0:05:17.829,0:05:20.278 Вячэра — справа даволі прыватная, 0:05:20.302,0:05:25.062 у ёй удзельнічае дзевяць чалавек,[br]паўлежачы вакол нізкага стала. 0:05:25.085,0:05:27.708 Падчас вячэры пра ўсе [br]пажаданні гасцей клапоцяцца рабы, 0:05:27.708,0:05:32.555 а гаспадары праз жэсты[br]патрабуюць сабе яшчэ ежы або віна. 0:05:33.675,0:05:38.223 Дзень набліжаецца да канца, нам чуваць,[br]як на вуліцы грукочуць павозкі. 0:05:38.247,0:05:39.646 Рабы і вольнаадпушчальнікі 0:05:39.670,0:05:43.796 добра, хаця і не гэдак вытанчана,[br]павячэраўшы, 0:05:43.820,0:05:46.028 цягнуцца да ўжо трохі астылых тэрмаў, 0:05:46.052,0:05:48.760 пасля чаго яны пойдуць дахаты. 0:05:49.453,0:05:54.345 Але вернемся да сям'і Люцыюса,[br]там гулянка цягнецца ўсю ноч. 0:05:54.369,0:05:57.346 Люцыюсу і ягонаму зводнаму брату[br]не вельмі хораша. 0:05:57.370,0:06:01.866 Раб заўжды побач,[br]калі б некаму з іх захацелася ванітаваць. 0:06:05.051,0:06:07.910 З гісторыі мы можам даведацца[br]пра будучыню Люцыюса. 0:06:07.934,0:06:13.345 Праз 20 гадоў Даміціян — малодшы сын [br]імператара Веспасіяна — 0:06:13.369,0:06:14.997 распачне ў краіне [br]эпоху тэрору. 0:06:15.021,0:06:17.607 Але ці дажыве Люцыюс да гэтых часоў? 0:06:17.607,0:06:19.150 Канец