WEBVTT 00:00:17.852 --> 00:00:21.094 Сёння 17 сакавіка 73 года нашай эры. 00:00:21.118 --> 00:00:24.748 Мы знаходзімся ў старажытным Рыме, каб стаць сведкамі святкавання лібералій, 00:00:24.748 --> 00:00:29.136 штогадовага свята вольнасці грамадзян Рыма. 00:00:30.418 --> 00:00:36.251 Зараз мы бачым 17-гадовага хлапчука, яго завуць Люцыюс Папідзіюс Секундус. 00:00:36.275 --> 00:00:41.111 Ён з заможнай сям'і, але жыве ў раёне, які завецца Субура, 00:00:41.135 --> 00:00:45.940 гэты раён Рыма хаця і ляжыць недалёка ад цэнтру, але селяцца ў ім беднякі. 00:00:48.084 --> 00:00:51.205 У кватэрах месціцца зашмат жыхароў, таму яны перапоўнены, 00:00:51.574 --> 00:00:53.629 што даволі небяспечна. 00:00:54.851 --> 00:01:00.225 Пажары здараюцца даволі часта, і ўранку даволі звыкла пачуць запах попелу і дыму. 00:01:01.635 --> 00:01:07.154 Люцыюс прачнуўся на світанні, і ў яго шмат абавязкаў на сёння. 00:01:08.809 --> 00:01:11.917 Яго пятнаццацігадовы брат сёння стане дарослым. 00:01:12.302 --> 00:01:16.812 Палова дзяцей у старажытным Рыме паміраюць да паўналецця, 00:01:16.836 --> 00:01:20.106 таму гэта важны этап у жыцці. 00:01:20.702 --> 00:01:23.970 Люцыюс глядзіць, як яго брат, апрануты ў новую тогу, 00:01:23.994 --> 00:01:27.459 падыходзіць да хатняга свяцілішча з багамі-заступнікамі 00:01:27.483 --> 00:01:31.440 і аддае сваю булу, ахоўны амулет, 00:01:31.464 --> 00:01:34.660 выказваючы ў малітвах падзякі. 00:01:35.737 --> 00:01:38.237 Була дапамагла яму: яна абараніла яго. 00:01:39.118 --> 00:01:43.256 У адрозненне ад іншых, ён выжыў і стаў дарослым. 00:01:44.440 --> 00:01:49.778 У сямнаццаць год Люцыюс амаль скончыў адукацыю. 00:01:49.802 --> 00:01:53.035 Ён добра вывучыўся размаўляць, выступаць з прамовамі, 00:01:53.059 --> 00:01:56.159 а таксама чытаць і пісаць на латыні і на грэчаскай мове. 00:01:57.088 --> 00:01:59.873 Бацька навучыў яго таму, 00:01:59.897 --> 00:02:02.389 што нельга вывучыць у школе: 00:02:02.413 --> 00:02:04.142 як добра бегаць, 00:02:04.166 --> 00:02:06.832 добра плаваць 00:02:06.856 --> 00:02:08.270 і добра змагацца. 00:02:08.294 --> 00:02:13.394 У 17 гадоў Люцыюс мог бы ўжо стаць вайсковым трыбунам 00:02:13.418 --> 00:02:16.432 і камандаваць салдатамі на памежжы Імперыі. 00:02:18.068 --> 00:02:22.008 Але ў астатнім Люцыюс яшчэ дзіця. 00:02:22.032 --> 00:02:24.871 Яму не могуць даручыць заключэнне гандлёвых здзелак. 00:02:24.895 --> 00:02:29.656 Яго бацька паклапоціцца пра гэта, пакуль яму не споўніцца 25 гадоў. 00:02:30.335 --> 00:02:36.460 Яшчэ бацька паклапоціцца пра тое, каб знайсці яму нявесту, малодшую на 10 гадоў. 00:02:36.460 --> 00:02:41.696 Бацька ужо мае на ўвазе адну сям'ю, дзе ёсць сямігадовая дзяўчынка. 00:02:41.696 --> 00:02:43.229 Але вернемся да лібералій. 00:02:43.253 --> 00:02:45.409 Люцыюс з сям'ёй выйшлі з хаты, 00:02:45.433 --> 00:02:49.058 навокал адчыненыя крамы, і людзі ходзяць па сваіх справах. 00:02:50.588 --> 00:02:54.511 Навокал шмат вандроўных гандляроў, што гандлююць дробезямі, 00:02:54.535 --> 00:02:57.712 а вуліцы запаланілі людзі, што рухаюцца ў розных напрамках. 00:02:57.801 --> 00:03:02.254 Вялікім павозкам нельга ўязджаць у горад да дзявятай гадзіны, 00:03:02.278 --> 00:03:04.875 але вуліцы ўсё роўна перапоўненыя. 00:03:06.183 --> 00:03:10.328 Ба́цькі ды дзядзькі вядуць дзяцей да Форума Аўгуста, 00:03:10.352 --> 00:03:14.107 там яны змогуць пабачыць статуі знакамітых рымскіх ваяроў, 00:03:14.140 --> 00:03:18.243 такіх як Эней, што прывёў траянцаў, продкаў рымлян, у Італію. 00:03:19.069 --> 00:03:20.932 Ці Ромул, заснавальнік Рыму. 00:03:21.948 --> 00:03:25.677 А таксама вядомых генералаў Рэспублікі, што існуе ўжо больш за 100 гадоў. 00:03:27.569 --> 00:03:30.971 З замілаваннем мы можам уявіць сабе, як бацькі ці апякуны 00:03:30.971 --> 00:03:33.444 разам з дзецьмі, што ўжо сталіся падлеткамі, 00:03:33.468 --> 00:03:36.664 узгадваюць гісторыі са слаўнай спадчыны Рыма 00:03:36.688 --> 00:03:41.258 і апавядаюць пра добрыя ўчынкі і выказванні вялікіх дзеячоў мінулага, 00:03:41.356 --> 00:03:43.688 павучаючы пра тое, як трэба добра жыць 00:03:43.712 --> 00:03:46.560 і як пераадолець капрызы юнацтва. 00:03:47.674 --> 00:03:51.835 У гэтым месцы ёсць гісторыя, актуальная і для іх цяперашняга жыцця. 00:03:53.354 --> 00:03:57.806 Рымляне пабудавалі бязмежную імперыю на векі вечныя. 00:03:58.855 --> 00:04:01.518 Рым існаваў за кошт бясконцых войнаў. 00:04:02.769 --> 00:04:06.879 І нават у 73 годзе нашай эры войны былі даволі звыклай з'явай. 00:04:06.903 --> 00:04:10.994 Рымляне ваявалі на поўначы Англіі з мэтай захапіць Шатландыю, 00:04:11.018 --> 00:04:13.678 а таксама на поўначы ракі Дунай за Румынію 00:04:13.702 --> 00:04:18.583 і на межах Сірыі і Ірака ў рамках усходняй кампаніі. 00:04:18.607 --> 00:04:22.249 Зараз восьмая гадзіна — час адпачыць у лазні. 00:04:22.273 --> 00:04:26.461 Люцыюс з сям'ёй рухаюцца па шырокай вуліцы Віа Лата 00:04:26.485 --> 00:04:30.396 да Марсава поля і вялізарных Тэрмаў Агрыпы. 00:04:31.684 --> 00:04:35.403 Члены сям'і развітваюцца з рабамі і вольнаадпушчанікамі 00:04:35.427 --> 00:04:38.341 і ўваходзяць у тэрмы з роўнымі па статусу. 00:04:38.981 --> 00:04:43.109 У тэрмах цёмныя парныя перамяжоўваюцца са светлымі заламі. 00:04:44.149 --> 00:04:47.742 Рымляне дасягнулі дасканаласці ў вытворчасці аконнага шкла. 00:04:47.768 --> 00:04:51.311 Лазеншчыкі ходзяць з халодных пакояў 00:04:51.335 --> 00:04:53.168 да цеплаватых 00:04:53.959 --> 00:04:56.752 і нават вельмі гарачых пакояў. 00:04:57.173 --> 00:05:00.577 Праз якую гадзіну лазеншчыкі пакідаюць тэрмы 00:05:00.601 --> 00:05:03.997 пасля сеансаў масажу, расцірання духмянымі рэчывамі 00:05:03.997 --> 00:05:06.731 і скрабення стрыгілем, 00:05:06.755 --> 00:05:09.081 каб вывесці рэшткі бруду. 00:05:10.066 --> 00:05:14.126 А дзявятай гадзіне, праз сем хадзін пасля таго, як яны пайшлі з дому, 00:05:14.150 --> 00:05:17.558 мужыкі вяртаюцца, каб сесці за святочную вячэру. 00:05:17.829 --> 00:05:20.278 Вячэра — справа даволі прыватная, 00:05:20.302 --> 00:05:25.062 у ёй удзельнічае дзевяць чалавек, паўлежачы вакол нізкага стала. 00:05:25.085 --> 00:05:27.708 Падчас вячэры пра ўсе пажаданні гасцей клапоцяцца рабы, 00:05:27.708 --> 00:05:32.555 а гаспадары праз жэсты патрабуюць сабе яшчэ ежы або віна. 00:05:33.675 --> 00:05:38.223 Дзень набліжаецца да канца, нам чуваць, як на вуліцы грукочуць павозкі. 00:05:38.247 --> 00:05:39.646 Рабы і вольнаадпушчальнікі 00:05:39.670 --> 00:05:43.796 добра, хаця і не гэдак вытанчана, павячэраўшы, 00:05:43.820 --> 00:05:46.028 цягнуцца да ўжо трохі астылых тэрмаў, 00:05:46.052 --> 00:05:48.760 пасля чаго яны пойдуць дахаты. 00:05:49.453 --> 00:05:54.345 Але вернемся да сям'і Люцыюса, там гулянка цягнецца ўсю ноч. 00:05:54.369 --> 00:05:57.346 Люцыюсу і ягонаму зводнаму брату не вельмі хораша. 00:05:57.370 --> 00:06:01.866 Раб заўжды побач, калі б некаму з іх захацелася ванітаваць. 00:06:05.051 --> 00:06:07.910 З гісторыі мы можам даведацца пра будучыню Люцыюса. 00:06:07.934 --> 00:06:13.345 Праз 20 гадоў Даміціян — малодшы сын імператара Веспасіяна — 00:06:13.369 --> 00:06:14.997 распачне ў краіне эпоху тэрору. 00:06:15.021 --> 00:06:17.607 Але ці дажыве Люцыюс да гэтых часоў? 00:06:17.607 --> 00:06:19.150 Канец