1 00:00:17,852 --> 00:00:21,094 Сёння 17 сакавіка 73 года нашай эры. 2 00:00:21,118 --> 00:00:24,748 Мы знаходзімся ў старажытным Рыме, каб стаць сведкамі святкавання лібералій, 3 00:00:24,748 --> 00:00:29,136 штогадовага свята вольнасці грамадзян Рыма. 4 00:00:30,418 --> 00:00:36,251 Зараз мы бачым 17-гадовага хлапчука, яго завуць Люцыюс Папідзіюс Секундус. 5 00:00:36,275 --> 00:00:41,111 Ён з заможнай сям'і, але жыве ў раёне, які завецца Субура, 6 00:00:41,135 --> 00:00:45,940 гэты раён Рыма хаця і ляжыць недалёка ад цэнтру, але селяцца ў ім беднякі. 7 00:00:48,084 --> 00:00:51,205 У кватэрах месціцца зашмат жыхароў, таму яны перапоўнены, 8 00:00:51,574 --> 00:00:53,629 што даволі небяспечна. 9 00:00:54,851 --> 00:01:00,225 Пажары здараюцца даволі часта, і ўранку даволі звыкла пачуць запах попелу і дыму. 10 00:01:01,635 --> 00:01:07,154 Люцыюс прачнуўся на світанні, і ў яго шмат абавязкаў на сёння. 11 00:01:08,809 --> 00:01:11,917 Яго пятнаццацігадовы брат сёння стане дарослым. 12 00:01:12,302 --> 00:01:16,812 Палова дзяцей у старажытным Рыме паміраюць да паўналецця, 13 00:01:16,836 --> 00:01:20,106 таму гэта важны этап у жыцці. 14 00:01:20,702 --> 00:01:23,970 Люцыюс глядзіць, як яго брат, апрануты ў новую тогу, 15 00:01:23,994 --> 00:01:27,459 падыходзіць да хатняга свяцілішча з багамі-заступнікамі 16 00:01:27,483 --> 00:01:31,440 і аддае сваю булу, ахоўны амулет, 17 00:01:31,464 --> 00:01:34,660 выказваючы ў малітвах падзякі. 18 00:01:35,737 --> 00:01:38,237 Була дапамагла яму: яна абараніла яго. 19 00:01:39,118 --> 00:01:43,256 У адрозненне ад іншых, ён выжыў і стаў дарослым. 20 00:01:44,440 --> 00:01:49,778 У сямнаццаць год Люцыюс амаль скончыў адукацыю. 21 00:01:49,802 --> 00:01:53,035 Ён добра вывучыўся размаўляць, выступаць з прамовамі, 22 00:01:53,059 --> 00:01:56,159 а таксама чытаць і пісаць на латыні і на грэчаскай мове. 23 00:01:57,088 --> 00:01:59,873 Бацька навучыў яго таму, 24 00:01:59,897 --> 00:02:02,389 што нельга вывучыць у школе: 25 00:02:02,413 --> 00:02:04,142 як добра бегаць, 26 00:02:04,166 --> 00:02:06,832 добра плаваць 27 00:02:06,856 --> 00:02:08,270 і добра змагацца. 28 00:02:08,294 --> 00:02:13,394 У 17 гадоў Люцыюс мог бы ўжо стаць вайсковым трыбунам 29 00:02:13,418 --> 00:02:16,432 і камандаваць салдатамі на памежжы Імперыі. 30 00:02:18,068 --> 00:02:22,008 Але ў астатнім Люцыюс яшчэ дзіця. 31 00:02:22,032 --> 00:02:24,871 Яму не могуць даручыць заключэнне гандлёвых здзелак. 32 00:02:24,895 --> 00:02:29,656 Яго бацька паклапоціцца пра гэта, пакуль яму не споўніцца 25 гадоў. 33 00:02:30,335 --> 00:02:36,460 Яшчэ бацька паклапоціцца пра тое, каб знайсці яму нявесту, малодшую на 10 гадоў. 34 00:02:36,460 --> 00:02:41,696 Бацька ужо мае на ўвазе адну сям'ю, дзе ёсць сямігадовая дзяўчынка. 35 00:02:41,696 --> 00:02:43,229 Але вернемся да лібералій. 36 00:02:43,253 --> 00:02:45,409 Люцыюс з сям'ёй выйшлі з хаты, 37 00:02:45,433 --> 00:02:49,058 навокал адчыненыя крамы, і людзі ходзяць па сваіх справах. 38 00:02:50,588 --> 00:02:54,511 Навокал шмат вандроўных гандляроў, што гандлююць дробезямі, 39 00:02:54,535 --> 00:02:57,712 а вуліцы запаланілі людзі, што рухаюцца ў розных напрамках. 40 00:02:57,801 --> 00:03:02,254 Вялікім павозкам нельга ўязджаць у горад да дзявятай гадзіны, 41 00:03:02,278 --> 00:03:04,875 але вуліцы ўсё роўна перапоўненыя. 42 00:03:06,183 --> 00:03:10,328 Ба́цькі ды дзядзькі вядуць дзяцей да Форума Аўгуста, 43 00:03:10,352 --> 00:03:14,107 там яны змогуць пабачыць статуі знакамітых рымскіх ваяроў, 44 00:03:14,140 --> 00:03:18,243 такіх як Эней, што прывёў траянцаў, продкаў рымлян, у Італію. 45 00:03:19,069 --> 00:03:20,932 Ці Ромул, заснавальнік Рыму. 46 00:03:21,948 --> 00:03:25,677 А таксама вядомых генералаў Рэспублікі, што існуе ўжо больш за 100 гадоў. 47 00:03:27,569 --> 00:03:30,971 З замілаваннем мы можам уявіць сабе, як бацькі ці апякуны 48 00:03:30,971 --> 00:03:33,444 разам з дзецьмі, што ўжо сталіся падлеткамі, 49 00:03:33,468 --> 00:03:36,664 узгадваюць гісторыі са слаўнай спадчыны Рыма 50 00:03:36,688 --> 00:03:41,258 і апавядаюць пра добрыя ўчынкі і выказванні вялікіх дзеячоў мінулага, 51 00:03:41,356 --> 00:03:43,688 павучаючы пра тое, як трэба добра жыць 52 00:03:43,712 --> 00:03:46,560 і як пераадолець капрызы юнацтва. 53 00:03:47,674 --> 00:03:51,835 У гэтым месцы ёсць гісторыя, актуальная і для іх цяперашняга жыцця. 54 00:03:53,354 --> 00:03:57,806 Рымляне пабудавалі бязмежную імперыю на векі вечныя. 55 00:03:58,855 --> 00:04:01,518 Рым існаваў за кошт бясконцых войнаў. 56 00:04:02,769 --> 00:04:06,879 І нават у 73 годзе нашай эры войны былі даволі звыклай з'явай. 57 00:04:06,903 --> 00:04:10,994 Рымляне ваявалі на поўначы Англіі з мэтай захапіць Шатландыю, 58 00:04:11,018 --> 00:04:13,678 а таксама на поўначы ракі Дунай за Румынію 59 00:04:13,702 --> 00:04:18,583 і на межах Сірыі і Ірака ў рамках усходняй кампаніі. 60 00:04:18,607 --> 00:04:22,249 Зараз восьмая гадзіна — час адпачыць у лазні. 61 00:04:22,273 --> 00:04:26,461 Люцыюс з сям'ёй рухаюцца па шырокай вуліцы Віа Лата 62 00:04:26,485 --> 00:04:30,396 да Марсава поля і вялізарных Тэрмаў Агрыпы. 63 00:04:31,684 --> 00:04:35,403 Члены сям'і развітваюцца з рабамі і вольнаадпушчанікамі 64 00:04:35,427 --> 00:04:38,341 і ўваходзяць у тэрмы з роўнымі па статусу. 65 00:04:38,981 --> 00:04:43,109 У тэрмах цёмныя парныя перамяжоўваюцца са светлымі заламі. 66 00:04:44,149 --> 00:04:47,742 Рымляне дасягнулі дасканаласці ў вытворчасці аконнага шкла. 67 00:04:47,768 --> 00:04:51,311 Лазеншчыкі ходзяць з халодных пакояў 68 00:04:51,335 --> 00:04:53,168 да цеплаватых 69 00:04:53,959 --> 00:04:56,752 і нават вельмі гарачых пакояў. 70 00:04:57,173 --> 00:05:00,577 Праз якую гадзіну лазеншчыкі пакідаюць тэрмы 71 00:05:00,601 --> 00:05:03,997 пасля сеансаў масажу, расцірання духмянымі рэчывамі 72 00:05:03,997 --> 00:05:06,731 і скрабення стрыгілем, 73 00:05:06,755 --> 00:05:09,081 каб вывесці рэшткі бруду. 74 00:05:10,066 --> 00:05:14,126 А дзявятай гадзіне, праз сем хадзін пасля таго, як яны пайшлі з дому, 75 00:05:14,150 --> 00:05:17,558 мужыкі вяртаюцца, каб сесці за святочную вячэру. 76 00:05:17,829 --> 00:05:20,278 Вячэра — справа даволі прыватная, 77 00:05:20,302 --> 00:05:25,062 у ёй удзельнічае дзевяць чалавек, паўлежачы вакол нізкага стала. 78 00:05:25,085 --> 00:05:27,708 Падчас вячэры пра ўсе пажаданні гасцей клапоцяцца рабы, 79 00:05:27,708 --> 00:05:32,555 а гаспадары праз жэсты патрабуюць сабе яшчэ ежы або віна. 80 00:05:33,675 --> 00:05:38,223 Дзень набліжаецца да канца, нам чуваць, як на вуліцы грукочуць павозкі. 81 00:05:38,247 --> 00:05:39,646 Рабы і вольнаадпушчальнікі 82 00:05:39,670 --> 00:05:43,796 добра, хаця і не гэдак вытанчана, павячэраўшы, 83 00:05:43,820 --> 00:05:46,028 цягнуцца да ўжо трохі астылых тэрмаў, 84 00:05:46,052 --> 00:05:48,760 пасля чаго яны пойдуць дахаты. 85 00:05:49,453 --> 00:05:54,345 Але вернемся да сям'і Люцыюса, там гулянка цягнецца ўсю ноч. 86 00:05:54,369 --> 00:05:57,346 Люцыюсу і ягонаму зводнаму брату не вельмі хораша. 87 00:05:57,370 --> 00:06:01,866 Раб заўжды побач, калі б некаму з іх захацелася ванітаваць. 88 00:06:05,051 --> 00:06:07,910 З гісторыі мы можам даведацца пра будучыню Люцыюса. 89 00:06:07,934 --> 00:06:13,345 Праз 20 гадоў Даміціян — малодшы сын імператара Веспасіяна — 90 00:06:13,369 --> 00:06:14,997 распачне ў краіне эпоху тэрору. 91 00:06:15,021 --> 00:06:17,607 Але ці дажыве Люцыюс да гэтых часоў? 92 00:06:17,607 --> 00:06:19,150 Канец