Вучыцца чытаць па-кітайску... з лёгкасцю!
-
0:01 - 0:03Я расла на Тайване
-
0:03 - 0:04ў сям'і каліграфера.
-
0:04 - 0:07Самым дарагім успамінам дзяцінства
-
0:07 - 0:10была мая маці, калі яна паказвала прыгажосць,
-
0:10 - 0:13абрысы і форму кітайскіх іерогліфаў.
-
0:13 - 0:15З таго часу я зачаравана
-
0:15 - 0:18гэтай надзвычайнай мовай.
-
0:18 - 0:20Але для некарыстальнікаў
-
0:20 - 0:24яна здаецца непраходнай нібы Кітайская Сцяна.
-
0:24 - 0:26Апошнімі гадамі я раздумвала,
-
0:26 - 0:28як бы зламаць гэтую сцяну,
-
0:28 - 0:31каб кожны, хто хоча, змог бы ўбачыць
-
0:31 - 0:35і зразумець прыгажосць гэтай вытанчанай мовы.
-
0:35 - 0:39Я пачала думаць пра новы метад
-
0:39 - 0:42хуткага вывучэння кітайскай мовы.
-
0:42 - 0:46З пяці гадоў я пачала вывучаць як пісаць
-
0:46 - 0:49кожную рысачку для пэўнага іерогліфа
-
0:49 - 0:52ў правільнай паслядоўнасці.
-
0:52 - 0:54Я вывучала новыя іерогліфы штодзённа
-
0:54 - 0:56цягам наступных пятнаццаці гадоў.
-
0:56 - 0:58Сёння ў нас толькі пяць хвілін,
-
0:58 - 1:02лепш было б мець прасцейшы і хутчэйшы спосаб.
-
1:02 - 1:06Кітайскі вучоны ведае каля 20 000 іерогліфаў.
-
1:06 - 1:11Каб валодаць мовай спатрэбіцца толькі 1000.
-
1:11 - 1:15Веданне 200 найбольш ужываных дазволіць вам
-
1:15 - 1:18зразумець 40 адсоткаў простай літаратуры -
-
1:18 - 1:21дастаткова каб зразумець дарожныя знакі, меню ў рэстаране,
-
1:21 - 1:24галоўную думку інтэрнэт-старонак
-
1:24 - 1:25або газет.
-
1:25 - 1:28Сёння я пакажу як працуе метад
-
1:28 - 1:30на прыкладзе васьмі іерогліфаў.
-
1:30 - 1:31Вы гатовыя?
-
1:31 - 1:34Адкройце ваш рот як мага шырэй,
-
1:34 - 1:36пакуль ён не зробіцца квадратным.
-
1:36 - 1:39И вы атрымліваеце "рот"
-
1:39 - 1:42А гэта чалавек, які ідзе шпацыраваць.
-
1:42 - 1:45"Чалавек".
-
1:45 - 1:48А вось "агонь" - іерогліф падобны да чалавека
-
1:48 - 1:50з дзвюма рукамі,
-
1:50 - 1:52які быццам бы апантанна крычыць:
-
1:52 - 1:56"Ратуйце! Гару!" -
-
1:56 - 2:00Насамрэч гэты іерогліф паходзіць з формы полымя,
-
2:00 - 2:04вы можаце запомніць любы з гэтых спосабаў.
-
2:04 - 2:06Гэта дрэва.
-
2:06 - 2:08"Дрэва".
-
2:08 - 2:13Гэта "гара".
-
2:13 - 2:15"Сонца".
-
2:17 - 2:22"Месяц".
-
2:22 - 2:24"Дзверы".
-
2:24 - 2:30Падобны на дзверы ў салун з вестэрнаў.
-
2:30 - 2:34Я называю гэтыя восем іерогліфаў каранямі.
-
2:34 - 2:35З іх дапамогай
-
2:35 - 2:39можна пабудаваць яшчэ шмат іерогліфаў.
-
2:39 - 2:41"Чалавек"
-
2:41 - 2:45Калі ёсць хтосьці за ім - гэта азначае "ісці следам".
-
2:45 - 2:48Як кажуць,
-
2:48 - 2:51два -кампанія, тры - "натоўп".
-
2:51 - 2:54А тут быццам чалавек выпрастаў шырока рукі
-
2:54 - 2:59і кажа "вось такі быў вялікі".
-
2:59 - 3:03Калі чалавек у роце - ён "у пастцы".
-
3:03 - 3:09Ён у турме, як Ёна ў кіце.
-
3:09 - 3:12Адно дрэва - гэта проста "дрэва". Два дрэвы побач - "лес".
-
3:12 - 3:16Тры дрэвы - і атрымоўваецца "пушча".
-
3:16 - 3:20Пакладзі дашку пад дрэва - і будзе "падмурак".
-
3:20 - 3:24А рот над дрэвам - "дурань". (Смех)
-
3:24 - 3:26Лёгка запомніць,
-
3:26 - 3:31бо дрэва, якое размаўляе - гэта неяк па-дурацку.
-
3:31 - 3:33Памятаеце агонь?
-
3:33 - 3:36Два агні побач - і будзе "спякотна".
-
3:36 - 3:38Тры агні - "полымя"
-
3:38 - 3:43Намалюй агонь пад двума дрэвамі і атрымаеш "гарэнне".
-
3:43 - 3:46Для нас сонца - гэта крыніца дабрабыту.
-
3:46 - 3:48Два сонцы разам - "заможні".
-
3:48 - 3:51Тры сонцы - "бліскаўкі".
-
3:51 - 3:53Сонца і месяц побач азначае
-
3:53 - 3:54"яркасць".
-
3:54 - 3:58Таксама гэта азначае "заўтра" - пасля дня і ночы.
-
3:58 - 4:03Сонца ўздымаецца над гарызонтам. "Світанак".
-
4:03 - 4:06"Дзверы". Дашка ў дзвярах -
-
4:06 - 4:08"засаўка".
-
4:08 - 4:11Рот у дзвярах "пытацца".
-
4:11 - 4:14Тук-тук. Ці ёсць хто дома?
-
4:14 - 4:17Чалавек, які крадзецца ўздоўж дзвярэй -
-
4:17 - 4:20спрабуе "уцякаць", "знікаць".
-
4:20 - 4:22Злева - "жанчына".
-
4:22 - 4:24Дзве жанчыны разам і будзе "спрэчка".
-
4:24 - 4:26(Смех)
-
4:26 - 4:33Тры жанчыны - асцярожна, гэта "блудадзейства".
-
4:33 - 4:36Цяпер мы ведаем амаль 30 іерогліфаў.
-
4:36 - 4:40Дзякуючы гэтаму метаду, выкарыстоўваючы восемь каранёў
-
4:40 - 4:42можна пабудаваць 32 іерогліфа.
-
4:42 - 4:43З наступных васьмі іерогліфаў -
-
4:43 - 4:46яшчэ 32.
-
4:46 - 4:48Даволі лёгка
-
4:48 - 4:50вы можаце вывучыць некалькі соцен іерогліфаў,
-
4:50 - 4:53што на ўзроўні васьмігадовага кітайца.
-
4:53 - 4:56Пасля таго, як мы вывучылі іерогліфы, мы можам пачаць будаваць фразы.
-
4:56 - 4:59Напрыклад, гара і агонь побач -
-
4:59 - 5:02вогненная гара. "Вулкан".
-
5:02 - 5:05Вядома, што Японія - краіна ўзыходзячага сонца.
-
5:05 - 5:09Тут сонца на падмурку зямлі,
-
5:09 - 5:12таму што Японія знаходзіцца на ўсходзе ад Кітая.
-
5:12 - 5:16Такім чынам, сонца разам з падмуркам - "Японія".
-
5:16 - 5:19Чалавек каля Японіі -
-
5:19 - 5:22японец.
-
5:22 - 5:25Іерогліф злева - дзве гары,
-
5:25 - 5:27адна на адной.
-
5:27 - 5:30У старадаўнім Кітаі гэта азначала "выгнанне",
-
5:30 - 5:32таму што кітайскія імператары высылалі сваіх ворагаў
-
5:32 - 5:35у выгнанне за горы.
-
5:35 - 5:40У нашы дні, "выгнанне" ператварылася ў "выходзіць".
-
5:40 - 5:42Рот, які кажа вам выходзіць -
-
5:42 - 5:44гэта "выхад".
-
5:44 - 5:48Гэты слайд нагадвае мне, што хопіць балбатаць
-
5:48 - 5:50і пара сыходзіць са сцэны. Дзякую.
-
5:50 - 5:54(Апладэсменты)
- Title:
- Вучыцца чытаць па-кітайску... з лёгкасцю!
- Speaker:
- ШааЛань Сюэ
- Description:
-
Замежнікам цяжка вучыцца гутарыць па-кітайску. Але вучыцца чытаць прыгожыя, часта комплексныя іерогліфы магчыма значна прасцей. Шаалань распавядае, як суадносіць выявы іерогліфаў з іх значэннем і рушыць ад простых формаў да больш складаных паняццяў. Называйце гэта - Chineasy (кіта-лёгка).
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 06:10
Alena Zhaliazniak approved Belarusian subtitles for Learn to read Chinese ... with ease! | ||
Alena Zhaliazniak accepted Belarusian subtitles for Learn to read Chinese ... with ease! | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Learn to read Chinese ... with ease! | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Learn to read Chinese ... with ease! | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Learn to read Chinese ... with ease! | ||
Ihar Kudrautsau edited Belarusian subtitles for Learn to read Chinese ... with ease! | ||
Ihar Kudrautsau edited Belarusian subtitles for Learn to read Chinese ... with ease! | ||
Ihar Kudrautsau edited Belarusian subtitles for Learn to read Chinese ... with ease! |