Я расла на Тайване
ў сям'і каліграфера.
Самым дарагім успамінам дзяцінства
была мая маці, калі яна паказвала прыгажосць,
абрысы і форму кітайскіх іерогліфаў.
З таго часу я зачаравана
гэтай надзвычайнай мовай.
Але для некарыстальнікаў
яна здаецца непраходнай нібы Кітайская Сцяна.
Апошнімі гадамі я раздумвала,
як бы зламаць гэтую сцяну,
каб кожны, хто хоча, змог бы ўбачыць
і зразумець прыгажосць гэтай вытанчанай мовы.
Я пачала думаць пра новы метад
хуткага вывучэння кітайскай мовы.
З пяці гадоў я пачала вывучаць як пісаць
кожную рысачку для пэўнага іерогліфа
ў правільнай паслядоўнасці.
Я вывучала новыя іерогліфы штодзённа
цягам наступных пятнаццаці гадоў.
Сёння ў нас толькі пяць хвілін,
лепш было б мець прасцейшы і хутчэйшы спосаб.
Кітайскі вучоны ведае каля 20 000 іерогліфаў.
Каб валодаць мовай спатрэбіцца толькі 1000.
Веданне 200 найбольш ужываных дазволіць вам
зразумець 40 адсоткаў простай літаратуры -
дастаткова каб зразумець дарожныя знакі, меню ў рэстаране,
галоўную думку інтэрнэт-старонак
або газет.
Сёння я пакажу як працуе метад
на прыкладзе васьмі іерогліфаў.
Вы гатовыя?
Адкройце ваш рот як мага шырэй,
пакуль ён не зробіцца квадратным.
И вы атрымліваеце "рот"
А гэта чалавек, які ідзе шпацыраваць.
"Чалавек".
А вось "агонь" - іерогліф падобны да чалавека
з дзвюма рукамі,
які быццам бы апантанна крычыць:
"Ратуйце! Гару!" -
Насамрэч гэты іерогліф паходзіць з формы полымя,
вы можаце запомніць любы з гэтых спосабаў.
Гэта дрэва.
"Дрэва".
Гэта "гара".
"Сонца".
"Месяц".
"Дзверы".
Падобны на дзверы ў салун з вестэрнаў.
Я называю гэтыя восем іерогліфаў каранямі.
З іх дапамогай
можна пабудаваць яшчэ шмат іерогліфаў.
"Чалавек"
Калі ёсць хтосьці за ім - гэта азначае "ісці следам".
Як кажуць,
два -кампанія, тры - "натоўп".
А тут быццам чалавек выпрастаў шырока рукі
і кажа "вось такі быў вялікі".
Калі чалавек у роце - ён "у пастцы".
Ён у турме, як Ёна ў кіце.
Адно дрэва - гэта проста "дрэва". Два дрэвы побач - "лес".
Тры дрэвы - і атрымоўваецца "пушча".
Пакладзі дашку пад дрэва - і будзе "падмурак".
А рот над дрэвам - "дурань". (Смех)
Лёгка запомніць,
бо дрэва, якое размаўляе - гэта неяк па-дурацку.
Памятаеце агонь?
Два агні побач - і будзе "спякотна".
Тры агні - "полымя"
Намалюй агонь пад двума дрэвамі і атрымаеш "гарэнне".
Для нас сонца - гэта крыніца дабрабыту.
Два сонцы разам - "заможні".
Тры сонцы - "бліскаўкі".
Сонца і месяц побач азначае
"яркасць".
Таксама гэта азначае "заўтра" - пасля дня і ночы.
Сонца ўздымаецца над гарызонтам. "Світанак".
"Дзверы". Дашка ў дзвярах -
"засаўка".
Рот у дзвярах "пытацца".
Тук-тук. Ці ёсць хто дома?
Чалавек, які крадзецца ўздоўж дзвярэй -
спрабуе "уцякаць", "знікаць".
Злева - "жанчына".
Дзве жанчыны разам і будзе "спрэчка".
(Смех)
Тры жанчыны - асцярожна, гэта "блудадзейства".
Цяпер мы ведаем амаль 30 іерогліфаў.
Дзякуючы гэтаму метаду, выкарыстоўваючы восемь каранёў
можна пабудаваць 32 іерогліфа.
З наступных васьмі іерогліфаў -
яшчэ 32.
Даволі лёгка
вы можаце вывучыць некалькі соцен іерогліфаў,
што на ўзроўні васьмігадовага кітайца.
Пасля таго, як мы вывучылі іерогліфы, мы можам пачаць будаваць фразы.
Напрыклад, гара і агонь побач -
вогненная гара. "Вулкан".
Вядома, што Японія - краіна ўзыходзячага сонца.
Тут сонца на падмурку зямлі,
таму што Японія знаходзіцца на ўсходзе ад Кітая.
Такім чынам, сонца разам з падмуркам - "Японія".
Чалавек каля Японіі -
японец.
Іерогліф злева - дзве гары,
адна на адной.
У старадаўнім Кітаі гэта азначала "выгнанне",
таму што кітайскія імператары высылалі сваіх ворагаў
у выгнанне за горы.
У нашы дні, "выгнанне" ператварылася ў "выходзіць".
Рот, які кажа вам выходзіць -
гэта "выхад".
Гэты слайд нагадвае мне, што хопіць балбатаць
і пара сыходзіць са сцэны. Дзякую.
(Апладэсменты)