Я расла на Тайване ў сям'і каліграфера. Самым дарагім успамінам дзяцінства была мая маці, калі яна паказвала прыгажосць, абрысы і форму кітайскіх іерогліфаў. З таго часу я зачаравана гэтай надзвычайнай мовай. Але для некарыстальнікаў яна здаецца непраходнай нібы Кітайская Сцяна. Апошнімі гадамі я раздумвала, як бы зламаць гэтую сцяну, каб кожны, хто хоча, змог бы ўбачыць і зразумець прыгажосць гэтай вытанчанай мовы. Я пачала думаць пра новы метад хуткага вывучэння кітайскай мовы. З пяці гадоў я пачала вывучаць як пісаць кожную рысачку для пэўнага іерогліфа ў правільнай паслядоўнасці. Я вывучала новыя іерогліфы штодзённа цягам наступных пятнаццаці гадоў. Сёння ў нас толькі пяць хвілін, лепш было б мець прасцейшы і хутчэйшы спосаб. Кітайскі вучоны ведае каля 20 000 іерогліфаў. Каб валодаць мовай спатрэбіцца толькі 1000. Веданне 200 найбольш ужываных дазволіць вам зразумець 40 адсоткаў простай літаратуры - дастаткова каб зразумець дарожныя знакі, меню ў рэстаране, галоўную думку інтэрнэт-старонак або газет. Сёння я пакажу як працуе метад на прыкладзе васьмі іерогліфаў. Вы гатовыя? Адкройце ваш рот як мага шырэй, пакуль ён не зробіцца квадратным. И вы атрымліваеце "рот" А гэта чалавек, які ідзе шпацыраваць. "Чалавек". А вось "агонь" - іерогліф падобны да чалавека з дзвюма рукамі, які быццам бы апантанна крычыць: "Ратуйце! Гару!" - Насамрэч гэты іерогліф паходзіць з формы полымя, вы можаце запомніць любы з гэтых спосабаў. Гэта дрэва. "Дрэва". Гэта "гара". "Сонца". "Месяц". "Дзверы". Падобны на дзверы ў салун з вестэрнаў. Я называю гэтыя восем іерогліфаў каранямі. З іх дапамогай можна пабудаваць яшчэ шмат іерогліфаў. "Чалавек" Калі ёсць хтосьці за ім - гэта азначае "ісці следам". Як кажуць, два -кампанія, тры - "натоўп". А тут быццам чалавек выпрастаў шырока рукі і кажа "вось такі быў вялікі". Калі чалавек у роце - ён "у пастцы". Ён у турме, як Ёна ў кіце. Адно дрэва - гэта проста "дрэва". Два дрэвы побач - "лес". Тры дрэвы - і атрымоўваецца "пушча". Пакладзі дашку пад дрэва - і будзе "падмурак". А рот над дрэвам - "дурань". (Смех) Лёгка запомніць, бо дрэва, якое размаўляе - гэта неяк па-дурацку. Памятаеце агонь? Два агні побач - і будзе "спякотна". Тры агні - "полымя" Намалюй агонь пад двума дрэвамі і атрымаеш "гарэнне". Для нас сонца - гэта крыніца дабрабыту. Два сонцы разам - "заможні". Тры сонцы - "бліскаўкі". Сонца і месяц побач азначае "яркасць". Таксама гэта азначае "заўтра" - пасля дня і ночы. Сонца ўздымаецца над гарызонтам. "Світанак". "Дзверы". Дашка ў дзвярах - "засаўка". Рот у дзвярах "пытацца". Тук-тук. Ці ёсць хто дома? Чалавек, які крадзецца ўздоўж дзвярэй - спрабуе "уцякаць", "знікаць". Злева - "жанчына". Дзве жанчыны разам і будзе "спрэчка". (Смех) Тры жанчыны - асцярожна, гэта "блудадзейства". Цяпер мы ведаем амаль 30 іерогліфаў. Дзякуючы гэтаму метаду, выкарыстоўваючы восемь каранёў можна пабудаваць 32 іерогліфа. З наступных васьмі іерогліфаў - яшчэ 32. Даволі лёгка вы можаце вывучыць некалькі соцен іерогліфаў, што на ўзроўні васьмігадовага кітайца. Пасля таго, як мы вывучылі іерогліфы, мы можам пачаць будаваць фразы. Напрыклад, гара і агонь побач - вогненная гара. "Вулкан". Вядома, што Японія - краіна ўзыходзячага сонца. Тут сонца на падмурку зямлі, таму што Японія знаходзіцца на ўсходзе ад Кітая. Такім чынам, сонца разам з падмуркам - "Японія". Чалавек каля Японіі - японец. Іерогліф злева - дзве гары, адна на адной. У старадаўнім Кітаі гэта азначала "выгнанне", таму што кітайскія імператары высылалі сваіх ворагаў у выгнанне за горы. У нашы дні, "выгнанне" ператварылася ў "выходзіць". Рот, які кажа вам выходзіць - гэта "выхад". Гэты слайд нагадвае мне, што хопіць балбатаць і пара сыходзіць са сцэны. Дзякую. (Апладэсменты)