Чаму мы плачам? Тры тыпы слёз — Алекс Гендлер
-
0:07 - 0:10Гэта гісторыя пра дзяўчынку Вясёлку
-
0:10 - 0:12Вясёлка вельмі чулая.
-
0:12 - 0:13(птушыны крык)
-
0:13 - 0:16Настолькі, што ўвесь час плача.
-
0:17 - 0:19Яна плача, калі сумуе,
-
0:20 - 0:22калі радуецца,
-
0:22 - 0:23(рык Гадзілы)
-
0:23 - 0:27нават калі яе нешта выбівае з каляіны.
-
0:28 - 0:31У яе ёсць спецыяльныя слёзныя залозы
для ўтварэння новых слёз -
0:31 - 0:34і спецыяльныя каналы — слёзныя пункты —
-
0:34 - 0:36для пазбаўлення ад старых слёз.
-
0:37 - 0:39Яна плача так многа,
-
0:39 - 0:41што за дзень выдзяляецца 285 грамаў слёз,
-
0:41 - 0:43а за год - 113 літраў!
-
0:43 - 0:45Наогул, калі прыгледзецца,
-
0:45 - 0:49вы зразумееце,
што яна плача практычна няспынна. -
0:50 - 0:53Базальныя слёзы,
якія Вясёлка выдзяляе пастаянна, -
0:53 - 0:55утвараюць тонкае трохслаёвае пакрыццё,
-
0:55 - 0:58якое закрывае яе
і адштурхвае бруд і смецце. -
0:58 - 1:01Перад Вясёлкай знаходзіцца
слізістая абалонка, -
1:01 - 1:04якая ўсё ўмацоўвае.
-
1:04 - 1:06Над ёй знаходзіцца водны пласт,
-
1:06 - 1:09які ўвільгатняе Вясёлку,
адштурхоўвае бактэрыі, якія ёй пагражаюць, -
1:09 - 1:12абараняе яе скуру або рагавіцу
ад пашкоджанняў. -
1:13 - 1:16І, нарэшце, ліпідны пласт —
-
1:16 - 1:19тонкая масляністая абалонка,
якая захоўвае паверхню гладкай, -
1:19 - 1:20каб Вясёлка магла бачыць,
-
1:20 - 1:23і абараняе іншыя пласты ад выпарэння.
-
1:23 - 1:25Звычайна Вясёлка нават не заўважае,
-
1:25 - 1:28як базальныя слёзы выконваюць сваю работу.
-
1:28 - 1:30У гэтым і ўвесь сэнс.
-
1:30 - 1:33Але аднойчы Вясёлка сустрэла хлопца,
якога завуць Цыбулька. -
1:33 - 1:35Цыбулька адразу спадабаўся ёй.
-
1:35 - 1:38Цыбулька выглядаў крута
ў сваёй яркай фіялетавай куртцы -
1:38 - 1:39і пах выдатна.
-
1:40 - 1:43І вось Вясёлка запрашае Цыбульку
да сябе на вячэру, -
1:43 - 1:45але, калі Цыбулька здымае сваю куртку,
-
1:45 - 1:47здараецца жудаснае.
-
1:47 - 1:50Разумееце, калі Цыбулька здымае куртку,
-
1:50 - 1:51адбываецца хімічная рэакцыя,
-
1:51 - 1:55якая ператварае сульфаксіды,
што надаюць Цыбульцы гэты выдатны пах, -
1:55 - 1:57у сульфонавую кіслату,
-
1:57 - 2:00якая затым становіцца гадкай субстанцыяй
з доўгай назвай — -
2:01 - 2:03сін-прапанеціал-S-аксід.
-
2:04 - 2:08Газ апякае Вясёлку,
і раптам яна ужо не ў сілах больш трываць -
2:08 - 2:09і пачынае мімавольна плакаць.
-
2:10 - 2:13Рэфлекторныя слёзы
адрозніваюцца ад базальных, -
2:13 - 2:14з якімі Вясёлка звыклася.
-
2:15 - 2:16Паколькі яны існуюць,
-
2:16 - 2:18каб змываць шкодныя субстанцыі
або часціцы, -
2:19 - 2:21яны вылучаюцца ў значна большай колькасці,
-
2:21 - 2:24і ў іх водным пласце
змяшчаецца больш антыцелаў, -
2:24 - 2:27якія прадухіляюць
пранікненне мікраарганізмаў. -
2:28 - 2:30Вясёлка і Цыбулька вельмі засмучаныя.
-
2:31 - 2:34Яны разумеюць, што не змогуць
працягваць свае адносіны, -
2:34 - 2:38калі Вясёлка будзе плакаць кожны раз,
калі Цыбулька будзе здымаць куртку. -
2:38 - 2:39Таму яны вырашылі разыйсціся.
-
2:40 - 2:42Як толькі Цыбулька сыходзіць,
Вясёлка перастае плакаць. -
2:43 - 2:44І тут жа пачынае зноў.
-
2:45 - 2:49Толькі на гэты раз яна плача
не рэфлекторнымі слязьмі, а эмацыйнымі. -
2:50 - 2:52Калі людзі вельмі засмучаныя
або вельмі шчаслівыя, -
2:52 - 2:54яны быццам губляюць кантроль над сабой,
-
2:54 - 2:56што можа быць небяспечна.
-
2:56 - 2:59Эмацыйныя слёзы вылучаюцца,
каб як мага хутчэй -
2:59 - 3:01стабілізаваць настрой
-
3:01 - 3:03і іншыя фізічныя рэакцыі,
-
3:03 - 3:06такія як часты пульс
і запаволенае дыханне. -
3:06 - 3:08Але навукоўцы да гэтага часу не ўпэўненыя,
-
3:08 - 3:11чаму гэтыя слёзы карысныя самі па сабе.
-
3:11 - 3:16Яны могуць быць сацыяльным механізмам, каб
выклікаць спачуванне ці выказаць пакору. -
3:16 - 3:18Але некаторыя даследаванні
таксама паказалі, -
3:18 - 3:21што ў эмацыйных слязах змяшчаецца
большая колькасць гармонаў стрэсу, -
3:21 - 3:24такіх як АКТГ і энкефалін,
-
3:24 - 3:27які з'яўляецца эндарфінам
і натуральным абязбольвальнікам. -
3:27 - 3:30У гэтым выпадку эмацыйныя слёзы
не толькі супакойваюць Вясёлку, -
3:30 - 3:33але і сігналізуюць
іншым людзям аб яе стане. -
3:33 - 3:36Вельмі шкада, што ў вас з Цыбулькай
нічога не атрымалася, -
3:36 - 3:37але не хвалюйся, Вясёлка.
-
3:37 - 3:39Пакуль у цябе ёсць усе тры тыпы слёз,
-
3:39 - 3:43што дапамагаюць табе заставацца
ўраўнаважанай і здаровай, усё будзе добра. -
3:43 - 3:44Вось пабачыш.
- Title:
- Чаму мы плачам? Тры тыпы слёз — Алекс Гендлер
- Speaker:
- Alex Gendler
- Description:
-
Прагледзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/why-do-we-cry-the-three-types-of-tears-alex-gendler
Мы плачам падчас сумнага фільма, у той час як наразаем цыбулю альбо мімаволі нашы вочы ўвесь час вырабляюць слязу. Алекс Гендлер апісаў асабліва «мокры» дзень у жыцці Вясёлкі (вясёлкавая абалонка), як яна праходзіць праз цыклы базальных, рэфлекторных і эмацыйных слёз. [Пераклаў на беларускую мову Мірон Вітушка, 9 клас, гімназія №23 г. Мінска, у межах сацыяльна-адукацыйнага праекта для школьнікаў velcom YOUTH]
Урок — Алекс Гендлер, мультыплікацыя — Animation Studio.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 03:59
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Why do we cry? The three types of tears | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Why do we cry? The three types of tears | |
![]() |
Ростислав Голод accepted Belarusian subtitles for Why do we cry? The three types of tears | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Why do we cry? The three types of tears | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Why do we cry? The three types of tears | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Why do we cry? The three types of tears | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Why do we cry? The three types of tears | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Why do we cry? The three types of tears |