1 00:00:06,911 --> 00:00:09,906 Гэта гісторыя пра дзяўчынку Вясёлку 2 00:00:09,930 --> 00:00:12,132 Вясёлка вельмі чулая. 3 00:00:12,156 --> 00:00:13,336 (птушыны крык) 4 00:00:13,360 --> 00:00:15,981 Настолькі, што ўвесь час плача. 5 00:00:16,998 --> 00:00:18,546 Яна плача, калі сумуе, 6 00:00:20,002 --> 00:00:21,512 калі радуецца, 7 00:00:21,836 --> 00:00:22,924 (рык Гадзілы) 8 00:00:23,085 --> 00:00:26,562 нават калі яе нешта выбівае з каляіны. 9 00:00:27,952 --> 00:00:31,339 У яе ёсць спецыяльныя слёзныя залозы для ўтварэння новых слёз 10 00:00:31,363 --> 00:00:33,762 і спецыяльныя каналы — слёзныя пункты — 11 00:00:33,786 --> 00:00:36,434 для пазбаўлення ад старых слёз. 12 00:00:36,687 --> 00:00:38,959 Яна плача так многа, 13 00:00:38,983 --> 00:00:41,233 што за дзень выдзяляецца 285 грамаў слёз, 14 00:00:41,257 --> 00:00:42,806 а за год - 113 літраў! 15 00:00:43,469 --> 00:00:45,344 Наогул, калі прыгледзецца, 16 00:00:45,368 --> 00:00:48,622 вы зразумееце, што яна плача практычна няспынна. 17 00:00:49,971 --> 00:00:52,568 Базальныя слёзы, якія Вясёлка выдзяляе пастаянна, 18 00:00:52,592 --> 00:00:54,975 утвараюць тонкае трохслаёвае пакрыццё, 19 00:00:54,999 --> 00:00:57,706 якое закрывае яе і адштурхвае бруд і смецце. 20 00:00:58,383 --> 00:01:00,891 Перад Вясёлкай знаходзіцца слізістая абалонка, 21 00:01:00,915 --> 00:01:03,721 якая ўсё ўмацоўвае. 22 00:01:03,745 --> 00:01:06,031 Над ёй знаходзіцца водны пласт, 23 00:01:06,055 --> 00:01:09,425 які ўвільгатняе Вясёлку, адштурхоўвае бактэрыі, якія ёй пагражаюць, 24 00:01:09,449 --> 00:01:12,404 абараняе яе скуру або рагавіцу ад пашкоджанняў. 25 00:01:13,172 --> 00:01:15,561 І, нарэшце, ліпідны пласт — 26 00:01:15,585 --> 00:01:18,735 тонкая масляністая абалонка, якая захоўвае паверхню гладкай, 27 00:01:18,759 --> 00:01:20,054 каб Вясёлка магла бачыць, 28 00:01:20,078 --> 00:01:23,006 і абараняе іншыя пласты ад выпарэння. 29 00:01:23,011 --> 00:01:25,269 Звычайна Вясёлка нават не заўважае, 30 00:01:25,269 --> 00:01:28,185 як базальныя слёзы выконваюць сваю работу. 31 00:01:28,209 --> 00:01:30,017 У гэтым і ўвесь сэнс. 32 00:01:30,041 --> 00:01:32,895 Але аднойчы Вясёлка сустрэла хлопца, якога завуць Цыбулька. 33 00:01:32,919 --> 00:01:34,887 Цыбулька адразу спадабаўся ёй. 34 00:01:34,911 --> 00:01:37,571 Цыбулька выглядаў крута ў сваёй яркай фіялетавай куртцы 35 00:01:37,571 --> 00:01:39,104 і пах выдатна. 36 00:01:39,759 --> 00:01:43,224 І вось Вясёлка запрашае Цыбульку да сябе на вячэру, 37 00:01:43,270 --> 00:01:45,462 але, калі Цыбулька здымае сваю куртку, 38 00:01:45,486 --> 00:01:47,073 здараецца жудаснае. 39 00:01:47,097 --> 00:01:49,640 Разумееце, калі Цыбулька здымае куртку, 40 00:01:49,664 --> 00:01:51,475 адбываецца хімічная рэакцыя, 41 00:01:51,499 --> 00:01:54,758 якая ператварае сульфаксіды, што надаюць Цыбульцы гэты выдатны пах, 42 00:01:54,782 --> 00:01:56,592 у сульфонавую кіслату, 43 00:01:56,616 --> 00:02:00,105 якая затым становіцца гадкай субстанцыяй з доўгай назвай — 44 00:02:00,579 --> 00:02:03,281 сін-прапанеціал-S-аксід. 45 00:02:04,468 --> 00:02:07,727 Газ апякае Вясёлку, і раптам яна ужо не ў сілах больш трываць 46 00:02:07,751 --> 00:02:09,449 і пачынае мімавольна плакаць. 47 00:02:10,327 --> 00:02:13,140 Рэфлекторныя слёзы адрозніваюцца ад базальных, 48 00:02:13,164 --> 00:02:14,368 з якімі Вясёлка звыклася. 49 00:02:14,875 --> 00:02:16,266 Паколькі яны існуюць, 50 00:02:16,290 --> 00:02:18,481 каб змываць шкодныя субстанцыі або часціцы, 51 00:02:18,505 --> 00:02:21,194 яны вылучаюцца ў значна большай колькасці, 52 00:02:21,218 --> 00:02:23,886 і ў іх водным пласце змяшчаецца больш антыцелаў, 53 00:02:23,910 --> 00:02:27,338 якія прадухіляюць пранікненне мікраарганізмаў. 54 00:02:28,249 --> 00:02:30,324 Вясёлка і Цыбулька вельмі засмучаныя. 55 00:02:30,612 --> 00:02:33,518 Яны разумеюць, што не змогуць працягваць свае адносіны, 56 00:02:33,518 --> 00:02:37,589 калі Вясёлка будзе плакаць кожны раз, калі Цыбулька будзе здымаць куртку. 57 00:02:37,613 --> 00:02:39,454 Таму яны вырашылі разыйсціся. 58 00:02:39,522 --> 00:02:42,310 Як толькі Цыбулька сыходзіць, Вясёлка перастае плакаць. 59 00:02:42,607 --> 00:02:44,353 І тут жа пачынае зноў. 60 00:02:44,688 --> 00:02:48,682 Толькі на гэты раз яна плача не рэфлекторнымі слязьмі, а эмацыйнымі. 61 00:02:49,660 --> 00:02:52,441 Калі людзі вельмі засмучаныя або вельмі шчаслівыя, 62 00:02:52,441 --> 00:02:54,345 яны быццам губляюць кантроль над сабой, 63 00:02:54,369 --> 00:02:55,611 што можа быць небяспечна. 64 00:02:55,635 --> 00:02:58,817 Эмацыйныя слёзы вылучаюцца, каб як мага хутчэй 65 00:02:58,841 --> 00:03:00,808 стабілізаваць настрой 66 00:03:00,832 --> 00:03:02,733 і іншыя фізічныя рэакцыі, 67 00:03:02,757 --> 00:03:05,576 такія як часты пульс і запаволенае дыханне. 68 00:03:05,600 --> 00:03:07,825 Але навукоўцы да гэтага часу не ўпэўненыя, 69 00:03:07,849 --> 00:03:11,092 чаму гэтыя слёзы карысныя самі па сабе. 70 00:03:11,406 --> 00:03:15,568 Яны могуць быць сацыяльным механізмам, каб выклікаць спачуванне ці выказаць пакору. 71 00:03:15,723 --> 00:03:17,814 Але некаторыя даследаванні таксама паказалі, 72 00:03:17,824 --> 00:03:21,376 што ў эмацыйных слязах змяшчаецца большая колькасць гармонаў стрэсу, 73 00:03:21,400 --> 00:03:23,859 такіх як АКТГ і энкефалін, 74 00:03:23,859 --> 00:03:26,642 які з'яўляецца эндарфінам і натуральным абязбольвальнікам. 75 00:03:26,666 --> 00:03:30,399 У гэтым выпадку эмацыйныя слёзы не толькі супакойваюць Вясёлку, 76 00:03:30,423 --> 00:03:32,979 але і сігналізуюць іншым людзям аб яе стане. 77 00:03:33,133 --> 00:03:35,847 Вельмі шкада, што ў вас з Цыбулькай нічога не атрымалася, 78 00:03:35,847 --> 00:03:37,061 але не хвалюйся, Вясёлка. 79 00:03:37,085 --> 00:03:39,181 Пакуль у цябе ёсць усе тры тыпы слёз, 80 00:03:39,205 --> 00:03:42,733 што дапамагаюць табе заставацца ўраўнаважанай і здаровай, усё будзе добра. 81 00:03:42,733 --> 00:03:43,825 Вось пабачыш.