Гэта гісторыя пра дзяўчынку Вясёлку Вясёлка вельмі чулая. (птушыны крык) Настолькі, што ўвесь час плача. Яна плача, калі сумуе, калі радуецца, (рык Гадзілы) нават калі яе нешта выбівае з каляіны. У яе ёсць спецыяльныя слёзныя залозы для ўтварэння новых слёз і спецыяльныя каналы — слёзныя пункты — для пазбаўлення ад старых слёз. Яна плача так многа, што за дзень выдзяляецца 285 грамаў слёз, а за год - 113 літраў! Наогул, калі прыгледзецца, вы зразумееце, што яна плача практычна няспынна. Базальныя слёзы, якія Вясёлка выдзяляе пастаянна, утвараюць тонкае трохслаёвае пакрыццё, якое закрывае яе і адштурхвае бруд і смецце. Перад Вясёлкай знаходзіцца слізістая абалонка, якая ўсё ўмацоўвае. Над ёй знаходзіцца водны пласт, які ўвільгатняе Вясёлку, адштурхоўвае бактэрыі, якія ёй пагражаюць, абараняе яе скуру або рагавіцу ад пашкоджанняў. І, нарэшце, ліпідны пласт — тонкая масляністая абалонка, якая захоўвае паверхню гладкай, каб Вясёлка магла бачыць, і абараняе іншыя пласты ад выпарэння. Звычайна Вясёлка нават не заўважае, як базальныя слёзы выконваюць сваю работу. У гэтым і ўвесь сэнс. Але аднойчы Вясёлка сустрэла хлопца, якога завуць Цыбулька. Цыбулька адразу спадабаўся ёй. Цыбулька выглядаў крута ў сваёй яркай фіялетавай куртцы і пах выдатна. І вось Вясёлка запрашае Цыбульку да сябе на вячэру, але, калі Цыбулька здымае сваю куртку, здараецца жудаснае. Разумееце, калі Цыбулька здымае куртку, адбываецца хімічная рэакцыя, якая ператварае сульфаксіды, што надаюць Цыбульцы гэты выдатны пах, у сульфонавую кіслату, якая затым становіцца гадкай субстанцыяй з доўгай назвай — сін-прапанеціал-S-аксід. Газ апякае Вясёлку, і раптам яна ужо не ў сілах больш трываць і пачынае мімавольна плакаць. Рэфлекторныя слёзы адрозніваюцца ад базальных, з якімі Вясёлка звыклася. Паколькі яны існуюць, каб змываць шкодныя субстанцыі або часціцы, яны вылучаюцца ў значна большай колькасці, і ў іх водным пласце змяшчаецца больш антыцелаў, якія прадухіляюць пранікненне мікраарганізмаў. Вясёлка і Цыбулька вельмі засмучаныя. Яны разумеюць, што не змогуць працягваць свае адносіны, калі Вясёлка будзе плакаць кожны раз, калі Цыбулька будзе здымаць куртку. Таму яны вырашылі разыйсціся. Як толькі Цыбулька сыходзіць, Вясёлка перастае плакаць. І тут жа пачынае зноў. Толькі на гэты раз яна плача не рэфлекторнымі слязьмі, а эмацыйнымі. Калі людзі вельмі засмучаныя або вельмі шчаслівыя, яны быццам губляюць кантроль над сабой, што можа быць небяспечна. Эмацыйныя слёзы вылучаюцца, каб як мага хутчэй стабілізаваць настрой і іншыя фізічныя рэакцыі, такія як часты пульс і запаволенае дыханне. Але навукоўцы да гэтага часу не ўпэўненыя, чаму гэтыя слёзы карысныя самі па сабе. Яны могуць быць сацыяльным механізмам, каб выклікаць спачуванне ці выказаць пакору. Але некаторыя даследаванні таксама паказалі, што ў эмацыйных слязах змяшчаецца большая колькасць гармонаў стрэсу, такіх як АКТГ і энкефалін, які з'яўляецца эндарфінам і натуральным абязбольвальнікам. У гэтым выпадку эмацыйныя слёзы не толькі супакойваюць Вясёлку, але і сігналізуюць іншым людзям аб яе стане. Вельмі шкада, што ў вас з Цыбулькай нічога не атрымалася, але не хвалюйся, Вясёлка. Пакуль у цябе ёсць усе тры тыпы слёз, што дапамагаюць табе заставацца ўраўнаважанай і здаровай, усё будзе добра. Вось пабачыш.