WEBVTT 00:00:06.911 --> 00:00:09.906 Гэта гісторыя пра дзяўчынку Вясёлку 00:00:09.930 --> 00:00:12.132 Вясёлка вельмі чулая. 00:00:12.156 --> 00:00:13.336 (птушыны крык) 00:00:13.360 --> 00:00:15.981 Настолькі, што ўвесь час плача. 00:00:16.998 --> 00:00:18.546 Яна плача, калі сумуе, 00:00:20.002 --> 00:00:21.512 калі радуецца, 00:00:21.836 --> 00:00:22.924 (рык Гадзілы) 00:00:23.085 --> 00:00:26.562 нават калі яе нешта выбівае з каляіны. 00:00:27.952 --> 00:00:31.339 У яе ёсць спецыяльныя слёзныя залозы для ўтварэння новых слёз 00:00:31.363 --> 00:00:33.762 і спецыяльныя каналы — слёзныя пункты — 00:00:33.786 --> 00:00:36.434 для пазбаўлення ад старых слёз. 00:00:36.687 --> 00:00:38.959 Яна плача так многа, 00:00:38.983 --> 00:00:41.233 што за дзень выдзяляецца 285 грамаў слёз, 00:00:41.257 --> 00:00:42.806 а за год - 113 літраў! 00:00:43.469 --> 00:00:45.344 Наогул, калі прыгледзецца, 00:00:45.368 --> 00:00:48.622 вы зразумееце, што яна плача практычна няспынна. 00:00:49.971 --> 00:00:52.568 Базальныя слёзы, якія Вясёлка выдзяляе пастаянна, 00:00:52.592 --> 00:00:54.975 утвараюць тонкае трохслаёвае пакрыццё, 00:00:54.999 --> 00:00:57.706 якое закрывае яе і адштурхвае бруд і смецце. 00:00:58.383 --> 00:01:00.891 Перад Вясёлкай знаходзіцца слізістая абалонка, 00:01:00.915 --> 00:01:03.721 якая ўсё ўмацоўвае. 00:01:03.745 --> 00:01:06.031 Над ёй знаходзіцца водны пласт, 00:01:06.055 --> 00:01:09.425 які ўвільгатняе Вясёлку, адштурхоўвае бактэрыі, якія ёй пагражаюць, 00:01:09.449 --> 00:01:12.404 абараняе яе скуру або рагавіцу ад пашкоджанняў. 00:01:13.172 --> 00:01:15.561 І, нарэшце, ліпідны пласт — 00:01:15.585 --> 00:01:18.735 тонкая масляністая абалонка, якая захоўвае паверхню гладкай, 00:01:18.759 --> 00:01:20.054 каб Вясёлка магла бачыць, 00:01:20.078 --> 00:01:23.006 і абараняе іншыя пласты ад выпарэння. 00:01:23.011 --> 00:01:25.269 Звычайна Вясёлка нават не заўважае, 00:01:25.269 --> 00:01:28.185 як базальныя слёзы выконваюць сваю работу. 00:01:28.209 --> 00:01:30.017 У гэтым і ўвесь сэнс. 00:01:30.041 --> 00:01:32.895 Але аднойчы Вясёлка сустрэла хлопца, якога завуць Цыбулька. 00:01:32.919 --> 00:01:34.887 Цыбулька адразу спадабаўся ёй. 00:01:34.911 --> 00:01:37.571 Цыбулька выглядаў крута ў сваёй яркай фіялетавай куртцы 00:01:37.571 --> 00:01:39.104 і пах выдатна. 00:01:39.759 --> 00:01:43.224 І вось Вясёлка запрашае Цыбульку да сябе на вячэру, 00:01:43.270 --> 00:01:45.462 але, калі Цыбулька здымае сваю куртку, 00:01:45.486 --> 00:01:47.073 здараецца жудаснае. 00:01:47.097 --> 00:01:49.640 Разумееце, калі Цыбулька здымае куртку, 00:01:49.664 --> 00:01:51.475 адбываецца хімічная рэакцыя, 00:01:51.499 --> 00:01:54.758 якая ператварае сульфаксіды, што надаюць Цыбульцы гэты выдатны пах, 00:01:54.782 --> 00:01:56.592 у сульфонавую кіслату, 00:01:56.616 --> 00:02:00.105 якая затым становіцца гадкай субстанцыяй з доўгай назвай — 00:02:00.579 --> 00:02:03.281 сін-прапанеціал-S-аксід. 00:02:04.468 --> 00:02:07.727 Газ апякае Вясёлку, і раптам яна ужо не ў сілах больш трываць 00:02:07.751 --> 00:02:09.449 і пачынае мімавольна плакаць. 00:02:10.327 --> 00:02:13.140 Рэфлекторныя слёзы адрозніваюцца ад базальных, 00:02:13.164 --> 00:02:14.368 з якімі Вясёлка звыклася. 00:02:14.875 --> 00:02:16.266 Паколькі яны існуюць, 00:02:16.290 --> 00:02:18.481 каб змываць шкодныя субстанцыі або часціцы, 00:02:18.505 --> 00:02:21.194 яны вылучаюцца ў значна большай колькасці, 00:02:21.218 --> 00:02:23.886 і ў іх водным пласце змяшчаецца больш антыцелаў, 00:02:23.910 --> 00:02:27.338 якія прадухіляюць пранікненне мікраарганізмаў. 00:02:28.249 --> 00:02:30.324 Вясёлка і Цыбулька вельмі засмучаныя. 00:02:30.612 --> 00:02:33.518 Яны разумеюць, што не змогуць працягваць свае адносіны, 00:02:33.518 --> 00:02:37.589 калі Вясёлка будзе плакаць кожны раз, калі Цыбулька будзе здымаць куртку. 00:02:37.613 --> 00:02:39.454 Таму яны вырашылі разыйсціся. 00:02:39.522 --> 00:02:42.310 Як толькі Цыбулька сыходзіць, Вясёлка перастае плакаць. 00:02:42.607 --> 00:02:44.353 І тут жа пачынае зноў. 00:02:44.688 --> 00:02:48.682 Толькі на гэты раз яна плача не рэфлекторнымі слязьмі, а эмацыйнымі. 00:02:49.660 --> 00:02:52.441 Калі людзі вельмі засмучаныя або вельмі шчаслівыя, 00:02:52.441 --> 00:02:54.345 яны быццам губляюць кантроль над сабой, 00:02:54.369 --> 00:02:55.611 што можа быць небяспечна. 00:02:55.635 --> 00:02:58.817 Эмацыйныя слёзы вылучаюцца, каб як мага хутчэй 00:02:58.841 --> 00:03:00.808 стабілізаваць настрой 00:03:00.832 --> 00:03:02.733 і іншыя фізічныя рэакцыі, 00:03:02.757 --> 00:03:05.576 такія як часты пульс і запаволенае дыханне. 00:03:05.600 --> 00:03:07.825 Але навукоўцы да гэтага часу не ўпэўненыя, 00:03:07.849 --> 00:03:11.092 чаму гэтыя слёзы карысныя самі па сабе. 00:03:11.406 --> 00:03:15.568 Яны могуць быць сацыяльным механізмам, каб выклікаць спачуванне ці выказаць пакору. 00:03:15.723 --> 00:03:17.814 Але некаторыя даследаванні таксама паказалі, 00:03:17.824 --> 00:03:21.376 што ў эмацыйных слязах змяшчаецца большая колькасць гармонаў стрэсу, 00:03:21.400 --> 00:03:23.859 такіх як АКТГ і энкефалін, 00:03:23.859 --> 00:03:26.642 які з'яўляецца эндарфінам і натуральным абязбольвальнікам. 00:03:26.666 --> 00:03:30.399 У гэтым выпадку эмацыйныя слёзы не толькі супакойваюць Вясёлку, 00:03:30.423 --> 00:03:32.979 але і сігналізуюць іншым людзям аб яе стане. 00:03:33.133 --> 00:03:35.847 Вельмі шкада, што ў вас з Цыбулькай нічога не атрымалася, 00:03:35.847 --> 00:03:37.061 але не хвалюйся, Вясёлка. 00:03:37.085 --> 00:03:39.181 Пакуль у цябе ёсць усе тры тыпы слёз, 00:03:39.205 --> 00:03:42.733 што дапамагаюць табе заставацца ўраўнаважанай і здаровай, усё будзе добра. 00:03:42.733 --> 00:03:43.825 Вось пабачыш.