< Return to Video

Звяртацца да сэрца| Марлін Ласхет| TEDxTrondheim

  • 0:09 - 0:15
    Для прыкладна 365 мільёнаў людзей
    англійская мова з'яўляецца роднай.
  • 0:17 - 0:21
    Больш за два мільярды іншых
    вывучаюць ці размаўляюць па-англійску
  • 0:21 - 0:23
    як на замежнай мове.
  • 0:24 - 0:26
    Калі размаўляеш па-англійску,
  • 0:26 - 0:32
    цябе зразумеюць
    амаль 2,5 мільярды чалавек.
  • 0:32 - 0:37
    Дык навошта тады
    трэба вывучаць іншыя замежныя мовы?
  • 0:37 - 0:41
    Толькі хіба час губляць?
  • 0:41 - 0:45
    Нэльсана Мандэлу
    вельмі жорстка крытыкавалі
  • 0:45 - 0:49
    чорныя паўднёваафрыканцы за тое,
    што ён размаўляў на афрыкаанс.
  • 0:50 - 0:51
    На што ён адказаў:
  • 0:51 - 0:55
    «Калі гутарыш з некім
    на зразумелай яму мове,
  • 0:56 - 0:58
    гэта дойдзе яму да галавы.
  • 0:59 - 1:02
    А калі будзеш размаўляць
    на яго роднай мове,
  • 1:03 - 1:04
    гэта дойдзе чалавеку да сэрца.»
  • 1:05 - 1:07
    Таму вось што:
  • 1:07 - 1:09
    калі хочаце перацягнуць
    каго-небудзь на свой бок,
  • 1:09 - 1:12
    трэба звяртацца да іх сэрцаў.
  • 1:13 - 1:15
    Гэта добра ведаюць Рымскія Папы.
  • 1:15 - 1:19
    Ян Павел II добра валодаў
    амаль дзесяццю мовамі
  • 1:19 - 1:22
    і ведаў яшчэ амаль тузін
    на пачатковым узроўні.
  • 1:23 - 1:27
    Куды б ён ні прыязджаў,
    ён звяртаўся да людзей
  • 1:27 - 1:31
    і казаў ім хаця б колькі сказаў
    на іх роднай мове.
  • 1:31 - 1:36
    І гэта было вельмі важна
    для яго папулярнасці.
  • 1:37 - 1:40
    Тыя, у каго ёсць цешча з іншай краіны,
  • 1:40 - 1:43
    або будучая цешча-замежніца,
    таксама ведаюць пра гэта.
  • 1:44 - 1:46
    З дзяўчынай можна
    размаўляць па-англійску,
  • 1:46 - 1:51
    але калі хочаце мець
    добрыя стасункі з яе маці,
  • 1:51 - 1:55
    то маладыям людзям даводзіцца вывучаць
    самыя неверагодныя мовы,
  • 1:55 - 1:57
    напрыклад, галандскую.
  • 1:57 - 1:59
    (Смех)
  • 1:59 - 2:01
    Але звычайна атрымліваецца.
  • 2:02 - 2:03
    Чаму?
  • 2:04 - 2:09
    Таму што наша родная мова
    часта пераплецена
  • 2:09 - 2:13
    з нашай існасцю, нашым самавызначэннем.
  • 2:13 - 2:18
    Уся наша гісторыя да глыбіняў прасякнута,
  • 2:18 - 2:21
    насычана роднай мовай.
  • 2:21 - 2:28
    Столькі ўспамінаў і пачуццяў,
    якія звязаны са словамі, выразамі,
  • 2:29 - 2:32
    нават з граматыкай,
    з якой мы выраслі.
  • 2:33 - 2:37
    Калі вывучаеш мову другога чалавека,
  • 2:37 - 2:40
    ты паказваеш,
    што ты сумленна цікавішся
  • 2:40 - 2:44
    яго жыццём, яго асобай.
  • 2:45 - 2:48
    Хіба ж цешчы гэта не будзе прыемна?
  • 2:49 - 2:53
    Калі чуеш сваю мову,
    адчуваеш далучэнне.
  • 2:54 - 2:56
    Калі вандруеш
  • 2:56 - 3:00
    і ўвесь час размаўляеш на замежнай мове
    колькі дзён ці тыдняў,
  • 3:01 - 3:03
    у той момант, калі сядаеш у самалёт,
  • 3:03 - 3:06
    дзе цябе вітае сцюард
    на тваёй мове,
  • 3:06 - 3:08
    ты адразу ведаеш, што ляціш дадому.
  • 3:10 - 3:14
    Калі б матчына мова мела водар,
  • 3:14 - 3:19
    мне здаецца, што яна пахла б печывам,
  • 3:19 - 3:21
    ці курыным бульёнам, ад якога лагодна,
  • 3:22 - 3:24
    або бабулінай парфумай,
  • 3:25 - 3:28
    можа крыху і нафталінам ад молі.
  • 3:29 - 3:34
    Можа быць, таму і штучныя мовы
  • 3:34 - 3:40
    накшталт эсперанта
    не так распаўсюдзіліся, як хацелася.
  • 3:41 - 3:44
    Нягледзячы на тое,
    што яны былі вельмі ладна створаны
  • 3:44 - 3:47
    і вывучаць іх было вельмі лёгка,
  • 3:48 - 3:53
    ніводная краіна не абрала сабе
    штучную мову ў якасці дзяржаўнай.
  • 3:54 - 3:59
    Ні нават у якасці замежнай мовы
    да сістэматычнага выкладання
  • 3:59 - 4:03
    ў школах па ўсёй краіне
    на працягу доўгага часу,
  • 4:03 - 4:05
    хаця такія спробы былі.
  • 4:06 - 4:12
    Разам з тым, негледзячы на цяжкасці
    натуральных моў,
  • 4:12 - 4:15
    накшталт бясконцых выключэнняў,
  • 4:15 - 4:20
    разыходжанняў паміж
    правапісам і вымаўленнем,
  • 4:20 - 4:25
    часам абсурднай цяжкасцю граматыкі —
  • 4:26 - 4:27
    негледзячы на ўсё гэта
  • 4:28 - 4:34
    мы аддаем перавагу мовам,
    што арганічна «выраслі» сярод людзей.
  • 4:36 - 4:40
    Штучныя мовы даходзяць да галавы.
  • 4:41 - 4:45
    Натуральныя мовы пахнуць печывам.
  • 4:46 - 4:52
    Для Нэльсана Мандэлы вывучэнне афрыкаансу
    было падобна да «ведай варагоў сваіх».
  • 4:52 - 4:57
    Ён казаў: «Трэба ведаць іх мову,
    іх захапленні,
  • 4:57 - 5:00
    і спадзяванні, і страхі,
    калі хочаце перамагчы іх».
  • 5:01 - 5:04
    Атрымалася. Ён перамог.
  • 5:05 - 5:08
    Але не ўвесь жа час
    змагацца з ворагамі, так?
  • 5:09 - 5:12
    Гэта тычыцца ўсіх стасункаў паміж людзьмі.
  • 5:13 - 5:18
    І я ніколі б не сцвярджала,
    што ўсе цешчы ворагі
  • 5:18 - 5:19
    паводле азначэння.
  • 5:20 - 5:23
    Сем ці восемь гадоў таму
  • 5:23 - 5:26
    я ехала праз Польшчу з сям'ёй.
  • 5:27 - 5:31
    Крамы ўжо зачыняліся,
    а нам трэба было купіць чаго паесці.
  • 5:32 - 5:36
    Нарэшце мы ўбачылі супермаркет
    на другім баку вуліцы.
  • 5:37 - 5:42
    Да яго можна было пад'ехаць,
    толькі калі развернешся.
  • 5:42 - 5:43
    Я так і зрабіла.
  • 5:44 - 5:47
    Гэта, магчыма, было небяспечна.
  • 5:48 - 5:50
    І напэўна супраць правілаў.
  • 5:52 - 5:58
    Ужо стоячы на паркінгу,
    я нават не паспела заглушыць матор,
  • 5:58 - 6:00
    як раптам пачула «тук-тук».
  • 6:01 - 6:06
    Я апусціла вакно
    і ўбачыла дзве пары вачэй.
  • 6:08 - 6:12
    Кожная з іх належала паліцэйскаму.
  • 6:13 - 6:18
    Польскую я добра не ведала
  • 6:18 - 6:19
    нават у лепшыя часы,
  • 6:20 - 6:24
    але магла парай слоў перакінуцца
    на лёгкія тэмы.
  • 6:24 - 6:28
    Але ў той момант, калі мне было сорамна,
  • 6:29 - 6:32
    а на мяне пазіралі вочы
    двух праваахоўнікаў ва ўніформе,
  • 6:33 - 6:38
    кожнае разумнае польскае слова,
    якое я калісьці ведала, з мяне вылецела.
  • 6:40 - 6:44
    Але доўга я не разважала
  • 6:45 - 6:48
    і паспрабавала знайсці
    выйсце з гэтай сітуацыі па-англійску.
  • 6:49 - 6:53
    Валоданне англійскай
    давала б мне моўную перавагу,
  • 6:54 - 6:57
    але паліцэйскія адчувалі сабе няёмка.
  • 6:58 - 7:01
    Таму трэба было прытрымлівацца польскай.
  • 7:02 - 7:03
    Як?
  • 7:04 - 7:09
    Маленькі куточак польскай мовы,
    які меўся ў маім мазгу, быў пусты,
  • 7:10 - 7:12
    акрамя адной рэчы.
  • 7:13 - 7:18
    Я так гэта часта паўтарала,
  • 7:18 - 7:21
    што магла гэта напець нават у сне.
  • 7:23 - 7:25
    Гэта быў дзіцячы верш
  • 7:28 - 7:30
    пра... хворую жабу.
  • 7:30 - 7:32
    (Смех)
  • 7:33 - 7:35
    Што было, тое было.
  • 7:35 - 7:40
    Я ведаю, што звар'яцела, але змарозіла:
  • 7:40 - 7:43
    (па-польску): «Вось захварэла жаба,
  • 7:43 - 7:46
    пайшла да доктара
    і кажа, што хворая.
  • 7:46 - 7:50
    Доктар надзеў акуляры,
    таму што быў стары.»
  • 7:52 - 7:54
    Я пагледзела на паліцэйскіх.
  • 7:54 - 7:56
    Яны на мяне вытарашчылі вочы.
  • 7:56 - 7:58
    (Смех)
  • 7:59 - 8:02
    Я толькі памятаю, што адзін з іх
    пачухаў патыліцу.
  • 8:03 - 8:05
    І яны ўсміхнуліся.
  • 8:06 - 8:07
    Усміхнуліся.
  • 8:07 - 8:11
    І тады я супакоілася,
  • 8:11 - 8:14
    дастаткова, каб знайці
    колькі патрэбных слоў,
  • 8:14 - 8:17
    што нібы «заскочылі» назад у галаву.
  • 8:17 - 8:20
    Я змагла прамармытаць
    колькі сказаў кшталту:
  • 8:20 - 8:23
    «Прабачце. Трэба ежа.
    Ніколі больш.»
  • 8:25 - 8:26
    Яны ад мяне адчапілся.
  • 8:27 - 8:32
    А калі я пабегла да крамы, яны пажадалі:
    «Szczęśliwej podróży!»
  • 8:32 - 8:34
    «Шчаслівай дарогі!»
  • 8:35 - 8:39
    Я не стаўлю мэтай
    падбухторыць вас вучыць мовы,
  • 8:39 - 8:43
    каб вандраваць па свеце, парушаць законы
    і пазбягаць кары.
  • 8:45 - 8:49
    Гэты эпізод паказвае, як некалькі словаў,
  • 8:50 - 8:54
    якімі простымі ці дурнымі яны б ні былі,
    проста пара словаў,
  • 8:54 - 8:58
    могуць дайсці менавіта
    да сэрца і растапіць яго.
  • 8:59 - 9:02
    Дарэчы, была альтэрнатыва хворай жабе:
  • 9:02 - 9:04
    я яшчэ ведала добра
  • 9:06 - 9:07
    песню п'яніц.
  • 9:07 - 9:09
    (Смех)
  • 9:09 - 9:11
    Але наўрад ці яны б усміхнуліся,
  • 9:12 - 9:14
    пэўна, я б апынулася
    ў пастарунку,
  • 9:14 - 9:16
    каб здаць аналіз на алкаголь.
  • 9:18 - 9:21
    Не трэба вучыць шмат моваў,
  • 9:21 - 9:24
    не трэба вучыць іх дасканала.
  • 9:24 - 9:26
    Малыя рэчы робяць шмат.
  • 9:27 - 9:30
    Дзесяць словаў да сэрца
    дадуць большы імпульс
  • 9:30 - 9:33
    за тысячу словаў, што дойдуць да галавы.
  • 9:35 - 9:39
    Вы можаце абіраць:
    англійская і сустракацца «на нейтралцы».
  • 9:40 - 9:45
    Або стаць тым, хто здолее перайсці
    праз нейтральную паласу
  • 9:45 - 9:49
    і пазнаёміцца з новым сябрам,
    ці супраціўнікам — кім бы ён ні быў, —
  • 9:49 - 9:51
    на яго тэрыторыі.
  • 9:52 - 9:55
    Размаўляць на нечай мове
    не азначае слабасць,
  • 9:55 - 9:57
    а сведчыць пра вашую сілу.
  • 9:58 - 10:04
    Толькі чалавек, які мае смеласць і
    намагаецца перайсці праз нейтралку,
  • 10:05 - 10:07
    у канцы перамагае.
  • 10:08 - 10:12
    Не бойцеся зрабіць памылкі.
    Памылкі робяць вас людзьмі.
  • 10:13 - 10:17
    Нават у гэтым выпадку ёсць прыемнае:
  • 10:18 - 10:21
    калі зробіш памылку,
  • 10:21 - 10:26
    гэта будзе для іншых шанцам,
    каб дапамагчы табе і пазнаёміцца.
  • 10:26 - 10:32
    І ў гэтым выпадку тая сувязь,
    што вы распачалі, будзе мацнейшай.
  • 10:33 - 10:37
    Дык вы хочаце, каб вас разумелі?
  • 10:38 - 10:40
    Хочаце мець сувязі?
  • 10:42 - 10:47
    Давайце ўсе працягнем вывучаць
    і карыстацца англійскай мовай.
  • 10:48 - 10:53
    Так мы зможам гутарыць
    з разнастайнымі людзьмі, як тут на ТЕDx.
  • 10:54 - 10:58
    Англійская мова —
    моцны інструмент распаўсюджвання ведаў,
  • 10:58 - 11:04
    міжнародных зносін
    па сусветных праблемах.
  • 11:05 - 11:10
    Больш за тое, англійская мова —
    гэта шаша да 365 мільёнаў сэрцаў.
  • 11:11 - 11:17
    Для 365 мільёнаў сэрцаў
    англійская мова пахне печывам.
  • 11:19 - 11:21
    Але чаму спыняцца на гэтым?
  • 11:22 - 11:25
    Чаму б не зрабіць большага
  • 11:25 - 11:28
    і вывучыць яшчэ адну замежную мову?
  • 11:29 - 11:32
    Печыва можа смакаваць па-рознаму.
  • 11:32 - 11:34
    Давайце пакаштуем новае.
  • 11:35 - 11:36
    Дзякуй.
  • 11:36 - 11:38
    (Апладысменты)
Title:
Звяртацца да сэрца| Марлін Ласхет| TEDxTrondheim
Description:

Гэта прамова была зроблена падчас падзеі TEDx з выкарыстаннем фармата канферэнцыі TED, зарганізаванай мясцовай супольнасцю.
Даведацца больш: http://ted.com/tedx

Пра водары моў і як выйсце можна знайсці з дапамогай хворай жабы.

Марлін — філолаг і эксперт па камунікацыі, захопленая гісторыямі і мовамі.

У сваім выключна сур'ёзна-іранічным блогу яна піша пра шчасце і перавагі шматмоўя і культурных адрозненняў. Яе гісторыі прасякнуты анекдотамі з жыцця паліглота і датычацца лінгвістычных і культурных знаходак і досведаў.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDxTalks
Duration:
11:56

Belarusian subtitles

Revisions