[Script Info] Title: [Events] Format: Layer, Start, End, Style, Name, MarginL, MarginR, MarginV, Effect, Text Dialogue: 0,0:00:09.30,0:00:15.21,Default,,0000,0000,0000,,Для прыкладна 365 мільёнаў людзей \Nанглійская мова з'яўляецца роднай. Dialogue: 0,0:00:16.61,0:00:20.71,Default,,0000,0000,0000,,Больш за два мільярды іншых \Nвывучаюць ці размаўляюць па-англійску Dialogue: 0,0:00:20.71,0:00:23.06,Default,,0000,0000,0000,,як на замежнай мове. Dialogue: 0,0:00:24.38,0:00:26.08,Default,,0000,0000,0000,,Калі размаўляеш па-англійску, Dialogue: 0,0:00:26.08,0:00:31.54,Default,,0000,0000,0000,,цябе зразумеюць \Nамаль 2,5 мільярды чалавек. Dialogue: 0,0:00:32.48,0:00:36.84,Default,,0000,0000,0000,,Дык навошта тады \Nтрэба вывучаць іншыя замежныя мовы? Dialogue: 0,0:00:36.84,0:00:41.14,Default,,0000,0000,0000,,Толькі хіба час губляць? Dialogue: 0,0:00:41.14,0:00:45.38,Default,,0000,0000,0000,,Нэльсана Мандэлу\Nвельмі жорстка крытыкавалі Dialogue: 0,0:00:45.38,0:00:49.11,Default,,0000,0000,0000,,чорныя паўднёваафрыканцы за тое,\Nшто ён размаўляў на афрыкаанс. Dialogue: 0,0:00:50.02,0:00:51.49,Default,,0000,0000,0000,,На што ён адказаў: Dialogue: 0,0:00:51.49,0:00:55.22,Default,,0000,0000,0000,,«Калі гутарыш з некім\Nна зразумелай яму мове, Dialogue: 0,0:00:56.06,0:00:57.61,Default,,0000,0000,0000,,гэта дойдзе яму да галавы. Dialogue: 0,0:00:59.02,0:01:02.04,Default,,0000,0000,0000,,А калі будзеш размаўляць\Nна яго роднай мове, Dialogue: 0,0:01:02.72,0:01:04.31,Default,,0000,0000,0000,,гэта дойдзе чалавеку да сэрца.» Dialogue: 0,0:01:05.39,0:01:06.66,Default,,0000,0000,0000,,Таму вось што: Dialogue: 0,0:01:06.66,0:01:09.33,Default,,0000,0000,0000,,калі хочаце перацягнуць\Nкаго-небудзь на свой бок, Dialogue: 0,0:01:09.33,0:01:11.70,Default,,0000,0000,0000,,трэба звяртацца да іх сэрцаў. Dialogue: 0,0:01:13.18,0:01:14.97,Default,,0000,0000,0000,,Гэта добра ведаюць Рымскія Папы. Dialogue: 0,0:01:14.97,0:01:18.88,Default,,0000,0000,0000,,Ян Павел II добра валодаў\Nамаль дзесяццю мовамі Dialogue: 0,0:01:18.88,0:01:22.34,Default,,0000,0000,0000,,і ведаў яшчэ амаль тузін\Nна пачатковым узроўні. Dialogue: 0,0:01:22.95,0:01:26.59,Default,,0000,0000,0000,,Куды б ён ні прыязджаў,\Nён звяртаўся да людзей Dialogue: 0,0:01:26.59,0:01:30.85,Default,,0000,0000,0000,,і казаў ім хаця б колькі сказаў\Nна іх роднай мове. Dialogue: 0,0:01:30.85,0:01:35.84,Default,,0000,0000,0000,,І гэта было вельмі важна \Nдля яго папулярнасці. Dialogue: 0,0:01:37.40,0:01:39.80,Default,,0000,0000,0000,,Тыя, у каго ёсць цешча з іншай краіны, Dialogue: 0,0:01:39.80,0:01:43.26,Default,,0000,0000,0000,,або будучая цешча-замежніца,\Nтаксама ведаюць пра гэта. Dialogue: 0,0:01:44.00,0:01:46.41,Default,,0000,0000,0000,,З дзяўчынай можна\Nразмаўляць па-англійску, Dialogue: 0,0:01:46.41,0:01:50.55,Default,,0000,0000,0000,,але калі хочаце мець\Nдобрыя стасункі з яе маці, Dialogue: 0,0:01:51.22,0:01:55.18,Default,,0000,0000,0000,,то маладыям людзям даводзіцца вывучаць \Nсамыя неверагодныя мовы, Dialogue: 0,0:01:55.18,0:01:56.87,Default,,0000,0000,0000,,напрыклад, галандскую. Dialogue: 0,0:01:56.88,0:01:58.67,Default,,0000,0000,0000,,(Смех) Dialogue: 0,0:01:58.68,0:02:01.10,Default,,0000,0000,0000,,Але звычайна атрымліваецца. Dialogue: 0,0:02:01.97,0:02:03.30,Default,,0000,0000,0000,,Чаму? Dialogue: 0,0:02:04.03,0:02:09.04,Default,,0000,0000,0000,,Таму што наша родная мова\Nчаста пераплецена Dialogue: 0,0:02:09.04,0:02:13.05,Default,,0000,0000,0000,,з нашай існасцю, нашым самавызначэннем. Dialogue: 0,0:02:13.05,0:02:17.69,Default,,0000,0000,0000,,Уся наша гісторыя да глыбіняў прасякнута, Dialogue: 0,0:02:17.70,0:02:20.73,Default,,0000,0000,0000,,насычана роднай мовай. Dialogue: 0,0:02:21.45,0:02:27.65,Default,,0000,0000,0000,,Столькі ўспамінаў і пачуццяў,\Nякія звязаны са словамі, выразамі, Dialogue: 0,0:02:28.76,0:02:31.64,Default,,0000,0000,0000,,нават з граматыкай,\Nз якой мы выраслі. Dialogue: 0,0:02:32.65,0:02:37.14,Default,,0000,0000,0000,,Калі вывучаеш мову другога чалавека, Dialogue: 0,0:02:37.14,0:02:40.35,Default,,0000,0000,0000,,ты паказваеш, \Nшто ты сумленна цікавішся Dialogue: 0,0:02:40.35,0:02:44.17,Default,,0000,0000,0000,,яго жыццём, яго асобай. Dialogue: 0,0:02:44.96,0:02:47.58,Default,,0000,0000,0000,,Хіба ж цешчы гэта не будзе прыемна? Dialogue: 0,0:02:48.71,0:02:52.58,Default,,0000,0000,0000,,Калі чуеш сваю мову,\Nадчуваеш далучэнне. Dialogue: 0,0:02:53.83,0:02:55.62,Default,,0000,0000,0000,,Калі вандруеш Dialogue: 0,0:02:55.62,0:02:59.59,Default,,0000,0000,0000,,і ўвесь час размаўляеш на замежнай мове\Nколькі дзён ці тыдняў, Dialogue: 0,0:03:00.64,0:03:03.01,Default,,0000,0000,0000,,у той момант, калі сядаеш у самалёт, Dialogue: 0,0:03:03.01,0:03:06.28,Default,,0000,0000,0000,,дзе цябе вітае сцюард\Nна тваёй мове, Dialogue: 0,0:03:06.28,0:03:08.41,Default,,0000,0000,0000,,ты адразу ведаеш, што ляціш дадому. Dialogue: 0,0:03:10.48,0:03:14.45,Default,,0000,0000,0000,,Калі б матчына мова мела водар, Dialogue: 0,0:03:14.45,0:03:18.68,Default,,0000,0000,0000,,мне здаецца, што яна пахла б печывам, Dialogue: 0,0:03:18.68,0:03:21.10,Default,,0000,0000,0000,,ці курыным бульёнам, ад якога лагодна, Dialogue: 0,0:03:21.77,0:03:23.83,Default,,0000,0000,0000,,або бабулінай парфумай, Dialogue: 0,0:03:24.67,0:03:27.94,Default,,0000,0000,0000,,можа крыху і нафталінам ад молі. Dialogue: 0,0:03:28.74,0:03:34.00,Default,,0000,0000,0000,,Можа быць, таму і штучныя мовы Dialogue: 0,0:03:34.00,0:03:40.30,Default,,0000,0000,0000,,накшталт эсперанта \Nне так распаўсюдзіліся, як хацелася. Dialogue: 0,0:03:41.21,0:03:44.21,Default,,0000,0000,0000,,Нягледзячы на тое, \Nшто яны былі вельмі ладна створаны Dialogue: 0,0:03:44.21,0:03:46.100,Default,,0000,0000,0000,,і вывучаць іх было вельмі лёгка, Dialogue: 0,0:03:48.33,0:03:53.08,Default,,0000,0000,0000,,ніводная краіна не абрала сабе\Nштучную мову ў якасці дзяржаўнай. Dialogue: 0,0:03:53.95,0:03:58.94,Default,,0000,0000,0000,,Ні нават у якасці замежнай мовы \Nда сістэматычнага выкладання Dialogue: 0,0:03:58.94,0:04:02.56,Default,,0000,0000,0000,,ў школах па ўсёй краіне\Nна працягу доўгага часу, Dialogue: 0,0:04:03.41,0:04:05.16,Default,,0000,0000,0000,,хаця такія спробы былі. Dialogue: 0,0:04:05.83,0:04:11.87,Default,,0000,0000,0000,,Разам з тым, негледзячы на цяжкасці\Nнатуральных моў, Dialogue: 0,0:04:11.87,0:04:15.43,Default,,0000,0000,0000,,накшталт бясконцых выключэнняў, Dialogue: 0,0:04:15.44,0:04:20.15,Default,,0000,0000,0000,,разыходжанняў паміж\Nправапісам і вымаўленнем, Dialogue: 0,0:04:20.16,0:04:24.69,Default,,0000,0000,0000,,часам абсурднай цяжкасцю граматыкі — Dialogue: 0,0:04:25.66,0:04:27.30,Default,,0000,0000,0000,,негледзячы на ўсё гэта Dialogue: 0,0:04:28.30,0:04:34.19,Default,,0000,0000,0000,,мы аддаем перавагу мовам,\Nшто арганічна «выраслі» сярод людзей. Dialogue: 0,0:04:35.81,0:04:39.65,Default,,0000,0000,0000,,Штучныя мовы даходзяць да галавы. Dialogue: 0,0:04:40.77,0:04:44.77,Default,,0000,0000,0000,,Натуральныя мовы пахнуць печывам. Dialogue: 0,0:04:46.06,0:04:51.98,Default,,0000,0000,0000,,Для Нэльсана Мандэлы вывучэнне афрыкаансу\Nбыло падобна да «ведай варагоў сваіх». Dialogue: 0,0:04:51.98,0:04:56.91,Default,,0000,0000,0000,,Ён казаў: «Трэба ведаць іх мову,\Nіх захапленні, Dialogue: 0,0:04:56.91,0:05:00.24,Default,,0000,0000,0000,,і спадзяванні, і страхі,\Nкалі хочаце перамагчы іх». Dialogue: 0,0:05:01.07,0:05:03.64,Default,,0000,0000,0000,,Атрымалася. Ён перамог. Dialogue: 0,0:05:04.72,0:05:08.19,Default,,0000,0000,0000,,Але не ўвесь жа час\Nзмагацца з ворагамі, так? Dialogue: 0,0:05:09.25,0:05:12.11,Default,,0000,0000,0000,,Гэта тычыцца ўсіх стасункаў паміж людзьмі. Dialogue: 0,0:05:13.44,0:05:17.75,Default,,0000,0000,0000,,І я ніколі б не сцвярджала,\Nшто ўсе цешчы ворагі Dialogue: 0,0:05:17.75,0:05:18.98,Default,,0000,0000,0000,,паводле азначэння. Dialogue: 0,0:05:19.83,0:05:22.76,Default,,0000,0000,0000,,Сем ці восемь гадоў таму Dialogue: 0,0:05:22.76,0:05:25.64,Default,,0000,0000,0000,,я ехала праз Польшчу з сям'ёй. Dialogue: 0,0:05:27.17,0:05:31.41,Default,,0000,0000,0000,,Крамы ўжо зачыняліся,\Nа нам трэба было купіць чаго паесці. Dialogue: 0,0:05:32.26,0:05:35.69,Default,,0000,0000,0000,,Нарэшце мы ўбачылі супермаркет\Nна другім баку вуліцы. Dialogue: 0,0:05:36.91,0:05:41.64,Default,,0000,0000,0000,,Да яго можна было пад'ехаць,\Nтолькі калі развернешся. Dialogue: 0,0:05:41.64,0:05:43.33,Default,,0000,0000,0000,,Я так і зрабіла. Dialogue: 0,0:05:44.37,0:05:46.58,Default,,0000,0000,0000,,Гэта, магчыма, было небяспечна. Dialogue: 0,0:05:47.53,0:05:49.70,Default,,0000,0000,0000,,І напэўна супраць правілаў. Dialogue: 0,0:05:52.06,0:05:57.64,Default,,0000,0000,0000,,Ужо стоячы на паркінгу, \Nя нават не паспела заглушыць матор, Dialogue: 0,0:05:58.24,0:06:00.05,Default,,0000,0000,0000,,як раптам пачула «тук-тук». Dialogue: 0,0:06:01.25,0:06:06.10,Default,,0000,0000,0000,,Я апусціла вакно \Nі ўбачыла дзве пары вачэй. Dialogue: 0,0:06:07.62,0:06:11.96,Default,,0000,0000,0000,,Кожная з іх належала паліцэйскаму. Dialogue: 0,0:06:13.30,0:06:17.56,Default,,0000,0000,0000,,Польскую я добра не ведала Dialogue: 0,0:06:17.56,0:06:19.26,Default,,0000,0000,0000,,нават у лепшыя часы, Dialogue: 0,0:06:19.98,0:06:23.53,Default,,0000,0000,0000,,але магла парай слоў перакінуцца\Nна лёгкія тэмы. Dialogue: 0,0:06:24.34,0:06:27.78,Default,,0000,0000,0000,,Але ў той момант, калі мне было сорамна, Dialogue: 0,0:06:28.62,0:06:31.76,Default,,0000,0000,0000,,а на мяне пазіралі вочы \Nдвух праваахоўнікаў ва ўніформе, Dialogue: 0,0:06:33.18,0:06:38.32,Default,,0000,0000,0000,,кожнае разумнае польскае слова, \Nякое я калісьці ведала, з мяне вылецела. Dialogue: 0,0:06:39.72,0:06:43.79,Default,,0000,0000,0000,,Але доўга я не разважала Dialogue: 0,0:06:44.55,0:06:47.73,Default,,0000,0000,0000,,і паспрабавала знайсці \Nвыйсце з гэтай сітуацыі па-англійску. Dialogue: 0,0:06:49.08,0:06:53.32,Default,,0000,0000,0000,,Валоданне англійскай \Nдавала б мне моўную перавагу, Dialogue: 0,0:06:54.28,0:06:57.28,Default,,0000,0000,0000,,але паліцэйскія адчувалі сабе няёмка. Dialogue: 0,0:06:58.24,0:07:00.93,Default,,0000,0000,0000,,Таму трэба было прытрымлівацца польскай. Dialogue: 0,0:07:01.77,0:07:02.80,Default,,0000,0000,0000,,Як? Dialogue: 0,0:07:04.48,0:07:08.70,Default,,0000,0000,0000,,Маленькі куточак польскай мовы,\Nякі меўся ў маім мазгу, быў пусты, Dialogue: 0,0:07:10.39,0:07:11.96,Default,,0000,0000,0000,,акрамя адной рэчы. Dialogue: 0,0:07:13.20,0:07:17.94,Default,,0000,0000,0000,,Я так гэта часта паўтарала, Dialogue: 0,0:07:17.94,0:07:20.81,Default,,0000,0000,0000,,што магла гэта напець нават у сне. Dialogue: 0,0:07:22.50,0:07:24.96,Default,,0000,0000,0000,,Гэта быў дзіцячы верш Dialogue: 0,0:07:27.56,0:07:29.65,Default,,0000,0000,0000,,пра... хворую жабу. Dialogue: 0,0:07:30.27,0:07:32.25,Default,,0000,0000,0000,,(Смех) Dialogue: 0,0:07:32.95,0:07:34.52,Default,,0000,0000,0000,,Што было, тое было. Dialogue: 0,0:07:34.52,0:07:39.52,Default,,0000,0000,0000,,Я ведаю, што звар'яцела, але змарозіла: Dialogue: 0,0:07:40.42,0:07:42.53,Default,,0000,0000,0000,,(па-польску): «Вось захварэла жаба, Dialogue: 0,0:07:42.53,0:07:46.08,Default,,0000,0000,0000,,пайшла да доктара\Nі кажа, што хворая. Dialogue: 0,0:07:46.08,0:07:50.46,Default,,0000,0000,0000,,Доктар надзеў акуляры,\Nтаму што быў стары.» Dialogue: 0,0:07:51.56,0:07:53.88,Default,,0000,0000,0000,,Я пагледзела на паліцэйскіх. Dialogue: 0,0:07:53.88,0:07:56.48,Default,,0000,0000,0000,,Яны на мяне вытарашчылі вочы. Dialogue: 0,0:07:56.48,0:07:57.81,Default,,0000,0000,0000,,(Смех) Dialogue: 0,0:07:58.65,0:08:01.66,Default,,0000,0000,0000,,Я толькі памятаю, што адзін з іх\Nпачухаў патыліцу. Dialogue: 0,0:08:02.67,0:08:05.24,Default,,0000,0000,0000,,І яны ўсміхнуліся. Dialogue: 0,0:08:06.11,0:08:07.34,Default,,0000,0000,0000,,Усміхнуліся. Dialogue: 0,0:08:07.34,0:08:10.88,Default,,0000,0000,0000,,І тады я супакоілася, Dialogue: 0,0:08:10.88,0:08:14.26,Default,,0000,0000,0000,,дастаткова, каб знайці \Nколькі патрэбных слоў, Dialogue: 0,0:08:14.26,0:08:16.68,Default,,0000,0000,0000,,што нібы «заскочылі» назад у галаву. Dialogue: 0,0:08:16.69,0:08:19.69,Default,,0000,0000,0000,,Я змагла прамармытаць\Nколькі сказаў кшталту: Dialogue: 0,0:08:19.69,0:08:23.48,Default,,0000,0000,0000,,«Прабачце. Трэба ежа.\NНіколі больш.» Dialogue: 0,0:08:24.76,0:08:26.26,Default,,0000,0000,0000,,Яны ад мяне адчапілся. Dialogue: 0,0:08:27.33,0:08:32.46,Default,,0000,0000,0000,,А калі я пабегла да крамы, яны пажадалі:\N«Szczęśliwej podróży!» Dialogue: 0,0:08:32.48,0:08:34.02,Default,,0000,0000,0000,,«Шчаслівай дарогі!» Dialogue: 0,0:08:34.65,0:08:39.01,Default,,0000,0000,0000,,Я не стаўлю мэтай\Nпадбухторыць вас вучыць мовы, Dialogue: 0,0:08:39.01,0:08:42.70,Default,,0000,0000,0000,,каб вандраваць па свеце, парушаць законы\Nі пазбягаць кары. Dialogue: 0,0:08:44.59,0:08:49.48,Default,,0000,0000,0000,,Гэты эпізод паказвае, як некалькі словаў, Dialogue: 0,0:08:50.26,0:08:53.76,Default,,0000,0000,0000,,якімі простымі ці дурнымі яны б ні былі,\Nпроста пара словаў, Dialogue: 0,0:08:53.76,0:08:57.99,Default,,0000,0000,0000,,могуць дайсці менавіта\Nда сэрца і растапіць яго. Dialogue: 0,0:08:58.90,0:09:01.77,Default,,0000,0000,0000,,Дарэчы, была альтэрнатыва хворай жабе: Dialogue: 0,0:09:01.77,0:09:04.21,Default,,0000,0000,0000,,я яшчэ ведала добра Dialogue: 0,0:09:05.86,0:09:07.23,Default,,0000,0000,0000,,песню п'яніц. Dialogue: 0,0:09:07.23,0:09:08.52,Default,,0000,0000,0000,,(Смех) Dialogue: 0,0:09:09.18,0:09:11.39,Default,,0000,0000,0000,,Але наўрад ці яны б усміхнуліся, Dialogue: 0,0:09:12.12,0:09:14.43,Default,,0000,0000,0000,,пэўна, я б апынулася\Nў пастарунку, Dialogue: 0,0:09:14.43,0:09:15.89,Default,,0000,0000,0000,,каб здаць аналіз на алкаголь. Dialogue: 0,0:09:17.60,0:09:21.13,Default,,0000,0000,0000,,Не трэба вучыць шмат моваў, Dialogue: 0,0:09:21.13,0:09:24.15,Default,,0000,0000,0000,,не трэба вучыць іх дасканала. Dialogue: 0,0:09:24.15,0:09:26.16,Default,,0000,0000,0000,,Малыя рэчы робяць шмат. Dialogue: 0,0:09:27.12,0:09:30.38,Default,,0000,0000,0000,,Дзесяць словаў да сэрца \Nдадуць большы імпульс Dialogue: 0,0:09:30.38,0:09:32.96,Default,,0000,0000,0000,,за тысячу словаў, што дойдуць да галавы. Dialogue: 0,0:09:34.64,0:09:38.74,Default,,0000,0000,0000,,Вы можаце абіраць:\Nанглійская і сустракацца «на нейтралцы». Dialogue: 0,0:09:39.85,0:09:44.82,Default,,0000,0000,0000,,Або стаць тым, хто здолее перайсці\Nпраз нейтральную паласу Dialogue: 0,0:09:44.82,0:09:49.39,Default,,0000,0000,0000,,і пазнаёміцца з новым сябрам,\Nці супраціўнікам — кім бы ён ні быў, — Dialogue: 0,0:09:49.39,0:09:51.48,Default,,0000,0000,0000,,на яго тэрыторыі. Dialogue: 0,0:09:52.38,0:09:55.33,Default,,0000,0000,0000,,Размаўляць на нечай мове \Nне азначае слабасць, Dialogue: 0,0:09:55.34,0:09:57.07,Default,,0000,0000,0000,,а сведчыць пра вашую сілу. Dialogue: 0,0:09:57.86,0:10:04.24,Default,,0000,0000,0000,,Толькі чалавек, які мае смеласць і \Nнамагаецца перайсці праз нейтралку, Dialogue: 0,0:10:05.22,0:10:06.92,Default,,0000,0000,0000,,у канцы перамагае. Dialogue: 0,0:10:08.29,0:10:12.21,Default,,0000,0000,0000,,Не бойцеся зрабіць памылкі.\NПамылкі робяць вас людзьмі. Dialogue: 0,0:10:12.92,0:10:16.84,Default,,0000,0000,0000,,Нават у гэтым выпадку ёсць прыемнае: Dialogue: 0,0:10:18.09,0:10:20.69,Default,,0000,0000,0000,,калі зробіш памылку, Dialogue: 0,0:10:20.69,0:10:26.09,Default,,0000,0000,0000,,гэта будзе для іншых шанцам, \Nкаб дапамагчы табе і пазнаёміцца. Dialogue: 0,0:10:26.09,0:10:31.93,Default,,0000,0000,0000,,І ў гэтым выпадку тая сувязь,\Nшто вы распачалі, будзе мацнейшай. Dialogue: 0,0:10:32.93,0:10:37.19,Default,,0000,0000,0000,,Дык вы хочаце, каб вас разумелі? Dialogue: 0,0:10:38.32,0:10:39.97,Default,,0000,0000,0000,,Хочаце мець сувязі? Dialogue: 0,0:10:41.65,0:10:46.52,Default,,0000,0000,0000,,Давайце ўсе працягнем вывучаць\Nі карыстацца англійскай мовай. Dialogue: 0,0:10:48.08,0:10:52.56,Default,,0000,0000,0000,,Так мы зможам гутарыць\Nз разнастайнымі людзьмі, як тут на ТЕDx. Dialogue: 0,0:10:53.59,0:10:57.70,Default,,0000,0000,0000,,Англійская мова —\Nмоцны інструмент распаўсюджвання ведаў, Dialogue: 0,0:10:57.70,0:11:03.75,Default,,0000,0000,0000,,міжнародных зносін\Nпа сусветных праблемах. Dialogue: 0,0:11:04.94,0:11:10.16,Default,,0000,0000,0000,,Больш за тое, англійская мова —\Nгэта шаша да 365 мільёнаў сэрцаў. Dialogue: 0,0:11:11.13,0:11:17.17,Default,,0000,0000,0000,,Для 365 мільёнаў сэрцаў \Nанглійская мова пахне печывам. Dialogue: 0,0:11:18.93,0:11:20.52,Default,,0000,0000,0000,,Але чаму спыняцца на гэтым? Dialogue: 0,0:11:22.01,0:11:24.54,Default,,0000,0000,0000,,Чаму б не зрабіць большага Dialogue: 0,0:11:24.54,0:11:27.70,Default,,0000,0000,0000,,і вывучыць яшчэ адну замежную мову? Dialogue: 0,0:11:28.78,0:11:31.78,Default,,0000,0000,0000,,Печыва можа смакаваць па-рознаму. Dialogue: 0,0:11:31.78,0:11:34.18,Default,,0000,0000,0000,,Давайце пакаштуем новае. Dialogue: 0,0:11:34.99,0:11:36.05,Default,,0000,0000,0000,,Дзякуй. Dialogue: 0,0:11:36.46,0:11:37.76,Default,,0000,0000,0000,,(Апладысменты)