WEBVTT 00:00:09.305 --> 00:00:15.209 Для прыкладна 365 мільёнаў людзей англійская мова з'яўляецца роднай. 00:00:16.609 --> 00:00:20.710 Больш за два мільярды іншых вывучаюць ці размаўляюць па-англійску 00:00:20.711 --> 00:00:23.059 як на замежнай мове. 00:00:24.376 --> 00:00:26.082 Калі размаўляеш па-англійску, 00:00:26.083 --> 00:00:31.535 цябе зразумеюць амаль 2,5 мільярды чалавек. 00:00:32.485 --> 00:00:36.838 Дык навошта тады трэба вывучаць іншыя замежныя мовы? 00:00:36.839 --> 00:00:41.143 Толькі хіба час губляць? 00:00:41.144 --> 00:00:45.382 Нэльсана Мандэлу вельмі жорстка крытыкавалі 00:00:45.383 --> 00:00:49.112 чорныя паўднёваафрыканцы за тое, што ён размаўляў на афрыкаанс. 00:00:50.022 --> 00:00:51.488 На што ён адказаў: 00:00:51.489 --> 00:00:55.225 «Калі гутарыш з некім на зразумелай яму мове, 00:00:56.055 --> 00:00:57.613 гэта дойдзе яму да галавы. 00:00:59.023 --> 00:01:02.040 А калі будзеш размаўляць на яго роднай мове, 00:01:02.720 --> 00:01:04.312 гэта дойдзе чалавеку да сэрца.» 00:01:05.391 --> 00:01:06.661 Таму вось што: 00:01:06.662 --> 00:01:09.330 калі хочаце перацягнуць каго-небудзь на свой бок, 00:01:09.331 --> 00:01:11.705 трэба звяртацца да іх сэрцаў. 00:01:13.185 --> 00:01:14.973 Гэта добра ведаюць Рымскія Папы. 00:01:14.974 --> 00:01:18.884 Ян Павел II добра валодаў амаль дзесяццю мовамі 00:01:18.885 --> 00:01:22.343 і ведаў яшчэ амаль тузін на пачатковым узроўні. 00:01:22.953 --> 00:01:26.591 Куды б ён ні прыязджаў, ён звяртаўся да людзей 00:01:26.592 --> 00:01:30.847 і казаў ім хаця б колькі сказаў на іх роднай мове. 00:01:30.848 --> 00:01:35.845 І гэта было вельмі важна для яго папулярнасці. 00:01:37.395 --> 00:01:39.804 Тыя, у каго ёсць цешча з іншай краіны, 00:01:39.805 --> 00:01:43.265 або будучая цешча-замежніца, таксама ведаюць пра гэта. 00:01:44.005 --> 00:01:46.406 З дзяўчынай можна размаўляць па-англійску, 00:01:46.407 --> 00:01:50.552 але калі хочаце мець добрыя стасункі з яе маці, 00:01:51.222 --> 00:01:55.181 то маладыям людзям даводзіцца вывучаць самыя неверагодныя мовы, 00:01:55.185 --> 00:01:56.872 напрыклад, галандскую. 00:01:56.876 --> 00:01:58.668 (Смех) 00:01:58.676 --> 00:02:01.104 Але звычайна атрымліваецца. 00:02:01.974 --> 00:02:03.300 Чаму? 00:02:04.030 --> 00:02:09.044 Таму што наша родная мова часта пераплецена 00:02:09.045 --> 00:02:13.050 з нашай існасцю, нашым самавызначэннем. 00:02:13.051 --> 00:02:17.694 Уся наша гісторыя да глыбіняў прасякнута, 00:02:17.695 --> 00:02:20.727 насычана роднай мовай. 00:02:21.451 --> 00:02:27.648 Столькі ўспамінаў і пачуццяў, якія звязаны са словамі, выразамі, 00:02:28.764 --> 00:02:31.642 нават з граматыкай, з якой мы выраслі. 00:02:32.646 --> 00:02:37.141 Калі вывучаеш мову другога чалавека, 00:02:37.142 --> 00:02:40.350 ты паказваеш, што ты сумленна цікавішся 00:02:40.351 --> 00:02:44.168 яго жыццём, яго асобай. 00:02:44.959 --> 00:02:47.585 Хіба ж цешчы гэта не будзе прыемна? 00:02:48.711 --> 00:02:52.581 Калі чуеш сваю мову, адчуваеш далучэнне. 00:02:53.834 --> 00:02:55.617 Калі вандруеш 00:02:55.618 --> 00:02:59.592 і ўвесь час размаўляеш на замежнай мове колькі дзён ці тыдняў, 00:03:00.642 --> 00:03:03.011 у той момант, калі сядаеш у самалёт, 00:03:03.012 --> 00:03:06.279 дзе цябе вітае сцюард на тваёй мове, 00:03:06.280 --> 00:03:08.408 ты адразу ведаеш, што ляціш дадому. 00:03:10.478 --> 00:03:14.450 Калі б матчына мова мела водар, 00:03:14.451 --> 00:03:18.680 мне здаецца, што яна пахла б печывам, 00:03:18.681 --> 00:03:21.103 ці курыным бульёнам, ад якога лагодна, 00:03:21.773 --> 00:03:23.828 або бабулінай парфумай, 00:03:24.668 --> 00:03:27.941 можа крыху і нафталінам ад молі. 00:03:28.742 --> 00:03:34.000 Можа быць, таму і штучныя мовы 00:03:34.001 --> 00:03:40.301 накшталт эсперанта не так распаўсюдзіліся, як хацелася. 00:03:41.212 --> 00:03:44.212 Нягледзячы на тое, што яны былі вельмі ладна створаны 00:03:44.213 --> 00:03:46.995 і вывучаць іх было вельмі лёгка, 00:03:48.334 --> 00:03:53.085 ніводная краіна не абрала сабе штучную мову ў якасці дзяржаўнай. 00:03:53.948 --> 00:03:58.939 Ні нават у якасці замежнай мовы да сістэматычнага выкладання 00:03:58.940 --> 00:04:02.564 ў школах па ўсёй краіне на працягу доўгага часу, 00:04:03.414 --> 00:04:05.161 хаця такія спробы былі. 00:04:05.831 --> 00:04:11.871 Разам з тым, негледзячы на цяжкасці натуральных моў, 00:04:11.872 --> 00:04:15.434 накшталт бясконцых выключэнняў, 00:04:15.435 --> 00:04:20.154 разыходжанняў паміж правапісам і вымаўленнем, 00:04:20.156 --> 00:04:24.694 часам абсурднай цяжкасцю граматыкі — 00:04:25.655 --> 00:04:27.304 негледзячы на ўсё гэта 00:04:28.304 --> 00:04:34.192 мы аддаем перавагу мовам, што арганічна «выраслі» сярод людзей. 00:04:35.812 --> 00:04:39.654 Штучныя мовы даходзяць да галавы. 00:04:40.774 --> 00:04:44.772 Натуральныя мовы пахнуць печывам. 00:04:46.056 --> 00:04:51.981 Для Нэльсана Мандэлы вывучэнне афрыкаансу было падобна да «ведай варагоў сваіх». 00:04:51.982 --> 00:04:56.910 Ён казаў: «Трэба ведаць іх мову, іх захапленні, 00:04:56.911 --> 00:05:00.243 і спадзяванні, і страхі, калі хочаце перамагчы іх». 00:05:01.073 --> 00:05:03.644 Атрымалася. Ён перамог. 00:05:04.724 --> 00:05:08.186 Але не ўвесь жа час змагацца з ворагамі, так? 00:05:09.254 --> 00:05:12.111 Гэта тычыцца ўсіх стасункаў паміж людзьмі. 00:05:13.445 --> 00:05:17.746 І я ніколі б не сцвярджала, што ўсе цешчы ворагі 00:05:17.747 --> 00:05:18.983 паводле азначэння. 00:05:19.833 --> 00:05:22.762 Сем ці восемь гадоў таму 00:05:22.763 --> 00:05:25.642 я ехала праз Польшчу з сям'ёй. 00:05:27.172 --> 00:05:31.413 Крамы ўжо зачыняліся, а нам трэба было купіць чаго паесці. 00:05:32.257 --> 00:05:35.692 Нарэшце мы ўбачылі супермаркет на другім баку вуліцы. 00:05:36.908 --> 00:05:41.637 Да яго можна было пад'ехаць, толькі калі развернешся. 00:05:41.638 --> 00:05:43.328 Я так і зрабіла. 00:05:44.368 --> 00:05:46.578 Гэта, магчыма, было небяспечна. 00:05:47.528 --> 00:05:49.696 І напэўна супраць правілаў. 00:05:52.065 --> 00:05:57.638 Ужо стоячы на паркінгу, я нават не паспела заглушыць матор, 00:05:58.238 --> 00:06:00.053 як раптам пачула «тук-тук». 00:06:01.250 --> 00:06:06.096 Я апусціла вакно і ўбачыла дзве пары вачэй. 00:06:07.624 --> 00:06:11.963 Кожная з іх належала паліцэйскаму. 00:06:13.296 --> 00:06:17.564 Польскую я добра не ведала 00:06:17.565 --> 00:06:19.255 нават у лепшыя часы, 00:06:19.985 --> 00:06:23.526 але магла парай слоў перакінуцца на лёгкія тэмы. 00:06:24.336 --> 00:06:27.780 Але ў той момант, калі мне было сорамна, 00:06:28.620 --> 00:06:31.755 а на мяне пазіралі вочы двух праваахоўнікаў ва ўніформе, 00:06:33.175 --> 00:06:38.315 кожнае разумнае польскае слова, якое я калісьці ведала, з мяне вылецела. 00:06:39.719 --> 00:06:43.789 Але доўга я не разважала 00:06:44.549 --> 00:06:47.728 і паспрабавала знайсці выйсце з гэтай сітуацыі па-англійску. 00:06:49.078 --> 00:06:53.318 Валоданне англійскай давала б мне моўную перавагу, 00:06:54.278 --> 00:06:57.280 але паліцэйскія адчувалі сабе няёмка. 00:06:58.244 --> 00:07:00.934 Таму трэба было прытрымлівацца польскай. 00:07:01.774 --> 00:07:02.798 Як? 00:07:04.479 --> 00:07:08.699 Маленькі куточак польскай мовы, які меўся ў маім мазгу, быў пусты, 00:07:10.388 --> 00:07:11.965 акрамя адной рэчы. 00:07:13.204 --> 00:07:17.942 Я так гэта часта паўтарала, 00:07:17.943 --> 00:07:20.814 што магла гэта напець нават у сне. 00:07:22.501 --> 00:07:24.960 Гэта быў дзіцячы верш 00:07:27.563 --> 00:07:29.652 пра... хворую жабу. 00:07:30.273 --> 00:07:32.251 (Смех) 00:07:32.951 --> 00:07:34.522 Што было, тое было. 00:07:34.523 --> 00:07:39.523 Я ведаю, што звар'яцела, але змарозіла: 00:07:40.417 --> 00:07:42.532 (па-польску): «Вось захварэла жаба, 00:07:42.532 --> 00:07:46.084 пайшла да доктара і кажа, што хворая. 00:07:46.085 --> 00:07:50.458 Доктар надзеў акуляры, таму што быў стары.» 00:07:51.564 --> 00:07:53.882 Я пагледзела на паліцэйскіх. 00:07:53.883 --> 00:07:56.483 Яны на мяне вытарашчылі вочы. 00:07:56.484 --> 00:07:57.813 (Смех) 00:07:58.653 --> 00:08:01.659 Я толькі памятаю, што адзін з іх пачухаў патыліцу. 00:08:02.669 --> 00:08:05.242 І яны ўсміхнуліся. 00:08:06.112 --> 00:08:07.339 Усміхнуліся. 00:08:07.340 --> 00:08:10.879 І тады я супакоілася, 00:08:10.880 --> 00:08:14.256 дастаткова, каб знайці колькі патрэбных слоў, 00:08:14.257 --> 00:08:16.677 што нібы «заскочылі» назад у галаву. 00:08:16.688 --> 00:08:19.687 Я змагла прамармытаць колькі сказаў кшталту: 00:08:19.688 --> 00:08:23.483 «Прабачце. Трэба ежа. Ніколі больш.» 00:08:24.763 --> 00:08:26.262 Яны ад мяне адчапілся. 00:08:27.334 --> 00:08:32.458 А калі я пабегла да крамы, яны пажадалі: «Szczęśliwej podróży!» 00:08:32.480 --> 00:08:34.020 «Шчаслівай дарогі!» 00:08:34.650 --> 00:08:39.006 Я не стаўлю мэтай падбухторыць вас вучыць мовы, 00:08:39.006 --> 00:08:42.696 каб вандраваць па свеце, парушаць законы і пазбягаць кары. 00:08:44.586 --> 00:08:49.481 Гэты эпізод паказвае, як некалькі словаў, 00:08:50.261 --> 00:08:53.760 якімі простымі ці дурнымі яны б ні былі, проста пара словаў, 00:08:53.761 --> 00:08:57.991 могуць дайсці менавіта да сэрца і растапіць яго. 00:08:58.901 --> 00:09:01.771 Дарэчы, была альтэрнатыва хворай жабе: 00:09:01.772 --> 00:09:04.207 я яшчэ ведала добра 00:09:05.857 --> 00:09:07.232 песню п'яніц. 00:09:07.233 --> 00:09:08.525 (Смех) 00:09:09.185 --> 00:09:11.394 Але наўрад ці яны б усміхнуліся, 00:09:12.124 --> 00:09:14.430 пэўна, я б апынулася ў пастарунку, 00:09:14.431 --> 00:09:15.891 каб здаць аналіз на алкаголь. 00:09:17.603 --> 00:09:21.133 Не трэба вучыць шмат моваў, 00:09:21.134 --> 00:09:24.153 не трэба вучыць іх дасканала. 00:09:24.154 --> 00:09:26.162 Малыя рэчы робяць шмат. 00:09:27.122 --> 00:09:30.383 Дзесяць словаў да сэрца дадуць большы імпульс 00:09:30.384 --> 00:09:32.964 за тысячу словаў, што дойдуць да галавы. 00:09:34.644 --> 00:09:38.741 Вы можаце абіраць: англійская і сустракацца «на нейтралцы». 00:09:39.851 --> 00:09:44.822 Або стаць тым, хто здолее перайсці праз нейтральную паласу 00:09:44.823 --> 00:09:49.393 і пазнаёміцца з новым сябрам, ці супраціўнікам — кім бы ён ні быў, — 00:09:49.394 --> 00:09:51.480 на яго тэрыторыі. 00:09:52.375 --> 00:09:55.334 Размаўляць на нечай мове не азначае слабасць, 00:09:55.336 --> 00:09:57.066 а сведчыць пра вашую сілу. 00:09:57.856 --> 00:10:04.241 Толькі чалавек, які мае смеласць і намагаецца перайсці праз нейтралку, 00:10:05.221 --> 00:10:06.923 у канцы перамагае. 00:10:08.292 --> 00:10:12.210 Не бойцеся зрабіць памылкі. Памылкі робяць вас людзьмі. 00:10:12.918 --> 00:10:16.836 Нават у гэтым выпадку ёсць прыемнае: 00:10:18.091 --> 00:10:20.692 калі зробіш памылку, 00:10:20.693 --> 00:10:26.090 гэта будзе для іншых шанцам, каб дапамагчы табе і пазнаёміцца. 00:10:26.091 --> 00:10:31.933 І ў гэтым выпадку тая сувязь, што вы распачалі, будзе мацнейшай. 00:10:32.934 --> 00:10:37.190 Дык вы хочаце, каб вас разумелі? 00:10:38.320 --> 00:10:39.970 Хочаце мець сувязі? 00:10:41.650 --> 00:10:46.520 Давайце ўсе працягнем вывучаць і карыстацца англійскай мовай. 00:10:48.080 --> 00:10:52.561 Так мы зможам гутарыць з разнастайнымі людзьмі, як тут на ТЕDx. 00:10:53.591 --> 00:10:57.697 Англійская мова — моцны інструмент распаўсюджвання ведаў, 00:10:57.698 --> 00:11:03.750 міжнародных зносін па сусветных праблемах. 00:11:04.940 --> 00:11:10.161 Больш за тое, англійская мова — гэта шаша да 365 мільёнаў сэрцаў. 00:11:11.131 --> 00:11:17.170 Для 365 мільёнаў сэрцаў англійская мова пахне печывам. 00:11:18.927 --> 00:11:20.517 Але чаму спыняцца на гэтым? 00:11:22.007 --> 00:11:24.535 Чаму б не зрабіць большага 00:11:24.536 --> 00:11:27.696 і вывучыць яшчэ адну замежную мову? 00:11:28.776 --> 00:11:31.784 Печыва можа смакаваць па-рознаму. 00:11:31.785 --> 00:11:34.181 Давайце пакаштуем новае. 00:11:34.990 --> 00:11:36.051 Дзякуй. 00:11:36.463 --> 00:11:37.755 (Апладысменты)