1 00:00:09,305 --> 00:00:15,209 Для прыкладна 365 мільёнаў людзей англійская мова з'яўляецца роднай. 2 00:00:16,609 --> 00:00:20,710 Больш за два мільярды іншых вывучаюць ці размаўляюць па-англійску 3 00:00:20,711 --> 00:00:23,059 як на замежнай мове. 4 00:00:24,376 --> 00:00:26,082 Калі размаўляеш па-англійску, 5 00:00:26,083 --> 00:00:31,535 цябе зразумеюць амаль 2,5 мільярды чалавек. 6 00:00:32,485 --> 00:00:36,838 Дык навошта тады трэба вывучаць іншыя замежныя мовы? 7 00:00:36,839 --> 00:00:41,143 Толькі хіба час губляць? 8 00:00:41,144 --> 00:00:45,382 Нэльсана Мандэлу вельмі жорстка крытыкавалі 9 00:00:45,383 --> 00:00:49,112 чорныя паўднёваафрыканцы за тое, што ён размаўляў на афрыкаанс. 10 00:00:50,022 --> 00:00:51,488 На што ён адказаў: 11 00:00:51,489 --> 00:00:55,225 «Калі гутарыш з некім на зразумелай яму мове, 12 00:00:56,055 --> 00:00:57,613 гэта дойдзе яму да галавы. 13 00:00:59,023 --> 00:01:02,040 А калі будзеш размаўляць на яго роднай мове, 14 00:01:02,720 --> 00:01:04,312 гэта дойдзе чалавеку да сэрца.» 15 00:01:05,391 --> 00:01:06,661 Таму вось што: 16 00:01:06,662 --> 00:01:09,330 калі хочаце перацягнуць каго-небудзь на свой бок, 17 00:01:09,331 --> 00:01:11,705 трэба звяртацца да іх сэрцаў. 18 00:01:13,185 --> 00:01:14,973 Гэта добра ведаюць Рымскія Папы. 19 00:01:14,974 --> 00:01:18,884 Ян Павел II добра валодаў амаль дзесяццю мовамі 20 00:01:18,885 --> 00:01:22,343 і ведаў яшчэ амаль тузін на пачатковым узроўні. 21 00:01:22,953 --> 00:01:26,591 Куды б ён ні прыязджаў, ён звяртаўся да людзей 22 00:01:26,592 --> 00:01:30,847 і казаў ім хаця б колькі сказаў на іх роднай мове. 23 00:01:30,848 --> 00:01:35,845 І гэта было вельмі важна для яго папулярнасці. 24 00:01:37,395 --> 00:01:39,804 Тыя, у каго ёсць цешча з іншай краіны, 25 00:01:39,805 --> 00:01:43,265 або будучая цешча-замежніца, таксама ведаюць пра гэта. 26 00:01:44,005 --> 00:01:46,406 З дзяўчынай можна размаўляць па-англійску, 27 00:01:46,407 --> 00:01:50,552 але калі хочаце мець добрыя стасункі з яе маці, 28 00:01:51,222 --> 00:01:55,181 то маладыям людзям даводзіцца вывучаць самыя неверагодныя мовы, 29 00:01:55,185 --> 00:01:56,872 напрыклад, галандскую. 30 00:01:56,876 --> 00:01:58,668 (Смех) 31 00:01:58,676 --> 00:02:01,104 Але звычайна атрымліваецца. 32 00:02:01,974 --> 00:02:03,300 Чаму? 33 00:02:04,030 --> 00:02:09,044 Таму што наша родная мова часта пераплецена 34 00:02:09,045 --> 00:02:13,050 з нашай існасцю, нашым самавызначэннем. 35 00:02:13,051 --> 00:02:17,694 Уся наша гісторыя да глыбіняў прасякнута, 36 00:02:17,695 --> 00:02:20,727 насычана роднай мовай. 37 00:02:21,451 --> 00:02:27,648 Столькі ўспамінаў і пачуццяў, якія звязаны са словамі, выразамі, 38 00:02:28,764 --> 00:02:31,642 нават з граматыкай, з якой мы выраслі. 39 00:02:32,646 --> 00:02:37,141 Калі вывучаеш мову другога чалавека, 40 00:02:37,142 --> 00:02:40,350 ты паказваеш, што ты сумленна цікавішся 41 00:02:40,351 --> 00:02:44,168 яго жыццём, яго асобай. 42 00:02:44,959 --> 00:02:47,585 Хіба ж цешчы гэта не будзе прыемна? 43 00:02:48,711 --> 00:02:52,581 Калі чуеш сваю мову, адчуваеш далучэнне. 44 00:02:53,834 --> 00:02:55,617 Калі вандруеш 45 00:02:55,618 --> 00:02:59,592 і ўвесь час размаўляеш на замежнай мове колькі дзён ці тыдняў, 46 00:03:00,642 --> 00:03:03,011 у той момант, калі сядаеш у самалёт, 47 00:03:03,012 --> 00:03:06,279 дзе цябе вітае сцюард на тваёй мове, 48 00:03:06,280 --> 00:03:08,408 ты адразу ведаеш, што ляціш дадому. 49 00:03:10,478 --> 00:03:14,450 Калі б матчына мова мела водар, 50 00:03:14,451 --> 00:03:18,680 мне здаецца, што яна пахла б печывам, 51 00:03:18,681 --> 00:03:21,103 ці курыным бульёнам, ад якога лагодна, 52 00:03:21,773 --> 00:03:23,828 або бабулінай парфумай, 53 00:03:24,668 --> 00:03:27,941 можа крыху і нафталінам ад молі. 54 00:03:28,742 --> 00:03:34,000 Можа быць, таму і штучныя мовы 55 00:03:34,001 --> 00:03:40,301 накшталт эсперанта не так распаўсюдзіліся, як хацелася. 56 00:03:41,212 --> 00:03:44,212 Нягледзячы на тое, што яны былі вельмі ладна створаны 57 00:03:44,213 --> 00:03:46,995 і вывучаць іх было вельмі лёгка, 58 00:03:48,334 --> 00:03:53,085 ніводная краіна не абрала сабе штучную мову ў якасці дзяржаўнай. 59 00:03:53,948 --> 00:03:58,939 Ні нават у якасці замежнай мовы да сістэматычнага выкладання 60 00:03:58,940 --> 00:04:02,564 ў школах па ўсёй краіне на працягу доўгага часу, 61 00:04:03,414 --> 00:04:05,161 хаця такія спробы былі. 62 00:04:05,831 --> 00:04:11,871 Разам з тым, негледзячы на цяжкасці натуральных моў, 63 00:04:11,872 --> 00:04:15,434 накшталт бясконцых выключэнняў, 64 00:04:15,435 --> 00:04:20,154 разыходжанняў паміж правапісам і вымаўленнем, 65 00:04:20,156 --> 00:04:24,694 часам абсурднай цяжкасцю граматыкі — 66 00:04:25,655 --> 00:04:27,304 негледзячы на ўсё гэта 67 00:04:28,304 --> 00:04:34,192 мы аддаем перавагу мовам, што арганічна «выраслі» сярод людзей. 68 00:04:35,812 --> 00:04:39,654 Штучныя мовы даходзяць да галавы. 69 00:04:40,774 --> 00:04:44,772 Натуральныя мовы пахнуць печывам. 70 00:04:46,056 --> 00:04:51,981 Для Нэльсана Мандэлы вывучэнне афрыкаансу было падобна да «ведай варагоў сваіх». 71 00:04:51,982 --> 00:04:56,910 Ён казаў: «Трэба ведаць іх мову, іх захапленні, 72 00:04:56,911 --> 00:05:00,243 і спадзяванні, і страхі, калі хочаце перамагчы іх». 73 00:05:01,073 --> 00:05:03,644 Атрымалася. Ён перамог. 74 00:05:04,724 --> 00:05:08,186 Але не ўвесь жа час змагацца з ворагамі, так? 75 00:05:09,254 --> 00:05:12,111 Гэта тычыцца ўсіх стасункаў паміж людзьмі. 76 00:05:13,445 --> 00:05:17,746 І я ніколі б не сцвярджала, што ўсе цешчы ворагі 77 00:05:17,747 --> 00:05:18,983 паводле азначэння. 78 00:05:19,833 --> 00:05:22,762 Сем ці восемь гадоў таму 79 00:05:22,763 --> 00:05:25,642 я ехала праз Польшчу з сям'ёй. 80 00:05:27,172 --> 00:05:31,413 Крамы ўжо зачыняліся, а нам трэба было купіць чаго паесці. 81 00:05:32,257 --> 00:05:35,692 Нарэшце мы ўбачылі супермаркет на другім баку вуліцы. 82 00:05:36,908 --> 00:05:41,637 Да яго можна было пад'ехаць, толькі калі развернешся. 83 00:05:41,638 --> 00:05:43,328 Я так і зрабіла. 84 00:05:44,368 --> 00:05:46,578 Гэта, магчыма, было небяспечна. 85 00:05:47,528 --> 00:05:49,696 І напэўна супраць правілаў. 86 00:05:52,065 --> 00:05:57,638 Ужо стоячы на паркінгу, я нават не паспела заглушыць матор, 87 00:05:58,238 --> 00:06:00,053 як раптам пачула «тук-тук». 88 00:06:01,250 --> 00:06:06,096 Я апусціла вакно і ўбачыла дзве пары вачэй. 89 00:06:07,624 --> 00:06:11,963 Кожная з іх належала паліцэйскаму. 90 00:06:13,296 --> 00:06:17,564 Польскую я добра не ведала 91 00:06:17,565 --> 00:06:19,255 нават у лепшыя часы, 92 00:06:19,985 --> 00:06:23,526 але магла парай слоў перакінуцца на лёгкія тэмы. 93 00:06:24,336 --> 00:06:27,780 Але ў той момант, калі мне было сорамна, 94 00:06:28,620 --> 00:06:31,755 а на мяне пазіралі вочы двух праваахоўнікаў ва ўніформе, 95 00:06:33,175 --> 00:06:38,315 кожнае разумнае польскае слова, якое я калісьці ведала, з мяне вылецела. 96 00:06:39,719 --> 00:06:43,789 Але доўга я не разважала 97 00:06:44,549 --> 00:06:47,728 і паспрабавала знайсці выйсце з гэтай сітуацыі па-англійску. 98 00:06:49,078 --> 00:06:53,318 Валоданне англійскай давала б мне моўную перавагу, 99 00:06:54,278 --> 00:06:57,280 але паліцэйскія адчувалі сабе няёмка. 100 00:06:58,244 --> 00:07:00,934 Таму трэба было прытрымлівацца польскай. 101 00:07:01,774 --> 00:07:02,798 Як? 102 00:07:04,479 --> 00:07:08,699 Маленькі куточак польскай мовы, які меўся ў маім мазгу, быў пусты, 103 00:07:10,388 --> 00:07:11,965 акрамя адной рэчы. 104 00:07:13,204 --> 00:07:17,942 Я так гэта часта паўтарала, 105 00:07:17,943 --> 00:07:20,814 што магла гэта напець нават у сне. 106 00:07:22,501 --> 00:07:24,960 Гэта быў дзіцячы верш 107 00:07:27,563 --> 00:07:29,652 пра... хворую жабу. 108 00:07:30,273 --> 00:07:32,251 (Смех) 109 00:07:32,951 --> 00:07:34,522 Што было, тое было. 110 00:07:34,523 --> 00:07:39,523 Я ведаю, што звар'яцела, але змарозіла: 111 00:07:40,417 --> 00:07:42,532 (па-польску): «Вось захварэла жаба, 112 00:07:42,532 --> 00:07:46,084 пайшла да доктара і кажа, што хворая. 113 00:07:46,085 --> 00:07:50,458 Доктар надзеў акуляры, таму што быў стары.» 114 00:07:51,564 --> 00:07:53,882 Я пагледзела на паліцэйскіх. 115 00:07:53,883 --> 00:07:56,483 Яны на мяне вытарашчылі вочы. 116 00:07:56,484 --> 00:07:57,813 (Смех) 117 00:07:58,653 --> 00:08:01,659 Я толькі памятаю, што адзін з іх пачухаў патыліцу. 118 00:08:02,669 --> 00:08:05,242 І яны ўсміхнуліся. 119 00:08:06,112 --> 00:08:07,339 Усміхнуліся. 120 00:08:07,340 --> 00:08:10,879 І тады я супакоілася, 121 00:08:10,880 --> 00:08:14,256 дастаткова, каб знайці колькі патрэбных слоў, 122 00:08:14,257 --> 00:08:16,677 што нібы «заскочылі» назад у галаву. 123 00:08:16,688 --> 00:08:19,687 Я змагла прамармытаць колькі сказаў кшталту: 124 00:08:19,688 --> 00:08:23,483 «Прабачце. Трэба ежа. Ніколі больш.» 125 00:08:24,763 --> 00:08:26,262 Яны ад мяне адчапілся. 126 00:08:27,334 --> 00:08:32,458 А калі я пабегла да крамы, яны пажадалі: «Szczęśliwej podróży!» 127 00:08:32,480 --> 00:08:34,020 «Шчаслівай дарогі!» 128 00:08:34,650 --> 00:08:39,006 Я не стаўлю мэтай падбухторыць вас вучыць мовы, 129 00:08:39,006 --> 00:08:42,696 каб вандраваць па свеце, парушаць законы і пазбягаць кары. 130 00:08:44,586 --> 00:08:49,481 Гэты эпізод паказвае, як некалькі словаў, 131 00:08:50,261 --> 00:08:53,760 якімі простымі ці дурнымі яны б ні былі, проста пара словаў, 132 00:08:53,761 --> 00:08:57,991 могуць дайсці менавіта да сэрца і растапіць яго. 133 00:08:58,901 --> 00:09:01,771 Дарэчы, была альтэрнатыва хворай жабе: 134 00:09:01,772 --> 00:09:04,207 я яшчэ ведала добра 135 00:09:05,857 --> 00:09:07,232 песню п'яніц. 136 00:09:07,233 --> 00:09:08,525 (Смех) 137 00:09:09,185 --> 00:09:11,394 Але наўрад ці яны б усміхнуліся, 138 00:09:12,124 --> 00:09:14,430 пэўна, я б апынулася ў пастарунку, 139 00:09:14,431 --> 00:09:15,891 каб здаць аналіз на алкаголь. 140 00:09:17,603 --> 00:09:21,133 Не трэба вучыць шмат моваў, 141 00:09:21,134 --> 00:09:24,153 не трэба вучыць іх дасканала. 142 00:09:24,154 --> 00:09:26,162 Малыя рэчы робяць шмат. 143 00:09:27,122 --> 00:09:30,383 Дзесяць словаў да сэрца дадуць большы імпульс 144 00:09:30,384 --> 00:09:32,964 за тысячу словаў, што дойдуць да галавы. 145 00:09:34,644 --> 00:09:38,741 Вы можаце абіраць: англійская і сустракацца «на нейтралцы». 146 00:09:39,851 --> 00:09:44,822 Або стаць тым, хто здолее перайсці праз нейтральную паласу 147 00:09:44,823 --> 00:09:49,393 і пазнаёміцца з новым сябрам, ці супраціўнікам — кім бы ён ні быў, — 148 00:09:49,394 --> 00:09:51,480 на яго тэрыторыі. 149 00:09:52,375 --> 00:09:55,334 Размаўляць на нечай мове не азначае слабасць, 150 00:09:55,336 --> 00:09:57,066 а сведчыць пра вашую сілу. 151 00:09:57,856 --> 00:10:04,241 Толькі чалавек, які мае смеласць і намагаецца перайсці праз нейтралку, 152 00:10:05,221 --> 00:10:06,923 у канцы перамагае. 153 00:10:08,292 --> 00:10:12,210 Не бойцеся зрабіць памылкі. Памылкі робяць вас людзьмі. 154 00:10:12,918 --> 00:10:16,836 Нават у гэтым выпадку ёсць прыемнае: 155 00:10:18,091 --> 00:10:20,692 калі зробіш памылку, 156 00:10:20,693 --> 00:10:26,090 гэта будзе для іншых шанцам, каб дапамагчы табе і пазнаёміцца. 157 00:10:26,091 --> 00:10:31,933 І ў гэтым выпадку тая сувязь, што вы распачалі, будзе мацнейшай. 158 00:10:32,934 --> 00:10:37,190 Дык вы хочаце, каб вас разумелі? 159 00:10:38,320 --> 00:10:39,970 Хочаце мець сувязі? 160 00:10:41,650 --> 00:10:46,520 Давайце ўсе працягнем вывучаць і карыстацца англійскай мовай. 161 00:10:48,080 --> 00:10:52,561 Так мы зможам гутарыць з разнастайнымі людзьмі, як тут на ТЕDx. 162 00:10:53,591 --> 00:10:57,697 Англійская мова — моцны інструмент распаўсюджвання ведаў, 163 00:10:57,698 --> 00:11:03,750 міжнародных зносін па сусветных праблемах. 164 00:11:04,940 --> 00:11:10,161 Больш за тое, англійская мова — гэта шаша да 365 мільёнаў сэрцаў. 165 00:11:11,131 --> 00:11:17,170 Для 365 мільёнаў сэрцаў англійская мова пахне печывам. 166 00:11:18,927 --> 00:11:20,517 Але чаму спыняцца на гэтым? 167 00:11:22,007 --> 00:11:24,535 Чаму б не зрабіць большага 168 00:11:24,536 --> 00:11:27,696 і вывучыць яшчэ адну замежную мову? 169 00:11:28,776 --> 00:11:31,784 Печыва можа смакаваць па-рознаму. 170 00:11:31,785 --> 00:11:34,181 Давайце пакаштуем новае. 171 00:11:34,990 --> 00:11:36,051 Дзякуй. 172 00:11:36,463 --> 00:11:37,755 (Апладысменты)