У мяне 99 праблем, і паралюш толькі адна з іх
-
0:01 - 0:03Прывітанне, ТЭДаўкі, як маецца?
-
0:03 - 0:04(Воплескі ўхвалення)
-
0:04 - 0:05Недастаткова.
-
0:05 - 0:08Прывітанне, ТЭДаўкі, як маецца?
-
0:08 - 0:10(Моцныя воплескі ўхвалення)
-
0:10 - 0:12Мае імя - Майсун Заід,
-
0:12 - 0:14і я не п'яная,
-
0:14 - 0:17але доктар, які прымаў роды ў маёй маці, быў.
-
0:17 - 0:21Ён парэзаў маю маму шэсць разоў
-
0:21 - 0:23у шэсць бакоў,
-
0:23 - 0:26амаль душачы маленькую мяне ў працэсе.
-
0:26 - 0:28З-за гэтага ў мяне цэрэбральны паралюш,
-
0:28 - 0:31гэта значыць, што я ўвесь час трасуся.
-
0:31 - 0:34Гляньце.
-
0:34 - 0:37Гэта стомна. Я быццам
адразу ж спявачка Шакіра -
0:37 - 0:39і баксёр Мухамед Алі.
-
0:39 - 0:42(Смех)
-
0:42 - 0:44Паралюш - не генэтычная хвароба.
-
0:44 - 0:47Гэта - прыроджаная загана.
Не вірус, які можна падхапіць. -
0:47 - 0:50На маціцы мае мамы не было нагавору,
-
0:50 - 0:54паралюш мой не з-за таго, што
мае бацькі - стрыечныя брат і сястра, -
0:54 - 0:55хаця гэтак і ёсць.
-
0:55 - 0:59(Смех)
-
0:59 - 1:02Цэрэбральны паралюш
здараецца з-за выпадкаў, -
1:02 - 1:04накшталт таго, што здарылася
са мной у дзень народзінаў. -
1:04 - 1:09Мне трэба вас папярэдзіць,
што я не натхняю, -
1:09 - 1:12і што я не хачу, каб
хто-кольвек у аўдыторыі -
1:12 - 1:13мяне шкадаваў.
-
1:13 - 1:15Бо я ўпэўнена, што калісь у жыцці
-
1:15 - 1:19вы таксама марылі пра тое,
каб быць з фізічным недахопам. -
1:19 - 1:21Далучайцеся да экскурсу.
-
1:21 - 1:24На двары - куцця, вы каля гіпермаркета,
-
1:24 - 1:27вы ездзіце наўкол і наўкол,
шукаючы паркоўку, -
1:27 - 1:29і што вы бачыце?
-
1:29 - 1:34Проста перад уваходам
пустыя паркоўкі для інвалідаў. -
1:34 - 1:36Тут вы сабе і думаеце: "От было б добра
-
1:36 - 1:38хоць трохі быць непаўнавартым!"
-
1:38 - 1:43(Смех)
-
1:43 - 1:45Я павінна прызнацца,
-
1:45 - 1:49што ў мяне 99 праблем,
і паралюш - толькі адна з іх. -
1:49 - 1:52Каб існавала алімпіяда па прыгнёце,
-
1:52 - 1:54я б атрымала залаты медаль.
-
1:54 - 1:59Я - палестынка, мусульманка,
жанчына, інвалід, -
1:59 - 2:02і я жыву ў кансерватыўным штаце Нью Джэрсі.
-
2:02 - 2:08(Смех)
(Воплескі) -
2:08 - 2:11Калі вам пасля гэтай інфармацыі
ваша асабістае жыццё
не падалося райскім, дарэмна. -
2:11 - 2:14Я з Кліфсайд Парку што ў Нью Джэрсі.
-
2:14 - 2:17Мне заўсёды было даспадобы,
-
2:17 - 2:19што ініцыялы і майго гораду [анг. C.P.],
-
2:19 - 2:21і маёй хваробы [анг. C.P.] супадаюць.
-
2:21 - 2:23Мне таксама вельмі падабаецца,
што калі б я захацела -
2:23 - 2:25прашпацыраваць ад нашае хаты
да горада Нью Ёрка, я б магла. -
2:25 - 2:28Шмат з тых, у каго паралюш, не ходзяць,
-
2:28 - 2:31але мае бацькі не верылі ў "немагчыма".
-
2:31 - 2:33Мой бацька заўсёды паўтараў:
-
2:33 - 2:37"Ты ўсё можаш, м-м-можаш!"
-
2:37 - 2:40(Смех)
-
2:40 - 2:43Таму, калі мае тры
старэйшыя сястры мылі падлогу, -
2:43 - 2:44я мыла падлогу.
-
2:44 - 2:47Калі мае тры старэйшыя сястры
пайшлі ў дзяржаўную школу, -
2:47 - 2:49мае бацькі падалі ў суд, каб школа
-
2:49 - 2:51прыняла і мяне,
-
2:51 - 2:53і калі мы нешта рабілі не на "выдатна",
-
2:53 - 2:55маміным тапкам трапляла ўсім.
-
2:55 - 2:58(Смех)
-
2:58 - 3:01Мой бацька навучыў
мяне хадзіць ва ўзросце 5-ці год, -
3:01 - 3:03ён ставіў мае пяткі на свае ногі
-
3:03 - 3:05і йшоў.
-
3:05 - 3:08Другой тактыкай была матлянне
-
3:08 - 3:12доларавай купюрай перада мной,
каб я за ёй цягнулася. -
3:12 - 3:14(Смех)
-
3:14 - 3:17У мяне моцны дух стрыптызёршы,
як выявілася. -
3:17 - 3:18(Смех)
-
3:18 - 3:21Так яно. У першы дзень пачатковай школы,
-
3:21 - 3:23я ішла па-чэпіёнску.
-
3:23 - 3:27Чэмпіёнам, якога даўбанулі зашмат разоў.
-
3:27 - 3:30У працэсе майго сталення
ў горадзе было толькі 6 арабаў, -
3:30 - 3:33усе з маёй сям'і.
-
3:33 - 3:35Зараз там жыве 20 арабаў,
-
3:35 - 3:38яны як і раней усе з маёй сям'і.
(Смех) -
3:38 - 3:41Я думаю, ніхто так і
не заўважыў, што мы не італьянцы. -
3:41 - 3:46(Смех)
(Воплескі) -
3:48 - 3:51Гэта было да 11 верасня 2001,
значыцца да таго, -
3:51 - 3:55як палітыкі дазволілі сабе
карыстацца лозунгам -
3:55 - 3:57"ненавіжу мусульман" у палітычных мэтах.
-
3:57 - 4:00Людзям, што былі вакол мяне
ў дзяцінстве, не пярэчыла мая вера. -
4:00 - 4:03Але яны хваляваліся за мяне,
-
4:03 - 4:05што я струпянею ад голаду падчас Рамадану.
-
4:05 - 4:07Я ім тлумачыла, што
на мне дастаткова тлушчу, -
4:07 - 4:09каб з яго жыць тры поўныя месяцы,
-
4:09 - 4:14таму пасціцца ад золку ранічнага да
вячэрняга для мяне бы з'есці які слодыч. -
4:14 - 4:17Калісь я танчыла чачотку на Брадвеі.
-
4:17 - 4:21Менавіта так, на Брадвеі. Дзікунства!
(Воплескі) -
4:21 - 4:23У маіх бацькоў не хапала
грошай на фізіятэрапію, -
4:23 - 4:25замест гэтага я хадзіла ў школу танцаў.
-
4:25 - 4:27Я навучылася танчыць на абцасах,
-
4:27 - 4:29дый хадзіць таксама.
-
4:29 - 4:30Я са штату Нью Джэрсі,
-
4:30 - 4:33мы любім шыкоўна выглядаць,
-
4:33 - 4:37таму калі мае сяброўкі апраналі
абцасы, я рабіла тое ж самае. -
4:37 - 4:40А калі мае сяброўкі езділі
ўлетку на ўзбярэжжа Джэрсі, -
4:40 - 4:42я туды не трапляла.
-
4:42 - 4:45Улетку я была на вайне,
-
4:45 - 4:47бо мае бацькі хваляваліся,
-
4:47 - 4:49што калі мы не будзем вяртацца ў Палестыну
-
4:49 - 4:51кожнае лета,
-
4:51 - 4:53з нас вырасце якая-небудзь Мадонна.
-
4:53 - 4:58(Смех)
-
4:58 - 5:01На летніх канікулах часта мой бацька
-
5:01 - 5:03спрабаваў мяне лячыць.
-
5:03 - 5:05Гэтак я піла малако аленя,
-
5:05 - 5:07ляжала з гарачымі чаропкамі на спіне,
-
5:07 - 5:09мяне макалі ў ваду Мёртвага Мора,
-
5:09 - 5:12я памятаю, як вада пякла мне вочы,
-
5:12 - 5:14а я сабе думала: "Атрымалася! Атрымалася!"
-
5:14 - 5:17(Смех)
-
5:17 - 5:21Нам удалося знайсці лячэнне-цуд − ёга!
-
5:21 - 5:24Павінна сказаць, што гэты цуд вельмі нудны,
-
5:24 - 5:25але да ёгі
-
5:25 - 5:28я была гумарысткай, якая
не магла нават стаяць на сцэне. -
5:28 - 5:32А зараз я магу стаяць на галаве.
-
5:32 - 5:37Мае бацькі замацавалі ўва мне веру,
-
5:37 - 5:39што я ўсяго магу дасягнуць,
-
5:39 - 5:41таму пра ўсё магу марыць,
-
5:41 - 5:43і я пачала марыць
-
5:43 - 5:47здымацца ў мыльнай оперы "Галоўны шпіталь".
-
5:47 - 5:49Я трапіла ва ўніверсітэт
з добрай стыпендыяй -
5:49 - 5:52з-за працэсу пазітыўнай дыскрымінацыі,
-
5:52 - 5:54а я падыходзіла да
слупкоў усіх абавязковых лічбаў; -
5:54 - 5:57і я адвучылася
ў дзяржуніверсітэце Арызоны. -
5:57 - 6:01Я была бы ўлюбёная котка
для ўсяго тэатральнага факультэту. -
6:01 - 6:03Усім я была даспадобы.
-
6:03 - 6:06За студэнтаў, якім далёка да
інтэлігенцыі, я рабіла хатнія заданні, -
6:06 - 6:08я атрымоўвала "выдатна" на маіх прадметах,
-
6:08 - 6:11я атрымоўвала "выдатна" на іхніх прадметах.
-
6:11 - 6:13Кожны раз калі я выконвала сцэну
-
6:13 - 6:14з "Шклянога звярынцу" Тэнесі Уільямса,
-
6:14 - 6:17мае выкладчыкі румзалі.
-
6:17 - 6:19Але на галоўныя ролі мяне не бралі.
-
6:19 - 6:21Нарэшце, падчас майго апошняга году,
-
6:21 - 6:23факультэт вырашыў паставіць спектакль
-
6:23 - 6:25"У Джэксане танчыцца сапраўды паволі".
-
6:25 - 6:28Гэта - п'еса пра дзяўчыну,
у якой цэрэбральны паралюш. -
6:28 - 6:30У мяне цэрэбральны паралюш.
-
6:30 - 6:33Я пачала ўсім распавядаць,
-
6:33 - 6:35што ў мяне будзе галоўная роля.
-
6:35 - 6:36У мяне ж цэрэбральны паралюш!
-
6:36 - 6:39Свабода! Свабода!
-
6:39 - 6:42Дзякуй Богу за свабоду!
-
6:42 - 6:45Мне не далі ролю. (Смех)
-
6:45 - 6:48Яе далі Шэры Браун.
-
6:48 - 6:50Я пабегла да дэкана факультэта
-
6:50 - 6:53істэрычна плачучы,
быццам забілі майго ката, -
6:53 - 6:54каб запытацца чаму не мне,
-
6:54 - 6:56а яна мне ў адказ -
-
6:56 - 6:59яны падумалі, што я б
не змагла зыграць трукі. -
6:59 - 7:01А я ёй: "Выбачаюся, але калі я
не магу зрабіць тыя трукі, -
7:01 - 7:03дык галоўная гераіня і пагатоў!"
-
7:03 - 7:08(Смех)
(Воплескі) -
7:11 - 7:16Гэта - роля, якую я,
можна казаць, нарадзілася іграць, -
7:16 - 7:21а яны далі яе камусь без паралюшу.
-
7:21 - 7:23Рэальнасць не адрознівалася
ад універсітэту. -
7:23 - 7:25У Галівудзе агідная звычка
-
7:25 - 7:27даваць ролі калек
-
7:27 - 7:30акторам са здаровым целам.
-
7:30 - 7:33Атрымаўшы дыплом я звярнулася дадому,
-
7:33 - 7:35і маёй першай акторскай працай
-
7:35 - 7:37была роля статысткі ў мыльнай
оперы для хатніх гаспадынь. -
7:37 - 7:39Мая мара рабілася яўю.
-
7:39 - 7:41Я ведала, што хутка мае ролі зменяцца
-
7:41 - 7:46з нейкага за суседнім столікам
да нязвыклай лепшай сяброўкі. -
7:46 - 7:49Замест гэтага я працягвала
заставацца трошкі больш
чым мэбляй на экране, -
7:49 - 7:51якую і распазнаць можна толькі з патыліцы;
-
7:51 - 7:53тады я зразумела,
-
7:53 - 7:55што тыя, хто размяркоўвае ролі,
-
7:55 - 7:59не бяруць здымацца тоўсценькіх
немясцовых актораў-інвалідаў. -
7:59 - 8:01Яны бяруць толькі беззаганных людзей.
-
8:01 - 8:04Ёсць з гэтага правіла выключэнні.
-
8:04 - 8:06Я сталела, гледзячы фільмы з Вупі Голдберг,
-
8:06 - 8:08Разанай Бар, Эллен,
-
8:08 - 8:10і аднолькавае паміж гэтымі
жанчынамі было толькі адно: -
8:10 - 8:12яны былі комікамі.
-
8:12 - 8:14Таму я і стала акторкай размоўнага жанру.
-
8:14 - 8:19(Смех)
(Воплескі) -
8:20 - 8:24Маёй першай працай на гэтай ніве
-
8:24 - 8:26была перавозка знакамітых комікаў
з Нью Ёрку да Нью Джэрсі. -
8:26 - 8:28Мне ніколі не запамятаваць
твар першага пасажыра, -
8:28 - 8:31якога я колісь вязла,
-
8:31 - 8:34калі ён зразумеў, што перавышае хуткасць
на адной з галоўных дарог, -
8:34 - 8:37а машынай кіруе жанчына з паралюшам.
-
8:37 - 8:39Я выступала на сцэнах па ўсёй Амерыцы,
-
8:39 - 8:43таксама і па-арабску на Сярэднім Усходзе,
-
8:43 - 8:46і я была без хусткі на галаве
і без ціску цэнзуры. -
8:46 - 8:48Некаторыя кажуць,
-
8:48 - 8:50што я першы арабскі комік.
-
8:50 - 8:52Не па мне дэкляраваць першаснасць,
-
8:52 - 8:55але я ведаю напэўна,
што арабы ніколі не чулі -
8:55 - 8:59дурное плёткі, што жанчыны нясмешныя,
-
8:59 - 9:03яны на нашыя жарты голасна рагочуць.
-
9:03 - 9:08У 2003-ім, мой брат
ад другіх маці і бацькі, -
9:08 - 9:10Дзін Абейдала, і я разам распачалі
-
9:10 - 9:12нью-ёркскі фестываль
арабска-амерыкаснкага гумару, -
9:12 - 9:14якому ўжо 10 год.
-
9:14 - 9:17Нашай мэтай была
перамена негатыўнага паказу -
9:17 - 9:20амеры-арабаў у СМІ,
-
9:20 - 9:22а таксама прыпомніць спадарам з касцінгу,
-
9:22 - 9:25што афганцы і арабы не аднае крыві.
-
9:25 - 9:28(Смех)
-
9:28 - 9:34Рэклавамаць арабаў было нашмат лягчэй,
-
9:34 - 9:36чым змагацца
-
9:36 - 9:39з таўраваннем фізічнай непаўназдольнасці.
-
9:39 - 9:41Мой вялікі шанец знайшоў мяне ў 2010-м.
-
9:41 - 9:43Мяне запрасілі ў якасці госця
-
9:43 - 9:44у праграму навінаў
на кабельным тэлебачанні -
9:44 - 9:46"Адваротны адлік з Кітам Олберманам".
-
9:46 - 9:49Я заходжу ў студыю выглядаючы,
бы я трапіла на балю, -
9:49 - 9:52яны прыспешваюць мяне заходзіць
-
9:52 - 9:57і садзяць мяне на
круцёлкае крэсла на колах. -
9:57 - 10:00Я пазірнула на дырэктара
выпуску са словамі: -
10:00 - 10:02"А другога крэсла
нельга было б знайсці, калі ласка?" -
10:02 - 10:04Яна паглядзела на мяне і пачала:
-
10:04 - 10:07"Пяць, чатыры, тры, два..."
-
10:07 - 10:09І пайшлі у прамы эфір.
-
10:09 - 10:11Мне патрэбна было з усяе моцы
трымацца за стол дыктара, -
10:11 - 10:15каб не ад'ехаць далёка
ад камеры падчас эпізода, -
10:15 - 10:18але калі ён скончыўся, я дала ім прыкурыць.
-
10:18 - 10:20У мяне ўрэшце з'явіўся шанец
на вядомасць, а я яго пракаціла, -
10:20 - 10:23і мяне ніколі не запросяць ізноў.
-
10:23 - 10:26Але спадар Олберман
не толькі запрасіў мяне ізноў, -
10:26 - 10:28ён зрабіў мяне паўнацэнным аўтарам,
-
10:28 - 10:32і прыляпіў маё крэсла
ліпкай лентай да падлогі. -
10:32 - 10:35(Смех)
(Воплескі) -
10:37 - 10:39Новым разуменнем падчас мае працы
-
10:39 - 10:41з Кітам Олберманам
-
10:41 - 10:45стала тое, што людцы
ў інтэрнеце − сапраўдная буза. -
10:45 - 10:47Кажуць, што дзеці бязлітасныя,
-
10:47 - 10:50але з мяне ніколі не здзекваліся
ні калі я была маленькай, ні дарослай. -
10:50 - 10:54Раптам здзека з маёй непаўнавартасці
праз інтэрнэт дазволена. -
10:54 - 10:56Гледзячы на ролікі ў інтэрнэце,
-
10:56 - 10:58у каментарыях я магу ўбачыць
-
10:58 - 11:00"чаму яна так трасецца?"
-
11:00 - 11:02"у яе што, у галаве няпоўна?"
-
11:02 - 11:06І мае ўлюбёнае "небарака-тэрарыстка
са скручаным ротам. -
11:06 - 11:07Што з ёй?
-
11:07 - 11:11Нам трэба за яе маліцца."
-
11:11 - 11:13Адзін такі каментатар прапанаваў,
-
11:13 - 11:16каб я дадала інваліднасць
да маіх дасягненняў: -
11:16 - 11:21сцэнарыстка, комік, паралюшніца.
-
11:21 - 11:24Фізічная непаўнавартасць настолькі
відавочная, як і чалавечая раса. -
11:24 - 11:27Калі для чалавека у інвалідным вазку
недатыкальнае жыццё спявачкі Беонсэ, -
11:27 - 11:30няхай і для Беонсэ ягонае
жыццё будзе недатыкальным. -
11:30 - 11:32Інваліды - найбольшыя
-
11:32 - 11:35Так, пляскайце за гэтую праўду.
-
11:35 - 11:37(Воплескі)
-
11:39 - 11:42Людзі з непаўнавартасцямі складаюць
-
11:42 - 11:45найбольшую меншасць у свеце,
але іх колькасць - -
11:45 - 11:47найменьшая ў размоўным жанры.
-
11:47 - 11:49Дактары мне сказалі,
што я ніколі не буду хадзіць, -
11:49 - 11:52а я тут перад вамі.
-
11:52 - 11:54Але каб я сталела ў час сацыяльных сетак,
-
11:54 - 11:56я не думаю, што я б тут была.
-
11:56 - 11:58Я спадзяюся, што разам
-
11:58 - 12:00мы зможам намаляваць
пазітыўны вобраз непаўнавартасці -
12:00 - 12:04як у СМІ, так і ў кожнадзённым жыцці.
-
12:04 - 12:06Можа, калі б вобраз быў больш пазітыўны,
-
12:06 - 12:10было б менш падставаў
для нянавісці праз інтэрнэт. -
12:10 - 12:11А можа б і не.
-
12:11 - 12:13Можа, усё яшчэ патрэбна ўся вёска,
-
12:13 - 12:16каб добра наставіць нашых дзетак.
-
12:16 - 12:18Мой трасучыся жыццёвы шлях
-
12:18 - 12:20завёў мяне ў неверагодныя месцы.
-
12:20 - 12:23Я ішла па чырвоным дыване
-
12:23 - 12:26пораз з мега-зоркамі
мыльных операў Сюзэн Лючы -
12:26 - 12:28і незабыўнай Лорэйн Эрбас.
-
12:28 - 12:31Я здымалася ў фільме з Эдамам Сандлерам,
-
12:31 - 12:33і нават папрацавала з маім кумірам,
-
12:33 - 12:35цудоўным Дэйвам Мэццюзам.
-
12:35 - 12:37Я была адной з галоўных выканаўцаў
-
12:37 - 12:39на турнэ "Здзічэлыя арабы".
-
12:39 - 12:41Я была дэлегатам вялікага штату Нью Джэрсі
-
12:41 - 12:44на канферэнцыі партыі дэмакратаў
-
12:44 - 12:46у 2008-ым.
-
12:46 - 12:49Я заснавала дабрачынную арганізацыю
-
12:49 - 12:51"Дзеці Майсун",
-
12:51 - 12:53якая спрабуе падараваць
дзецям уцекачоў з Палесціны -
12:53 - 12:56хоць крыху тых мажлівасцяў,
што падаравалі мне мае бацькі. -
12:56 - 12:58Але момант, які больш за ўсё памятаю,
-
12:58 - 13:01калі мне давялося - да гэтага моманту
-
13:01 - 13:05(Смех)
(Воплескі) -
13:08 - 13:12Момант, які я найбольш памятаю,
-
13:12 - 13:14гэта калі я выступала перад чалавекам, што
-
13:14 - 13:16бы матылёк ён пырхае,
-
13:16 - 13:18бы пчолка ён пячэ,
-
13:18 - 13:21Алі, Мохамед, клічыцца,
-
13:21 - 13:23але ж і яго трасе (ад хваробы Паркінсона).
-
13:23 - 13:29(Воплескі)
-
13:31 - 13:33Тады быў адзіны раз,
-
13:33 - 13:36калі мой тата бачыў мяне на сцэне,
-
13:36 - 13:39і гэтая мая прамова для яго.
-
13:39 - 13:41(Па-арабску)
-
13:41 - 13:44Мяне зваць Майсун Заід,
-
13:44 - 13:47і калі я м-м-магу, вы таксама м-м-можаце!
-
13:47 - 13:52(Воплескі)
- Title:
- У мяне 99 праблем, і паралюш толькі адна з іх
- Speaker:
- Майсун Заід
- Description:
-
"У мяне цэрэбральны паралюш, і я ўвесь час трасуся" - распавядае Майсун Заід, пачынаючы сваю неверагодную і насамрэч вельмі смешную прамову. "Я быццам адразу ж спявачка Шакіра і баксёр Мухамед Алі". З пачуццём годнасці і гумару, гэтая амеры-арабка раскрывае фіранкі свайго жыцця як акторка, комік, філантроп і змагар за адэкватнае стаўленне да непаўнавартых людзей.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 14:13
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for I got 99 problems ... palsy is just one | ||
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for I got 99 problems ... palsy is just one | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for I got 99 problems ... palsy is just one | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for I got 99 problems ... palsy is just one | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for I got 99 problems ... palsy is just one | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for I got 99 problems ... palsy is just one | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for I got 99 problems ... palsy is just one | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for I got 99 problems ... palsy is just one |