Прывітанне, ТЭДаўкі, як маецца?
(Воплескі ўхвалення)
Недастаткова.
Прывітанне, ТЭДаўкі, як маецца?
(Моцныя воплескі ўхвалення)
Мае імя - Майсун Заід,
і я не п'яная,
але доктар, які прымаў роды ў маёй маці, быў.
Ён парэзаў маю маму шэсць разоў
у шэсць бакоў,
амаль душачы маленькую мяне ў працэсе.
З-за гэтага ў мяне цэрэбральны паралюш,
гэта значыць, што я ўвесь час трасуся.
Гляньце.
Гэта стомна. Я быццам
адразу ж спявачка Шакіра
і баксёр Мухамед Алі.
(Смех)
Паралюш - не генэтычная хвароба.
Гэта - прыроджаная загана.
Не вірус, які можна падхапіць.
На маціцы мае мамы не было нагавору,
паралюш мой не з-за таго, што
мае бацькі - стрыечныя брат і сястра,
хаця гэтак і ёсць.
(Смех)
Цэрэбральны паралюш
здараецца з-за выпадкаў,
накшталт таго, што здарылася
са мной у дзень народзінаў.
Мне трэба вас папярэдзіць,
што я не натхняю,
і што я не хачу, каб
хто-кольвек у аўдыторыі
мяне шкадаваў.
Бо я ўпэўнена, што калісь у жыцці
вы таксама марылі пра тое,
каб быць з фізічным недахопам.
Далучайцеся да экскурсу.
На двары - куцця, вы каля гіпермаркета,
вы ездзіце наўкол і наўкол,
шукаючы паркоўку,
і што вы бачыце?
Проста перад уваходам
пустыя паркоўкі для інвалідаў.
Тут вы сабе і думаеце: "От было б добра
хоць трохі быць непаўнавартым!"
(Смех)
Я павінна прызнацца,
што ў мяне 99 праблем,
і паралюш - толькі адна з іх.
Каб існавала алімпіяда па прыгнёце,
я б атрымала залаты медаль.
Я - палестынка, мусульманка,
жанчына, інвалід,
і я жыву ў кансерватыўным штаце Нью Джэрсі.
(Смех)
(Воплескі)
Калі вам пасля гэтай інфармацыі
ваша асабістае жыццё
не падалося райскім, дарэмна.
Я з Кліфсайд Парку што ў Нью Джэрсі.
Мне заўсёды было даспадобы,
што ініцыялы і майго гораду [анг. C.P.],
і маёй хваробы [анг. C.P.] супадаюць.
Мне таксама вельмі падабаецца,
што калі б я захацела
прашпацыраваць ад нашае хаты
да горада Нью Ёрка, я б магла.
Шмат з тых, у каго паралюш, не ходзяць,
але мае бацькі не верылі ў "немагчыма".
Мой бацька заўсёды паўтараў:
"Ты ўсё можаш, м-м-можаш!"
(Смех)
Таму, калі мае тры
старэйшыя сястры мылі падлогу,
я мыла падлогу.
Калі мае тры старэйшыя сястры
пайшлі ў дзяржаўную школу,
мае бацькі падалі ў суд, каб школа
прыняла і мяне,
і калі мы нешта рабілі не на "выдатна",
маміным тапкам трапляла ўсім.
(Смех)
Мой бацька навучыў
мяне хадзіць ва ўзросце 5-ці год,
ён ставіў мае пяткі на свае ногі
і йшоў.
Другой тактыкай была матлянне
доларавай купюрай перада мной,
каб я за ёй цягнулася.
(Смех)
У мяне моцны дух стрыптызёршы,
як выявілася.
(Смех)
Так яно. У першы дзень пачатковай школы,
я ішла па-чэпіёнску.
Чэмпіёнам, якога даўбанулі зашмат разоў.
У працэсе майго сталення
ў горадзе было толькі 6 арабаў,
усе з маёй сям'і.
Зараз там жыве 20 арабаў,
яны як і раней усе з маёй сям'і.
(Смех)
Я думаю, ніхто так і
не заўважыў, што мы не італьянцы.
(Смех)
(Воплескі)
Гэта было да 11 верасня 2001,
значыцца да таго,
як палітыкі дазволілі сабе
карыстацца лозунгам
"ненавіжу мусульман" у палітычных мэтах.
Людзям, што былі вакол мяне
ў дзяцінстве, не пярэчыла мая вера.
Але яны хваляваліся за мяне,
што я струпянею ад голаду падчас Рамадану.
Я ім тлумачыла, што
на мне дастаткова тлушчу,
каб з яго жыць тры поўныя месяцы,
таму пасціцца ад золку ранічнага да
вячэрняга для мяне бы з'есці які слодыч.
Калісь я танчыла чачотку на Брадвеі.
Менавіта так, на Брадвеі. Дзікунства!
(Воплескі)
У маіх бацькоў не хапала
грошай на фізіятэрапію,
замест гэтага я хадзіла ў школу танцаў.
Я навучылася танчыць на абцасах,
дый хадзіць таксама.
Я са штату Нью Джэрсі,
мы любім шыкоўна выглядаць,
таму калі мае сяброўкі апраналі
абцасы, я рабіла тое ж самае.
А калі мае сяброўкі езділі
ўлетку на ўзбярэжжа Джэрсі,
я туды не трапляла.
Улетку я была на вайне,
бо мае бацькі хваляваліся,
што калі мы не будзем вяртацца ў Палестыну
кожнае лета,
з нас вырасце якая-небудзь Мадонна.
(Смех)
На летніх канікулах часта мой бацька
спрабаваў мяне лячыць.
Гэтак я піла малако аленя,
ляжала з гарачымі чаропкамі на спіне,
мяне макалі ў ваду Мёртвага Мора,
я памятаю, як вада пякла мне вочы,
а я сабе думала: "Атрымалася! Атрымалася!"
(Смех)
Нам удалося знайсці лячэнне-цуд − ёга!
Павінна сказаць, што гэты цуд вельмі нудны,
але да ёгі
я была гумарысткай, якая
не магла нават стаяць на сцэне.
А зараз я магу стаяць на галаве.
Мае бацькі замацавалі ўва мне веру,
што я ўсяго магу дасягнуць,
таму пра ўсё магу марыць,
і я пачала марыць
здымацца ў мыльнай оперы "Галоўны шпіталь".
Я трапіла ва ўніверсітэт
з добрай стыпендыяй
з-за працэсу пазітыўнай дыскрымінацыі,
а я падыходзіла да
слупкоў усіх абавязковых лічбаў;
і я адвучылася
ў дзяржуніверсітэце Арызоны.
Я была бы ўлюбёная котка
для ўсяго тэатральнага факультэту.
Усім я была даспадобы.
За студэнтаў, якім далёка да
інтэлігенцыі, я рабіла хатнія заданні,
я атрымоўвала "выдатна" на маіх прадметах,
я атрымоўвала "выдатна" на іхніх прадметах.
Кожны раз калі я выконвала сцэну
з "Шклянога звярынцу" Тэнесі Уільямса,
мае выкладчыкі румзалі.
Але на галоўныя ролі мяне не бралі.
Нарэшце, падчас майго апошняга году,
факультэт вырашыў паставіць спектакль
"У Джэксане танчыцца сапраўды паволі".
Гэта - п'еса пра дзяўчыну,
у якой цэрэбральны паралюш.
У мяне цэрэбральны паралюш.
Я пачала ўсім распавядаць,
што ў мяне будзе галоўная роля.
У мяне ж цэрэбральны паралюш!
Свабода! Свабода!
Дзякуй Богу за свабоду!
Мне не далі ролю. (Смех)
Яе далі Шэры Браун.
Я пабегла да дэкана факультэта
істэрычна плачучы,
быццам забілі майго ката,
каб запытацца чаму не мне,
а яна мне ў адказ -
яны падумалі, што я б
не змагла зыграць трукі.
А я ёй: "Выбачаюся, але калі я
не магу зрабіць тыя трукі,
дык галоўная гераіня і пагатоў!"
(Смех)
(Воплескі)
Гэта - роля, якую я,
можна казаць, нарадзілася іграць,
а яны далі яе камусь без паралюшу.
Рэальнасць не адрознівалася
ад універсітэту.
У Галівудзе агідная звычка
даваць ролі калек
акторам са здаровым целам.
Атрымаўшы дыплом я звярнулася дадому,
і маёй першай акторскай працай
была роля статысткі ў мыльнай
оперы для хатніх гаспадынь.
Мая мара рабілася яўю.
Я ведала, што хутка мае ролі зменяцца
з нейкага за суседнім столікам
да нязвыклай лепшай сяброўкі.
Замест гэтага я працягвала
заставацца трошкі больш
чым мэбляй на экране,
якую і распазнаць можна толькі з патыліцы;
тады я зразумела,
што тыя, хто размяркоўвае ролі,
не бяруць здымацца тоўсценькіх
немясцовых актораў-інвалідаў.
Яны бяруць толькі беззаганных людзей.
Ёсць з гэтага правіла выключэнні.
Я сталела, гледзячы фільмы з Вупі Голдберг,
Разанай Бар, Эллен,
і аднолькавае паміж гэтымі
жанчынамі было толькі адно:
яны былі комікамі.
Таму я і стала акторкай размоўнага жанру.
(Смех)
(Воплескі)
Маёй першай працай на гэтай ніве
была перавозка знакамітых комікаў
з Нью Ёрку да Нью Джэрсі.
Мне ніколі не запамятаваць
твар першага пасажыра,
якога я колісь вязла,
калі ён зразумеў, што перавышае хуткасць
на адной з галоўных дарог,
а машынай кіруе жанчына з паралюшам.
Я выступала на сцэнах па ўсёй Амерыцы,
таксама і па-арабску на Сярэднім Усходзе,
і я была без хусткі на галаве
і без ціску цэнзуры.
Некаторыя кажуць,
што я першы арабскі комік.
Не па мне дэкляраваць першаснасць,
але я ведаю напэўна,
што арабы ніколі не чулі
дурное плёткі, што жанчыны нясмешныя,
яны на нашыя жарты голасна рагочуць.
У 2003-ім, мой брат
ад другіх маці і бацькі,
Дзін Абейдала, і я разам распачалі
нью-ёркскі фестываль
арабска-амерыкаснкага гумару,
якому ўжо 10 год.
Нашай мэтай была
перамена негатыўнага паказу
амеры-арабаў у СМІ,
а таксама прыпомніць спадарам з касцінгу,
што афганцы і арабы не аднае крыві.
(Смех)
Рэклавамаць арабаў было нашмат лягчэй,
чым змагацца
з таўраваннем фізічнай непаўназдольнасці.
Мой вялікі шанец знайшоў мяне ў 2010-м.
Мяне запрасілі ў якасці госця
у праграму навінаў
на кабельным тэлебачанні
"Адваротны адлік з Кітам Олберманам".
Я заходжу ў студыю выглядаючы,
бы я трапіла на балю,
яны прыспешваюць мяне заходзіць
і садзяць мяне на
круцёлкае крэсла на колах.
Я пазірнула на дырэктара
выпуску са словамі:
"А другога крэсла
нельга было б знайсці, калі ласка?"
Яна паглядзела на мяне і пачала:
"Пяць, чатыры, тры, два..."
І пайшлі у прамы эфір.
Мне патрэбна было з усяе моцы
трымацца за стол дыктара,
каб не ад'ехаць далёка
ад камеры падчас эпізода,
але калі ён скончыўся, я дала ім прыкурыць.
У мяне ўрэшце з'явіўся шанец
на вядомасць, а я яго пракаціла,
і мяне ніколі не запросяць ізноў.
Але спадар Олберман
не толькі запрасіў мяне ізноў,
ён зрабіў мяне паўнацэнным аўтарам,
і прыляпіў маё крэсла
ліпкай лентай да падлогі.
(Смех)
(Воплескі)
Новым разуменнем падчас мае працы
з Кітам Олберманам
стала тое, што людцы
ў інтэрнеце − сапраўдная буза.
Кажуць, што дзеці бязлітасныя,
але з мяне ніколі не здзекваліся
ні калі я была маленькай, ні дарослай.
Раптам здзека з маёй непаўнавартасці
праз інтэрнэт дазволена.
Гледзячы на ролікі ў інтэрнэце,
у каментарыях я магу ўбачыць
"чаму яна так трасецца?"
"у яе што, у галаве няпоўна?"
І мае ўлюбёнае "небарака-тэрарыстка
са скручаным ротам.
Што з ёй?
Нам трэба за яе маліцца."
Адзін такі каментатар прапанаваў,
каб я дадала інваліднасць
да маіх дасягненняў:
сцэнарыстка, комік, паралюшніца.
Фізічная непаўнавартасць настолькі
відавочная, як і чалавечая раса.
Калі для чалавека у інвалідным вазку
недатыкальнае жыццё спявачкі Беонсэ,
няхай і для Беонсэ ягонае
жыццё будзе недатыкальным.
Інваліды - найбольшыя
Так, пляскайце за гэтую праўду.
(Воплескі)
Людзі з непаўнавартасцямі складаюць
найбольшую меншасць у свеце,
але іх колькасць -
найменьшая ў размоўным жанры.
Дактары мне сказалі,
што я ніколі не буду хадзіць,
а я тут перад вамі.
Але каб я сталела ў час сацыяльных сетак,
я не думаю, што я б тут была.
Я спадзяюся, што разам
мы зможам намаляваць
пазітыўны вобраз непаўнавартасці
як у СМІ, так і ў кожнадзённым жыцці.
Можа, калі б вобраз быў больш пазітыўны,
было б менш падставаў
для нянавісці праз інтэрнэт.
А можа б і не.
Можа, усё яшчэ патрэбна ўся вёска,
каб добра наставіць нашых дзетак.
Мой трасучыся жыццёвы шлях
завёў мяне ў неверагодныя месцы.
Я ішла па чырвоным дыване
пораз з мега-зоркамі
мыльных операў Сюзэн Лючы
і незабыўнай Лорэйн Эрбас.
Я здымалася ў фільме з Эдамам Сандлерам,
і нават папрацавала з маім кумірам,
цудоўным Дэйвам Мэццюзам.
Я была адной з галоўных выканаўцаў
на турнэ "Здзічэлыя арабы".
Я была дэлегатам вялікага штату Нью Джэрсі
на канферэнцыі партыі дэмакратаў
у 2008-ым.
Я заснавала дабрачынную арганізацыю
"Дзеці Майсун",
якая спрабуе падараваць
дзецям уцекачоў з Палесціны
хоць крыху тых мажлівасцяў,
што падаравалі мне мае бацькі.
Але момант, які больш за ўсё памятаю,
калі мне давялося - да гэтага моманту
(Смех)
(Воплескі)
Момант, які я найбольш памятаю,
гэта калі я выступала перад чалавекам, што
бы матылёк ён пырхае,
бы пчолка ён пячэ,
Алі, Мохамед, клічыцца,
але ж і яго трасе (ад хваробы Паркінсона).
(Воплескі)
Тады быў адзіны раз,
калі мой тата бачыў мяне на сцэне,
і гэтая мая прамова для яго.
(Па-арабску)
Мяне зваць Майсун Заід,
і калі я м-м-магу, вы таксама м-м-можаце!
(Воплескі)