Прывітанне, ТЭДаўкі, як маецца? (Воплескі ўхвалення) Недастаткова. Прывітанне, ТЭДаўкі, як маецца? (Моцныя воплескі ўхвалення) Мае імя - Майсун Заід, і я не п'яная, але доктар, які прымаў роды ў маёй маці, быў. Ён парэзаў маю маму шэсць разоў у шэсць бакоў, амаль душачы маленькую мяне ў працэсе. З-за гэтага ў мяне цэрэбральны паралюш, гэта значыць, што я ўвесь час трасуся. Гляньце. Гэта стомна. Я быццам адразу ж спявачка Шакіра і баксёр Мухамед Алі. (Смех) Паралюш - не генэтычная хвароба. Гэта - прыроджаная загана. Не вірус, які можна падхапіць. На маціцы мае мамы не было нагавору, паралюш мой не з-за таго, што мае бацькі - стрыечныя брат і сястра, хаця гэтак і ёсць. (Смех) Цэрэбральны паралюш здараецца з-за выпадкаў, накшталт таго, што здарылася са мной у дзень народзінаў. Мне трэба вас папярэдзіць, што я не натхняю, і што я не хачу, каб хто-кольвек у аўдыторыі мяне шкадаваў. Бо я ўпэўнена, што калісь у жыцці вы таксама марылі пра тое, каб быць з фізічным недахопам. Далучайцеся да экскурсу. На двары - куцця, вы каля гіпермаркета, вы ездзіце наўкол і наўкол, шукаючы паркоўку, і што вы бачыце? Проста перад уваходам пустыя паркоўкі для інвалідаў. Тут вы сабе і думаеце: "От было б добра хоць трохі быць непаўнавартым!" (Смех) Я павінна прызнацца, што ў мяне 99 праблем, і паралюш - толькі адна з іх. Каб існавала алімпіяда па прыгнёце, я б атрымала залаты медаль. Я - палестынка, мусульманка, жанчына, інвалід, і я жыву ў кансерватыўным штаце Нью Джэрсі. (Смех) (Воплескі) Калі вам пасля гэтай інфармацыі ваша асабістае жыццё не падалося райскім, дарэмна. Я з Кліфсайд Парку што ў Нью Джэрсі. Мне заўсёды было даспадобы, што ініцыялы і майго гораду [анг. C.P.], і маёй хваробы [анг. C.P.] супадаюць. Мне таксама вельмі падабаецца, што калі б я захацела прашпацыраваць ад нашае хаты да горада Нью Ёрка, я б магла. Шмат з тых, у каго паралюш, не ходзяць, але мае бацькі не верылі ў "немагчыма". Мой бацька заўсёды паўтараў: "Ты ўсё можаш, м-м-можаш!" (Смех) Таму, калі мае тры старэйшыя сястры мылі падлогу, я мыла падлогу. Калі мае тры старэйшыя сястры пайшлі ў дзяржаўную школу, мае бацькі падалі ў суд, каб школа прыняла і мяне, і калі мы нешта рабілі не на "выдатна", маміным тапкам трапляла ўсім. (Смех) Мой бацька навучыў мяне хадзіць ва ўзросце 5-ці год, ён ставіў мае пяткі на свае ногі і йшоў. Другой тактыкай была матлянне доларавай купюрай перада мной, каб я за ёй цягнулася. (Смех) У мяне моцны дух стрыптызёршы, як выявілася. (Смех) Так яно. У першы дзень пачатковай школы, я ішла па-чэпіёнску. Чэмпіёнам, якога даўбанулі зашмат разоў. У працэсе майго сталення ў горадзе было толькі 6 арабаў, усе з маёй сям'і. Зараз там жыве 20 арабаў, яны як і раней усе з маёй сям'і. (Смех) Я думаю, ніхто так і не заўважыў, што мы не італьянцы. (Смех) (Воплескі) Гэта было да 11 верасня 2001, значыцца да таго, як палітыкі дазволілі сабе карыстацца лозунгам "ненавіжу мусульман" у палітычных мэтах. Людзям, што былі вакол мяне ў дзяцінстве, не пярэчыла мая вера. Але яны хваляваліся за мяне, што я струпянею ад голаду падчас Рамадану. Я ім тлумачыла, што на мне дастаткова тлушчу, каб з яго жыць тры поўныя месяцы, таму пасціцца ад золку ранічнага да вячэрняга для мяне бы з'есці які слодыч. Калісь я танчыла чачотку на Брадвеі. Менавіта так, на Брадвеі. Дзікунства! (Воплескі) У маіх бацькоў не хапала грошай на фізіятэрапію, замест гэтага я хадзіла ў школу танцаў. Я навучылася танчыць на абцасах, дый хадзіць таксама. Я са штату Нью Джэрсі, мы любім шыкоўна выглядаць, таму калі мае сяброўкі апраналі абцасы, я рабіла тое ж самае. А калі мае сяброўкі езділі ўлетку на ўзбярэжжа Джэрсі, я туды не трапляла. Улетку я была на вайне, бо мае бацькі хваляваліся, што калі мы не будзем вяртацца ў Палестыну кожнае лета, з нас вырасце якая-небудзь Мадонна. (Смех) На летніх канікулах часта мой бацька спрабаваў мяне лячыць. Гэтак я піла малако аленя, ляжала з гарачымі чаропкамі на спіне, мяне макалі ў ваду Мёртвага Мора, я памятаю, як вада пякла мне вочы, а я сабе думала: "Атрымалася! Атрымалася!" (Смех) Нам удалося знайсці лячэнне-цуд − ёга! Павінна сказаць, што гэты цуд вельмі нудны, але да ёгі я была гумарысткай, якая не магла нават стаяць на сцэне. А зараз я магу стаяць на галаве. Мае бацькі замацавалі ўва мне веру, што я ўсяго магу дасягнуць, таму пра ўсё магу марыць, і я пачала марыць здымацца ў мыльнай оперы "Галоўны шпіталь". Я трапіла ва ўніверсітэт з добрай стыпендыяй з-за працэсу пазітыўнай дыскрымінацыі, а я падыходзіла да слупкоў усіх абавязковых лічбаў; і я адвучылася ў дзяржуніверсітэце Арызоны. Я была бы ўлюбёная котка для ўсяго тэатральнага факультэту. Усім я была даспадобы. За студэнтаў, якім далёка да інтэлігенцыі, я рабіла хатнія заданні, я атрымоўвала "выдатна" на маіх прадметах, я атрымоўвала "выдатна" на іхніх прадметах. Кожны раз калі я выконвала сцэну з "Шклянога звярынцу" Тэнесі Уільямса, мае выкладчыкі румзалі. Але на галоўныя ролі мяне не бралі. Нарэшце, падчас майго апошняга году, факультэт вырашыў паставіць спектакль "У Джэксане танчыцца сапраўды паволі". Гэта - п'еса пра дзяўчыну, у якой цэрэбральны паралюш. У мяне цэрэбральны паралюш. Я пачала ўсім распавядаць, што ў мяне будзе галоўная роля. У мяне ж цэрэбральны паралюш! Свабода! Свабода! Дзякуй Богу за свабоду! Мне не далі ролю. (Смех) Яе далі Шэры Браун. Я пабегла да дэкана факультэта істэрычна плачучы, быццам забілі майго ката, каб запытацца чаму не мне, а яна мне ў адказ - яны падумалі, што я б не змагла зыграць трукі. А я ёй: "Выбачаюся, але калі я не магу зрабіць тыя трукі, дык галоўная гераіня і пагатоў!" (Смех) (Воплескі) Гэта - роля, якую я, можна казаць, нарадзілася іграць, а яны далі яе камусь без паралюшу. Рэальнасць не адрознівалася ад універсітэту. У Галівудзе агідная звычка даваць ролі калек акторам са здаровым целам. Атрымаўшы дыплом я звярнулася дадому, і маёй першай акторскай працай была роля статысткі ў мыльнай оперы для хатніх гаспадынь. Мая мара рабілася яўю. Я ведала, што хутка мае ролі зменяцца з нейкага за суседнім столікам да нязвыклай лепшай сяброўкі. Замест гэтага я працягвала заставацца трошкі больш чым мэбляй на экране, якую і распазнаць можна толькі з патыліцы; тады я зразумела, што тыя, хто размяркоўвае ролі, не бяруць здымацца тоўсценькіх немясцовых актораў-інвалідаў. Яны бяруць толькі беззаганных людзей. Ёсць з гэтага правіла выключэнні. Я сталела, гледзячы фільмы з Вупі Голдберг, Разанай Бар, Эллен, і аднолькавае паміж гэтымі жанчынамі было толькі адно: яны былі комікамі. Таму я і стала акторкай размоўнага жанру. (Смех) (Воплескі) Маёй першай працай на гэтай ніве была перавозка знакамітых комікаў з Нью Ёрку да Нью Джэрсі. Мне ніколі не запамятаваць твар першага пасажыра, якога я колісь вязла, калі ён зразумеў, што перавышае хуткасць на адной з галоўных дарог, а машынай кіруе жанчына з паралюшам. Я выступала на сцэнах па ўсёй Амерыцы, таксама і па-арабску на Сярэднім Усходзе, і я была без хусткі на галаве і без ціску цэнзуры. Некаторыя кажуць, што я першы арабскі комік. Не па мне дэкляраваць першаснасць, але я ведаю напэўна, што арабы ніколі не чулі дурное плёткі, што жанчыны нясмешныя, яны на нашыя жарты голасна рагочуць. У 2003-ім, мой брат ад другіх маці і бацькі, Дзін Абейдала, і я разам распачалі нью-ёркскі фестываль арабска-амерыкаснкага гумару, якому ўжо 10 год. Нашай мэтай была перамена негатыўнага паказу амеры-арабаў у СМІ, а таксама прыпомніць спадарам з касцінгу, што афганцы і арабы не аднае крыві. (Смех) Рэклавамаць арабаў было нашмат лягчэй, чым змагацца з таўраваннем фізічнай непаўназдольнасці. Мой вялікі шанец знайшоў мяне ў 2010-м. Мяне запрасілі ў якасці госця у праграму навінаў на кабельным тэлебачанні "Адваротны адлік з Кітам Олберманам". Я заходжу ў студыю выглядаючы, бы я трапіла на балю, яны прыспешваюць мяне заходзіць і садзяць мяне на круцёлкае крэсла на колах. Я пазірнула на дырэктара выпуску са словамі: "А другога крэсла нельга было б знайсці, калі ласка?" Яна паглядзела на мяне і пачала: "Пяць, чатыры, тры, два..." І пайшлі у прамы эфір. Мне патрэбна было з усяе моцы трымацца за стол дыктара, каб не ад'ехаць далёка ад камеры падчас эпізода, але калі ён скончыўся, я дала ім прыкурыць. У мяне ўрэшце з'явіўся шанец на вядомасць, а я яго пракаціла, і мяне ніколі не запросяць ізноў. Але спадар Олберман не толькі запрасіў мяне ізноў, ён зрабіў мяне паўнацэнным аўтарам, і прыляпіў маё крэсла ліпкай лентай да падлогі. (Смех) (Воплескі) Новым разуменнем падчас мае працы з Кітам Олберманам стала тое, што людцы ў інтэрнеце − сапраўдная буза. Кажуць, што дзеці бязлітасныя, але з мяне ніколі не здзекваліся ні калі я была маленькай, ні дарослай. Раптам здзека з маёй непаўнавартасці праз інтэрнэт дазволена. Гледзячы на ролікі ў інтэрнэце, у каментарыях я магу ўбачыць "чаму яна так трасецца?" "у яе што, у галаве няпоўна?" І мае ўлюбёнае "небарака-тэрарыстка са скручаным ротам. Што з ёй? Нам трэба за яе маліцца." Адзін такі каментатар прапанаваў, каб я дадала інваліднасць да маіх дасягненняў: сцэнарыстка, комік, паралюшніца. Фізічная непаўнавартасць настолькі відавочная, як і чалавечая раса. Калі для чалавека у інвалідным вазку недатыкальнае жыццё спявачкі Беонсэ, няхай і для Беонсэ ягонае жыццё будзе недатыкальным. Інваліды - найбольшыя Так, пляскайце за гэтую праўду. (Воплескі) Людзі з непаўнавартасцямі складаюць найбольшую меншасць у свеце, але іх колькасць - найменьшая ў размоўным жанры. Дактары мне сказалі, што я ніколі не буду хадзіць, а я тут перад вамі. Але каб я сталела ў час сацыяльных сетак, я не думаю, што я б тут была. Я спадзяюся, што разам мы зможам намаляваць пазітыўны вобраз непаўнавартасці як у СМІ, так і ў кожнадзённым жыцці. Можа, калі б вобраз быў больш пазітыўны, было б менш падставаў для нянавісці праз інтэрнэт. А можа б і не. Можа, усё яшчэ патрэбна ўся вёска, каб добра наставіць нашых дзетак. Мой трасучыся жыццёвы шлях завёў мяне ў неверагодныя месцы. Я ішла па чырвоным дыване пораз з мега-зоркамі мыльных операў Сюзэн Лючы і незабыўнай Лорэйн Эрбас. Я здымалася ў фільме з Эдамам Сандлерам, і нават папрацавала з маім кумірам, цудоўным Дэйвам Мэццюзам. Я была адной з галоўных выканаўцаў на турнэ "Здзічэлыя арабы". Я была дэлегатам вялікага штату Нью Джэрсі на канферэнцыі партыі дэмакратаў у 2008-ым. Я заснавала дабрачынную арганізацыю "Дзеці Майсун", якая спрабуе падараваць дзецям уцекачоў з Палесціны хоць крыху тых мажлівасцяў, што падаравалі мне мае бацькі. Але момант, які больш за ўсё памятаю, калі мне давялося - да гэтага моманту (Смех) (Воплескі) Момант, які я найбольш памятаю, гэта калі я выступала перад чалавекам, што бы матылёк ён пырхае, бы пчолка ён пячэ, Алі, Мохамед, клічыцца, але ж і яго трасе (ад хваробы Паркінсона). (Воплескі) Тады быў адзіны раз, калі мой тата бачыў мяне на сцэне, і гэтая мая прамова для яго. (Па-арабску) Мяне зваць Майсун Заід, і калі я м-м-магу, вы таксама м-м-можаце! (Воплескі)