WEBVTT 00:00:00.762 --> 00:00:02.786 Прывітанне, ТЭДаўкі, як маецца? 00:00:02.786 --> 00:00:04.075 (Воплескі ўхвалення) 00:00:04.075 --> 00:00:05.363 Недастаткова. 00:00:05.363 --> 00:00:07.633 Прывітанне, ТЭДаўкі, як маецца? 00:00:07.633 --> 00:00:09.849 (Моцныя воплескі ўхвалення) 00:00:09.849 --> 00:00:11.998 Мае імя - Майсун Заід, 00:00:11.998 --> 00:00:14.002 і я не п'яная, 00:00:14.002 --> 00:00:16.619 але доктар, які прымаў роды ў маёй маці, быў. 00:00:16.619 --> 00:00:20.507 Ён парэзаў маю маму шэсць разоў 00:00:20.507 --> 00:00:23.317 у шэсць бакоў, 00:00:23.317 --> 00:00:25.733 амаль душачы маленькую мяне ў працэсе. 00:00:25.733 --> 00:00:28.340 З-за гэтага ў мяне цэрэбральны паралюш, 00:00:28.340 --> 00:00:31.206 гэта значыць, што я ўвесь час трасуся. 00:00:31.206 --> 00:00:34.053 Гляньце. 00:00:34.053 --> 00:00:37.460 Гэта стомна. Я быццам адразу ж спявачка Шакіра 00:00:37.460 --> 00:00:39.240 і баксёр Мухамед Алі. 00:00:39.240 --> 00:00:42.236 (Смех) 00:00:42.236 --> 00:00:44.231 Паралюш - не генэтычная хвароба. 00:00:44.231 --> 00:00:47.015 Гэта - прыроджаная загана. Не вірус, які можна падхапіць. 00:00:47.015 --> 00:00:50.435 На маціцы мае мамы не было нагавору, 00:00:50.435 --> 00:00:53.671 паралюш мой не з-за таго, што мае бацькі - стрыечныя брат і сястра, 00:00:53.671 --> 00:00:55.172 хаця гэтак і ёсць. 00:00:55.172 --> 00:00:59.241 (Смех) 00:00:59.241 --> 00:01:01.595 Цэрэбральны паралюш здараецца з-за выпадкаў, 00:01:01.595 --> 00:01:04.306 накшталт таго, што здарылася са мной у дзень народзінаў. 00:01:04.306 --> 00:01:09.434 Мне трэба вас папярэдзіць, што я не натхняю, 00:01:09.434 --> 00:01:11.905 і што я не хачу, каб хто-кольвек у аўдыторыі 00:01:11.905 --> 00:01:13.466 мяне шкадаваў. 00:01:13.466 --> 00:01:15.495 Бо я ўпэўнена, што калісь у жыцці 00:01:15.495 --> 00:01:18.848 вы таксама марылі пра тое, каб быць з фізічным недахопам. 00:01:18.848 --> 00:01:20.747 Далучайцеся да экскурсу. 00:01:20.747 --> 00:01:23.964 На двары - куцця, вы каля гіпермаркета, 00:01:23.964 --> 00:01:27.389 вы ездзіце наўкол і наўкол, шукаючы паркоўку, 00:01:27.389 --> 00:01:29.293 і што вы бачыце? 00:01:29.293 --> 00:01:33.880 Проста перад уваходам пустыя паркоўкі для інвалідаў. 00:01:33.880 --> 00:01:36.291 Тут вы сабе і думаеце: "От было б добра 00:01:36.291 --> 00:01:38.007 хоць трохі быць непаўнавартым!" 00:01:38.007 --> 00:01:43.201 (Смех) 00:01:43.201 --> 00:01:44.729 Я павінна прызнацца, 00:01:44.729 --> 00:01:49.468 што ў мяне 99 праблем, і паралюш - толькі адна з іх. 00:01:49.468 --> 00:01:52.352 Каб існавала алімпіяда па прыгнёце, 00:01:52.352 --> 00:01:54.109 я б атрымала залаты медаль. 00:01:54.109 --> 00:01:59.289 Я - палестынка, мусульманка, жанчына, інвалід, 00:01:59.289 --> 00:02:01.507 і я жыву ў кансерватыўным штаце Нью Джэрсі. 00:02:01.507 --> 00:02:07.605 (Смех) (Воплескі) 00:02:07.605 --> 00:02:11.370 Калі вам пасля гэтай інфармацыі ваша асабістае жыццё не падалося райскім, дарэмна. 00:02:11.370 --> 00:02:13.976 Я з Кліфсайд Парку што ў Нью Джэрсі. 00:02:13.976 --> 00:02:16.573 Мне заўсёды было даспадобы, 00:02:16.573 --> 00:02:18.608 што ініцыялы і майго гораду [анг. C.P.], 00:02:18.608 --> 00:02:20.606 і маёй хваробы [анг. C.P.] супадаюць. 00:02:20.606 --> 00:02:22.928 Мне таксама вельмі падабаецца, што калі б я захацела 00:02:22.928 --> 00:02:25.465 прашпацыраваць ад нашае хаты да горада Нью Ёрка, я б магла. 00:02:25.465 --> 00:02:28.340 Шмат з тых, у каго паралюш, не ходзяць, 00:02:28.340 --> 00:02:31.462 але мае бацькі не верылі ў "немагчыма". 00:02:31.462 --> 00:02:33.472 Мой бацька заўсёды паўтараў: 00:02:33.472 --> 00:02:36.762 "Ты ўсё можаш, м-м-можаш!" 00:02:36.762 --> 00:02:39.998 (Смех) 00:02:39.998 --> 00:02:43.021 Таму, калі мае тры старэйшыя сястры мылі падлогу, 00:02:43.021 --> 00:02:44.132 я мыла падлогу. 00:02:44.132 --> 00:02:46.891 Калі мае тры старэйшыя сястры пайшлі ў дзяржаўную школу, 00:02:46.891 --> 00:02:49.184 мае бацькі падалі ў суд, каб школа 00:02:49.184 --> 00:02:51.227 прыняла і мяне, 00:02:51.227 --> 00:02:53.221 і калі мы нешта рабілі не на "выдатна", 00:02:53.221 --> 00:02:55.373 маміным тапкам трапляла ўсім. 00:02:55.373 --> 00:02:57.970 (Смех) 00:02:57.970 --> 00:03:00.954 Мой бацька навучыў мяне хадзіць ва ўзросце 5-ці год, 00:03:00.954 --> 00:03:03.300 ён ставіў мае пяткі на свае ногі 00:03:03.300 --> 00:03:05.126 і йшоў. 00:03:05.126 --> 00:03:07.818 Другой тактыкай была матлянне 00:03:07.818 --> 00:03:12.122 доларавай купюрай перада мной, каб я за ёй цягнулася. 00:03:12.122 --> 00:03:13.936 (Смех) 00:03:13.936 --> 00:03:16.821 У мяне моцны дух стрыптызёршы, як выявілася. 00:03:16.821 --> 00:03:18.434 (Смех) 00:03:18.434 --> 00:03:21.475 Так яно. У першы дзень пачатковай школы, 00:03:21.475 --> 00:03:22.988 я ішла па-чэпіёнску. 00:03:22.988 --> 00:03:26.750 Чэмпіёнам, якога даўбанулі зашмат разоў. 00:03:26.750 --> 00:03:30.251 У працэсе майго сталення ў горадзе было толькі 6 арабаў, 00:03:30.251 --> 00:03:32.567 усе з маёй сям'і. 00:03:32.567 --> 00:03:34.771 Зараз там жыве 20 арабаў, 00:03:34.771 --> 00:03:37.581 яны як і раней усе з маёй сям'і. (Смех) 00:03:37.581 --> 00:03:40.579 Я думаю, ніхто так і не заўважыў, што мы не італьянцы. 00:03:40.579 --> 00:03:45.604 (Смех) (Воплескі) 00:03:48.081 --> 00:03:51.037 Гэта было да 11 верасня 2001, значыцца да таго, 00:03:51.037 --> 00:03:54.974 як палітыкі дазволілі сабе карыстацца лозунгам 00:03:54.974 --> 00:03:56.995 "ненавіжу мусульман" у палітычных мэтах. 00:03:56.995 --> 00:04:00.125 Людзям, што былі вакол мяне ў дзяцінстве, не пярэчыла мая вера. 00:04:00.125 --> 00:04:02.531 Але яны хваляваліся за мяне, 00:04:02.531 --> 00:04:05.262 што я струпянею ад голаду падчас Рамадану. 00:04:05.262 --> 00:04:07.397 Я ім тлумачыла, што на мне дастаткова тлушчу, 00:04:07.397 --> 00:04:09.449 каб з яго жыць тры поўныя месяцы, 00:04:09.449 --> 00:04:14.349 таму пасціцца ад золку ранічнага да вячэрняга для мяне бы з'есці які слодыч. 00:04:14.349 --> 00:04:17.152 Калісь я танчыла чачотку на Брадвеі. 00:04:17.152 --> 00:04:20.607 Менавіта так, на Брадвеі. Дзікунства! (Воплескі) 00:04:20.607 --> 00:04:22.518 У маіх бацькоў не хапала грошай на фізіятэрапію, 00:04:22.518 --> 00:04:25.402 замест гэтага я хадзіла ў школу танцаў. 00:04:25.402 --> 00:04:27.072 Я навучылася танчыць на абцасах, 00:04:27.072 --> 00:04:28.775 дый хадзіць таксама. 00:04:28.775 --> 00:04:30.175 Я са штату Нью Джэрсі, 00:04:30.175 --> 00:04:32.908 мы любім шыкоўна выглядаць, 00:04:32.908 --> 00:04:36.511 таму калі мае сяброўкі апраналі абцасы, я рабіла тое ж самае. 00:04:36.511 --> 00:04:39.529 А калі мае сяброўкі езділі ўлетку на ўзбярэжжа Джэрсі, 00:04:39.529 --> 00:04:42.341 я туды не трапляла. 00:04:42.341 --> 00:04:44.579 Улетку я была на вайне, 00:04:44.579 --> 00:04:46.650 бо мае бацькі хваляваліся, 00:04:46.650 --> 00:04:48.841 што калі мы не будзем вяртацца ў Палестыну 00:04:48.841 --> 00:04:50.548 кожнае лета, 00:04:50.548 --> 00:04:52.589 з нас вырасце якая-небудзь Мадонна. 00:04:52.589 --> 00:04:57.984 (Смех) 00:04:57.984 --> 00:05:01.093 На летніх канікулах часта мой бацька 00:05:01.093 --> 00:05:02.879 спрабаваў мяне лячыць. 00:05:02.879 --> 00:05:04.870 Гэтак я піла малако аленя, 00:05:04.870 --> 00:05:06.912 ляжала з гарачымі чаропкамі на спіне, 00:05:06.912 --> 00:05:08.897 мяне макалі ў ваду Мёртвага Мора, 00:05:08.897 --> 00:05:11.506 я памятаю, як вада пякла мне вочы, 00:05:11.506 --> 00:05:14.297 а я сабе думала: "Атрымалася! Атрымалася!" 00:05:14.297 --> 00:05:17.296 (Смех) 00:05:17.296 --> 00:05:20.626 Нам удалося знайсці лячэнне-цуд − ёга! 00:05:20.626 --> 00:05:23.995 Павінна сказаць, што гэты цуд вельмі нудны, 00:05:23.995 --> 00:05:25.474 але да ёгі 00:05:25.474 --> 00:05:28.459 я была гумарысткай, якая не магла нават стаяць на сцэне. 00:05:28.459 --> 00:05:31.737 А зараз я магу стаяць на галаве. 00:05:31.737 --> 00:05:36.502 Мае бацькі замацавалі ўва мне веру, 00:05:36.502 --> 00:05:39.215 што я ўсяго магу дасягнуць, 00:05:39.215 --> 00:05:41.230 таму пра ўсё магу марыць, 00:05:41.230 --> 00:05:42.809 і я пачала марыць 00:05:42.809 --> 00:05:46.919 здымацца ў мыльнай оперы "Галоўны шпіталь". 00:05:46.919 --> 00:05:49.317 Я трапіла ва ўніверсітэт з добрай стыпендыяй 00:05:49.317 --> 00:05:51.529 з-за працэсу пазітыўнай дыскрымінацыі, 00:05:51.529 --> 00:05:53.573 а я падыходзіла да слупкоў усіх абавязковых лічбаў; 00:05:53.573 --> 00:05:56.776 і я адвучылася ў дзяржуніверсітэце Арызоны. 00:05:56.776 --> 00:06:01.257 Я была бы ўлюбёная котка для ўсяго тэатральнага факультэту. 00:06:01.257 --> 00:06:02.782 Усім я была даспадобы. 00:06:02.782 --> 00:06:06.066 За студэнтаў, якім далёка да інтэлігенцыі, я рабіла хатнія заданні, 00:06:06.066 --> 00:06:07.686 я атрымоўвала "выдатна" на маіх прадметах, 00:06:07.686 --> 00:06:10.973 я атрымоўвала "выдатна" на іхніх прадметах. 00:06:10.973 --> 00:06:12.913 Кожны раз калі я выконвала сцэну 00:06:12.913 --> 00:06:14.271 з "Шклянога звярынцу" Тэнесі Уільямса, 00:06:14.271 --> 00:06:16.689 мае выкладчыкі румзалі. 00:06:16.689 --> 00:06:19.127 Але на галоўныя ролі мяне не бралі. 00:06:19.127 --> 00:06:20.807 Нарэшце, падчас майго апошняга году, 00:06:20.807 --> 00:06:22.677 факультэт вырашыў паставіць спектакль 00:06:22.677 --> 00:06:24.886 "У Джэксане танчыцца сапраўды паволі". 00:06:24.886 --> 00:06:27.679 Гэта - п'еса пра дзяўчыну, у якой цэрэбральны паралюш. 00:06:27.679 --> 00:06:29.745 У мяне цэрэбральны паралюш. 00:06:29.745 --> 00:06:32.628 Я пачала ўсім распавядаць, 00:06:32.628 --> 00:06:34.539 што ў мяне будзе галоўная роля. 00:06:34.555 --> 00:06:36.279 У мяне ж цэрэбральны паралюш! 00:06:36.279 --> 00:06:38.565 Свабода! Свабода! 00:06:38.565 --> 00:06:41.509 Дзякуй Богу за свабоду! 00:06:41.509 --> 00:06:45.288 Мне не далі ролю. (Смех) 00:06:45.288 --> 00:06:47.796 Яе далі Шэры Браун. 00:06:47.796 --> 00:06:50.345 Я пабегла да дэкана факультэта 00:06:50.345 --> 00:06:52.928 істэрычна плачучы, быццам забілі майго ката, 00:06:52.928 --> 00:06:54.169 каб запытацца чаму не мне, 00:06:54.169 --> 00:06:55.764 а яна мне ў адказ - 00:06:55.764 --> 00:06:58.524 яны падумалі, што я б не змагла зыграць трукі. 00:06:58.524 --> 00:07:01.483 А я ёй: "Выбачаюся, але калі я не магу зрабіць тыя трукі, 00:07:01.483 --> 00:07:03.232 дык галоўная гераіня і пагатоў!" 00:07:03.232 --> 00:07:08.180 (Смех) (Воплескі) 00:07:10.976 --> 00:07:16.004 Гэта - роля, якую я, можна казаць, нарадзілася іграць, 00:07:16.004 --> 00:07:20.831 а яны далі яе камусь без паралюшу. 00:07:20.831 --> 00:07:23.252 Рэальнасць не адрознівалася ад універсітэту. 00:07:23.252 --> 00:07:25.402 У Галівудзе агідная звычка 00:07:25.402 --> 00:07:27.385 даваць ролі калек 00:07:27.385 --> 00:07:30.007 акторам са здаровым целам. 00:07:30.007 --> 00:07:32.558 Атрымаўшы дыплом я звярнулася дадому, 00:07:32.558 --> 00:07:34.679 і маёй першай акторскай працай 00:07:34.679 --> 00:07:37.320 была роля статысткі ў мыльнай оперы для хатніх гаспадынь. 00:07:37.320 --> 00:07:39.140 Мая мара рабілася яўю. 00:07:39.140 --> 00:07:41.362 Я ведала, што хутка мае ролі зменяцца 00:07:41.362 --> 00:07:46.018 з нейкага за суседнім столікам да нязвыклай лепшай сяброўкі. 00:07:46.018 --> 00:07:48.764 Замест гэтага я працягвала заставацца трошкі больш чым мэбляй на экране, 00:07:48.764 --> 00:07:51.474 якую і распазнаць можна толькі з патыліцы; 00:07:51.474 --> 00:07:53.188 тады я зразумела, 00:07:53.188 --> 00:07:55.107 што тыя, хто размяркоўвае ролі, 00:07:55.107 --> 00:07:59.089 не бяруць здымацца тоўсценькіх немясцовых актораў-інвалідаў. 00:07:59.089 --> 00:08:01.333 Яны бяруць толькі беззаганных людзей. 00:08:01.333 --> 00:08:03.810 Ёсць з гэтага правіла выключэнні. 00:08:03.810 --> 00:08:05.983 Я сталела, гледзячы фільмы з Вупі Голдберг, 00:08:05.983 --> 00:08:07.919 Разанай Бар, Эллен, 00:08:07.919 --> 00:08:10.454 і аднолькавае паміж гэтымі жанчынамі было толькі адно: 00:08:10.454 --> 00:08:11.716 яны былі комікамі. 00:08:11.716 --> 00:08:14.210 Таму я і стала акторкай размоўнага жанру. 00:08:14.210 --> 00:08:18.747 (Смех) (Воплескі) 00:08:19.858 --> 00:08:23.535 Маёй першай працай на гэтай ніве 00:08:23.535 --> 00:08:26.114 была перавозка знакамітых комікаў з Нью Ёрку да Нью Джэрсі. 00:08:26.114 --> 00:08:28.487 Мне ніколі не запамятаваць твар першага пасажыра, 00:08:28.487 --> 00:08:30.506 якога я колісь вязла, 00:08:30.506 --> 00:08:33.563 калі ён зразумеў, што перавышае хуткасць на адной з галоўных дарог, 00:08:33.563 --> 00:08:36.649 а машынай кіруе жанчына з паралюшам. 00:08:36.649 --> 00:08:39.354 Я выступала на сцэнах па ўсёй Амерыцы, 00:08:39.354 --> 00:08:42.701 таксама і па-арабску на Сярэднім Усходзе, 00:08:42.701 --> 00:08:46.358 і я была без хусткі на галаве і без ціску цэнзуры. 00:08:46.358 --> 00:08:48.329 Некаторыя кажуць, 00:08:48.329 --> 00:08:50.290 што я першы арабскі комік. 00:08:50.290 --> 00:08:52.471 Не па мне дэкляраваць першаснасць, 00:08:52.471 --> 00:08:54.787 але я ведаю напэўна, што арабы ніколі не чулі 00:08:54.787 --> 00:08:58.539 дурное плёткі, што жанчыны нясмешныя, 00:08:58.539 --> 00:09:03.335 яны на нашыя жарты голасна рагочуць. 00:09:03.335 --> 00:09:07.594 У 2003-ім, мой брат ад другіх маці і бацькі, 00:09:07.594 --> 00:09:09.752 Дзін Абейдала, і я разам распачалі 00:09:09.752 --> 00:09:12.120 нью-ёркскі фестываль арабска-амерыкаснкага гумару, 00:09:12.120 --> 00:09:13.841 якому ўжо 10 год. 00:09:13.841 --> 00:09:17.479 Нашай мэтай была перамена негатыўнага паказу 00:09:17.479 --> 00:09:19.563 амеры-арабаў у СМІ, 00:09:19.563 --> 00:09:22.032 а таксама прыпомніць спадарам з касцінгу, 00:09:22.032 --> 00:09:25.130 што афганцы і арабы не аднае крыві. 00:09:25.130 --> 00:09:28.093 (Смех) 00:09:28.093 --> 00:09:33.803 Рэклавамаць арабаў было нашмат лягчэй, 00:09:33.803 --> 00:09:35.870 чым змагацца 00:09:35.870 --> 00:09:38.747 з таўраваннем фізічнай непаўназдольнасці. 00:09:38.747 --> 00:09:41.047 Мой вялікі шанец знайшоў мяне ў 2010-м. 00:09:41.047 --> 00:09:42.735 Мяне запрасілі ў якасці госця 00:09:42.735 --> 00:09:44.110 у праграму навінаў на кабельным тэлебачанні 00:09:44.110 --> 00:09:46.356 "Адваротны адлік з Кітам Олберманам". 00:09:46.356 --> 00:09:49.444 Я заходжу ў студыю выглядаючы, бы я трапіла на балю, 00:09:49.444 --> 00:09:51.578 яны прыспешваюць мяне заходзіць 00:09:51.578 --> 00:09:56.998 і садзяць мяне на круцёлкае крэсла на колах. 00:09:56.998 --> 00:09:59.617 Я пазірнула на дырэктара выпуску са словамі: 00:09:59.617 --> 00:10:02.336 "А другога крэсла нельга было б знайсці, калі ласка?" 00:10:02.336 --> 00:10:03.958 Яна паглядзела на мяне і пачала: 00:10:03.958 --> 00:10:06.807 "Пяць, чатыры, тры, два..." 00:10:06.807 --> 00:10:08.601 І пайшлі у прамы эфір. 00:10:08.601 --> 00:10:10.969 Мне патрэбна было з усяе моцы трымацца за стол дыктара, 00:10:10.969 --> 00:10:14.758 каб не ад'ехаць далёка ад камеры падчас эпізода, 00:10:14.758 --> 00:10:17.617 але калі ён скончыўся, я дала ім прыкурыць. 00:10:17.617 --> 00:10:19.599 У мяне ўрэшце з'явіўся шанец на вядомасць, а я яго пракаціла, 00:10:19.599 --> 00:10:22.822 і мяне ніколі не запросяць ізноў. 00:10:22.822 --> 00:10:25.996 Але спадар Олберман не толькі запрасіў мяне ізноў, 00:10:25.996 --> 00:10:28.081 ён зрабіў мяне паўнацэнным аўтарам, 00:10:28.081 --> 00:10:31.502 і прыляпіў маё крэсла ліпкай лентай да падлогі. 00:10:31.502 --> 00:10:35.131 (Смех) (Воплескі) 00:10:37.003 --> 00:10:39.059 Новым разуменнем падчас мае працы 00:10:39.059 --> 00:10:40.720 з Кітам Олберманам 00:10:40.720 --> 00:10:44.734 стала тое, што людцы ў інтэрнеце − сапраўдная буза. 00:10:44.734 --> 00:10:46.962 Кажуць, што дзеці бязлітасныя, 00:10:46.962 --> 00:10:50.290 але з мяне ніколі не здзекваліся ні калі я была маленькай, ні дарослай. 00:10:50.290 --> 00:10:53.985 Раптам здзека з маёй непаўнавартасці праз інтэрнэт дазволена. 00:10:53.985 --> 00:10:55.996 Гледзячы на ролікі ў інтэрнэце, 00:10:55.996 --> 00:10:57.606 у каментарыях я магу ўбачыць 00:10:57.606 --> 00:11:00.197 "чаму яна так трасецца?" 00:11:00.197 --> 00:11:02.413 "у яе што, у галаве няпоўна?" 00:11:02.413 --> 00:11:05.782 І мае ўлюбёнае "небарака-тэрарыстка са скручаным ротам. 00:11:05.782 --> 00:11:07.456 Што з ёй? 00:11:07.456 --> 00:11:11.070 Нам трэба за яе маліцца." 00:11:11.070 --> 00:11:12.899 Адзін такі каментатар прапанаваў, 00:11:12.899 --> 00:11:15.684 каб я дадала інваліднасць да маіх дасягненняў: 00:11:15.684 --> 00:11:20.590 сцэнарыстка, комік, паралюшніца. 00:11:20.590 --> 00:11:23.917 Фізічная непаўнавартасць настолькі відавочная, як і чалавечая раса. 00:11:23.917 --> 00:11:26.504 Калі для чалавека у інвалідным вазку недатыкальнае жыццё спявачкі Беонсэ, 00:11:26.504 --> 00:11:29.543 няхай і для Беонсэ ягонае жыццё будзе недатыкальным. 00:11:29.543 --> 00:11:31.581 Інваліды - найбольшыя 00:11:31.581 --> 00:11:34.592 Так, пляскайце за гэтую праўду. 00:11:34.592 --> 00:11:37.441 (Воплескі) 00:11:39.360 --> 00:11:41.833 Людзі з непаўнавартасцямі складаюць 00:11:41.833 --> 00:11:44.757 найбольшую меншасць у свеце, але іх колькасць - 00:11:44.757 --> 00:11:46.933 найменьшая ў размоўным жанры. 00:11:46.933 --> 00:11:49.152 Дактары мне сказалі, што я ніколі не буду хадзіць, 00:11:49.152 --> 00:11:51.941 а я тут перад вамі. 00:11:51.941 --> 00:11:54.128 Але каб я сталела ў час сацыяльных сетак, 00:11:54.128 --> 00:11:56.099 я не думаю, што я б тут была. 00:11:56.099 --> 00:11:57.578 Я спадзяюся, што разам 00:11:57.578 --> 00:12:00.153 мы зможам намаляваць пазітыўны вобраз непаўнавартасці 00:12:00.153 --> 00:12:03.698 як у СМІ, так і ў кожнадзённым жыцці. 00:12:03.698 --> 00:12:06.075 Можа, калі б вобраз быў больш пазітыўны, 00:12:06.075 --> 00:12:09.691 было б менш падставаў для нянавісці праз інтэрнэт. 00:12:09.691 --> 00:12:11.285 А можа б і не. 00:12:11.285 --> 00:12:13.298 Можа, усё яшчэ патрэбна ўся вёска, 00:12:13.298 --> 00:12:16.460 каб добра наставіць нашых дзетак. 00:12:16.460 --> 00:12:18.293 Мой трасучыся жыццёвы шлях 00:12:18.293 --> 00:12:20.493 завёў мяне ў неверагодныя месцы. 00:12:20.493 --> 00:12:23.467 Я ішла па чырвоным дыване 00:12:23.467 --> 00:12:26.034 пораз з мега-зоркамі мыльных операў Сюзэн Лючы 00:12:26.034 --> 00:12:28.311 і незабыўнай Лорэйн Эрбас. 00:12:28.311 --> 00:12:30.972 Я здымалася ў фільме з Эдамам Сандлерам, 00:12:30.972 --> 00:12:32.513 і нават папрацавала з маім кумірам, 00:12:32.513 --> 00:12:34.983 цудоўным Дэйвам Мэццюзам. 00:12:34.983 --> 00:12:36.901 Я была адной з галоўных выканаўцаў 00:12:36.901 --> 00:12:38.533 на турнэ "Здзічэлыя арабы". 00:12:38.533 --> 00:12:41.406 Я была дэлегатам вялікага штату Нью Джэрсі 00:12:41.406 --> 00:12:44.227 на канферэнцыі партыі дэмакратаў 00:12:44.227 --> 00:12:46.352 у 2008-ым. 00:12:46.352 --> 00:12:48.989 Я заснавала дабрачынную арганізацыю 00:12:48.989 --> 00:12:50.687 "Дзеці Майсун", 00:12:50.687 --> 00:12:52.903 якая спрабуе падараваць дзецям уцекачоў з Палесціны 00:12:52.903 --> 00:12:55.972 хоць крыху тых мажлівасцяў, што падаравалі мне мае бацькі. 00:12:55.972 --> 00:12:58.431 Але момант, які больш за ўсё памятаю, 00:12:58.431 --> 00:13:00.956 калі мне давялося - да гэтага моманту 00:13:00.956 --> 00:13:05.384 (Смех) (Воплескі) 00:13:08.430 --> 00:13:11.866 Момант, які я найбольш памятаю, 00:13:11.882 --> 00:13:13.915 гэта калі я выступала перад чалавекам, што 00:13:13.915 --> 00:13:16.234 бы матылёк ён пырхае, 00:13:16.234 --> 00:13:17.603 бы пчолка ён пячэ, 00:13:17.603 --> 00:13:21.099 Алі, Мохамед, клічыцца, 00:13:21.099 --> 00:13:23.356 але ж і яго трасе (ад хваробы Паркінсона). 00:13:23.356 --> 00:13:28.542 (Воплескі) 00:13:31.467 --> 00:13:33.279 Тады быў адзіны раз, 00:13:33.279 --> 00:13:35.948 калі мой тата бачыў мяне на сцэне, 00:13:35.948 --> 00:13:39.212 і гэтая мая прамова для яго. 00:13:39.212 --> 00:13:41.375 (Па-арабску) 00:13:41.375 --> 00:13:44.226 Мяне зваць Майсун Заід, 00:13:44.226 --> 00:13:47.243 і калі я м-м-магу, вы таксама м-м-можаце! 00:13:47.243 --> 00:13:51.505 (Воплескі)