Return to Video

Мая філасофія шчаслівага жыцця. Сэм Бёрнз на TEDxMidAtlantic

  • 0:18 - 0:20
    Вітаю ўсіх.
  • 0:20 - 0:22
    Мяне завуць Сэм,
  • 0:22 - 0:24
    і мне ледзь мінавала 17.
  • 0:24 - 0:28
    Некалькі гадоў таму,
    калі я яшчэ не трапіў у старэйшыя класы,
  • 0:28 - 0:33
    я хацеў граць на малым барабане
    ў Foxboro High School Marching Band.
  • 0:33 - 0:36
    Гэта была папросту мара,
    якую я меўся здзейсніць.
  • 0:36 - 0:38
    Але кожны барабан з рэмнем,
    каб яго несці,
  • 0:38 - 0:40
    важыў дзесьці пад дваццаць кілаграмаў,
  • 0:40 - 0:43
    а я быў хворы на захворванне,
    што завецца прагерыя.
  • 0:43 - 0:47
    Каб вам было зразумела,
    я сам важу трохі больш за 22 кілаграмы.
  • 0:47 - 0:52
    Лагічна, што я не здолеў бы
    несці звычайны малы барабан,
  • 0:52 - 0:56
    менавіта таму дырыжор аркестра
    загадаў, каб я граў акампанемент
  • 0:56 - 0:59
    на ўдарных падчас выступлення
    ў перапынку паміж таймамі.
  • 0:59 - 1:01
    Граць на ўдарных
    было здорава.
  • 1:01 - 1:05
    Гэта былі вельмі цікавыя
    дадатковыя ўдарныя інструменты
  • 1:05 - 1:09
    кшталту бонга, літаўры,
  • 1:09 - 1:11
    цімбалес і каўбэл.
  • 1:11 - 1:13
    Было здорава,
  • 1:13 - 1:18
    але не было магчымасці маршыраваць,
    і гэта мяне прыгнятала.
  • 1:18 - 1:21
    Аднак нішто мяне не магло спыніць:
  • 1:21 - 1:24
    я хацеў граць на малым барабане
    ў маршыруючым аркестры
  • 1:24 - 1:25
    падчас шоў у перапынку.
  • 1:25 - 1:30
    Таму мая сям'я і я працавалі
    з інжынерамі,
  • 1:30 - 1:32
    каб зрабіць рэмень да барабана,
  • 1:32 - 1:36
    які быў бы лягчэйшы,
    і мне было б лягчэй несці барабан.
  • 1:36 - 1:40
    У выніку плённай працы
  • 1:40 - 1:44
    мы зрабілі апарат,
    што важыў каля трох кілаграмаў.
  • 1:44 - 1:48
    (Апладысменты)
  • 1:48 - 1:52
    Я бы хацеў распавесці вам
    больш пра прагерыю.
  • 1:52 - 1:58
    На сённяшні дзень у свеце ад гэтай хваробы
    пакутуюць каля 350 дзяцей.
  • 1:58 - 2:01
    Таму яна даволі рэдкая,
  • 2:01 - 2:03
    наступствы прагерыі ўключаюць у сабе:
  • 2:03 - 2:07
    тонкую скуру, адсутнасць набору вагі,
    затрыманы рост,
  • 2:07 - 2:09
    сардэчную хваробу.
  • 2:09 - 2:13
    У мінулым годзе мая маці
    і яе група навукоўцаў
  • 2:13 - 2:17
    апублікавалі першую паспяховую працу
    «Лячэнне прагерыі»,
  • 2:17 - 2:19
    таму ў мяне ўзялі інтерв'ю радыё NPR,
  • 2:19 - 2:22
    і Джон Хамільтон задаў мне пытанне:
  • 2:22 - 2:24
    «Што найбольш істотнае
  • 2:24 - 2:27
    павінны ведаць пра вас людзі?»
  • 2:27 - 2:29
    І мой адказ быў просты:
  • 2:29 - 2:32
    тое, што ў мяне вельмі шчаслівае жыццё.
  • 2:32 - 2:36
    (Апладысменты)
  • 2:36 - 2:40
    І, неглядзячы на тое,
    што ў маім жыцці існуе шмат перешкод,
  • 2:40 - 2:43
    большасць з якіх створана прагерыяй,
  • 2:43 - 2:45
    я не хачу,
    каб людзі шкадавалі мяне.
  • 2:45 - 2:48
    Я не думаю пра гэтыя перашкоды ўвесь час,
  • 2:48 - 2:51
    і я магу пераадолець большасць з іх.
  • 2:51 - 2:56
    Таму я сёння і хацеў бы падзяліцца з вамі
    маёй філасофіяй шчаслівага жыцця.
  • 2:56 - 3:01
    У маёй філасофіі існюць тры аспекты.
  • 3:01 - 3:05
    Вось цытата са славутага Фэрыса Бюлера.
  • 3:05 - 3:09
    Першы аспект маёй філасофіі —
  • 3:09 - 3:12
    гэта тое, што мяне не турбуе,
    што я не магу нешта зрабіць,
  • 3:12 - 3:14
    таму што я магу зрабіць нашмат больш.
  • 3:14 - 3:17
    Людзі часта задаюць мне пытанні кшталту:
  • 3:17 - 3:19
    «Ці цяжка гэта жыць з прагерыяй?»
  • 3:19 - 3:23
    «З якімі цяжкасцямі ў сувязі з прагерыяй
    вы сутыкаецеся штодня?»
  • 3:23 - 3:26
    Я хацеў бы адказаць, што,
    нягледзячы на тое, што ў мяне прагерыя,
  • 3:26 - 3:29
    большасць часу я думаю пра рэчы,
  • 3:29 - 3:32
    што не маюць наогул
    ніякага дачынення да прагерыі.
  • 3:32 - 3:36
    Гэта зусім не азначае, што я ігнарую
    адмоўныя аспекты гэтых перашкод.
  • 3:36 - 3:38
    Калі я нешта не магу рабіць, напрыклад,
  • 3:38 - 3:43
    бегчы на далёкія дыстанцыі
    ці катацца на амерыканскіх горках,
  • 3:43 - 3:45
    я ведаю, чаго я пазбаўлены.
  • 3:45 - 3:48
    Але замест гэтага
    я займаюся іншымі справамі,
  • 3:48 - 3:52
    якія я магу рабіць з задавальненнем:
  • 3:52 - 3:56
    скаўтскі рух, або музыка, або коміксы,
  • 3:56 - 3:59
    або любая
    з маіх любімых бостанскіх каманд.
  • 3:59 - 4:02
    Ну так, —
    (Смех)
  • 4:02 - 4:06
    Але часам мне трэба знайсці іншы спосаб,
    каб нешта зрабіць
  • 4:06 - 4:08
    з дапамогай прыстасаванняў.
  • 4:08 - 4:12
    І я хачу, каб гэтыя рэчы сталі
    чымсьці з катэгорыі «гэта я магу».
  • 4:12 - 4:15
    Нешта кшталту таго,
    што вы бачылі з барабанам.
  • 4:15 - 4:17
    Вось кліп,
  • 4:17 - 4:19
    дзе я граю мелодыю з «Чалавека-Павука»
  • 4:19 - 4:22
    у Foxboro High School Marching Band
  • 4:22 - 4:24
    некалькі гадоў таму.
  • 4:24 - 4:26
    (Відэакліп)
  • 4:27 - 4:32
    ♫ Мелодыя з фільма «Чалавек-Павук» ♫
  • 5:07 - 5:11
    (Апладысменты)
  • 5:11 - 5:13
    Дзякуй.
  • 5:13 - 5:15
    Добра, добра, так...
  • 5:15 - 5:16
    Было здорава,
  • 5:16 - 5:20
    і я змог здзейсніць сваю мару
  • 5:20 - 5:22
    граць на малым барабане
    ў маршыруючым аркестры,
  • 5:22 - 5:25
    бо я веру, што магу здзейсніць
    усе свае мары.
  • 5:25 - 5:30
    Спадзяюся, што і вы зможаце здзейсніць
    усе свае мары з такім стаўленнем.
  • 5:30 - 5:32
    Другі аспект маёй філасофіі —
  • 5:32 - 5:37
    гэта тое, што вакол мяне людзі,
    з якімі я хачу быць,
  • 5:37 - 5:39
    «высакаякасныя» людзі.
  • 5:39 - 5:43
    Мне вельмі пашанцавала мець
    такую цудоўную сям'ю,
  • 5:43 - 5:46
    якая падтрымлівае мяне ўсё маё жыццё.
  • 5:46 - 5:48
    Мне вельмі пашанцавала
  • 5:48 - 5:51
    спаткаць блізкіх сяброў у школе.
  • 5:51 - 5:55
    Мы трохі ўсе дурні,
    бо шмат хто з нас захапіўся гуртом
  • 5:55 - 5:57
    і нам падабаецца вадзіцца друг з другам,
  • 5:57 - 6:00
    і мы дапамагаем адзін адному,
    калі трэба.
  • 6:00 - 6:05
    Мы бачым адзін аднаго такімі,
    якія мы ёсць унутры.
  • 6:05 - 6:07
    Вось гэта мы дурэем трохі.
  • 6:07 - 6:09
    Мы ўжо ў старэйшых класах,
  • 6:09 - 6:15
    і таму можам быць ментарамі
    для малодшых сябраў аркестру
  • 6:15 - 6:17
    як у адзіным калектыве.
  • 6:17 - 6:20
    Чаму мне менавіта падабаецца
    граць у гурце,
  • 6:20 - 6:23
    дык гэта тое, што музыка,
    якую мы ствараем разам,
  • 6:23 - 6:28
    яна сапраўдная, шчырая,
    і мацнейшая за прагерыю.
  • 6:28 - 6:30
    Мне не трэба турбавацца,
  • 6:30 - 6:34
    калі адчуваю захапленне,
    ствараючы музыку.
  • 6:34 - 6:37
    Нават зняўшыся ў дакументальным фільме,
  • 6:37 - 6:39
    з'явіўшыся некалькі разоў на ТБ,
  • 6:39 - 6:41
    я адчуваю, што мая найвышэйшая кропка —
  • 6:41 - 6:46
    гэта калі я з тымі людзьмі,
    што акаляюць мяне кожны дзень.
  • 6:46 - 6:49
    Яны робяць сапраўды пазітыўны ўплыў
    на маё жыццё,
  • 6:49 - 6:55
    і я спадзяюся, што я магу
    таксама пазітыўна ўплываць на іх.
  • 6:55 - 6:58
    (Апладысменты)
  • 6:58 - 6:59
    Дзякуй.
  • 6:59 - 7:01
    Таму, па сутнасці,
  • 7:01 - 7:05
    я спадзяюся, што і вы шануеце
    і лю́біце сваю сям'ю,
  • 7:05 - 7:08
    любіце сваіх сяброў,
    а вы, хлопцы, лю́біце свайго Братку,
  • 7:08 - 7:12
    і што вы ўдзячныя сваім настаўнікам,
  • 7:12 - 7:14
    і сваёй супольнасці,
  • 7:14 - 7:17
    таму што яны ствараюць
    сапраўдны аспект вашага штодзённага жыцця,
  • 7:17 - 7:21
    яны могуць рабіць сапраўды значны,
    пазітыўны ўплыў.
  • 7:21 - 7:24
    Трэці аспект філасофіі гэта —
  • 7:24 - 7:26
    заўжды рухайцеся наперад.
  • 7:26 - 7:30
    Вось цытата аднаго чалавека,
    якога вы, пэўна ведаеце, Уолта Дыснея,—
  • 7:30 - 7:31
    гэта адна з маіх любімых цытат.
  • 7:31 - 7:34
    Я заўжды імкнуся мець нешта,
    да чаго рухацца наперад.
  • 7:34 - 7:37
    Нешта, чаго я магу намагацца
    і што ўзбагаціць маё жыццё.
  • 7:37 - 7:39
    Гэта не павінна быць вялікім.
  • 7:39 - 7:41
    Гэта можа быць, напрыклад,
  • 7:41 - 7:44
    чакаць, калі з'явіцца наступны комікс,
  • 7:44 - 7:46
    ці збірацца ўсёй сям'ёй разам у адпачынак,
  • 7:46 - 7:49
    ці вадзіцца з сябрамі,
  • 7:49 - 7:52
    ці ісці на наступную гульню каманды рэгбі
    твайго каледжа.
  • 7:52 - 7:55
    Аднак усе гэтыя рэчы
    не дазваляюць мне губляць увагу
  • 7:55 - 7:58
    і ведаць, што наперадзе мяне
    чакае яскравая будучыня,
  • 7:58 - 8:02
    і так я магу прайсці праз
    некаторыя цяжкасці на маім шляху.
  • 8:02 - 8:08
    Гэтая ментальнасць уключае ў сябе
    прагрэсіўнае мысленне.
  • 8:08 - 8:11
    Я стараюся не траціць энергію на тое,
    каб адчуваць сябе дрэнна,
  • 8:11 - 8:15
    бо калі такое адбываецца,
    я сутыкаюся з парадоксам,
  • 8:15 - 8:19
    у якім не існуе прасторы
    для шчасця ці іншага пачуцця.
  • 8:19 - 8:23
    Не тое, што я ігнарую,
    калі адчую сабе дрэнна.
  • 8:23 - 8:25
    Я хутчэй гэта прымаю.
  • 8:25 - 8:28
    Я ўпускаю гэта,
    каб прызнаць гэта,
  • 8:28 - 8:32
    і раблю ўсё магчымае,
    каб прайсці праз гэта.
  • 8:32 - 8:35
    Калі я быў маладзейшы,
    то хацеў стаць інжынерам.
  • 8:35 - 8:37
    Я хацеў быць вынаходцам,
  • 8:37 - 8:40
    які б запусціў увесь свет
    да лепшай будучыні.
  • 8:40 - 8:42
    Можа гэта таму,
    што мне падабалася LEGO,
  • 8:42 - 8:45
    я адчуваў свабоду самавыяўлення,
  • 8:45 - 8:48
    калі штось будаваў з канструктараў.
  • 8:48 - 8:53
    І гэта ішло да мяне
    ад сям'і і настаўнікаў,
  • 8:53 - 8:58
    якія заўжды рабілі так,
    каб я адчуваў сабе паўнвартасна і добра.
  • 8:58 - 9:01
    Сёння мае мары трохі змяніліся,
  • 9:01 - 9:04
    я б хацеў займацца біялогіяй,
  • 9:04 - 9:08
    можа, клеткавай біялогіяй ці генетыкай,
  • 9:08 - 9:12
    або біяхіміяй, ці чымсьці накшталт.
  • 9:12 - 9:16
    Гэта мой сябар, да каго я раўнуюся,
  • 9:16 - 9:19
    Фрэнсіс Колінз, дырэктар
    Нацыянальнага інстытуту аховы здароў'я,
  • 9:19 - 9:23
    а гэта мы на TEDMED у мінулым годзе,
    так гутарым трохі.
  • 9:23 - 9:26
    Я адчуваю,
    што няважна, кім бы я ні захацеў стаць,
  • 9:26 - 9:30
    я веру, што змагу змяніць свет.
  • 9:30 - 9:34
    І калі я буду намагацца змяніць свет,
    то я буду шчаслівы.
  • 9:34 - 9:37
    Чатыры гады таму
  • 9:37 - 9:39
    НВО пачалі здымаць дакументальны фільм
  • 9:39 - 9:42
    пра маю сям'ю і мяне, ён завецца
    «Жыццё з кропкі гледжання Сэма».
  • 9:42 - 9:46
    Было вельмі цікава,
    але гэта было чатыры гады таму.
  • 9:46 - 9:50
    І як у кожнага чалавека, мае погляды
    на розныя рэчы змяніліся,
  • 9:50 - 9:54
    спадзяюся, што саспелі,
    як і мой выбар прафесіі.
  • 9:54 - 9:59
    Аднак некаторыя рэчы
    не змяніліся з цягам часу.
  • 9:59 - 10:03
    Да прыкладу, маё гледжанне,
    мая філасофія ў дачыненні да жыцця.
  • 10:03 - 10:05
    Таму я хачу паказаць вам
  • 10:05 - 10:08
    кліп пра тое, калі я маладзейшы,
  • 10:08 - 10:11
    і пра тое,
    да чаго зводзіцца мая філасофія.
  • 10:11 - 10:13
    (Відэа)
  • 10:13 - 10:16
    Я ведаю больш пра генэзіс хваробы.
  • 10:16 - 10:20
    Таму гэта не так актуальна зараз.
  • 10:20 - 10:21
    Але некалі гэта было тым,
  • 10:21 - 10:24
    што не давала мне рабіць усё гэта,
  • 10:24 - 10:27
    бо іншыя праз гэта могуць памерці,
  • 10:27 - 10:30
    таму ўсе вельмі клапаціліся,
  • 10:30 - 10:35
    а цяпер гэты бялок ненармальны,
  • 10:35 - 10:39
    таму структура клетак аслаблена.
  • 10:40 - 10:42
    Такім чынам
  • 10:42 - 10:45
    мне праз гэта становіцца лягчэй,
  • 10:45 - 10:48
    таму што мне не трэба думаць
  • 10:48 - 10:52
    пра прагерыю цалкам.
  • 10:56 - 10:58
    Добра, так?
  • 10:58 - 11:02
    (Апладысменты)
  • 11:02 - 11:03
    Дзякуй.
  • 11:03 - 11:06
    Вы бачыце, што я пра гэта думаў
    не адзін год.
  • 11:06 - 11:10
    Але я б ніколі не прымяніў бы
    гэтыя аспекты маёй філасофіі
  • 11:10 - 11:14
    на практыцы,
    калі б не выпадак у мінулым студзені.
  • 11:14 - 11:19
    Я моцна захварэў, запаленне лёгкіх,
    мяне адвезлі ў шпіталь на некалькі дзён,
  • 11:19 - 11:24
    я быў ізаляваны ад усіх аспектаў
    свайго жыцця,
  • 11:24 - 11:25
    што дапамагалі мне
  • 11:25 - 11:28
    быць тым, хто я ёсць.
  • 11:28 - 11:31
    Але я ведаў, што мне будзе лепей,
  • 11:31 - 11:34
    і я з нецярпеннем чакаў часу,
    калі зноў адчую сябе лепш,
  • 11:34 - 11:37
    і гэта дапамагала мне рухацца наперад.
  • 11:37 - 11:39
    І часам мне трэба быць смелым,
  • 11:39 - 11:41
    а гэта было нелёгка.
  • 11:41 - 11:43
    Часамі я слабеў,
  • 11:43 - 11:44
    было вельмі дрэнна,
  • 11:44 - 11:48
    але я разумеў, што быць смелым
    не павінна быць лёгка.
  • 11:48 - 11:52
    Для мяне гэта было найбольш істотным,
    каб рухацца наперад.
  • 11:52 - 11:54
    Таму, каб падсумаваць,
  • 11:54 - 11:58
    я не губляю энергію на тое,
    каб шкадаваць сябе.
  • 11:58 - 12:01
    Я акружаю сабе людзьмі,
    з якімі хачу быць разам,
  • 12:01 - 12:03
    і я рухаюся наперад.
  • 12:03 - 12:07
    Гэта мая філасофія,
    і я спадзяюся, што ўсе вы,
  • 12:07 - 12:09
    негледзячы на вашы перашкоды,
  • 12:09 - 12:12
    зможаце таксама жыць шчасліва.
  • 12:12 - 12:13
    Але пачакайце хвіліну,
  • 12:13 - 12:16
    яшчэ адна парада —
  • 12:16 - 12:17
    (Смех)
  • 12:17 - 12:20
    Ніколі не прапускайце вечарыну,
    калі можаце.
  • 12:20 - 12:22
    Заўтра вечарам ў маёй школе ладзяць танцы,
  • 12:22 - 12:24
    і я збіраюся пайсці.
  • 12:24 - 12:26
    Вялікі дзякуй.
  • 12:26 - 12:31
    (Апладысменты)
Title:
Мая філасофія шчаслівага жыцця. Сэм Бёрнз на TEDxMidAtlantic
Description:

Калі Сэму было два гады, яму паставілі дыягназ — прагерыя, гэта вельмі рэдкае захворванне паскоранага сталення. У сваёй натхняльнай прамове ён распавядзе пра сваю філасофію шчаслівага жыцця.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDxTalks
Duration:
12:46

Belarusian subtitles

Revisions