Мая філасофія шчаслівага жыцця. Сэм Бёрнз на TEDxMidAtlantic
-
0:18 - 0:20Вітаю ўсіх.
-
0:20 - 0:22Мяне завуць Сэм,
-
0:22 - 0:24і мне ледзь мінавала 17.
-
0:24 - 0:28Некалькі гадоў таму,
калі я яшчэ не трапіў у старэйшыя класы, -
0:28 - 0:33я хацеў граць на малым барабане
ў Foxboro High School Marching Band. -
0:33 - 0:36Гэта была папросту мара,
якую я меўся здзейсніць. -
0:36 - 0:38Але кожны барабан з рэмнем,
каб яго несці, -
0:38 - 0:40важыў дзесьці пад дваццаць кілаграмаў,
-
0:40 - 0:43а я быў хворы на захворванне,
што завецца прагерыя. -
0:43 - 0:47Каб вам было зразумела,
я сам важу трохі больш за 22 кілаграмы. -
0:47 - 0:52Лагічна, што я не здолеў бы
несці звычайны малы барабан, -
0:52 - 0:56менавіта таму дырыжор аркестра
загадаў, каб я граў акампанемент -
0:56 - 0:59на ўдарных падчас выступлення
ў перапынку паміж таймамі. -
0:59 - 1:01Граць на ўдарных
было здорава. -
1:01 - 1:05Гэта былі вельмі цікавыя
дадатковыя ўдарныя інструменты -
1:05 - 1:09кшталту бонга, літаўры,
-
1:09 - 1:11цімбалес і каўбэл.
-
1:11 - 1:13Было здорава,
-
1:13 - 1:18але не было магчымасці маршыраваць,
і гэта мяне прыгнятала. -
1:18 - 1:21Аднак нішто мяне не магло спыніць:
-
1:21 - 1:24я хацеў граць на малым барабане
ў маршыруючым аркестры -
1:24 - 1:25падчас шоў у перапынку.
-
1:25 - 1:30Таму мая сям'я і я працавалі
з інжынерамі, -
1:30 - 1:32каб зрабіць рэмень да барабана,
-
1:32 - 1:36які быў бы лягчэйшы,
і мне было б лягчэй несці барабан. -
1:36 - 1:40У выніку плённай працы
-
1:40 - 1:44мы зрабілі апарат,
што важыў каля трох кілаграмаў. -
1:44 - 1:48(Апладысменты)
-
1:48 - 1:52Я бы хацеў распавесці вам
больш пра прагерыю. -
1:52 - 1:58На сённяшні дзень у свеце ад гэтай хваробы
пакутуюць каля 350 дзяцей. -
1:58 - 2:01Таму яна даволі рэдкая,
-
2:01 - 2:03наступствы прагерыі ўключаюць у сабе:
-
2:03 - 2:07тонкую скуру, адсутнасць набору вагі,
затрыманы рост, -
2:07 - 2:09сардэчную хваробу.
-
2:09 - 2:13У мінулым годзе мая маці
і яе група навукоўцаў -
2:13 - 2:17апублікавалі першую паспяховую працу
«Лячэнне прагерыі», -
2:17 - 2:19таму ў мяне ўзялі інтерв'ю радыё NPR,
-
2:19 - 2:22і Джон Хамільтон задаў мне пытанне:
-
2:22 - 2:24«Што найбольш істотнае
-
2:24 - 2:27павінны ведаць пра вас людзі?»
-
2:27 - 2:29І мой адказ быў просты:
-
2:29 - 2:32тое, што ў мяне вельмі шчаслівае жыццё.
-
2:32 - 2:36(Апладысменты)
-
2:36 - 2:40І, неглядзячы на тое,
што ў маім жыцці існуе шмат перешкод, -
2:40 - 2:43большасць з якіх створана прагерыяй,
-
2:43 - 2:45я не хачу,
каб людзі шкадавалі мяне. -
2:45 - 2:48Я не думаю пра гэтыя перашкоды ўвесь час,
-
2:48 - 2:51і я магу пераадолець большасць з іх.
-
2:51 - 2:56Таму я сёння і хацеў бы падзяліцца з вамі
маёй філасофіяй шчаслівага жыцця. -
2:56 - 3:01У маёй філасофіі існюць тры аспекты.
-
3:01 - 3:05Вось цытата са славутага Фэрыса Бюлера.
-
3:05 - 3:09Першы аспект маёй філасофіі —
-
3:09 - 3:12гэта тое, што мяне не турбуе,
што я не магу нешта зрабіць, -
3:12 - 3:14таму што я магу зрабіць нашмат больш.
-
3:14 - 3:17Людзі часта задаюць мне пытанні кшталту:
-
3:17 - 3:19«Ці цяжка гэта жыць з прагерыяй?»
-
3:19 - 3:23«З якімі цяжкасцямі ў сувязі з прагерыяй
вы сутыкаецеся штодня?» -
3:23 - 3:26Я хацеў бы адказаць, што,
нягледзячы на тое, што ў мяне прагерыя, -
3:26 - 3:29большасць часу я думаю пра рэчы,
-
3:29 - 3:32што не маюць наогул
ніякага дачынення да прагерыі. -
3:32 - 3:36Гэта зусім не азначае, што я ігнарую
адмоўныя аспекты гэтых перашкод. -
3:36 - 3:38Калі я нешта не магу рабіць, напрыклад,
-
3:38 - 3:43бегчы на далёкія дыстанцыі
ці катацца на амерыканскіх горках, -
3:43 - 3:45я ведаю, чаго я пазбаўлены.
-
3:45 - 3:48Але замест гэтага
я займаюся іншымі справамі, -
3:48 - 3:52якія я магу рабіць з задавальненнем:
-
3:52 - 3:56скаўтскі рух, або музыка, або коміксы,
-
3:56 - 3:59або любая
з маіх любімых бостанскіх каманд. -
3:59 - 4:02Ну так, —
(Смех) -
4:02 - 4:06Але часам мне трэба знайсці іншы спосаб,
каб нешта зрабіць -
4:06 - 4:08з дапамогай прыстасаванняў.
-
4:08 - 4:12І я хачу, каб гэтыя рэчы сталі
чымсьці з катэгорыі «гэта я магу». -
4:12 - 4:15Нешта кшталту таго,
што вы бачылі з барабанам. -
4:15 - 4:17Вось кліп,
-
4:17 - 4:19дзе я граю мелодыю з «Чалавека-Павука»
-
4:19 - 4:22у Foxboro High School Marching Band
-
4:22 - 4:24некалькі гадоў таму.
-
4:24 - 4:26(Відэакліп)
-
4:27 - 4:32♫ Мелодыя з фільма «Чалавек-Павук» ♫
-
5:07 - 5:11(Апладысменты)
-
5:11 - 5:13Дзякуй.
-
5:13 - 5:15Добра, добра, так...
-
5:15 - 5:16Было здорава,
-
5:16 - 5:20і я змог здзейсніць сваю мару
-
5:20 - 5:22граць на малым барабане
ў маршыруючым аркестры, -
5:22 - 5:25бо я веру, што магу здзейсніць
усе свае мары. -
5:25 - 5:30Спадзяюся, што і вы зможаце здзейсніць
усе свае мары з такім стаўленнем. -
5:30 - 5:32Другі аспект маёй філасофіі —
-
5:32 - 5:37гэта тое, што вакол мяне людзі,
з якімі я хачу быць, -
5:37 - 5:39«высакаякасныя» людзі.
-
5:39 - 5:43Мне вельмі пашанцавала мець
такую цудоўную сям'ю, -
5:43 - 5:46якая падтрымлівае мяне ўсё маё жыццё.
-
5:46 - 5:48Мне вельмі пашанцавала
-
5:48 - 5:51спаткаць блізкіх сяброў у школе.
-
5:51 - 5:55Мы трохі ўсе дурні,
бо шмат хто з нас захапіўся гуртом -
5:55 - 5:57і нам падабаецца вадзіцца друг з другам,
-
5:57 - 6:00і мы дапамагаем адзін адному,
калі трэба. -
6:00 - 6:05Мы бачым адзін аднаго такімі,
якія мы ёсць унутры. -
6:05 - 6:07Вось гэта мы дурэем трохі.
-
6:07 - 6:09Мы ўжо ў старэйшых класах,
-
6:09 - 6:15і таму можам быць ментарамі
для малодшых сябраў аркестру -
6:15 - 6:17як у адзіным калектыве.
-
6:17 - 6:20Чаму мне менавіта падабаецца
граць у гурце, -
6:20 - 6:23дык гэта тое, што музыка,
якую мы ствараем разам, -
6:23 - 6:28яна сапраўдная, шчырая,
і мацнейшая за прагерыю. -
6:28 - 6:30Мне не трэба турбавацца,
-
6:30 - 6:34калі адчуваю захапленне,
ствараючы музыку. -
6:34 - 6:37Нават зняўшыся ў дакументальным фільме,
-
6:37 - 6:39з'явіўшыся некалькі разоў на ТБ,
-
6:39 - 6:41я адчуваю, што мая найвышэйшая кропка —
-
6:41 - 6:46гэта калі я з тымі людзьмі,
што акаляюць мяне кожны дзень. -
6:46 - 6:49Яны робяць сапраўды пазітыўны ўплыў
на маё жыццё, -
6:49 - 6:55і я спадзяюся, што я магу
таксама пазітыўна ўплываць на іх. -
6:55 - 6:58(Апладысменты)
-
6:58 - 6:59Дзякуй.
-
6:59 - 7:01Таму, па сутнасці,
-
7:01 - 7:05я спадзяюся, што і вы шануеце
і лю́біце сваю сям'ю, -
7:05 - 7:08любіце сваіх сяброў,
а вы, хлопцы, лю́біце свайго Братку, -
7:08 - 7:12і што вы ўдзячныя сваім настаўнікам,
-
7:12 - 7:14і сваёй супольнасці,
-
7:14 - 7:17таму што яны ствараюць
сапраўдны аспект вашага штодзённага жыцця, -
7:17 - 7:21яны могуць рабіць сапраўды значны,
пазітыўны ўплыў. -
7:21 - 7:24Трэці аспект філасофіі гэта —
-
7:24 - 7:26заўжды рухайцеся наперад.
-
7:26 - 7:30Вось цытата аднаго чалавека,
якога вы, пэўна ведаеце, Уолта Дыснея,— -
7:30 - 7:31гэта адна з маіх любімых цытат.
-
7:31 - 7:34Я заўжды імкнуся мець нешта,
да чаго рухацца наперад. -
7:34 - 7:37Нешта, чаго я магу намагацца
і што ўзбагаціць маё жыццё. -
7:37 - 7:39Гэта не павінна быць вялікім.
-
7:39 - 7:41Гэта можа быць, напрыклад,
-
7:41 - 7:44чакаць, калі з'явіцца наступны комікс,
-
7:44 - 7:46ці збірацца ўсёй сям'ёй разам у адпачынак,
-
7:46 - 7:49ці вадзіцца з сябрамі,
-
7:49 - 7:52ці ісці на наступную гульню каманды рэгбі
твайго каледжа. -
7:52 - 7:55Аднак усе гэтыя рэчы
не дазваляюць мне губляць увагу -
7:55 - 7:58і ведаць, што наперадзе мяне
чакае яскравая будучыня, -
7:58 - 8:02і так я магу прайсці праз
некаторыя цяжкасці на маім шляху. -
8:02 - 8:08Гэтая ментальнасць уключае ў сябе
прагрэсіўнае мысленне. -
8:08 - 8:11Я стараюся не траціць энергію на тое,
каб адчуваць сябе дрэнна, -
8:11 - 8:15бо калі такое адбываецца,
я сутыкаюся з парадоксам, -
8:15 - 8:19у якім не існуе прасторы
для шчасця ці іншага пачуцця. -
8:19 - 8:23Не тое, што я ігнарую,
калі адчую сабе дрэнна. -
8:23 - 8:25Я хутчэй гэта прымаю.
-
8:25 - 8:28Я ўпускаю гэта,
каб прызнаць гэта, -
8:28 - 8:32і раблю ўсё магчымае,
каб прайсці праз гэта. -
8:32 - 8:35Калі я быў маладзейшы,
то хацеў стаць інжынерам. -
8:35 - 8:37Я хацеў быць вынаходцам,
-
8:37 - 8:40які б запусціў увесь свет
да лепшай будучыні. -
8:40 - 8:42Можа гэта таму,
што мне падабалася LEGO, -
8:42 - 8:45я адчуваў свабоду самавыяўлення,
-
8:45 - 8:48калі штось будаваў з канструктараў.
-
8:48 - 8:53І гэта ішло да мяне
ад сям'і і настаўнікаў, -
8:53 - 8:58якія заўжды рабілі так,
каб я адчуваў сабе паўнвартасна і добра. -
8:58 - 9:01Сёння мае мары трохі змяніліся,
-
9:01 - 9:04я б хацеў займацца біялогіяй,
-
9:04 - 9:08можа, клеткавай біялогіяй ці генетыкай,
-
9:08 - 9:12або біяхіміяй, ці чымсьці накшталт.
-
9:12 - 9:16Гэта мой сябар, да каго я раўнуюся,
-
9:16 - 9:19Фрэнсіс Колінз, дырэктар
Нацыянальнага інстытуту аховы здароў'я, -
9:19 - 9:23а гэта мы на TEDMED у мінулым годзе,
так гутарым трохі. -
9:23 - 9:26Я адчуваю,
што няважна, кім бы я ні захацеў стаць, -
9:26 - 9:30я веру, што змагу змяніць свет.
-
9:30 - 9:34І калі я буду намагацца змяніць свет,
то я буду шчаслівы. -
9:34 - 9:37Чатыры гады таму
-
9:37 - 9:39НВО пачалі здымаць дакументальны фільм
-
9:39 - 9:42пра маю сям'ю і мяне, ён завецца
«Жыццё з кропкі гледжання Сэма». -
9:42 - 9:46Было вельмі цікава,
але гэта было чатыры гады таму. -
9:46 - 9:50І як у кожнага чалавека, мае погляды
на розныя рэчы змяніліся, -
9:50 - 9:54спадзяюся, што саспелі,
як і мой выбар прафесіі. -
9:54 - 9:59Аднак некаторыя рэчы
не змяніліся з цягам часу. -
9:59 - 10:03Да прыкладу, маё гледжанне,
мая філасофія ў дачыненні да жыцця. -
10:03 - 10:05Таму я хачу паказаць вам
-
10:05 - 10:08кліп пра тое, калі я маладзейшы,
-
10:08 - 10:11і пра тое,
да чаго зводзіцца мая філасофія. -
10:11 - 10:13(Відэа)
-
10:13 - 10:16Я ведаю больш пра генэзіс хваробы.
-
10:16 - 10:20Таму гэта не так актуальна зараз.
-
10:20 - 10:21Але некалі гэта было тым,
-
10:21 - 10:24што не давала мне рабіць усё гэта,
-
10:24 - 10:27бо іншыя праз гэта могуць памерці,
-
10:27 - 10:30таму ўсе вельмі клапаціліся,
-
10:30 - 10:35а цяпер гэты бялок ненармальны,
-
10:35 - 10:39таму структура клетак аслаблена.
-
10:40 - 10:42Такім чынам
-
10:42 - 10:45мне праз гэта становіцца лягчэй,
-
10:45 - 10:48таму што мне не трэба думаць
-
10:48 - 10:52пра прагерыю цалкам.
-
10:56 - 10:58Добра, так?
-
10:58 - 11:02(Апладысменты)
-
11:02 - 11:03Дзякуй.
-
11:03 - 11:06Вы бачыце, што я пра гэта думаў
не адзін год. -
11:06 - 11:10Але я б ніколі не прымяніў бы
гэтыя аспекты маёй філасофіі -
11:10 - 11:14на практыцы,
калі б не выпадак у мінулым студзені. -
11:14 - 11:19Я моцна захварэў, запаленне лёгкіх,
мяне адвезлі ў шпіталь на некалькі дзён, -
11:19 - 11:24я быў ізаляваны ад усіх аспектаў
свайго жыцця, -
11:24 - 11:25што дапамагалі мне
-
11:25 - 11:28быць тым, хто я ёсць.
-
11:28 - 11:31Але я ведаў, што мне будзе лепей,
-
11:31 - 11:34і я з нецярпеннем чакаў часу,
калі зноў адчую сябе лепш, -
11:34 - 11:37і гэта дапамагала мне рухацца наперад.
-
11:37 - 11:39І часам мне трэба быць смелым,
-
11:39 - 11:41а гэта было нелёгка.
-
11:41 - 11:43Часамі я слабеў,
-
11:43 - 11:44было вельмі дрэнна,
-
11:44 - 11:48але я разумеў, што быць смелым
не павінна быць лёгка. -
11:48 - 11:52Для мяне гэта было найбольш істотным,
каб рухацца наперад. -
11:52 - 11:54Таму, каб падсумаваць,
-
11:54 - 11:58я не губляю энергію на тое,
каб шкадаваць сябе. -
11:58 - 12:01Я акружаю сабе людзьмі,
з якімі хачу быць разам, -
12:01 - 12:03і я рухаюся наперад.
-
12:03 - 12:07Гэта мая філасофія,
і я спадзяюся, што ўсе вы, -
12:07 - 12:09негледзячы на вашы перашкоды,
-
12:09 - 12:12зможаце таксама жыць шчасліва.
-
12:12 - 12:13Але пачакайце хвіліну,
-
12:13 - 12:16яшчэ адна парада —
-
12:16 - 12:17(Смех)
-
12:17 - 12:20Ніколі не прапускайце вечарыну,
калі можаце. -
12:20 - 12:22Заўтра вечарам ў маёй школе ладзяць танцы,
-
12:22 - 12:24і я збіраюся пайсці.
-
12:24 - 12:26Вялікі дзякуй.
-
12:26 - 12:31(Апладысменты)
- Title:
- Мая філасофія шчаслівага жыцця. Сэм Бёрнз на TEDxMidAtlantic
- Description:
-
Калі Сэму было два гады, яму паставілі дыягназ — прагерыя, гэта вельмі рэдкае захворванне паскоранага сталення. У сваёй натхняльнай прамове ён распавядзе пра сваю філасофію шчаслівага жыцця.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDxTalks
- Duration:
- 12:46
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for My Philosophy for a Happy Life: Sam Berns at TEDxMidAtlantic | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for My Philosophy for a Happy Life: Sam Berns at TEDxMidAtlantic | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for My Philosophy for a Happy Life: Sam Berns at TEDxMidAtlantic | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for My Philosophy for a Happy Life: Sam Berns at TEDxMidAtlantic | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for My Philosophy for a Happy Life: Sam Berns at TEDxMidAtlantic | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for My Philosophy for a Happy Life: Sam Berns at TEDxMidAtlantic | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for My Philosophy for a Happy Life: Sam Berns at TEDxMidAtlantic | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for My Philosophy for a Happy Life: Sam Berns at TEDxMidAtlantic |