< Return to Video

Розум, што стаіць за Tesla, SpaceX, SolarCity ...

  • 0:00 - 0:03
    Крыс Андэрсан: Элан, што за шалёная мара
  • 0:03 - 0:06
    натхніла цябе паспрабаваць
  • 0:06 - 0:09
    заняцца аўтамабільнай вытворчасцю і пабудаваць цалкам электрычную машыну?
  • 0:09 - 0:12
    Элан Маск: Ну, ідэя сягае часоў, калі я быў ва ўніверсітэце.
  • 0:12 - 0:15
    Я думаў: якія праблемы хутчэй за ўсё
  • 0:15 - 0:18
    паўплываюць на будучыню свету або будучыню чалавецтва?
  • 0:18 - 0:21
    Я думаю, неверагодна важна мець устойлівыя мадэлі
  • 0:21 - 0:23
    транспартнай сістэмы і вытворчасці энергіі.
  • 0:23 - 0:26
    Агульная праблема энергетыкі такога кшталту --
  • 0:26 - 0:28
    гэта найбуйнейшая праблема, якую мы мусім вырашыць у гэтым стагоддзі
  • 0:28 - 0:30
    незалежна ад клопату пра навакольнае асяроддзе.
  • 0:30 - 0:33
    Насамрэч, нават калі б выкіды СО2 былі карыснымі,
  • 0:33 - 0:36
    улічваючы, што вуглевадароды хутка скончацца,
  • 0:36 - 0:40
    нам усё роўна трэба вынайсці ўстойлівыя сродкі для функцыянавання.
  • 0:40 - 0:44
    КА: Большая частка амерыканскай электрычнасці паходзіць
  • 0:44 - 0:46
    са спальвання выкапнёвых паліваў.
  • 0:46 - 0:51
    Як можа электрамабіль, што падключаецца да гэтай сеткі, дапамагчы?
  • 0:51 - 0:54
    ЭМ: Так, ёсць дзве часткі адказу.
  • 0:54 - 0:56
    Па-першае, нават калі з такога самага паліва
  • 0:56 - 0:58
    выпрацаваць энергію на электрастанцыі,
  • 0:58 - 1:01
    то калі зарадзіць ім машыну, вы будзеце толькі ў плюсе.
  • 1:01 - 1:03
    Калі, напрыклад, узяць прыродны газ,
  • 1:03 - 1:06
    самую распаўсюджаную крыніцу вуглевадароднай энергіі,
  • 1:06 - 1:09
    і спаліць яго ў сучаснай
  • 1:09 - 1:11
    газавай турбіне General Electric,
  • 1:11 - 1:13
    атрымаецца каля 60% эфектыўнасці.
  • 1:13 - 1:16
    Калі ж ужыць той самы газ ў рухавіку ўнутранага спальвання аўтамабіля,
  • 1:16 - 1:18
    атрымаецца 20% эфектыўнасці.
  • 1:18 - 1:19
    А прычына ў тым, што на стацыянарнай электрастанцыі
  • 1:19 - 1:22
    вы можаце дазволіць сабе рэчы значна цяжэйшыя,
  • 1:22 - 1:23
    аб'ёмнейшыя.
  • 1:23 - 1:25
    Можаце нават пабочнае награванне ўжыць,
  • 1:25 - 1:26
    каб прыводзіць у рух паравую турбіну
  • 1:26 - 1:28
    і карыстацца другаснай крыніцай энергіі.
  • 1:28 - 1:32
    Такім чынам, нават калі ўлічыць страты пры перадачы энергіі і іншае,
  • 1:32 - 1:35
    выкарыстаўшы такое самае паліва, вы прынамсі ў двухразовым выйгрышы,
  • 1:35 - 1:38
    зараджаючы электрамабіль энергіяй з электрастанцыі.
  • 1:38 - 1:40
    КА: Такі маштаб прыносіць эфектыўнасць.
  • 1:40 - 1:41
    ЭМ: Менавіта так.
  • 1:41 - 1:44
    Сутнасць у тым, што нам у любым выпадку трэба мець
  • 1:44 - 1:47
    устойлівыя крыніцы энергіі, электрычнасці.
  • 1:47 - 1:50
    Таму калі мы вырашым гэтую праблему,
  • 1:50 - 1:53
    мае сэнс мець і электрычныя машыны
  • 1:53 - 1:56
    ў якасці транспарту.
  • 1:56 - 1:57
    КА: У нас ёсць відэа,
  • 1:57 - 2:00
    як збіраюць Тэслу,
  • 2:00 - 2:03
    якое, калі яго прайграць...
  • 2:03 - 2:07
    Што ж такога наватарскага ў гэтым працэсе?
  • 2:07 - 2:11
    ЭМ: Натуральна, што з мэтай паскарэння надыходу электрычнага транспарту,
  • 2:11 - 2:13
    а трэба сказаць, што, мяркую,
  • 2:13 - 2:16
    усе віды транспарту стануць цалкам электрычнымі
  • 2:16 - 2:21
    за іранічным выняткам ракет.
  • 2:21 - 2:23
    Трэці закон Ньютана нам не абысці.
  • 2:23 - 2:27
    Пытанне ў тым, як паскорыць
  • 2:27 - 2:28
    надыход электрычнага транспарту?
  • 2:28 - 2:31
    Каб зрабіць гэта з аўтамабілямі, трэба запраектаваць
  • 2:31 - 2:33
    насамрэч энэргаашчадную машыну,
  • 2:33 - 2:35
    што азначае зрабіць яе неймаверна лёгкай.
  • 2:35 - 2:36
    Тое, што вы бачыце тут -
  • 2:36 - 2:39
    адзіныя кузаў і шасі цалкам з алюмінія
  • 2:39 - 2:40
    з Паўночнай Амерыкі.
  • 2:40 - 2:43
    На самой справе, мы прымянілі шмат метадаў з распрацоўкі ракет,
  • 2:43 - 2:47
    каб зрабіць машыну лягчэйшай нягледзячы на аб'ёмную батарэю.
  • 2:47 - 2:49
    Да таго ж яна мае найніжэйшы каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву
  • 2:49 - 2:50
    сярод усіх іншых машын такіх памераў.
  • 2:50 - 2:54
    У выніку спажыванне энергіі вельмі нізкае,
  • 2:54 - 2:56
    а самая прасунутая батарэя
  • 2:56 - 2:59
    дае машыне выйгрышную перавагу.
  • 2:59 - 3:02
    Вы можаце праехаць парадку 400 кіламетраў.
  • 3:02 - 3:05
    КА: Але ж гэтыя батарэі неверагодна цяжкія,
  • 3:05 - 3:09
    вы ўсё роўна думаеце, што падлік верны:
  • 3:09 - 3:11
    лёгкі кузаў, цяжкая батарэя -
  • 3:11 - 3:13
    атрымоўваем захапляльную эфектыўнасць?
  • 3:13 - 3:15
    ЭМ: Менавіта. Усё ў машыне мае быць вельмі лёгкім,
  • 3:15 - 3:17
    каб ураўнаважыць масу батарэй.
  • 3:17 - 3:20
    А аэрадынаміка дазваляе праехаць настолькі даўгі шлях.
  • 3:20 - 3:23
    Па праўдзе, кіроўцы Мадэлі S
  • 3:23 - 3:24
    нібы спаборнічаюць паміж сабой,
  • 3:24 - 3:27
    каб праехаць найдалей.
  • 3:27 - 3:31
    Здаецца, хтосьці надоечы пераадолеў 676 кіламетраў на адным зарадзе.
  • 3:31 - 3:34
    КА: Бруно Баўдэн, вось хто зрабіў гэта.
  • 3:34 - 3:37
    пабіў новы сусветны рэкорд. ЭМ: Віншаванні.
  • 3:37 - 3:38
    КА: Гэта былі добрыя навіны. Але недахопам было тое,
  • 3:38 - 3:41
    што каб зрабіць гэта, яму прыйшлося ехаць з хуткасцю 30 км/г
  • 3:41 - 3:45
    і часта спыняцца паліцыяй. (Смех)
  • 3:45 - 3:49
    ЭМ: Вы можаце спакойна ехаць
  • 3:49 - 3:51
    з хуткасцю каля 100 км/г
  • 3:51 - 3:53
    пры нармальных умовах,
  • 3:53 - 3:55
    і 400 км - разумны лік.
  • 3:55 - 3:56
    КА: Давайце пакажам другое відэа,
  • 3:56 - 3:59
    пра Тэслу ў дзеянні на лёдзе.
  • 3:59 - 4:02
    І гэта зусім не камень у агарод The New York Times, дарэчы.
  • 4:02 - 4:04
    Што самае неспадзяванае ў
  • 4:04 - 4:06
    кіраванні гэтай машынай?
  • 4:06 - 4:07
    ЭМ: Пры кіраванні электрамабілем,
  • 4:07 - 4:10
    яго адчувальнасць насамрэч неверагодная.
  • 4:10 - 4:12
    Мы хацелі, каб людзі адчувалі,
  • 4:12 - 4:15
    як іх розум зліваецца з машынай,
  • 4:15 - 4:18
    нібыта вы з ёю -- адно цэлае.
  • 4:18 - 4:22
    Калі вы паварочваеце і паскараецеся, гэта проста адбываецца
  • 4:22 - 4:24
    быццам у машыны ёсць Электронны Кантроль Устойлівасці.
  • 4:24 - 4:26
    Гэта магчыма з электрамабілем дзякуючы яго адчувальнасці,
  • 4:26 - 4:28
    з паліўнай машынай так не атрымаецца.
  • 4:28 - 4:30
    І гэта істотная розніца,
  • 4:30 - 4:33
    якую можна адчуць толькі пры спробнай паездцы.
  • 4:33 - 4:37
    КА: Гэта прыгожая, але дарагая машына.
  • 4:37 - 4:41
    Ці ёсць у вас нейкі план,
  • 4:41 - 4:42
    каб выпусціць масавую версію?
  • 4:42 - 4:45
    ЭМ: Так. Мэтай Тэслы заўсёды быў
  • 4:45 - 4:47
    трохступенчаты працэс, у якім першая версія --
  • 4:47 - 4:51
    гэта дарагая машына з маленькім аб'ёмам вытворчасці,
  • 4:51 - 4:54
    другая каштуе менш і і большым аб'ёмам,
  • 4:54 - 4:56
    і трэцяя версія -- самая аб'ёмная і танная.
  • 4:56 - 4:58
    У дадзены момант мы знаходзімся ў другой фазе.
  • 4:58 - 5:01
    Такім чынам ёсць спорткар Roadster за $100.000,
  • 5:01 - 5:04
    і ёсць Мадэль S па цане ад $50.000.
  • 5:04 - 5:06
    Электрамабіль трэцяга пакалення,
  • 5:06 - 5:08
    які меркавана з'явіцца праз тры-чатыры гады,
  • 5:08 - 5:11
    будзе каштаваць $30.000.
  • 5:11 - 5:13
    Кожны раз, як з'яўлялася насамрэч новая тэхналогія,
  • 5:13 - 5:15
    звычайна мусіла выйсці тры буйныя версіі,
  • 5:15 - 5:18
    каб з'явіўся выдатны масавы прадукт.
  • 5:18 - 5:21
    Мы прасоўваемся ў гэтым кірунку,
  • 5:21 - 5:23
    і я ўпэўнены, што так усё і будзе.
  • 5:23 - 5:25
    КА: Добра, калі шлях недалёкі,
  • 5:25 - 5:29
    можна паехаць, вярнуцца і зарадзіцца дома.
  • 5:29 - 5:33
    Але на дадзены момант няма агульнанацыянальнай сеткі хуткіх зарадных станцый.
  • 5:33 - 5:36
    Ці прадбачацца нейкія істотныя змены тут,
  • 5:36 - 5:38
    ці гэта спраўдзіцца толькі на некаторых ключавых маршрутах?
  • 5:38 - 5:41
    ЭМ: На самой справе, зарадных станцый ужо больш,
  • 5:41 - 5:43
    чым людзі сабе ўяўляюць.
  • 5:43 - 5:46
    У Тэсле распрацаваная тэхналогія
  • 5:46 - 5:48
    пад назвай Supercharging,
  • 5:48 - 5:51
    якую мы прапануем пакупнікам Model S
  • 5:51 - 5:53
    бясплатна назаўжды.
  • 5:53 - 5:55
    Гэта факт, які для многіх магчыма застаецца незразумелым.
  • 5:55 - 5:58
    Насамрэч штаты Каліфорнія і Невада ўжо пакрытыя сеткай станцый,
  • 5:58 - 6:01
    як і Ўсходняе ўзбярэжжа
  • 6:01 - 6:03
    ад Бостана да Вашынгтона.
  • 6:03 - 6:04
    Напрыканцы гэтага года вы зможаце праехаць
  • 6:04 - 6:06
    з Лос-Анджэлеса ў Нью-Ёрк,
  • 6:06 - 6:08
    карыстаючыся толькі сеткай Supercharger,
  • 6:08 - 6:12
    каторая зараджае шпарчэй у пяць разоў за якія-кольвек іншыя.
  • 6:12 - 6:17
    Для нас галоўнае -- прытрымлівацца суадносінаў язды да перапынкаў
  • 6:17 - 6:20
    каля шасці ці сямі.
  • 6:20 - 6:22
    Так, каб ехаць на працягу трох гадзінаў,
  • 6:22 - 6:23
    а спыняцца на 20 або 30 хвілін.
  • 6:23 - 6:26
    Гэта адрэзак часу, на які людзі звычайна спыняюцца.
  • 6:26 - 6:28
    Такім чынам, калі вы выяжджаеце ў дарогу а 9:00,
  • 6:28 - 6:31
    апоўдні можна зрабіць перапынак каб перакусіць,
  • 6:31 - 6:32
    завітаць у прыбіральню, выпіць кавы і паехаць далей.
  • 6:32 - 6:36
    КА: Дык вы прапануеце спажыўцам зараджацца цалкам на працягу гадзіны.
  • 6:36 - 6:40
    Маўляў, не спадзявайцеся выехаць адсюль праз 10 хвілін,
  • 6:40 - 6:42
    пачакайце гадзіну, але ёсць добрая навіна:
  • 6:42 - 6:43
    вы дапамагаеце ратаваць планету,
  • 6:43 - 6:46
    і, дарэчы, электрычнасць для вас -- бясплатная.
  • 6:46 - 6:48
    ЭМ: Насамрэч мы спадзяемся,
  • 6:48 - 6:51
    што людзі будуць спыняцца на 20-30 хвілін, не гадзіну.
  • 6:51 - 6:59
    Лепей праехаць каля 260-270 кіламетраў
  • 6:59 - 7:01
    і спыніцца на паўгадзіны,
  • 7:01 - 7:02
    каб потым працягнуць шлях.
  • 7:02 - 7:06
    Гэта натуральны рытм падарожжа.
  • 7:06 - 7:10
    КА: Зразумела. Гэта толькі адна спіца ў вашым энергетычным коле.
  • 7:10 - 7:13
    Вы працуеце таксама над сваёй кампаніяй SolarCity.
  • 7:13 - 7:15
    Што такога незвычайнага там?
  • 7:15 - 7:17
    ЭМ: Ну, як я ўжо ўзгадваў раней,
  • 7:17 - 7:21
    мы мусім перайсці на ўстойлівыя метады
  • 7:21 - 7:23
    выпрацоўкі электраэнергіі і яе спажывання.
  • 7:23 - 7:27
    Я досыць упэўнены, што першаснай такой крыніцай
  • 7:27 - 7:29
    здабывання энергіі будзе Сонца.
  • 7:29 - 7:31
    То бок, гэта ж ускосны тэрмаядзерны сінтэз, вось што гэта.
  • 7:31 - 7:35
    У нас ёсць вялізная атамная электрастанцыя ў небе пад назвай "Сонца",
  • 7:35 - 7:38
    нам проста трэба выхапіць крыху гэтай энэргіі
  • 7:38 - 7:40
    для патрэбаў чалавечай цывілізацыі.
  • 7:40 - 7:42
    Мы ўсе ўжо ведаем, але магчыма не разумеем да канца,
  • 7:42 - 7:46
    што свет і так амаль цалкам працуе на сонечнай энергіі.
  • 7:46 - 7:49
    Калі б не было Сонца, мы былі б ледзяным шарам
  • 7:49 - 7:51
    з тэмпературай тры градусы Кельвіна.
  • 7:51 - 7:55
    Яно прыводзіць у рух сістэму ападкаў,
  • 7:55 - 7:58
    уся экасістэма сілкуецца сонечнай энэргіяй.
  • 7:58 - 8:00
    КА: Але ў галоне бензіна, фактычна,
  • 8:00 - 8:02
    уціснутыя тысячы гадоў
  • 8:02 - 8:04
    сонечнай энэргіі,
  • 8:04 - 8:07
    таму цяжка падвесці падлікі на карысць сонечнай энергіі,
  • 8:07 - 8:10
    каб хаця б аддалена спаборнічаць з, напрыклад, прыродным газам.
  • 8:10 - 8:14
    Як тут можна збудаваць бізнэс?
  • 8:14 - 8:17
    ЭМ: Ну, насамрэч, я ўпэўнены, што сонечная энергія
  • 8:17 - 8:21
    разаб'е дашчэнту ўсе іншыя крыніцы ўлучна з прыродным газам.
  • 8:21 - 8:23
    (Воплескі)
    КА: Як?
  • 8:23 - 8:27
    ЭМ: Так мусіць быць, іначай у нас сур'ёзныя праблемы.
  • 8:27 - 8:30
    КА: Вы ж не прадаеце сонечныя панэлі спажыўцам.
  • 8:30 - 8:31
    Чым тады вы займаецеся?
  • 8:31 - 8:34
    ЭМ: Не, на самой справе мы прадаем. Вы можаце набыць
  • 8:34 - 8:36
    або арэндаваць сонечную ўсталёўку ў нас.
  • 8:36 - 8:38
    Большасць выбірае арэнду.
  • 8:38 - 8:40
    А самае прывабнае ў гэтым,
  • 8:40 - 8:43
    што не патрэбныя ані сыравіна, ані выдаткі на эксплуатацыю.
  • 8:43 - 8:46
    Як толькі ўсталявалі, яна працуе.
  • 8:46 - 8:51
    І працуе дзесяцігоддзямі, можа нават стагоддзямі.
  • 8:51 - 8:53
    Таму ключом тут з'яўляецца зніжэнне
  • 8:53 - 8:55
    коштаў першаснай ўсталёўкі
  • 8:55 - 8:58
    і агульнай сумы інвестыцыі,
  • 8:58 - 9:02
    бо гэтыя два фактары спрыяюць коштам сонечнай энергетыкі.
  • 9:02 - 9:05
    Мы прасунуліся вельмі далёка ў гэтым,
  • 9:05 - 9:09
    вось чаму я ўпэўнены, што мы пераўзыйдзем прыродны газ.
  • 9:09 - 9:11
    КА: Дык вашая прапанова пакупнікам наступная:
  • 9:11 - 9:14
    не плаціце шмат загадзя...
  • 9:14 - 9:16
    ЭМ: Анічога.
    КА: Не плаціце анічога загадзя,
  • 9:16 - 9:19
    мы паставім панэлі вам на дах.
  • 9:19 - 9:23
    А потым ужо плаціце толькі арэнду. На колькі звычайна?
  • 9:23 - 9:26
    ЭМ: Мы арэндуем звычайна на 20 гадоў.
  • 9:26 - 9:30
    Але каштоўнасць гэтай прапановы, як вы і намякаеце, досыць простая.
  • 9:30 - 9:35
    Вы не выдаткоўвайце грошы, але вашыя камунальныя аплаты памяншаюцца.
  • 9:35 - 9:37
    Досыць выгодна.
  • 9:37 - 9:38
    КА: Выглядае як выйгрыш для спажыўца.
  • 9:38 - 9:41
    Няма рызыкі, плоціце менш, чым цяпер.
  • 9:41 - 9:43
    Для вас жа тут выгодна..
  • 9:43 - 9:48
    То бок, хто валодае электрычнасцю з гэтых панэляў у перспектыве?
  • 9:48 - 9:51
    Як кампанія зарабляе?
  • 9:51 - 9:55
    ЭМ: Ну, па сутнасці,
  • 9:55 - 10:01
    SolarCity здабывае частку капітала
  • 10:01 - 10:04
    ад, скажам, кампаніі або банку.
  • 10:04 - 10:07
    Гугл -- адзін з найбуйнейшых нашых партнёраў.
  • 10:07 - 10:09
    І яны спадзяюцца на некаторы прыбытак з яго.
  • 10:09 - 10:13
    За гэты капітал мы набываем і ўсталёўваем панэлі на дах,
  • 10:13 - 10:17
    а потым збіраем арэндную плату з уладальніка дома ці бізнэса,
  • 10:17 - 10:21
    якая меншая за камунальныя аплаты.
  • 10:21 - 10:24
    КА: Але вы самі атрымоўваеце доўгатэрміновую выгоду з гэтай энэргіі.
  • 10:24 - 10:28
    Такім чынам вы будуеце размеркаваную энэргетычную сетку.
  • 10:28 - 10:29
    ЭМ: Дакладна. Усё зводзіцца да
  • 10:29 - 10:33
    вялізнай электрасеткі.
  • 10:33 - 10:36
    І гэта, на маю думку, добра, бо электрасеткі
  • 10:36 - 10:39
    былі манаполіяй, у людзей не было выбару.
  • 10:39 - 10:41
    Тут жа ўпершыню
  • 10:41 - 10:44
    з'явілася канкурэнцыя,
  • 10:44 - 10:47
    таму што энэргетычныя кампаніі былі адзінымі,
  • 10:47 - 10:50
    хто валодаў сеткамі размеркавання энэргіі. Цяпер такая ёсць у вас на даху.
  • 10:50 - 10:51
    Я думаю, гэта вяртае ўладу
  • 10:51 - 10:54
    домаўладальнікам і фірмам.
  • 10:54 - 10:55
    КА: І вы сапраўды прадбачыце будучыню,
  • 10:55 - 10:59
    дзе большасць электрычнасці ў ЗША --
  • 10:59 - 11:04
    у межах дзесяцігоддзя-двух -- стане сонечнай?
  • 11:04 - 11:10
    ЭМ: Я надзвычай упэўнены, што сонечная энергія будзе пераважаць,
  • 11:10 - 11:12
    а магчыма і стане большасцю.
  • 11:12 - 11:17
    І я прадказваю такую перавагу ў межах 20 гадоў.
  • 11:17 - 11:21
    Я нават з кімсьці пайшоў у заклад...
    КА: А як вы вызначаеце "перавагу"?
  • 11:21 - 11:22
    ЭМ: Больш сонечнай энергіі, чым з любой іншай крыніцы.
  • 11:22 - 11:26
    КА: Ага. З кім вы пайшлі ў заклад?
  • 11:26 - 11:30
    ЭМ: З сябрам, хто застанецца безназоўным.
  • 11:30 - 11:34
    КА: Толькі паміж намі.
    (Смех)
  • 11:34 - 11:37
    ЭМ: Я заклаўся, здаецца, каля двух-трох гадоў таму.
  • 11:37 - 11:39
    Такім чынам, па грубым падліку гэта праз 18 гадоў,
  • 11:39 - 11:42
    мы ўбачым больш сонечнай энергіі, чым любой іншай.
  • 11:42 - 11:44
    КА: Добра, тады давайце вернемся да іншага вашага закладу
  • 11:44 - 11:46
    з самім сабой, я падазраю. Досыць вар'яцкага закладу.
  • 11:46 - 11:51
    Вы зарабілі некаторыя грошы ад продажу PayPal.
  • 11:51 - 11:53
    І вырашылі пабудаваць касмічную кампанію.
  • 11:53 - 11:55
    З якой такой нагоды хто-небудзь будзе рабіць гэта?
  • 11:55 - 11:58
    (Смех)
  • 11:58 - 12:00
    ЭМ: Мяне часта аб гэтым пытаюцца, гэта так.
  • 12:00 - 12:03
    Маўляў, вы чулі жарт пра таго хлопца,
  • 12:03 - 12:05
    што разбагацеў у касмічнай індустрыі?
  • 12:05 - 12:10
    Відавочна, ён быў яшчэ багацейшы, як пачынаў -- сцвярджае кульмінацыя.
  • 12:10 - 12:12
    Таму я адказваю ўсім, што проста шукаў
  • 12:12 - 12:15
    самы хуткі спосаб паменшыць сваё багацце.
  • 12:15 - 12:18
    А яны глядзяць на мяне і, маўляў, "Ён сур'ёзна?"
  • 12:18 - 12:23
    КА: І, на дзіва, гэта казалі сур'ёзна. Дык што здарылася?
  • 12:23 - 12:26
    ЭМ: Мы былі на валаску ад правалу. Здавалася, што анічога не выйдзе.
  • 12:26 - 12:28
    Мы падышлі вельмі блізка да паразы,
  • 12:28 - 12:31
    але нам удалося зварухнуцца з мёртвай кропкі ў 2008.
  • 12:31 - 12:37
    Мэта SpaceX -- спрабаваць прасунуць ракетную тэхналогію
  • 12:37 - 12:39
    і асабліва вырашыць тую праблему,
  • 12:39 - 12:40
    якую я лічу жыццёва важнай для таго,
  • 12:40 - 12:42
    каб чалавецтва стала касмічнай цывілізацыяй.
  • 12:42 - 12:47
    Гэта пабудова шматразовай ракеты.
  • 12:47 - 12:50
    КА: А ці будзе чалавецтва касмічнай цывілізацыяй?
  • 12:50 - 12:54
    Гэта вашая мара, скажам, з часоў юнацтва?
  • 12:54 - 12:58
    Ці марылі вы пра Марс або далей?
  • 12:58 - 13:00
    ЭМ: Я рабіў ракеты ў дзяцінстве,
  • 13:00 - 13:01
    але я не думаў, што ўцягнуся ў гэта.
  • 13:01 - 13:03
    Ідэя прыйшла хутчэй з разважанняў
  • 13:03 - 13:07
    наконт таго, што мусіць здарыцца,
  • 13:07 - 13:10
    каб будучыня была захапляльнай і натхняльнай?
  • 13:10 - 13:14
    І я думаю, ёсць істотная розніца паміж тым,
  • 13:14 - 13:16
    каб глядзець у будучыню
  • 13:16 - 13:19
    чалавецтва як касмічнай цывілізацыі,
  • 13:19 - 13:22
    якая паўсюль даследуе зоркі і насяляе розныя планеты,
  • 13:22 - 13:24
    што, на маю думку, насамрэч цудоўна,
  • 13:24 - 13:27
    чым як на зняволенную тут на Зямлі
  • 13:27 - 13:30
    ажно да часу імавернага вымірання.
  • 13:30 - 13:32
    КА: Дык вы ўрэзалі кошт пабудовы ракеты
  • 13:32 - 13:35
    на 75%, у залежнасці як падлічваць.
  • 13:35 - 13:37
    Як жа вы ўмудрыліся гэтага дасягнуць?
  • 13:37 - 13:40
    NASA будуе ракеты дзесяцігоддзі. Як?
  • 13:40 - 13:43
    ЭМ: Ну, мы значна прасунуліся
  • 13:43 - 13:45
    у тэхналогіі вытворчасці фюзеляжа, рухавікоў,
  • 13:45 - 13:49
    электронікі і правядзення запускаў.
  • 13:49 - 13:51
    Даўжэзны спіс новаўвядзенняў,
  • 13:51 - 13:54
    якія мы распрацавалі
  • 13:54 - 13:59
    і якія крыху цяжка прадставіць у межах нашай гутаркі,..
  • 13:59 - 14:03
    КА: Не ў апошнюю чаргу таму, што іх могуць пераняць, га?
  • 14:03 - 14:05
    Вы ж не запатэнтавалі гэта -- вось што мне цікава.
  • 14:05 - 14:07
    ЭМ: Не, мы не патэнтуем распрацоўкі.
    КА: Вы не робіце гэтага, бо лічыце
  • 14:07 - 14:10
    гэта небяспечным?
  • 14:10 - 14:13
    ЭМ: З-за таго што нашыя асноўныя канкурэнты -- ўрады дзяржаў,
  • 14:13 - 14:17
    прававая моц патэнтаў глыбока сумнеўная.
    (Смех) (Воплескі)
  • 14:17 - 14:21
    КА: Гэта вельмі, вельмі цікава.
  • 14:21 - 14:23
    Але вялікае новаўвядзенне яшчэ наперадзе,
  • 14:23 - 14:26
    і вы цяпер працуеце над ім. Распавядзіце нам.
  • 14:26 - 14:28
    ЭМ: Так, вялікае новаўвядзенне --
  • 14:28 - 14:32
    КА: На самой справе, давайце паглядзім тое відэа, і вы зможаце суправаджаць яго апавяданнем.
  • 14:32 - 14:36
    ЭМ: Згодны. Штука з ракетамі ў тым,
  • 14:36 - 14:38
    што яны незваротныя.
  • 14:38 - 14:40
    Усе ракеты, якія лётаюць сёння -- выключна аднаразовыя.
  • 14:40 - 14:42
    Шаттл быў спробай зрабіць шматразовую ракету,
  • 14:42 - 14:45
    але нават яго галоўны бак выкідваўся кожны раз.
  • 14:45 - 14:47
    Часткі, што можна было выкарыстаць паўторна,
  • 14:47 - 14:52
    узнаўляліся для палёту групай у 10.000 асоб на працягу дзевяці месяцаў.
  • 14:52 - 14:56
    Таму адзін палёт Шаттла абыходзіўся ў міліярд даляраў.
  • 14:56 - 14:58
    Відавочна, гэта не акупала надта добра...
  • 14:58 - 15:01
    КА: Што толькі што адбылося? Нешта прызямлілася?
  • 15:01 - 15:05
    ЭМ: Дакладна так. Дык вось, важна, каб ступені ракеты
  • 15:05 - 15:09
    маглі вярнуцца назад, на стартавую пляцоўку,
  • 15:09 - 15:12
    і быць гатовымі да запуску праз некалькі гадзін.
  • 15:12 - 15:17
    КА: Неймаверна. Шматразовыя ракеты.
    ЭМ: Так.
    (Воплескі)
  • 15:17 - 15:20
    Многія не разумеюць,
  • 15:20 - 15:22
    што кошт ракетнага паліва невялікі,
  • 15:22 - 15:24
    амаль як для рэактыўнага самалёта.
  • 15:24 - 15:28
    Яго кошт каля 0.3%
  • 15:28 - 15:29
    ад кошту ракеты.
  • 15:29 - 15:32
    Таму магчыма дасягнуць, скажам,
  • 15:32 - 15:34
    100-кротнага зніжэння кошту палёту,
  • 15:34 - 15:38
    калі паспяхова выкарыстаць ракету паўторна.
  • 15:38 - 15:39
    Вось чаму гэта важна.
  • 15:39 - 15:41
    Кожны сродак транспарту, якім мы карыстаемся:
  • 15:41 - 15:44
    ці то самалёт, ці цягнік, аўтамабіль, ровар, конь --
  • 15:44 - 15:46
    шматразовыя, толькі не ракеты
  • 15:46 - 15:50
    Таму каб стаць касмічнай цывілізацыяй, гэтую праблему трэба вырашыць.
  • 15:50 - 15:51
    КА: Вы пыталіся раней у мяне,
  • 15:51 - 15:55
    наколькі распаўсюджанымі былі б круізы,
  • 15:55 - 16:01
    калі б прыходзілася спальваць карабель напрыканцы.
    ЭМ: Некаторыя круізы, відаць, вельмі праблематычныя.
  • 16:01 - 16:03
    КА: Адназначна даражэйшыя.
  • 16:03 - 16:07
    Значыць, гэта неймаверна рэвалюцыйная тэхналогія,
  • 16:07 - 16:12
    мяркую, пракладзе шлях да вашае мары --
  • 16:12 - 16:15
    у пэўны момант дастаўляць людзей на Марс вялікімі групамі.
  • 16:15 - 16:18
    Вам бы хацелася ўбачыць калонію на Марсе.
  • 16:18 - 16:21
    ЭМ: Так, дакладна. SpaceX або нейкая група
  • 16:21 - 16:24
    кампаній і ўрадаў мусяць прасоўвацца
  • 16:24 - 16:27
    ў кірунку шматпланетнага жыцця,
  • 16:27 - 16:31
    усталявання базы на іншай планеце.
  • 16:31 - 16:33
    Марс -- адзіны сэнсоўны выбар.
  • 16:33 - 16:34
    А потым разбудоўваць гэтую базу
  • 16:34 - 16:37
    да моманту, калі мы станем шматпланетным гатункам.
  • 16:37 - 16:40
    КА: Як пасоўваецца ідэя "давайце зробім яе шматразовай"?
  • 16:40 - 16:44
    Гэта было толькі мадэляванне.
  • 16:44 - 16:45
    Як справы з гэтым?
  • 16:45 - 16:48
    ЭМ: Мы насамрэч сур'ёзна прасунуліся надоечы
  • 16:48 - 16:51
    ў праекце пад назвай "Выпрабаванне коніка".
  • 16:51 - 16:55
    Тэставаўся этап вертыкальнай пасадкі,
  • 16:55 - 16:58
    досыць хітрай канцавой часткі палёту.
  • 16:58 - 17:01
    І мы атрымалі станоўчыя вынікі.
  • 17:01 - 17:03
    КА: Можна паглядзець на гэта?
    ЭМ: Так.
  • 17:03 - 17:05
    Каб надаць гледачу пачуццё маштаба,
  • 17:05 - 17:06
    мы апранулі каўбоя Джонні Кэшам
  • 17:06 - 17:10
    і прывярцелі манекен да ракеты.
    (Смех)
  • 17:10 - 17:12
    КА: Ясна, давайце паглядзім відэа,
  • 17:12 - 17:14
    бо гэта насамрэч дзіўна, калі так падумаць.
  • 17:14 - 17:20
    Вы аніколі не бачылі гэтага раней. Ракета вырываецца ўгору і...
  • 17:20 - 17:22
    ЭМ: Ага, ракета памерам
  • 17:22 - 17:24
    з 12-павярховы будынак.
  • 17:24 - 17:30
    (Запуск ракеты)
  • 17:35 - 17:39
    Яна завісла на вышыні каля 40 метраў,
  • 17:39 - 17:41
    пастаянна падстройваючы
  • 17:41 - 17:44
    вугал, тангаж і адхіленне галоўнага рухавіка
  • 17:44 - 17:48
    і падтрымліваючы нахіл рухавікамі вугальнага газу.
  • 17:54 - 18:00
    КА: Як жа гэта клёва, га!?
  • 18:00 - 18:05
    Элан, як вы гэта зрабілі?
    (Смех)
  • 18:05 - 18:10
    Гэтыя праекты: PayPal, SolarCity
  • 18:10 - 18:13
    Tesla, SpaceX -- яны настолькі ашаломна розныя,
  • 18:13 - 18:16
    настолькі амбіцыйныя і маштабныя праекты.
  • 18:16 - 18:18
    Як жа адна асоба
  • 18:18 - 18:21
    здольная ўводзіць навінкі такім чынам?
  • 18:21 - 18:22
    Што ж у вас такога?
  • 18:22 - 18:28
    ЭМ: Я шчыра не ведаю.
  • 18:28 - 18:30
    У мяне няма простага адказу.
  • 18:30 - 18:34
    Я шмат працую. І гэта значыць -- шмат.
  • 18:34 - 18:36
    КА: Ну, у мяне ёсць тэорыя.
    ЭМ: Добра, слухаю.
  • 18:36 - 18:40
    КА: Мая тэорыя ў тым, што вы
  • 18:40 - 18:44
    можаце думаць на сістэмным узроўні дызайну,
  • 18:44 - 18:47
    збліжаць дызайн, тэхналогію і бізнэс --
  • 18:47 - 18:51
    так, TED быў бы TBD -- дызайн, тэхналогія і бізнэс --
  • 18:51 - 18:53
    у адзін пакунак,
  • 18:53 - 18:56
    змешваць гэта такім чынам, які не ўсім пад сілу і --
  • 18:56 - 19:00
    гэта найважнейшае -- быць так ліха ўпэўненым
  • 19:00 - 19:04
    у гэтым звязаным пакунку, што вы рызыкуеце, як вар'ят.
  • 19:04 - 19:09
    Вы ставілі на яго ўсё сваё багацце -- і рабілі гэта не раз.
  • 19:09 - 19:11
    То бок, амаль аніхто не можа так зрабіць.
  • 19:11 - 19:15
    Ці гэта.. Можаце даць які-небудзь рэцэпт?
  • 19:15 - 19:18
    Ці можна гэта ўвесці ў нашую сістэму адукацыі? Ці можа хтосьці навучыцца ад вас?
  • 19:18 - 19:20
    Тое, што вы робіце, проста неверагодна.
  • 19:20 - 19:22
    ЭМ: Эмм, дзякуй. Дзякуй вам.
  • 19:22 - 19:27
    Мне здаецца, ёсць добры каркас для мыслення.
  • 19:27 - 19:29
    І гэта -- фізіка. Ну, ведаеце, разважанне ад першасных прынцыпаў.
  • 19:29 - 19:34
    Увогуле тое, што я маю на ўвазе,
  • 19:34 - 19:37
    гэта раскласці прадметы на асноватворныя ісціны
  • 19:37 - 19:39
    і з іх будаваць разважанні,
  • 19:39 - 19:41
    у адрозненне ад разважанняў па аналогіі.
  • 19:41 - 19:44
    На працягу большай часткі нашага жыцця,
  • 19:44 - 19:45
    мы разважаем па аналогіі,
  • 19:45 - 19:48
    што па сутнасці азначае перайманне дзеянняў іншых людзей з лёгкімі адхіленнямі.
  • 19:48 - 19:50
    І мы павінны так рабіць.
  • 19:50 - 19:54
    Іначай мы бы не змаглі пражыць і дня.
  • 19:54 - 19:56
    Але калі вам патрэбна штосьці новае,
  • 19:56 - 20:00
    стасуйце фізічны падыход.
  • 20:00 - 20:02
    Фізіка -- гэта высвятленне, як адкрыць новыя рэчы,
  • 20:02 - 20:05
    якія нелагічныя, напрыклад квантавая механіка.
  • 20:05 - 20:07
    Яна вельмі нелагічная.
  • 20:07 - 20:09
    Таму, мяркую, гэта важна,
  • 20:09 - 20:14
    як важна і звяртаць увагу на адмоўную водгукі
  • 20:14 - 20:16
    і нават патрабаваць іх, асабліва ад сяброў.
  • 20:16 - 20:20
    Гэта можа гучаць як простая парада,
  • 20:20 - 20:22
    але мала хто прыслухоўваецца.
  • 20:22 - 20:24
    Яна неверагодна карысная.
  • 20:24 - 20:28
    КА: Хлопчыкі і дзяўчынкі, вучыце фізіку.
  • 20:28 - 20:29
    Вучыцеся ў гэтага дзядзькі.
  • 20:29 - 20:32
    Элан Маск, мне шкада, што ў нас не цэлы дзень, але вялізны дзякуй вам за візіт на TED.
  • 20:32 - 20:36
    ЭМ: Дзякуй вам.
    КА: Гэта было неверагодна. Вельмі, вельмі клёва.
  • 20:36 - 20:38
    Гляньце-ка.
    (Воплескі)
  • 20:38 - 20:43
    Прыміце падзяку. Было проста фантастычна.
  • 20:43 - 20:44
    Вялізны вам дзякуй.
Title:
Розум, што стаіць за Tesla, SpaceX, SolarCity ...
Speaker:
Elon Musk
Description:

Прадпрымальнік Элан Маск -- гэта чалавек з мноствам планаў. Заснавальнік PayPal, Tesla Motors і SpaceX сеў за стол з куратарам TED'a Крысам Андэрсанам, каб падзяліцца падрабязнасцямі сваіх празорлівых праектаў, такіх як электрамабіль для масавага рынку, кампанія, што здае ў арэнду абсталяванне для сонечнай энергетыкі ці шматразовая ракета.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
21:04
  • 4:51 - 4:54
    другая каштуе менш і і большым аб'ёмам,

    ^^
    падвойнае "і" не заўважылі

    І з загалоўку трэба прыбраць "Элан Маск: ", бо дадаецца двойчы.
    Паправіў бы сам, ды няма ўжо правоў :)

  • This translation has timing problems that prevent it from publishing on TED site. 2 lines start at the same time at 4:07, and there might be more similar issues down towards the end. Could you please correct and re-approve the translation? Thank you!

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions