1 00:00:00,354 --> 00:00:03,485 Крыс Андэрсан: Элан, што за шалёная мара 2 00:00:03,485 --> 00:00:05,642 натхніла цябе паспрабаваць 3 00:00:05,642 --> 00:00:09,000 заняцца аўтамабільнай вытворчасцю і пабудаваць цалкам электрычную машыну? 4 00:00:09,000 --> 00:00:12,402 Элан Маск: Ну, ідэя сягае часоў, калі я быў ва ўніверсітэце. 5 00:00:12,402 --> 00:00:14,554 Я думаў: якія праблемы хутчэй за ўсё 6 00:00:14,554 --> 00:00:17,626 паўплываюць на будучыню свету або будучыню чалавецтва? 7 00:00:17,626 --> 00:00:21,118 Я думаю, неверагодна важна мець устойлівыя мадэлі 8 00:00:21,118 --> 00:00:23,477 транспартнай сістэмы і вытворчасці энергіі. 9 00:00:23,477 --> 00:00:25,522 Агульная праблема энергетыкі такога кшталту -- 10 00:00:25,522 --> 00:00:28,021 гэта найбуйнейшая праблема, якую мы мусім вырашыць у гэтым стагоддзі 11 00:00:28,021 --> 00:00:30,226 незалежна ад клопату пра навакольнае асяроддзе. 12 00:00:30,226 --> 00:00:33,143 Насамрэч, нават калі б выкіды СО2 былі карыснымі, 13 00:00:33,143 --> 00:00:36,223 улічваючы, што вуглевадароды хутка скончацца, 14 00:00:36,223 --> 00:00:40,278 нам усё роўна трэба вынайсці ўстойлівыя сродкі для функцыянавання. 15 00:00:40,278 --> 00:00:44,288 КА: Большая частка амерыканскай электрычнасці паходзіць 16 00:00:44,288 --> 00:00:45,950 са спальвання выкапнёвых паліваў. 17 00:00:45,950 --> 00:00:50,565 Як можа электрамабіль, што падключаецца да гэтай сеткі, дапамагчы? 18 00:00:50,565 --> 00:00:53,524 ЭМ: Так, ёсць дзве часткі адказу. 19 00:00:53,524 --> 00:00:56,484 Па-першае, нават калі з такога самага паліва 20 00:00:56,484 --> 00:00:58,473 выпрацаваць энергію на электрастанцыі, 21 00:00:58,473 --> 00:01:01,367 то калі зарадзіць ім машыну, вы будзеце толькі ў плюсе. 22 00:01:01,367 --> 00:01:03,346 Калі, напрыклад, узяць прыродны газ, 23 00:01:03,346 --> 00:01:05,954 самую распаўсюджаную крыніцу вуглевадароднай энергіі, 24 00:01:05,954 --> 00:01:08,952 і спаліць яго ў сучаснай 25 00:01:08,952 --> 00:01:11,147 газавай турбіне General Electric, 26 00:01:11,147 --> 00:01:12,985 атрымаецца каля 60% эфектыўнасці. 27 00:01:12,985 --> 00:01:15,696 Калі ж ужыць той самы газ ў рухавіку ўнутранага спальвання аўтамабіля, 28 00:01:15,696 --> 00:01:17,596 атрымаецца 20% эфектыўнасці. 29 00:01:17,596 --> 00:01:19,176 А прычына ў тым, што на стацыянарнай электрастанцыі 30 00:01:19,176 --> 00:01:21,544 вы можаце дазволіць сабе рэчы значна цяжэйшыя, 31 00:01:21,544 --> 00:01:23,259 аб'ёмнейшыя. 32 00:01:23,259 --> 00:01:24,713 Можаце нават пабочнае награванне ўжыць, 33 00:01:24,713 --> 00:01:26,082 каб прыводзіць у рух паравую турбіну 34 00:01:26,082 --> 00:01:27,866 і карыстацца другаснай крыніцай энергіі. 35 00:01:27,866 --> 00:01:31,652 Такім чынам, нават калі ўлічыць страты пры перадачы энергіі і іншае, 36 00:01:31,652 --> 00:01:35,056 выкарыстаўшы такое самае паліва, вы прынамсі ў двухразовым выйгрышы, 37 00:01:35,056 --> 00:01:37,528 зараджаючы электрамабіль энергіяй з электрастанцыі. 38 00:01:37,528 --> 00:01:39,639 КА: Такі маштаб прыносіць эфектыўнасць. 39 00:01:39,639 --> 00:01:41,378 ЭМ: Менавіта так. 40 00:01:41,378 --> 00:01:44,396 Сутнасць у тым, што нам у любым выпадку трэба мець 41 00:01:44,396 --> 00:01:46,799 устойлівыя крыніцы энергіі, электрычнасці. 42 00:01:46,799 --> 00:01:49,868 Таму калі мы вырашым гэтую праблему, 43 00:01:49,868 --> 00:01:53,333 мае сэнс мець і электрычныя машыны 44 00:01:53,333 --> 00:01:55,908 ў якасці транспарту. 45 00:01:55,908 --> 00:01:57,343 КА: У нас ёсць відэа, 46 00:01:57,343 --> 00:01:59,834 як збіраюць Тэслу, 47 00:01:59,834 --> 00:02:02,548 якое, калі яго прайграць... 48 00:02:02,548 --> 00:02:07,492 Што ж такога наватарскага ў гэтым працэсе? 49 00:02:07,492 --> 00:02:11,068 ЭМ: Натуральна, што з мэтай паскарэння надыходу электрычнага транспарту, 50 00:02:11,068 --> 00:02:13,138 а трэба сказаць, што, мяркую, 51 00:02:13,138 --> 00:02:15,596 усе віды транспарту стануць цалкам электрычнымі 52 00:02:15,596 --> 00:02:20,663 за іранічным выняткам ракет. 53 00:02:20,663 --> 00:02:23,420 Трэці закон Ньютана нам не абысці. 54 00:02:23,420 --> 00:02:26,872 Пытанне ў тым, як паскорыць 55 00:02:26,872 --> 00:02:28,452 надыход электрычнага транспарту? 56 00:02:28,452 --> 00:02:30,900 Каб зрабіць гэта з аўтамабілямі, трэба запраектаваць 57 00:02:30,900 --> 00:02:33,227 насамрэч энэргаашчадную машыну, 58 00:02:33,227 --> 00:02:35,084 што азначае зрабіць яе неймаверна лёгкай. 59 00:02:35,084 --> 00:02:36,110 Тое, што вы бачыце тут - 60 00:02:36,110 --> 00:02:38,856 адзіныя кузаў і шасі цалкам з алюмінія 61 00:02:38,856 --> 00:02:40,442 з Паўночнай Амерыкі. 62 00:02:40,442 --> 00:02:43,130 На самой справе, мы прымянілі шмат метадаў з распрацоўкі ракет, 63 00:02:43,130 --> 00:02:46,747 каб зрабіць машыну лягчэйшай нягледзячы на аб'ёмную батарэю. 64 00:02:46,747 --> 00:02:48,907 Да таго ж яна мае найніжэйшы каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву 65 00:02:48,907 --> 00:02:50,275 сярод усіх іншых машын такіх памераў. 66 00:02:50,275 --> 00:02:53,940 У выніку спажыванне энергіі вельмі нізкае, 67 00:02:53,940 --> 00:02:56,156 а самая прасунутая батарэя 68 00:02:56,156 --> 00:02:58,740 дае машыне выйгрышную перавагу. 69 00:02:58,740 --> 00:03:01,679 Вы можаце праехаць парадку 400 кіламетраў. 70 00:03:01,679 --> 00:03:05,268 КА: Але ж гэтыя батарэі неверагодна цяжкія, 71 00:03:05,268 --> 00:03:08,539 вы ўсё роўна думаеце, што падлік верны: 72 00:03:08,539 --> 00:03:10,675 лёгкі кузаў, цяжкая батарэя - 73 00:03:10,675 --> 00:03:12,948 атрымоўваем захапляльную эфектыўнасць? 74 00:03:12,948 --> 00:03:14,780 ЭМ: Менавіта. Усё ў машыне мае быць вельмі лёгкім, 75 00:03:14,780 --> 00:03:16,541 каб ураўнаважыць масу батарэй. 76 00:03:16,541 --> 00:03:19,570 А аэрадынаміка дазваляе праехаць настолькі даўгі шлях. 77 00:03:19,570 --> 00:03:23,295 Па праўдзе, кіроўцы Мадэлі S 78 00:03:23,295 --> 00:03:24,374 нібы спаборнічаюць паміж сабой, 79 00:03:24,374 --> 00:03:27,393 каб праехаць найдалей. 80 00:03:27,393 --> 00:03:30,923 Здаецца, хтосьці надоечы пераадолеў 676 кіламетраў на адным зарадзе. 81 00:03:30,923 --> 00:03:34,011 КА: Бруно Баўдэн, вось хто зрабіў гэта. 82 00:03:34,011 --> 00:03:36,601 пабіў новы сусветны рэкорд. ЭМ: Віншаванні. 83 00:03:36,601 --> 00:03:38,213 КА: Гэта былі добрыя навіны. Але недахопам было тое, 84 00:03:38,213 --> 00:03:41,027 што каб зрабіць гэта, яму прыйшлося ехаць з хуткасцю 30 км/г 85 00:03:41,027 --> 00:03:44,939 і часта спыняцца паліцыяй. (Смех) 86 00:03:44,939 --> 00:03:48,829 ЭМ: Вы можаце спакойна ехаць 87 00:03:48,829 --> 00:03:51,467 з хуткасцю каля 100 км/г 88 00:03:51,467 --> 00:03:53,431 пры нармальных умовах, 89 00:03:53,431 --> 00:03:55,315 і 400 км - разумны лік. 90 00:03:55,315 --> 00:03:56,453 КА: Давайце пакажам другое відэа, 91 00:03:56,453 --> 00:03:59,299 пра Тэслу ў дзеянні на лёдзе. 92 00:03:59,299 --> 00:04:01,967 І гэта зусім не камень у агарод The New York Times, дарэчы. 93 00:04:01,967 --> 00:04:04,382 Што самае неспадзяванае ў 94 00:04:04,382 --> 00:04:05,890 кіраванні гэтай машынай? 95 00:04:05,890 --> 00:04:07,368 ЭМ: Пры кіраванні электрамабілем, 96 00:04:07,368 --> 00:04:09,766 яго адчувальнасць насамрэч неверагодная. 97 00:04:09,766 --> 00:04:12,453 Мы хацелі, каб людзі адчувалі, 98 00:04:12,453 --> 00:04:14,556 як іх розум зліваецца з машынай, 99 00:04:14,556 --> 00:04:17,730 нібыта вы з ёю -- адно цэлае. 100 00:04:17,730 --> 00:04:21,776 Калі вы паварочваеце і паскараецеся, гэта проста адбываецца 101 00:04:21,776 --> 00:04:23,610 быццам у машыны ёсць Электронны Кантроль Устойлівасці. 102 00:04:23,610 --> 00:04:26,106 Гэта магчыма з электрамабілем дзякуючы яго адчувальнасці, 103 00:04:26,106 --> 00:04:28,233 з паліўнай машынай так не атрымаецца. 104 00:04:28,233 --> 00:04:30,215 І гэта істотная розніца, 105 00:04:30,215 --> 00:04:33,002 якую можна адчуць толькі пры спробнай паездцы. 106 00:04:33,002 --> 00:04:37,296 КА: Гэта прыгожая, але дарагая машына. 107 00:04:37,296 --> 00:04:40,871 Ці ёсць у вас нейкі план, 108 00:04:40,871 --> 00:04:42,450 каб выпусціць масавую версію? 109 00:04:42,450 --> 00:04:45,010 ЭМ: Так. Мэтай Тэслы заўсёды быў 110 00:04:45,010 --> 00:04:47,282 трохступенчаты працэс, у якім першая версія -- 111 00:04:47,282 --> 00:04:51,048 гэта дарагая машына з маленькім аб'ёмам вытворчасці, 112 00:04:51,048 --> 00:04:54,113 другая каштуе менш і і большым аб'ёмам, 113 00:04:54,113 --> 00:04:56,402 і трэцяя версія -- самая аб'ёмная і танная. 114 00:04:56,402 --> 00:04:58,085 У дадзены момант мы знаходзімся ў другой фазе. 115 00:04:58,085 --> 00:05:01,035 Такім чынам ёсць спорткар Roadster за $100.000, 116 00:05:01,035 --> 00:05:04,034 і ёсць Мадэль S па цане ад $50.000. 117 00:05:04,034 --> 00:05:06,138 Электрамабіль трэцяга пакалення, 118 00:05:06,138 --> 00:05:07,867 які меркавана з'явіцца праз тры-чатыры гады, 119 00:05:07,867 --> 00:05:10,522 будзе каштаваць $30.000. 120 00:05:10,522 --> 00:05:13,004 Кожны раз, як з'яўлялася насамрэч новая тэхналогія, 121 00:05:13,004 --> 00:05:15,098 звычайна мусіла выйсці тры буйныя версіі, 122 00:05:15,098 --> 00:05:18,318 каб з'явіўся выдатны масавы прадукт. 123 00:05:18,318 --> 00:05:21,042 Мы прасоўваемся ў гэтым кірунку, 124 00:05:21,042 --> 00:05:23,314 і я ўпэўнены, што так усё і будзе. 125 00:05:23,314 --> 00:05:25,223 КА: Добра, калі шлях недалёкі, 126 00:05:25,223 --> 00:05:28,971 можна паехаць, вярнуцца і зарадзіцца дома. 127 00:05:28,971 --> 00:05:33,218 Але на дадзены момант няма агульнанацыянальнай сеткі хуткіх зарадных станцый. 128 00:05:33,218 --> 00:05:36,058 Ці прадбачацца нейкія істотныя змены тут, 129 00:05:36,058 --> 00:05:38,311 ці гэта спраўдзіцца толькі на некаторых ключавых маршрутах? 130 00:05:38,311 --> 00:05:41,186 ЭМ: На самой справе, зарадных станцый ужо больш, 131 00:05:41,186 --> 00:05:43,411 чым людзі сабе ўяўляюць. 132 00:05:43,411 --> 00:05:45,770 У Тэсле распрацаваная тэхналогія 133 00:05:45,770 --> 00:05:47,978 пад назвай Supercharging, 134 00:05:47,978 --> 00:05:51,290 якую мы прапануем пакупнікам Model S 135 00:05:51,290 --> 00:05:52,755 бясплатна назаўжды. 136 00:05:52,755 --> 00:05:55,410 Гэта факт, які для многіх магчыма застаецца незразумелым. 137 00:05:55,410 --> 00:05:58,240 Насамрэч штаты Каліфорнія і Невада ўжо пакрытыя сеткай станцый, 138 00:05:58,240 --> 00:06:00,514 як і Ўсходняе ўзбярэжжа 139 00:06:00,514 --> 00:06:02,766 ад Бостана да Вашынгтона. 140 00:06:02,766 --> 00:06:04,148 Напрыканцы гэтага года вы зможаце праехаць 141 00:06:04,148 --> 00:06:06,291 з Лос-Анджэлеса ў Нью-Ёрк, 142 00:06:06,291 --> 00:06:07,893 карыстаючыся толькі сеткай Supercharger, 143 00:06:07,893 --> 00:06:12,110 каторая зараджае шпарчэй у пяць разоў за якія-кольвек іншыя. 144 00:06:12,110 --> 00:06:16,536 Для нас галоўнае -- прытрымлівацца суадносінаў язды да перапынкаў 145 00:06:16,536 --> 00:06:19,535 каля шасці ці сямі. 146 00:06:19,535 --> 00:06:21,765 Так, каб ехаць на працягу трох гадзінаў, 147 00:06:21,765 --> 00:06:23,403 а спыняцца на 20 або 30 хвілін. 148 00:06:23,403 --> 00:06:25,900 Гэта адрэзак часу, на які людзі звычайна спыняюцца. 149 00:06:25,900 --> 00:06:28,020 Такім чынам, калі вы выяжджаеце ў дарогу а 9:00, 150 00:06:28,020 --> 00:06:30,558 апоўдні можна зрабіць перапынак каб перакусіць, 151 00:06:30,558 --> 00:06:32,297 завітаць у прыбіральню, выпіць кавы і паехаць далей. 152 00:06:32,297 --> 00:06:35,654 КА: Дык вы прапануеце спажыўцам зараджацца цалкам на працягу гадзіны. 153 00:06:35,654 --> 00:06:39,630 Маўляў, не спадзявайцеся выехаць адсюль праз 10 хвілін, 154 00:06:39,630 --> 00:06:41,597 пачакайце гадзіну, але ёсць добрая навіна: 155 00:06:41,597 --> 00:06:43,036 вы дапамагаеце ратаваць планету, 156 00:06:43,036 --> 00:06:45,729 і, дарэчы, электрычнасць для вас -- бясплатная. 157 00:06:45,729 --> 00:06:47,593 ЭМ: Насамрэч мы спадзяемся, 158 00:06:47,593 --> 00:06:51,118 што людзі будуць спыняцца на 20-30 хвілін, не гадзіну. 159 00:06:51,118 --> 00:06:58,846 Лепей праехаць каля 260-270 кіламетраў 160 00:06:58,846 --> 00:07:00,944 і спыніцца на паўгадзіны, 161 00:07:00,944 --> 00:07:02,309 каб потым працягнуць шлях. 162 00:07:02,309 --> 00:07:05,591 Гэта натуральны рытм падарожжа. 163 00:07:05,591 --> 00:07:09,972 КА: Зразумела. Гэта толькі адна спіца ў вашым энергетычным коле. 164 00:07:09,972 --> 00:07:12,614 Вы працуеце таксама над сваёй кампаніяй SolarCity. 165 00:07:12,614 --> 00:07:15,126 Што такога незвычайнага там? 166 00:07:15,126 --> 00:07:17,486 ЭМ: Ну, як я ўжо ўзгадваў раней, 167 00:07:17,486 --> 00:07:21,126 мы мусім перайсці на ўстойлівыя метады 168 00:07:21,126 --> 00:07:22,774 выпрацоўкі электраэнергіі і яе спажывання. 169 00:07:22,774 --> 00:07:26,596 Я досыць упэўнены, што першаснай такой крыніцай 170 00:07:26,596 --> 00:07:29,077 здабывання энергіі будзе Сонца. 171 00:07:29,077 --> 00:07:31,412 То бок, гэта ж ускосны тэрмаядзерны сінтэз, вось што гэта. 172 00:07:31,412 --> 00:07:34,646 У нас ёсць вялізная атамная электрастанцыя ў небе пад назвай "Сонца", 173 00:07:34,646 --> 00:07:37,538 нам проста трэба выхапіць крыху гэтай энэргіі 174 00:07:37,538 --> 00:07:40,414 для патрэбаў чалавечай цывілізацыі. 175 00:07:40,414 --> 00:07:42,420 Мы ўсе ўжо ведаем, але магчыма не разумеем да канца, 176 00:07:42,420 --> 00:07:45,774 што свет і так амаль цалкам працуе на сонечнай энергіі. 177 00:07:45,774 --> 00:07:49,014 Калі б не было Сонца, мы былі б ледзяным шарам 178 00:07:49,014 --> 00:07:51,176 з тэмпературай тры градусы Кельвіна. 179 00:07:51,176 --> 00:07:54,974 Яно прыводзіць у рух сістэму ападкаў, 180 00:07:54,974 --> 00:07:57,630 уся экасістэма сілкуецца сонечнай энэргіяй. 181 00:07:57,630 --> 00:07:59,981 КА: Але ў галоне бензіна, фактычна, 182 00:07:59,981 --> 00:08:02,245 уціснутыя тысячы гадоў 183 00:08:02,245 --> 00:08:04,310 сонечнай энэргіі, 184 00:08:04,310 --> 00:08:07,289 таму цяжка падвесці падлікі на карысць сонечнай энергіі, 185 00:08:07,289 --> 00:08:10,378 каб хаця б аддалена спаборнічаць з, напрыклад, прыродным газам. 186 00:08:10,378 --> 00:08:13,822 Як тут можна збудаваць бізнэс? 187 00:08:13,822 --> 00:08:17,131 ЭМ: Ну, насамрэч, я ўпэўнены, што сонечная энергія 188 00:08:17,131 --> 00:08:21,047 разаб'е дашчэнту ўсе іншыя крыніцы ўлучна з прыродным газам. 189 00:08:21,047 --> 00:08:23,434 (Воплескі) КА: Як? 190 00:08:23,434 --> 00:08:27,007 ЭМ: Так мусіць быць, іначай у нас сур'ёзныя праблемы. 191 00:08:27,007 --> 00:08:30,041 КА: Вы ж не прадаеце сонечныя панэлі спажыўцам. 192 00:08:30,041 --> 00:08:31,192 Чым тады вы займаецеся? 193 00:08:31,192 --> 00:08:34,440 ЭМ: Не, на самой справе мы прадаем. Вы можаце набыць 194 00:08:34,440 --> 00:08:35,982 або арэндаваць сонечную ўсталёўку ў нас. 195 00:08:35,982 --> 00:08:37,972 Большасць выбірае арэнду. 196 00:08:37,972 --> 00:08:40,038 А самае прывабнае ў гэтым, 197 00:08:40,038 --> 00:08:42,789 што не патрэбныя ані сыравіна, ані выдаткі на эксплуатацыю. 198 00:08:42,789 --> 00:08:46,014 Як толькі ўсталявалі, яна працуе. 199 00:08:46,014 --> 00:08:50,515 І працуе дзесяцігоддзямі, можа нават стагоддзямі. 200 00:08:50,515 --> 00:08:53,453 Таму ключом тут з'яўляецца зніжэнне 201 00:08:53,453 --> 00:08:55,428 коштаў першаснай ўсталёўкі 202 00:08:55,428 --> 00:08:58,063 і агульнай сумы інвестыцыі, 203 00:08:58,063 --> 00:09:01,687 бо гэтыя два фактары спрыяюць коштам сонечнай энергетыкі. 204 00:09:01,687 --> 00:09:05,103 Мы прасунуліся вельмі далёка ў гэтым, 205 00:09:05,103 --> 00:09:08,671 вось чаму я ўпэўнены, што мы пераўзыйдзем прыродны газ. 206 00:09:08,671 --> 00:09:11,448 КА: Дык вашая прапанова пакупнікам наступная: 207 00:09:11,448 --> 00:09:13,664 не плаціце шмат загадзя... 208 00:09:13,664 --> 00:09:16,344 ЭМ: Анічога. КА: Не плаціце анічога загадзя, 209 00:09:16,344 --> 00:09:18,983 мы паставім панэлі вам на дах. 210 00:09:18,983 --> 00:09:22,584 А потым ужо плаціце толькі арэнду. На колькі звычайна? 211 00:09:22,584 --> 00:09:25,828 ЭМ: Мы арэндуем звычайна на 20 гадоў. 212 00:09:25,828 --> 00:09:30,491 Але каштоўнасць гэтай прапановы, як вы і намякаеце, досыць простая. 213 00:09:30,491 --> 00:09:34,641 Вы не выдаткоўвайце грошы, але вашыя камунальныя аплаты памяншаюцца. 214 00:09:34,641 --> 00:09:36,521 Досыць выгодна. 215 00:09:36,521 --> 00:09:38,434 КА: Выглядае як выйгрыш для спажыўца. 216 00:09:38,434 --> 00:09:40,889 Няма рызыкі, плоціце менш, чым цяпер. 217 00:09:40,889 --> 00:09:43,284 Для вас жа тут выгодна.. 218 00:09:43,284 --> 00:09:48,059 То бок, хто валодае электрычнасцю з гэтых панэляў у перспектыве? 219 00:09:48,059 --> 00:09:51,241 Як кампанія зарабляе? 220 00:09:51,241 --> 00:09:54,783 ЭМ: Ну, па сутнасці, 221 00:09:54,783 --> 00:10:00,670 SolarCity здабывае частку капітала 222 00:10:00,670 --> 00:10:04,340 ад, скажам, кампаніі або банку. 223 00:10:04,340 --> 00:10:06,553 Гугл -- адзін з найбуйнейшых нашых партнёраў. 224 00:10:06,553 --> 00:10:08,977 І яны спадзяюцца на некаторы прыбытак з яго. 225 00:10:08,977 --> 00:10:13,363 За гэты капітал мы набываем і ўсталёўваем панэлі на дах, 226 00:10:13,363 --> 00:10:16,809 а потым збіраем арэндную плату з уладальніка дома ці бізнэса, 227 00:10:16,809 --> 00:10:20,519 якая меншая за камунальныя аплаты. 228 00:10:20,519 --> 00:10:24,032 КА: Але вы самі атрымоўваеце доўгатэрміновую выгоду з гэтай энэргіі. 229 00:10:24,032 --> 00:10:27,796 Такім чынам вы будуеце размеркаваную энэргетычную сетку. 230 00:10:27,796 --> 00:10:29,471 ЭМ: Дакладна. Усё зводзіцца да 231 00:10:29,471 --> 00:10:32,812 вялізнай электрасеткі. 232 00:10:32,812 --> 00:10:35,695 І гэта, на маю думку, добра, бо электрасеткі 233 00:10:35,695 --> 00:10:38,532 былі манаполіяй, у людзей не было выбару. 234 00:10:38,532 --> 00:10:40,627 Тут жа ўпершыню 235 00:10:40,627 --> 00:10:43,892 з'явілася канкурэнцыя, 236 00:10:43,892 --> 00:10:46,892 таму што энэргетычныя кампаніі былі адзінымі, 237 00:10:46,892 --> 00:10:49,539 хто валодаў сеткамі размеркавання энэргіі. Цяпер такая ёсць у вас на даху. 238 00:10:49,539 --> 00:10:51,430 Я думаю, гэта вяртае ўладу 239 00:10:51,430 --> 00:10:54,067 домаўладальнікам і фірмам. 240 00:10:54,067 --> 00:10:55,425 КА: І вы сапраўды прадбачыце будучыню, 241 00:10:55,425 --> 00:10:59,344 дзе большасць электрычнасці ў ЗША -- 242 00:10:59,344 --> 00:11:04,046 у межах дзесяцігоддзя-двух -- стане сонечнай? 243 00:11:04,046 --> 00:11:09,844 ЭМ: Я надзвычай упэўнены, што сонечная энергія будзе пераважаць, 244 00:11:09,844 --> 00:11:11,956 а магчыма і стане большасцю. 245 00:11:11,956 --> 00:11:17,216 І я прадказваю такую перавагу ў межах 20 гадоў. 246 00:11:17,216 --> 00:11:20,684 Я нават з кімсьці пайшоў у заклад... КА: А як вы вызначаеце "перавагу"? 247 00:11:20,684 --> 00:11:22,430 ЭМ: Больш сонечнай энергіі, чым з любой іншай крыніцы. 248 00:11:22,430 --> 00:11:26,188 КА: Ага. З кім вы пайшлі ў заклад? 249 00:11:26,188 --> 00:11:29,588 ЭМ: З сябрам, хто застанецца безназоўным. 250 00:11:29,588 --> 00:11:33,908 КА: Толькі паміж намі. (Смех) 251 00:11:33,908 --> 00:11:36,700 ЭМ: Я заклаўся, здаецца, каля двух-трох гадоў таму. 252 00:11:36,700 --> 00:11:38,503 Такім чынам, па грубым падліку гэта праз 18 гадоў, 253 00:11:38,503 --> 00:11:42,060 мы ўбачым больш сонечнай энергіі, чым любой іншай. 254 00:11:42,060 --> 00:11:43,829 КА: Добра, тады давайце вернемся да іншага вашага закладу 255 00:11:43,829 --> 00:11:46,045 з самім сабой, я падазраю. Досыць вар'яцкага закладу. 256 00:11:46,045 --> 00:11:50,822 Вы зарабілі некаторыя грошы ад продажу PayPal. 257 00:11:50,822 --> 00:11:53,258 І вырашылі пабудаваць касмічную кампанію. 258 00:11:53,258 --> 00:11:55,331 З якой такой нагоды хто-небудзь будзе рабіць гэта? 259 00:11:55,331 --> 00:11:57,511 (Смех) 260 00:11:57,511 --> 00:12:00,324 ЭМ: Мяне часта аб гэтым пытаюцца, гэта так. 261 00:12:00,324 --> 00:12:02,583 Маўляў, вы чулі жарт пра таго хлопца, 262 00:12:02,583 --> 00:12:05,484 што разбагацеў у касмічнай індустрыі? 263 00:12:05,484 --> 00:12:09,732 Відавочна, ён быў яшчэ багацейшы, як пачынаў -- сцвярджае кульмінацыя. 264 00:12:09,732 --> 00:12:12,278 Таму я адказваю ўсім, што проста шукаў 265 00:12:12,278 --> 00:12:14,565 самы хуткі спосаб паменшыць сваё багацце. 266 00:12:14,565 --> 00:12:17,606 А яны глядзяць на мяне і, маўляў, "Ён сур'ёзна?" 267 00:12:17,606 --> 00:12:22,668 КА: І, на дзіва, гэта казалі сур'ёзна. Дык што здарылася? 268 00:12:22,668 --> 00:12:25,850 ЭМ: Мы былі на валаску ад правалу. Здавалася, што анічога не выйдзе. 269 00:12:25,850 --> 00:12:27,600 Мы падышлі вельмі блізка да паразы, 270 00:12:27,600 --> 00:12:30,734 але нам удалося зварухнуцца з мёртвай кропкі ў 2008. 271 00:12:30,734 --> 00:12:36,884 Мэта SpaceX -- спрабаваць прасунуць ракетную тэхналогію 272 00:12:36,884 --> 00:12:38,838 і асабліва вырашыць тую праблему, 273 00:12:38,838 --> 00:12:40,422 якую я лічу жыццёва важнай для таго, 274 00:12:40,422 --> 00:12:42,449 каб чалавецтва стала касмічнай цывілізацыяй. 275 00:12:42,449 --> 00:12:47,333 Гэта пабудова шматразовай ракеты. 276 00:12:47,333 --> 00:12:50,424 КА: А ці будзе чалавецтва касмічнай цывілізацыяй? 277 00:12:50,424 --> 00:12:54,438 Гэта вашая мара, скажам, з часоў юнацтва? 278 00:12:54,438 --> 00:12:57,817 Ці марылі вы пра Марс або далей? 279 00:12:57,817 --> 00:12:59,953 ЭМ: Я рабіў ракеты ў дзяцінстве, 280 00:12:59,953 --> 00:13:01,349 але я не думаў, што ўцягнуся ў гэта. 281 00:13:01,349 --> 00:13:03,334 Ідэя прыйшла хутчэй з разважанняў 282 00:13:03,334 --> 00:13:07,204 наконт таго, што мусіць здарыцца, 283 00:13:07,204 --> 00:13:10,024 каб будучыня была захапляльнай і натхняльнай? 284 00:13:10,024 --> 00:13:14,113 І я думаю, ёсць істотная розніца паміж тым, 285 00:13:14,113 --> 00:13:15,509 каб глядзець у будучыню 286 00:13:15,509 --> 00:13:18,966 чалавецтва як касмічнай цывілізацыі, 287 00:13:18,966 --> 00:13:22,081 якая паўсюль даследуе зоркі і насяляе розныя планеты, 288 00:13:22,081 --> 00:13:24,293 што, на маю думку, насамрэч цудоўна, 289 00:13:24,293 --> 00:13:27,464 чым як на зняволенную тут на Зямлі 290 00:13:27,464 --> 00:13:29,752 ажно да часу імавернага вымірання. 291 00:13:29,752 --> 00:13:31,504 КА: Дык вы ўрэзалі кошт пабудовы ракеты 292 00:13:31,504 --> 00:13:34,848 на 75%, у залежнасці як падлічваць. 293 00:13:34,848 --> 00:13:37,127 Як жа вы ўмудрыліся гэтага дасягнуць? 294 00:13:37,127 --> 00:13:40,238 NASA будуе ракеты дзесяцігоддзі. Як? 295 00:13:40,238 --> 00:13:42,639 ЭМ: Ну, мы значна прасунуліся 296 00:13:42,639 --> 00:13:45,402 у тэхналогіі вытворчасці фюзеляжа, рухавікоў, 297 00:13:45,402 --> 00:13:48,623 электронікі і правядзення запускаў. 298 00:13:48,623 --> 00:13:51,344 Даўжэзны спіс новаўвядзенняў, 299 00:13:51,344 --> 00:13:53,512 якія мы распрацавалі 300 00:13:53,512 --> 00:13:59,187 і якія крыху цяжка прадставіць у межах нашай гутаркі,.. 301 00:13:59,187 --> 00:14:02,600 КА: Не ў апошнюю чаргу таму, што іх могуць пераняць, га? 302 00:14:02,600 --> 00:14:05,215 Вы ж не запатэнтавалі гэта -- вось што мне цікава. 303 00:14:05,215 --> 00:14:07,455 ЭМ: Не, мы не патэнтуем распрацоўкі. КА: Вы не робіце гэтага, бо лічыце 304 00:14:07,455 --> 00:14:10,203 гэта небяспечным? 305 00:14:10,203 --> 00:14:12,899 ЭМ: З-за таго што нашыя асноўныя канкурэнты -- ўрады дзяржаў, 306 00:14:12,899 --> 00:14:17,368 прававая моц патэнтаў глыбока сумнеўная. (Смех) (Воплескі) 307 00:14:17,368 --> 00:14:20,787 КА: Гэта вельмі, вельмі цікава. 308 00:14:20,787 --> 00:14:23,416 Але вялікае новаўвядзенне яшчэ наперадзе, 309 00:14:23,416 --> 00:14:26,155 і вы цяпер працуеце над ім. Распавядзіце нам. 310 00:14:26,155 --> 00:14:27,844 ЭМ: Так, вялікае новаўвядзенне -- 311 00:14:27,844 --> 00:14:32,081 КА: На самой справе, давайце паглядзім тое відэа, і вы зможаце суправаджаць яго апавяданнем. 312 00:14:32,081 --> 00:14:36,155 ЭМ: Згодны. Штука з ракетамі ў тым, 313 00:14:36,155 --> 00:14:37,697 што яны незваротныя. 314 00:14:37,697 --> 00:14:39,959 Усе ракеты, якія лётаюць сёння -- выключна аднаразовыя. 315 00:14:39,959 --> 00:14:42,093 Шаттл быў спробай зрабіць шматразовую ракету, 316 00:14:42,093 --> 00:14:45,019 але нават яго галоўны бак выкідваўся кожны раз. 317 00:14:45,019 --> 00:14:47,115 Часткі, што можна было выкарыстаць паўторна, 318 00:14:47,115 --> 00:14:52,171 узнаўляліся для палёту групай у 10.000 асоб на працягу дзевяці месяцаў. 319 00:14:52,171 --> 00:14:55,757 Таму адзін палёт Шаттла абыходзіўся ў міліярд даляраў. 320 00:14:55,757 --> 00:14:57,939 Відавочна, гэта не акупала надта добра... 321 00:14:57,939 --> 00:15:01,159 КА: Што толькі што адбылося? Нешта прызямлілася? 322 00:15:01,159 --> 00:15:05,490 ЭМ: Дакладна так. Дык вось, важна, каб ступені ракеты 323 00:15:05,490 --> 00:15:08,855 маглі вярнуцца назад, на стартавую пляцоўку, 324 00:15:08,855 --> 00:15:11,872 і быць гатовымі да запуску праз некалькі гадзін. 325 00:15:11,872 --> 00:15:16,555 КА: Неймаверна. Шматразовыя ракеты. ЭМ: Так. (Воплескі) 326 00:15:16,555 --> 00:15:19,763 Многія не разумеюць, 327 00:15:19,763 --> 00:15:22,361 што кошт ракетнага паліва невялікі, 328 00:15:22,361 --> 00:15:24,065 амаль як для рэактыўнага самалёта. 329 00:15:24,065 --> 00:15:27,581 Яго кошт каля 0.3% 330 00:15:27,581 --> 00:15:29,483 ад кошту ракеты. 331 00:15:29,483 --> 00:15:31,635 Таму магчыма дасягнуць, скажам, 332 00:15:31,635 --> 00:15:34,475 100-кротнага зніжэння кошту палёту, 333 00:15:34,475 --> 00:15:37,555 калі паспяхова выкарыстаць ракету паўторна. 334 00:15:37,555 --> 00:15:38,995 Вось чаму гэта важна. 335 00:15:38,995 --> 00:15:41,217 Кожны сродак транспарту, якім мы карыстаемся: 336 00:15:41,217 --> 00:15:44,147 ці то самалёт, ці цягнік, аўтамабіль, ровар, конь -- 337 00:15:44,147 --> 00:15:46,483 шматразовыя, толькі не ракеты 338 00:15:46,483 --> 00:15:49,771 Таму каб стаць касмічнай цывілізацыяй, гэтую праблему трэба вырашыць. 339 00:15:49,771 --> 00:15:51,238 КА: Вы пыталіся раней у мяне, 340 00:15:51,238 --> 00:15:55,033 наколькі распаўсюджанымі былі б круізы, 341 00:15:55,033 --> 00:16:01,168 калі б прыходзілася спальваць карабель напрыканцы. ЭМ: Некаторыя круізы, відаць, вельмі праблематычныя. 342 00:16:01,168 --> 00:16:03,363 КА: Адназначна даражэйшыя. 343 00:16:03,363 --> 00:16:07,334 Значыць, гэта неймаверна рэвалюцыйная тэхналогія, 344 00:16:07,334 --> 00:16:11,507 мяркую, пракладзе шлях да вашае мары -- 345 00:16:11,507 --> 00:16:15,304 у пэўны момант дастаўляць людзей на Марс вялікімі групамі. 346 00:16:15,304 --> 00:16:17,586 Вам бы хацелася ўбачыць калонію на Марсе. 347 00:16:17,601 --> 00:16:21,138 ЭМ: Так, дакладна. SpaceX або нейкая група 348 00:16:21,138 --> 00:16:24,171 кампаній і ўрадаў мусяць прасоўвацца 349 00:16:24,171 --> 00:16:27,130 ў кірунку шматпланетнага жыцця, 350 00:16:27,130 --> 00:16:30,762 усталявання базы на іншай планеце. 351 00:16:30,762 --> 00:16:33,107 Марс -- адзіны сэнсоўны выбар. 352 00:16:33,107 --> 00:16:34,489 А потым разбудоўваць гэтую базу 353 00:16:34,489 --> 00:16:37,438 да моманту, калі мы станем шматпланетным гатункам. 354 00:16:37,438 --> 00:16:40,411 КА: Як пасоўваецца ідэя "давайце зробім яе шматразовай"? 355 00:16:40,411 --> 00:16:44,230 Гэта было толькі мадэляванне. 356 00:16:44,230 --> 00:16:45,335 Як справы з гэтым? 357 00:16:45,335 --> 00:16:48,499 ЭМ: Мы насамрэч сур'ёзна прасунуліся надоечы 358 00:16:48,499 --> 00:16:51,083 ў праекце пад назвай "Выпрабаванне коніка". 359 00:16:51,083 --> 00:16:55,259 Тэставаўся этап вертыкальнай пасадкі, 360 00:16:55,259 --> 00:16:58,008 досыць хітрай канцавой часткі палёту. 361 00:16:58,008 --> 00:17:01,044 І мы атрымалі станоўчыя вынікі. 362 00:17:01,044 --> 00:17:03,105 КА: Можна паглядзець на гэта? ЭМ: Так. 363 00:17:03,105 --> 00:17:04,748 Каб надаць гледачу пачуццё маштаба, 364 00:17:04,748 --> 00:17:06,188 мы апранулі каўбоя Джонні Кэшам 365 00:17:06,188 --> 00:17:10,042 і прывярцелі манекен да ракеты. (Смех) 366 00:17:10,042 --> 00:17:11,994 КА: Ясна, давайце паглядзім відэа, 367 00:17:11,994 --> 00:17:14,026 бо гэта насамрэч дзіўна, калі так падумаць. 368 00:17:14,026 --> 00:17:19,733 Вы аніколі не бачылі гэтага раней. Ракета вырываецца ўгору і... 369 00:17:19,733 --> 00:17:21,651 ЭМ: Ага, ракета памерам 370 00:17:21,651 --> 00:17:24,277 з 12-павярховы будынак. 371 00:17:24,277 --> 00:17:30,247 (Запуск ракеты) 372 00:17:35,098 --> 00:17:39,071 Яна завісла на вышыні каля 40 метраў, 373 00:17:39,071 --> 00:17:40,947 пастаянна падстройваючы 374 00:17:40,947 --> 00:17:43,908 вугал, тангаж і адхіленне галоўнага рухавіка 375 00:17:43,908 --> 00:17:47,539 і падтрымліваючы нахіл рухавікамі вугальнага газу. 376 00:17:54,046 --> 00:18:00,359 КА: Як жа гэта клёва, га!? 377 00:18:00,359 --> 00:18:05,033 Элан, як вы гэта зрабілі? (Смех) 378 00:18:05,033 --> 00:18:10,347 Гэтыя праекты: PayPal, SolarCity 379 00:18:10,347 --> 00:18:13,025 Tesla, SpaceX -- яны настолькі ашаломна розныя, 380 00:18:13,025 --> 00:18:15,610 настолькі амбіцыйныя і маштабныя праекты. 381 00:18:15,610 --> 00:18:18,074 Як жа адна асоба 382 00:18:18,074 --> 00:18:20,549 здольная ўводзіць навінкі такім чынам? 383 00:18:20,549 --> 00:18:22,386 Што ж у вас такога? 384 00:18:22,386 --> 00:18:27,782 ЭМ: Я шчыра не ведаю. 385 00:18:27,782 --> 00:18:30,022 У мяне няма простага адказу. 386 00:18:30,022 --> 00:18:33,657 Я шмат працую. І гэта значыць -- шмат. 387 00:18:33,657 --> 00:18:35,970 КА: Ну, у мяне ёсць тэорыя. ЭМ: Добра, слухаю. 388 00:18:35,970 --> 00:18:39,534 КА: Мая тэорыя ў тым, што вы 389 00:18:39,534 --> 00:18:43,690 можаце думаць на сістэмным узроўні дызайну, 390 00:18:43,690 --> 00:18:47,333 збліжаць дызайн, тэхналогію і бізнэс -- 391 00:18:47,333 --> 00:18:50,809 так, TED быў бы TBD -- дызайн, тэхналогія і бізнэс -- 392 00:18:50,809 --> 00:18:53,306 у адзін пакунак, 393 00:18:53,306 --> 00:18:55,665 змешваць гэта такім чынам, які не ўсім пад сілу і -- 394 00:18:55,665 --> 00:18:59,759 гэта найважнейшае -- быць так ліха ўпэўненым 395 00:18:59,759 --> 00:19:04,375 у гэтым звязаным пакунку, што вы рызыкуеце, як вар'ят. 396 00:19:04,375 --> 00:19:09,254 Вы ставілі на яго ўсё сваё багацце -- і рабілі гэта не раз. 397 00:19:09,254 --> 00:19:11,351 То бок, амаль аніхто не можа так зрабіць. 398 00:19:11,351 --> 00:19:14,623 Ці гэта.. Можаце даць які-небудзь рэцэпт? 399 00:19:14,623 --> 00:19:18,047 Ці можна гэта ўвесці ў нашую сістэму адукацыі? Ці можа хтосьці навучыцца ад вас? 400 00:19:18,047 --> 00:19:19,786 Тое, што вы робіце, проста неверагодна. 401 00:19:19,786 --> 00:19:21,795 ЭМ: Эмм, дзякуй. Дзякуй вам. 402 00:19:21,795 --> 00:19:26,605 Мне здаецца, ёсць добры каркас для мыслення. 403 00:19:26,605 --> 00:19:29,229 І гэта -- фізіка. Ну, ведаеце, разважанне ад першасных прынцыпаў. 404 00:19:29,229 --> 00:19:33,967 Увогуле тое, што я маю на ўвазе, 405 00:19:33,983 --> 00:19:37,358 гэта раскласці прадметы на асноватворныя ісціны 406 00:19:37,358 --> 00:19:38,749 і з іх будаваць разважанні, 407 00:19:38,749 --> 00:19:41,335 у адрозненне ад разважанняў па аналогіі. 408 00:19:41,335 --> 00:19:43,549 На працягу большай часткі нашага жыцця, 409 00:19:43,549 --> 00:19:44,637 мы разважаем па аналогіі, 410 00:19:44,637 --> 00:19:48,175 што па сутнасці азначае перайманне дзеянняў іншых людзей з лёгкімі адхіленнямі. 411 00:19:48,175 --> 00:19:49,655 І мы павінны так рабіць. 412 00:19:49,655 --> 00:19:54,229 Іначай мы бы не змаглі пражыць і дня. 413 00:19:54,229 --> 00:19:56,373 Але калі вам патрэбна штосьці новае, 414 00:19:56,373 --> 00:20:00,105 стасуйце фізічны падыход. 415 00:20:00,105 --> 00:20:02,353 Фізіка -- гэта высвятленне, як адкрыць новыя рэчы, 416 00:20:02,353 --> 00:20:04,998 якія нелагічныя, напрыклад квантавая механіка. 417 00:20:04,998 --> 00:20:06,901 Яна вельмі нелагічная. 418 00:20:06,901 --> 00:20:09,422 Таму, мяркую, гэта важна, 419 00:20:09,422 --> 00:20:13,980 як важна і звяртаць увагу на адмоўную водгукі 420 00:20:13,980 --> 00:20:16,101 і нават патрабаваць іх, асабліва ад сяброў. 421 00:20:16,101 --> 00:20:19,567 Гэта можа гучаць як простая парада, 422 00:20:19,567 --> 00:20:21,989 але мала хто прыслухоўваецца. 423 00:20:21,989 --> 00:20:24,341 Яна неверагодна карысная. 424 00:20:24,341 --> 00:20:27,703 КА: Хлопчыкі і дзяўчынкі, вучыце фізіку. 425 00:20:27,703 --> 00:20:28,987 Вучыцеся ў гэтага дзядзькі. 426 00:20:28,987 --> 00:20:32,477 Элан Маск, мне шкада, што ў нас не цэлы дзень, але вялізны дзякуй вам за візіт на TED. 427 00:20:32,477 --> 00:20:35,887 ЭМ: Дзякуй вам. КА: Гэта было неверагодна. Вельмі, вельмі клёва. 428 00:20:35,887 --> 00:20:38,148 Гляньце-ка. (Воплескі) 429 00:20:38,148 --> 00:20:42,975 Прыміце падзяку. Было проста фантастычна. 430 00:20:42,975 --> 00:20:44,436 Вялізны вам дзякуй.