Return to Video

У чым сутнасць тэсту Роршаха? ‒  Дэмiан Сiрлз

  • 0:07 - 0:09
    Паглядзіце на гэты малюнак.
  • 0:09 - 0:11
    Што гэта можа быць?
  • 0:11 - 0:12
    Страшны монстар?
  • 0:12 - 0:14
    Два добрыя мядзведзі?
  • 0:14 - 0:17
    Ці нешта зусім іншае?
  • 0:17 - 0:18
    На працягу амаль стагоддзя
  • 0:18 - 0:20
    дзесяць такіх чарнільных
    кляксаў служылі
  • 0:20 - 0:24
    амаль містычным тэстам асобы.
  • 0:24 - 0:28
    Доўгі час ён захоўваўся ў таямніцы ад
    псіхолагаў і іх пацыентаў, з-за чаго
  • 0:28 - 0:33
    пагаворвалі, што загадкавыя малюнкi могуць
    праліць святло на працу чалавечага розуму.
  • 0:33 - 0:36
    Але пра што сапраўды
    распавядаюць нам кляксы
  • 0:36 - 0:38
    і як працуе гэты тэст?
  • 0:38 - 0:43
    Вынайдзены ў пачатку 20-га стагоддзя
    швейцарскім псіхіятрам Германам Роршахам,
  • 0:43 - 0:48
    тэст Роршаха на самой справе менш
    тычыцца канкрэтных рэчаў, якія мы бачым,
  • 0:48 - 0:51
    а больш распавядае аб нашым
    агульным падыходзе да ўспрымання.
  • 0:51 - 0:54
    Будучы мастаком-аматарам,
    Герман захапляўся тым,
  • 0:54 - 0:57
    як візуальнае ўспрыманне
    адрозніваецца ў розных людзей.
  • 0:57 - 1:00
    Цікавасць да тэмы ён не страціў і
    паступіўшы ў медыцынскi ўніверсітэт,
  • 1:00 - 1:03
    дзе ён даведаўся, што ўсе нашы
    пачуцці глыбока звязаныя.
  • 1:03 - 1:08
    Ён вывучаў, як працэс ўспрымання не
    проста рэгіструе сэнсарныя сігналы,
  • 1:08 - 1:10
    а пераўтварае іх.
  • 1:10 - 1:14
    І калі ён атрымаў месца ў псіхіятрычным
    шпіталі на ўсходзе Швейцарыі,
  • 1:14 - 1:17
    то пачаў ствараць серыю
    загадкавых малюнкаў,
  • 1:17 - 1:21
    каб лепш зразумець гэты
    таямнічы працэс.
  • 1:21 - 1:24
    Выкарыстоўваючы свае карткі
    з кляксамі,
  • 1:24 - 1:27
    Роршах пачаў апытваць
    сотні здаровых людзей
  • 1:27 - 1:30
    і пацыентаў псіхіятрычнай клінікі,
    задаючы адно і тое ж пытанне:
  • 1:30 - 1:32
    "На што гэта падобна?"
  • 1:32 - 1:36
    Аднак, тое, што бачылі падыспытныя,
    не мела такой значнасці для Роршаха
  • 1:36 - 1:39
    у параўнанні з тым,
    як яны падыходзлі да задачы.
  • 1:39 - 1:42
    На якіх частках малюнка яны
    сфакусаваліся, а якія праігнаравалі?
  • 1:42 - 1:45
    Ці бачылі яны рух на малюнку?
  • 1:45 - 1:48
    Ці дапамагалi ім каляровыя кляксы
    на некаторых малюнках адказаць лепш,
  • 1:48 - 1:51
    ці, наадварот, адцягвалі i
    перагружалі інфармацыяй?
  • 1:51 - 1:54
    Ён распрацаваў сістэму кадавання
    атрыманых адказаў,
  • 1:54 - 1:59
    звузіўшы шырокі дыяпазон тлумачэнняў да
    лічбаў, з якімі можна працаваць.
  • 1:59 - 2:04
    Цяпер у яго былі эмпірычныя паказчыкі для
    колькаснай ацэнкі ўсіх пратэставаных:
  • 2:04 - 2:06
    людзей творчых і з развітым уяўленнем,
  • 2:06 - 2:09
    уважлівых да дэталяў, думаючых маштабна
  • 2:09 - 2:13
    i таксама ўдзельнікаў з гнуткім мысленнем,
    здольных адаптаваць свой падыход.
  • 2:13 - 2:14
    Некаторыя падыспытныя
    захрасалі
  • 2:14 - 2:17
    i называлi адно і тое ж
    на розных малюнках.
  • 2:17 - 2:20
    Іншыя давалі незвычайныя
    і цудоўныя апісанні.
  • 2:20 - 2:23
    Адказы былі такімі ж разнастайнымі,
    як і чарнільныя кляксы,
  • 2:23 - 2:26
    якія адпавядалі розным
    праблемам успрымання ‒
  • 2:26 - 2:29
    некаторыя было лягчэй
    інтэрпрэтаваць, чым іншыя.
  • 2:29 - 2:32
    Але аналіз агульнага падыходу
    падыспытнага да вырашэння задачы
  • 2:32 - 2:35
    даваў рэальнае разуменне
    псіхалогіі яго асобы.
  • 2:35 - 2:38
    І па меры таго, як Роршах апытваў
    усё больш людзей,
  • 2:38 - 2:40
    пачалі фарміравацца пэўныя патэрны.
  • 2:40 - 2:42
    Здаровыя падыспытныя з
    аднолькавымі тыпамі асобы
  • 2:42 - 2:45
    часта выкарыстоўвалі назвычай
    падобныя падыходы.
  • 2:45 - 2:48
    Пацыенты, якія мучыліся ад адных і
    тых жа псіхічных захворванняў,
  • 2:48 - 2:50
    гэтак жа давалі падобныя адказы,
  • 2:50 - 2:53
    што рабiла тэст надзейным
    інструментам дыягностыкі.
  • 2:53 - 2:55
    Тэст мог нават дыягнаставаць
    некаторыя станы,
  • 2:55 - 2:59
    якія цяжка было вызначыць з
    дапамогай іншых даступных метадаў.
  • 2:59 - 3:00
    У 1921 годзе
  • 3:00 - 3:03
    Роршах апублікаваў сваю
    сістэму кадавання
  • 3:03 - 3:05
    разам з дзесяццю кляксамі,
    якія, на яго думку,
  • 3:05 - 3:10
    перадавалі самую дэталёвую карціну
    чалавечага падыходу да ўспрымання.
  • 3:10 - 3:12
    На працягу наступных дзесяцігоддзяў
  • 3:12 - 3:16
    тэст стаў карыстацца велізарнай
    папулярнасцю ва ўсім свеце.
  • 3:16 - 3:17
    Да 1960-х гадоў
  • 3:17 - 3:22
    толькі ў ЗША яго афіцыйна
    прайшлі мільёны чалавек.
  • 3:22 - 3:25
    На жаль, менш чым праз год
    пасля публікацыі тэсту
  • 3:25 - 3:27
    Герман Роршах раптоўна памёр.
  • 3:27 - 3:30
    Без свайго вынаходніка, які метадычна
    збіраў неабходныя дадзеныя
  • 3:30 - 3:34
    і які змог бы пракантраляваць
    правільнасць інтэрпрэтацыі вынікаў,
  • 3:34 - 3:37
    тэст пачаў выкарыстоўвацца ў
    разнастайных спекуляцыях.
  • 3:37 - 3:40
    Даследчыкі тэставалі
    нацысцкіх ваенных злачынцаў,
  • 3:40 - 3:43
    спадзеючыся раскрыць псіхалагічныя
    карані масавых забойстваў.
  • 3:43 - 3:47
    Антраполагі паказвалі малюнкi
    ў аддаленых супольнасцях
  • 3:47 - 3:49
    як свайго роду ўніверсальны тэст асобы.
  • 3:49 - 3:52
    Працадаўцы прымалі прадузятыя
    рашэнні аб найме
  • 3:52 - 3:55
    на аснове спрошчаных
    схем расшыфроўкі.
  • 3:55 - 3:58
    Як толькі тэст пакінуў сцены клінік
    і стаў часткай масавай культуры,
  • 3:58 - 4:02
    яго рэпутацыя сярод медыцынскіх
    спецыялістаў рэзка пагоршылася,
  • 4:02 - 4:05
    і кляксы перасталі выкарыстоўвацца
    ў клінічнай практыцы.
  • 4:05 - 4:08
    Сёння стаўленне да тэсту ўсё
    яшчэ з'яўляецца супярэчлівым,
  • 4:08 - 4:11
    і многія мяркуюць, што яго
    дакладнасць была абвергнутая.
  • 4:11 - 4:16
    Аднак, у 2013 годзе маштабны перагляд
    усіх існуючых даследаванняў Роршаха
  • 4:16 - 4:20
    паказаў, што пры правільным ужыванні
    тэст дае пэўныя вынікі,
  • 4:20 - 4:23
    якія могуць дапамагчы
    дыягнаставаць псіхічнае захворванне
  • 4:23 - 4:26
    або дапоўніць псіхалагічны
    партрэт пацыента.
  • 4:26 - 4:29
    Ён наўрад ці з'яўляецца
    ключом да чалавечага розуму ‒
  • 4:29 - 4:31
    ніводны тэст ім не з'яўляецца.
  • 4:31 - 4:35
    Але яго візуальны падыход і
    адсутнасць адзінага вернага адказу
  • 4:35 - 4:38
    дапамагае псіхолагам скласці
    больш дэталёвы партрэт таго,
  • 4:38 - 4:40
    як людзі бачаць навакольны свет,
  • 4:40 - 4:42
    што дазваляе нам на крок наблізіцца
  • 4:42 - 4:46
    да разумення мадэляў нашага ўспрымання.
Title:
У чым сутнасць тэсту Роршаха? ‒  Дэмiан Сiрлз
Speaker:
Дэмiан Сiрлз
Description:

Прагледзець урок цалкам: https://ed.ted.com/lessons/how-does-the-rorschach-inkblot-test-work-damion-searls

На працягу амаль стагоддзя дзесяць чарнільных кляксаў служылі амаль містычным тэстам асобы. Доўгі час ён захоўваўся ў таямніцы ад псіхолагаў і іх пацыентаў, з-за чаго пагаворвалі, што загадкавыя малюнкi могуць праліць святло на працу чалавечага розуму. Але пра што на самой справе могуць распавесці нам чарнiльныя кляксы і як працуе гэты тэст? Дэмiан Сiрлз падрабязна распавядае, як тэст Роршаха можа дапамагчы нам зразумець заканамернасці нашага ўспрымання.

Урок ‒  Damion Searls, анімацыя ‒  Kozmonot Animation Studio.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
04:46

Belarusian subtitles

Revisions