1 00:00:07,297 --> 00:00:09,157 Паглядзіце на гэты малюнак. 2 00:00:09,157 --> 00:00:10,657 Што гэта можа быць? 3 00:00:10,657 --> 00:00:12,067 Страшны монстар? 4 00:00:12,067 --> 00:00:13,597 Два добрыя мядзведзі? 5 00:00:13,597 --> 00:00:16,557 Ці нешта зусім іншае? 6 00:00:16,557 --> 00:00:17,957 На працягу амаль стагоддзя 7 00:00:17,957 --> 00:00:20,427 дзесяць такіх чарнільных кляксаў служылі 8 00:00:20,427 --> 00:00:23,987 амаль містычным тэстам асобы. 9 00:00:23,987 --> 00:00:27,697 Доўгі час ён захоўваўся ў таямніцы ад псіхолагаў і іх пацыентаў, з-за чаго 10 00:00:27,697 --> 00:00:33,357 пагаворвалі, што загадкавыя малюнкi могуць праліць святло на працу чалавечага розуму. 11 00:00:33,357 --> 00:00:35,885 Але пра што сапраўды распавядаюць нам кляксы 12 00:00:35,885 --> 00:00:38,425 і як працуе гэты тэст? 13 00:00:38,425 --> 00:00:43,205 Вынайдзены ў пачатку 20-га стагоддзя швейцарскім псіхіятрам Германам Роршахам, 14 00:00:43,205 --> 00:00:47,645 тэст Роршаха на самой справе менш тычыцца канкрэтных рэчаў, якія мы бачым, 15 00:00:47,645 --> 00:00:50,920 а больш распавядае аб нашым агульным падыходзе да ўспрымання. 16 00:00:50,920 --> 00:00:53,958 Будучы мастаком-аматарам, Герман захапляўся тым, 17 00:00:53,958 --> 00:00:56,670 як візуальнае ўспрыманне адрозніваецца ў розных людзей. 18 00:00:56,670 --> 00:00:59,997 Цікавасць да тэмы ён не страціў і паступіўшы ў медыцынскi ўніверсітэт, 19 00:00:59,997 --> 00:01:03,367 дзе ён даведаўся, што ўсе нашы пачуцці глыбока звязаныя. 20 00:01:03,367 --> 00:01:08,087 Ён вывучаў, як працэс ўспрымання не проста рэгіструе сэнсарныя сігналы, 21 00:01:08,087 --> 00:01:09,868 а пераўтварае іх. 22 00:01:09,868 --> 00:01:13,898 І калі ён атрымаў месца ў псіхіятрычным шпіталі на ўсходзе Швейцарыі, 23 00:01:13,898 --> 00:01:17,308 то пачаў ствараць серыю загадкавых малюнкаў, 24 00:01:17,308 --> 00:01:21,358 каб лепш зразумець гэты таямнічы працэс. 25 00:01:21,358 --> 00:01:23,578 Выкарыстоўваючы свае карткі з кляксамі, 26 00:01:23,578 --> 00:01:26,688 Роршах пачаў апытваць сотні здаровых людзей 27 00:01:26,688 --> 00:01:29,788 і пацыентаў псіхіятрычнай клінікі, задаючы адно і тое ж пытанне: 28 00:01:29,788 --> 00:01:31,648 "На што гэта падобна?" 29 00:01:31,648 --> 00:01:36,278 Аднак, тое, што бачылі падыспытныя, не мела такой значнасці для Роршаха 30 00:01:36,278 --> 00:01:39,102 у параўнанні з тым, як яны падыходзлі да задачы. 31 00:01:39,102 --> 00:01:42,432 На якіх частках малюнка яны сфакусаваліся, а якія праігнаравалі? 32 00:01:42,432 --> 00:01:44,682 Ці бачылі яны рух на малюнку? 33 00:01:44,682 --> 00:01:48,382 Ці дапамагалi ім каляровыя кляксы на некаторых малюнках адказаць лепш, 34 00:01:48,382 --> 00:01:51,462 ці, наадварот, адцягвалі i перагружалі інфармацыяй? 35 00:01:51,462 --> 00:01:54,492 Ён распрацаваў сістэму кадавання атрыманых адказаў, 36 00:01:54,492 --> 00:01:59,472 звузіўшы шырокі дыяпазон тлумачэнняў да лічбаў, з якімі можна працаваць. 37 00:01:59,472 --> 00:02:04,124 Цяпер у яго былі эмпірычныя паказчыкі для колькаснай ацэнкі ўсіх пратэставаных: 38 00:02:04,124 --> 00:02:05,945 людзей творчых і з развітым уяўленнем, 39 00:02:05,945 --> 00:02:08,955 уважлівых да дэталяў, думаючых маштабна 40 00:02:08,955 --> 00:02:12,655 i таксама ўдзельнікаў з гнуткім мысленнем, здольных адаптаваць свой падыход. 41 00:02:12,655 --> 00:02:14,375 Некаторыя падыспытныя захрасалі 42 00:02:14,375 --> 00:02:17,055 i называлi адно і тое ж на розных малюнках. 43 00:02:17,055 --> 00:02:20,255 Іншыя давалі незвычайныя і цудоўныя апісанні. 44 00:02:20,255 --> 00:02:23,015 Адказы былі такімі ж разнастайнымі, як і чарнільныя кляксы, 45 00:02:23,015 --> 00:02:26,035 якія адпавядалі розным праблемам успрымання ‒ 46 00:02:26,035 --> 00:02:28,855 некаторыя было лягчэй інтэрпрэтаваць, чым іншыя. 47 00:02:28,855 --> 00:02:31,905 Але аналіз агульнага падыходу падыспытнага да вырашэння задачы 48 00:02:31,905 --> 00:02:34,785 даваў рэальнае разуменне псіхалогіі яго асобы. 49 00:02:34,785 --> 00:02:37,505 І па меры таго, як Роршах апытваў усё больш людзей, 50 00:02:37,505 --> 00:02:39,775 пачалі фарміравацца пэўныя патэрны. 51 00:02:39,775 --> 00:02:42,355 Здаровыя падыспытныя з аднолькавымі тыпамі асобы 52 00:02:42,355 --> 00:02:44,905 часта выкарыстоўвалі назвычай падобныя падыходы. 53 00:02:44,905 --> 00:02:47,995 Пацыенты, якія мучыліся ад адных і тых жа псіхічных захворванняў, 54 00:02:47,995 --> 00:02:49,845 гэтак жа давалі падобныя адказы, 55 00:02:49,845 --> 00:02:53,045 што рабiла тэст надзейным інструментам дыягностыкі. 56 00:02:53,045 --> 00:02:55,425 Тэст мог нават дыягнаставаць некаторыя станы, 57 00:02:55,425 --> 00:02:59,135 якія цяжка было вызначыць з дапамогай іншых даступных метадаў. 58 00:02:59,135 --> 00:03:00,465 У 1921 годзе 59 00:03:00,465 --> 00:03:02,935 Роршах апублікаваў сваю сістэму кадавання 60 00:03:02,935 --> 00:03:05,205 разам з дзесяццю кляксамі, якія, на яго думку, 61 00:03:05,205 --> 00:03:09,791 перадавалі самую дэталёвую карціну чалавечага падыходу да ўспрымання. 62 00:03:09,791 --> 00:03:11,570 На працягу наступных дзесяцігоддзяў 63 00:03:11,570 --> 00:03:15,860 тэст стаў карыстацца велізарнай папулярнасцю ва ўсім свеце. 64 00:03:15,860 --> 00:03:17,207 Да 1960-х гадоў 65 00:03:17,207 --> 00:03:21,517 толькі ў ЗША яго афіцыйна прайшлі мільёны чалавек. 66 00:03:21,517 --> 00:03:24,828 На жаль, менш чым праз год пасля публікацыі тэсту 67 00:03:24,828 --> 00:03:27,408 Герман Роршах раптоўна памёр. 68 00:03:27,408 --> 00:03:30,408 Без свайго вынаходніка, які метадычна збіраў неабходныя дадзеныя 69 00:03:30,408 --> 00:03:33,598 і які змог бы пракантраляваць правільнасць інтэрпрэтацыі вынікаў, 70 00:03:33,598 --> 00:03:36,548 тэст пачаў выкарыстоўвацца ў разнастайных спекуляцыях. 71 00:03:36,548 --> 00:03:39,598 Даследчыкі тэставалі нацысцкіх ваенных злачынцаў, 72 00:03:39,598 --> 00:03:43,288 спадзеючыся раскрыць псіхалагічныя карані масавых забойстваў. 73 00:03:43,288 --> 00:03:46,538 Антраполагі паказвалі малюнкi ў аддаленых супольнасцях 74 00:03:46,538 --> 00:03:49,438 як свайго роду ўніверсальны тэст асобы. 75 00:03:49,438 --> 00:03:52,071 Працадаўцы прымалі прадузятыя рашэнні аб найме 76 00:03:52,071 --> 00:03:54,798 на аснове спрошчаных схем расшыфроўкі. 77 00:03:54,798 --> 00:03:58,239 Як толькі тэст пакінуў сцены клінік і стаў часткай масавай культуры, 78 00:03:58,239 --> 00:04:01,609 яго рэпутацыя сярод медыцынскіх спецыялістаў рэзка пагоршылася, 79 00:04:01,609 --> 00:04:05,279 і кляксы перасталі выкарыстоўвацца ў клінічнай практыцы. 80 00:04:05,279 --> 00:04:08,009 Сёння стаўленне да тэсту ўсё яшчэ з'яўляецца супярэчлівым, 81 00:04:08,009 --> 00:04:10,909 і многія мяркуюць, што яго дакладнасць была абвергнутая. 82 00:04:10,909 --> 00:04:15,929 Аднак, у 2013 годзе маштабны перагляд усіх існуючых даследаванняў Роршаха 83 00:04:15,929 --> 00:04:19,919 паказаў, што пры правільным ужыванні тэст дае пэўныя вынікі, 84 00:04:19,919 --> 00:04:22,639 якія могуць дапамагчы дыягнаставаць псіхічнае захворванне 85 00:04:22,639 --> 00:04:26,349 або дапоўніць псіхалагічны партрэт пацыента. 86 00:04:26,349 --> 00:04:29,259 Ён наўрад ці з'яўляецца ключом да чалавечага розуму ‒ 87 00:04:29,259 --> 00:04:30,799 ніводны тэст ім не з'яўляецца. 88 00:04:30,799 --> 00:04:34,709 Але яго візуальны падыход і адсутнасць адзінага вернага адказу 89 00:04:34,709 --> 00:04:38,379 дапамагае псіхолагам скласці больш дэталёвы партрэт таго, 90 00:04:38,379 --> 00:04:40,309 як людзі бачаць навакольны свет, 91 00:04:40,309 --> 00:04:41,976 што дазваляе нам на крок наблізіцца 92 00:04:41,976 --> 00:04:46,189 да разумення мадэляў нашага ўспрымання.