WEBVTT 00:00:07.297 --> 00:00:09.157 Паглядзіце на гэты малюнак. 00:00:09.157 --> 00:00:10.657 Што гэта можа быць? 00:00:10.657 --> 00:00:12.067 Страшны монстар? 00:00:12.067 --> 00:00:13.597 Два добрыя мядзведзі? 00:00:13.597 --> 00:00:16.557 Ці нешта зусім іншае? 00:00:16.557 --> 00:00:17.957 На працягу амаль стагоддзя 00:00:17.957 --> 00:00:20.427 дзесяць такіх чарнільных кляксаў служылі 00:00:20.427 --> 00:00:23.987 амаль містычным тэстам асобы. 00:00:23.987 --> 00:00:27.697 Доўгі час ён захоўваўся ў таямніцы ад псіхолагаў і іх пацыентаў, з-за чаго 00:00:27.697 --> 00:00:33.357 пагаворвалі, што загадкавыя малюнкi могуць праліць святло на працу чалавечага розуму. 00:00:33.357 --> 00:00:35.885 Але пра што сапраўды распавядаюць нам кляксы 00:00:35.885 --> 00:00:38.425 і як працуе гэты тэст? NOTE Paragraph 00:00:38.425 --> 00:00:43.205 Вынайдзены ў пачатку 20-га стагоддзя швейцарскім псіхіятрам Германам Роршахам, 00:00:43.205 --> 00:00:47.645 тэст Роршаха на самой справе менш тычыцца канкрэтных рэчаў, якія мы бачым, 00:00:47.645 --> 00:00:50.920 а больш распавядае аб нашым агульным падыходзе да ўспрымання. 00:00:50.920 --> 00:00:53.958 Будучы мастаком-аматарам, Герман захапляўся тым, 00:00:53.958 --> 00:00:56.670 як візуальнае ўспрыманне адрозніваецца ў розных людзей. 00:00:56.670 --> 00:00:59.997 Цікавасць да тэмы ён не страціў і паступіўшы ў медыцынскi ўніверсітэт, 00:00:59.997 --> 00:01:03.367 дзе ён даведаўся, што ўсе нашы пачуцці глыбока звязаныя. 00:01:03.367 --> 00:01:08.087 Ён вывучаў, як працэс ўспрымання не проста рэгіструе сэнсарныя сігналы, 00:01:08.087 --> 00:01:09.868 а пераўтварае іх. 00:01:09.868 --> 00:01:13.898 І калі ён атрымаў месца ў псіхіятрычным шпіталі на ўсходзе Швейцарыі, 00:01:13.898 --> 00:01:17.308 то пачаў ствараць серыю загадкавых малюнкаў, 00:01:17.308 --> 00:01:21.358 каб лепш зразумець гэты таямнічы працэс. NOTE Paragraph 00:01:21.358 --> 00:01:23.578 Выкарыстоўваючы свае карткі з кляксамі, 00:01:23.578 --> 00:01:26.688 Роршах пачаў апытваць сотні здаровых людзей 00:01:26.688 --> 00:01:29.788 і пацыентаў псіхіятрычнай клінікі, задаючы адно і тое ж пытанне: 00:01:29.788 --> 00:01:31.648 "На што гэта падобна?" 00:01:31.648 --> 00:01:36.278 Аднак, тое, што бачылі падыспытныя, не мела такой значнасці для Роршаха 00:01:36.278 --> 00:01:39.102 у параўнанні з тым, як яны падыходзлі да задачы. 00:01:39.102 --> 00:01:42.432 На якіх частках малюнка яны сфакусаваліся, а якія праігнаравалі? 00:01:42.432 --> 00:01:44.682 Ці бачылі яны рух на малюнку? 00:01:44.682 --> 00:01:48.382 Ці дапамагалi ім каляровыя кляксы на некаторых малюнках адказаць лепш, 00:01:48.382 --> 00:01:51.462 ці, наадварот, адцягвалі i перагружалі інфармацыяй? NOTE Paragraph 00:01:51.462 --> 00:01:54.492 Ён распрацаваў сістэму кадавання атрыманых адказаў, 00:01:54.492 --> 00:01:59.472 звузіўшы шырокі дыяпазон тлумачэнняў да лічбаў, з якімі можна працаваць. 00:01:59.472 --> 00:02:04.124 Цяпер у яго былі эмпірычныя паказчыкі для колькаснай ацэнкі ўсіх пратэставаных: 00:02:04.124 --> 00:02:05.945 людзей творчых і з развітым уяўленнем, 00:02:05.945 --> 00:02:08.955 уважлівых да дэталяў, думаючых маштабна 00:02:08.955 --> 00:02:12.655 i таксама ўдзельнікаў з гнуткім мысленнем, здольных адаптаваць свой падыход. 00:02:12.655 --> 00:02:14.375 Некаторыя падыспытныя захрасалі 00:02:14.375 --> 00:02:17.055 i называлi адно і тое ж на розных малюнках. 00:02:17.055 --> 00:02:20.255 Іншыя давалі незвычайныя і цудоўныя апісанні. 00:02:20.255 --> 00:02:23.015 Адказы былі такімі ж разнастайнымі, як і чарнільныя кляксы, 00:02:23.015 --> 00:02:26.035 якія адпавядалі розным праблемам успрымання ‒ 00:02:26.035 --> 00:02:28.855 некаторыя было лягчэй інтэрпрэтаваць, чым іншыя. 00:02:28.855 --> 00:02:31.905 Але аналіз агульнага падыходу падыспытнага да вырашэння задачы 00:02:31.905 --> 00:02:34.785 даваў рэальнае разуменне псіхалогіі яго асобы. 00:02:34.785 --> 00:02:37.505 І па меры таго, як Роршах апытваў усё больш людзей, 00:02:37.505 --> 00:02:39.775 пачалі фарміравацца пэўныя патэрны. 00:02:39.775 --> 00:02:42.355 Здаровыя падыспытныя з аднолькавымі тыпамі асобы 00:02:42.355 --> 00:02:44.905 часта выкарыстоўвалі назвычай падобныя падыходы. 00:02:44.905 --> 00:02:47.995 Пацыенты, якія мучыліся ад адных і тых жа псіхічных захворванняў, 00:02:47.995 --> 00:02:49.845 гэтак жа давалі падобныя адказы, 00:02:49.845 --> 00:02:53.045 што рабiла тэст надзейным інструментам дыягностыкі. 00:02:53.045 --> 00:02:55.425 Тэст мог нават дыягнаставаць некаторыя станы, 00:02:55.425 --> 00:02:59.135 якія цяжка было вызначыць з дапамогай іншых даступных метадаў. NOTE Paragraph 00:02:59.135 --> 00:03:00.465 У 1921 годзе 00:03:00.465 --> 00:03:02.935 Роршах апублікаваў сваю сістэму кадавання 00:03:02.935 --> 00:03:05.205 разам з дзесяццю кляксамі, якія, на яго думку, 00:03:05.205 --> 00:03:09.791 перадавалі самую дэталёвую карціну чалавечага падыходу да ўспрымання. 00:03:09.791 --> 00:03:11.570 На працягу наступных дзесяцігоддзяў 00:03:11.570 --> 00:03:15.860 тэст стаў карыстацца велізарнай папулярнасцю ва ўсім свеце. 00:03:15.860 --> 00:03:17.207 Да 1960-х гадоў 00:03:17.207 --> 00:03:21.517 толькі ў ЗША яго афіцыйна прайшлі мільёны чалавек. 00:03:21.517 --> 00:03:24.828 На жаль, менш чым праз год пасля публікацыі тэсту 00:03:24.828 --> 00:03:27.408 Герман Роршах раптоўна памёр. 00:03:27.408 --> 00:03:30.408 Без свайго вынаходніка, які метадычна збіраў неабходныя дадзеныя 00:03:30.408 --> 00:03:33.598 і які змог бы пракантраляваць правільнасць інтэрпрэтацыі вынікаў, 00:03:33.598 --> 00:03:36.548 тэст пачаў выкарыстоўвацца ў разнастайных спекуляцыях. NOTE Paragraph 00:03:36.548 --> 00:03:39.598 Даследчыкі тэставалі нацысцкіх ваенных злачынцаў, 00:03:39.598 --> 00:03:43.288 спадзеючыся раскрыць псіхалагічныя карані масавых забойстваў. 00:03:43.288 --> 00:03:46.538 Антраполагі паказвалі малюнкi ў аддаленых супольнасцях 00:03:46.538 --> 00:03:49.438 як свайго роду ўніверсальны тэст асобы. 00:03:49.438 --> 00:03:52.071 Працадаўцы прымалі прадузятыя рашэнні аб найме 00:03:52.071 --> 00:03:54.798 на аснове спрошчаных схем расшыфроўкі. 00:03:54.798 --> 00:03:58.239 Як толькі тэст пакінуў сцены клінік і стаў часткай масавай культуры, 00:03:58.239 --> 00:04:01.609 яго рэпутацыя сярод медыцынскіх спецыялістаў рэзка пагоршылася, 00:04:01.609 --> 00:04:05.279 і кляксы перасталі выкарыстоўвацца ў клінічнай практыцы. NOTE Paragraph 00:04:05.279 --> 00:04:08.009 Сёння стаўленне да тэсту ўсё яшчэ з'яўляецца супярэчлівым, 00:04:08.009 --> 00:04:10.909 і многія мяркуюць, што яго дакладнасць была абвергнутая. 00:04:10.909 --> 00:04:15.929 Аднак, у 2013 годзе маштабны перагляд усіх існуючых даследаванняў Роршаха 00:04:15.929 --> 00:04:19.919 паказаў, што пры правільным ужыванні тэст дае пэўныя вынікі, 00:04:19.919 --> 00:04:22.639 якія могуць дапамагчы дыягнаставаць псіхічнае захворванне 00:04:22.639 --> 00:04:26.349 або дапоўніць псіхалагічны партрэт пацыента. 00:04:26.349 --> 00:04:29.259 Ён наўрад ці з'яўляецца ключом да чалавечага розуму ‒ 00:04:29.259 --> 00:04:30.799 ніводны тэст ім не з'яўляецца. 00:04:30.799 --> 00:04:34.709 Але яго візуальны падыход і адсутнасць адзінага вернага адказу 00:04:34.709 --> 00:04:38.379 дапамагае псіхолагам скласці больш дэталёвы партрэт таго, 00:04:38.379 --> 00:04:40.309 як людзі бачаць навакольны свет, 00:04:40.309 --> 00:04:41.976 што дазваляе нам на крок наблізіцца 00:04:41.976 --> 00:04:46.189 да разумення мадэляў нашага ўспрымання.