0:00:07.297,0:00:09.157 Паглядзіце на гэты малюнак. 0:00:09.157,0:00:10.657 Што гэта можа быць? 0:00:10.657,0:00:12.067 Страшны монстар? 0:00:12.067,0:00:13.597 Два добрыя мядзведзі? 0:00:13.597,0:00:16.557 Ці нешта зусім іншае? 0:00:16.557,0:00:17.957 На працягу амаль стагоддзя 0:00:17.957,0:00:20.427 дзесяць такіх чарнільных [br]кляксаў служылі 0:00:20.427,0:00:23.987 амаль містычным тэстам асобы. 0:00:23.987,0:00:27.697 Доўгі час ён захоўваўся ў таямніцы ад[br]псіхолагаў і іх пацыентаў, з-за чаго 0:00:27.697,0:00:33.357 пагаворвалі, што загадкавыя малюнкi могуць[br]праліць святло на працу чалавечага розуму. 0:00:33.357,0:00:35.885 Але пра што сапраўды [br]распавядаюць нам кляксы 0:00:35.885,0:00:38.425 і як працуе гэты тэст? 0:00:38.425,0:00:43.205 Вынайдзены ў пачатку 20-га стагоддзя [br]швейцарскім псіхіятрам Германам Роршахам, 0:00:43.205,0:00:47.645 тэст Роршаха на самой справе менш [br]тычыцца канкрэтных рэчаў, якія мы бачым, 0:00:47.645,0:00:50.920 а больш распавядае аб нашым [br]агульным падыходзе да ўспрымання. 0:00:50.920,0:00:53.958 Будучы мастаком-аматарам,[br]Герман захапляўся тым, 0:00:53.958,0:00:56.670 як візуальнае ўспрыманне [br]адрозніваецца ў розных людзей. 0:00:56.670,0:00:59.997 Цікавасць да тэмы ён не страціў і [br]паступіўшы ў медыцынскi ўніверсітэт, 0:00:59.997,0:01:03.367 дзе ён даведаўся, што ўсе нашы [br]пачуцці глыбока звязаныя. 0:01:03.367,0:01:08.087 Ён вывучаў, як працэс ўспрымання не [br]проста рэгіструе сэнсарныя сігналы, 0:01:08.087,0:01:09.868 а пераўтварае іх. 0:01:09.868,0:01:13.898 І калі ён атрымаў месца ў псіхіятрычным[br]шпіталі на ўсходзе Швейцарыі, 0:01:13.898,0:01:17.308 то пачаў ствараць серыю [br]загадкавых малюнкаў, 0:01:17.308,0:01:21.358 каб лепш зразумець гэты[br]таямнічы працэс. 0:01:21.358,0:01:23.578 Выкарыстоўваючы свае карткі [br]з кляксамі, 0:01:23.578,0:01:26.688 Роршах пачаў апытваць[br]сотні здаровых людзей 0:01:26.688,0:01:29.788 і пацыентаў псіхіятрычнай клінікі, [br]задаючы адно і тое ж пытанне: 0:01:29.788,0:01:31.648 "На што гэта падобна?" 0:01:31.648,0:01:36.278 Аднак, тое, што бачылі падыспытныя, [br]не мела такой значнасці для Роршаха 0:01:36.278,0:01:39.102 у параўнанні з тым,[br]як яны падыходзлі да задачы. 0:01:39.102,0:01:42.432 На якіх частках малюнка яны [br]сфакусаваліся, а якія праігнаравалі? 0:01:42.432,0:01:44.682 Ці бачылі яны рух на малюнку? 0:01:44.682,0:01:48.382 Ці дапамагалi ім каляровыя кляксы[br]на некаторых малюнках адказаць лепш, 0:01:48.382,0:01:51.462 ці, наадварот, адцягвалі i [br]перагружалі інфармацыяй? 0:01:51.462,0:01:54.492 Ён распрацаваў сістэму кадавання[br]атрыманых адказаў, 0:01:54.492,0:01:59.472 звузіўшы шырокі дыяпазон тлумачэнняў да[br]лічбаў, з якімі можна працаваць. 0:01:59.472,0:02:04.124 Цяпер у яго былі эмпірычныя паказчыкі для[br]колькаснай ацэнкі ўсіх пратэставаных: 0:02:04.124,0:02:05.945 людзей творчых і з развітым уяўленнем, 0:02:05.945,0:02:08.955 уважлівых да дэталяў, думаючых маштабна 0:02:08.955,0:02:12.655 i таксама ўдзельнікаў з гнуткім мысленнем,[br]здольных адаптаваць свой падыход. 0:02:12.655,0:02:14.375 Некаторыя падыспытныя [br]захрасалі 0:02:14.375,0:02:17.055 i называлi адно і тое ж[br]на розных малюнках. 0:02:17.055,0:02:20.255 Іншыя давалі незвычайныя[br]і цудоўныя апісанні. 0:02:20.255,0:02:23.015 Адказы былі такімі ж разнастайнымі,[br]як і чарнільныя кляксы, 0:02:23.015,0:02:26.035 якія адпавядалі розным[br]праблемам успрымання ‒ 0:02:26.035,0:02:28.855 некаторыя было лягчэй [br]інтэрпрэтаваць, чым іншыя. 0:02:28.855,0:02:31.905 Але аналіз агульнага падыходу[br]падыспытнага да вырашэння задачы 0:02:31.905,0:02:34.785 даваў рэальнае разуменне[br]псіхалогіі яго асобы. 0:02:34.785,0:02:37.505 І па меры таго, як Роршах апытваў[br]усё больш людзей, 0:02:37.505,0:02:39.775 пачалі фарміравацца пэўныя патэрны. 0:02:39.775,0:02:42.355 Здаровыя падыспытныя з [br]аднолькавымі тыпамі асобы 0:02:42.355,0:02:44.905 часта выкарыстоўвалі назвычай[br]падобныя падыходы. 0:02:44.905,0:02:47.995 Пацыенты, якія мучыліся ад адных і [br]тых жа псіхічных захворванняў, 0:02:47.995,0:02:49.845 гэтак жа давалі падобныя адказы, 0:02:49.845,0:02:53.045 што рабiла тэст надзейным [br]інструментам дыягностыкі. 0:02:53.045,0:02:55.425 Тэст мог нават дыягнаставаць[br]некаторыя станы, 0:02:55.425,0:02:59.135 якія цяжка было вызначыць з [br]дапамогай іншых даступных метадаў. 0:02:59.135,0:03:00.465 У 1921 годзе 0:03:00.465,0:03:02.935 Роршах апублікаваў сваю[br]сістэму кадавання 0:03:02.935,0:03:05.205 разам з дзесяццю кляксамі,[br]якія, на яго думку, 0:03:05.205,0:03:09.791 перадавалі самую дэталёвую карціну [br]чалавечага падыходу да ўспрымання. 0:03:09.791,0:03:11.570 На працягу наступных дзесяцігоддзяў 0:03:11.570,0:03:15.860 тэст стаў карыстацца велізарнай[br]папулярнасцю ва ўсім свеце. 0:03:15.860,0:03:17.207 Да 1960-х гадоў 0:03:17.207,0:03:21.517 толькі ў ЗША яго афіцыйна[br]прайшлі мільёны чалавек. 0:03:21.517,0:03:24.828 На жаль, менш чым праз год[br]пасля публікацыі тэсту 0:03:24.828,0:03:27.408 Герман Роршах раптоўна памёр. 0:03:27.408,0:03:30.408 Без свайго вынаходніка, які метадычна[br]збіраў неабходныя дадзеныя 0:03:30.408,0:03:33.598 і які змог бы пракантраляваць [br]правільнасць інтэрпрэтацыі вынікаў, 0:03:33.598,0:03:36.548 тэст пачаў выкарыстоўвацца ў[br]разнастайных спекуляцыях. 0:03:36.548,0:03:39.598 Даследчыкі тэставалі[br]нацысцкіх ваенных злачынцаў, 0:03:39.598,0:03:43.288 спадзеючыся раскрыць псіхалагічныя[br]карані масавых забойстваў. 0:03:43.288,0:03:46.538 Антраполагі паказвалі малюнкi[br]ў аддаленых супольнасцях 0:03:46.538,0:03:49.438 як свайго роду ўніверсальны тэст асобы. 0:03:49.438,0:03:52.071 Працадаўцы прымалі прадузятыя[br]рашэнні аб найме 0:03:52.071,0:03:54.798 на аснове спрошчаных[br]схем расшыфроўкі. 0:03:54.798,0:03:58.239 Як толькі тэст пакінуў сцены клінік[br]і стаў часткай масавай культуры, 0:03:58.239,0:04:01.609 яго рэпутацыя сярод медыцынскіх[br]спецыялістаў рэзка пагоршылася, 0:04:01.609,0:04:05.279 і кляксы перасталі выкарыстоўвацца[br]ў клінічнай практыцы. 0:04:05.279,0:04:08.009 Сёння стаўленне да тэсту ўсё[br]яшчэ з'яўляецца супярэчлівым, 0:04:08.009,0:04:10.909 і многія мяркуюць, што яго [br]дакладнасць была абвергнутая. 0:04:10.909,0:04:15.929 Аднак, у 2013 годзе маштабны перагляд [br]усіх існуючых даследаванняў Роршаха 0:04:15.929,0:04:19.919 паказаў, што пры правільным ужыванні[br]тэст дае пэўныя вынікі, 0:04:19.919,0:04:22.639 якія могуць дапамагчы [br]дыягнаставаць псіхічнае захворванне 0:04:22.639,0:04:26.349 або дапоўніць псіхалагічны[br]партрэт пацыента. 0:04:26.349,0:04:29.259 Ён наўрад ці з'яўляецца[br]ключом да чалавечага розуму ‒ 0:04:29.259,0:04:30.799 ніводны тэст ім не з'яўляецца. 0:04:30.799,0:04:34.709 Але яго візуальны падыход і [br]адсутнасць адзінага вернага адказу 0:04:34.709,0:04:38.379 дапамагае псіхолагам скласці [br]больш дэталёвы партрэт таго, 0:04:38.379,0:04:40.309 як людзі бачаць навакольны свет, 0:04:40.309,0:04:41.976 што дазваляе нам на крок наблізіцца 0:04:41.976,0:04:46.189 да разумення мадэляў нашага ўспрымання.