TEDxMIA - Скот Рыкард - Вытанчаная матэматыка ў аснове самай выродлівай музыкі ў свеце
-
0:11 - 0:14Што робіць музычны твор прыгожым?
-
0:14 - 0:16Большасць музыказнаўцаў пагодзяцца,
-
0:16 - 0:19што паўтарэнне -- гэта ключавы
аспект прыгажосці. -
0:19 - 0:22Мы берамо мелодыю, матыў, музычную ідэю,
-
0:22 - 0:25і паўтараем яе, ствараем чаканне
паўтарэння, -
0:25 - 0:28і затым мы ці рэалізоўваем яго,
ці парушаем паўтарэнне. -
0:28 - 0:30І гэта ключавы кампанент прыгажосці.
-
0:30 - 0:33Калі паўтарэнне і шаблоны -- гэта ключы
да прыгажосці, -
0:33 - 0:36як тады будзе гучаць адсутнасць шаблонаў,
-
0:36 - 0:38калі б мы напісалі музычны твор,
-
0:38 - 0:41у якім не было б ніводнага паўтарэння?
-
0:41 - 0:43Гэта, дарэчы, цікавае матэматычнае
пытанне. -
0:43 - 0:47Ці магчыма напісаць музычны твор, які не
ўтрымоўваў б ніводнага паўтарэння? -
0:47 - 0:49Гэта не выпадковасць.
Выпадковасць простая. -
0:49 - 0:52Адсутнасць паўтарэнняў, апынаецца,
надзвыйчай складаная, -
0:52 - 0:54і мы можам гэта зрабіць выключна
-
0:54 - 0:57дзякуючы мужчыне, які паляваў на
падводныя лодкі. -
0:57 - 0:59Апынаецца, чалавек, які спрабаваў
распрацаваць -
0:59 - 1:02самы дасканалы ў свеце гідралакацыйны
імпульс, -
1:02 - 1:05вырашыў праблему напісання музыкі,
пазбаўленай паўтарэння. -
1:05 - 1:08І гэта тэма сённяшняй прамовы.
-
1:12 - 1:13Нагадаю, што ў гідралакатары
-
1:13 - 1:16ў вас ёсць карабель, які дасылае гукі ў
вадзе -
1:16 - 1:18і праслухоўвае эха.
-
1:18 - 1:21Гук адпраўляецца, вяртаецца,
адпраўляецца, вяртаецца. -
1:21 - 1:24Час, які патрабуецца гуку для вяртання,
кажа аб дыстанцыі да аб'екта. -
1:24 - 1:27Калі ён вяртаецца на павышаным тоне,
значыць аб'ект рухаецца да вас. -
1:27 - 1:31Калі ён вяртаецца на паніжаным тоне,
значыць, ён рухаецца ад вас. -
1:31 - 1:33Як зрабіць дасканалы гідралакацыйны
імпульс? -
1:33 - 1:36У 1960-х гадах чалавек з імем Джон Костас
-
1:36 - 1:39працаваў над надзвычай дарагой
гідраакустычнай сістэмай -
1:39 - 1:41для ваенна-марскога флоту.
-
1:41 - 1:41Яна не працавала,
-
1:41 - 1:44таму што імпульс, які яны выкарыстоўвалі,
не падыходзіў. -
1:44 - 1:46Гэта быў імпульс, падобны да гэтых,
-
1:46 - 1:49вы можаце думаць аб іх як аб нотах,
-
1:49 - 1:51і гэта час.
-
1:51 - 1:52(Музыка)
-
1:52 - 1:56Вось гідралакацыйны імпульс, які яны
выкарыстоўвалі -- паніжаючася гама. -
1:56 - 1:58Апынулася, што гэта вельмі дрэнны імпульс.
-
1:58 - 2:01Чаму? Таму што ён уяўляе сабой
зрухі адносна сябе. -
2:01 - 2:03Адносіны паміж першымі дзвюма нотамі
тыя ж самыя, -
2:03 - 2:06што і паміж другімі дзвюма, і гэтак далей.
-
2:06 - 2:08Ён распрацаваў іншы від гідралакацыйнага
імпульса, -
2:08 - 2:10які выглядае выпадковым.
-
2:10 - 2:13Гэта выглядае як выпадковы набор кропак,
але яны не выпадковыя. -
2:13 - 2:15Калі вы паглядзіце ўважліва, то зможаце
заўважыць, -
2:15 - 2:19што на самой справе адносіны
паміж кожнай парай кропак адрозніваюцца. -
2:19 - 2:21Нічога ніколі не паўтараецца.
-
2:21 - 2:24Першыя дзве ноты і кожная наступная
пара нот -
2:24 - 2:26маюць розныя адносіны.
-
2:26 - 2:29Той факт, што мы ведаем пра гэтыя
шаблоны, незвычайны. -
2:29 - 2:32Джон Костас з'яўляецца вынаходнікам гэтых
шаблонаў. -
2:32 - 2:34Гэта фота 2006 года, незадоўга да яго
смерці. -
2:34 - 2:37Ён быў інжынерам гідралакатараў
для ваенна-марскога флоту. -
2:37 - 2:40Ён думаў пра гэтыя шаблоны
-
2:40 - 2:42і змог стварыць іх ўручную да памеру 12 --
-
2:42 - 2:4412 на 12.
-
2:44 - 2:46Ён не змог працягнуць
павелічэнне памеру і падумаў, -
2:46 - 2:48што, магчыма, яны не існуюць
памерам больш за 12. -
2:48 - 2:50Ён напісаў ліст матэматыку (у сярэдзіне),
-
2:50 - 2:53маладому у той час матэматыку з
Каліфорніі, -
2:53 - 2:54Саламону Голамбу.
-
2:54 - 2:57Апынулася, што Саламон Голамб
быў адным з найбольш адораных навукоўцаў -
2:57 - 2:59нашага часу ў галіне дыскрэтнай
матэматыкі. -
2:59 - 3:02Джон папрасіў Саламона
падказаць яму крыніцы, -
3:02 - 3:04дзе ішла гаворка пра гэтыя шаблоны.
-
3:04 - 3:06У літаратуры не было ніводнай згадкі.
-
3:06 - 3:07Ніхто ніколі не думаў пра
-
3:07 - 3:10паўтарэнні, структуры без шаблонаў
дагэтуль. -
3:10 - 3:13Саламон Галомб правёў лета,
разважаючы над праблемай. -
3:13 - 3:16Ён абапіраўся на матэматычную працу
гэтага джэнтльмена, -
3:16 - 3:18Эварыста Галуа.
-
3:18 - 3:20Галуа -- вельмі вядомы матэматык.
-
3:20 - 3:23Ён вядомы тым, што паклаў пачатак
цэлай галіне матэматыкі, -
3:23 - 3:25якая носіць яго імя,
тэорыя палёў Галуа. -
3:25 - 3:29Гэта матэматыка простых лікаў.
-
3:29 - 3:32Ён таксама вядомы з-за таго, як памёр.
-
3:32 - 3:35Гісторыя кажа, што ён заступіўся
за гонар маладой жанчыны. -
3:35 - 3:39Яму быў кінуты выклік на дуэль,
і ён пагадзіўся. -
3:39 - 3:41Незадоўга да дуэлі
-
3:41 - 3:43ён запісаў усе свае матэматычныя ідэі,
-
3:43 - 3:45разаслаў лісты ўсім сваім сябрам
-
3:45 - 3:46са словамі
"Калі ласка» -- -
3:46 - 3:47гэта было 200 гадоў таму --
-
3:47 - 3:48"Калі ласка, калі ласка,
-
3:48 - 3:52пераканайцеся ў тым, каб гэтыя ідэі
былі ў канчатковым выніку апублікаваныя". -
3:52 - 3:55На дуэлі ён быў застрэлены
і памёр ва ўзросце 20 гадоў. -
3:55 - 3:58Матэматыка, якая кіруе
вашымі мабільнымі тэлефонамі, Інтэрнэтам, -
3:58 - 4:01якая дазваляе нам камунікаваць, DVD --
-
4:01 - 4:04усё гэта заснавана на ідэях Эварыста
Галуа, -
4:04 - 4:07матэматыка, які памёр у 20 гадоў.
-
4:07 - 4:09Калі мы гаворым пра спадчыну, якую
пакінем, -
4:09 - 4:11ён, вядома, не мог нават уявіць,
якім чынам -
4:11 - 4:13яго матэматычныя даследаванні
будуць выкарыстаныя. -
4:13 - 4:16На шчасце, яго матэматычная праца
была апублікаваная. -
4:16 - 4:19Саламон Галомб зразумеў,
што гэтыя матэматычныя даследаванні -
4:19 - 4:21былі менавіта тым, што было неабходна
для вырашэння праблемы -
4:21 - 4:23стварэння структуры без шаблонаў.
-
4:23 - 4:26Ён адаслаў ліст у адказ Джону,
заявіўшы, што ён можа -
4:26 - 4:29стварыць гэтыя шаблоны
з дапамогай тэорыі простых лікаў. -
4:29 - 4:30Джон зрабіў пераварот
-
4:30 - 4:34і вырашыў праблему гідралакатара
для ваенна-марскога флоту. -
4:34 - 4:37Дык як жа выглядаюць гэтыя шаблоны?
-
4:37 - 4:39Перад вамі шаблон.
-
4:39 - 4:43Гэта масіў Костаса памерам 88 на 88.
-
4:43 - 4:45Ён генеруецца вельмі простым спосабам.
-
4:45 - 4:49Для вырашэння гэтай праблемы
дастатковыя пачатковыя веды ў матэматыцы. -
4:49 - 4:53Ён генеруецца паўтаральным
памнажэннем на лік 3. -
4:53 - 4:581, 3, 9, 27, 81, 243 ...
-
4:58 - 5:01Калі я пераходжу да ліку, большага
-
5:01 - 5:02за просты лік 89,
-
5:02 - 5:05я працягваю, забіраючы 89 да тых часоў,
пакуль не скончу. -
5:05 - 5:08У канчатковым выніку
гэта запоўніць усю сетку, 88 на 88. -
5:08 - 5:12На фартэпіяна, дарэчы, 88 ноты.
-
5:12 - 5:15Сёння ў нас сусветная прэм'ера
-
5:15 - 5:20вольнай ад шаблонаў санаты для
фартэпіяна. -
5:20 - 5:23Вернемся да пытання пра музыку.
-
5:23 - 5:24Што робіць музыку прыгожай?
-
5:24 - 5:28Давайце ўспомнім адзін з самых прыгожых
музычных твораў калі-небудзь створаных, -
5:28 - 5:295-ю Сімфонію Бетховена.
-
5:29 - 5:32І знакаміты матыў «да на на на».
-
5:32 - 5:34Гэты матыў прысутнічае ў сімфоніі сотні
разоў -- -
5:34 - 5:37сотні разоў толькі ў першым урыўку,
-
5:37 - 5:39а таксама ва ўсіх іншых частках.
-
5:39 - 5:41Гэта паўтарэнне, стварэнне гэтага
паўтарэння -
5:41 - 5:43вельмі важна для прыгажосці.
-
5:43 - 5:48Калі мы думаем пра выпадковую музыку
як аб простым наборы выпадковых нот, -
5:48 - 5:50і 5-ая Сімфонія Бетховена з'яўляецца
свайго роду шаблонам, -
5:50 - 5:53калі б мы напісалі музыку,
цалкам свабодную ад шаблонаў, -
5:53 - 5:55яна была б проста нікуды не вартай.
-
5:55 - 5:57Гэтыя свабодныя ад шаблонаў структуры
-
5:57 - 5:58былі б самай дрэннай музыкай.
-
5:58 - 6:02Музыка, якую мы бачылі раней,
гэтыя зоркі на сетцы, -
6:02 - 6:05вельмі далёкія ад выпадковасці.
-
6:05 - 6:07Яны цалкам пазбаўленыя шаблонаў.
-
6:07 - 6:11Апынаецца, музыказнаўцы --
-
6:11 - 6:13вядомы кампазітар Арнольд Шэнберг --
-
6:13 - 6:17думаў пра гэта ў 1930-х, 40-х і 50-х
гадах. -
6:17 - 6:20Яго мэта як кампазітара была напісаць
музыку, -
6:20 - 6:22вольную ад любой структуры.
-
6:22 - 6:24Ён назваў яе эмансіпацыяй дысанансу.
-
6:24 - 6:27Ён стварыў гэтыя структуры, званыя
тонавымі радкамі. -
6:27 - 6:28Гэта тонавы радок.
-
6:28 - 6:30Па гучанні ён падобны да масіва Костаса.
-
6:30 - 6:34На жаль, ён памёр за 10 год да таго,
як Костас рашыў праблему таго, -
6:34 - 6:37як матэматычна стварыць гэтыя структуры.
-
6:37 - 6:42Сёння мы пачуем сусветную прэм'еру
ідэальнага імпульсу. -
6:42 - 6:46Гэта масіў Костаса памерам 88 на 88,
-
6:46 - 6:48супастаўлены з нотамі на фартэпіяна,
-
6:48 - 6:52зграны з дапамогай мадэлі
пад назвай рытм Галомба. -
6:52 - 6:54Гэта азначае, што час пачатку
кожнай пары нот -
6:54 - 6:56таксама розны.
-
6:56 - 6:59Матэматычна гэта практычна немагчыма.
-
6:59 - 7:01Гэта было б немагчыма стварыць
на аснове вылічэнняў. -
7:01 - 7:04Дзякуючы матэматыцы,
распрацаванай 200 год таму, -
7:04 - 7:07а таксама яшчэ аднаму матэматыку і
інжынеру, -
7:07 - 7:10мы можам напісаць ці пабудаваць гэта,
-
7:10 - 7:13выкарыстоўваючы множанне на лік 3.
-
7:13 - 7:15Калі вы пачуеце гэтую музыку,
-
7:15 - 7:18яна не павінна здацца вам прыгожай.
-
7:18 - 7:22Гэта павінен быць самы выродлівы ў свеце
музычны твор. -
7:22 - 7:26На самой справе, толькі матэматык мог
напісаць гэткую музыку. -
7:26 - 7:29Калі вы будзеце слухаць гэты музычны твор,
я прашу вас: -
7:29 - 7:31паспрабуйце знайсці паўтарэнні.
-
7:31 - 7:34Паспрабуйце знайсці тое, што вам
спадабаецца, -
7:34 - 7:37і затым атрымаеце асалоду ад таго,
што вы гэтага не знойдзеце. -
7:37 - 7:38Добра?
-
7:38 - 7:41Без далейшых цырымоній, Майкл Лінвіл,
-
7:41 - 7:44кіраўнік камернай музыкі
аркестра «Сімфонія Новага Свету» -
7:44 - 7:48выканае сусветную прэм'еру
ідэальнага імпульсу. -
7:49 - 7:57(Музыка)
-
9:35 - 9:37Дзякуй.
-
9:37 - 9:42(Апладысменты)
- Title:
- TEDxMIA - Скот Рыкард - Вытанчаная матэматыка ў аснове самай выродлівай музыкі ў свеце
- Description:
-
З дапамогай матэматычнай канцэпцыі, вядомай як лінейка Голамба, Скот Рыкард выкладае стварэнне самага непрыгожага, наколькі гэта магчыма, музычнага твора, пазбаўленага паўтораў. У сваім выступе ён раскрывае матэматыку, якая з'яўляецца асновай музычнай прыгажосці (і наадварот).
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDxTalks
- Duration:
- 09:46
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for TEDxMIA - Scott Rickard - The beautiful math behind the ugliest music | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for TEDxMIA - Scott Rickard - The beautiful math behind the ugliest music | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for TEDxMIA - Scott Rickard - The beautiful math behind the ugliest music | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for TEDxMIA - Scott Rickard - The beautiful math behind the ugliest music | ||
Hanna Karnei edited Belarusian subtitles for TEDxMIA - Scott Rickard - The beautiful math behind the ugliest music |