Кошт ганьбы
-
0:01 - 0:06Вы глядзіце на жанчыну,
якая публічна маўчала 10 гадоў. -
0:06 - 0:09Відавочна, што сітуацыя змянілася,
-
0:09 - 0:10але зусім нядаўна.
-
0:11 - 0:13Некалькі месяцаў таму
-
0:13 - 0:16я ўпершыню публічна выказалася
-
0:16 - 0:18на саміце Форбс да 30:
-
0:18 - 0:221,500 таленавітых людзей,
усім ім было да 30 гадоў. -
0:23 - 0:26Гэта азначала, што ў 1998 годзе
-
0:26 - 0:29самаму старэйшаму з іх
было толькі 14 гадоў, -
0:29 - 0:32наймаладзейшаму -- толькі 4.
-
0:33 - 0:37Я жартавала, што некаторыя з іх
маглі дазнацца пра мяне -
0:37 - 0:39з рэп-песень.
-
0:39 - 0:42Так, пра мяне пяюць у рэп-песнях .
-
0:42 - 0:45У прыкладна 40 песнях. (Смех)
-
0:47 - 0:50Аднак у вечар маёй прамовы
здарылася цікавая гісторыя. -
0:50 - 0:56Ва ўзросце 41 мною зацікавіўся
27-гадовы хлопец. -
0:57 - 0:59Я ўсе разумею...
-
1:00 - 1:03Ён быў прыемны, і я была ўсцешана,
-
1:03 - 1:05і ўсё ж я адмовіла.
-
1:05 - 1:08Ведаеце, якая фраза
абумовіла ягоную няўдачу? -
1:09 - 1:12Ён паабяцаў, што я зноў
адчую сябе 22-гадовай. -
1:12 - 1:17(Смех) (Плясканні)
-
1:19 - 1:24У той вечар я зразумела, што, напэўна,
з'яўляюся адзіным чалавекам, якому за 40, -
1:24 - 1:27і хто не хоча зноў вярнуцца ў свае 22.
-
1:27 - 1:29(Смех)
-
1:29 - 1:33(Плясканні)
-
1:35 - 1:40Калі мне было 22,
я закахалася ў свайго боса. -
1:40 - 1:43І ўжо ў 24 гады
-
1:43 - 1:47я спазнала разбуральныя вынікі
гэтага кахання. -
1:48 - 1:51Прашу ўзняць руку тых з прысутных,
-
1:51 - 1:56хто не памыляўся, калі ім было 22,
хто не рабіў таго, аб чым можна было б шкадаваць. -
1:57 - 2:00Вось. Я так і думала.
-
2:01 - 2:06Як і я, у 22 гады некаторыя з вас
зрабілі памылковы выбар -
2:06 - 2:09і закахаліся ў няправільнага чалавека,
-
2:09 - 2:11можа і ў свайго начальніка.
-
2:12 - 2:15І аднак жа ваш начальнік
-
2:15 - 2:19хутчэй за ўсе не быў
прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. -
2:20 - 2:24Натуральна, жыццё поўніцца нечаканасцямі.
-
2:24 - 2:29Няма і дня, калі б мне
не нагадвалі пра маю памылку, -
2:29 - 2:31і я вельмі шкадую, што я яе зрабіла.
-
2:33 - 2:40У 1998, пасля малаверагоднага раману,
-
2:40 - 2:45я апынулася ў палітычным,
медыйным ды легальным віру, -
2:45 - 2:50які мала хто бачыў раней.
-
2:50 - 2:52Памятаеце, некалькі гадоў да той падзеі,
-
2:52 - 2:55мы маглі атрымаць навіны
ўсяго з трох крыніц: -
2:55 - 2:58чытаючы газету ці часопіс,
-
2:58 - 2:59слухаючы радыё,
-
2:59 - 3:01ці гледзячы тэлевізар.
-
3:01 - 3:02Вось і ўсё.
-
3:02 - 3:06Але гэта не датычылася майго лёсу.
-
3:06 - 3:10Наадварот, скандал быў данесены да вас
-
3:10 - 3:12праз лічбавую рэвалюцыю.
-
3:12 - 3:16Гэта значыла, што мы маглі атрымаць
усю інфармацыю, якая нас цікавіла, -
3:16 - 3:20дзе б мы толькі не былі,
у любы час, пры любых абставінах. -
3:20 - 3:25І калі гэтая навіна распаўсюдзілася
ў студні 1998, -
3:25 - 3:28яна пайшла ў анлайн.
-
3:28 - 3:31Упершыню традыцыйныя навіны былі
-
3:31 - 3:35ўзурпаваныя Інтэрнэтам
дзеля большага ажыятажу, -
3:35 - 3:40праз адзіны клік,
які адгукаўся па ўсім свеце. -
3:40 - 3:43Што гэта азначала менавіта для мяне?
-
3:43 - 3:48За адзіны дзень з прыватнай асобы
-
3:48 - 3:53я пераўтварылася ў асобу публічную,
зняважаную ва ўсім свеце. -
3:53 - 3:58Я страціла асабістую рэпутацыю
-
3:58 - 4:02ў глабальным сэнсе, амаль у адзіны момант.
-
4:04 - 4:06Гэтае жаданне асудзіць,
падагнанае тэхналогіяй, -
4:06 - 4:10прывяло да стварэння віртуальнага натоўпу
тых, хто жадаў кінуць камень. -
4:10 - 4:13Так, сацыяльныя медыя яшчэ адсутнічалі,
-
4:13 - 4:17аднак людзі маглі каментаваць анлайн,
-
4:17 - 4:23дасылаць у мэйлах навіны і,
натуральна, крыўдныя жарты. -
4:23 - 4:26Крыніцы навін паўсюдна
выкарыстоўвалі мае фатаздымкі, -
4:26 - 4:30каб прадаваць часопісы,
банэрную рекламу анлайн, -
4:30 - 4:32каб прыцягнуць людзей да тэлэвізараў.
-
4:34 - 4:37Памятаеце адзін мой асобны вобраз,
-
4:37 - 4:40дзе я ў берэце?
-
4:41 - 4:44Дык вось. Я памылілася, асабліва
-
4:44 - 4:47калі апранула той берэт.
-
4:48 - 4:53Аднак тая ўвага і асуджэнне, якія атрымала я...
Не сама падзея, -
4:53 - 4:57а менавіта я, былі беспрэцэдэнтнымі.
-
4:57 - 5:00Мяне празвалі распусніцай,
-
5:00 - 5:07з'едлівай дзеўкай, прастытуткай, малалеткай,
-
5:07 - 5:09і, натуральна, той самай жанчынай.
-
5:10 - 5:13Мяне бачылі многія,
-
5:13 - 5:17але ведалі адзінкі.
-
5:17 - 5:20І я зразумела: было вельмі лёгка забыць,
-
5:20 - 5:23што тая самая жанчына мела асобістасць,
-
5:23 - 5:27мела душу, якія аднойчы былі надламаны.
-
5:30 - 5:34Калі гэта здарылася са мной 17 гадоў таму,
назвы таму яшчэ не існавала. -
5:34 - 5:39Сёння гэта называецца кібербулінгам
і анлайн агрэсіяй. -
5:40 - 5:44Сёння я хачу падзяліцца з вамі
сваім досведам, -
5:44 - 5:48пагаварыць, як гэты досвед дапамог мне
аформіць мае культурныя назіранні, -
5:48 - 5:53і як мой мінулы досвед, я спадзяюся,
можа прывесці да змены, -
5:53 - 5:56якая зменшыць пакуты іншых людзей.
-
5:58 - 6:03У 1998 я страціла сваю рэпутацыю
і свой гонар. -
6:03 - 6:07Я страціла амаль што ўсё,
-
6:07 - 6:10і гэта таксама датычыцца майго жыцця.
-
6:13 - 6:15Дазвольце мне апісаць вам адну сітуацыю.
-
6:17 - 6:21Верасень 1998 года.
-
6:21 - 6:24Я сяджу ў офісе без вокнаў
-
6:24 - 6:27у памяшканні Незалежнага Савета
-
6:27 - 6:31пад накіраванымі на мяне
ўльтрафіялетавымі прамянямі. -
6:31 - 6:35Я чую гук свайго ўласнага голаса,
-
6:35 - 6:39які быў таемна запісаны
разам з тэлефоннымі размовамі, -
6:39 - 6:42якія праводзіў мой быццам бы сябар
год таму. -
6:42 - 6:45Я знаходжуся тут, таму што
мне было легальна прызначана -
6:45 - 6:51асабіста пацвердзіць
усе 20 гадзін запісаных размоў. -
6:53 - 6:57За апошнія восем месяцаў
таемны змест гэтых касет -
6:57 - 7:01вісеў над маёй галавой,
як Дамоклаў меч. -
7:01 - 7:05Ну хто ж можа памятаць,
што ён сказаў год таму? -
7:05 - 7:09Напалоханая і зняважаная, я слухала,
-
7:11 - 7:16слухала, як я лапатала
аб навінах кожнага дня; -
7:16 - 7:19слухала, як прызнавалася
ў каханні да прэзідэнта, -
7:19 - 7:23і, натуральна, аб маёй бядзе;
-
7:23 - 7:28я слухала сваё эга, часам з'едлівае,
часам няветлівае, часам дурное, -
7:28 - 7:32жорсткае, не выбачаючае, нязграбнае.
-
7:33 - 7:36Я слухала глыбока-глыбока прысаромленая,
-
7:36 - 7:39слухала самую кепскую версію сябе самой,
-
7:39 - 7:42тую, якую я больш і не пазнаю.
-
7:45 - 7:49Праз некалькі дзён у Кангрэс
была перададзена справаздача Старр, -
7:49 - 7:55і ўсе тыя касеты і транскрыпты, усе тыя
скрадзеныя словы сталі часткай той справаздачы. -
7:55 - 7:59Ужо тое, што людзі маглі чытаць транскрыпты,
было даволі жудасным, -
7:59 - 8:02аднак праз некалькі тыдняў
-
8:02 - 8:05аўдыё-касеты былі пракручаны
па тэлэбачанні. -
8:05 - 8:09Многія з іх былі таксама
выкладзены анлайн. -
8:11 - 8:15Публічная знявага была пякельнай.
-
8:15 - 8:19Жыццё стала нязносным.
-
8:21 - 8:26Такое нячаста здаралася ў 1998 годзе,
-
8:26 - 8:32і пад гэтым я разумею крадзеж
прыватных слоў чалавека, яго дзей, -
8:32 - 8:34размоў і фатаздымкаў,
-
8:34 - 8:37каб потым зрабіць іх публічнымі --
-
8:37 - 8:39публічнымі без дазволу,
-
8:39 - 8:42публічнымі без аніякага кантэксту,
-
8:42 - 8:45публічнымі без паразумення.
-
8:46 - 8:49Пераскочым на 12 гадоў наперад,
у год 2010. -
8:49 - 8:52У гэты год нарадзіліся сацыяльныя медыя.
-
8:53 - 8:58Нашыя краявіды, на жаль,
сталі поўніцца навінамі, падобнымі на маю, -
8:58 - 9:01незалежна ад таго, ці на самой справе
была зроблена памылка, -
9:01 - 9:07бо яна стала вядомай прыватным
і публічным асобам. -
9:07 - 9:12Вынікі для многіх былі жудаснымі,
вельмі жудаснымі. -
9:14 - 9:16Я размаўляла з маці па тэлефоне
-
9:16 - 9:19ў верасні 2010 года,
-
9:19 - 9:21і мы гутарылі пра навіны,
-
9:21 - 9:24якія датычыліся маладога перашакурсніка
з Універсітэта Ратгерс, -
9:24 - 9:26якога звалі Тайлер Клеменці.
-
9:27 - 9:30Добры, чуллівы, крэатыўны Тайлер
-
9:30 - 9:32быў патаемна засняты на вэбкамеру
сваім суседам па пакоі, -
9:32 - 9:35калі ўступіў у інтымныя зносіны
з іншым хлопцам. -
9:37 - 9:39Калі анлайн-свет дазнаўся
пра гэтую падзею, -
9:39 - 9:42пачалося высмейванне і кібербулінг.
-
9:44 - 9:46Праз некалькі дзён
-
9:46 - 9:50Тайлер саскочыў з маста Джорджа Вашынгтона
-
9:50 - 9:51і памёр.
-
9:51 - 9:53Яму было ўсяго 18 гадоў.
-
9:56 - 10:00Мая маці была не ў сабе ад таго,
што здарылася з Тайлерам і яго сям'ёй. -
10:00 - 10:03Яна была захіснута болем настолькі,
-
10:03 - 10:07што я адразу і не зразумела, чаму.
-
10:07 - 10:09І толькі праз некаторы час я ўцяміла,
-
10:09 - 10:12што маці зноў перажывала 1998 год,
-
10:12 - 10:16перажывала час, калі яна сядзела
на маім ложку кожную ноч, -
10:19 - 10:25перажывала час, калі я
прымала душ з адкрытымі дзвярыма, -
10:25 - 10:29перажывала час, калі мае бацькі баяліся,
-
10:29 - 10:32каб мяне не зняважылі да смерці,
-
10:32 - 10:34літаральна.
-
10:36 - 10:39Сёння ёсць занадта многа бацькоў,
-
10:39 - 10:43у якіх не было магчымасці заступіцца за тых,
каго яны любяць. -
10:43 - 10:47Занадта многія з іх дазналася пра пакуты
і знявагу свайго дзіцяці, -
10:47 - 10:49калі было ўжо занадта позна.
-
10:50 - 10:55Трагічная, бессэнсоўная смерць Тайлера
для мяне стала штуршком да змены, -
10:55 - 10:59паўторнай кантэкстуалізацыяй майго досведу.
-
10:59 - 11:03Я пачала глядзець на свет
знявагі і кпінаў вакол мяне -
11:03 - 11:06і заўважыла нешта новае.
-
11:06 - 11:12У 1998 мы не маглі ведаць,
да чаго гэта новая тэхналогія, -
11:12 - 11:14празваная Інтэрнэтам, нас прывядзе.
-
11:14 - 11:18Яна ўз'яднала людзей неверагодным чынам,
-
11:18 - 11:20злучыла нас са страчанымі сваякамі,
-
11:20 - 11:24выратавала жыцці, падштурхнула рэвалюцыі,
-
11:24 - 11:29але ж цемень, кібербулінг,
здзекі, якія я перажыла, -
11:29 - 11:32памножыліся шматразова.
-
11:33 - 11:38Кожны дзень анлайн
людзі, асабліва моладзь, -
11:38 - 11:41якая яшчэ не падрыхтаваная да гэтага...
-
11:41 - 11:43Гэтая моладзь сутыкаецца
са знявагай і здзекамі. -
11:43 - 11:46Гэтыя маладзёны не ўяўляюць сваё
жыццё заўтра, і нажаль, -
11:46 - 11:49многія з іх да заўтра ўжо не дажывуць.
-
11:49 - 11:52І ў гэтым няма нічога віртуальнага.
-
11:53 - 12:00ChildLine, ангельская НДА, якая
дапамагае моладзі ў розных абставінах, -
12:00 - 12:03апублікавала жудасную статыстыку
мінулага года: -
12:03 - 12:07з 2012 па 2013
-
12:07 - 12:10адзначыўся 87% рост
-
12:10 - 12:15званкоў і мэйлаў,
звязаных з кібербулінгам. -
12:15 - 12:17Мета-аналіз, праведзены ў Галандыі,
-
12:17 - 12:19паведамляе, што ўпершыню
-
12:19 - 12:24кібербулінг прыводзіў да жадання суіцыду
-
12:24 - 12:28больш за афлайн булінг.
-
12:28 - 12:32Ведаеце, што мяне ўразіла, хаця можа
ўразіць і не павінна б было? -
12:32 - 12:36Яшчэ адно даследванне мінулага года,
якое высветліла, што знявага -- -
12:36 - 12:39гэта больш інтэнсіўна адчуваемая эмоцыя,
-
12:39 - 12:43інтэнсіўнейшая за шчасце
ці нават злосць. -
12:44 - 12:47Лютасць да іншых -- даўно вядомая з'ява,
-
12:47 - 12:54але ў анлайне тэхналагічна падмацаваныя кпіны
ўсё больш разрастаюцца, -
12:54 - 12:59не стрымліваюцца, і пастаянна даступныя.
-
12:59 - 13:05Рэха ганьбы раней распаўсюджвалася
толькі на вашую сям'ю, вёску, -
13:05 - 13:07школу ці суполку.
-
13:07 - 13:11Зараз яно закранае яшчэ і
анлайн-грамадства. -
13:11 - 13:14Мільёны людзей, часта ананімна,
-
13:14 - 13:18могуць закалоць вас сваімі словамі,
прыносячы боль. -
13:18 - 13:21І няма параметраў наконт таго,
колькі людзей -
13:21 - 13:23могуць публічна назіраць за вамі,
-
13:23 - 13:27акунаючы вас у грамадскі карантын.
-
13:27 - 13:30Публічная знявага мае
-
13:30 - 13:32асобную, чалавечую вартасць.
-
13:33 - 13:39І развіццё Інтэрнэту
знізіла гэтую вартасць. -
13:40 - 13:42Напрацягу двух дзесяцігоддзяў
-
13:42 - 13:46мы пакрысе рассаджваем насенне
ганьбы і публічнай знявагі -
13:46 - 13:52ў нашым культурным грунце,
як анлайн, так і афлайн. -
13:52 - 13:57Сайты плётак, папарацы,
праграмаваная рэальнасць, палітыка, -
13:57 - 14:03крыніцы навін і, часам, хакеры,
-- увесь трафік зацыклены на ганьбе. -
14:03 - 14:07Гэта прывяло нас да страты чуласці,
да стварэння дазваляючага анлайн асяроддзя, -
14:07 - 14:14якое прывяло да тролінгу, умяшання
ў асабістае жыццё, кібербулінгу. -
14:14 - 14:17Гэты пераход стварыў тое,
што Прафесар Нікалас Мілс называе -
14:17 - 14:21культурай ганьбы.
-
14:21 - 14:26Разгледзім некаторыя паказальныя прыклады
за апошнія 6 месяцаў. -
14:26 - 14:31Snapchat, паслуга, якой у большасці
карыстаецца маладое пакаленне. -
14:31 - 14:34Паслуга сцвярджае,
што ўсе паведамленні выдаляюцца -
14:34 - 14:36праз некалькі секунд.
-
14:36 - 14:39Уявіце сабе тып кантэнту,
які праходзіць праз гэты чат. -
14:39 - 14:43Пабочная праграма, якой карыстаюцца
снэпчатэры, каб захаваць -
14:43 - 14:46свае паведамленні, была ўзламаная,
-
14:46 - 14:53і 100,000 персанальных размоў, фатаздымкаў
і відэа трапілі ў анлайн, -
14:53 - 14:57каб застацца там назаўсёды.
-
14:57 - 15:01Джэніфер Лорэнс і некаторыя іншыя акцёры
страцілі свае акаунты ў iCloud. -
15:01 - 15:05Прыватныя, інтымныя і аголеныя фатаздымкі
былі размешчаны па ўсім Інтэрнэце -
15:05 - 15:07без дазволу акцёраў.
-
15:07 - 15:11Адзін вэбсайт плётак
атрымаў больш за 5 мільёнаў клікаў -
15:11 - 15:14толькі праз гэтую навіну.
-
15:15 - 15:19А як наконт кіберхакінгу Sony Pictures?
-
15:19 - 15:22Дакументы, якія атрымалі найбольш увагі --
-
15:22 - 15:28гэта прыватныя мэйлы, якія могуць
выклікаць максімальную публічную знявагу. -
15:28 - 15:31Аднак у гэтай культуры ганьбы
-
15:31 - 15:35ёсць яшчэ адзін тып цэнніка,
звязанага з публічнай знявагай. -
15:36 - 15:39Цана гэтая не вызначае кошту ахвяры,
-
15:39 - 15:41якую панеслі Тайлер і многія іншыя,
-
15:41 - 15:43асабліва жанчыны, меньшынствы,
-
15:43 - 15:47прадстаўнікі групы LGBTQ.
-
15:47 - 15:52Гэтая цана вызначае прыбытак тых,
хто на гэтым зарабляе грошы. -
15:53 - 15:57Умяшанне ў жыццё іншых
з'яўляецца сыравінай, -
15:57 - 16:03якую здабываюць эфектыўна і бязлітасна,
пакуюць і прадаюць за грошы. -
16:03 - 16:09З'явілася новая рыначная пляцоўка,
дзе публічная знявага -- гэта тавар, -
16:09 - 16:12а ганьба -- індустрыя.
-
16:12 - 16:16Як у ёй робяцца грошы?
-
16:16 - 16:18Праз клікі.
-
16:18 - 16:20Чым больш сораму,
тым больш клікаў. -
16:20 - 16:24Чым больш клікаў,
тым больш рэкламных даляраў. -
16:25 - 16:28Мы патрапілі ў небяспечны цыкл.
-
16:28 - 16:31Чым больш мы клікаем на такія плёткі,
-
16:31 - 16:34тым менш чулымі мы робімся
да чалавечага жыцця, што стаіць за імі. -
16:34 - 16:40Чым менш чулымі мы робімся,
тым больш мы клікаем. -
16:40 - 16:43Хтосьці зарабляе грошы
-
16:43 - 16:46за плячыма чалавека,
які церпіць і пакутуе. -
16:47 - 16:50З кожным клікам мы робім выбар.
-
16:50 - 16:53Чым больш мы насычаем нашу культуру
публічнай ганьбай, -
16:53 - 16:55тым больш прымальным
гэта робіцца, -
16:55 - 16:58і тым больш кібербулінгу,
-
16:58 - 17:01тролінгу, некаторых форм хакінгу
-
17:01 - 17:04і анлайн знявагі мы назіраем.
-
17:04 - 17:11Чаму? Таму што ў прынцыпе
ўсе яны выбудаваныя на сораме. -
17:11 - 17:16Такія паводзіны з'яўляюцца сімптомам
культуры, якую мы насадзілі. -
17:16 - 17:18Падумайце аб гэтым.
-
17:19 - 17:23Змена ў паводзінах пачынаецца са змены
таго, у што мы верым. -
17:23 - 17:26Мы бачылі гэта ў тым, што
датычыцца расізма, гамафобіі, -
17:26 - 17:30і мноства іншых забабонаў,
цяперашніх і мінулых. -
17:31 - 17:34Калі змяніліся нашыя погляды
наконт аднаполых шлюбаў, -
17:34 - 17:39многія людзі атрымалі
аднолькавыя свабоды. -
17:39 - 17:41Калі мы пачалі шанаваць экалагічнасць,
-
17:41 - 17:44больш людзей пачалі
сартаваць смецце. -
17:44 - 17:47Вяртаючыся да нашай культуры знявагі,
-
17:47 - 17:51нам патрэбна культурная рэвалюцыя.
-
17:51 - 17:55Публічная ганьба, як крывавы спорт,
павінна быць спынена. -
17:55 - 17:59Прыйшоў час інтэрвенцыі
ў Інтэрэнт і нашу культуру. -
17:59 - 18:03Змены пачынаюцца з чагосьці простага,
але лёгкімі яны не бываюць. -
18:04 - 18:11Мы павінны вярнуцца да нашай
доўгатэрміновай каштоўнасці -- эмпатыі і спачування. -
18:11 - 18:14Анлайн у нас назіраецца
дэфіцыт спачування, -
18:14 - 18:16крызіс эмпатыі.
-
18:17 - 18:21Даследчык Брэн Браўн сказаў,
і я яго працытую: -
18:21 - 18:25"Ганьба не можа існаваць,
пакуль існуе эмпатыя". -
18:25 - 18:29Ганьба не можа існаваць,
пакуль існуе эмпатыя. -
18:31 - 18:34Я спазнала некаторыя вельмі цёмныя
дні майго жыцця, -
18:34 - 18:40і толькі праз спачуванне і эмпатыю
маёй сям'і, сяброў, прафесіяналаў, -
18:40 - 18:44і часам незнаёмых людзей, я выжыла.
-
18:46 - 18:49Спачуванне нават аднаго чалавека
можа змяніць сітуацыю. -
18:50 - 18:53Тэорыя ўплыву меньшасці,
-
18:53 - 18:56прапанаваная сацыяльным псіхолагам
Сержам Масковічы, -
18:56 - 18:59кажа, што нават праз
невялікую колькасць людзей, -
18:59 - 19:01пры наяўнасці пастаянных дзеянняў,
-
19:01 - 19:04могуць наступіць змены.
-
19:04 - 19:07У свеце анлайн мы можам
узмацніць уплыў меньшасці, -
19:07 - 19:09калі станем прыхільнікамі.
-
19:09 - 19:13Прыхільнік становіцца
процілегласцю апатыі. -
19:13 - 19:18Мы можам апублікаваць добры каментар,
альбо данесці пра булінг. -
19:18 - 19:23Паверце, каментары спачування
здольныя пагасіць негатыў. -
19:23 - 19:27Мы можам паўстаць да гэтай культуры,
падтрымаўшы арганізацыі, -
19:27 - 19:29якія працуюць з такімі праблемамі.
-
19:29 - 19:32Напрыклад, з Фондам Тайлера Клеменці ў ЗША.
-
19:32 - 19:35У Брытаніі ёсць Anti-Bullying Pro.
-
19:35 - 19:39У Аўстраліі -- Project Rockit.
-
19:40 - 19:46Мы многа кажам аб нашай
свабодзе выказвання, -
19:46 - 19:48але ж мы павінны больш размаўляць пра
-
19:48 - 19:52нашую адказнаць за свабоду выказвання.
-
19:52 - 19:54Мы ўсе жадаем быць пачутымі,
-
19:54 - 19:59але давайце адзначым розніцу
паміж размовай з мэтай, -
19:59 - 20:02і размовай, каб прыцягнуць ўвагу.
-
20:04 - 20:07Інтэрнэт -- суперхуткая дарога
для падсвядомасці, -
20:07 - 20:10аднак анлайн, праяўляючы эмпатыю да іншых,
-
20:10 - 20:16мы дадаем карысці ўсім нам,
ствараючы лепшы і больш бяспечны свет. -
20:16 - 20:19Мы павінны размаўляць анлайн
са спачуваннем, -
20:19 - 20:22разглядаць навіны са спачуваннем,
-
20:22 - 20:24клікаць са спачуваннем.
-
20:24 - 20:29Уявіце сваё жыццё, калі б у загалоўках
было вашае імя. -
20:31 - 20:34Хачу скончыць асабістым каментаром.
-
20:36 - 20:38За апошнія 9 месяцаў
-
20:38 - 20:41самае частае пытанне, якое я чула,
было ЧАМУ. -
20:41 - 20:45Чаму зараз? Чаму я высунула ўсё ж такі
галаву за парапет? -
20:45 - 20:48Намёк у гэтых пытаннях
можна прасачыць паміж радкоў. -
20:48 - 20:52Адказ ніякім чынам не звазяны з палітыкай.
-
20:52 - 20:57Галоўны адказ быў і застаецца ў наступным:
таму што прыйшоў час. -
20:57 - 21:00Час перастаць хадзіць на пальчыках
вакол майго мінулага; -
21:00 - 21:03час перастаць жыць у ганьбе;
-
21:03 - 21:06час паведаміць пра мае прыгоды.
-
21:06 - 21:11Гэта не значыць проста выказацца.
-
21:11 - 21:15Тыя, хто пакутуе праз ганьбу
і публічную знявагу, -
21:15 - 21:17павінны ведаць адну рэч:
-
21:17 - 21:20Вы здольныя гэта перажыць.
-
21:20 - 21:23Я разумею, што вам цяжка.
-
21:23 - 21:27Гэта не пройдзе без болю, хутка, лёгка,
-
21:27 - 21:31аднак вы можаце настаяць
на іншай канцоўцы для сваёй гісторыі. -
21:31 - 21:35Спачувайце сабе.
-
21:35 - 21:38Мы ўсе заслугоўваем спачуванне
-
21:38 - 21:44і жыццё як анлайн, так і афлайн
у больш спагадлівым свеце. -
21:44 - 21:46Дзякую за ўвагу.
-
21:46 - 21:57(Плясканні)
- Title:
- Кошт ганьбы
- Speaker:
- Моніка Левінскі
- Description:
-
"Публічная ганьба, як крывавы спорт, павінна быць спынена", кажа Моніка Левінскі. У 1998, яна кажа: "Я страціла асабістую рэпутацыю ў глабальным сэнсе, амаль у адзіны момант." Сёння той від публічнага анлайн пераследвання, з якім яна сутыкнулася, стаў пастаянным -- і можа мець смяротны вынік. У сваёй смелай прамове, яна сур'ёзна прыглядаецца да нашай культуры анлайн-булінгу і заклікае да зменаў.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 22:26
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The price of shame | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The price of shame | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame |