WEBVTT 00:00:00.763 --> 00:00:05.737 Вы глядзіце на жанчыну, якая публічна маўчала 10 гадоў. 00:00:06.481 --> 00:00:08.537 Відавочна, што сітуацыя змянілася, 00:00:08.967 --> 00:00:10.381 але зусім нядаўна. 00:00:11.051 --> 00:00:12.628 Некалькі месяцаў таму 00:00:12.629 --> 00:00:15.601 я ўпершыню публічна выказалася 00:00:15.602 --> 00:00:18.216 на саміце Форбс да 30: 00:00:18.217 --> 00:00:22.431 1,500 таленавітых людзей, усім ім было да 30 гадоў. 00:00:23.101 --> 00:00:25.864 Гэта азначала, што ў 1998 годзе 00:00:25.865 --> 00:00:29.451 самаму старэйшаму з іх было толькі 14 гадоў, 00:00:29.452 --> 00:00:32.299 наймаладзейшаму -- толькі 4. 00:00:33.039 --> 00:00:36.627 Я жартавала, што некаторыя з іх маглі дазнацца пра мяне 00:00:36.628 --> 00:00:38.579 з рэп-песень. 00:00:38.580 --> 00:00:41.726 Так, пра мяне пяюць у рэп-песнях . 00:00:41.727 --> 00:00:45.424 У прыкладна 40 песнях. (Смех) 00:00:46.614 --> 00:00:50.108 Аднак у вечар маёй прамовы здарылася цікавая гісторыя. 00:00:50.109 --> 00:00:56.355 Ва ўзросце 41 мною зацікавіўся 27-гадовы хлопец. 00:00:57.155 --> 00:00:59.331 Я ўсе разумею... 00:01:00.301 --> 00:01:02.913 Ён быў прыемны, і я была ўсцешана, 00:01:02.914 --> 00:01:04.687 і ўсё ж я адмовіла. 00:01:05.137 --> 00:01:08.331 Ведаеце, якая фраза абумовіла ягоную няўдачу? 00:01:08.961 --> 00:01:12.460 Ён паабяцаў, што я зноў адчую сябе 22-гадовай. 00:01:12.461 --> 00:01:17.407 (Смех) (Плясканні) 00:01:18.637 --> 00:01:23.907 У той вечар я зразумела, што, напэўна, з'яўляюся адзіным чалавекам, якому за 40, 00:01:23.908 --> 00:01:26.510 і хто не хоча зноў вярнуцца ў свае 22. 00:01:26.509 --> 00:01:29.108 (Смех) 00:01:29.109 --> 00:01:32.969 (Плясканні) 00:01:35.269 --> 00:01:40.293 Калі мне было 22, я закахалася ў свайго боса. 00:01:40.294 --> 00:01:43.114 І ўжо ў 24 гады 00:01:43.115 --> 00:01:46.547 я спазнала разбуральныя вынікі гэтага кахання. 00:01:47.667 --> 00:01:50.847 Прашу ўзняць руку тых з прысутных, 00:01:50.848 --> 00:01:55.871 хто не памыляўся, калі ім было 22, хто не рабіў таго, аб чым можна было б шкадаваць. 00:01:57.151 --> 00:01:59.718 Вось. Я так і думала. 00:02:00.648 --> 00:02:06.427 Як і я, у 22 гады некаторыя з вас зрабілі памылковы выбар 00:02:06.428 --> 00:02:09.465 і закахаліся ў няправільнага чалавека, 00:02:09.466 --> 00:02:11.428 можа і ў свайго начальніка. 00:02:12.378 --> 00:02:14.972 І аднак жа ваш начальнік 00:02:14.973 --> 00:02:19.052 хутчэй за ўсе не быў прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. 00:02:19.802 --> 00:02:24.097 Натуральна, жыццё поўніцца нечаканасцямі. 00:02:24.098 --> 00:02:29.020 Няма і дня, калі б мне не нагадвалі пра маю памылку, 00:02:29.021 --> 00:02:31.294 і я вельмі шкадую, што я яе зрабіла. 00:02:33.404 --> 00:02:40.025 У 1998, пасля малаверагоднага раману, 00:02:40.026 --> 00:02:45.487 я апынулася ў палітычным, медыйным ды легальным віру, 00:02:45.488 --> 00:02:49.534 які мала хто бачыў раней. 00:02:49.535 --> 00:02:51.896 Памятаеце, некалькі гадоў да той падзеі, 00:02:51.896 --> 00:02:54.878 мы маглі атрымаць навіны ўсяго з трох крыніц: 00:02:54.879 --> 00:02:57.550 чытаючы газету ці часопіс, 00:02:57.551 --> 00:02:59.385 слухаючы радыё, 00:02:59.386 --> 00:03:01.003 ці гледзячы тэлевізар. 00:03:01.004 --> 00:03:02.303 Вось і ўсё. 00:03:02.304 --> 00:03:06.258 Але гэта не датычылася майго лёсу. 00:03:06.259 --> 00:03:09.880 Наадварот, скандал быў данесены да вас 00:03:09.881 --> 00:03:12.280 праз лічбавую рэвалюцыю. 00:03:12.281 --> 00:03:15.987 Гэта значыла, што мы маглі атрымаць усю інфармацыю, якая нас цікавіла, 00:03:15.988 --> 00:03:20.282 дзе б мы толькі не былі, у любы час, пры любых абставінах. 00:03:20.283 --> 00:03:24.972 І калі гэтая навіна распаўсюдзілася ў студні 1998, 00:03:24.973 --> 00:03:27.758 яна пайшла ў анлайн. 00:03:27.759 --> 00:03:30.759 Упершыню традыцыйныя навіны былі 00:03:30.760 --> 00:03:35.282 ўзурпаваныя Інтэрнэтам дзеля большага ажыятажу, 00:03:35.283 --> 00:03:39.504 праз адзіны клік, які адгукаўся па ўсім свеце. 00:03:40.484 --> 00:03:42.921 Што гэта азначала менавіта для мяне? 00:03:42.922 --> 00:03:48.039 За адзіны дзень з прыватнай асобы 00:03:48.040 --> 00:03:53.486 я пераўтварылася ў асобу публічную, зняважаную ва ўсім свеце. 00:03:53.487 --> 00:03:57.781 Я страціла асабістую рэпутацыю 00:03:57.782 --> 00:04:02.338 ў глабальным сэнсе, амаль у адзіны момант. 00:04:03.588 --> 00:04:05.926 Гэтае жаданне асудзіць, падагнанае тэхналогіяй, 00:04:05.927 --> 00:04:10.041 прывяло да стварэння віртуальнага натоўпу тых, хто жадаў кінуць камень. 00:04:10.042 --> 00:04:13.100 Так, сацыяльныя медыя яшчэ адсутнічалі, 00:04:13.101 --> 00:04:16.652 аднак людзі маглі каментаваць анлайн, 00:04:16.653 --> 00:04:22.880 дасылаць у мэйлах навіны і, натуральна, крыўдныя жарты. 00:04:22.881 --> 00:04:25.969 Крыніцы навін паўсюдна выкарыстоўвалі мае фатаздымкі, 00:04:25.970 --> 00:04:29.753 каб прадаваць часопісы, банэрную рекламу анлайн, 00:04:29.754 --> 00:04:32.293 каб прыцягнуць людзей да тэлэвізараў. 00:04:33.913 --> 00:04:37.461 Памятаеце адзін мой асобны вобраз, 00:04:37.462 --> 00:04:39.924 дзе я ў берэце? 00:04:41.224 --> 00:04:44.218 Дык вось. Я памылілася, асабліва 00:04:44.219 --> 00:04:47.087 калі апранула той берэт. 00:04:48.267 --> 00:04:52.555 Аднак тая ўвага і асуджэнне, якія атрымала я... Не сама падзея, 00:04:52.556 --> 00:04:56.919 а менавіта я, былі беспрэцэдэнтнымі. 00:04:56.920 --> 00:05:00.078 Мяне празвалі распусніцай, 00:05:00.079 --> 00:05:06.626 з'едлівай дзеўкай, прастытуткай, малалеткай, 00:05:06.627 --> 00:05:09.405 і, натуральна, той самай жанчынай. 00:05:10.455 --> 00:05:13.219 Мяне бачылі многія, 00:05:13.220 --> 00:05:16.607 але ведалі адзінкі. 00:05:16.608 --> 00:05:20.185 І я зразумела: было вельмі лёгка забыць, 00:05:20.186 --> 00:05:22.786 што тая самая жанчына мела асобістасць, 00:05:22.787 --> 00:05:26.755 мела душу, якія аднойчы былі надламаны. 00:05:29.505 --> 00:05:34.403 Калі гэта здарылася са мной 17 гадоў таму, назвы таму яшчэ не існавала. 00:05:34.404 --> 00:05:38.801 Сёння гэта называецца кібербулінгам і анлайн агрэсіяй. 00:05:40.421 --> 00:05:43.787 Сёння я хачу падзяліцца з вамі сваім досведам, 00:05:43.787 --> 00:05:48.350 пагаварыць, як гэты досвед дапамог мне аформіць мае культурныя назіранні, 00:05:48.351 --> 00:05:53.202 і як мой мінулы досвед, я спадзяюся, можа прывесці да змены, 00:05:53.203 --> 00:05:55.641 якая зменшыць пакуты іншых людзей. 00:05:58.011 --> 00:06:03.493 У 1998 я страціла сваю рэпутацыю і свой гонар. 00:06:03.494 --> 00:06:06.993 Я страціла амаль што ўсё, 00:06:06.994 --> 00:06:10.105 і гэта таксама датычыцца майго жыцця. 00:06:12.905 --> 00:06:15.299 Дазвольце мне апісаць вам адну сітуацыю. 00:06:17.319 --> 00:06:20.865 Верасень 1998 года. 00:06:20.866 --> 00:06:23.551 Я сяджу ў офісе без вокнаў 00:06:23.552 --> 00:06:26.615 у памяшканні Незалежнага Савета 00:06:26.616 --> 00:06:31.050 пад накіраванымі на мяне ўльтрафіялетавымі прамянямі. 00:06:31.051 --> 00:06:34.881 Я чую гук свайго ўласнага голаса, 00:06:34.882 --> 00:06:38.619 які быў таемна запісаны разам з тэлефоннымі размовамі, 00:06:38.620 --> 00:06:41.755 якія праводзіў мой быццам бы сябар год таму. 00:06:41.756 --> 00:06:45.330 Я знаходжуся тут, таму што мне было легальна прызначана 00:06:45.331 --> 00:06:51.194 асабіста пацвердзіць усе 20 гадзін запісаных размоў. 00:06:53.194 --> 00:06:57.180 За апошнія восем месяцаў таемны змест гэтых касет 00:06:57.181 --> 00:07:01.128 вісеў над маёй галавой, як Дамоклаў меч. 00:07:01.129 --> 00:07:05.214 Ну хто ж можа памятаць, што ён сказаў год таму? 00:07:05.215 --> 00:07:09.303 Напалоханая і зняважаная, я слухала, 00:07:11.013 --> 00:07:15.554 слухала, як я лапатала аб навінах кожнага дня; 00:07:15.555 --> 00:07:19.425 слухала, як прызнавалася ў каханні да прэзідэнта, 00:07:19.426 --> 00:07:22.804 і, натуральна, аб маёй бядзе; 00:07:22.805 --> 00:07:27.622 я слухала сваё эга, часам з'едлівае, часам няветлівае, часам дурное, 00:07:27.623 --> 00:07:32.342 жорсткае, не выбачаючае, нязграбнае. 00:07:33.262 --> 00:07:36.120 Я слухала глыбока-глыбока прысаромленая, 00:07:36.121 --> 00:07:38.804 слухала самую кепскую версію сябе самой, 00:07:38.805 --> 00:07:42.317 тую, якую я больш і не пазнаю. 00:07:44.537 --> 00:07:48.658 Праз некалькі дзён у Кангрэс была перададзена справаздача Старр, 00:07:48.659 --> 00:07:54.790 і ўсе тыя касеты і транскрыпты, усе тыя скрадзеныя словы сталі часткай той справаздачы. 00:07:54.790 --> 00:07:58.960 Ужо тое, што людзі маглі чытаць транскрыпты, было даволі жудасным, 00:07:58.961 --> 00:08:01.707 аднак праз некалькі тыдняў 00:08:01.708 --> 00:08:05.004 аўдыё-касеты былі пракручаны па тэлэбачанні. 00:08:05.005 --> 00:08:09.301 Многія з іх былі таксама выкладзены анлайн. 00:08:10.661 --> 00:08:15.135 Публічная знявага была пякельнай. 00:08:15.135 --> 00:08:18.708 Жыццё стала нязносным. 00:08:20.938 --> 00:08:26.053 Такое нячаста здаралася ў 1998 годзе, 00:08:26.054 --> 00:08:31.835 і пад гэтым я разумею крадзеж прыватных слоў чалавека, яго дзей, 00:08:31.836 --> 00:08:34.457 размоў і фатаздымкаў, 00:08:34.458 --> 00:08:37.037 каб потым зрабіць іх публічнымі -- 00:08:37.038 --> 00:08:39.474 публічнымі без дазволу, 00:08:39.475 --> 00:08:41.936 публічнымі без аніякага кантэксту, 00:08:41.937 --> 00:08:44.531 публічнымі без паразумення. 00:08:45.871 --> 00:08:49.180 Пераскочым на 12 гадоў наперад, у год 2010. 00:08:49.181 --> 00:08:52.338 У гэты год нарадзіліся сацыяльныя медыя. 00:08:53.158 --> 00:08:58.189 Нашыя краявіды, на жаль, сталі поўніцца навінамі, падобнымі на маю, 00:08:58.190 --> 00:09:01.207 незалежна ад таго, ці на самой справе была зроблена памылка, 00:09:01.208 --> 00:09:06.919 бо яна стала вядомай прыватным і публічным асобам. 00:09:06.920 --> 00:09:11.849 Вынікі для многіх былі жудаснымі, вельмі жудаснымі. 00:09:13.799 --> 00:09:16.346 Я размаўляла з маці па тэлефоне 00:09:16.347 --> 00:09:19.063 ў верасні 2010 года, 00:09:19.064 --> 00:09:20.920 і мы гутарылі пра навіны, 00:09:20.921 --> 00:09:23.902 якія датычыліся маладога перашакурсніка з Універсітэта Ратгерс, 00:09:23.902 --> 00:09:25.866 якога звалі Тайлер Клеменці. 00:09:26.656 --> 00:09:29.714 Добры, чуллівы, крэатыўны Тайлер 00:09:29.714 --> 00:09:32.412 быў патаемна засняты на вэбкамеру сваім суседам па пакоі, 00:09:32.412 --> 00:09:34.956 калі ўступіў у інтымныя зносіны з іншым хлопцам. 00:09:36.826 --> 00:09:39.263 Калі анлайн-свет дазнаўся пра гэтую падзею, 00:09:39.264 --> 00:09:42.399 пачалося высмейванне і кібербулінг. 00:09:44.079 --> 00:09:45.997 Праз некалькі дзён 00:09:45.998 --> 00:09:49.713 Тайлер саскочыў з маста Джорджа Вашынгтона 00:09:49.714 --> 00:09:51.246 і памёр. 00:09:51.247 --> 00:09:53.194 Яму было ўсяго 18 гадоў. 00:09:55.644 --> 00:10:00.346 Мая маці была не ў сабе ад таго, што здарылася з Тайлерам і яго сям'ёй. 00:10:00.347 --> 00:10:02.901 Яна была захіснута болем настолькі, 00:10:02.902 --> 00:10:06.569 што я адразу і не зразумела, чаму. 00:10:06.570 --> 00:10:08.939 І толькі праз некаторы час я ўцяміла, 00:10:08.940 --> 00:10:11.920 што маці зноў перажывала 1998 год, 00:10:11.921 --> 00:10:15.954 перажывала час, калі яна сядзела на маім ложку кожную ноч, 00:10:18.824 --> 00:10:24.796 перажывала час, калі я прымала душ з адкрытымі дзвярыма, 00:10:24.797 --> 00:10:28.906 перажывала час, калі мае бацькі баяліся, 00:10:28.907 --> 00:10:31.856 каб мяне не зняважылі да смерці, 00:10:31.857 --> 00:10:34.169 літаральна. 00:10:36.339 --> 00:10:39.285 Сёння ёсць занадта многа бацькоў, 00:10:39.286 --> 00:10:42.627 у якіх не было магчымасці заступіцца за тых, каго яны любяць. 00:10:42.628 --> 00:10:46.808 Занадта многія з іх дазналася пра пакуты і знявагу свайго дзіцяці, 00:10:46.809 --> 00:10:49.374 калі было ўжо занадта позна. 00:10:49.944 --> 00:10:54.540 Трагічная, бессэнсоўная смерць Тайлера для мяне стала штуршком да змены, 00:10:54.541 --> 00:10:58.581 паўторнай кантэкстуалізацыяй майго досведу. 00:10:58.582 --> 00:11:02.876 Я пачала глядзець на свет знявагі і кпінаў вакол мяне 00:11:02.877 --> 00:11:06.359 і заўважыла нешта новае. 00:11:06.360 --> 00:11:11.583 У 1998 мы не маглі ведаць, да чаго гэта новая тэхналогія, 00:11:11.584 --> 00:11:14.253 празваная Інтэрнэтам, нас прывядзе. 00:11:14.254 --> 00:11:18.461 Яна ўз'яднала людзей неверагодным чынам, 00:11:18.462 --> 00:11:20.378 злучыла нас са страчанымі сваякамі, 00:11:20.379 --> 00:11:24.449 выратавала жыцці, падштурхнула рэвалюцыі, 00:11:24.450 --> 00:11:29.299 але ж цемень, кібербулінг, здзекі, якія я перажыла, 00:11:29.300 --> 00:11:31.805 памножыліся шматразова. 00:11:33.145 --> 00:11:37.844 Кожны дзень анлайн людзі, асабліва моладзь, 00:11:37.845 --> 00:11:40.771 якая яшчэ не падрыхтаваная да гэтага... 00:11:40.772 --> 00:11:43.303 Гэтая моладзь сутыкаецца са знявагай і здзекамі. 00:11:43.304 --> 00:11:45.995 Гэтыя маладзёны не ўяўляюць сваё жыццё заўтра, і нажаль, 00:11:45.996 --> 00:11:49.144 многія з іх да заўтра ўжо не дажывуць. 00:11:49.145 --> 00:11:51.901 І ў гэтым няма нічога віртуальнага. 00:11:53.071 --> 00:11:59.627 ChildLine, ангельская НДА, якая дапамагае моладзі ў розных абставінах, 00:11:59.628 --> 00:12:03.308 апублікавала жудасную статыстыку мінулага года: 00:12:03.309 --> 00:12:06.929 з 2012 па 2013 00:12:06.930 --> 00:12:10.203 адзначыўся 87% рост 00:12:10.204 --> 00:12:15.079 званкоў і мэйлаў, звязаных з кібербулінгам. 00:12:15.080 --> 00:12:17.261 Мета-аналіз, праведзены ў Галандыі, 00:12:17.262 --> 00:12:19.256 паведамляе, што ўпершыню 00:12:19.257 --> 00:12:24.298 кібербулінг прыводзіў да жадання суіцыду 00:12:24.299 --> 00:12:28.198 больш за афлайн булінг. 00:12:28.199 --> 00:12:31.959 Ведаеце, што мяне ўразіла, хаця можа ўразіць і не павінна б было? 00:12:31.960 --> 00:12:35.896 Яшчэ адно даследванне мінулага года, якое высветліла, што знявага -- 00:12:35.897 --> 00:12:38.894 гэта больш інтэнсіўна адчуваемая эмоцыя, 00:12:38.895 --> 00:12:42.955 інтэнсіўнейшая за шчасце ці нават злосць. 00:12:44.305 --> 00:12:47.489 Лютасць да іншых -- даўно вядомая з'ява, 00:12:47.490 --> 00:12:53.869 але ў анлайне тэхналагічна падмацаваныя кпіны ўсё больш разрастаюцца, 00:12:53.870 --> 00:12:59.186 не стрымліваюцца, і пастаянна даступныя. 00:12:59.187 --> 00:13:04.876 Рэха ганьбы раней распаўсюджвалася толькі на вашую сям'ю, вёску, 00:13:04.877 --> 00:13:07.220 школу ці суполку. 00:13:07.221 --> 00:13:11.098 Зараз яно закранае яшчэ і анлайн-грамадства. 00:13:11.099 --> 00:13:13.940 Мільёны людзей, часта ананімна, 00:13:13.941 --> 00:13:17.933 могуць закалоць вас сваімі словамі, прыносячы боль. 00:13:17.934 --> 00:13:21.069 І няма параметраў наконт таго, колькі людзей 00:13:21.070 --> 00:13:23.157 могуць публічна назіраць за вамі, 00:13:23.158 --> 00:13:26.577 акунаючы вас у грамадскі карантын. 00:13:27.487 --> 00:13:30.185 Публічная знявага мае 00:13:30.186 --> 00:13:32.300 асобную, чалавечую вартасць. 00:13:33.130 --> 00:13:38.901 І развіццё Інтэрнэту знізіла гэтую вартасць. 00:13:39.841 --> 00:13:42.267 Напрацягу двух дзесяцігоддзяў 00:13:42.268 --> 00:13:46.385 мы пакрысе рассаджваем насенне ганьбы і публічнай знявагі 00:13:46.386 --> 00:13:52.206 ў нашым культурным грунце, як анлайн, так і афлайн. 00:13:52.207 --> 00:13:57.104 Сайты плётак, папарацы, праграмаваная рэальнасць, палітыка, 00:13:57.105 --> 00:14:02.940 крыніцы навін і, часам, хакеры, -- увесь трафік зацыклены на ганьбе. 00:14:02.941 --> 00:14:07.158 Гэта прывяло нас да страты чуласці, да стварэння дазваляючага анлайн асяроддзя, 00:14:07.159 --> 00:14:13.520 якое прывяло да тролінгу, умяшання ў асабістае жыццё, кібербулінгу. 00:14:13.521 --> 00:14:17.305 Гэты пераход стварыў тое, што Прафесар Нікалас Мілс называе 00:14:17.306 --> 00:14:21.089 культурай ганьбы. 00:14:21.090 --> 00:14:26.268 Разгледзім некаторыя паказальныя прыклады за апошнія 6 месяцаў. 00:14:26.269 --> 00:14:31.352 Snapchat, паслуга, якой у большасці карыстаецца маладое пакаленне. 00:14:31.353 --> 00:14:34.047 Паслуга сцвярджае, што ўсе паведамленні выдаляюцца 00:14:34.048 --> 00:14:35.750 праз некалькі секунд. 00:14:35.751 --> 00:14:39.160 Уявіце сабе тып кантэнту, які праходзіць праз гэты чат. 00:14:39.161 --> 00:14:43.293 Пабочная праграма, якой карыстаюцца снэпчатэры, каб захаваць 00:14:43.294 --> 00:14:45.987 свае паведамленні, была ўзламаная, 00:14:45.988 --> 00:14:52.837 і 100,000 персанальных размоў, фатаздымкаў і відэа трапілі ў анлайн, 00:14:52.838 --> 00:14:57.094 каб застацца там назаўсёды. 00:14:57.095 --> 00:15:01.250 Джэніфер Лорэнс і некаторыя іншыя акцёры страцілі свае акаунты ў iCloud. 00:15:01.251 --> 00:15:05.197 Прыватныя, інтымныя і аголеныя фатаздымкі былі размешчаны па ўсім Інтэрнэце 00:15:05.198 --> 00:15:07.079 без дазволу акцёраў. 00:15:07.080 --> 00:15:11.211 Адзін вэбсайт плётак атрымаў больш за 5 мільёнаў клікаў 00:15:11.212 --> 00:15:13.787 толькі праз гэтую навіну. 00:15:14.597 --> 00:15:18.525 А як наконт кіберхакінгу Sony Pictures? 00:15:18.526 --> 00:15:21.522 Дакументы, якія атрымалі найбольш увагі -- 00:15:21.523 --> 00:15:27.558 гэта прыватныя мэйлы, якія могуць выклікаць максімальную публічную знявагу. 00:15:27.559 --> 00:15:30.808 Аднак у гэтай культуры ганьбы 00:15:30.809 --> 00:15:34.899 ёсць яшчэ адзін тып цэнніка, звязанага з публічнай знявагай. 00:15:35.639 --> 00:15:38.796 Цана гэтая не вызначае кошту ахвяры, 00:15:38.797 --> 00:15:41.049 якую панеслі Тайлер і многія іншыя, 00:15:41.050 --> 00:15:43.023 асабліва жанчыны, меньшынствы, 00:15:43.024 --> 00:15:47.201 прадстаўнікі групы LGBTQ. 00:15:47.202 --> 00:15:51.758 Гэтая цана вызначае прыбытак тых, хто на гэтым зарабляе грошы. 00:15:52.868 --> 00:15:56.930 Умяшанне ў жыццё іншых з'яўляецца сыравінай, 00:15:56.931 --> 00:16:02.920 якую здабываюць эфектыўна і бязлітасна, пакуюць і прадаюць за грошы. 00:16:02.921 --> 00:16:08.702 З'явілася новая рыначная пляцоўка, дзе публічная знявага -- гэта тавар, 00:16:08.703 --> 00:16:12.046 а ганьба -- індустрыя. 00:16:12.047 --> 00:16:15.738 Як у ёй робяцца грошы? 00:16:15.739 --> 00:16:17.572 Праз клікі. 00:16:17.573 --> 00:16:20.103 Чым больш сораму, тым больш клікаў. 00:16:20.104 --> 00:16:23.958 Чым больш клікаў, тым больш рэкламных даляраў. 00:16:25.428 --> 00:16:27.632 Мы патрапілі ў небяспечны цыкл. 00:16:27.633 --> 00:16:30.557 Чым больш мы клікаем на такія плёткі, 00:16:30.558 --> 00:16:34.278 тым менш чулымі мы робімся да чалавечага жыцця, што стаіць за імі. 00:16:34.279 --> 00:16:39.734 Чым менш чулымі мы робімся, тым больш мы клікаем. 00:16:39.735 --> 00:16:42.657 Хтосьці зарабляе грошы 00:16:42.658 --> 00:16:45.541 за плячыма чалавека, які церпіць і пакутуе. 00:16:46.871 --> 00:16:49.673 З кожным клікам мы робім выбар. 00:16:49.674 --> 00:16:53.085 Чым больш мы насычаем нашу культуру публічнай ганьбай, 00:16:53.086 --> 00:16:54.944 тым больш прымальным гэта робіцца, 00:16:54.945 --> 00:16:58.147 і тым больш кібербулінгу, 00:16:58.148 --> 00:17:00.794 тролінгу, некаторых форм хакінгу 00:17:00.795 --> 00:17:03.720 і анлайн знявагі мы назіраем. 00:17:03.721 --> 00:17:11.428 Чаму? Таму што ў прынцыпе ўсе яны выбудаваныя на сораме. 00:17:11.429 --> 00:17:15.723 Такія паводзіны з'яўляюцца сімптомам культуры, якую мы насадзілі. 00:17:15.724 --> 00:17:18.031 Падумайце аб гэтым. 00:17:19.232 --> 00:17:22.643 Змена ў паводзінах пачынаецца са змены таго, у што мы верым. 00:17:22.644 --> 00:17:26.148 Мы бачылі гэта ў тым, што датычыцца расізма, гамафобіі, 00:17:26.150 --> 00:17:30.100 і мноства іншых забабонаў, цяперашніх і мінулых. 00:17:30.910 --> 00:17:34.067 Калі змяніліся нашыя погляды наконт аднаполых шлюбаў, 00:17:34.068 --> 00:17:38.549 многія людзі атрымалі аднолькавыя свабоды. 00:17:38.550 --> 00:17:40.732 Калі мы пачалі шанаваць экалагічнасць, 00:17:40.733 --> 00:17:43.680 больш людзей пачалі сартаваць смецце. 00:17:43.681 --> 00:17:46.955 Вяртаючыся да нашай культуры знявагі, 00:17:46.956 --> 00:17:50.600 нам патрэбна культурная рэвалюцыя. 00:17:50.601 --> 00:17:54.523 Публічная ганьба, як крывавы спорт, павінна быць спынена. 00:17:54.524 --> 00:17:59.400 Прыйшоў час інтэрвенцыі ў Інтэрэнт і нашу культуру. 00:17:59.401 --> 00:18:03.077 Змены пачынаюцца з чагосьці простага, але лёгкімі яны не бываюць. 00:18:03.817 --> 00:18:10.771 Мы павінны вярнуцца да нашай доўгатэрміновай каштоўнасці -- эмпатыі і спачування. 00:18:10.772 --> 00:18:13.958 Анлайн у нас назіраецца дэфіцыт спачування, 00:18:13.959 --> 00:18:16.021 крызіс эмпатыі. 00:18:17.091 --> 00:18:20.994 Даследчык Брэн Браўн сказаў, і я яго працытую: 00:18:20.995 --> 00:18:24.570 "Ганьба не можа існаваць, пакуль існуе эмпатыя". 00:18:24.571 --> 00:18:29.015 Ганьба не можа існаваць, пакуль існуе эмпатыя. 00:18:30.515 --> 00:18:34.135 Я спазнала некаторыя вельмі цёмныя дні майго жыцця, 00:18:34.136 --> 00:18:40.196 і толькі праз спачуванне і эмпатыю маёй сям'і, сяброў, прафесіяналаў, 00:18:40.197 --> 00:18:44.273 і часам незнаёмых людзей, я выжыла. 00:18:45.583 --> 00:18:49.128 Спачуванне нават аднаго чалавека можа змяніць сітуацыю. 00:18:50.318 --> 00:18:52.990 Тэорыя ўплыву меньшасці, 00:18:52.991 --> 00:18:56.194 прапанаваная сацыяльным псіхолагам Сержам Масковічы, 00:18:56.195 --> 00:18:58.980 кажа, што нават праз невялікую колькасць людзей, 00:18:58.981 --> 00:19:01.232 пры наяўнасці пастаянных дзеянняў, 00:19:01.233 --> 00:19:03.833 могуць наступіць змены. 00:19:03.834 --> 00:19:07.060 У свеце анлайн мы можам узмацніць уплыў меньшасці, 00:19:07.061 --> 00:19:09.487 калі станем прыхільнікамі. 00:19:09.488 --> 00:19:13.213 Прыхільнік становіцца процілегласцю апатыі. 00:19:13.214 --> 00:19:18.451 Мы можам апублікаваць добры каментар, альбо данесці пра булінг. 00:19:18.452 --> 00:19:22.605 Паверце, каментары спачування здольныя пагасіць негатыў. 00:19:23.385 --> 00:19:27.192 Мы можам паўстаць да гэтай культуры, падтрымаўшы арганізацыі, 00:19:27.193 --> 00:19:29.468 якія працуюць з такімі праблемамі. 00:19:29.469 --> 00:19:32.276 Напрыклад, з Фондам Тайлера Клеменці ў ЗША. 00:19:32.277 --> 00:19:35.087 У Брытаніі ёсць Anti-Bullying Pro. 00:19:35.088 --> 00:19:38.680 У Аўстраліі -- Project Rockit. 00:19:40.350 --> 00:19:46.156 Мы многа кажам аб нашай свабодзе выказвання, 00:19:46.157 --> 00:19:48.181 але ж мы павінны больш размаўляць пра 00:19:48.182 --> 00:19:51.735 нашую адказнаць за свабоду выказвання. 00:19:51.736 --> 00:19:54.474 Мы ўсе жадаем быць пачутымі, 00:19:54.475 --> 00:19:59.257 але давайце адзначым розніцу паміж размовай з мэтай, 00:19:59.258 --> 00:20:02.374 і размовай, каб прыцягнуць ўвагу. 00:20:03.684 --> 00:20:07.221 Інтэрнэт -- суперхуткая дарога для падсвядомасці, 00:20:07.222 --> 00:20:10.379 аднак анлайн, праяўляючы эмпатыю да іншых, 00:20:10.380 --> 00:20:15.929 мы дадаем карысці ўсім нам, ствараючы лепшы і больш бяспечны свет. 00:20:15.930 --> 00:20:19.133 Мы павінны размаўляць анлайн са спачуваннем, 00:20:19.134 --> 00:20:21.594 разглядаць навіны са спачуваннем, 00:20:21.595 --> 00:20:24.288 клікаць са спачуваннем. 00:20:24.289 --> 00:20:28.923 Уявіце сваё жыццё, калі б у загалоўках было вашае імя. 00:20:31.476 --> 00:20:34.461 Хачу скончыць асабістым каментаром. 00:20:35.561 --> 00:20:37.650 За апошнія 9 месяцаў 00:20:37.651 --> 00:20:41.174 самае частае пытанне, якое я чула, было ЧАМУ. 00:20:41.175 --> 00:20:45.192 Чаму зараз? Чаму я высунула ўсё ж такі галаву за парапет? 00:20:45.193 --> 00:20:47.709 Намёк у гэтых пытаннях можна прасачыць паміж радкоў. 00:20:47.710 --> 00:20:51.558 Адказ ніякім чынам не звазяны з палітыкай. 00:20:51.559 --> 00:20:57.165 Галоўны адказ быў і застаецца ў наступным: таму што прыйшоў час. 00:20:57.166 --> 00:20:59.872 Час перастаць хадзіць на пальчыках вакол майго мінулага; 00:20:59.873 --> 00:21:03.114 час перастаць жыць у ганьбе; 00:21:03.115 --> 00:21:06.348 час паведаміць пра мае прыгоды. 00:21:06.349 --> 00:21:11.193 Гэта не значыць проста выказацца. 00:21:11.194 --> 00:21:14.606 Тыя, хто пакутуе праз ганьбу і публічную знявагу, 00:21:14.607 --> 00:21:17.393 павінны ведаць адну рэч: 00:21:17.394 --> 00:21:20.110 Вы здольныя гэта перажыць. 00:21:20.111 --> 00:21:22.873 Я разумею, што вам цяжка. 00:21:22.874 --> 00:21:26.504 Гэта не пройдзе без болю, хутка, лёгка, 00:21:26.505 --> 00:21:31.180 аднак вы можаце настаяць на іншай канцоўцы для сваёй гісторыі. 00:21:31.181 --> 00:21:34.547 Спачувайце сабе. 00:21:34.548 --> 00:21:37.635 Мы ўсе заслугоўваем спачуванне 00:21:37.636 --> 00:21:43.834 і жыццё як анлайн, так і афлайн у больш спагадлівым свеце. 00:21:43.835 --> 00:21:46.434 Дзякую за ўвагу. 00:21:46.435 --> 00:21:56.815 (Плясканні)