1 00:00:00,763 --> 00:00:05,737 Вы глядзіце на жанчыну, якая публічна маўчала 10 гадоў. 2 00:00:06,481 --> 00:00:08,537 Відавочна, што сітуацыя змянілася, 3 00:00:08,967 --> 00:00:10,381 але зусім нядаўна. 4 00:00:11,051 --> 00:00:12,628 Некалькі месяцаў таму 5 00:00:12,629 --> 00:00:15,601 я ўпершыню публічна выказалася 6 00:00:15,602 --> 00:00:18,216 на саміце Форбс да 30: 7 00:00:18,217 --> 00:00:22,431 1,500 таленавітых людзей, усім ім было да 30 гадоў. 8 00:00:23,101 --> 00:00:25,864 Гэта азначала, што ў 1998 годзе 9 00:00:25,865 --> 00:00:29,451 самаму старэйшаму з іх было толькі 14 гадоў, 10 00:00:29,452 --> 00:00:32,299 наймаладзейшаму -- толькі 4. 11 00:00:33,039 --> 00:00:36,627 Я жартавала, што некаторыя з іх маглі дазнацца пра мяне 12 00:00:36,628 --> 00:00:38,579 з рэп-песень. 13 00:00:38,580 --> 00:00:41,726 Так, пра мяне пяюць у рэп-песнях . 14 00:00:41,727 --> 00:00:45,424 У прыкладна 40 песнях. (Смех) 15 00:00:46,614 --> 00:00:50,108 Аднак у вечар маёй прамовы здарылася цікавая гісторыя. 16 00:00:50,109 --> 00:00:56,355 Ва ўзросце 41 мною зацікавіўся 27-гадовы хлопец. 17 00:00:57,155 --> 00:00:59,331 Я ўсе разумею... 18 00:01:00,301 --> 00:01:02,913 Ён быў прыемны, і я была ўсцешана, 19 00:01:02,914 --> 00:01:04,687 і ўсё ж я адмовіла. 20 00:01:05,137 --> 00:01:08,331 Ведаеце, якая фраза абумовіла ягоную няўдачу? 21 00:01:08,961 --> 00:01:12,460 Ён паабяцаў, што я зноў адчую сябе 22-гадовай. 22 00:01:12,461 --> 00:01:17,407 (Смех) (Плясканні) 23 00:01:18,637 --> 00:01:23,907 У той вечар я зразумела, што, напэўна, з'яўляюся адзіным чалавекам, якому за 40, 24 00:01:23,908 --> 00:01:26,510 і хто не хоча зноў вярнуцца ў свае 22. 25 00:01:26,509 --> 00:01:29,108 (Смех) 26 00:01:29,109 --> 00:01:32,969 (Плясканні) 27 00:01:35,269 --> 00:01:40,293 Калі мне было 22, я закахалася ў свайго боса. 28 00:01:40,294 --> 00:01:43,114 І ўжо ў 24 гады 29 00:01:43,115 --> 00:01:46,547 я спазнала разбуральныя вынікі гэтага кахання. 30 00:01:47,667 --> 00:01:50,847 Прашу ўзняць руку тых з прысутных, 31 00:01:50,848 --> 00:01:55,871 хто не памыляўся, калі ім было 22, хто не рабіў таго, аб чым можна было б шкадаваць. 32 00:01:57,151 --> 00:01:59,718 Вось. Я так і думала. 33 00:02:00,648 --> 00:02:06,427 Як і я, у 22 гады некаторыя з вас зрабілі памылковы выбар 34 00:02:06,428 --> 00:02:09,465 і закахаліся ў няправільнага чалавека, 35 00:02:09,466 --> 00:02:11,428 можа і ў свайго начальніка. 36 00:02:12,378 --> 00:02:14,972 І аднак жа ваш начальнік 37 00:02:14,973 --> 00:02:19,052 хутчэй за ўсе не быў прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. 38 00:02:19,802 --> 00:02:24,097 Натуральна, жыццё поўніцца нечаканасцямі. 39 00:02:24,098 --> 00:02:29,020 Няма і дня, калі б мне не нагадвалі пра маю памылку, 40 00:02:29,021 --> 00:02:31,294 і я вельмі шкадую, што я яе зрабіла. 41 00:02:33,404 --> 00:02:40,025 У 1998, пасля малаверагоднага раману, 42 00:02:40,026 --> 00:02:45,487 я апынулася ў палітычным, медыйным ды легальным віру, 43 00:02:45,488 --> 00:02:49,534 які мала хто бачыў раней. 44 00:02:49,535 --> 00:02:51,896 Памятаеце, некалькі гадоў да той падзеі, 45 00:02:51,896 --> 00:02:54,878 мы маглі атрымаць навіны ўсяго з трох крыніц: 46 00:02:54,879 --> 00:02:57,550 чытаючы газету ці часопіс, 47 00:02:57,551 --> 00:02:59,385 слухаючы радыё, 48 00:02:59,386 --> 00:03:01,003 ці гледзячы тэлевізар. 49 00:03:01,004 --> 00:03:02,303 Вось і ўсё. 50 00:03:02,304 --> 00:03:06,258 Але гэта не датычылася майго лёсу. 51 00:03:06,259 --> 00:03:09,880 Наадварот, скандал быў данесены да вас 52 00:03:09,881 --> 00:03:12,280 праз лічбавую рэвалюцыю. 53 00:03:12,281 --> 00:03:15,987 Гэта значыла, што мы маглі атрымаць усю інфармацыю, якая нас цікавіла, 54 00:03:15,988 --> 00:03:20,282 дзе б мы толькі не былі, у любы час, пры любых абставінах. 55 00:03:20,283 --> 00:03:24,972 І калі гэтая навіна распаўсюдзілася ў студні 1998, 56 00:03:24,973 --> 00:03:27,758 яна пайшла ў анлайн. 57 00:03:27,759 --> 00:03:30,759 Упершыню традыцыйныя навіны былі 58 00:03:30,760 --> 00:03:35,282 ўзурпаваныя Інтэрнэтам дзеля большага ажыятажу, 59 00:03:35,283 --> 00:03:39,504 праз адзіны клік, які адгукаўся па ўсім свеце. 60 00:03:40,484 --> 00:03:42,921 Што гэта азначала менавіта для мяне? 61 00:03:42,922 --> 00:03:48,039 За адзіны дзень з прыватнай асобы 62 00:03:48,040 --> 00:03:53,486 я пераўтварылася ў асобу публічную, зняважаную ва ўсім свеце. 63 00:03:53,487 --> 00:03:57,781 Я страціла асабістую рэпутацыю 64 00:03:57,782 --> 00:04:02,338 ў глабальным сэнсе, амаль у адзіны момант. 65 00:04:03,588 --> 00:04:05,926 Гэтае жаданне асудзіць, падагнанае тэхналогіяй, 66 00:04:05,927 --> 00:04:10,041 прывяло да стварэння віртуальнага натоўпу тых, хто жадаў кінуць камень. 67 00:04:10,042 --> 00:04:13,100 Так, сацыяльныя медыя яшчэ адсутнічалі, 68 00:04:13,101 --> 00:04:16,652 аднак людзі маглі каментаваць анлайн, 69 00:04:16,653 --> 00:04:22,880 дасылаць у мэйлах навіны і, натуральна, крыўдныя жарты. 70 00:04:22,881 --> 00:04:25,969 Крыніцы навін паўсюдна выкарыстоўвалі мае фатаздымкі, 71 00:04:25,970 --> 00:04:29,753 каб прадаваць часопісы, банэрную рекламу анлайн, 72 00:04:29,754 --> 00:04:32,293 каб прыцягнуць людзей да тэлэвізараў. 73 00:04:33,913 --> 00:04:37,461 Памятаеце адзін мой асобны вобраз, 74 00:04:37,462 --> 00:04:39,924 дзе я ў берэце? 75 00:04:41,224 --> 00:04:44,218 Дык вось. Я памылілася, асабліва 76 00:04:44,219 --> 00:04:47,087 калі апранула той берэт. 77 00:04:48,267 --> 00:04:52,555 Аднак тая ўвага і асуджэнне, якія атрымала я... Не сама падзея, 78 00:04:52,556 --> 00:04:56,919 а менавіта я, былі беспрэцэдэнтнымі. 79 00:04:56,920 --> 00:05:00,078 Мяне празвалі распусніцай, 80 00:05:00,079 --> 00:05:06,626 з'едлівай дзеўкай, прастытуткай, малалеткай, 81 00:05:06,627 --> 00:05:09,405 і, натуральна, той самай жанчынай. 82 00:05:10,455 --> 00:05:13,219 Мяне бачылі многія, 83 00:05:13,220 --> 00:05:16,607 але ведалі адзінкі. 84 00:05:16,608 --> 00:05:20,185 І я зразумела: было вельмі лёгка забыць, 85 00:05:20,186 --> 00:05:22,786 што тая самая жанчына мела асобістасць, 86 00:05:22,787 --> 00:05:26,755 мела душу, якія аднойчы былі надламаны. 87 00:05:29,505 --> 00:05:34,403 Калі гэта здарылася са мной 17 гадоў таму, назвы таму яшчэ не існавала. 88 00:05:34,404 --> 00:05:38,801 Сёння гэта называецца кібербулінгам і анлайн агрэсіяй. 89 00:05:40,421 --> 00:05:43,787 Сёння я хачу падзяліцца з вамі сваім досведам, 90 00:05:43,787 --> 00:05:48,350 пагаварыць, як гэты досвед дапамог мне аформіць мае культурныя назіранні, 91 00:05:48,351 --> 00:05:53,202 і як мой мінулы досвед, я спадзяюся, можа прывесці да змены, 92 00:05:53,203 --> 00:05:55,641 якая зменшыць пакуты іншых людзей. 93 00:05:58,011 --> 00:06:03,493 У 1998 я страціла сваю рэпутацыю і свой гонар. 94 00:06:03,494 --> 00:06:06,993 Я страціла амаль што ўсё, 95 00:06:06,994 --> 00:06:10,105 і гэта таксама датычыцца майго жыцця. 96 00:06:12,905 --> 00:06:15,299 Дазвольце мне апісаць вам адну сітуацыю. 97 00:06:17,319 --> 00:06:20,865 Верасень 1998 года. 98 00:06:20,866 --> 00:06:23,551 Я сяджу ў офісе без вокнаў 99 00:06:23,552 --> 00:06:26,615 у памяшканні Незалежнага Савета 100 00:06:26,616 --> 00:06:31,050 пад накіраванымі на мяне ўльтрафіялетавымі прамянямі. 101 00:06:31,051 --> 00:06:34,881 Я чую гук свайго ўласнага голаса, 102 00:06:34,882 --> 00:06:38,619 які быў таемна запісаны разам з тэлефоннымі размовамі, 103 00:06:38,620 --> 00:06:41,755 якія праводзіў мой быццам бы сябар год таму. 104 00:06:41,756 --> 00:06:45,330 Я знаходжуся тут, таму што мне было легальна прызначана 105 00:06:45,331 --> 00:06:51,194 асабіста пацвердзіць усе 20 гадзін запісаных размоў. 106 00:06:53,194 --> 00:06:57,180 За апошнія восем месяцаў таемны змест гэтых касет 107 00:06:57,181 --> 00:07:01,128 вісеў над маёй галавой, як Дамоклаў меч. 108 00:07:01,129 --> 00:07:05,214 Ну хто ж можа памятаць, што ён сказаў год таму? 109 00:07:05,215 --> 00:07:09,303 Напалоханая і зняважаная, я слухала, 110 00:07:11,013 --> 00:07:15,554 слухала, як я лапатала аб навінах кожнага дня; 111 00:07:15,555 --> 00:07:19,425 слухала, як прызнавалася ў каханні да прэзідэнта, 112 00:07:19,426 --> 00:07:22,804 і, натуральна, аб маёй бядзе; 113 00:07:22,805 --> 00:07:27,622 я слухала сваё эга, часам з'едлівае, часам няветлівае, часам дурное, 114 00:07:27,623 --> 00:07:32,342 жорсткае, не выбачаючае, нязграбнае. 115 00:07:33,262 --> 00:07:36,120 Я слухала глыбока-глыбока прысаромленая, 116 00:07:36,121 --> 00:07:38,804 слухала самую кепскую версію сябе самой, 117 00:07:38,805 --> 00:07:42,317 тую, якую я больш і не пазнаю. 118 00:07:44,537 --> 00:07:48,658 Праз некалькі дзён у Кангрэс была перададзена справаздача Старр, 119 00:07:48,659 --> 00:07:54,790 і ўсе тыя касеты і транскрыпты, усе тыя скрадзеныя словы сталі часткай той справаздачы. 120 00:07:54,790 --> 00:07:58,960 Ужо тое, што людзі маглі чытаць транскрыпты, было даволі жудасным, 121 00:07:58,961 --> 00:08:01,707 аднак праз некалькі тыдняў 122 00:08:01,708 --> 00:08:05,004 аўдыё-касеты былі пракручаны па тэлэбачанні. 123 00:08:05,005 --> 00:08:09,301 Многія з іх былі таксама выкладзены анлайн. 124 00:08:10,661 --> 00:08:15,135 Публічная знявага была пякельнай. 125 00:08:15,135 --> 00:08:18,708 Жыццё стала нязносным. 126 00:08:20,938 --> 00:08:26,053 Такое нячаста здаралася ў 1998 годзе, 127 00:08:26,054 --> 00:08:31,835 і пад гэтым я разумею крадзеж прыватных слоў чалавека, яго дзей, 128 00:08:31,836 --> 00:08:34,457 размоў і фатаздымкаў, 129 00:08:34,458 --> 00:08:37,037 каб потым зрабіць іх публічнымі -- 130 00:08:37,038 --> 00:08:39,474 публічнымі без дазволу, 131 00:08:39,475 --> 00:08:41,936 публічнымі без аніякага кантэксту, 132 00:08:41,937 --> 00:08:44,531 публічнымі без паразумення. 133 00:08:45,871 --> 00:08:49,180 Пераскочым на 12 гадоў наперад, у год 2010. 134 00:08:49,181 --> 00:08:52,338 У гэты год нарадзіліся сацыяльныя медыя. 135 00:08:53,158 --> 00:08:58,189 Нашыя краявіды, на жаль, сталі поўніцца навінамі, падобнымі на маю, 136 00:08:58,190 --> 00:09:01,207 незалежна ад таго, ці на самой справе была зроблена памылка, 137 00:09:01,208 --> 00:09:06,919 бо яна стала вядомай прыватным і публічным асобам. 138 00:09:06,920 --> 00:09:11,849 Вынікі для многіх былі жудаснымі, вельмі жудаснымі. 139 00:09:13,799 --> 00:09:16,346 Я размаўляла з маці па тэлефоне 140 00:09:16,347 --> 00:09:19,063 ў верасні 2010 года, 141 00:09:19,064 --> 00:09:20,920 і мы гутарылі пра навіны, 142 00:09:20,921 --> 00:09:23,902 якія датычыліся маладога перашакурсніка з Універсітэта Ратгерс, 143 00:09:23,902 --> 00:09:25,866 якога звалі Тайлер Клеменці. 144 00:09:26,656 --> 00:09:29,714 Добры, чуллівы, крэатыўны Тайлер 145 00:09:29,714 --> 00:09:32,412 быў патаемна засняты на вэбкамеру сваім суседам па пакоі, 146 00:09:32,412 --> 00:09:34,956 калі ўступіў у інтымныя зносіны з іншым хлопцам. 147 00:09:36,826 --> 00:09:39,263 Калі анлайн-свет дазнаўся пра гэтую падзею, 148 00:09:39,264 --> 00:09:42,399 пачалося высмейванне і кібербулінг. 149 00:09:44,079 --> 00:09:45,997 Праз некалькі дзён 150 00:09:45,998 --> 00:09:49,713 Тайлер саскочыў з маста Джорджа Вашынгтона 151 00:09:49,714 --> 00:09:51,246 і памёр. 152 00:09:51,247 --> 00:09:53,194 Яму было ўсяго 18 гадоў. 153 00:09:55,644 --> 00:10:00,346 Мая маці была не ў сабе ад таго, што здарылася з Тайлерам і яго сям'ёй. 154 00:10:00,347 --> 00:10:02,901 Яна была захіснута болем настолькі, 155 00:10:02,902 --> 00:10:06,569 што я адразу і не зразумела, чаму. 156 00:10:06,570 --> 00:10:08,939 І толькі праз некаторы час я ўцяміла, 157 00:10:08,940 --> 00:10:11,920 што маці зноў перажывала 1998 год, 158 00:10:11,921 --> 00:10:15,954 перажывала час, калі яна сядзела на маім ложку кожную ноч, 159 00:10:18,824 --> 00:10:24,796 перажывала час, калі я прымала душ з адкрытымі дзвярыма, 160 00:10:24,797 --> 00:10:28,906 перажывала час, калі мае бацькі баяліся, 161 00:10:28,907 --> 00:10:31,856 каб мяне не зняважылі да смерці, 162 00:10:31,857 --> 00:10:34,169 літаральна. 163 00:10:36,339 --> 00:10:39,285 Сёння ёсць занадта многа бацькоў, 164 00:10:39,286 --> 00:10:42,627 у якіх не было магчымасці заступіцца за тых, каго яны любяць. 165 00:10:42,628 --> 00:10:46,808 Занадта многія з іх дазналася пра пакуты і знявагу свайго дзіцяці, 166 00:10:46,809 --> 00:10:49,374 калі было ўжо занадта позна. 167 00:10:49,944 --> 00:10:54,540 Трагічная, бессэнсоўная смерць Тайлера для мяне стала штуршком да змены, 168 00:10:54,541 --> 00:10:58,581 паўторнай кантэкстуалізацыяй майго досведу. 169 00:10:58,582 --> 00:11:02,876 Я пачала глядзець на свет знявагі і кпінаў вакол мяне 170 00:11:02,877 --> 00:11:06,359 і заўважыла нешта новае. 171 00:11:06,360 --> 00:11:11,583 У 1998 мы не маглі ведаць, да чаго гэта новая тэхналогія, 172 00:11:11,584 --> 00:11:14,253 празваная Інтэрнэтам, нас прывядзе. 173 00:11:14,254 --> 00:11:18,461 Яна ўз'яднала людзей неверагодным чынам, 174 00:11:18,462 --> 00:11:20,378 злучыла нас са страчанымі сваякамі, 175 00:11:20,379 --> 00:11:24,449 выратавала жыцці, падштурхнула рэвалюцыі, 176 00:11:24,450 --> 00:11:29,299 але ж цемень, кібербулінг, здзекі, якія я перажыла, 177 00:11:29,300 --> 00:11:31,805 памножыліся шматразова. 178 00:11:33,145 --> 00:11:37,844 Кожны дзень анлайн людзі, асабліва моладзь, 179 00:11:37,845 --> 00:11:40,771 якая яшчэ не падрыхтаваная да гэтага... 180 00:11:40,772 --> 00:11:43,303 Гэтая моладзь сутыкаецца са знявагай і здзекамі. 181 00:11:43,304 --> 00:11:45,995 Гэтыя маладзёны не ўяўляюць сваё жыццё заўтра, і нажаль, 182 00:11:45,996 --> 00:11:49,144 многія з іх да заўтра ўжо не дажывуць. 183 00:11:49,145 --> 00:11:51,901 І ў гэтым няма нічога віртуальнага. 184 00:11:53,071 --> 00:11:59,627 ChildLine, ангельская НДА, якая дапамагае моладзі ў розных абставінах, 185 00:11:59,628 --> 00:12:03,308 апублікавала жудасную статыстыку мінулага года: 186 00:12:03,309 --> 00:12:06,929 з 2012 па 2013 187 00:12:06,930 --> 00:12:10,203 адзначыўся 87% рост 188 00:12:10,204 --> 00:12:15,079 званкоў і мэйлаў, звязаных з кібербулінгам. 189 00:12:15,080 --> 00:12:17,261 Мета-аналіз, праведзены ў Галандыі, 190 00:12:17,262 --> 00:12:19,256 паведамляе, што ўпершыню 191 00:12:19,257 --> 00:12:24,298 кібербулінг прыводзіў да жадання суіцыду 192 00:12:24,299 --> 00:12:28,198 больш за афлайн булінг. 193 00:12:28,199 --> 00:12:31,959 Ведаеце, што мяне ўразіла, хаця можа ўразіць і не павінна б было? 194 00:12:31,960 --> 00:12:35,896 Яшчэ адно даследванне мінулага года, якое высветліла, што знявага -- 195 00:12:35,897 --> 00:12:38,894 гэта больш інтэнсіўна адчуваемая эмоцыя, 196 00:12:38,895 --> 00:12:42,955 інтэнсіўнейшая за шчасце ці нават злосць. 197 00:12:44,305 --> 00:12:47,489 Лютасць да іншых -- даўно вядомая з'ява, 198 00:12:47,490 --> 00:12:53,869 але ў анлайне тэхналагічна падмацаваныя кпіны ўсё больш разрастаюцца, 199 00:12:53,870 --> 00:12:59,186 не стрымліваюцца, і пастаянна даступныя. 200 00:12:59,187 --> 00:13:04,876 Рэха ганьбы раней распаўсюджвалася толькі на вашую сям'ю, вёску, 201 00:13:04,877 --> 00:13:07,220 школу ці суполку. 202 00:13:07,221 --> 00:13:11,098 Зараз яно закранае яшчэ і анлайн-грамадства. 203 00:13:11,099 --> 00:13:13,940 Мільёны людзей, часта ананімна, 204 00:13:13,941 --> 00:13:17,933 могуць закалоць вас сваімі словамі, прыносячы боль. 205 00:13:17,934 --> 00:13:21,069 І няма параметраў наконт таго, колькі людзей 206 00:13:21,070 --> 00:13:23,157 могуць публічна назіраць за вамі, 207 00:13:23,158 --> 00:13:26,577 акунаючы вас у грамадскі карантын. 208 00:13:27,487 --> 00:13:30,185 Публічная знявага мае 209 00:13:30,186 --> 00:13:32,300 асобную, чалавечую вартасць. 210 00:13:33,130 --> 00:13:38,901 І развіццё Інтэрнэту знізіла гэтую вартасць. 211 00:13:39,841 --> 00:13:42,267 Напрацягу двух дзесяцігоддзяў 212 00:13:42,268 --> 00:13:46,385 мы пакрысе рассаджваем насенне ганьбы і публічнай знявагі 213 00:13:46,386 --> 00:13:52,206 ў нашым культурным грунце, як анлайн, так і афлайн. 214 00:13:52,207 --> 00:13:57,104 Сайты плётак, папарацы, праграмаваная рэальнасць, палітыка, 215 00:13:57,105 --> 00:14:02,940 крыніцы навін і, часам, хакеры, -- увесь трафік зацыклены на ганьбе. 216 00:14:02,941 --> 00:14:07,158 Гэта прывяло нас да страты чуласці, да стварэння дазваляючага анлайн асяроддзя, 217 00:14:07,159 --> 00:14:13,520 якое прывяло да тролінгу, умяшання ў асабістае жыццё, кібербулінгу. 218 00:14:13,521 --> 00:14:17,305 Гэты пераход стварыў тое, што Прафесар Нікалас Мілс называе 219 00:14:17,306 --> 00:14:21,089 культурай ганьбы. 220 00:14:21,090 --> 00:14:26,268 Разгледзім некаторыя паказальныя прыклады за апошнія 6 месяцаў. 221 00:14:26,269 --> 00:14:31,352 Snapchat, паслуга, якой у большасці карыстаецца маладое пакаленне. 222 00:14:31,353 --> 00:14:34,047 Паслуга сцвярджае, што ўсе паведамленні выдаляюцца 223 00:14:34,048 --> 00:14:35,750 праз некалькі секунд. 224 00:14:35,751 --> 00:14:39,160 Уявіце сабе тып кантэнту, які праходзіць праз гэты чат. 225 00:14:39,161 --> 00:14:43,293 Пабочная праграма, якой карыстаюцца снэпчатэры, каб захаваць 226 00:14:43,294 --> 00:14:45,987 свае паведамленні, была ўзламаная, 227 00:14:45,988 --> 00:14:52,837 і 100,000 персанальных размоў, фатаздымкаў і відэа трапілі ў анлайн, 228 00:14:52,838 --> 00:14:57,094 каб застацца там назаўсёды. 229 00:14:57,095 --> 00:15:01,250 Джэніфер Лорэнс і некаторыя іншыя акцёры страцілі свае акаунты ў iCloud. 230 00:15:01,251 --> 00:15:05,197 Прыватныя, інтымныя і аголеныя фатаздымкі былі размешчаны па ўсім Інтэрнэце 231 00:15:05,198 --> 00:15:07,079 без дазволу акцёраў. 232 00:15:07,080 --> 00:15:11,211 Адзін вэбсайт плётак атрымаў больш за 5 мільёнаў клікаў 233 00:15:11,212 --> 00:15:13,787 толькі праз гэтую навіну. 234 00:15:14,597 --> 00:15:18,525 А як наконт кіберхакінгу Sony Pictures? 235 00:15:18,526 --> 00:15:21,522 Дакументы, якія атрымалі найбольш увагі -- 236 00:15:21,523 --> 00:15:27,558 гэта прыватныя мэйлы, якія могуць выклікаць максімальную публічную знявагу. 237 00:15:27,559 --> 00:15:30,808 Аднак у гэтай культуры ганьбы 238 00:15:30,809 --> 00:15:34,899 ёсць яшчэ адзін тып цэнніка, звязанага з публічнай знявагай. 239 00:15:35,639 --> 00:15:38,796 Цана гэтая не вызначае кошту ахвяры, 240 00:15:38,797 --> 00:15:41,049 якую панеслі Тайлер і многія іншыя, 241 00:15:41,050 --> 00:15:43,023 асабліва жанчыны, меньшынствы, 242 00:15:43,024 --> 00:15:47,201 прадстаўнікі групы LGBTQ. 243 00:15:47,202 --> 00:15:51,758 Гэтая цана вызначае прыбытак тых, хто на гэтым зарабляе грошы. 244 00:15:52,868 --> 00:15:56,930 Умяшанне ў жыццё іншых з'яўляецца сыравінай, 245 00:15:56,931 --> 00:16:02,920 якую здабываюць эфектыўна і бязлітасна, пакуюць і прадаюць за грошы. 246 00:16:02,921 --> 00:16:08,702 З'явілася новая рыначная пляцоўка, дзе публічная знявага -- гэта тавар, 247 00:16:08,703 --> 00:16:12,046 а ганьба -- індустрыя. 248 00:16:12,047 --> 00:16:15,738 Як у ёй робяцца грошы? 249 00:16:15,739 --> 00:16:17,572 Праз клікі. 250 00:16:17,573 --> 00:16:20,103 Чым больш сораму, тым больш клікаў. 251 00:16:20,104 --> 00:16:23,958 Чым больш клікаў, тым больш рэкламных даляраў. 252 00:16:25,428 --> 00:16:27,632 Мы патрапілі ў небяспечны цыкл. 253 00:16:27,633 --> 00:16:30,557 Чым больш мы клікаем на такія плёткі, 254 00:16:30,558 --> 00:16:34,278 тым менш чулымі мы робімся да чалавечага жыцця, што стаіць за імі. 255 00:16:34,279 --> 00:16:39,734 Чым менш чулымі мы робімся, тым больш мы клікаем. 256 00:16:39,735 --> 00:16:42,657 Хтосьці зарабляе грошы 257 00:16:42,658 --> 00:16:45,541 за плячыма чалавека, які церпіць і пакутуе. 258 00:16:46,871 --> 00:16:49,673 З кожным клікам мы робім выбар. 259 00:16:49,674 --> 00:16:53,085 Чым больш мы насычаем нашу культуру публічнай ганьбай, 260 00:16:53,086 --> 00:16:54,944 тым больш прымальным гэта робіцца, 261 00:16:54,945 --> 00:16:58,147 і тым больш кібербулінгу, 262 00:16:58,148 --> 00:17:00,794 тролінгу, некаторых форм хакінгу 263 00:17:00,795 --> 00:17:03,720 і анлайн знявагі мы назіраем. 264 00:17:03,721 --> 00:17:11,428 Чаму? Таму што ў прынцыпе ўсе яны выбудаваныя на сораме. 265 00:17:11,429 --> 00:17:15,723 Такія паводзіны з'яўляюцца сімптомам культуры, якую мы насадзілі. 266 00:17:15,724 --> 00:17:18,031 Падумайце аб гэтым. 267 00:17:19,232 --> 00:17:22,643 Змена ў паводзінах пачынаецца са змены таго, у што мы верым. 268 00:17:22,644 --> 00:17:26,148 Мы бачылі гэта ў тым, што датычыцца расізма, гамафобіі, 269 00:17:26,150 --> 00:17:30,100 і мноства іншых забабонаў, цяперашніх і мінулых. 270 00:17:30,910 --> 00:17:34,067 Калі змяніліся нашыя погляды наконт аднаполых шлюбаў, 271 00:17:34,068 --> 00:17:38,549 многія людзі атрымалі аднолькавыя свабоды. 272 00:17:38,550 --> 00:17:40,732 Калі мы пачалі шанаваць экалагічнасць, 273 00:17:40,733 --> 00:17:43,680 больш людзей пачалі сартаваць смецце. 274 00:17:43,681 --> 00:17:46,955 Вяртаючыся да нашай культуры знявагі, 275 00:17:46,956 --> 00:17:50,600 нам патрэбна культурная рэвалюцыя. 276 00:17:50,601 --> 00:17:54,523 Публічная ганьба, як крывавы спорт, павінна быць спынена. 277 00:17:54,524 --> 00:17:59,400 Прыйшоў час інтэрвенцыі ў Інтэрэнт і нашу культуру. 278 00:17:59,401 --> 00:18:03,077 Змены пачынаюцца з чагосьці простага, але лёгкімі яны не бываюць. 279 00:18:03,817 --> 00:18:10,771 Мы павінны вярнуцца да нашай доўгатэрміновай каштоўнасці -- эмпатыі і спачування. 280 00:18:10,772 --> 00:18:13,958 Анлайн у нас назіраецца дэфіцыт спачування, 281 00:18:13,959 --> 00:18:16,021 крызіс эмпатыі. 282 00:18:17,091 --> 00:18:20,994 Даследчык Брэн Браўн сказаў, і я яго працытую: 283 00:18:20,995 --> 00:18:24,570 "Ганьба не можа існаваць, пакуль існуе эмпатыя". 284 00:18:24,571 --> 00:18:29,015 Ганьба не можа існаваць, пакуль існуе эмпатыя. 285 00:18:30,515 --> 00:18:34,135 Я спазнала некаторыя вельмі цёмныя дні майго жыцця, 286 00:18:34,136 --> 00:18:40,196 і толькі праз спачуванне і эмпатыю маёй сям'і, сяброў, прафесіяналаў, 287 00:18:40,197 --> 00:18:44,273 і часам незнаёмых людзей, я выжыла. 288 00:18:45,583 --> 00:18:49,128 Спачуванне нават аднаго чалавека можа змяніць сітуацыю. 289 00:18:50,318 --> 00:18:52,990 Тэорыя ўплыву меньшасці, 290 00:18:52,991 --> 00:18:56,194 прапанаваная сацыяльным псіхолагам Сержам Масковічы, 291 00:18:56,195 --> 00:18:58,980 кажа, што нават праз невялікую колькасць людзей, 292 00:18:58,981 --> 00:19:01,232 пры наяўнасці пастаянных дзеянняў, 293 00:19:01,233 --> 00:19:03,833 могуць наступіць змены. 294 00:19:03,834 --> 00:19:07,060 У свеце анлайн мы можам узмацніць уплыў меньшасці, 295 00:19:07,061 --> 00:19:09,487 калі станем прыхільнікамі. 296 00:19:09,488 --> 00:19:13,213 Прыхільнік становіцца процілегласцю апатыі. 297 00:19:13,214 --> 00:19:18,451 Мы можам апублікаваць добры каментар, альбо данесці пра булінг. 298 00:19:18,452 --> 00:19:22,605 Паверце, каментары спачування здольныя пагасіць негатыў. 299 00:19:23,385 --> 00:19:27,192 Мы можам паўстаць да гэтай культуры, падтрымаўшы арганізацыі, 300 00:19:27,193 --> 00:19:29,468 якія працуюць з такімі праблемамі. 301 00:19:29,469 --> 00:19:32,276 Напрыклад, з Фондам Тайлера Клеменці ў ЗША. 302 00:19:32,277 --> 00:19:35,087 У Брытаніі ёсць Anti-Bullying Pro. 303 00:19:35,088 --> 00:19:38,680 У Аўстраліі -- Project Rockit. 304 00:19:40,350 --> 00:19:46,156 Мы многа кажам аб нашай свабодзе выказвання, 305 00:19:46,157 --> 00:19:48,181 але ж мы павінны больш размаўляць пра 306 00:19:48,182 --> 00:19:51,735 нашую адказнаць за свабоду выказвання. 307 00:19:51,736 --> 00:19:54,474 Мы ўсе жадаем быць пачутымі, 308 00:19:54,475 --> 00:19:59,257 але давайце адзначым розніцу паміж размовай з мэтай, 309 00:19:59,258 --> 00:20:02,374 і размовай, каб прыцягнуць ўвагу. 310 00:20:03,684 --> 00:20:07,221 Інтэрнэт -- суперхуткая дарога для падсвядомасці, 311 00:20:07,222 --> 00:20:10,379 аднак анлайн, праяўляючы эмпатыю да іншых, 312 00:20:10,380 --> 00:20:15,929 мы дадаем карысці ўсім нам, ствараючы лепшы і больш бяспечны свет. 313 00:20:15,930 --> 00:20:19,133 Мы павінны размаўляць анлайн са спачуваннем, 314 00:20:19,134 --> 00:20:21,594 разглядаць навіны са спачуваннем, 315 00:20:21,595 --> 00:20:24,288 клікаць са спачуваннем. 316 00:20:24,289 --> 00:20:28,923 Уявіце сваё жыццё, калі б у загалоўках было вашае імя. 317 00:20:31,476 --> 00:20:34,461 Хачу скончыць асабістым каментаром. 318 00:20:35,561 --> 00:20:37,650 За апошнія 9 месяцаў 319 00:20:37,651 --> 00:20:41,174 самае частае пытанне, якое я чула, было ЧАМУ. 320 00:20:41,175 --> 00:20:45,192 Чаму зараз? Чаму я высунула ўсё ж такі галаву за парапет? 321 00:20:45,193 --> 00:20:47,709 Намёк у гэтых пытаннях можна прасачыць паміж радкоў. 322 00:20:47,710 --> 00:20:51,558 Адказ ніякім чынам не звазяны з палітыкай. 323 00:20:51,559 --> 00:20:57,165 Галоўны адказ быў і застаецца ў наступным: таму што прыйшоў час. 324 00:20:57,166 --> 00:20:59,872 Час перастаць хадзіць на пальчыках вакол майго мінулага; 325 00:20:59,873 --> 00:21:03,114 час перастаць жыць у ганьбе; 326 00:21:03,115 --> 00:21:06,348 час паведаміць пра мае прыгоды. 327 00:21:06,349 --> 00:21:11,193 Гэта не значыць проста выказацца. 328 00:21:11,194 --> 00:21:14,606 Тыя, хто пакутуе праз ганьбу і публічную знявагу, 329 00:21:14,607 --> 00:21:17,393 павінны ведаць адну рэч: 330 00:21:17,394 --> 00:21:20,110 Вы здольныя гэта перажыць. 331 00:21:20,111 --> 00:21:22,873 Я разумею, што вам цяжка. 332 00:21:22,874 --> 00:21:26,504 Гэта не пройдзе без болю, хутка, лёгка, 333 00:21:26,505 --> 00:21:31,180 аднак вы можаце настаяць на іншай канцоўцы для сваёй гісторыі. 334 00:21:31,181 --> 00:21:34,547 Спачувайце сабе. 335 00:21:34,548 --> 00:21:37,635 Мы ўсе заслугоўваем спачуванне 336 00:21:37,636 --> 00:21:43,834 і жыццё як анлайн, так і афлайн у больш спагадлівым свеце. 337 00:21:43,835 --> 00:21:46,434 Дзякую за ўвагу. 338 00:21:46,435 --> 00:21:56,815 (Плясканні)