Маё простае вынаходства, распрацаванае, каб засцерагчы жыццё майго дзеда.
-
0:01 - 0:04Што з'яўляецца найбольш небяспечнай
пагрозай для здароўя амерыканцаў? -
0:04 - 0:08Рак? Сардэчныя прыступы? Дыябет?
-
0:08 - 0:09Насамрэч, ні адзін з гэтых адказаў
не з'яўляецца правільным. -
0:09 - 0:11Гэта хвароба Альцгеймера.
-
0:11 - 0:13Кожныя 67 секунд
-
0:13 - 0:16у кагосьці ў Злучаных Штатах дыягнастуецца
хвароба Альцгеймера. -
0:16 - 0:18Паколькі колькасць пацыентаў,
якія пакутуюць на хваробу Альцгеймера, -
0:18 - 0:20вырасце ўтрая да 2050 года,
-
0:20 - 0:23клопат пра іх і пра іншую частку
старэйшага пакалення -
0:23 - 0:26стане пераважнай сацыяльнай
праблемай. -
0:27 - 0:28Мая сям'я выпрабавала
непасрэдна на сабе -
0:28 - 0:31цяжкасці пры клопаце пра пацыента,
які пакутуе на хваробу Альцгеймера. -
0:31 - 0:33Я рос у сям'і з трыма пакаленнямі
-
0:33 - 0:35і заўсёды быў вельмі блізкі
з маім дзядулем. -
0:35 - 0:37Калі мне было 4 гады,
-
0:37 - 0:39мы з дзедам гулялі ў парку ў Японіі,
-
0:39 - 0:40а потым ён раптам знік.
-
0:40 - 0:44Гэта быў адзін з найжудаснейшых
момантаў ў маім жыцці -
0:44 - 0:46і гэта быў таксама першы выпадак,
які праінфармаваў нас -
0:46 - 0:48пра тое, што ў майго дзядулі
хвароба Альцгеймера. -
0:49 - 0:52На працягу апошніх 12 гадоў яго становішча
станавілася ўсё горш і горш, -
0:52 - 0:56і яго блуканні выклікалі ў маёй сям'і
шмат стрэсу. -
0:56 - 0:57Мая цётка, яго асноўная сядзелка,
-
0:57 - 1:00сапраўды з усіх сіл старалася не спаць
па начах, каб даглядаць за ім -
1:00 - 1:03і нават тады часам не магла злавіць
яго, калі ён уставаў з ложку. -
1:03 - 1:06Я сапраўды непакоіўся пра стан
маёй цёткі, -
1:06 - 1:08гэтак жа як і пра бяспеку майго дзеда.
-
1:08 - 1:11Я інтэнсіўна шукаў вырашэнне, якое магло
б дапамагчы праблеме маёй сям'і, -
1:11 - 1:12але не мог знайсці.
-
1:13 - 1:16Тады, аднойчы ўночы, каля 2 гадоў таму,
-
1:16 - 1:19я прыглядаў за дзедам і ўбачыў, як ён
збіраецца вышмыгнуць са свайго ложка. -
1:19 - 1:21У момант, калі яго нага
дакранулася да падлогі, -
1:21 - 1:24я падумаў: чаму б мне не прымацаваць
датчык ціску да ягонай пяткі? -
1:24 - 1:27Як толькі б ён ступіў на падлогу,
выбіраючыся з ложка, -
1:27 - 1:31датчык выявіў бы павелічэнне ціску,
выкліканае масай цела, -
1:31 - 1:34і потым з дапамогай бяздротавых тэхналогій
даслаў бы сігнал трывогі на смартфон сядзелкі. -
1:34 - 1:36З дапамогай гэтага спосабу мая цётка
магла б спаць нашмат лепш уночы, -
1:36 - 1:39без пачуцця турботы пра блуканні
майго дзядулі. -
1:39 - 1:43Такім чынам, я хацеў бы прадэманстраваць
вам гэтыя шкарпэткі. -
1:45 - 1:48Магу я ўбачыць мадэль з маей шкарпэткай
на сцэне? -
1:49 - 1:51Выдатна.
-
1:52 - 1:56Такім чынам, як толькі пацыент ступае
на падлогу ... -
1:56 - 1:58(Гукавы сігнал)
-
1:58 - 2:00сігнал трывогі адсылаецца на
смартфон сядзелкі. -
2:05 - 2:06Дзякуй. (Апладысменты)
-
2:06 - 2:09Дзякуй дзяўчыне, якая прадэманстравала
маю шкарпэтку. -
2:12 - 2:15Такім чынам, гэта - малюнак майго
папярэдняга дызайну. -
2:16 - 2:18Маё жаданне стварыць заснаваную
на датчыку тэхналогію, -
2:18 - 2:22магчыма, нарадзілася з-за маёй даўняй
любові да датчыкаў і тэхналогій. -
2:22 - 2:23Калі мне было 6 гадоў,
-
2:23 - 2:26сталы сябар нашай сям'і ўпаў ў ваннай
-
2:26 - 2:28і атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні.
-
2:28 - 2:30Я стаў турбавацца пра сваіх уласных
бабулю і дзядулю -
2:30 - 2:32і вырашыў вынайсці разумную
ванную сістэму. -
2:32 - 2:36Датчыкі руху былі б усталяваны ў плітах
на падлозе ў ванным пакоі для таго, -
2:36 - 2:39каб выяўляць паданні пажылых пацыентаў
кожны раз, калі яны падалі б у ваннай. -
2:39 - 2:41Паколькі мне было ўсяго 6 гадоў у той час
-
2:41 - 2:44і я яшчэ не скончыў дзіцячы сад,
-
2:44 - 2:48у мяне не было патрэбных рэсурсаў і прыладаў,
каб увасобіць ідэю ў жыццё, -
2:48 - 2:51але, тым не менш, мой досвед даследавання
-
2:51 - 2:53сапраўды ўсяліў у мяне ўстойлівае жаданне
выкарыстоўваць датчыкі, -
2:53 - 2:55каб дапамагаць сталым людзям.
-
2:55 - 3:00Я сапраўды веру, што датчыкі могуць
палепшыць якасць жыцця сталых людзей. -
3:01 - 3:05Калі я склаў свой план, я зразумеў, што я
сутыкнуўся з трыма асноўнымі праблемамі: -
3:05 - 3:06па-першае, стварэнне датчыка;
-
3:06 - 3:08па-другое, распрацоўка схемы;
-
3:08 - 3:10і па-трэцяе, кадаванне праграмы
на смартфон. -
3:10 - 3:13Гэта дапамагло мне асэнсаваць, што мой праект
быў значна складанейшы для рэалізацыі, -
3:13 - 3:15чым я мог сабе ўявіць.
-
3:15 - 3:18Найперш, я павінен быў стварыць датчык для
нашэння, які быў бы тонкім і досыць гнуткім, -
3:18 - 3:21каб ён зручна сядзеў на назе пацыента.
-
3:21 - 3:25Пасля шматлікіх даследванняў і тэставання
розных матэрыялаў, такіх як гума, -
3:25 - 3:28якая, як я зразумеў, была занадта тоўстай для
камфортнага нашэння на назе, -
3:28 - 3:30я вырашыў надрукаваць плёнку
-
3:30 - 3:33з электрычна праводнымі часціцамі чарніла,
якія даволі адчувальныя да ціску. -
3:33 - 3:36Пасля таго, як адбываецца ціск, злучэнні
паміж часціцамі павялічваюцца. -
3:36 - 3:39Такім чынам, я мог бы распрацаваць
сістэму, якая мерала б ціск -
3:39 - 3:41шляхам вымярэння электрычнага
супраціўлення. -
3:41 - 3:44Потым, я павінен быў распрацаваць
бяздротавую схему для нашэння, -
3:44 - 3:47але бяздротавая перадача сігналу
спажывае шмат энергіі -
3:47 - 3:49і патрабуе цяжкіх, грувасткіх батарэй.
-
3:49 - 3:53На шчасце, я даведаўся пра
нізкаэнергетычную тэхналогію Bluetooth, -
3:53 - 3:54якая спажывае вельмі мала энергіі
-
3:54 - 3:56і можа прыводзіцца ў дзеянне
батарэяй велічынёю з манету. -
3:56 - 4:00Гэта прадухіляе адключэнне сістэмы
ў сярэдзіне ночы. -
4:00 - 4:03Нарэшце, я павінен быў зрабіць праграму
на смартфон, якая ператварала б -
4:03 - 4:06смартфон сядзелкі ў манітор, які працуе
на адлегласці. -
4:06 - 4:09Для гэтага я павінен быў пашырыць свае веды
ў праграмаванні з дапамогай Java і XCode, -
4:09 - 4:13і я таксама павінен быў даведацца, як запраграмаваць
нізкаэнергетычныя прылады Bluetooth, -
4:13 - 4:16праглядаючы навучальныя відэа на YouTube
і чытаючы розныя кнігі. -
4:17 - 4:21Аб'яднаўшы гэтыя кампаненты,
я змог стварыць два прататыпы, -
4:21 - 4:23першы той, у якім датчык
убудаваны ў шкарпэтку, -
4:23 - 4:26а іншы - набор датчыкаў,
-
4:26 - 4:28які можа быць прымацаваны ў
любым месцы і які кантактуе -
4:28 - 4:30з нагой пацыента.
-
4:30 - 4:33Я тэстую гэтую прыладу на сваім дзядулю
ўжо каля года, -
4:33 - 4:35і гэта прылада мае 100-адсоткавы
паказнік паспяховасці -
4:35 - 4:38у выяўленні больш за 900 выпадкаў
яго блукання. -
4:39 - 4:41Мінулым летам я змог пратэставаць
сваю прыладу -
4:41 - 4:44у некалькіх установах сацыяльнай абароны
ў Каліфорніі, -
4:44 - 4:46і ўвесь гэты час я збіраю водгукі
-
4:46 - 4:49для далейшага паляпшэння прылады
як рынкавага прадукту. -
4:49 - 4:51Тэставанне прылады на некалькіх пацыентах
-
4:51 - 4:53дапамагло мне зразумець, што мне
трэба прыдумляць варыянты -
4:53 - 4:56для тых людзей, якія не хочуць апранаць
шкарпэткі нанач. -
4:56 - 4:58Такім чынам, даныя пра датчык,
-
4:58 - 5:00сабраныя ад велізарнай колькасці пацыентаў,
-
5:00 - 5:02могуць быць карысныя для паляпшэння
догляду за пацыентамі, -
5:02 - 5:05а таксама, магчыма,
дапамогуць вылечыцца ад хваробы. -
5:05 - 5:07Напрыклад, зараз я вывучаю
-
5:07 - 5:10суадносіны паміж частатой начных
блуканняў пацыента -
5:10 - 5:13і яго ці яе штодзённай дзейнасцю і дыетай.
-
5:14 - 5:17Адзіная рэч, якую я ніколі не забуду, калі мая
прылада ўпершыню прадухіліла -
5:17 - 5:19начныя ўцёкі майго дзеда з ложку.
-
5:19 - 5:22У той момант я быў сапраўды здзіўлены
сілай тэхналогіі, -
5:22 - 5:24якая змяняе жыццё да лепшага.
-
5:24 - 5:26Здаровыя людзі, якія жывуць шчасліва -
-
5:26 - 5:28такім я ўяўляю сабе свет.
-
5:28 - 5:30Дзякуй вам вялікі.
-
5:30 - 5:34(Воплескі)
- Title:
- Маё простае вынаходства, распрацаванае, каб засцерагчы жыццё майго дзеда.
- Speaker:
- Кэнэт Шыназука
- Description:
-
Шэсцьдзесят адсоткаў людзей з дэменцыяй блукаюць у сне, - гэта праблема можа апынуцца надзвычай цяжкай як для пацыентаў, так і для іх сядзелак. У гэтай чароўнай прамове Вы пачуеце, як падлетак-вынаходнік Кэнэт Шыназука прыдумаў новае рашэнне для таго, каб дапамагчы свайму дзеду, які ходзіць у сне і цётцы, якая клапоціцца пра яго ... і як ён спадзяецца дапамагчы іншым з хваробай Альцгеймера.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 05:46
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for My simple invention, designed to keep my grandfather safe | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for My simple invention, designed to keep my grandfather safe | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for My simple invention, designed to keep my grandfather safe | ||
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for My simple invention, designed to keep my grandfather safe | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for My simple invention, designed to keep my grandfather safe | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for My simple invention, designed to keep my grandfather safe | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for My simple invention, designed to keep my grandfather safe | ||
Kseniya Frolova edited Belarusian subtitles for My simple invention, designed to keep my grandfather safe |