0:00:00.771,0:00:04.142 Што з'яўляецца найбольш небяспечнай [br]пагрозай для здароўя амерыканцаў? 0:00:04.142,0:00:07.666 Рак? Сардэчныя прыступы? Дыябет? 0:00:07.677,0:00:09.449 Насамрэч, ні адзін з гэтых адказаў [br]не з'яўляецца правільным. 0:00:09.449,0:00:11.250 Гэта хвароба Альцгеймера. 0:00:11.250,0:00:13.276 Кожныя 67 секунд 0:00:13.276,0:00:16.141 у кагосьці ў Злучаных Штатах дыягнастуецца[br]хвароба Альцгеймера. 0:00:16.141,0:00:17.761 Паколькі колькасць пацыентаў, [br]якія пакутуюць на хваробу Альцгеймера, 0:00:17.761,0:00:20.149 вырасце ўтрая да 2050 года, 0:00:20.149,0:00:23.446 клопат пра іх і пра іншую частку [br]старэйшага пакалення 0:00:23.446,0:00:26.005 стане пераважнай сацыяльнай [br]праблемай. 0:00:26.585,0:00:28.465 Мая сям'я выпрабавала [br]непасрэдна на сабе 0:00:28.465,0:00:30.967 цяжкасці пры клопаце пра пацыента, [br]які пакутуе на хваробу Альцгеймера. 0:00:30.967,0:00:33.107 Я рос у сям'і з трыма пакаленнямі 0:00:33.107,0:00:35.262 і заўсёды быў вельмі блізкі [br]з маім дзядулем. 0:00:35.262,0:00:36.689 Калі мне было 4 гады, 0:00:36.689,0:00:39.192 мы з дзедам гулялі ў парку ў Японіі, 0:00:39.192,0:00:40.497 а потым ён раптам знік. 0:00:40.497,0:00:43.710 Гэта быў адзін з найжудаснейшых[br]момантаў ў маім жыцці 0:00:43.710,0:00:46.117 і гэта быў таксама першы выпадак, [br]які праінфармаваў нас 0:00:46.117,0:00:48.412 пра тое, што ў майго дзядулі [br]хвароба Альцгеймера. 0:00:48.682,0:00:52.025 На працягу апошніх 12 гадоў яго становішча [br]станавілася ўсё горш і горш, 0:00:52.025,0:00:55.823 і яго блуканні выклікалі ў маёй сям'і [br]шмат стрэсу. 0:00:55.823,0:00:57.302 Мая цётка, яго асноўная сядзелка, 0:00:57.302,0:01:00.349 сапраўды з усіх сіл старалася не спаць [br]па начах, каб даглядаць за ім 0:01:00.349,0:01:03.047 і нават тады часам не магла злавіць [br]яго, калі ён уставаў з ложку. 0:01:03.047,0:01:05.858 Я сапраўды непакоіўся пра стан [br]маёй цёткі, 0:01:05.858,0:01:07.599 гэтак жа як і пра бяспеку майго дзеда. 0:01:07.599,0:01:11.130 Я інтэнсіўна шукаў вырашэнне, якое магло [br]б дапамагчы праблеме маёй сям'і, 0:01:11.130,0:01:12.490 але не мог знайсці. 0:01:12.960,0:01:15.693 Тады, аднойчы ўночы, каля 2 гадоў таму, 0:01:15.693,0:01:19.158 я прыглядаў за дзедам і ўбачыў, як ён [br]збіраецца вышмыгнуць са свайго ложка. 0:01:19.158,0:01:21.150 У момант, калі яго нага [br]дакранулася да падлогі, 0:01:21.150,0:01:24.412 я падумаў: чаму б мне не прымацаваць [br]датчык ціску да ягонай пяткі? 0:01:24.412,0:01:26.809 Як толькі б ён ступіў на падлогу, [br]выбіраючыся з ложка, 0:01:26.809,0:01:30.516 датчык выявіў бы павелічэнне ціску, [br]выкліканае масай цела, 0:01:30.516,0:01:33.971 і потым з дапамогай бяздротавых тэхналогій [br]даслаў бы сігнал трывогі на смартфон сядзелкі. 0:01:33.971,0:01:36.312 З дапамогай гэтага спосабу мая цётка [br]магла б спаць нашмат лепш уночы, 0:01:36.312,0:01:39.002 без пачуцця турботы пра блуканні [br]майго дзядулі. 0:01:39.002,0:01:42.934 Такім чынам, я хацеў бы прадэманстраваць [br]вам гэтыя шкарпэткі. 0:01:45.134,0:01:47.802 Магу я ўбачыць мадэль з маей шкарпэткай [br]на сцэне? 0:01:48.831,0:01:50.560 Выдатна. 0:01:52.170,0:01:55.950 Такім чынам, як толькі пацыент ступае [br]на падлогу ... 0:01:55.950,0:01:57.510 (Гукавы сігнал) 0:01:57.510,0:02:00.182 сігнал трывогі адсылаецца на [br]смартфон сядзелкі. 0:02:04.571,0:02:06.057 Дзякуй. (Апладысменты) 0:02:06.057,0:02:08.921 Дзякуй дзяўчыне, якая прадэманстравала [br]маю шкарпэтку. 0:02:11.785,0:02:14.649 Такім чынам, гэта - малюнак майго [br]папярэдняга дызайну. 0:02:15.819,0:02:18.441 Маё жаданне стварыць заснаваную [br]на датчыку тэхналогію, 0:02:18.441,0:02:21.969 магчыма, нарадзілася з-за маёй даўняй[br]любові да датчыкаў і тэхналогій. 0:02:21.979,0:02:23.465 Калі мне было 6 гадоў, 0:02:23.465,0:02:25.795 сталы сябар нашай сям'і ўпаў ў ваннай 0:02:25.795,0:02:27.505 і атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. 0:02:27.505,0:02:29.606 Я стаў турбавацца пра сваіх уласных [br]бабулю і дзядулю 0:02:29.606,0:02:31.958 і вырашыў вынайсці разумную [br]ванную сістэму. 0:02:31.958,0:02:35.566 Датчыкі руху былі б усталяваны ў плітах [br]на падлозе ў ванным пакоі для таго, 0:02:35.566,0:02:39.404 каб выяўляць паданні пажылых пацыентаў [br]кожны раз, калі яны падалі б у ваннай. 0:02:39.404,0:02:41.416 Паколькі мне было ўсяго 6 гадоў у той час 0:02:41.416,0:02:43.739 і я яшчэ не скончыў дзіцячы сад, 0:02:43.739,0:02:48.073 у мяне не было патрэбных рэсурсаў і прыладаў, [br]каб увасобіць ідэю ў жыццё, 0:02:48.073,0:02:50.706 але, тым не менш, мой досвед даследавання 0:02:50.706,0:02:53.317 сапраўды ўсяліў у мяне ўстойлівае жаданне [br]выкарыстоўваць датчыкі, 0:02:53.317,0:02:54.957 каб дапамагаць сталым людзям. 0:02:54.957,0:02:59.573 Я сапраўды веру, што датчыкі могуць [br]палепшыць якасць жыцця сталых людзей. 0:03:00.944,0:03:04.635 Калі я склаў свой план, я зразумеў, што я [br]сутыкнуўся з трыма асноўнымі праблемамі: 0:03:04.635,0:03:06.194 па-першае, стварэнне датчыка; 0:03:06.194,0:03:07.773 па-другое, распрацоўка схемы; 0:03:07.773,0:03:09.519 і па-трэцяе, кадаванне праграмы [br]на смартфон. 0:03:09.519,0:03:12.927 Гэта дапамагло мне асэнсаваць, што мой праект [br]быў значна складанейшы для рэалізацыі, 0:03:12.927,0:03:14.982 чым я мог сабе ўявіць. 0:03:14.982,0:03:18.476 Найперш, я павінен быў стварыць датчык для [br]нашэння, які быў бы тонкім і досыць гнуткім, 0:03:18.476,0:03:21.237 каб ён зручна сядзеў на назе пацыента. 0:03:21.237,0:03:24.656 Пасля шматлікіх даследванняў і тэставання [br]розных матэрыялаў, такіх як гума, 0:03:24.656,0:03:28.191 якая, як я зразумеў, была занадта тоўстай для [br]камфортнага нашэння на назе, 0:03:28.191,0:03:29.758 я вырашыў надрукаваць плёнку 0:03:29.758,0:03:32.660 з электрычна праводнымі часціцамі чарніла, [br]якія даволі адчувальныя да ціску. 0:03:32.660,0:03:36.236 Пасля таго, як адбываецца ціск, злучэнні [br]паміж часціцамі павялічваюцца. 0:03:36.236,0:03:39.200 Такім чынам, я мог бы распрацаваць [br]сістэму, якая мерала б ціск 0:03:39.200,0:03:41.267 шляхам вымярэння электрычнага [br]супраціўлення. 0:03:41.267,0:03:44.026 Потым, я павінен быў распрацаваць [br]бяздротавую схему для нашэння, 0:03:44.026,0:03:47.338 але бяздротавая перадача сігналу [br]спажывае шмат энергіі 0:03:47.338,0:03:49.101 і патрабуе цяжкіх, грувасткіх батарэй. 0:03:49.101,0:03:52.728 На шчасце, я даведаўся пра[br]нізкаэнергетычную тэхналогію Bluetooth, 0:03:52.728,0:03:53.868 якая спажывае вельмі мала энергіі 0:03:53.868,0:03:56.251 і можа прыводзіцца ў дзеянне [br]батарэяй велічынёю з манету. 0:03:56.251,0:03:59.880 Гэта прадухіляе адключэнне сістэмы [br]ў сярэдзіне ночы. 0:03:59.880,0:04:03.343 Нарэшце, я павінен быў зрабіць праграму [br]на смартфон, якая ператварала б 0:04:03.343,0:04:05.821 смартфон сядзелкі ў манітор, які працуе [br]на адлегласці. 0:04:05.821,0:04:09.497 Для гэтага я павінен быў пашырыць свае веды[br]ў праграмаванні з дапамогай Java і XCode, 0:04:09.497,0:04:12.984 і я таксама павінен быў даведацца, як запраграмаваць [br]нізкаэнергетычныя прылады Bluetooth, 0:04:12.984,0:04:15.860 праглядаючы навучальныя відэа на YouTube [br]і чытаючы розныя кнігі. 0:04:17.230,0:04:21.019 Аб'яднаўшы гэтыя кампаненты, [br]я змог стварыць два прататыпы, 0:04:21.019,0:04:23.347 першы той, у якім датчык [br]убудаваны ў шкарпэтку, 0:04:23.347,0:04:25.743 а іншы - набор датчыкаў, 0:04:25.743,0:04:27.949 які можа быць прымацаваны ў [br]любым месцы і які кантактуе 0:04:27.949,0:04:29.782 з нагой пацыента. 0:04:29.782,0:04:32.682 Я тэстую гэтую прыладу на сваім дзядулю [br]ўжо каля года, 0:04:32.682,0:04:34.593 і гэта прылада мае 100-адсоткавы [br]паказнік паспяховасці 0:04:34.593,0:04:38.089 у выяўленні больш за 900 выпадкаў [br]яго блукання. 0:04:38.629,0:04:41.052 Мінулым летам я змог пратэставаць [br]сваю прыладу 0:04:41.052,0:04:43.598 у некалькіх установах сацыяльнай абароны [br]ў Каліфорніі, 0:04:43.598,0:04:45.770 і ўвесь гэты час я збіраю водгукі 0:04:45.770,0:04:48.733 для далейшага паляпшэння прылады [br]як рынкавага прадукту. 0:04:48.733,0:04:50.841 Тэставанне прылады на некалькіх пацыентах 0:04:50.841,0:04:53.350 дапамагло мне зразумець, што мне [br]трэба прыдумляць варыянты 0:04:53.350,0:04:56.235 для тых людзей, якія не хочуць апранаць [br]шкарпэткі нанач. 0:04:56.455,0:04:57.805 Такім чынам, даныя пра датчык, 0:04:57.805,0:04:59.630 сабраныя ад велізарнай колькасці пацыентаў, 0:04:59.630,0:05:01.959 могуць быць карысныя для паляпшэння [br]догляду за пацыентамі, 0:05:01.959,0:05:04.777 а таксама, магчыма, [br]дапамогуць вылечыцца ад хваробы. 0:05:04.777,0:05:06.620 Напрыклад, зараз я вывучаю 0:05:06.620,0:05:09.848 суадносіны паміж частатой начных [br]блуканняў пацыента 0:05:09.848,0:05:12.714 і яго ці яе штодзённай дзейнасцю і дыетай. 0:05:13.854,0:05:16.615 Адзіная рэч, якую я ніколі не забуду, калі мая [br]прылада ўпершыню прадухіліла 0:05:16.615,0:05:18.833 начныя ўцёкі майго дзеда з ложку. 0:05:18.833,0:05:21.784 У той момант я быў сапраўды здзіўлены [br]сілай тэхналогіі, 0:05:21.784,0:05:23.761 якая змяняе жыццё да лепшага. 0:05:24.011,0:05:26.131 Здаровыя людзі, якія жывуць шчасліва - 0:05:26.131,0:05:28.156 такім я ўяўляю сабе свет. 0:05:28.156,0:05:30.216 Дзякуй вам вялікі. 0:05:30.216,0:05:33.526 (Воплескі)