1 00:00:00,771 --> 00:00:04,142 Што з'яўляецца найбольш небяспечнай пагрозай для здароўя амерыканцаў? 2 00:00:04,142 --> 00:00:07,666 Рак? Сардэчныя прыступы? Дыябет? 3 00:00:07,677 --> 00:00:09,449 Насамрэч, ні адзін з гэтых адказаў не з'яўляецца правільным. 4 00:00:09,449 --> 00:00:11,250 Гэта хвароба Альцгеймера. 5 00:00:11,250 --> 00:00:13,276 Кожныя 67 секунд 6 00:00:13,276 --> 00:00:16,141 у кагосьці ў Злучаных Штатах дыягнастуецца хвароба Альцгеймера. 7 00:00:16,141 --> 00:00:17,761 Паколькі колькасць пацыентаў, якія пакутуюць на хваробу Альцгеймера, 8 00:00:17,761 --> 00:00:20,149 вырасце ўтрая да 2050 года, 9 00:00:20,149 --> 00:00:23,446 клопат пра іх і пра іншую частку старэйшага пакалення 10 00:00:23,446 --> 00:00:26,005 стане пераважнай сацыяльнай праблемай. 11 00:00:26,585 --> 00:00:28,465 Мая сям'я выпрабавала непасрэдна на сабе 12 00:00:28,465 --> 00:00:30,967 цяжкасці пры клопаце пра пацыента, які пакутуе на хваробу Альцгеймера. 13 00:00:30,967 --> 00:00:33,107 Я рос у сям'і з трыма пакаленнямі 14 00:00:33,107 --> 00:00:35,262 і заўсёды быў вельмі блізкі з маім дзядулем. 15 00:00:35,262 --> 00:00:36,689 Калі мне было 4 гады, 16 00:00:36,689 --> 00:00:39,192 мы з дзедам гулялі ў парку ў Японіі, 17 00:00:39,192 --> 00:00:40,497 а потым ён раптам знік. 18 00:00:40,497 --> 00:00:43,710 Гэта быў адзін з найжудаснейшых момантаў ў маім жыцці 19 00:00:43,710 --> 00:00:46,117 і гэта быў таксама першы выпадак, які праінфармаваў нас 20 00:00:46,117 --> 00:00:48,412 пра тое, што ў майго дзядулі хвароба Альцгеймера. 21 00:00:48,682 --> 00:00:52,025 На працягу апошніх 12 гадоў яго становішча станавілася ўсё горш і горш, 22 00:00:52,025 --> 00:00:55,823 і яго блуканні выклікалі ў маёй сям'і шмат стрэсу. 23 00:00:55,823 --> 00:00:57,302 Мая цётка, яго асноўная сядзелка, 24 00:00:57,302 --> 00:01:00,349 сапраўды з усіх сіл старалася не спаць па начах, каб даглядаць за ім 25 00:01:00,349 --> 00:01:03,047 і нават тады часам не магла злавіць яго, калі ён уставаў з ложку. 26 00:01:03,047 --> 00:01:05,858 Я сапраўды непакоіўся пра стан маёй цёткі, 27 00:01:05,858 --> 00:01:07,599 гэтак жа як і пра бяспеку майго дзеда. 28 00:01:07,599 --> 00:01:11,130 Я інтэнсіўна шукаў вырашэнне, якое магло б дапамагчы праблеме маёй сям'і, 29 00:01:11,130 --> 00:01:12,490 але не мог знайсці. 30 00:01:12,960 --> 00:01:15,693 Тады, аднойчы ўночы, каля 2 гадоў таму, 31 00:01:15,693 --> 00:01:19,158 я прыглядаў за дзедам і ўбачыў, як ён збіраецца вышмыгнуць са свайго ложка. 32 00:01:19,158 --> 00:01:21,150 У момант, калі яго нага дакранулася да падлогі, 33 00:01:21,150 --> 00:01:24,412 я падумаў: чаму б мне не прымацаваць датчык ціску да ягонай пяткі? 34 00:01:24,412 --> 00:01:26,809 Як толькі б ён ступіў на падлогу, выбіраючыся з ложка, 35 00:01:26,809 --> 00:01:30,516 датчык выявіў бы павелічэнне ціску, выкліканае масай цела, 36 00:01:30,516 --> 00:01:33,971 і потым з дапамогай бяздротавых тэхналогій даслаў бы сігнал трывогі на смартфон сядзелкі. 37 00:01:33,971 --> 00:01:36,312 З дапамогай гэтага спосабу мая цётка магла б спаць нашмат лепш уночы, 38 00:01:36,312 --> 00:01:39,002 без пачуцця турботы пра блуканні майго дзядулі. 39 00:01:39,002 --> 00:01:42,934 Такім чынам, я хацеў бы прадэманстраваць вам гэтыя шкарпэткі. 40 00:01:45,134 --> 00:01:47,802 Магу я ўбачыць мадэль з маей шкарпэткай на сцэне? 41 00:01:48,831 --> 00:01:50,560 Выдатна. 42 00:01:52,170 --> 00:01:55,950 Такім чынам, як толькі пацыент ступае на падлогу ... 43 00:01:55,950 --> 00:01:57,510 (Гукавы сігнал) 44 00:01:57,510 --> 00:02:00,182 сігнал трывогі адсылаецца на смартфон сядзелкі. 45 00:02:04,571 --> 00:02:06,057 Дзякуй. (Апладысменты) 46 00:02:06,057 --> 00:02:08,921 Дзякуй дзяўчыне, якая прадэманстравала маю шкарпэтку. 47 00:02:11,785 --> 00:02:14,649 Такім чынам, гэта - малюнак майго папярэдняга дызайну. 48 00:02:15,819 --> 00:02:18,441 Маё жаданне стварыць заснаваную на датчыку тэхналогію, 49 00:02:18,441 --> 00:02:21,969 магчыма, нарадзілася з-за маёй даўняй любові да датчыкаў і тэхналогій. 50 00:02:21,979 --> 00:02:23,465 Калі мне было 6 гадоў, 51 00:02:23,465 --> 00:02:25,795 сталы сябар нашай сям'і ўпаў ў ваннай 52 00:02:25,795 --> 00:02:27,505 і атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. 53 00:02:27,505 --> 00:02:29,606 Я стаў турбавацца пра сваіх уласных бабулю і дзядулю 54 00:02:29,606 --> 00:02:31,958 і вырашыў вынайсці разумную ванную сістэму. 55 00:02:31,958 --> 00:02:35,566 Датчыкі руху былі б усталяваны ў плітах на падлозе ў ванным пакоі для таго, 56 00:02:35,566 --> 00:02:39,404 каб выяўляць паданні пажылых пацыентаў кожны раз, калі яны падалі б у ваннай. 57 00:02:39,404 --> 00:02:41,416 Паколькі мне было ўсяго 6 гадоў у той час 58 00:02:41,416 --> 00:02:43,739 і я яшчэ не скончыў дзіцячы сад, 59 00:02:43,739 --> 00:02:48,073 у мяне не было патрэбных рэсурсаў і прыладаў, каб увасобіць ідэю ў жыццё, 60 00:02:48,073 --> 00:02:50,706 але, тым не менш, мой досвед даследавання 61 00:02:50,706 --> 00:02:53,317 сапраўды ўсяліў у мяне ўстойлівае жаданне выкарыстоўваць датчыкі, 62 00:02:53,317 --> 00:02:54,957 каб дапамагаць сталым людзям. 63 00:02:54,957 --> 00:02:59,573 Я сапраўды веру, што датчыкі могуць палепшыць якасць жыцця сталых людзей. 64 00:03:00,944 --> 00:03:04,635 Калі я склаў свой план, я зразумеў, што я сутыкнуўся з трыма асноўнымі праблемамі: 65 00:03:04,635 --> 00:03:06,194 па-першае, стварэнне датчыка; 66 00:03:06,194 --> 00:03:07,773 па-другое, распрацоўка схемы; 67 00:03:07,773 --> 00:03:09,519 і па-трэцяе, кадаванне праграмы на смартфон. 68 00:03:09,519 --> 00:03:12,927 Гэта дапамагло мне асэнсаваць, што мой праект быў значна складанейшы для рэалізацыі, 69 00:03:12,927 --> 00:03:14,982 чым я мог сабе ўявіць. 70 00:03:14,982 --> 00:03:18,476 Найперш, я павінен быў стварыць датчык для нашэння, які быў бы тонкім і досыць гнуткім, 71 00:03:18,476 --> 00:03:21,237 каб ён зручна сядзеў на назе пацыента. 72 00:03:21,237 --> 00:03:24,656 Пасля шматлікіх даследванняў і тэставання розных матэрыялаў, такіх як гума, 73 00:03:24,656 --> 00:03:28,191 якая, як я зразумеў, была занадта тоўстай для камфортнага нашэння на назе, 74 00:03:28,191 --> 00:03:29,758 я вырашыў надрукаваць плёнку 75 00:03:29,758 --> 00:03:32,660 з электрычна праводнымі часціцамі чарніла, якія даволі адчувальныя да ціску. 76 00:03:32,660 --> 00:03:36,236 Пасля таго, як адбываецца ціск, злучэнні паміж часціцамі павялічваюцца. 77 00:03:36,236 --> 00:03:39,200 Такім чынам, я мог бы распрацаваць сістэму, якая мерала б ціск 78 00:03:39,200 --> 00:03:41,267 шляхам вымярэння электрычнага супраціўлення. 79 00:03:41,267 --> 00:03:44,026 Потым, я павінен быў распрацаваць бяздротавую схему для нашэння, 80 00:03:44,026 --> 00:03:47,338 але бяздротавая перадача сігналу спажывае шмат энергіі 81 00:03:47,338 --> 00:03:49,101 і патрабуе цяжкіх, грувасткіх батарэй. 82 00:03:49,101 --> 00:03:52,728 На шчасце, я даведаўся пра нізкаэнергетычную тэхналогію Bluetooth, 83 00:03:52,728 --> 00:03:53,868 якая спажывае вельмі мала энергіі 84 00:03:53,868 --> 00:03:56,251 і можа прыводзіцца ў дзеянне батарэяй велічынёю з манету. 85 00:03:56,251 --> 00:03:59,880 Гэта прадухіляе адключэнне сістэмы ў сярэдзіне ночы. 86 00:03:59,880 --> 00:04:03,343 Нарэшце, я павінен быў зрабіць праграму на смартфон, якая ператварала б 87 00:04:03,343 --> 00:04:05,821 смартфон сядзелкі ў манітор, які працуе на адлегласці. 88 00:04:05,821 --> 00:04:09,497 Для гэтага я павінен быў пашырыць свае веды ў праграмаванні з дапамогай Java і XCode, 89 00:04:09,497 --> 00:04:12,984 і я таксама павінен быў даведацца, як запраграмаваць нізкаэнергетычныя прылады Bluetooth, 90 00:04:12,984 --> 00:04:15,860 праглядаючы навучальныя відэа на YouTube і чытаючы розныя кнігі. 91 00:04:17,230 --> 00:04:21,019 Аб'яднаўшы гэтыя кампаненты, я змог стварыць два прататыпы, 92 00:04:21,019 --> 00:04:23,347 першы той, у якім датчык убудаваны ў шкарпэтку, 93 00:04:23,347 --> 00:04:25,743 а іншы - набор датчыкаў, 94 00:04:25,743 --> 00:04:27,949 які можа быць прымацаваны ў любым месцы і які кантактуе 95 00:04:27,949 --> 00:04:29,782 з нагой пацыента. 96 00:04:29,782 --> 00:04:32,682 Я тэстую гэтую прыладу на сваім дзядулю ўжо каля года, 97 00:04:32,682 --> 00:04:34,593 і гэта прылада мае 100-адсоткавы паказнік паспяховасці 98 00:04:34,593 --> 00:04:38,089 у выяўленні больш за 900 выпадкаў яго блукання. 99 00:04:38,629 --> 00:04:41,052 Мінулым летам я змог пратэставаць сваю прыладу 100 00:04:41,052 --> 00:04:43,598 у некалькіх установах сацыяльнай абароны ў Каліфорніі, 101 00:04:43,598 --> 00:04:45,770 і ўвесь гэты час я збіраю водгукі 102 00:04:45,770 --> 00:04:48,733 для далейшага паляпшэння прылады як рынкавага прадукту. 103 00:04:48,733 --> 00:04:50,841 Тэставанне прылады на некалькіх пацыентах 104 00:04:50,841 --> 00:04:53,350 дапамагло мне зразумець, што мне трэба прыдумляць варыянты 105 00:04:53,350 --> 00:04:56,235 для тых людзей, якія не хочуць апранаць шкарпэткі нанач. 106 00:04:56,455 --> 00:04:57,805 Такім чынам, даныя пра датчык, 107 00:04:57,805 --> 00:04:59,630 сабраныя ад велізарнай колькасці пацыентаў, 108 00:04:59,630 --> 00:05:01,959 могуць быць карысныя для паляпшэння догляду за пацыентамі, 109 00:05:01,959 --> 00:05:04,777 а таксама, магчыма, дапамогуць вылечыцца ад хваробы. 110 00:05:04,777 --> 00:05:06,620 Напрыклад, зараз я вывучаю 111 00:05:06,620 --> 00:05:09,848 суадносіны паміж частатой начных блуканняў пацыента 112 00:05:09,848 --> 00:05:12,714 і яго ці яе штодзённай дзейнасцю і дыетай. 113 00:05:13,854 --> 00:05:16,615 Адзіная рэч, якую я ніколі не забуду, калі мая прылада ўпершыню прадухіліла 114 00:05:16,615 --> 00:05:18,833 начныя ўцёкі майго дзеда з ложку. 115 00:05:18,833 --> 00:05:21,784 У той момант я быў сапраўды здзіўлены сілай тэхналогіі, 116 00:05:21,784 --> 00:05:23,761 якая змяняе жыццё да лепшага. 117 00:05:24,011 --> 00:05:26,131 Здаровыя людзі, якія жывуць шчасліва - 118 00:05:26,131 --> 00:05:28,156 такім я ўяўляю сабе свет. 119 00:05:28,156 --> 00:05:30,216 Дзякуй вам вялікі. 120 00:05:30,216 --> 00:05:33,526 (Воплескі)