Дзівацкі, ці проста іншы?
-
0:00 - 0:04Так, ўявіце сабе, што Вы знаходзіцeся на вуліцы незде ў Амерыцы
-
0:04 - 0:07і тут падыходзіць да Вас японец і кажа:
-
0:07 - 0:09"Выбачайце, як называецца гэты блок?"
-
0:09 - 0:13А Вы адказваеце: "Выбачайце. Ну, гэта Оўк стрыт, а гэта Элм стрыт.
-
0:13 - 0:15Гэта дваццаць шосты, а гэта дваццаць сёмы."
-
0:15 - 0:17Ён кажа: "Ну добра. А як жа называецца гэты блок?"
-
0:17 - 0:20Вы адказваеце: "Ведаеце, ў блокаў няма назваў.
-
0:20 - 0:22Вуліцы маюць назвы; блокі - гэта проста
-
0:22 - 0:24безыменны прастор паміж вуліцамі."
-
0:24 - 0:28Ён сыходзіць, трохі збянтэжаны і расчараваны.
-
0:28 - 0:31Вось, а зараз уявіце сабе, што Вы стаіце на вуліцы, недзе ў Японіі,
-
0:31 - 0:33паварочваецеся да чалавека побач з Вамі і кажаце:
-
0:33 - 0:35"Прабачце, як называецца гэтая вуліца?"
-
0:35 - 0:39Яны адказваюць: "О, ну вось гэта блок 17, а гэта блок 16."
-
0:39 - 0:42А Вы ў адказ: "Ну добра, але як жа называецца гэтая вуліца?"
-
0:42 - 0:44А яны адказваюць: "Як вам сказаць, у вуліц нямя назваў.
-
0:44 - 0:46У блокаў ёсць назвы.
-
0:46 - 0:50Вось паглядзіце ў Google Maps. Тут блок 14, 15, 16, 17, 18, 19.
-
0:50 - 0:52Ва ўсіх гэтых блокаў ёсць назвы.
-
0:52 - 0:56Вуліцы - гэта проста безыменны прастор паміж блокамі.
-
0:56 - 0:59А Вы ў адказ: "Ну добра, але ж як Вы ведаеце свой хатні адрас?"
-
0:59 - 1:02Ен кажа: "Ну, гэта проста: Гэта восьмы раён.
-
1:02 - 1:05Там знаходзіцца блок 17, дом нумар адзін.
-
1:05 - 1:07Вы кажаце: "Файна. Але гуляючы па раёне
-
1:07 - 1:09я заўважыў, што ў дамы пранумераваныя не па парадку."
-
1:09 - 1:12Ен кажа: "Канешне па парадку. Нумар залежыць ад таго, калі дамы былі пабудаваны.
-
1:12 - 1:15Дом, які быў пабудаваны ў блоку першым, з'яўляецца домам нумар адзін.
-
1:15 - 1:18Дом, які быў пабудаваны другім - дом нумар два.
-
1:18 - 1:20Трэці дом - гэта дом нумар тры. Гэта проста. Гэта відавочна."
-
1:20 - 1:23Вось, мне вельмі падабаецца, што часам нам неабходна
-
1:23 - 1:25патрапіць на другі бок зямлі,
-
1:25 - 1:27каб зразумець нешта, аб чым мы нават і не падазравалі,
-
1:27 - 1:30і каб зразумець, што абсалютна супрацьлеглыя рэчы магчымыя.
-
1:30 - 1:32Вось напрыклад, ў Кітаі ёсць дактары,
-
1:32 - 1:35якія вераць ў тое, што іх праца - захоўваць Ваша здароўе.
-
1:35 - 1:37Такім чынам, кожны месяц, калі Вы не хварэеце, Вы ім плоціце,
-
1:37 - 1:39а калі Вы не хварэеце, Вам не трэбна ім плаціць, таму што яны не здолелі
-
1:39 - 1:41справіцца са сваёй працай. Яны багацеюць, калі Вы здаровыя, а не калі Вы хварэеце.
-
1:41 - 1:44(Апладысменты)
-
1:44 - 1:46Амаль у любой музыцы "Раз" з'яўляецца
-
1:46 - 1:50даўнбітам, пачаткам музычнай фразы. Раз, два тры чатыры.
-
1:50 - 1:52Аднак у паўночна-афрыканскай музыцы "раз"
-
1:52 - 1:54гэта канец фразы,
-
1:54 - 1:56паўза напрыканцы сказа.
-
1:56 - 1:58Вы можаце гэта пачуць не толькі ў сказах, але і ў тым, як яны лічаць такты музыкі.
-
1:58 - 2:01два, тры, чатыры, раз.
-
2:01 - 2:04І гэтая мапа таксама правільная.
-
2:04 - 2:06(Смех)
-
2:06 - 2:09Кажуць, што ў кожнай праўдзе, якую кажуць пра Індыю,
-
2:09 - 2:11ёсць супрацьлегласць, якая таксама з'яўляецца праўдай.
-
2:11 - 2:13Такім чынам, давайце не забываць, што ці ў TED, ці недзе яшчэ,
-
2:13 - 2:16што незалежна ад таго, якая бліскучая ідэя ў Вас ёсць ці якую Вы чуеце,
-
2:16 - 2:18яе супрацьлегласць таксама можа быць праўдай.
-
2:18 - 2:20Domo arigato gozaimashita.
- Title:
- Дзівацкі, ці проста іншы?
- Speaker:
- Derek Sivers
- Description:
-
Як гаворыцца: У кожнага медаля ёсць два бакі. За 2 хвіліны Дэрэк Зіверс пакажа, што гэта праўда, і магчыма зробіць гэта нечаканым для Вас чынам.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 02:21
Dimitra Papageorgiou approved Belarusian subtitles for Weird, or just different? | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for Weird, or just different? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Weird, or just different? | ||
Janna Lehmberg added a translation |