Так, ўявіце сабе, што Вы знаходзіцeся на вуліцы незде ў Амерыцы і тут падыходзіць да Вас японец і кажа: "Выбачайце, як называецца гэты блок?" А Вы адказваеце: "Выбачайце. Ну, гэта Оўк стрыт, а гэта Элм стрыт. Гэта дваццаць шосты, а гэта дваццаць сёмы." Ён кажа: "Ну добра. А як жа называецца гэты блок?" Вы адказваеце: "Ведаеце, ў блокаў няма назваў. Вуліцы маюць назвы; блокі - гэта проста безыменны прастор паміж вуліцамі." Ён сыходзіць, трохі збянтэжаны і расчараваны. Вось, а зараз уявіце сабе, што Вы стаіце на вуліцы, недзе ў Японіі, паварочваецеся да чалавека побач з Вамі і кажаце: "Прабачце, як называецца гэтая вуліца?" Яны адказваюць: "О, ну вось гэта блок 17, а гэта блок 16." А Вы ў адказ: "Ну добра, але як жа называецца гэтая вуліца?" А яны адказваюць: "Як вам сказаць, у вуліц нямя назваў. У блокаў ёсць назвы. Вось паглядзіце ў Google Maps. Тут блок 14, 15, 16, 17, 18, 19. Ва ўсіх гэтых блокаў ёсць назвы. Вуліцы - гэта проста безыменны прастор паміж блокамі. А Вы ў адказ: "Ну добра, але ж як Вы ведаеце свой хатні адрас?" Ен кажа: "Ну, гэта проста: Гэта восьмы раён. Там знаходзіцца блок 17, дом нумар адзін. Вы кажаце: "Файна. Але гуляючы па раёне я заўважыў, што ў дамы пранумераваныя не па парадку." Ен кажа: "Канешне па парадку. Нумар залежыць ад таго, калі дамы былі пабудаваны. Дом, які быў пабудаваны ў блоку першым, з'яўляецца домам нумар адзін. Дом, які быў пабудаваны другім - дом нумар два. Трэці дом - гэта дом нумар тры. Гэта проста. Гэта відавочна." Вось, мне вельмі падабаецца, што часам нам неабходна патрапіць на другі бок зямлі, каб зразумець нешта, аб чым мы нават і не падазравалі, і каб зразумець, што абсалютна супрацьлеглыя рэчы магчымыя. Вось напрыклад, ў Кітаі ёсць дактары, якія вераць ў тое, што іх праца - захоўваць Ваша здароўе. Такім чынам, кожны месяц, калі Вы не хварэеце, Вы ім плоціце, а калі Вы не хварэеце, Вам не трэбна ім плаціць, таму што яны не здолелі справіцца са сваёй працай. Яны багацеюць, калі Вы здаровыя, а не калі Вы хварэеце. (Апладысменты) Амаль у любой музыцы "Раз" з'яўляецца даўнбітам, пачаткам музычнай фразы. Раз, два тры чатыры. Аднак у паўночна-афрыканскай музыцы "раз" гэта канец фразы, паўза напрыканцы сказа. Вы можаце гэта пачуць не толькі ў сказах, але і ў тым, як яны лічаць такты музыкі. два, тры, чатыры, раз. І гэтая мапа таксама правільная. (Смех) Кажуць, што ў кожнай праўдзе, якую кажуць пра Індыю, ёсць супрацьлегласць, якая таксама з'яўляецца праўдай. Такім чынам, давайце не забываць, што ці ў TED, ці недзе яшчэ, што незалежна ад таго, якая бліскучая ідэя ў Вас ёсць ці якую Вы чуеце, яе супрацьлегласць таксама можа быць праўдай. Domo arigato gozaimashita.