Так, ўявіце сабе, што Вы знаходзіцeся на вуліцы незде ў Амерыцы
і тут падыходзіць да Вас японец і кажа:
"Выбачайце, як называецца гэты блок?"
А Вы адказваеце: "Выбачайце. Ну, гэта Оўк стрыт, а гэта Элм стрыт.
Гэта дваццаць шосты, а гэта дваццаць сёмы."
Ён кажа: "Ну добра. А як жа называецца гэты блок?"
Вы адказваеце: "Ведаеце, ў блокаў няма назваў.
Вуліцы маюць назвы; блокі - гэта проста
безыменны прастор паміж вуліцамі."
Ён сыходзіць, трохі збянтэжаны і расчараваны.
Вось, а зараз уявіце сабе, што Вы стаіце на вуліцы, недзе ў Японіі,
паварочваецеся да чалавека побач з Вамі і кажаце:
"Прабачце, як называецца гэтая вуліца?"
Яны адказваюць: "О, ну вось гэта блок 17, а гэта блок 16."
А Вы ў адказ: "Ну добра, але як жа называецца гэтая вуліца?"
А яны адказваюць: "Як вам сказаць, у вуліц нямя назваў.
У блокаў ёсць назвы.
Вось паглядзіце ў Google Maps. Тут блок 14, 15, 16, 17, 18, 19.
Ва ўсіх гэтых блокаў ёсць назвы.
Вуліцы - гэта проста безыменны прастор паміж блокамі.
А Вы ў адказ: "Ну добра, але ж як Вы ведаеце свой хатні адрас?"
Ен кажа: "Ну, гэта проста: Гэта восьмы раён.
Там знаходзіцца блок 17, дом нумар адзін.
Вы кажаце: "Файна. Але гуляючы па раёне
я заўважыў, што ў дамы пранумераваныя не па парадку."
Ен кажа: "Канешне па парадку. Нумар залежыць ад таго, калі дамы былі пабудаваны.
Дом, які быў пабудаваны ў блоку першым, з'яўляецца домам нумар адзін.
Дом, які быў пабудаваны другім - дом нумар два.
Трэці дом - гэта дом нумар тры. Гэта проста. Гэта відавочна."
Вось, мне вельмі падабаецца, што часам нам неабходна
патрапіць на другі бок зямлі,
каб зразумець нешта, аб чым мы нават і не падазравалі,
і каб зразумець, што абсалютна супрацьлеглыя рэчы магчымыя.
Вось напрыклад, ў Кітаі ёсць дактары,
якія вераць ў тое, што іх праца - захоўваць Ваша здароўе.
Такім чынам, кожны месяц, калі Вы не хварэеце, Вы ім плоціце,
а калі Вы не хварэеце, Вам не трэбна ім плаціць, таму што яны не здолелі
справіцца са сваёй працай. Яны багацеюць, калі Вы здаровыя, а не калі Вы хварэеце.
(Апладысменты)
Амаль у любой музыцы "Раз" з'яўляецца
даўнбітам, пачаткам музычнай фразы. Раз, два тры чатыры.
Аднак у паўночна-афрыканскай музыцы "раз"
гэта канец фразы,
паўза напрыканцы сказа.
Вы можаце гэта пачуць не толькі ў сказах, але і ў тым, як яны лічаць такты музыкі.
два, тры, чатыры, раз.
І гэтая мапа таксама правільная.
(Смех)
Кажуць, што ў кожнай праўдзе, якую кажуць пра Індыю,
ёсць супрацьлегласць, якая таксама з'яўляецца праўдай.
Такім чынам, давайце не забываць, што ці ў TED, ці недзе яшчэ,
што незалежна ад таго, якая бліскучая ідэя ў Вас ёсць ці якую Вы чуеце,
яе супрацьлегласць таксама можа быць праўдай.
Domo arigato gozaimashita.